Літаратурна-музычная вечарына




НазваЛітаратурна-музычная вечарына
Дата канвертавання24.02.2013
Памер139.2 Kb.
ТыпДокументы
Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

Гудкоўская А.І.

___________________________________________________________________________


Літаратурна-музычная вечарына

“Каб кожны Коласа пачуў”

Эпіграф: Жыві, мілы Колас.

Многа летаў, зімаў

З ясным сонцам побач

На зямлі радзімай

Я. Купала

Вядучы: Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас- выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, сваю душу і сэрца.

Усе вы добра ведаеце, што 2012 год – юбілейны для ўсёй нашай краіны. Шчаслівай стала беларуская зямля таму, што ў далёкім 1882 годзе нарадзіліся адразу два яе вялікія сыны. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

1. Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае,

Чым так прыкованы я.

2. На ўсходзе неба грае

Пераліўным блескам,

Сыпле золата над гаем

І над пералескам.

3. Льецца Нёман паміж гораў,

Поўны сілы і красы,

У далёкія прасторы

Гоніць воду праз лясы.

4.Не бядуй, што сонца нізка,

Што праходзіць нудны дзень.

Не бядуй, што восень блізка

І лягла на землю цень.

Вядучы: Як вы ўжо здагадаліся, сёння размова пойдзе пра Якуба Коласа. 3 лістапада наша краіна святкавала 130- годдзе з дня яго нараджэння. Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) з’яўляецца адной з самых яркіх фігур у еўрапейскай літаратуры 20 стагоддзя. Яго творы адыгралі вялікую ролю ў развіцці беларускай нацыянальнай свядомасці.

Кнігі Коласа нам і калыскай, і школай былі

І па новай зямлі нас у сённяшні дзень прывялі.

Песні Коласа нас навучылі Радзіму любіць,

Родны край бараніць.

П.Панчанка

Біяграфію Якуба Коласа нам дапамогуць узнавіць даследчыкі . Дадзім ім слова.

( Прэзентацыя “ Біяграфія Якуба Коласа; выступленні даследчыкаў)


1-ы даследчык. Якуб Колас – гэта псеўданім паэта. Яго сапраўднае імя – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Нарадзіўся ён 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы (недалёка ад Стоўбцаў) Мінскай вобласці ў сям’і лесніка. У той час у Акінчыцах было каля 10 сялянскіх двароў, дом ляснічага, канцылярыя лясніцтва. Бацька Коласа Міхала Казіміравіч Міцкевіч працаваў лесніком акінчыцкай каморы ў лясніцтве польскага магната князя Радзівіла.


2-і даследчык. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчыны. У 1883 г. сям'я Міцкевічаў перабіраецца з Акінчыц у Ласток (Сухошчына), дзе жыве да 1890 г.

Вядучы: Паважаныя гледачы, давайце на хвілінку перанясёмся ў тыя далёкія дзіцячыя гады Якуба Коласа, тады яшчэ маленькага хлопчыка Косціка.

Сцэнка 1.

Дзейныя асобы: дзядзька Антось, Косцік.

Косцік. Дзядзечка, колькі дзён яшчэ прыйдзецца пасвіць кароў?

Дзядзька. Цяжка сказаць: мо месяц, а можа, і больш...

Косцік. Але ўсё ж такі?

Дзядзька. А пакуль з нашае бярозкі, што ля хаты, лісце не абваліцца.

(Дзядзька адыходзіць у бок.)

Косцік. Пакуль ніхто не бачыць, пайду абтрасу лісце, бо так гэтыя каровы абрыдлі ўжо.

(Бяжыць са сцэны. Выходзіць дзядзька.)

Дзядзька. Косцік, пара кароў выганяць!

(Косцік выбягае з усмешкай.)

Косцік. Не, ужо не пара. Глянь, усё лісце з бярозы абвалілася.

Дзядзька. А праўда... Ды не, кароў ты ўсё роўна пасвіць будзеш. Але ж, жэўжык, як добра абтрос, вы толькі паглядзіце!

3-і даследчык. У Альбуці, калі хлопчыку было 12 гадоў, ён пачаў прабаваць і свае літаратурныя сілы. Аднойчы прачытаў бацьку свой верш «Вясна». Ён праслухаў уважліва, потым запытаў, ці праўда, што гэта напісаў ён, і даў яму рубель гасцінца».

4-ы даследчык. Калыскай паэзіі Коласа было Панямонне. У гэтым маляўнічым краі праходзілі маленства і юнацтва паэта. Тут упершыню адчуў ён гора народа, тут нарадзілася яго любоў да роднай зямлі, яго песня. Свае дзіцячыя гады Якуб Колас апісаў у паэме "Новая зямля".

5-ы даследчык. Рана абудзілася ў хлопчыка цікавасць да кнігі. Пачатковую грамату ён набываў дома з дапамогай “дарэктара”, вясковага хлопца, які меў не надта багатыя веды. Пасля два гады вучыўся ў народнай школе вёскі Мікалаеўшчыны. Школа і кнігі прыносілі Кастусю шмат радасці. Асабліва яму падабаліся творы Крылова і Гогаля. Юнаком Канстанцін Міхайлавіч скончыў настаўніцкую семінарыю, бо з дзяцінства марыў быць настаўнікам.

1-ы даследчык. Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1902 г.) працуе настаўнікам на Палессі і Міншчыне (1902-1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 г. - у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе.

2-ы даследчык. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-ім прыходскім вучылішчы ў Пінску. У час першай імперыялістычнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь.

3-ы даследчык. Па дэкрэце Савецкага ўрада ў пачатку 1918 г. звольнены з войска як настаўнік. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры.


4-ы даследчык. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 - лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск.

5-ы даследчык Колас любіў паэзію моцна і шчыра, усе вольныя хвіліны аддаваў літаратурнай працы. У 20-30-я гады Якуб Колас напісаў самыя значныя свае творы – паэмы “Новая зямля” і "Сымон-музыка". Пазней у яго з'явіліся такія творы, як аповесці “Дрыгва”, “На прасторах жыцця”, трылогія “На ростанях”, шматлікія апавяданні і вершы.

У 1926 годзе атрымаў званне народнага паэта БССР .

1-ы даследчык . Народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР Якуб Колас памёр 13 жніўня 1956 года.


Клуб знатакоў”

Віктарына па творчасці Якуба Коласа

1.Годы жыцця Якуба Коласа

А.1882-1942

Б.1893-1938

В.1882-1956

Г.1888-1952

2. Бацька Я.Коласа быў:

А. арандатарам

Б.лесніком

В. фурманам

Г.настаўнікам

3. Першапачатковую адукацыю атрымаў:

А. у коледжы

Б. у школе

В. дома

Г.вучылішчы

4.Сапраўднае прозвішча Я.Коласа:

А. Колас

Б. Луцэвіч

В. Міцкевіч

Г.Матукевіч

5. Я.Колас нарадзіўся ў:

А. Альбуці

Б.Акінчыцах

В. Ластку

Г.Цімкавічах

6.Па прафесіі Я.Колас быў:

А. пісарам

Б. настаўнікам

В. музыкантам

Г.аграномам

7.Ля якой ракі прайшло маленства Я.Коласа:

А. Дзвіна

Б. Нёман

В. Прыпяць

Г. Днепр

8.Бацька Я.Коласа меў імя:

А. Іван

Б. Міхал

В. Дамінік

Г. Канстанцін

9.Якія з радкоў не належаць Я.Коласу:

А. Ніхто з дамашніх не згадае;

Б. У яго быў свет цікавы;

В. Паміж пустак, балот беларускай зямлі;

Г. Як матулька, вярба хіліць голаў над ім.

10. першы друкаваны твор Я.Коласа:

А. “Наш родны край”

Б. “Наша доля”

В. “Вясна”

Г. “Мужык”

Рэбусы



(Якуб Колас)





Блытаніца”

А. Вобразы мілыя роднага краю…

Б. Што маё сэрца да вас парывае…

В. Чым так прыкованы я…

Г. Смутак і радасць мая…

(Родныя вобразы)

А. Срэбразвонны ручэй…

Б. Дзе пяе салавей…

В. Між алешын, кустоў…

Г. І шуміць, і грыміць…

(Ручэй)

(Урывак з паэмы “Новая зямля”)

На ніцяхбелай павуціны

Прывозяць восень павучкі.

Яе красёнцы, чаўначкі

У моры лесу мільганулі

І лісце ў багру апранулі,

І з кожнай лісцевай галоўкі

Глядзіць твар восені-свякроўкі.

Павее ветрык – шурхнуць травы:

Няма ў ім ласкі, ні забавы.

Не – то не шолах каласочкаў,

Не смех блакітных васілёчкаў

У межах росных збажыны;

Не – то не музыка вясны,

А ціхі жаль і нараканне,

З жыццём і з сонцам развітанне.


Складзі назвы твораў


“Родныя вобразы” ( ныярод равобзы )

“Ручэй” (чэйру)

“Першы гром” ( шыпер могр )

“ Новая зямля” ( ваноя млязя )


Конкурс на лепшага чытача вершаў Якуба Коласа


Вядучы: Творы Якуба Коласа, напісаныя звыш 100 гадоў таму, актуальныя і сёння, кожны радок, кожнае слова нясуць у сабе вялікі сэнс, запавет, навучанне. Няхай не пададуцца гэтыя словы пафаснымі, але ўсё жыццё, адведзенае яму Богам, наканаванае лёсам, Колас імкнуўся перадаць людзям праз радкі сваіх твораў. Асабліва прыцягваюць нашу ўвагу творы для дзяцей. Давайце паслухаем некаторыя зх іх.

(Вучні 1-5 класаў чытаюць вершы Я.Коласа)

Падвядзенне вынікаў


Заключнае слова: Пра тое, кім з'яўляецца Якуб Колас для нашай нацыі і яе духоўнасці, можна гаварыць бясконца і самымі высокімі эпітэтамі, але ўсё створанае ім вызначаецца найперш галоўным – разам з неўміручым Купалам, сваім равеснікам і сябрам, ён з'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Талент Якуба Коласа выключны і фенаменальны і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. І жыццё яго – узор і прыклад усім, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў.

Імем Якуба Коласа названы драматычны тэатр у Віцебску, Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук. На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, пастаўлены помнік песняру і яго героям. Але самым лепшым помнікам яму будзе, калі мы ўдумліва прачытаем яго кнігі і ўзбагацім сябе іх мудрасцю.


Надыход зімы

Мяккі снег лятае пухам,

І канца яму няма,

І нясе сярдзітым духам,

Дзікім сіверам зіма.


Зачыняйце шчыльна хату,

Каб не дзьмулі халады,

На акно кладзіце мату,

Каб не клаў мароз сляды.


Даставайце з вышак сані,

Гайда сцежкі праціраць

І па белым акіяне

Ўдоўж і ўпоперак гуляць!


Родныя вобразы

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я


К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,

Рэчкі, курганы, лясы,

Поўныя смутку і жальбы нядолі,

Поўныя смутнай красы?


Толькі я лягу і вочы закрыю,

Бачу я вас прад сабой.

Ціха праходзіце вы, як жывыя,

Ззяючы мілай красой.


Чуецца гоман мне спелае нівы,

Ціхая жальба палёў,

Лесу высокага шум-гул шчаслівы,

Песня магутных дубоў...


Вобразы мілыя, вобразы смутныя,

Родныя вёскі і люд,

Песні цягучыя, песьні пакутныя!..

Бачу і чую вас тут.


Дзед Мароз

Ходзіць дзед белабароды

Полем, лесам, пералескам,

Засцілае рэчкі лёдам,

Брыльянцістым снежным блескам.


Сыпле іней на бярозы,

Туліць дрэвы лёгкім пухам,

Крые руні, травы, лозы

Белай посцілкай-кажухам.


Дзеда ўсюды носяць ногі,

І к нам прыйдзе на хвілінку

Адпачыць крыху з дарогі,

Важна сеўшы на ялінку.


А ялінка!.. Чаго толькі

На яе няма галінках!

Свецяць зоркі і вясёлкі

У бліскучых павуцінках.


Тут лісічка, зайчык, мышка,

Рыбкі, буслік доўгавязы.

А як ззяюць на ёй шышкі,

Нібы ў іх гараць алмазы!


Каля ёлкі карагоды,

Песні, гутарка жывая,

А той дзед белабароды

Толькі ў вусы смех пускае.


Дык рассунем кола шырай,

Патанцуем на памосце,

Песняй звонкай, песняй шчырай

Прывітаем дзеда-госця.


Храбры певень

Па надворку певень ходзіць,

За сабою куры водзіць

I крычыць: — Сюды! Сюды!

Як кіўне ён галавою,

Сыплюць куры чарадою —

Як адна бягуць туды.

А калі хто кур пужае,

Певень грозна загукае:

— Хто такі там? Хто такі?

Якуб Колас


На лузе

Добра ў лузе ў час палудны!

Лёгка там дыхнуць!

Хмаркі белыя марудна

За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,

Травы шалясцяць,

Луг зялёны жыццём дыша —

Конікі трашчаць.

У лозах шчэбет не сціхае,

Шум стаіць і свіст,

У яркім бляску спачывае

На ракіце ліст.

Якуб Колас


На рэчцы

Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:

Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.

– Мамачка-галубка! – просіць сын так міла.

– Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла?

Я не буду доўга, зараз жа вярнуся,

Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся.

– Ну, ідзі, пабегай, толькі апраніся

Ды, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся.

Радасць і раздолле хлопчыку малому

І не пазайздросціць ён цяпер нікому!

Восень

Пуста ў лузе. Толькі стогі

Парыжэўшыя стаяць,

Ды шпакі каля дарогі

Цэлы дзень адно крычаць.


Грэчка зжата. Гола ў полі.

Жыта звезена даўно.

Толькі плаваюць на волі

Кучы хмар, як валакно.


Дожджык сее беспрастанку;

Вецер свішча так, як звер...

Колькі лужын каля ганку!

А гразі, гразі цяпер!


Ссохлі травы, ўсё павяла.

Слоць, плюхота, холад, цьма.

Эх, скарэй бы закрывала

Зямлю чорную зіма!


Зіма

Надышлі марозы,

Рэчкі закавалі,

Белыя бярозы

Шэранем убралі.

Замялі дарогі

Ветрыка снягамі.

Лес, як дзед убогі

З доўгімі вусамі.

Апусціў галіны

I стаіць журботна,

Зрэдку верхавіны

Зашумяць маркотна.

Мяккая пярына

Вочы адбірае.

Белая раўніна —

Ні канца ні краю.

Пад пялёнкай белай

Травы і лісточкі.

Рэчка анямела

Змоўклі ручаёчкі.

Амярцвелі лозы,

Чуць галлём хістаюць.

А ў палях марозы

Ды вятры гуляюць.


На лузе

Добра ў лузе ў час палудны!

Лёгка там дыхнуць!

Хмаркі белыя марудна

За лясы плывуць.


Ветрык краскі чуць калыша,

Травы шалясцяць,

Луг зялёны жыццем дыша —

Конікі трашчаць.


Ў лозах шчэбет не сціхае,

Шум стаіць і свіст,

Ў яркім бляску спачывае

На ракіце ліст.


Спевам-гоманам і звонам

Поўніцца ўвесь луг,

I дрыжыць над ім, зялёным,

Жыватворчы дух.


У полі

Грышка, хлопчык невялічкі,

У поле выйшаў з дому,

Люба там каля крынічкі

Хлопчыку малому!


У гушчары кустоў зялёных

Многа розных пташак,

Кветак белых і чырвоных,

Мошачак, мурашак...


Сядзе хлопчык над крынічкай

I не зварухнецца,

Пазірае, як над дзічкай

Пташачка снуецца


I сваіх маленькіх дзетак

Корміць чарвячкамі.

Эх, як слаўна сярод кветак

Летнімі дзянькамі!..


Нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч)

Знаёміцца з вершамі Лермантава, Жукоўскага, Някрасава, казкамі і апавяданнямі Л.Талстога, з творамі (у рукапісе) на беларускай мове (вершы Янкі Лучыны).

У 1894 г. з’яўляюцца першыя літаратурныя вопыты — байка «Лисица и ворона», верш «Вясна».


Пасля заканчэння народнай школы жыве ў Альбуці, дапамагае бацькам у гаспадарцы. Рыхтуецца да паступлення ў настаўніцкую семінарыю. Чытае Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Кальцова… Прыблізна ў 1896—1897 гг. напісаны твор «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле». У аўтографе ёсць паметка: Запісаў Карусь Лапаць.


У жніўні 1898 г. паступае


З дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. Якуб Колас з роднымі і блізкімі, Мінск (1932 г.)


Быў сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР.


Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.


Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944).


Самыя раннія вершы, напісаныя на рускай мове, пазначаны 1898 г. Першым апублікаваным вершам з'яўляецца "Наш родны край" (1906 г., газета "Наша доля"). У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым - кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне - Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929; уключаны і апавяданні, 2-е дапоўненае выданне ў 1928), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэніравана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960-1961 гг.), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Многія вершы Я.Коласа пакладзены на музыку. Аўтар твораў для дзяцей - паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.


Аўтар п'ес «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20- я гад ы ), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).


Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднае мовы» (1926).


Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А.Пушкіна, паасобныя творы Т.Шаўчэнкі, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Р.Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).


Выйшлі Зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961-1964), 14-ці (1972-1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся Выбраныя творы (апавяданні, вершы і паэмы).


Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».


Колас выступаў як паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, публіцыст, крытык, перакладчык. Памёр у 1956 г .

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Літаратурна-музычная вечарына icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне ляўрэатаў...

Літаратурна-музычная вечарына icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне...

Літаратурна-музычная вечарына iconПлан работы на восеньскія канікулы
Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

Літаратурна-музычная вечарына iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя
Выхаванне патрыятызму у моладзі, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, выпрацоўка маральна-этычных норм жыцця

Літаратурна-музычная вечарына iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя
Добры дзень, паважаныя госці. Сення ў рамках правядзення Дня горада адбудзецца свята беларускай паэзіі І музыкі

Літаратурна-музычная вечарына iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя для вучняў старэйшых класаў
Ленскі. Ды тая, што ўвесь час адна, маўклівая, нібы Святлана, сядзела ціха ля акна

Літаратурна-музычная вечарына iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя
Мэты: пашырыць веды вучняў пра гісторыка-культурную спадчыну Беаларусі І яе сучасныя дасягненні;фарміраваць пачуццё нацыянальнай...

Літаратурна-музычная вечарына iconСцэнарый Літаратурна- музычнай праграмы
Вяд. Пачынаем нашу літаратурна-музычную праграму “Я хаджу закаханы ў твае краявіды ”

Літаратурна-музычная вечарына iconЛітаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі...

Літаратурна-музычная вечарына iconМіраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка"
На сядзібе партыі бнф адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка