Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"




НазваУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Дата канвертавання24.02.2013
Памер164.54 Kb.
ТыпУрок





Дзяржаўная ўстанова адукацыі


“Трокеніцкая базавая школа”


УРОК БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў 8 КЛАСЕ


ФІЛАСОФСКАЯ ЛІРЫКА. М. ТАНК “ШЧАСЦЕ”


НАСТАЎНІК Таргонская Яўгенія Тадэвушаўна


Трокенікі

2012

Мэта ўрока: стварыць умовы для разумення вучнямі глыбіні філасофскай лірыкі, вызначэння ідэйнай накіраванасці верша Максіма Танка “Шчасце”, асэнсавання сутнасці паняццяў “шчасце” і “шчаслівы чалавек”; даць вучням магчымасць супаставіць сваё ўяўленне пра шчасце з уяўленнямі вядомых паэтаў, філосафаў свету; удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора; спрыяць абуджэнню ў васьмікласнікаў цікавасці да асноўных пытанняў чалавечага быцця, жадання імкнуцца да сапраўдных каштоўнасцей.


Метады засваення матэрыялу: праблемны, творча-пошукавы.


Формы працы: індывідуальная і групавая.


Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо”


Форма правядзення: урок-роздум.


Міжпрадметныя сувязі: музыка.


Абсталяванне: партрэт Максіма Танка; выстава кніг паэта; вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 8 класа (2011); аўдыязапіс песні Ангеліны Пінчук “Хай у шчасце верыцца”; камп’ютар, мультымедыйны праектар, экран; карткі з заданнямі; выразаныя з паперы макеты агеньчыкаў.


Эпіграф:

Сцяжынак многа і дарог,

Як выбраць тую, што вядзе да шчасця?

Анатоль Балуценка.


Ход урока


1. Уступнае слова настаўніка.

Гучыць музыка Моцарта.

Настаўнік чытае верш Уладзіміра Папковіча “Шчасце”


А шчасце ж простае зусім, -

Збіраем тое, што пасеем.

Яго даруе Бог усім,

Мы толькі браць яго не ўмеем.

Калі на вуліцу са сцен

Свайго жытла выходзіш зранку,

Скажы суседу:”Добры дзень!”

І дворніку з мятлой на ганку.

Пачуеш ветлівы адказ,

І чалавек табе ўсміхнецца,

І шчасце ўжо нейкі час

З табою разам застанецца.

Зірнеш на неба, і яно

Святлом заззяе асаблівым,

І ты адчуеш, што даўно

Ужо не быў такім шчаслівым.

Падай ты шчодра жабраку –

Мы проста людзі, а не суддзі.

Няхай убудзе ў кашальку,

Затое

У душы прыбудзе.

Вось так і будзеш дзень пры дні

Ты шчасце самахоць знаходзіць.

І больш ніколі не мані,

Што да цябе яно не ходзіць.


2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.


Сёння ў нас незвычайны ўрок. І не толькі таму, што ў класе прысутнічае шмат гасцей. Тэма яго вельмі своеасаблівая. У нас не проста ўрок літаратуры, у нас урок жыцця. Спадзяюся, што імя паэта Максіма Танка вам знаёма, бо мы вывучалі яго некаторыя творы: чыталі ўрывак з паэмы “Нарач” “Ля вогнішч начлежных”, верш “Дрэвы паміраюць”. Зараз мы зноў дакранёмся да яго паэзіі. На гэты раз пазнаёмімся з вершам “Шчасце”. Так гучыць тэма нашага ўрока-роздуму. Самае частае і добрае пажаданне, з якім чалавек звяртаецца да чалавека, - пажаданне шчасця. А ці задумваліся вы, што такое шчасце? Таму сёння на ўроку прапаную паразважаць над тым, што такое шчасце і якога чалавека можна назваць шчаслівым? А таксама вызначыць, які сэнс уклаў у слова “шчасце” М.Танк і супаставіць сваё ўяўленне пра шчасце з уяўленнямі вядомых паэтаў, філосафаў свету.

3. Прэзентацыя дамашняга задання .

Сёння нельга не ўспомніць, што зусім нядаўна, 17 верасня, адзначаўся стагадовы юбілей паэта Максіма Танка. Паслухаем невялікае паведамленне вучня “Пясняр з нарачанскага краю”

Выступленне вучня(суправаджаецца прэзентацыяй “Максім Танк”)

(слайд 1) Калісьці Гётэ пісаў, што паэта можна зразумець толькі тады, калі пабачыш яго родны край. Гэтыя словы набываюць асаблівы сэнс у дачыненні да паэзіі Максіма Танка. Вытокі жыцця і паэзіі Максіма Танка – вёска Пількаўшчына Мядзельскага раёна, (слайд 2) нарачанскі край. Тут нарадзіўся (слайд 3, слайд 4)будучы паэт 17 верасня 1912 г. Максім Танк – псеўданім Яўгена Іванавіча Скурко. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я Скурко (слайд 5) падалася ў бежанства. Да 1922 г. будучы паэт жыў у Маскве. Вярнуўшыся на Радзіму, апынуўся ў Польшчы, паколькі яго родныя мясціны знаходзіліся ў складзе Заходняй Беларусі. Малады Яўген Скурко вучыўся ў чатырох гімназіях, аднак ніводнай з іх не закончыў па прычыне рэвалюцыйнай дзейнасці. Ён быў актыўным удзельнікам народна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

Максім Танк пазнаёміўся спачатку з рускай і польскай літаратурамі. Беларуская кніга ўпершыню трапіла ў яго рукі толькі ў 1925 г. Гэта быў беларускі каляндар, у якім увагу паэта прыцягнулі радкі Янкі Купалы.

Першы (слайд 6,7,8,9,10) зборнік паэта “На этапах” польскія ўлады арыштавалі і знішчылі амаль увесь тыраж. Уратавалі толькі некалькі яе экзэмпляраў. Але паэт прадаўжаў пісаць. Адсюль, з Пількаўшчыны, паляцела яго песня ў вырай, загучала над нарачанскімі прасторамі і наднямонскімі лясамі, будзячы ў сэрцы сілу і мужнасць у барацьбе, надзею і веру ў вялікія перамены, пачуццё любві да роднага краю і матчынага слова…


Адказ на пытанне “Што такое шчасце?” людзі не пераставалі шукаць ніколі. Яшчэ некалі беларусы верылі, што той, хто знойдзе купальскую папараць-кветку, усё жыццё будзе шчаслівы. Дома вы павінны былі правесці пэўную даследчую работу па дадзенай праблеме.

Выступленне вучня-лексіколага.

Для работы сёння на ўроку трэба высветліць, што абазначаюць словы “шчасце” і “шчаслівы”. Я звярнуўся да “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” і знайшоў наступнае: (дэманструецца слайд 1)


З “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”

Шчасце – 1. Стан поўнай задаволенасці жыццём; пачуццё найвялікшай

радасці і задавальнення.

2. Удача, поспех у чым-небудзь. Шчаслівы выпадак.

3. Лёс, доля.

Шчаслівы – 1. Поўны шчасця; такі, якому спадарожнічае поспех, удача.

2. Такі, які прыносіць шчасце, удачу.


Гэта думка навукоўцаў. А што пра гэта думаюць звычайныя людзі. Група вучняў-журналістаў узяла інтэрв’ю ў сваіх сяброў, настаўнікаў, бацькоў і проста знаёмых і прапанавала два пытанні: “Як вы разумееце, што такое шчасце?” і “Якога чалавека можна назваць шчаслівым?” І вось якія адказы атрымалі нашы журналісты.

(Дэманструецца інтэрв’ю)


Я прасіла вас знайсці вершы беларускіх аўтараў пра шчасце. Калі ласка, хто жадае выступіць? (Вучань чытае верш на памяць)


Анатолій БалуценкаСапраўднае шчасце


Сапраўднае шчасце. Якое яно?

Сказаць вельмi цяжка, якое:

Калi яшчэ п'еш маладое вiно

Або як смакуеш старое?


Хто бачыў яго, сустракаўся хто з iм?

А мо хто не бачыў нiколi?

Нярэдка ад шчасця свайго мы бяжым,

Бо лiчым: яго не даволi.


Цi трэба яго толькi поруч шукаць,

Хаця здалёк лепшым здаецца?

Калi шчасце штучна сабе выбiраць,

Лёс горка заўжды пасмяецца.


Яго за марамi, лясамi няма,

Надзею такую хоць маем,

Але спадзявацца на ўдачу дарма,

Не там сваё шчасце шукаем.


Хоць нават за шчасцем праз сiлу бяжы

Цi нават звяртайся да неба,

Не будзе яго. Месца шчасцю ў душы,

Самому ствараць яго трэба.


4. Праца над тэкстам. Філасафічнасць твора.


Звярніце ўвагу на эпіграф да ўрока. У ім заключана філасофскае пытанне. Сёння мы пачнём разглядаць творы філасофскай лірыкі. Філасофская лірыка – гэта вершы-роздумы. Паэты настойліва шукаюць адказы на такія адвечныя пытанні, як сэнс жыцця, прызначэнне чалавека на зямлі, яго шчасце, ідэалы, да якіх трэба імкнуцца. Прычым, галоўнае ў філасофскай лірыцы не канчатковае вырашэнне пытання, а сам пошук адказу, рух думкі і перажыванні. Максім Танк – паэт філасофскага складу мыслення. Ён мысліць вельмі арыгінальна. І ў гэтым мы сёння пераканаемся.

А цяпер уважліва паслухайце верш М.Танка “Шчасце”. (Настаўнік чытае верш на памяць)

  • З чаго, на думку паэта, складаецца шчасце? Запоўніце кластар, карыстаючыся паэтычнымі вобразамі з верша. (Групы складаюць кластары, агучваюць зробленае).










ШЧАСЦЕ




Як вы думаеце, што сімвалізуюць сабой вобразы, названыя ў вершы? (Пасля адказаў вучняў дэманструецца слайд 2)


Вобразы-сімвалы ў вершы

Максіма Танка “Шчасце”

Хлеб і соль – сімвал жыцця, дабрабыту, гасціннасці.

Пот – сімвал сумленнай працы.

Дарожны пыл – сімвал руху, пошуку, незаспакоенасці чалавека.

Родны небасхіл – сімвал Радзімы.

Дружба – тое, што дапамагае быць моцным, упэўненым.

Песня – тое, што робіць жыццё вясёлым, грэе сэрца, захапляе хараством.



  • Сапраўды, без усяго гэтага шчасце немагчыма. Як вы думаеце, чаму пасля слоў “З песні…” стаіць шматкроп’е? З чаго яшчэ, на вашу думку, складаецца “простае шчасце людское”? Дапоўніце, калі ласка, кластар уласнымі прыкладамі. (Групы дапаўняюць, агучваюць зробленае).

5. Фізкультхвілінка. “Тузін пытанняў”

1. Вы рады прыходу восені?

2. Вы з добрым настроем прыйшлі сёння ў школу?

3. Вы любіце марыць?

4. У вас ёсць самая запаветная мара?

5. Вы згодны, што чалавек – каваль свайго шчасця?

6. У вас былі моманты ў жыцці, калі вы адчувалі сябе самымі шчаслівымі?

7. А няшчаснымі?

8. Вы згодны, што шчасце ў кожнага сваё?

9. Вы гатовы ахвяраваць сабой дзеля шчасця другіх?

10. Вы верыце, што можна быць абсалютна шчаслівым чалавекам?

11. Вы лічыце сябе шчаслівым чалавекам?

12. Вам падабаецца сённяшняе надвор’е?


6. Групавая праца. Параўнанне верша Максіма Танка з іншымі літаратурнымі творамі і крылатымі словамі.

Праблема “простага шчасця людскога”, узнятая Максімам Танкам, хвалявала і хвалюе кожнага чалавека на зямлі, дзе б ён ні жыў. Прапанаваныя вашай увазе цытаты з вершаў і афарызмы вядомых людзей блізкія да нашай размовы. Але ўсё ж паспрабуйце вырашыць, якая з гэтых цытат і які афарызм па сваёй ідэі, сутнасці найбольш сугучныя з вершам М.Танка. Абгрунтуйце свой выбар.


Цытаты з вершаў (для 1-й групы)

1) Каб шчасце адчуваць штодня,

Патрэбна толькі дабрыня.

(Анатоль Балуценка)

2) Шчасце – усыпаны зоркамі шлях,

Разуменне ў каханых вачах.

Прахалода расы на світанку

І матуліна калыханка.

(Ж.Кур’ян)

3) Якое шчасце –

Жыць на белым свеце,

Піць водар траў і цішыню бароў,

Твар падстаўляць пад чабаровы вецер

І мець сям’ю, работу і сяброў.

(Г.Бураўкін)

4) Анічога такога далёкага

Чалавеку для шчасця не трэба.

Дастаткова мне сонца высокага

І кавалачка сіняга неба.

(П.Шакола)

5) А жыццё – гэта светлая тайна,

Бо жывём на зямлі толькі раз.

І красуецца яркая мальва

Для мяне, для цябе, для ўсіх нас.

(Г.Зінкевіч)

Афарызмы знакамітых людзей(для 2-й групы):

1) Не багацце робіць чалавека шчаслівым, а шчасце робіць чалавека багатым. (Дж.Закарын).

2) Самы шчаслівы чалавек той, хто дорыць шчасце найбольшай колькасці людзей. (Д.Дзідро)

3) Хто вясёлы, той шчаслівы, а хто шчаслівы – той добры чалавек. (В.Бялінскі)

4) Памятайце, што шчасце не залежыць ад таго, хто вы і што вы маеце; яно залежыць выключна ад таго, што вы думаеце. (Д.Карнегі)

5) Цешыцца шчасцем – найвялікшая даброта, мець магчымасць даваць яго іншым – яшчэ большая. (Ф.Бэкан)

6) Шчасце людзей заключаецца ў тым, каб любіць справу, якую яны павінны рабіць (К.Гельвецый)


7. Параўнанне вершаванага і музычнага твораў.

Адным са складаемых шчасця М.Танк называе песню. І сапраўды, музыка, песні прыносяць у наша жыццё радасць і асалоду. Калі мы не ўсё сёння здолелі адчуць і зразумець, хай нам у гэтым дапаможа песня. Слухаючы яе, пастарайцеся знайсці агульныя думкі, пачуцці, выказаныя ў вершы і ў песні.

Гучыць песня Ангеліны Пінчук “Хай у шчасце верыцца” як прэзентацыя.


8. Індывідуальная творчая праца.

Дапісаць верш М.Танка адным словам. Параўнаць свой уласны варыянт з поўным тэкстам верша, зрабіць абгрунтаваную самаацэнку.


Верш для першай групы:

Каб зрабіць першы крок,

Патрэбна нам

Рука маці;

Каб, спаткнуўшыся,

Зноўку падняцца –

Вера ў дарогу;

Каб адчуць цяпло сонца –

Дружба;

Каб не знаць адзіноцтва –

______________________ (Радзіма)


Верш для другой групы:

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на маці;


Ты яшчэ – чвэрць чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;


Ты толькі – паўчалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -


І толькі тады становішся чалавекам,

____________________________________________

(Калі ўсе могуць спадзявацца на цябе).


9. Падвядзенне вынікаў.

Паслухайце прытчу.

Бог зляпіў чалавека з гліны, і застаўся ў яго руках невялікі камяк.

  • Што яшчэ зляпіць табе? – спытаў Бог.

  • Зляпі мне шчасце, - папрасіў чалавек.

Нічога не адказаў Бог, толькі моўчкі паклаў чалавеку ў далонь лішні камяк гліны.


Як вы лічыце, што азначае маўчанне Бога?


Завяршаецца наш урок-роздум над пытаннем “Што такое шчасце?” Шчыра дзякую вам за добрую працу. (Выстаўленне і каментарый адзнак).

Аднак мне хацелася б, каб вынікам гэтага ўрока сталі не толькі добрыя адзнакі, а яшчэ застаўся след у душы кожнага з вас, каб у сэрцы запаліўся агеньчык шчасця, які будзе асвятляць і саграваць ваш жыццёвы шлях.

Перад вамі – тры шляхі, тры жыццёвыя лёсы. На кожным з іх сваё шчасце.

Па першай дарозе ідзе той, хто лічыць за шчасце любоў да сябе, славу, багацце, уладу, неабмежаваную свабоду.

Па другой дарозе крочыць той, хто ўвогуле не верыць у шчасце, лічыць яго выдумкай.

Трэцюю дарогу выбіраюць тыя, хто пад шчасцем разумее служэнне людзям і радзіме, магчымасць мець добрую сям’ю, верных сяброў, каханне, здароўе, магчымасць займацца любімай справай.

Якую дарогу выбраць – няхай вырашыць кожны з вас самастойна і асветліць яе маленькім агеньчыкам шчасця. Засланяйце гэты агеньчык ад жыццёвых сцюжаў і нягод і памятайце: ”Чалавек - сам каваль свайго шчасця”.

10. Дамашняе заданне.

Вывучыць на памяць верш “Шчасце”.

Прачытаць верш С.Грахоўскага “Чалавеку патрэбна не слава”, супаставіць яго з вершам М.Танка “Шчасце”

Напісаць міні-сачыненне “Шчасце чалавека. У чым яно?”


Анатолій БалуценкаСапраўднае шчасце


Сапраўднае шчасце. Якое яно?

Сказаць вельмi цяжка, якое:

Калi яшчэ п'еш маладое вiно

Або як смакуеш старое?


Хто бачыў яго, сустракаўся хто з iм?

А мо хто не бачыў нiколi?

Нярэдка ад шчасця свайго мы бяжым,

Бо лiчым: яго не даволi.


Цi трэба яго толькi поруч шукаць,

Хаця здалёк лепшым здаецца?

Калi шчасце штучна сабе выбiраць,

Лёс горка заўжды пасмяецца.


Яго за марамi, лясамi няма,

Надзею такую хоць маем,

Але спадзявацца на ўдачу дарма,

Не там сваё шчасце шукаем.


Хоць нават за шчасцем праз сiлу бяжы

Цi нават звяртайся да неба,

Не будзе яго. Месца шчасцю ў душы,

Самому ствараць яго трэба.









ШЧАСЦЕ











ШЧАСЦЕ




Цытаты з вершаў (для 1-й групы)


1) Каб шчасце адчуваць штодня,

Патрэбна толькі дабрыня.

(Анатоль Балуценка)


2) Шчасце – усыпаны зоркамі шлях,

Разуменне ў каханых вачах.

Прахалода расы на світанку

І матуліна калыханка.

(Ж.Кур’ян)


3) Якое шчасце –

Жыць на белым свеце,

Піць водар траў і цішыню бароў,

Твар падстаўляць пад чабаровы вецер

І мець сям’ю, работу і сяброў.

(Г.Бураўкін)


4) Анічога такога далёкага

Чалавеку для шчасця не трэба.

Дастаткова мне сонца высокага

І кавалачка сіняга неба.

(П.Шакола)


5) А жыццё – гэта светлая тайна,

Бо жывём на зямлі толькі раз.

І красуецца яркая мальва

Для мяне, для цябе, для ўсіх нас.

(Г.Зінкевіч)


Афарызмы знакамітых людзей (для 2-й групы):


1) Не багацце робіць чалавека шчаслівым, а шчасце робіць чалавека багатым. (Дж.Закарын).


2) Самы шчаслівы чалавек той, хто дорыць шчасце найбольшай колькасці людзей. (Д.Дзідро)


3) Хто вясёлы, той шчаслівы, а хто шчаслівы – той добры чалавек. (В.Бялінскі)


4) Памятайце, што шчасце не залежыць ад таго, хто вы і што вы маеце; яно залежыць выключна ад таго, што вы думаеце. (Д.Карнегі)


5) Цешыцца шчасцем – найвялікшая даброта, мець магчымасць даваць яго іншым – яшчэ большая. (Ф.Бэкан)


6) Шчасце людзей заключаецца ў тым, каб любіць справу, якую яны павінны рабіць (К.Гельвецый)


Верш для першай групы:

Каб зрабіць першы крок,

Патрэбна нам

Рука маці;

Каб, спаткнуўшыся,

Зноўку падняцца –

Вера ў дарогу;

Каб адчуць цяпло сонца –

Дружба;

Каб не знаць адзіноцтва –

______________________


Верш для першай групы:

Каб зрабіць першы крок,

Патрэбна нам

Рука маці;

Каб, спаткнуўшыся,

Зноўку падняцца –

Вера ў дарогу;

Каб адчуць цяпло сонца –

Дружба;

Каб не знаць адзіноцтва –

______________________


Верш для першай групы:

Каб зрабіць першы крок,

Патрэбна нам

Рука маці;

Каб, спаткнуўшыся,

Зноўку падняцца –

Вера ў дарогу;

Каб адчуць цяпло сонца –

Дружба;

Каб не знаць адзіноцтва –

______________________

Верш для другой групы:

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на маці;


Ты яшчэ – чвэрць чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;


Ты толькі – паўчалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -


І толькі тады становішся чалавекам,

____________________________________________


Верш для другой групы:

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на маці;


Ты яшчэ – чвэрць чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;


Ты толькі – паўчалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -


І толькі тады становішся чалавекам,

____________________________________________


Верш для другой групы:

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на маці;


Ты яшчэ – чвэрць чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;


Ты толькі – паўчалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -


І толькі тады становішся чалавекам,

____________________________________________


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconТэхналагічная карта канструявання ўрока
Нязгаснае святло кахання ( Інтымная лірыка. М. Багдановіч. Верш “Раманс” (камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк \"шчасце\" iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка