Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна




НазваЛаздоўская Валянціна Зігмундаўна
Дата канвертавання24.02.2013
Памер96.75 Kb.
ТыпДокументы

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна,

дырэктар школы, настаўнік рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 1989 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. Педстаж 30 гадоў, на пасадзе дырэктара – 5 гады.

       Прафесійна эрудзіраваны, ініцыятыўны, творчы настаўнік. Валодае высокім узроўнем спецыяльных, метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і уменняў. У рабоце з вучнямі улічвае іх індывідуальныя, узроставыя магчымасці, адносіны да вучобы і узровень працаздольнасці. Развівае інтэлектуальную, эмацыянальную, эстэтычную і маральную сферу вучня, яго духоўнасць, выкарыстоўвае сучасныя методыкі і тэхналогіі: педагагічныя і французскія майстэрні, інфармацыйныя і здароўезберагаючыя тэхналогіі.  Кампетэнтны, адказны, тактычны кіраўнік.

       У 2006 годзе ўзнагароджана Падзячным пісьмом Гродзенскага аблвыканкама, у 2010 годзе – Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама.



 

 Вакулік Ала Генрыхаўна,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры высшай катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 1990 годзе закончыла Барысаўскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Пачатковыя класы”. У 2007 годзе закончыла завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Педстаж 22 год, на пасадзе намесніка дырэктара – пяты год.

       Педагог, які мае  добрую тэарэтычную і метадычную падрыхтоўку, галоўны прынцып якога – давер да вучня, творчы падыход да педагагічнай працы. Настаўнік упэўнена і прафесійна валодае вучэбным матэрыялам. Адказны і працаздольны адміністратар.

       У 2009 годзе ўзнагароджана Граматай Астравецкага райвыканкама, у 2010 годзе – Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама.

 

 



    Махневіч Людміла Пятроўна,                                                                

 настаўнік беларускай мовы і літаратуры 1 катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 1987  годзе закончыла Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча, ў 1995 годзе - завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Я. Купалы, ў 2010 годзе -  Акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Педстаж 24 гады.

Настаўнік з высокім узроўнем спецыяльных, метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і ўменняў, прафесійнай эрудыцыі. Шырока выкарыстоўвае ў сваёй працы элементы сучасных тэхналогій.




Барташэвіч Марыя Баляславаўна,

настаўнік хіміі і біялогіі вышэйшай катэгорыі.

Адукацыя вышэйшая. У 1981 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага. Педстаж 31 гадоў.

    Граматны, высокакваліфікаваны спецыяліст, праяўляе высокі ўзровень спецыяльных метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і уменняў настаўніка. У педагагічнай дзейнасці шырока выкарыстоўвае розныя метады і формы навучання і выхавання, валодае і эфектыўна прымяняе сучасныя методыкі адукацыі, элементы педагагічных тэхналогій: асобасна-арыентаванае развіццё вучняў, педагагічныя майстэрні, модульныя і гульнёвыя тэхналогіі, рознаўзроўневыя тэставыя заданні, нестандартныя формы ўрока.   
       Марыя Баляславаўна прымае актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі школы. Яе вучні з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі разнастайных конкурсаў, акцый, фальклорна-экалагічных святаў.

       У 1997 годзе ўзнагароджана Граматай Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе – Граматай Гродзенскага аблвыканкама, у 2008 годзе – Граматай Астравецкага райвыканкама, у 2010 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь.



Варановіч Тэрэса Іосіфаўна,

настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння, рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 1979 годзе закончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1986 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Педстаж 21 гадоў.

       Вопытны педагог, таленавіты мастак. На працягу некалькі год вядзе гурток па свайму прадмету, арганізоўвае выставы работ вучняў, удзельнічае ў конкурсах, праводзіць тэматычныя вечары. Настаўнік пастаянна павышае свій узровень ведаў шляхам актыўнага ўдзелу ў рабоце метадычных аб’яднанняў, з’яўляецца кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў выяўленчага мастацтва, удзельнічае ў раённых і абласных семінарах.

       У 2010 годзе ўзнагароджана Граматай Гродзенскага аблвыканкама.



 Юркойць Ірына Сяргееўна,

настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 1985 годзе закончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Я.Купалы. Педстаж 27 гадоў.

       Настаўнік з высокім узроўнем спецыяльных, метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і ўменняў, прафесійнай эрудыцыі. Шырока выкарыстоўвае ў сваёй працы элементы сучасных тэхналогій. Устанаўлівае сувязь паміж спосабамі сваёй працы і вынікамі навучання і выхавання вучняў, здзяйсняе індывідуальны падыход да вучняў, дапамагае фарміраваць уласны стыль школьнікам. Здольна прадбачыць блізкія і аддаленыя вынікі рашэння педагагічных задач вучэбна-выхаваўчага працэсу. Аналізуе свае магчымасці: актуальныя, рэтраспектыўныя, патэнцыяльныя, валодае рэфлексіўнай самаадзнакай.

       У 1999 годзе ўзнагароджана Граматай Гродзенскага аблвыканкама, у 2010 годзе – Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама.



       Янкойць Іван Альфонсавіч,

настаўнік тэхнічнай працы, фізіка і інфарматыкі  1 катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 1986 годзе закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Завочна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка, атрымоўвае  спецыяльнасць настаўнік інфарматыкі. Педстаж 10 гадоў.

       Настаўнік здзяйсняе навучанне і выхаванне вучняў з улікам спецыфікі свайго прадмета, выкарыстоўвае розныя педагагічныя формы, метады, прыёмы навучання. Фарміруе ў вучняў шырокі політэхнічны кругагляд на базе азнаямлення з сучаснай вытворчасцю, развівае самастойнасць і здольнасць да рашэння творчых задач у працоўнай дзейнасці.

       У 2010 годзе настаўнікам была распрацавана праграма факультатыўных заняткаў “Асновы садаводства”, якая была зацверджана Міністэрствам Адукацыі Рэспублікі Беларусь.  У 2010 годзе быў узнагароджан Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама.




Талуць Святлана Яўгенаўна,

настаўнік пачатковых класаў 2 катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. Закончыла Лідскае педагагічнае вучылішча і Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага.

Педстаж 26 гадоў. У Дайлідскай СШ працуе другі год. Настаўнік мае даволі высокі ўзровень спецыяльных, метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і ўменняў.   Пры выбары метадаў навучання ўлічвае асноўныя задачы навучання, выхавання і развіцця вучняў згодна патрабаванню праграм, іх  індывідуальных магчымасцей, адносін да вучобы, узроўня працаздольнасці.





       Улан Аляксандр Мар’янавіч,

настаўнік нямецкай мовы 1 катэгорыі. Адукацыя сярэдняя спецыяльная. У 2005 годзе закончыў Валкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж. Заканчвае завочнае аддзяленне Мозырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І.Шамякіна. Педстаж 7 гадоў.

       Настаўнік мае добрую метадычную і тэарэтычную падрыхтоўку. За гады работы ў школе зарэкамендаваў сябе як прынцыповы і патрабавальны педагог. Працуе па камунікатыўна-асобаснай тэхналогіі, якая дазваляе забяспечыць і падтрымаць працэсы самапазнання і самарэалізацыі асобы вучня, развіццю яго непаўторнай індывідуальнасці. Прадугледжвае розныя формы групавой і індывідуальнай дзейнасці. Дасканала валодае варыятыўнай методыкай. Настаўнік імкнецца да творчасці на шляху рэалізацыі сябе не толькі ў прадметным, камунікатыўным, але і асобасным выражэнні.



     Локцік  Юлія Чаславаўна,  

настаўнік абслуговай працы і гісторыі 1 катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 2003 годзе закончыла Валкавыскі педагагічны каледж. У 2008 годзе закончыла завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. У 2011 годзе атрымала дыплом псіхолага. Педстаж 9 гадоў.

       Настаўнік мае добрую тэарэтычную і метадычную падрыхтоўку, упэўнена і правесійна валодае вучэбным матэрыялам. Аб’ектыўна ацэньвае вынікі сваёй работы, на ўроках стварае атмасферу творчасці. Поўна выкарыстоўвае метадычны апарат падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, дадатковай літаратуры.

Папаўняе кабінет сучаснымі метадычнымі матэрыяламі. 



       Саўко Юрый Раманавіч,

настаўнік фізічнай культуры вышэйшай катэгорыі. Адукацыя сярэдняя спецыяльная. У 1992 годзе закончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры. Педстаж 20 гадоў.

       Настаўнік мае высокі ўзровень спецыяльных, метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і ўменняў, сваёй прафесійнай эрудыцыі. Пры правядзенні ўрокаў пастаянна ўлічвае ўзрост, пол і фізічныя магчымасці школьнікаў, а таксама стан іх здароўя, надае вялікае значэнне тэарэтычнай частцы свайго прадмета, вядзе мэтанакіраваную работу са здольнымі вучнямі. Акрамя традыцыйных структур урокаў фізічнай культуры выкарыстоўвае такія формы работы, як віктарыны, конкурсы, прагляд відэаролікаў, эрізодаў футбольных матчаў.

       У 2009 годзе ўзнагароджан Граматай Астравецкага райвыканкама.



       Саўко Марыя Казіміраўна,

настаўнік пачатковых класаў , беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Адукацыя вышэйшая. У 1991 годзе закончыла Лідскае педагагічнае вучылішча, у 2008 годзе – завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Педстаж 21 гадоў.

       Пры правядзенні ўрокаў настаўнік дакладна арганізуе асяроддзе зносін і навучання, умела выбірае метадычныя падыходы да зместа ўрока ў залежнасці ад узроўню класа, ад вучэбнай сітуацыі, комплексна рэалізуе навучальную, развіваючую і выхаваўчую мэты, творча падыходзіць да выбару практыкаванняў і метадычных прыёмаў, выкарыстоўваемых на ўроку. З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў прымяняе актыўныя формы і метады навучання, гульнёвыя ўрокі, выкарыстоўвае інфармацыйныя тэхналогіі.

       У 2009 годзе ўзнагароджана Граматай Астравецкага райвыканкама.



   Рыбак Ілона Аляксандраўна,

настаўнік-дэфектолаг, педагог-арганізатар 2 катэгорыі. Адукацыя сярэдняя спецыяльная. У 2007 годзе закончыла Лідскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Пачатковыя класы”. У 2012 годзе атрымала дыплом завочнага аддзялення Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, аддзяленне “Алігафрэнапедагогіка”

Педстаж 5 гады.

       За час работы ў школе праявіла дастатковы ўзровень спецыяльных, метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і ўменняў. Асабістыя якасці настаўніка, а таксама прафесійная эрудыцыя дазволілі паспяхова прадоўжыць работу па развіццю вучнёўскага самакіравання ў школе, актыўна дзейнічаюць дзіцячыя грамадскія аб’яднанні БРПА і БРСМ. У цесным кантакце з дзецьмі арганізоўваюцца і праводзяцца цікавыя, змястоўныя, рознапланавыя мерапрыемствы. Настаўнік валодае і эфектыўна выкарыстоўвае ў практычнай дзейнасці сучасныя методыкі выхавання, у прыватнасці інфармацыйныя тэхналогіі, імкнецца да творчасці на шляху самарэалізацыі.

       У 2010 годзе узнагароджана Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама.



       Грэгуш Аксана Удадзіміраўна,

настаўнік пачатковых класаў 1 катэгорыі, сацыяльны педагог. Адукацыя вышэйшая. У 2003 годзе закончыла Лідскае педагагічнае вучылішча, у 2006 годзе - завочнае аддзяленне Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Я.Купалы па спецыяльнасці “Пачатковыя класы”.

Педстаж 9 гадоў.

       Ініцыятыўны, творчы настаўнік, старанны і працаздольны. Урокі заўсёды цікавыя, змястоўныя, адпавядаюць узроставым асаблівасцям вучняў. На ўроках выкарыстоўвае разнастайныя формы, метады і прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю творчых здольнасцей дзяцей. Настаўнік шмат працуе з дадатковай метадычнай і мастацкай літаратурай, выкарыстоўвае рознаўзроўневыя заданні, спалучае групавыя, індывідуальныя формы работы, прымяняе здароўезберагаючыя тэхналогіі.

       У 2006 годзе узнагароджана Граматай Астравецкага райвыканкама.



       Грымбоўская Людміла Станіславаўна,

настаўнік пачатковых класаў 1 катэгорыі. Адукацыя сярэдняя спецыяльная. У 1986 годзе закончыла Лідскае педагагічнае вучылішча. Педстаж 27 гадоў.

            Настаўнік мае высокі ўзровень спецыяльных, метадычных і псіхолага-педагагічных ведаў і ўменняў.   Пры выбары метадаў навучання ўлічвае асноўныя задачы навучання, выхавання і развіцця вучняў згодна патрабаванню праграм, іх  індывідуальных магчымасцей, адносін да вучобы, узроўня працаздольнасці. На ўроках выкарыстоўвае разнастайныя формы, метады і прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю творчых здольнасцей дзяцей.  Поўна выкарыстоўвае метадычны апарат падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, дадатковай літаратуры.

       У 2010 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама.




Шэўчык Яўген Валянцінавіч,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. Адукацыя вышэйшая. У 2011 годзе закончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Я.Купалы. У Дайлідскай СШ працуе другі год, з'яўляецца маладым спецыялістам.

  Ініцыятыўны, старанны і працаздольны настаўнік.  На ўроках стараецца выкарыстоўваць разнастайныя формы, метады і прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю творчых здольнасцей дзяцей. Адказна адносіцца да даручэнняў, стараецца аператыўна ўнікнуць у адукацыйны і выхаваўчы працэсы, прыслухоўваецца да парад і заўваг адміністрацыі і калег па працы.          




Чарняўская Алена Іванаўна,


настаўнік працоўнага навучання 2 катэгорыі.  Педстаж  7 гадоў. Закончыла Віцебскі індустрыяльна- педагагічны каледж.З 2005 года працавала

настаўнікам у Варнянскім вучэбна-вытворчым камбінаце. Пасля яго закрыцця з верасня 2012 года працуе ў Дайлідскай сярэдняй школе.                                                          

 



 

  Шчука Арцем Віктаравіч,

настаўнік геаграфіі. Адукацыя вышэйшая. У 2012 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка. У Дайлідскай сярэдняй школе працуе першы год, з'яўляецца маладым спецыялістам.

 



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconЗабаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна
Дня сьвятога Валянціна 13 лютага. Адміністрацыя Дома літаратара, дзе мусіла адбыцца імпрэза, тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі....

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconВалянціна Уладзіміравіча І Валянціну Уладзіміраўну Сцяцко

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconВабішчэвіч Валянціна Васільеўна
Мэты І задачы модуля: у выніку працы над навучальнымі элементамі (НЭ) вы павінны

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconВалянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху
Другі дыплём – таксама “чырвоны” – атрымала далей завочніцай у Беларускім унівэрсытэце культуры

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconЧаму на тэст па хіміі адводзіцца 120 хвілін, а па фізіцы 180?
З такім пытаннем у газету звярнулася Валянціна Галавачэнка, маці абітурыенткі з Акцябрскага раёна

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconЯк сьвяткуюць менчукі Дзень закаханых?
Менску ладзілася больш за 10 імпрэзаў да Дня сьвятога Валянціна. Карэспандэнт Свабоды наведаў музычны клюб – "Графіці". Тут граў...

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconДзерачэннік Валянціна Аркадзьеўна
У 1971 годзе скончыла поўны курс сярэдняй Галынкаўскай школы І была накіравана на працу ў Самаравіцкую васьмігадовую школу старэйшай...

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconПа-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей
Піпі Доўгаяпанчоха”. Кніга рыхтуецца ў аўтарскім перакладзе са швэцкай Дзьмітрыя Плакса, каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра...

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна icon"Bronx Couturte" у Менску пачалася з В. Юдашкіна
Учора ўначы ў менскім начным клюбе “Бронкс” адбыўся паказ вяснова-летняй калекцыі моды расейскага мадэльера Валянціна Юдашкіна “Сады...

Лаздоўская Валянціна Зігмундаўна iconПара из Докшицкого района регистрировала брак в больничной палате
Ахавае становішча выратавала кіраўнік спраў Тумілавіцкага сельвыканкама Валянціна Наско. Яна сказала: калі нявеста не можа прыехаць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка