Казека Лідзія Васільеўна дуа" Адрыжынская сш"




НазваКазека Лідзія Васільеўна дуа" Адрыжынская сш"
Дата канвертавання24.02.2013
Памер99.72 Kb.
ТыпДокументы

Казека Лідзія Васільеўна

ДУА” Адрыжынская СШ”


9 кл


Тэма: “ Страваванне ў ротавай поласці і страўніку”.


Характарыстыка класа:

У 9 класе десяць вучняў. Па выніках першага трыместра якасць ведаў склала 6,7. Вучняў з высокім узроўнем навучаемасці няма, на дастатковым узроўні 6 вучняў, на сярэднім 4 вучні. Агульны інтэлектуальны патэнцыял класа на достатковым узроўні. Вучні працуюць у меру сваіх сіл і здольнасцей.

Каб выклікаць у школьнікаў жаданне працаваць на ўроку, даведацца як мага больш новага, засвоіць асноўны змест матэрыялу, я пачала прымяняць на ўроку тэхналогію крытычнага мыслення. Гэтая тэхналогія павышае цікавасць да навучання і актыўнага ўспрымання вучэбнага матэрыялу ў старшакласнікаў, вырышае задачы інфармацыйнай адукацыі. Яна вучыць прадуцыраваць ідэі, вырашаць праблемы, рацыянальна планаваць сваю дзейнасць, граматна і дакладна задаваць пытанні, не баяцца памылак, развівае логіку, адказнасць за выкананую справу, робіць неабходнай рэфлексію – здольнасць ацэньваць свае веды і дзеянні, гэта значыць рыхтуе прафесіянала для сучаснага дзелавога свету.


Тэма: Страваванне ў ротавай поласці, у страўніку.


Мэта настаўніка:

1. Сфарміраваць у вучняў веды аб працэсах стрававання ў ротавай поласці; аб ферментах сліны і страўнікавага соку, умовах іх дзеяння

2. Стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, мовы, пазнавальнай дзейнасці вучняў, самастойнай працы с падручнікам.

3. Садзейнічаць развіццю калектыўнай працы і ўзаемадапамогі на ўроку, выхоўваць беражлівыя адносіны для свайго здороўя.

Задачы, пастаўленыя перад вучнямі:

  1. Вывучыць асноўныя працэсы стрававання ў ротавай поласці, у страўніку.

  2. Вызначыць асаблівасці дзейнасці ферментаў на пэўныя кампаненты ежы.

  3. Адпрацаваць практычныя ўменні пры пастаноўцы эксперыментаў “Дзеяння сліны на крухмал” і “Стварожванне малака страўнікавым сокам”

4. Выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.

Прыёмы развіцця крытычнага мыслення:

аналіз тэкста, асэнсаванне, сумесны пошук, складанне кластэра, індывідуальная, парная работа, групавая работа.

Рэсурсы і абсталяванне:

- табліца “ Будова стрававальнай сістэмы;

  • 50 мл малака, прабіркі, вадзяная лазня, харчовая сода,

страўнікавы сок (набываецца ў аптэцы).

  • 0,5 % -ый раствор крухмальнага клейстара, сліна, вада,раствор ёду, лёд.



Этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў


I. Арг. момант

(стадыя вызава)

Вітае вучняў, стварае добразычлівую рабочую атмасферу ў класе.

Добры дзень! Я рада бачыць вас усіх у добрым настроі. Я спадзяюся, што наш урок не сапсуе яго, а толькі палепшыць, тым больш, што новыя веды развіваюць асобу і робяць яе мудрэйшай. Станьце сёння крышку мудрэйшыя.

Арганізм пастаянна расходуе энергію і ўваходзячыя ў яго састаў рэчывы. Для падтрымання жыцця неабходна іх кампенсаваць. Крыніцай кампенсацыі з`яўляюцца рэчывы, якія паступаюць у арганізм з ежай.

Бялкі, тлушчы, вугляводы, ежы ўяўляюць сабой высокамалекулярныя злучэнні і ў такім выглядзе не могуць быць засвоены арганізмам. Для іх засваення ежа павінна быць адпаведным чынам пераапрацавана.

Складаны фізіялагічны працэс, у час якога паступіўшая ў стрававальны тракт ежа падвяргаецца механічнай і хімічнай пераапрацоўцы, называецца страваваннем.

Тэма нашага сённяшняга ўрока “ Страваванне ў ротавай поласці і страўніку”. Зыходзячы з тэмы ўрока вызначце для сябе мэты на ўрок.

І так, мэта нашага ўрока сфарміраваць веды аб працэсах стрававання ў розных аддзелах стравальнага тракта: ротавай поласці і страўніка; вызначыць асаблівасці дзейнасці ферментаў на пэўныя кампаненты ежы; аналізаваць вынікі эксперыментаў, якія былі праведзены вамі да ўрока; выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.

Вы атрымалі маршрутныя лісты, на якіх указаны асноўныя этапы вашага руху да пастаўленай мэты. На кожным этапе работы вы маеце права задаваць пытанні на ўдакладненне, на разуменне. На вашы

пытанні можа адказаць любы вучань, які знае правільны адказ, або настаўнік.

Звярніце ўвагу, на сталах у вас ёсць адкрытыя лісты ўліку ведаў, у якія вы будзеце выстаўляць балы, атрыманыя за вашы адказы. І так, у добры шлях.

Запішыце сённяшнюю дату і тэму ўрока ў сшытак.

Перш, чым прыступіць да вывучэння новага матэрыялу, успомніце будову стрававальнай сістэмы. Вам неабходна выбраць правільныя сцвярджэнні (гл. дадатак 2)

Вітаюць настаўніка, настройваюцца на работу.


Адказ вучняў


Выказванні вучняў


Праца ў групах.


II. Вывучэнне новага матэрыялу (стадыя асэнсавання)



Органы стрававання не даступны для прамога назірання. Таму доўгі час страваванне вывучалася на аперыраваных жывёлах. Вялікая заслуга ў вывучэнні фізіялогіі стрававання належыць вялікаму рускаму вучонаму Івану Пятровічу Паўлаву.

Вы ўважліва праслухалі паведамленне, адкажыце, калі ласка на такое пытанне.

У старажытнай Індыі на судзе, калі вырашалі, вінаваты або невінаваты чалавек, яго прымушалі есці сухі рыс. Калі еў – не вінаваты, а калі не мог праглынуць – прызнавалі вінаватым. Чаму?



Паведамленне вучня


Адказы вучняў



III. Стадыя рэфлексіі
I. Якому змяненню падвергнуцца рэчывы ежы ў ротавай поласці? Якую функцыю выконваюць ферменты?


1.Вывучце, калі ласка, вучэбны матэрыял па падручніку. Ст. 141, дапоўніце адпаведны сектар кластэра.

Адзін вучань па жаданню афармляе кластэр на дошцы.

Сліна – першы стрававальны сок, які дзейнічае на ежу, паступіўшую у стрававальны тракт. Яна складаецца на 98,5% з вады і 1,5 % шчыльнага астатку – солей, бялкоў, ферментаў. Сліна мае слабашчолачную рэакцыю. За суткі выдзяляецца 600 – 700 мл сліны.Сліна хімічна ўздейнічае на ежу.

Першая група рыхтавала дэманстрацыйны эксперымент «Дзеянне сліны на крухмал». Аб праведзеным эксперыменце раскажа прадстаўнік першай групы.

Другая група ўважліва слухае і рыхтуе два тонкія і адно тоўстае пытанне па праведзеным эксперыменце.

Зрабіце вывад.


2.Што адбываецца з ежай далей?

3.Дзякуючы чаму адбываецца рух ежы па страваводзе?

4.Што называецца перыстальтычнай хваляй?


II. Якія падзеі адбудуцца з ежай у страўніку. Якую функцыю выконваюць ферменты страўнікавага соку?

1. Праца з падручнікам. Вывучыце, калі ласка, вучэбны матэрыял па падручніку. Ст. 141 – 142 , дапоўніце адпаведны сектар кластэра.

Параўнайце свае меркаванні з навуковай інфармацыяй ( гл. дадатак 3)

Адзін вучань па жаданню афармляе кластэр на дошцы.


Другая група рыхтавала эксперымент “Стварожванне малака страўнікавым сокам”. Аб праведзенным эксперыменце раскажа нам прадстаўнік другой групы. А першая група ўважліва слухае і рыхтуе два тонкія і адно тоўстае пытанне па праведзеным эксперыменце.

Зрабіце вывад.


На прошлым ўроку пры вывучэнні будовы стрававальнай сістэмы мы пазнаёміліся з прафесіяй урача – стаматолага. На сённяшнім уроку мы пазнаёміліся з прафесіяй урача гастраэнтэролага. Можа хто-небудзь звяжа свой лёс з гэтай прафесіяй.


Выкананне тэста (гл. дадатак 4)


Ацэнка работы на ўроку. Выстаўленне адзнак.

Запаўненне рэфлексійных лістоў.

Урок закончаны, усім дзякуй за працу, поспехаў на наступных занятках, дзе мы прадоўжым вывучэнне тэмы “Страваванне”





Праца ў парах.


Агучванне кластэра


Выступленне вучня


Пытанні другой групы


Праца з падручнікам. Мал.80 ст.141. Работа ў парах. Адказы на пытанні.


Праца ў групах.

Чытаюць інфармацыю, карэктыруюць свае меркаванні

Агучванне кластэра


Выступленне вучняў


Пытанні першай групы


Індывідуальная работа.

Самакантроль.


Запаўняюць вучні.





Дадатак 1

Маршрутны ліст


  1. Страваванне ў ротавай поласці. Састаў і дзеянне сліны.

Страваванне ў ротавай поласці




Зубы ( язык ( 3 пары слінных залоз (


) ) )

сліна


слізь стрававальныя

ферменты

дзейнічаюць

толькі ў

( ) асяроддзі

2.Страваванне ў страўніку. Састаў ў ўласцівасці страўнікавага соку.

Састаў страўнікавага соку.

Стрававальныя ферменты

Дзейнічаюць толькі

ў ( ) асяроддзі


Дадатак 2

Выбраць правільныя сцвярджэнні:

I група

  1. Стрававальная сістэма складаецца з некалькіх аддзелаў: ротавай поласці, стрававода, страўніка, лёгкіх, тонкага і тоўстага кішэчніка і анальнай адтуліны.

  2. У ротавай поласці ў дарослага чалавека звычайна 32 зубы: 4 разцы, 2 іклы, 4 малыя карэнныя і 6 вялікіх карэнных зубоў на кожнай сківіцы.

  3. У ротавую поласць адкрываюцца пратокі трох пар буйных слінных залоз. Пералічыць.

  4. У час прыёму ежы дазваляецца размаўляць.

  5. Людзі з дрэннымі зубамі часта пакутуюць захворваннямі страўнікава – кішэчнага тракта.


II група

  1. Сценкі полых органаў стрававальнай трубкі складаюцца з трох абалонак: вонкавай – злучальна-тканкавай, сярэдняй – мышачнай і ўнутранай – слізістай.

  2. Зуб мае каронку, якая пераходзіць у корань і шыйку, апушчаную ў лунку сківіцы.

  3. Глотка – гэта мышачны орган, які злучае ротавую поласць са страўнікам і насавую з гартанню.

  4. У склад страўнікавых залоз уваходзяць: галоўныя, абкладачныя і дабавачныя клеткі.

  5. “Еш не спяшаючыся, добра перажоўвай ежу!”
Дадатак 3

Чысты страўнікавы сок мае кіслую рэакцыю – у ім змяшчаецца каля 0,5% салянай кіслаты. Ежа ў страўніку падвяргаецца расшчапленню пад дзеяннем ферментаў. Галоўным ферментам страўнікавага соку з’яўляецца пепсін, які актівізуецца ў прысутнасці салянай кіслаты і расшчапляе бялкі. Акрамя пепсіна, страўнікавы сок змяшчае ліпазу, хімазін, жэлаціназу. Ліпаза расшчапляе тлушчы, но дзейнічае яна толькі на эмальгаваныя тлушчы (напрыклад, тлушч малака, які ўзвешаны ў выглядзе маленькіх кропелек). Хімазін выклікае стварожванне малака і змяшчаецца, відаць, у страўнікавым соку толькі на працягу невялікага перыяду пасля нараджэння. У дарослых людзей стварожванне малака адбываецца пад уплывам пепсіна, якому садзейнічае саляная кіслата, якая знаходзіцца ў страўніку. Страўнікавы сок не змяшчае ферментаў, якія расшчапляюць вугляводы. Аднак некаторы час у страўніку, пакуль харчавы камяк не прамочыцца страўнікавым сокам, прадаўжаюць працу ферменты сліны, расшчапляючы вугляводы ( на працягу 20 – 30 хвілін)


Дадатак 4.

З пераліку органаў стрававання ( 1 – 10) выбраць правільныя адказы на пытанні (1 – 8).


  1. Хвалепадобнае скарачэнне мышцаў.

  2. Абеззаражванне ежы.

  3. Расшчапленне бялкоў.

  4. Расшчапленне тлушчаў.

  5. Надгартаннік.

  6. Змочванне ежы.

  7. Расшчапленне вугляводаў.

8. Здрабненне ежы.

  1. Язык

  2. Рэфлекс.


I.Страваванне ў ротавай поласці.


II.Прычына страўнікавага сокаадзялення.


III.Страваванне ў страўніку.


IV.Функцыі страўнікавага соку.


V. Не адбываецца ў страўніку.


VI. Прычына руху ежы.


VII. Перашкаджае пры глытанні пападанню ежы ў гартань.


VIII. Функцыя ферментаў страўнікавых залоз.


Д\З § 27 ст.141 – 142, запоуніць табліцу

Ферменты стрававальнага тракта


Ферменты

Уваходзяць у склад

Дзеянне

Заўвага















Рэфлексі ўны ліст


Прозвішча, імя _______________________________


Эмацыянальны стан на працягу ўрока

Узровень ведаў

Адносіны да сваёй працы на ўроку

Пачатак урока

Канец урока

Вельмі кепскі

Дрэнны

Кепскі

Прыўзняты

Камфортны

Нізкі

Здавальняючы

Сярэдні

Дастатковы

Высокі

Нізкі

Здавальняючы

Сярэдні

Дастатковы

Высокі

Задаволены

Крыху задаволены

Не вельмі задаволены

Зусім не задаволены

Раўнадушны

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconУ вёсцы Крывая Бяроза жыве яшчэ адна жанчына,чыё юнацтва апаліла вайна. Гэта Жолудзь Ганна Васільеўна. Нарадзілася Ганна Васільеўна 10 жніўня 1924 года ў Мазыры
Бяроза жыве яшчэ адна жанчына,чыё юнацтва апаліла вайна. Гэта Жолудзь Ганна Васільеўна. Нарадзілася Ганна Васільеўна 10 жніўня 1924...

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconАбадоўская Элеанора Васільеўна невядома ў якім доме
Абадоўская Элеанора Васільеўна — невядома ў якім доме1 па вул. Захар’еўскай жыла (далей — н д. 2)

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconЧарток Вера Васільеўна

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconАдрыжынская сш
У працэсе ІХ рэалізацыі адбываецца развіццё такіх псіхалагічных фенаменаў вучняў, як памяць, воля, эмацыянальная сфера, а таксама...

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconВабішчэвіч Валянціна Васільеўна
Мэты І задачы модуля: у выніку працы над навучальнымі элементамі (НЭ) вы павінны

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconАлены Васільеўны Чыбісавай
Невыпадкова ў гэтым годзе Алена Васільеўна стала пераможцай раённага конкурсу “Настаўнік года”. У чым сакрэт яе поспеху?

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconДуа «Брынё ў ск І дз І цячы сад-сярэдняя школа»
Праграма ІІІ навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў дуа “Брынёўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconПлан мерапрыемстваў дуа "Астроўская сш нясвіжскага раёна" па падрыхтоўцы І правядзенні выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай І агульнай сярэдняй адукацыі 2011/2012 навучальны год
Мэта: эфектыўная арганізацыя работы дуа па падрыхтоўцы выпуснікоў да выніковай атэстацыі; забеспячэнне навучэнцаў, ІХ бацькоў І педагогаў...

Казека Лідзія Васільеўна дуа\" Адрыжынская сш\" iconМаладзёжны адукацыйны клуб "newline" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" дуа "Гімназія №10 г. Маладзечна" дуа "Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка