Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль




НазваНе кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль
старонка17/17
Дата канвертавання28.10.2012
Памер1.78 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

Наваполле

Фальварак паміж Докшыцамі і Наддаткамі. Упершыню згадваецца ў спісе паселішчаў Дунілавіцкага павета 1922 года. У 1930 годзе было 3 двары, 12 жыхароў, 101 гектар зямлі, які належаў Фердынанду Яцыну. Не існуе.


Падомхі

Вёска на паўночны захад ад Докшыц, “заціснутая” паміж гарадской мяжой і аб’яздной дарогай. У 1795 годзе ў складзе маёнтка Барсукі Людвігі Гутаровіч, 26 двароў, 155 душ. У другой палове 19 стагоддзя 34 чалавекі адносіліся да маёнтка Докшыцы Мікульскага.

Другая частка вёскі – 17 чалавек, адносілася да маёнтка Докшыцы-Падомхі Длужнеўскіх, а перад гэтым – да маёнтка Барсукі Пржасмыцкіх.

Напрыканцы 19 стагоддзя 11 двароў. У 1905 годзе адносіліся да Порплішчанскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 46 жыхароў, 150 дзесяцін зямлі, на поўнач ад вёскі існаваў ветраны млын. У 1921 годзе ў Порплішчанскай гміне, 34 дамы, 176 жыхароў. З 1925 года – у Докшыцкай гміне. У 1930 годзе – 42 двары, 199 жыхароў, 116 дзесяцін зямлі. У 1950 годзе створаны калгас “30 год Кастрычніка”. У 2004 годзе 45 двароў, 110 жыхароў.


Папоўка

Фальварак на поўдзень ад Краснага Беразіно. Упершыню згадваецца ў спісе паселішчаў Дунілавіцкага павета 1922 года. У 1930 годзе – 1 двор, 14 жыхароў, 66 гектараў належалі Браніславу Грыгаровічу. Не існуе.


Рулякі

Засценак пры старой дарозе Докшыцы – Казённае Гняздзілава. У 1795 годзе 5 двароў, 26 душ. У другой палове 19 стагоддзя 5,5 валок у Руляках належалі Альхімовічу. Напрыканцы 19 стагоддзя 2 двары. У 1930 годзе – 2 двары, 14 жыхароў, 93 дзесяціны зямлі, з якой 84 гектары належалі Юзэфу Баброўскаму. Не існуе. Зараз на месцы паселішча захавалася толькі адна старая ліпа пры закінутай дарозе.

Свістаполле

Засценак на ўсход ад Докшыц. Першая згадка – тапаграфічная карта канца 19 стагоддзя, паводле якой там быў адзін двор. У 1930 годзе – 6 двароў, 12 жыхароў, 40 дзесяцін зямлі. Пасля вайны засценак знік, а ўрочышча Свістаполле ўлады перайменавалі ў Чыстаполле. Тым не менш, гараджане да сённяшняга дня карыстаюцца спрадвечнай назвай.


Сымонаўка

Фальварак, уласнасць каталіцкага касцёла. Узнік на землях фальварка Туркі не пазней першай паловы 19 стагоддзя. У 1834 годзе канфіскаваны дзяржавай. Напрыканцы 19 стагоддзя 1 двор. У 1930 годзе 1 двор, 11 жыхароў, 70 дзесяцін зямлі, уласнасць Грудзінскага. У 1945 годзе ён даў дрэва з уласнага лесу для пабудовы каталіцкай капліцы ў Докшыцах. Зараз у Сымонаўцы існуе 1 двор, які фармальна належыць да Краснага Беразіна.


Туркі Новыя (фальварак Туркі)

Былы фальварак пры даўгінаўскай дарозе, на поўдзень ад Старых Туркоў. Першыя згадкі пра фальварак Туркі адносяцца да 1608 года, калі Станіслаў Кішка падараваў яго каталіцкай парафіі ў Докшыцах. Туркі - першы фальварак на Докшыччыне, пра які ёсць згадкі ў дакументальных крыніцах. У фальварку існавала каталіцкая капліца, што належала да Докшыцкай парафіі (страчана ў 19 стагоддзі). З 1797 года - у складзе Вілейскага павета. У 1843 годзе быў канфіскаваны дзяржавай, а яго землі далучаны да казённага маёнтка Ваўкалата. Напрыканцы 19 стагоддзя пазначаны на карце як фальварак Туркі. Не пазней за 1920 год на землях фальварка ўтварылася вёска Новыя Туркі. У 1930 годзе ў Новых Турках было 25 двароў, 325 жыхароў, 329 дзесяцін зямлі. Зараз паселішча не існуе.


Туркі Старыя (вёска Туркі)

Вёска за чатыры кіламетры ад Докшыц, пры былым паштовым тракце на Вілейку. Згадваецца ў 1608 годзе, калі разам з суседняй вёскай Альхоўка была перададзена Станіславам Кішкам каталіцкай парафіі ў Докшыцах. Пасля канфіскацыі касцёльных уладанняў у 1834 годзе пачала належаць дзяржаве. У 1795 годзе 44 душы мужчынскага полу і 44 – жаночага. Напрыканцы 19 стагоддзя 12 двароў. У 1905 годзе 180 жыхароў, 494 дзесяціны зямлі. У 1921 годзе 41 дом, 219 жыхароў. У 1930 годзе 44 двары, 140 жыхароў, 415 дзесяцін зямлі. У 1940 годзе 201 жыхар. У 1943 годзе нямецкія акупанты спалілі 4 двары, забілі 3 чалавек. У 1950 годзе створаны калгас імя Сталіна. У 2004 годзе 45 двароў, 93 жыхары, ёсць крама.

Напрыканцы 1930-х гадоў на паўночна-усходняй ускраіне вёскі была ўзведзена драўляная леснічоўка ў “закапанскім стылі”, а пасля вайны тут размясцілася Докшыцкае лясніцтва, якое да сённяшняга часу знаходзіцца ў Турках. У савецкі час у наваколлі вёскі ішла актыўная здабыча пяску і быў усталяваны асфальтабетонны завод.


Мікалай Чысцякоў

Расповед аб мінуўшчыне Докшыц не быў бы поўным, калі б не ўзгадаць тут імя Мікалая Дзмітыевіча Чысцякова – чалавека, які за жыццё надзвычай шмат зрабіў для вывучэння гісторыі Докшыц.

Нарадзіўся Мікалай Чысцякоў 10 жніўня 1929 года ў фальварку Чарнічка-ІІ Тумілавіцкай гміны. Бацька Мікалая паходзіў з Расіі, у свой час пабываў у многіх рэгіёнах Расіі, працаваў будаўніком, чатыры гады ўдзельнічаў у Першай Сусветнай вайне. Ён любіў чытаць, меў шмат кніг. З ранняга дзяцінства Мікалай любіў слухаць бацькавы расказы аб вайне, аб жыцці ў розных кутках былой імперыі, пра якія ён ведаў і з уласнага вопыту, і з кніг. У 1932 годзе бацькі Мікалая пераехалі ў Докшыцы, а ў 1936 годзе ён пайшоў у першы клас польскай школы. Там ён часта пераказваў сябрам пачутае ад бацькі. Пра гэта даведалася настаўніца Марыя Чаховіч. Яна папрасіла расказаць тое-сёе і сказала: “Ні фізік, ні матэматык з цябе не атрымаецца, займайся лепш гісторыяй ці літаратурай”. Пасля гэтага Мікалай пачаў займацца гісторыяй. Марыя Чаховіч, якая была і загадчыцай школьнай бібліятэкі, давала яму кнігі аб гісторыі.

Шмат падзей Мікалай Чысцякоў бачыў на свае вочы, калі жыў у Докшыцах – уварванне савецкіх войскаў у 1939 годзе, з’яўленне першых нямецкіх салдатаў у 1941 годзе, рабаванне горада ў жніўні 1943 года, вызваленне ад акупантаў у 1944. Яму давялося вучыцца ў школе падчас польскай, савецкай і нямецкай уладаў.

У 1947-49 гг., да службы ў арміі, ён пачаў першыя сур’ёзныя краязнаўчыя даследванні, складаў спіс загінуўшых яўрэяў. Пасля арміі ён некаторы час жыў і працаваў на Урале, дзе завочна скончыў два курсы Пермскага педінстытута і напісаў некалькі краязнаўчых артыкулаў.

У 1964 годзе Мікалай Дзмітрыевіч вярнуўся ў Докшыцы і да 1990 года працаваў у тутэйшым раёне электрасетак. Увесь час падчас размоў з мясцовымі жыхарамі ён распытваў у іх пра мінуўшчыну роднага краю. Збіраў інфармацыю з кніг, архіваў. Напрыканцы 1980-х гадоў ён быў адным з сяброў камісіі па стварэнні кнігі “Памяць. Докшыцкі раён”. У 1990-х гадах апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай газеце “Родныя вытокі”. Мае сувязі з былымі дакшычынамі ў Ізраілі, Польшчы, ЗША. Дапамагаў інфармацыяй аўтару гэтых радкоў пры падрыхтоўцы да выдання дадзенай кнігі. Не спыняе краязнаўчых даследванняў і да сённяшняга дня.


Крыніцы


  1. Памяць. Докшыцкі раён. Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 2004

  2. Tyszkewisz E. Opisanie powjatu Borysowskiego Wiłno, 1847

  3. Slownik geograficzny Krółewstwa Polskiego i innych krajów sławjanskich. TT 1 – 15 Warszawa, 1880 – 1902

  4. Генеральная карта Минской губернии. Петербург, 1821

  5. Чатурия Ю.В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины 16 - первой половины 19 веков. Минск, 2005

  6. Skorowidz miejscowości pow. Dziśneńskiego woj. Wiłenskiego. Głębokie, 1930

  7. Księga adresowa Polski. Warszawa, 1929

  8. Тапаграфічныя карты 1910 года 1:126000, 1916 года 1:100000, 1932 года 1:100000.

  9. Электронный атлас Минской губернии. Минск, БелНИЦЭД, 2004. Рэжым доступу: CD-дыск.

  10. Dyiecezija Mińska ok.1830 roku. Lublin, 1996

  11. Раиса Бегун. Отец Стефан. Минск, 2005

  12. Іосіф Зямчонак. Мястэчка пры гасцінцы. Старонкі гісторыі Варапаева і бліжэйшых населеных пунктаў. Мінск, Беларусь-Інфарм-Сэрвіс.1995

  13. Радзіма мая і маіх продкаў// Родныя вытокі, 20 студзеня 1996 года.

  14. А. Каляга. Пад расійскай каронай (З гісторыі Докшыц канца 18 – пачатку 20 стагоддзя)// Родныя вытокі № 95, 1994 год, №85, 1995 год, №89, 1995 год,

  15. Мікалай Чысцякоў. Докшыцы гарачым летам 1943-га// Родныя вытокі, №76, 2003 год.

  16. Ганна Дулеба. З гісторыі докшыцкіх народных вучылішчаў// Родныя вытокі, №8, 2004 год.

  17. Пад белым арлом. // Родныя вытокі, №101, 1995 год.

  18. Тамара Чувахова. Пад чырвоным сцягам // Родныя вытокі, №101, 1995 год,

  19. Тамара Чувахова. З полацкай зямлі ў мінскую. // Родныя вытокі, №9, 1996 год.

  20. Тамара Чувахова. Докшыцкія татары. // Родныя вытокі, №9, 1996 год.

  21. Мікалай Чысцякоў. Як гэта было ў нашым краі. // Родныя вытокі, №74, 1999 год.

  22. Раз’ядноўваючы мост.// Родныя вытокі, №7, 1996 год.

  23. Аляксандр Бобрык. З гісторыі цэркваў г. Докшыцы. // Родныя вытокі, №№64 – 68, 1995 год.

  24. Фонд 2, вопіс 1, справа 212 “Апісанне някінутых маёнткаў Дунілавіцкага павета.” Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  25. Фонд 2, вопіс 1, справа 5 “Апісанне кінутых маёнткаў Дунілавіцкага павета..” Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  26. Фонд 2, вопіс 1, справа 213 “Спіс гарадоў, мястэчак, вёсак, засценкаў павету Дунілавіцкага ў алфавітным парадку”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  27. Фонд 2, вопіс 1, справа 126 “Перапіска начальніка ІІІ раёна ў Параф’янаве аб будаўніцтве памежныж стражніц”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  28. Фонд 2, вопіс 1, справа 12 “Перапіска начальніка ІІІ раёна ў Параф’янаве аб уладкаванні дзяржаўнай мяжы.” Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  29. Фонд 2, вопіс 1, справа 221 “Дамовы аб арэндзе дзяржаўнага фальварка Данілаўка Тумілавіцкай гміны Дунілавіцкага павета”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  30. Фонд 437, вопіс 1 “Дзісненскае павятовае староства”. Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  31. Фонд 388, вопіс 1, справа 2. Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  32. Фонд 388, вопіс 1, справа 13. Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  33. Фонд 388, вопіс 1, справа 3. Занальны архіў ў г. Маладзечна.

  34. Фонд 388, вопіс 1, справа 1. Занальны архіў ў г. Маладзечна.




Вэб-рэсурсы:

Персональный сайт белорусского историка Вячеслава Носевича. http://vn.belinter.net/

Радзіма майго духу. Гісторыя Літвы і Беларусі. http://radzima.org/

Беларусь Сегодня http://sb.by/

Jewish Gen Home Page http://jewishgen.org/

http://jewniverse.ru/

http://www.shtetlinks.jewishgen.org/

Strona rodziny Stankewiczów z Mazowsza. http://stankiewicz.e.pl/

Інфармацыйны цэнтар “Сумежжа”: Браслаў, Глыбокае, Докшыцы, Мёры, Шаркоўшчына. http://sumiezza.org/

Радыё Свабода http://svaboda.org/

Наша Ніва: першая беларуская газэта http://nn.by/


Выказваю падзяку ўсім, хто дапамагаў мне ў пошуку і зборы краязнаўчай інфармацыі, а найперш:

Мікалаю Чысцякову, краязнаўцу (Докшыцы),

Дзмітрыю Грабоўскаму, настаўніку гісторыі СШ №1 г. Докшыцы,

Уладзіміру Скрабатуну, выдаўцу і рэдактару газеты “Вольнае Глыбокае”,

Канстанціну Шастоўскаму, адміну вэб-сайту RADZIMA.ORG (Мінск),

а таксама супрацоўнікам занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна.


Заканчэнне

Вось такая непаўторная гісторыя нашага горада. Такія тут адбываліся падзеі, такія людзі жылі тут. Што ж напішуць пра нас і пра наш час нашчадкі? Назавуць нас стваральнікамі ці разбуральнікамі? Патрыётамі ці здраднікамі? Што мы зрабілі і зробім для свайго горада? Гэта залежыць ад кожнага з нас. Мы павінны захаваць створанае продкамі і памяць аб іх. Тады і аб нас будуць памятаць нашчадкі.

Крулеўшчына – Докшыцы, жнівень - кастрычнік 2006 года.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

Падобныя:

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconБеларускія сімвалы Вільні
Горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай палітычнай партыі. Усё наша пайшло адсюль. Старая беларуская...

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconЗаснаваны новы, або Белы Лепель. Пазней Л. Сапега пабудаваў тут царкву І драўляны касцёл, паступова пашыраў межы будучага горада
Адкрыццё помніка адбылося 11 верасня 2010 г. І стала адной з галоўных падзей святкавання 571-й гадавіны першай пісьмовай згадкі пра...

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconУ міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Наш славуты горад Берасьце адзнача 1000 год сваей гісторыі ў 2019 годзе. Як значны ў еўрапейскай культуры І гісторыі горад ён заслугоўвае...

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconВацлаў Гавэл Пасланьне да канфэрэнцыі "Мінуласьць, сучаснасьць І будучыня беларускай дзяржаўнасьці"
Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі....

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconФізічны факультэт: фрагменты з гісторыі
У 2008 годзе фізічнаму факультэту бду спаўняецца 50 год. Звернемся да старонак мінулага І зазірнём у дзень сённяшні аднаго з асноваўтваральных...

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconНарадзілася 6 кастрычніка 1981 годзе ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну. Ад нараджэньня перасоўвацца можа толькі з дапамогай вазка. Інвалід першай групы
У школьныя гады друкавалася ў дзіцячых выданьнях: “Раніцы”, “Зорцы”, “Пераходным узросьце”, у “Новай газэце Смаргоні”

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconНарадзілася 6 кастрычніка 1981 годзе ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну. Ад нараджэньня перасоўвацца можа толькі з дапамогай вазка. Інвалід першай групы
У школьныя гады друкавалася ў дзіцячых выданьнях: “Раніцы”, “Зорцы”, “Пераходным узросьце”, у “Новай газэце Смаргоні”

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconБеларуская Атлантыда Канферэнцыя па праблемах нацыянальнай культуры І гісторыі
Менавіта ў гэты час цэнтрам святочных мерапрыемстваў І ўрачыстасцяў стаў горад Полацк. За трынаццацігадовую гісторыю свята прымалі...

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconАле ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць?
Удзень на вуліцах гораду міліцыі процьма. А вось уначы яе значна меней. І хадзіць па начных вуліцах адной, кажуць, небясьпечна. Але...

Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. А менавіта столькі год з часу першай пісьмовай згадкі аб Докшыцах спаўняецца ў 2007 годзе. Амаль iconУладзімір Караткевіч Дзікае паляванне караля Стаха Аповесць
Беларэцкі, чалавек дзевяноста шасці год. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка