Запрашаем наведаць віртуальны музей "Спадчына"




НазваЗапрашаем наведаць віртуальны музей "Спадчына"
Дата канвертавання24.02.2013
Памер39.14 Kb.
ТыпДокументы
Запрашаем наведаць віртуальны музей “Спадчына”

(вэб-старонка на сайце коледжа)


Займаючыся краязнаўчай пошукавай дзейнасцю, кантактуючы з жыхарамі Бярозаўшчыны, з яе старажыламі, мы адкрываем для сябе цікавейшыя факты і лёсы. Сваімі маленькімі адкрыццямі хочацца падзяліцца з усім светам, каб усе ведалі: мы моцныя каранямі. І гэтыя мары не з вобласці фантазій, яны - рэальнасць, асабліва цяпер, з прыходам у навучальныя установы сусветнай сеткі Інтэрнэта. Вось і вырашылі мы на савеце аматарскага аб’яднання “Спадчына” стварыць віртуальны музей “Спадчына”.

Асноўныя мэты стварэння віртуальнага музея:

  • Фарміравання пачуцця патрыятызму і гонару за свой край.

  • Павышэнне матыывацыі наведвальнікаў сайта да вывучэння гісторыі роднага края.

  • Удасканаленне навыкаў самастойнай краязнаўчай работы навучэнцаў, развіцце іх творчай ініцыятывы.

  • Пашырэнне інтэграцыі, перш за ўсе з курсамі інфармацыйных тэхналогій, прадстаўленне магчымасці канкрэтнага прымянення атрыманных ведаў.

  • Фарміраванне сацыяльнай актыўнасці.

  • Фарміраванне сацыяльнай культуры.

Матэрыялам для стварэння віртуальнага музея паслужылі навукова-даследчыя працы па гісторыі, культуры, этнаграфіі, літаратуры Бярозаўскага раёна.

На наступных слайдах вы бачыце шэраг праектаў распрацаваных у межах урокаў беларускай літаратуры і у пазаўрачнай дейнасці, якія згодна з акрэсленымі мэтамі маюць наступныя накірункі: этнаграфічны, культурна-гістарычны і літаратурны.


Для паспяховага ажыццяўлення мэтаў віртуальнага музея быў створана творчая група, якая

  • Напаўняе фонды музея шляхам арганізацыі даследаванняў, перапіскі з цікавымі людзьмі, асобасных кантактаў са старажыламі раёна.

  • Праводзіць збор неабходных матэрыялаў на аснове літаратуры па краязнаўству.

  • Стварае электронныя прэзентацыі.

  • Аказвае дапамогу настаўнікам у выкарыстанні работ музея у навучальным і пазаурочным працэсе.

На сёняшні момант закладзена аснова віртуальнага музея, створаны сайт, які будзе змешчаны ў інтэрнэце.

А зараз я запрашаю вас стаць першымі наведвальнікамі нашага музея.


1 стр. І так, галоўная старонка нашага сайта. На ёй змешчана інфармацыя аб ідэі стварэння музея і аб мэтах яго работы, змешчаны гіпер ссылкі да даследчых прац, фотаальбома, перахода да залаў музея.


2 стр. Мы пераходзім на старонку Даследчыя праекты, на ёй зроблены агляд сістэмы работы аб’яднання “Спадчына” па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню на рэгіянальным матэрыяле. Тут ёсць тое, што ў першую чаргу зацікавіць настаўнікаў. Напрыклад, тэхналогія выхавання ў супрацоўніцтве, карыснымі, на мой погляд, будуць прыкладныя варыянты краязнаўчых заданняў, выкарыстанне маніторынгу, тэст ацэнкі ўзроўню цэннастных арыентацый навучэнцаў.


3 стр. Выкарыстоўваем гіпер сылку і трапляем на старонкі фотаальбома.


4 стр. Наступная гіпер сылка вядзе нас ў Залы музея "СПАДЧЫНА". Тут абазначаны назвы залаў (чытаем на маніторы) і кароткая інфармацыя аб матэрыялах залаў.


5 стр. Пераходзім па ссылцы З глыбінь вякоў. Тут больш шырокае апісанне зместу і ссылкі на творчыя работы:

  • З гісторыі вякоў

  • Залатымі сцежкамі Бярозаўшчыны

  • Пад небам бацькаўшчыны

  • Помнікі археалогіі

  • Помнікі архітэктуры

  • Слоўнік тэрмінаў

  • Ад веку да веку

Да прыкладу, адкрыем адну з іх, “Ад веку да веку масцілася кладка”, у працы даследаванне культуры, гісторыі, этнографіі вескі Спорава.


6 стр. Наступная - Лiтаратурная зала, тут змешчаны біяграфічныя звесткі пісьменнікаў Бярозаўшчыны, такіх як:

  • АЛЕНА УСЦІЛОЎСКАЯ

  • АЛЕСЬ РАЗАНАЎ

  • ВАСІЛЬ САХАРЧУК

  • ВІКТАР СУПРУНЧУК

  • ВІТАЛЬ РАІЦКІ

  • МІКОЛА АРАХОЎСКІ

  • НІНА МАЦЯШ

  • РАІСА БАРАВІКОВА

Змест гэтай залы буде карысным і цікавым, як для настаўнікаў, так і для навучэнцаў.

7 стр. Наступная зала Побыт, этнаграфія, у ёй найбольш цікавым матэрыялам з’яўляецца даследаванне “ З гісторыі беларускай сям’і”.

Роля і месца бацькі, маці, жонкі, мужа, сына, дачкі, нявесткі, зяця ў традыцыйных беларускіх сем’ях. Народная педагогіка і народная этыка - такія пытанні асветлены ў гэтай працы.


8 стр. І апошняя зала - Ткацтва і вышыўка народнага касцюма, у ёй матэрыял аб асаблівасцях народнага касцюма і аб традыцыях ткацтва Бярозаўшчыны.

Перспектывы

У планах развіцця віртуальнага музея закладзена стварэнне такіх раздзелаў, як Гавораць помнікі Бярозаўшчыны”, “Гісторыя Белаазерска ў фотаздымках”, “Літаратурнымі сцежкамі Бярозаўшчыны” (віртуальнае падарожжа ) , “Каментарыі наведальнікаў”.

Са спадзяваннем на сустрэчы ў нашым віртуальным музеі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconЗапрашаем усіх жадаючых наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconПлан-сцэнарый бацькоўскага сходу
Паважаныя бацькі! Ваша дзіця стала вучням. Зараз яму асабліва патрэбна ваша падтрымка, увага, любоў. Заклікаем вас да супрацоўніцтва...

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconГісторыка краязнаўчы музей «Спадчына»
Патрыятычнае выхаванне вучняў, фарміраванне этнічнага самаўсведамлення, пачуцця прыналежнасці да беларускага народа, гордасці за...

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconТэкст абзорнай экскурсіі "Баруны на працягу стагоддзяў"
Шчыра вітаем І запрашаем узгадаць таямніцы І цуды барунскай зямлі, прыўзняць заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведацца пра...

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь упраўленне культуры віцебскага аблвыканкама нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік інфармацыйнае паведамленне
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 1150-годдзю Полацка

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconПрограмма тура
Осмотр музеев Тегерана, Вы посетите Археологический музей, Музей ковров, Национальный музей драгоценных украшений и Музей стекла...

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconШто надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі?
Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанэйра, хмарачос Эмпаэ-Стэйт-Білдынг ў Ню-Ёрку І танэль пад Ла-Маншам. А цудамі Вялікай Брытаніі прызнаная: Біг-Бэн,...

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" iconПлан мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі "Глыбоцкая раённая гімназія" па падрыхтоўцы да святкавання Дня пісьменства 2012 года
Правядзенне экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей, музей П. Сухога, музей І. Буйніцкага (Празарокі)

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" icon1802 1827 Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі раманаў І
Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі...

Запрашаем наведаць віртуальны музей \"Спадчына\" icon1802 1827 Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі раманаў І
Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка