Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы "Прыслоўе"




НазваУрок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы "Прыслоўе"
Дата канвертавання24.02.2013
Памер168.67 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы “Прыслоўе”


Тэма: Падрыхтоўка да напісання сачынення-апісання вёскі “Ты цудоўная, вёсачка родная!”


Тып урока: урок развіцця мовы.

Мэта: Садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў умення выказваць свае думкі на прапанаваную тэму, захоўваючы неабходны тып і стыль маўлення, вучыць назіраць, збіраць і сістэматызаваць назіранні, састаўляць рабочыя матэрыялы; прывіваць любоў да роднай зямлі, да малой радзімы; выхоўваць цікавасць да мінулага роднай вёскі, уменне бачыць прыгажосць навакольнага асяроддзя.

Абсталяванне: карта Беларусі, мультымедыйны праектар, камп’ютар, выстава кніг пісьменнікаў Жыткаўшчыны, бэйджы для вучняў- памочнікаў.

СХЕМА ЎРОКА

Этапы ўрока

Змест працы


1. Арганізацыйны

момант.


2. Псіхалагічная

падрыхтоўка да

працы па тэме

сачынення .


3. Падрыхтоўка рабочых матэрыялаў.


4. Праца над кампазіцыйнай будовай сачынення.


5. Стварэнне тэксту сачынення, запіс чарнавога варыянту.

6. Удасканаленне напісанага.


Мабілізацыя ўвагі вучняў. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач урока.

Паведамленне тэмы сачынення (шырокая тэма, вузкая тэма). Асэнсаванне тэмы, вызначэнне яе межаў.

Пастаноўка праблемнагых пытанняў, гутарка па тэме сачынення. Асэнсаванне ідэі сачынення.

Чытанне тэкстаў розных жанраў і стыляў, моўны аналіз тэкстаў. Пераказ тэксту. Выкананне лексічных і стылістычных практыкаванняў. Вусныя выказванні вучняў.

Адбор патрэбнага матэрыялу (падбор фактаў, прыкладаў, фармулёўка вывадаў). Сістэматызацыя матэрыялу.


Складанне плана сачынення. Напаўненне частак сачынення. Прадумванне пераходу ад адной часткі да другой, заключэння сачынення.


Пісьмовае афармленне сачынення.


Праверка дакладнасці ўжывання слоў і іх спалучэння. Выпраўленне арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.



ХОД УРОКА

1. Арганізацыйны момант:

- Добры дзень, мае даражэнькія! Мне вельмі прыемна вас усіх бачыць. Я спадзяюся, што сённяшні ўрок у нас пройдзе творча, з вялікай карысцю як для вас, так і для мяне.

а) Псіхалагічны трэнінг:

- Заплюшчыце , калі ласка, вочы. Усе пра сябе паўтараем:

- Я самы разумны(самая разумная), таму ў мяне ўсё атрымаецца. З добрым настроем я пачынаю працу на ўроку.

2. Псіхалагічная падрыхтоўка да працы па тэме сачынення .

а) Уступнае слова настаўніка:

- Сёння ў нас урок развіцця мовы, урок творчасці, урок, які дапаможа нам зблізіцца адзін з другім, больш поўна зразумець адзін аднаго, адчуць сябе роднымі, блізкімі, сапраўднымі землякамі. Сёння мы пагаворым пра мінулае, сучаснае і будучае нашай роднай вёскі – вёскі Азяраны. Увесь матэрыял, які будзе выкарыстаны на ўроку, усё, што вы пачуеце і пабачыце, вы павінны асэнсаваць, абдумаць і выкарыстаць ў сваіх сачыненнях- апісаннях роднай вёскі.

Што ж мы павінны зрабіць за ўрок?

Мы павінны атрымаць уяўленне пра тое, як пішацца сачаненне-апісанне.

Для гэтага мы павінны:

паглыбіць веды пра тэксты-апісанні;

навучыцца адбіраць моўныя сродкі ў адпаведнасці з тыпам тэксту і характарам апісання;

сістэматызаваць уласныя назіранні;

скласці прыкладны план сачынення.

Што ж такое сачыненне? (Вучні адказваюць)

Сачыненне – від работы па развіцці маўлення вучняў, які фарміруе ўменне самастойна выкладаць думкі, перажыванні, меркаванні на пэўную тэму. У нас сачыненне-апісанне. Што характэрна для тэкстаў –апісанняў? (Вучні адказваюць)

Вучань-мовазнаўца:

  • У апісанні больш значная, чым у апавяданні, вага слоў, якія абазначаюць якасці, уласцівасці прадметаў. Дзеясловы ў апісанні выступаюць, як правіла, у формах незакончанага трывання, часта ў прошлым часе, а для асобай нагляднасці - у форме цяперашняга часу. Важна, што ў апісанні формы дзеяслоўнага часу абазначаюць не паслядоўную змену дэталяў, а іх размяшчэнне на адной плоскасці, як бы на адным палатне. У мастацкім і навуковым стылях падыход да выдзялення ў прадмеце тых бакоў, дэталей, якія апісваюцца, розны. У навуковым стылі характарыстыка прадмета павінна быць як мага больш поўнай, а ў мастацкім стылі а кцэнт робіцца толькі на самых яркіх дэталях, якія дазваляюць тым самым стварыць вобраз прадмета. У мастацкім стылі моўныя сродкі для абазначэння прымет значна больш разнастайныя, чым у навуковым. Калі ў навуковым апісанні прыметы выражаюцца пераважна прыметнікамі і назоўнікамі, прычым кніжнымі, з прамым, часта адцягненым значэннем, то ў мастацкім выкарыстоўваюцца прыметнікі з больш канкрэтным значэннем, назоўнікі, дзеясловы, прыслоўі; вельмі часта выкарыстоўваюцца параўнанні, прамыя і пераносныя значэнне мнагазначных слоў і інш.


Настаўнік:

  • Мы нарадзіліся ў найпрыгажэйшай краіне – Беларусі. Мы ганарымся тым, што маем магчымасць вымаўляць два простыя і дарагія для сэрца кожнага чалавека словы: “Мы – беларусы!”

Чаму нас называюць беларусамі, а нашу зямлю- Беларуссю? Чаму ўзнікла такая назва, дакладна ніхто не ведае. Адныя сцвярджаюць, што белыя – ад колеру ільнянога адзення, якое насілі нашы продкі і ад іх светлых валасоў. Другія ўпэўнены, што белыя – значыць вольныя, свабодныя людзі.

Ведаем, што да таго часу, пакуль кожны з нас будзе берагчы родныя традыцыі, шанаваць памяць продкаў, любіць родную прыроду, Беларусь застанецца свабоднай, яснай, чыстай, светлай краінай.

1 вучань- літаратар:

О, Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, Радзіма,

Тваім лясам, тваім палям,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

2 вучань-літаратар

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой радны край, твая Айчына -

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла - Беларусь!

Настаўнік:

- Наша краіна складаецца з маленькіх і вялікіх гарадоў, вялікіх і маленькіх вёсачак. У кожнай з іх багатая гісторыя, самабытныя традыцыі, але ўсе яны - частачка вялікай гісторыі Беларусі.

3. Падрыхтоўка рабочых матэрыялаў.

Настаўнік:

  • Уявіце такую сітуацыю. Вам даручана арганізаваць для турыстаў, якія падарожнічаюць па Залатому кальцу Гомельшчыны, экскурсію ў межах нашай вёскі. Вам патрэбна добра прадставіць нашу вёску, апісаць яе, пазнаёміць з гісторыяй вёскі, яе мінулым і цяперашнім. Дзеля гэтага мы і напішам сачыненне-апісанне роднай вёскі. Але перад гэтым мы папрацуем над узбагачэнне слоўнікавага запасу, выканаем розныя заданні і практыкаванні, адбярэм той матэрыял, які спатрэбіцца нам для напісання сачынення. Перад вамі на сталах карткі, на іх матэрыял, які вы можаце апасля выкарыстаць у сваіх сачыненнях.

Заданне 1. Прачытайце сказы, запішыце іх у сшыткі, падкрэсліце прыслоўі.

  1. І толькі школа стаяла ўбаку, за агародамі, бліжэй да лесу.(І.Шамякін) 2. Вокны гэтай кватэры ўтульна засланялі прыгожыя гардзіны. (І.Шамякін) 3. Нешырокая пакручастая вуліца нетаропка ўзбіралася на крутую гару, за якой ляжала Юбілейная плошча. (М.Герчык) 4. Будынак, парк і агароджа, было ўсё слаўна і прыгожа. (Якуб Колас)

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Параўнайце іх. Ці ёсць паміж імі адрозненне ў тыпе маўлення? Абгрунтуйце сваё меркаванне. Прачытайце зачын тэкстаў. Укажыце іх розніцу па мэце выказвання. Вызначце стыль тэкстаў:

І. Малая радзіма! Што гэта такое? Адкуль і дакуль яе межы?

Вось пра гэта я і стаў думаць, ступіўшы на зямлю маёй малой радзімы, сваёй палескай вёскі. Па-мойму, яна – гэта абсяг нашага дзяцінства.

Ціхая вуліца, матчын агародчык, які запрашае, цягне да сябе, каб пачаставаць самымі смачнымі вясковымі ласункамі: моркваю, агуркамі, бобам. Потым сад, дзе вісне з яблынь галлётз чырванабокімі яблыкамі. За садам – духмяны абшар поплава.

А вось і рэчка, пятлявая, вёрткая. Якая так і хоча ўцячы ў лазнякі.

М.Капыловіч. Малая радзіма.

ІІ. Вёсачка, да якой я дабраўся, напэўна , не толькі самая далёкая, але і самая малая сярод бліжэйшых вёсак. Аб яе велічыні я меў уяўленнеі ўжо тады, калі мне сказалі, што школа тут аднакамплектная: на ўсе чатыры класы- адна настаўніца.

Вёсачка з’явілася перада мной нечакана. І першая мая думка была: той, хто першы пасяліўся тут, меў паэтычную натуру. З трох бакоў вёскі падступаў лес. Ды які лес! Адны бярозы.

Вёска – адна вуліца, але на дзіва роўная і шырокая. Уздоўж хат – дзве роўныя шарэнгі маладых бяроз. І толькі школа стаяла ўбаку, за агародамі, бліжэй да лесу. Школьную сядзібу акружалі не толькі бярозы, а тонкія таполі, большасць – таксама маладыя.

І.Шамякін. Матчыны рукі.

Паспрабуйце пераказаць гэтыя тэксты.

Настаўнік:

- А якія стылі мовы вы ведаеце? (вучні адказваюць)

Заданне 3

Дапоўніце табліцу:

Стыль

Сфера выкарыстання




У бытавой сферы(у штодзённых зносінах)




У літаратурных творах




У газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні, сходах




У падручніках, навуковых даследаваннях




У заявах, даведках, распісках, загадах, законах і г.д.


-Успомніце, які тып тэксту называецца апісаннем.

Заданне 4

Запоўніце табліцу:

Тып тэксту

Мэта выказвання

Кампазіцыя

Метад фатаграфавання

Разважанне










Апавяданне










Апісанне











Узор выканання:

Тып тэксту

Мэта выказвання

Кампазіцыя

Метад фатаграфавання

Разважанне

Тлумачэнне, падцвярджэнне якой-небудзь думкі, якіх-небудзь падзей, з’яў. Адказ на пытанні: “Для чаго? Чаму? Навошта?

Тэзіс-доказы-вывады

Нельга зрабіць фотаздымак

Апавяданне

Увядзенне ў ход падзей, іх развіццё. Адказ на пытанні: “Што здарылася? Што адбылося? Калі? Як?”

Завязка- развіццё дзеяння- кульмінацыя- развязка

Можна зрабіць шмат фотаздымкаў

Апісанне

Стварэнне вобраза, апісанне прыроды, з’яў. Адказ на пытанні: “Што гэта? Хто гэта? Якое яно? І інш”

Агульнае ўражанне ад прадмета маўлення- прыметы прадмета маўлення- ацэнка прадмета

Усё змяшчаецца на адным фотаздымку

Настаўнік:

  • Адзін і той жа прадмет, аб’ект можна апісаць па- рознаму. Віды апісанняў: навуковае – сустракаецца ў навуковай літаратуры, падручніках, даведніках(для яго характэрна дакладнасць, доказнасць выкладу матэрыялу, выкарыстанне навуковых тэрмінаў, паняццяў), мастацкае – у мастацкай літаратуры (для яго характэрна яркая эмацыянальная характарыстыка прымет). Якое апісанне мы будзем выкарыстоўваць у сваіх сачыненнях? (вучні адказваюць)



4. Праца над кампазіцыйнай будовай сачынення.

а) Складанне плана сачынення

Настаўнік:

  • Каб напісаць сачыненне, нам патрэбна скласці план.

Для таго, каб наведаць нашу вёску патрэбна ведаць , дзе яна знаходзіцца. Запішам 1 пункт плана:

І.Геаграфічнае становішча в. Азяраны

Заданне 3. Прачытайце тэкст. Дапоўніце яго сказамі, выкарыстоўваючы інфармацыю з табліцы. (Дадатак 1) Запішыце сказы ў сшыткі. Адзначце месцазнаходжанне в.Азяраны на мапе Беларусі. Вызначце стыль тэксту.Абгрунтуйце сваё меркаванне.

Азяра́ны — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, на аўтадарозе Азяраны — Лельчыцы — мяжа з Украінай , на правым беразе ракі Сцвіга, за 9 км на захад ад Турава. Азяраны ўваходзяць у склад і з’яўляюцца цэнтрам Азяранскага сельскага Савета.

Настаўнік:

- А чаму наша вёска называецца Азяраны? Як вы думаеце?

(Вучні адказваюць). Каб даведацца, ці правільнымі былі вашы меркаванні, паслухаем вучня-даследчыка. А перад гэты запішыце 2 пункт плана:

ІІ. Паходжанне назвы вёскі.

Вучань-даследчык:

- Чаму ж наша вёска атрымала такую назву? Існуе некалькі думак наконт назвы нашай вёскі.

Першая думка гаворыць аб тым, што каля азёр (азярын) непасрэдна каля Сцвігі і ўздоўж яе старога рэчышча, сяліліся людзі, якія мелі на тым часе калектыўную мянушку Азяраны, так з цягам часу вёска і атрымала такую назву.

Ёсць і другое меркаванне адносна паходжання наймення вёскі. У кнізе “Воспоминания о древнем провославии Западной Руси” ёсць наступнае паведамленне: “К востоку от Сторожовцев лежит село Раны, или как теперь называют О-се-раны.. Здесь-то туровцы сразились с татарами, которые напали на Туров после разгрома Киева и от страшного побоища назвали это место Раны.”

А ёсць і такая легенда сярод старых людзей. Была на рацэ вялікая бітва, і працягвалася яна доўгі час. Уся тэрыторыя была заліта крывёю і на полі, дзе ішлі баі, ляжалі забітыя. Праз гэтае поле ішоў старац. Убачыўшы гэта, ён усклікнуў: “О! Зе! Раны!”, што азначала: “О! Глядзіце! Раны!”.

Настаўнік:

  • У кожнага з нас ёсць мінулае, мінулае ёсць і ў нашай роднай вёскі Азяраны. Уважліва паслухаем вучня-гісторыка, які падрыхтаваў нам гістарычныя звесткі пра нашу вёску. Пастараемся запомніць гэтую інфармыцыю. А спачатку запішыце 3 пункт нашага плана ў сшыткі:

ІІІ. З гісторыі маёй вёскі.

Вучань-гісторык:

- Першы ўспамін пра нашу вёску Азяраны адносіцца да часоў першабытных, да эпохі бронзы. Ужо ў тыя часы былі тут першыя паселішчы. Па пісьмовых крыніцах Азяраны вядомы з 1795 года як мястэчка Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Салагубаў.

На 1795 год было 40 двароў, каля 250 жыхароў.

У 1811 годзе Азяраны набываюць статут сяла.

У 1834 годзе Азяраны ўваходзяць у склад Тураўскага казённага маёнтка.

У 1859 годзе тут пабудавана праваслаўная Міхайлаўская царква і млын.

У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1891 годзе вучылася 14 хлопчыкаў

У 1909 годзе ў сяле было 62 двары, к 1917 году колькасць двароў вырасла да 98, а насельніцтва да 568 чалавек (459 беларускаў, 99 яўрэяў).

У 1917 годзе адкрыта працоўная школа першай ступені.

У 1920 годзе створана хата-чытальня.

З 1924 года Азяраны – цэнтр сельскага Савета.

У1929 годзе арганізаваны калгас “1Мая”.


У 1930 годзе сяло ператворана ў вёску.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія войскі ў канцы ліпеня 1941 года захапілі вёску, але 4 жніўня 1941 года партызаны сумесна з падраздзяленнем Чырвонага войска ў выніку налёту вымусілі іх адступіць. Нямецкія акупанты ў жніўні 1941 года спалілі 129 двароў і забілі 30 жыхароў. Дзейнічала падпольная арганізацыя. У баях за вызваленне вёскі загінулі 185 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 53 жыхары загінулі на фронце.

З 1959 года – калгас “1 Мая” перайменаваны ў калгас “Савецкая Беларусь”. Зараз калгас аб’яднаны з іншымі калгасамі тураўскай зямлі ў адкрытае акцыянернае таварыства “Тураўшчына”.

Настаўнік:

- З самага ранняга дзяцінства мы ведаем гісторыю нашага краю. На яго долю выпала шмат гора . Але мы выстаялі, і пакуль жывуць людзі, якія любяць сваю радзіму,свой родны край, сваю старонку, наша веска не знікне з зямлі. Давайце паглядзім, якая прыгожая наша вёска. Прыгадаем тыя мясціны, якія мы ведаем з дзяцінства. Адпраўляемся ў завочнае падарожжа па нашай вёсцы. Пачутае і пабачанае вы можаце выкарыстоўваць пры напісанні 4 часткі нашага сачынення:

ІY. Выдатныя мясціны маёй вёскі

(Ідуць слайды пра в. Азяраны (мультымедыйная прэзентацыя) і на іх фоне гучыць верш З. Марозава)

5 вучань-літаратар:

Сэрца вёскі маёй-

Студня з чыстай вадой.

Ты дазволь мне з дарогі

Табе пакланіцца.

Каб з крыніцы жывой

Жураўлінай рукой

Зачарпнуць мёд зямны

І са смакам напіцца.

Мне спасцігнуць дазволь

Твой нязведаны боль,

Ты дазволь мне трывогай

тваёй прычасціцца.

Сэрца вёскі маёй-

Студня з чыстай вадой,

Хай ніколі твая не знямее крыніца.

Псіхалагічны трэнінг:

- Заплюўчыце вочы і ўявіце, што вы ў космасе. Рукі, ногі, усё цела быццам не слухаюцца, адчуванне бездапаможнасці ў гэтым палоне бязважкасці. Паводзім сябе спакойна, адштурхоўваемся ад крэсла касмічнага карабля толькі злёгку. Праз ілюмінатар мы бачым зоркі. А вось наша планета Зямля. Але ў ілюмінатары касмічнага карабля яе тысячакіламетровыя мацерыкі праплываюць хутка. Толькі што мы знаходзіліся над афрыкай, а цяпер знізу ўжо прасторы Еўразіі, дзе і нашая прыгожая Беларусь. Мы бачым яе палі, лясы, рэкі. Вось мы і дома, з чым я вас віншую. Расплюшчваем вочкі.

Настаўнік:

- О, маленькая, прыгожая вёсачка! Як добра дыхаць тут на поўныя грудзі! Як добра паслухаць тут салаўіныя песні, звон ручаёў, пабачыць прыгажосць акалаючага свету. Толькі тут па-сапраўднаму можа быць шчаслівы чалавек.

6 вучань – літаратар:

Верш нашай зямлячкі

Вольгі Краўчэня

Азяраны

Азяраны, Азяраны,

Край азёрны, край лясны.

Колькі год сябрую з вамі,

З рэчкай, нівамі, лясамі.

Для мяне вы, Азяраны, -

Край адвечнае вясны.


Устану зімняй раніцою,

Гляну ў зіхатлівы снег:

З Азяранамі, здаецца,

Сагравае думка сэрца,

Я сустрэнуся вясною

І рассыплю звонкі смех.


І шчаслівая я зноўку,

Бо ў марознай сіняве

Бачу той вясновы ранак:

Сонца-яркі абаранак-

Да вясны ўзяло пуцёўку

І над вёсачкай плыве.


Я сумую-ўспамінаю.

І карціна не адна

Прад вачыма вечна ўстане:

Захад сонца, развітанне.

Хай жа там заўжды пануе

У кветках сонечных вясна!

Настаўнік:

- А ці чулі вы такія выказванні: “Радзіму любяць не за тое, што яна вялікая, а за тое, што яна свая”, “Чалавеку нельга жыць без Радзімы, як нельга жыць без сэрца”, “Дзе прайшло дзяцінства, там і пачынаецца Радзіма”, “Чалавек без Радзімы- што птушка без крылаў”?. Запішыце іх у сшыткі. Адно з гэтых выказванняў можна выкарыстаць у якасці эпіграфа да вашага сачынення. А як вы разумееце гэтыя выказванні?

(вучні выказваюць свае думкі)

Настаўнік:

А як вы думаеце, ці зменіцца наша вёска праз год, два, дзесяць?

Запішыце 5 пункт нашага сачынення

Y. Мая вёска праз 15 гадоў.

Настаўнік:

- Родная Беларусь! Любімая вёска! Мы , твае жыхары, прызнаемся табе ў любві, таму што не любіць цябе нельга. І дзе б мы не былі, пах палёў, смак нашага хлеба заўседы з намі. Вы згодны са мною, сябры!

9 вучань-літаратар:

Зямля бацькоў-цудоўная зямля.

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён, і зблізку, і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца!


Адна зямля ў нас з табой, адна.

Дае нам сілы чыстая крыніца.

Куды б мяне дарога ні вяла,

Табе хачу я нізка пакланіцца.

Мой край рамонкаў, сініх васількоў,

Тут плакаць і смяяцца можна ўволю.

Тут сустракаюць дарагіх сяброў

І песняй звонкаю, і хлебам-соллю!

5. Стварэнне тэксту сачынення, запіс чарнавога варыянту.

Пісьмовае афармленне сачыненняў.

6. Удасканаленне напісанага.


Прыкладнае сачыненне:

Куточак адзіны ў свеце,

Скуль першы і крык мой, і крок,

Мяне ты заўсёды прывеціш,

Цябе я пазнаю здалёк.

А.Бабаед

Ёсць ў кожнага чалавека куток, дзе ён нарадзіўся, вырас. Гэта куток нашага дзяцінства. У кожнага ён свой. Я нарадзілася ў цудоўнай вёсцы Азяраны. Вы госці гэтай вёскі. І я хачу, каб вы даведаліся як мага больш пра маю родную вёсачку, каб палюбілі яе так, як люблю яе я.

Мая вёска вельмі прыгожая. Яна знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, размешчана на правым беразе ракі Сцвіга, за 9 км на захад ад старажытнага горада Турава. А яшчэ непадалёку працякае рака Прыпяць. Азяраны размешчаны на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. Яны ўваходзяць у склад і з’яўляюцца цэнтрам Азяранскага сельскага Савета. У вёсцы – 250 двароў, пражывае 608 жыхароў. Вёсцы Азяраны ў 2005 годзе нададзены статут аграгарадка.

Існуе некалькі думак наконт назвы нашай вёскі. Гавораць аб тым, што каля азёр (азярын) непасрэдна каля Сцвігі і ўздоўж яе старога рэчышча, сяліліся людзі, якія мелі на тым часе калектыўную мянушку Азяраны, так з цягам часу вёска і атрымала такую назву.

Ёсць і другая думка адносна паходжання назвы вёскі. У кнізе “Воспоминания о древнем провославии Западной Руси” ёсць наступнае паведамленне: “К востоку от Сторожовцев лежит село Раны, или как теперь называют О-се-раны.. Здесь-то туровцы сразились с татарами, которые напали на Туров после разгрома Киева и от страшного побоища назвали это место Раны.”

А ёсць і такая легенда сярод старых людзей, аб тым, што была на рацэ вялікая бітва, і працягвалася яна доўгі час. Уся тэрыторыя была заліта крывёю і на полі, дзе ішлі баі, ляжалі забітыя. Праз гэтае поле ішоў старац. Убачыўшы гэта, ён усклікнуў: “О! Зе! Раны!”, што азначала: “О! Глядзіце! Раны!”.

Першы ўспамін пра нашу вёску Азяраны адносіцца да першабытных часоў. Недалёка ад вёскі і зараз ёсць старое пасяленне, абгароджанае насыпам. Гэта гістарычны помнік, які ахоўваецца дзяржавай. Па пісьмовых крыніцах Азяраны вядомыя з 1795 года як мястэчка Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Салагубаў. У той час тут было 40 двароў, пражывала каля 250 жыхароў. У 1811 годзе Азяраны набываюць статут сяла. У 1834 годзе Азяраны ўваходзяць у склад Тураўскага казённага маёнтка. У 1859 годзе тут пабудавана праваслаўная Міхайлаўская царква і млын. Якія ў першай палове 20 стагоддзя згарэлі ў час пажару.

Шмат розных падзей адбылося ў жыцці маёй вёскі: і пажары, і навабудоўлі, і рэвалюцыі, і войны, нічого не абмінала родную старонку. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія войскі ў канцы ліпеня 1941 года захапілі вёску, але 4 жніўня 1941 года партызаны сумесна з падраздзяленнем Чырвонага войска ў выніку налёту вымусілі іх адступіць. Нямецкія акупанты ў жніўні 1941 года спалілі 129 двароў і забілі 30 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі загінула 185 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 53 жыхары вёскі Азяраны загінулі на фронце.

Праўшла вайна, адбудавалася вёска. З’явіліся новыя прыгожыя будынкі: школа, дзіцячы сад, дом культуры, будынак сельскага Савета. Папрыгажэлі родныя мясціны. У гэтым кутку нашай зямлі, як на ўсёй Беларусі, было, ёсць і заўсёды будзе бясконцае мноства самых розных талентаў . Аратых, сейбітаў, рыбакоў, леснікоў, настаўнікаў, пісьменнікаў, людзей усіх прафесій, літаральна ўсялякага роду заняткаў- тых, хто годна жыве, сумленна робячы сваю справу, на сваю і на чужую карысць. Мая вёска – гэта непаўторны і цікавы куточак зямлі. Мае аднавяскоўцы – працавітыя і ветлівыя людзі.

Пройдзе час. Год. Два. Дзесяць. Пятнаццаць. Мая вёска зменіцца. Яна стане больш прыгожай, утульнай. Моладзь не будзе пакідаць яе, бо ўмовы жыцця ў нашай вёсцы зусім не будуць адрознівацца ад гарадскіх. А дзеля гэтага патрэбна, каб кожны з нас, жыхароў вёскі, прыклаў максімум сваіх сіл і сродкаў, каб наша вёска стала самай прыгожай вёскай не толькі ў Беларусі, а і на ўсёй планеце Зямля. Каб людзі з іншых месцаў прыязджалі да нас і зайздросцілі нам белай зайздрасцю.

Я жадаю сваёй роднай вёсцы росквіту і прыгажосці.

7. Рэфлексія:

Настаўнік:

- На сённяшнім ўроку мы здзейснілі завочнае падарожжа па нашай вёсцы. Ці было яно плённым? Ці спадабаўся вам урок? Што спадабалася больш? Пастаўце “+” у адпаведных графах табліцы:

Мне больш за ўсё спадабалася:

Мая праца на ўроку




Праца настаўніка




Форма ўрока




Змест ўрока





6. Дамашняе заданне:

- Дапрацаваць сачыненні “Ты цудоўная, вёсачка родная!”

Да пабачэння!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconУрок беларускай мовы ў 7 класе
Мэта: паглыбіць І сістэматызаваць веды вучняў па пытаннях раздзела, паказаць ролю набытых ведаў пра прыслоўе ў практыцы маўленчых...

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
Папярэдняя работа: падрыхтаваць рабочыя месцы для творчых груп, пасля пастаноўкі вучнямі мэт урока раздаць лісты “У дапамогу пры...

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconПрыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7
Г. М. Малажай, М. Заіка, Н. М. Чалюк. — 2-е выд. — Мінск : ніа, 2005. — 256 с.; Цыбульская, С. I. Школьны курс беларускай мовы ў...

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы \"Прыслоўе\" iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка