Праект зацвярджаю




НазваПраект зацвярджаю
Дата канвертавання24.02.2013
Памер72.35 Kb.
ТыпДокументы
ПРАЕКТ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

__________________В.В. Якжык

____________________2013 г.


РАШЭННЕ

рэспубліканскага журы па падвядзенні

вынікаў рэспубліканскага конкурсу

даследчых работ ”Таямніцы малой радзімы“

ў рамках акцыі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“


У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2011 г. № 65, умовамі правядзення конкурсаў у рамках Акцыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.03.2011 г. № 12-01-12/480, загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2012 г. № 890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ былі разгледжаны справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу даследчых работ ”Таямніцы малой радзімы“, а таксама заслухана творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ у НДЦ ”Зубронак“.

На разгляд рэспубліканскага журы былі прадстаўлены 87 даследчых работ у намінацыях ”Легенды“ і ”Паданні“. Дасланыя матэрыялы выкананы на высокім узроўні і засведчылі грунтоўную працу навучэнцаў па выяўленні, даследаванні і папулярызацыі мясцовых легендаў і паданняў, як важнейшых частак беларускага народнага эпасу.

У занатаваных удзельнікамі конкурсу легендах і паданнях захаваны народны каларыт, мясцовая самабытнасць, гісторыя рэгіёну, а таксама лёсы асобных людзей. Фактаграфічнай базай для напісання работ у асноўным сталі запісы мясцовых жыхароў.

Даследчыя работы выкананы на дастаткова высокім узроўні, адзначаюцца навуковай навізной і арыгінальнасцю падачы матэрыялу.

У конкурсных работах членамі журы ацэньваліся культурныя вартасці сабранага матэрыялу, даследчыя навыкі (уменне разважаць і рабіць уласныя высновы, фармуляваць і абгрунтоўваць іх са спасылкай на крыніцы), праца з крыніцамі (экспедыцыі, сустрэчы, бібліятэкі, архівы і інш.), уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова і аналітычна прадставіць у рабоце, а таксама ўменне творча (сцэнічна) прадставіць сабраны матэрыял.

Разледзеўшы справаздачныя матэрыялы на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам конкурсу, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу.

  1. Намінацыя ”Легенды“.

    1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа № 7 г. Магілёва“ (кіраўнікі Рыжкова С.А., Карліна С.М., Чыжык  Т.А.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Навасельская сярэдняя школа“ Мінскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Буйніцкая  Н.В.);

творчы калектыў аб’яднання па інтарэсах ”Спадчына“ ДУА  ”Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі“ (кіраўнікі Храмлюк М.І., Шандроха М.І.).

    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

творчую групу навучэнцаў краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах ”Наша спадчына“ ДУА ”Залеская дзіцячы сад–сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Шарыпкін Р.Л.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы“ Магілёўскай вобласці (кіраўнік Анціховіч А.Г.);

Яромка Марыну, Маліноўскую Анастасію, навучэнак ДУА  ”Азярцоўская сярэдняя школа“ Мінскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Яромка Н.І.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Гімназія № 25 г. Мінска“ (кіраўнік Пахвалёная А.К.).

    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Спадчына“ ДУА ”Галавінская сярэдняя школа“ Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік Чыркова А.М.);

творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Грамадзянін“ ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г. Ліды“ Гродзенскай вобласці (кіраўнікі Буката В.М., Суркант Т.М.);

творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Эрудыт“ ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны“ Гродзенскай вобласці (кіраўнікі Пятрова Л.Р., Барысевіч І.Г.);

экспедыцыйны атрад ”Нашчадкі“ ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.  Асіповічы“ Магілёўскай вобласці (кіраўнікі Лянчэўскі А.Г., Ванюк  І.В.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Шчомысліцкая сярэдняя школа“ Мінскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Маладзьянава М.Л.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Вучэбна-педагагічны комплекс Суткаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа“ Уздзенскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Суткаленка В.М.).

    1. Узнагародзіць лаўрэатаў конкурсу дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

пошукава-даследчую групу музея ДУА ”Астраміцкая сярэдняя школа“ Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Тунчык  Т.А.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Жодзінская жаночая гімназія“ Мінскай вобласці (кіраўнік Герасімовіч А.І.);

Пазняк Веру, Голец Кацярыну, навучэнак ДУА ”Сярэдняя школа № 5 г. Масты“ Гродзенскай вобласці (кіраўнік Пронская С.Э.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа № 7 г.  Калінкавічы“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Века Н.Я.);

Слівец Аляксея, Алейнік Анастасію, Гладкую Крысціну, Панасеня Вікторыю, навучэнцаў УА ”Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М. Жыжаля“ (кіраўнік Сандалава Т.А.).

  1. Намінацыя ”Паданні“.

    1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Дударэвіч Дзіяну, Канарскую Анастасію, навучэнак ДУА ”Вучэбна-педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі–сад–сярэдняя школа“ Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Дуніч Г.П.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Буцавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа“ Мінскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Гаварушка Т.С.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Кадзінская сярэдняя школа“ Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Ефрамкова І.В.).

    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Барэйка Юлію, навучэнку ДУА ”Гімназія № 1 г. Новаполацка“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Дабравольская І.У.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа № 13 г.  Гомеля“ (кіраўнік Пратасенка А.У.);

творчы калектыў навучэнцаў ДУА ”Дудкоўская базавая школа“ Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Гудач І.В.);

Зык Крысціну, Ванюкову Ганну, навучэнак абъяднання па інтарэсах ”Дарагазнаўства“ ДУДА ”Асіповіцкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства“ на базе ДУА ”Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа“ Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Караленя Ж.С.);

творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Нашчадкі“ ДУА ”Астрашыцка-гарадоцкая сярэдняя школа“ Мінскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Акушэвіч А.А., Зайцава А.А.).

    1. Узнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Сакалоўскую Аляксандру, навучэнку навуковага аб’яднання ”Пошук“ ДУА ”Дрысвяцкая сярэдняя школа Браслаўскага раёна“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Прахарэнка А.Т.);

Сальнікаву Святлану, навучэнку аб’яднання па інтарэсах ДУДА  ”Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ на базе ДУА  ”Палатоўская дзіцячы сад–сярэдняя школа Полацкага раёна“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Качарагіна Л.А.);

Галееву Юлію, навучэнку ДУА ”Запольская дзіцячы сад–сярэдняя школа Віцебскага раёна“ (кіраўнік Фёдарава Л.М.);

Чайка Марыну, Жданок Паліну, навучэнак ДУА ”Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна“ Мінскай вобласці (кіраўнікі Шульжык Ю.П., Чайка  С.В.);

творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Спадчына“ ДУА ”Капыльскі раённы цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства“ на базе ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага“ Мінскай вобласці (кіраўнік Колас Т.А.).

    1. Узнагародзіць лаўрэатаў конкурсу дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Уснарскага Дзмітрыя, Паўлоўскую Дар’ю, Мядзведзя Алега, навучэнцаў краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах ”Жывіца“ ДУА  ”Сярэдняя школа № 33 г. Брэста“ (кіраўнікі Салапура А.П., Строкач А.П.);

Палячынскага Іллю, Палячынскую Валерыю, навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Юныя краязнаўцы“ ДУДА ”Аршанскі раённы цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю“ на базе ДУА ”Барздоўская яслісад–сярэдняя школа“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Пячонкін В.Г.);

Горына Станіслава, навучэнца ДУА ”Браслаўская сярэдняя школа № 1 імя А.М. Жданава“ Віцебскай вобласці (кіраўнікі Жалубоўская  М.Ф., Бялько Ж.М.);

Масько Аляксея, Козел Надзею, навучэнцаў ДУА ”Масалянскі яслісад–базавая школа“ Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Румак Г.У.);

творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Гістарычнае краязнаўства“ ДУА ”Слонімскі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму“ на базе УА ”Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж“ Гродзенскай вобласці (кіраўнік Крот А.Б.).


Старшыня

рэспубліканскага журы С.С. Мітраховіч


Адказны сакратар А.Я. Кравец

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Рэспублікі Беларусь ад 03. 12. 2012 г. №890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Беларусь ад 03. 12. 2012 г. №890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі...

Праект зацвярджаю iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

Праект зацвярджаю icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“ з красавіка па снежань 2012 года быў праведзены конкурс даследчых работ ”Праз творчасць у прафесію...

Праект зацвярджаю iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Праект зацвярджаю iconЗ 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста з Аўстрыі, выкладчыка
З 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста...

Праект зацвярджаю iconЗацвярджаю зацвярджаю
Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, ак га «брсм» праводзяць...

Праект зацвярджаю iconЗацвярджаю зацвярджаю
Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, ак га «брсм» праводзяць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка