У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму




НазваУ 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму
Дата канвертавання24.02.2013
Памер40.7 Kb.
ТыпДокументы
У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў – не стала чалавека, чыя прага праўды і незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму. Асэнсаванне страты такой асобы, як Васіль Быкаў, яшчэ наперадзе. Але і зараз несумненна: лепшым ушанаваннем Васіля Уладзіміравіча – гэта шырокае распаўсюджванне сярод нашых суайчыннікаў твораў славутага пісьменніка, бо толькі гэта дазволіць гаварыць пра тое, што голас Быкава сапраўды пачуты.

Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў лясіста-азёрным краі паўночнай Беларусі – у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Дзяцінства выдалася цяжкае, скупое на радасці. Рэдкая вясна праходзіла без таго, каб сям’я Быкавых, у якой, акрамя Васіля, было яшчэ двое меншых, не адчувала нястачы: калгас яшчэ толькі набіраўся сіл. “...Не было што апрануць, не было што абуць. Несправядлівасці, цяжкасці, заўсёды заклапочаны бацька, слёзы маці …” – згадваў Васіль Уладзіміравіч у адным са сваіх лістоў.

Але было і добрае: поле, лес, возера. Былі кнігі, да якіх Васіль прыахвоціўся змалку. Чытаў без разбору ўсё, што трапляла пад рукі. Час без кніжкі здаваўся яму пустым і нецікавым. Неўзабаве Васілём былі “адкрыты” Міхась Лынькоў, Якуб Колас, Янка Маўр. Доўгі час у раннім дзяцінстве ён быў зачарованы коласаўскай “Дрыгвой”, пасля прыйшло захапленне “Новай зямлёй” і “Сымонам-музыкам”, здаваліся амаль цудам створаныя Коласам гэткія жывыя і яркія малюнкі жыцця, думалася: на гэта здольны толькі чалавек незвычайны, волат думкі і чараўнік слова.

Было ў Быкава-юнака яшчэ адно захапленне – гэта маляванне. У Кубліцкай сярэдняй школе, дзе Васіль вучыўся да вайны, яго ведалі як нязменнага мастака-афарміцеля насценнай газеты. Хлопец захапляўся графікай. Гэта цяга да прыгожага прывяла яго ў Віцебскае мастацкае вучылішча на скульптурнае аддзяленне. Толькі вучыцца там давялося нядоўга: з-за адмены стыпендый у 1940 годз вярнуўся зноў у вёску. “Невясёлым было тое вяртанне, - згадвае пісьменнік, - але з яго пачыналася сталасць”.

А далей – вайна … З першых дзён яе Быкаў – семнаццацігадовы юнак – у віры суровых і няўмольных падзей. У складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Са жніўня 1942 года – курсант Саратаўскага пяхотнага вучылішча. Як камандзір узвода аўтаматчыкаў і ўзвода палкавой, затым армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. “У гэтай вайне, - пісаў пазней В.Быкаў, - мы не толькі перамаглі фашызм і адстаялі будучыню чалавецтва. У ёй мы яшчэ ўсвядомілі сваю сілу і зразумелі, на што самі здольныя. Гісторыі і самім сабе мы далі вялікі ўрок чалавечай годнасці… У 1945 годзе, як ніколі раней, свету стала зразумела: у савецкім народзе жыве тытан, з якім нельга не лічыцца, і немагчыма да канца ведаць, на што гэты народ здольны. Апроч таго, з франтоў вялікай вайны мы прынеслі не толькі ўсведамленне выкананага абавязку, але і ўзмацнелы ў жорсткай барацьбе дух рэвалюцыйнага свабодалюбства і інтэрнацыянальнага братэрства, які так ці інакш заявіў пра сябе ў далейшым мірным жыцці і прадаўжае з галамі мацнець”.

Перажытае на вайне з’явілася для яго найважнейшай крыніцай ведання вайны і праўды чалавечых паводзін на вайне. Амаль да ўсяго, што ён напісаў, прычыніўся яго асабісты вопыт. Але пісаць ён пачаў не адразу пасля перамогі. Яшчэ доўга – амаль дзесяць гадоў – Быкаў служыў у арміі, аддаючы свой вопыт, свае веды і сілы выхаванню маладых воінаў.

Пра свае першыя, вельмі нясмелыя крокі ў літаратуры Васіль Уладзіміравіч гаварыў так: “Цяжка сказаць, як гэта здарылася, але вось у канцы сорак восьмага года напісаў апавяданне “У першым баі” на аснове ўласных франтавых уражанняў … Яго надрукавала “Гродзенская праўда”. Так і пайшло”.

Увогуле літаратурны лёс Васіля Быкава склаўся шчасліва. Творы яго хутка праклалі сабе шлях да ўсесаюзнага чытача і гэтак жа імкліва выйшлі на міжнародную арэну; амаль усё напісанае Быкавым перакладзена на многія мовы свету.

Ён аўтар кніг апавяданняў, аповесцей “Жураўліны крык” (1960), “Ход канём” (гумар, 1960), “Трэцяя ракета. Здрада” (1962), “Альпійская балада” (1964), “Адна ноч” (1965), “Аповесці” (1969), “Сотнікаў. Абеліск” (1972), “Воўчая зграя” (1975), “Аповесці і апавяданні” (1978), “Пайсці і не вярнуцца” (1979), “Знак бяды” (1984), “У тумане” (1989), “Дажыць да світання” (1990), “Кар’ер” (1987). У 1974 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1980-1982 гг. – Збор твораў у 4 тамах (уключаны таксама аповесці “Круглянскі мост”, “Праклятая вышыня”, “Яго батальён”). Выдаў кнігу крытыкі “Праўдай адзінай” (1984).

Працаваў і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада (1966), “Дажыць да світання” (1975), “Воўчая зграя” (1976), 3-х серыйны тэлефільм “Доўгія вёрсты вайны” (1976), “Абеліск” (1977) і кароткаметражны фільм “Пастка” (1966). Аўтар п’есы “Рашэнне” (1972). На аснове аповесці “Сотнікаў” напісаў п’есу “Апошні шанц” (пастаўлена ў 1974), у 1979 годзе пастаўлены спектакль “Пайсці і не вярнуцца”. У маскоўскіх тэатрах пастаўлены яго п’есы: у 1976 – “Абеліск”, у 1977 – “Скрыжаванне” (па матывах аповесцей “Сотнікаў” і “Круглянскі мост”).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць “Трэцяя ракета”, Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці “Абеліск” і “Дажыць да світання”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць “Воўчая зграя” і “Яго батальён”, Ленінскай прэміі (1986) за аповесць “Знак бяды”.

Народны пісьменнік БССР з 1980 года. Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1 ступені і медалямі.

Творчасць Васіля Быкава – адна з крыніц, што жывяць і ўзбагачаюць сучасную беларускую літаратуру, яна неаддзельная ад яе агульных тэндэнцый, ад асаблівасцей літаратурнага працэсу, патрэб грамадства. Разам з Ю.Бондаравым, Р.Бакланавым, В.Астаф’евым, А.Адамовічам, К. Вераб’ёвым і іншымі талентавітымі пісьменнікамі В.Быкаў “ па-новаму адлюстраваў гераізм народа на фронце і ў варожым тыле, самую думку народную і яго псіхалогію. Своеасабліва і ярка ён заявіў пра сябе як прадстаўнік “другой хвалі” літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну, імкнучыся перадаць яе сутнасць “без прыкрас, без пахвальбы, без лакіроўкі – такой, якая яна ёсць”

Усё, што лёс наканаваў Быкаву, ён добрасумленна выканаў. Ужо ніколі мы не пачуем жывога слова Васіля Уладзіміравіча Быкава. Нам засталіся яго творы і магчымасць удумліва прачытаць ці перачытаць яго кнігі. Чытайце Быкава, бо яго творы садзейнічаюць таму, каб людзі думалі, а Беларусь разумела сябе Беларуссю.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconДан I на ўсенароднай любв I i пашаны
Купала. Не здолелi пагасiць свет вольнага чалавека – чалавека працы, чалавека, якi шукае праўды на зямлi, нi царскiя чыноўнiкi, нi...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconАдзіны з калосся твайго, сінявокая Беларусь!
Ці-Радзіме. Хацелі бачыць сваю Беларусь незалежнай І шчаслівай. І сёння ў беларуса ёсць магчымасць мець сваё імя, свой голас. І беларус...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconПазнаем Беларусь!
Як толькі не называюць у свеце нашу Беларусь. Яна І краіна лясоў І балот, яна І краіна старажытных замкаў І палацаў, яна І краіна...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconВалянцін Акудовіч мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Беларусь” І “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. На жаль, мы вельмі рэдка зьвяртаем...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconНастаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма
Беларусь… Якая прыгожая, светлая наша краіна. Вы пачулі зараз, як П. Глебка ў сваім вершы з любоўю піша пра нашу Радзіму. А вы любіце...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconМаё пакаленне ў наіўным юнацкім узросце свята верыла ў блізкую шчаслівую будучыню, у нябачаны росквіт самай перадавой у свеце краіны, апраўдвала нястачы І
Мы верылі, што ад Масквы «да самых да ўскраін» усе думаюць аднолькава, дружна галасуюць за самых лепшых І за самае лепшае, што мы...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconКараоке ў перакладзе зь японскай мовы азначае "пусты аркестар". Караоке прыдумаў японскі бубнач Дайсукэ Іноуэ ў 1971 годзе. У 2004 годзе адкрывальніка
Нобэля” за адкрыцьцё, якое дало людзям (цытую інтэрнэт-энцыкляпэдыю Вікіпэдыю) “новы спосаб вучыцца талерантнасьці ў адносінах адзін...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconБеларускі Дом правоў чалавека ў Вільне
Дома Правоў Чалавека, І ў 2006 годзе Дом быў зарэгістраваны ў сталіцы Літоўскай Рэспубліцы – Вільнюсе. З моманту стварэння Дома ён...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconДа Дню састарэлага чалавека
Ужо стала традыцыяй кожны год у пачатку кастрычніка запрашаць у бібліятэку людзей старэйшага ўзросту на мерапрыемствы прысвечаныя...

У 2003 годзе Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў не стала чалавека, чыя прага праўды І незвычайны пісьменніцкі талент уславілі ў свеце нашу Радзіму iconМерапрыемства «Мы беларусы»
Беларусь. Народаў І краін на свеце шмат. У швецыі жывуць шведы, у Польшчы – палякі, у Літве – літоўцы, у Расіі – рускія. Кожная краіна,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка