Тэма : "Наша зямля у нашых руках"




НазваТэма : "Наша зямля у нашых руках"
Дата канвертавання24.02.2013
Памер147.34 Kb.
ТыпДокументы




Тэма : “Наша зямля – у нашых руках”

Мэта:

  1. садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў пра флору і фауну роднага краю, фарміраванню экалагічнай свядомасці, адказнасці;

  2. вучыць дзяцей экалагічна правільным паводзінам у прыродзе;

  3. развіваць творчыя здольнасці вучняў.



Форма правядзення: завочная экалагічная экспедыцыя па родным краі


Мы не атрымалі ў спадчыну Зямлю сваіх бацькоў.

Мы яе пазычылі ў сваіх унукаў.

Лі Тальбот, эколаг


Ход класнай гадзіны:

Арганізацыйны момант

Песня “Жураўлі на Палессе ляцяць”

Настаўнік. Вось мы з вамі адправімся сёння ў падарожжа па родным краі. Толькі ў нас будзе не проста вандроўка, а экспедыцыя. Ці знаёма Вам слова экспедыцыя? Што яно абазначае? З якім відам дзейнасці вы яго звязваеце?(адказы вучняў)І экспедыцыя ў нас будзе важная –экалагічная. Гэта значыць, што мы будзем вызначаць экалагічнае становішча. А вандраваць мы адправімся… Як вы думаеце, куды? Так, пройдземся сцежкамі роднай Іванаўшчыны. Нашу экалагічную экспедыцыю мы назавём “Наша зямля – у нашых руках”.

Вось перад вамі карта нашага раёна. Вы бачыце, што яна падзелена на зоны, ці так называемыя заказнікі. На тэрыторыі Іванаўскага раёна ёсць 4 заказнікі: “Спораўскі”, “Аброва”, “Завышша”, “Крытышынская дача”.

Пакажыце, калі ласка, на карце біялагічныя заказнікі. Што вы пра іх ведаеце? Чаму ўзнікла неабходнасць ствараць заказнікі? (ахова прыроды, птушак, жывёл)

Вучань чытае верш П. Панчанкі “Прырода на дзіва праўдзіва”

Настаўнік. Сапраўды так, чалавек занадта ўмяшаўся ў прыроду. І ў выніку многае змянілася, і прытым не ў лепшы бок. Ці ведаеце вы, што такое неруш? Калісьці на Беларускім Палессі былі мясціны, некранутыя чалавекам. І ў першую чаргу, гэта непраходныя балоты.

Слайд “Балота”, “ Хата на вотраве”

Людзі жылі на астравах, былі адрэзаныя ад усяго свету. Асабліва вясною. Аднак чалавек умее прыстасоўвацца да розных абставін. І ў хуткім часе пачалі дзейнічаць такія дарогі, іх называлі гацямі або грэблямі. Насціл з дрэва, пяску, ламачча, вымашчаны праз балота, злучыў адну вёску з другой. Вядома, што ў час вайны партызаны смела выкарыстоўвалі вось такія дарогі. І фашысты не маглі зразумець, як з непраходнага балота з’яўляліся мсціўцы.

Грэбля, гаць, дарога-насціл, з бярвенняў і галля, пакладзеных упоперак непасрэдна на грунт або на іншыя бярвенні. Гэта найбольш распаўсюджаны тып дарог Беларусі праз балоты, нізіны, пры пераходзе дарогі праз невялікія ручаі, у гразкіх вясною або пасля дажджоў месцах.

У 60-80 гады 20 стагоддзя, каб палепшыць жыццё палешукоў, дзяржава праводзіла меліярацыю. Ці ведаеце вы значэнне слова меліярацыя? Дзеці, меліярацыя – гэта сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне зямель шляхам асушэння, арашэння. З аднаго боку гэта было вельмі добра: людзі вырваліся з балота, жыць стала лягчэй. Асушаліся балоты, на іх месцы разбіваліся палеткі, сеялася збожжа. Аднак, невялікія балоты, асушаныя без пэўнай неабходнасці, ператварыліся ў непрыдатныя палі. Па ўспамінах старэйшых людзей, у першыя гады меліярацыйныя палі давалі нядрэнны ўраджай. Але з цягам часу зямля на іх збяднела. У спякоту часта пачалі гарэць тарфянікі. У некаторых месцах на іх наогул нічога не стала расці. Чалавек кінуў іх як непатрэбную рэч. Наступствы гэтай меліярацыі мы адчуваем зараз.

Непадалёку ад заказніка”Крытышынская дача” ёсць урочышча “Пціч”. Як вы думаеце, адкуль пайшла назва гэтай мясціны? Калісьці тут было балота, а цяпер поле, зарослае травой і дзікімі раслінамі. Старажылы ўспамінаюць , што балота ўзнікла на месцы старыка (старога рэчышча ракі), які паступова зарастаў і зацягваўся цінаю. Таму балоцістыя мясціны чарадаваліся з сажалкамі, астраўкамі. Былі мясціны небяспечныя , непраходныя. Дубік В.П. успамінае, як хадзіў праз гэтае балота на торфазавод. “ Калі ідзеш, то нагу трэба падымаць вельмі высока (падобна чаплі0, бо яна правальваецца ў мох. Але не дастае дна. І складваецца ўражанне, што ты ідзеш нібы па падушцы.”

Вучань. Вялікая колькасць птушак вадзілася тут. Самымі распаўсюджанымі былі качкі. Яны тут гнездаваліся, выводзілі птушанят. Краква, чырок, лысуха, ці інакш кажучы вадзяная курыца, ныркі. Многа было дзікіх гусей, пераважна шэрых.

Слайд”Качкі”

Качка (качка крыжанка),

Гняздо звычайна недалёка ад вады, прыкрытае, часцей за ўсё на невялікай купінцы. Чашападобнае, з вялікай колькасці травы, асакі, рагозу.

Шукаць птушыныя гнёзды не раз адпраўляліся вясковыя хлапчукі, асабліва ў пасляваенны час. Побач з балотам ў хваёвых барах многа было цецерукоў, глушцоў.Слайды “Цецярук”, “Глушэц”

Настаўнік. Перад вамі птушка, якая называецца бакас. Слайд “Бакас”. Яе павінны ведаць, а найперш чуць тыя, хто бывае вясной альбо ўлетку на лузе, на беразе ракі ці на краі забалочанага лесу.

Гукі гэтыя нагадваюць бляянне баранчыка. Але адкуль тут узяўся баранчык, тым больш, што бляянне даносіцца з неба. Вы ўжо здагадаліся, голас належыць бакасу.

Вучань. Гэта невялікая памерам птушачка. Палёт бакаса вельмі імклівы, манеўраны, з рэзкімі зменамі кірункаў. Калі птушка пікіруе ўніз, і з’яўляецца голас “нябеснага баранчыка”. Самае дзіўнае, што “спявае” бакас не галасавымі звязкамі, як іншыя птушкі, а…хвастом. Жорсткія крайнія рулявыя пёркі пры пікіруючым палёце дроюна вібрыруюць і ўтвараюць гэтыя гукі.

Вучань. Бліжэйшы сваяк бакаса – дубальт. Слайд”Дубальт” Ён гняздуецца на нізінных балотах. Вельмі прыгожым з’яўляецца такаванне дубальтаў. Самцы прыўзнімаюцца на выцягнутых лапах, надзьмуваюць грудзі, выцягваюць высока ўверх шыю, распасціраюць хвост. Выдаюць булькаючы голас. Многія замежныя аматары прыроды прыязджаюць ў нашу краіну пабачыць гэтае відовішча.У выніку меліярацыі зніклі балоты, а разам з імі зніклі і многія птушкі або колькасць іх скарацілася.

Гульня”Пазнай голас”

Гучыць флейтавы свіст івалгі.

Настаўнік.

- Дзеці, а ці ведаеце вы, якая гэта птушка? (паведамленне вучня)

Авяльга, івалга – ярка расфарбаваная птушка. Самец амаль цалкам ярка-жоўты з чорнымі крыламі і часткай хваста. Самка і маладыя больш аднастайна афарбаваныя – зеленавата-жоўтыя, ад споду падоўжаныя рыскі, крылы і частка хваста больш цёмныя за цела. Дзюба чырвоная.

Голас: чысты, флейтавы свіст “фіу-ліу, фіу-ліу”, асцерагае хрыплым “жжійца, кввес”; позыў – гучнае “квьюу”. Даўжыня цела 24 см, размах крылаў 44-47 см.


Настаўнік: -А каму належыць такая залівістая трэль?

Лілавагрудая зябка (берасцянка, зяблік), сямейства ўюрковых. На чорна-карычневым крыле дзве белыя паласы, белыя бакі хваста. У самца верх галавы шэра-блакітны, іржава-чырвоныя шчокі, горла і грудзі, аліўкава-блакітнаватае надхвосце.. У самкі верх аліўкава-0шэры, бакі галавы і грудзі аліўкава-зялёныя.

Голас: спеў – даволі хуткая трэль; позыў “пінк, ірр”, у палёце “йіп”. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24,5 -28,5 см.

Ну, гэты голас пазнаюць, мабыць, усе. Так, гэта сава. Дакладней, пугач.

Пугач, птушка сямейства савіных. Самая вялікая сава, ржава-карычневага колеру, зверху галавы “вушкі” з пер’я. Вочы аранжавыя. . На галаве больш жорсткае пер’е, якое аблямоўвае вочы і дзюбу, утварае так званы “тварны дыск”.

Голас: гучнае, нізкае “у-ух”, а таксама больш ціхае, гарлавое “у-у”; асцерагаючы крык нагадвае брэх сабакі. Даўжыня цела 60-78 см, размах крылаў 155-188 см. Начны драпежнік з густым мяккім пер’ем, бязгучным палётам і дасканалым слыхам.

Жыве ў вялікіхі густых старых лясах з паваленымі дрэвамі. Гняздо на зямлі, пад паваленымі стваламіі выварачанымі дрэвамі, у пячорах, дуплах дрэў.

(сцэнка “Лес”)

Лесавічок:- Што ты малюеш?

Мастак(сам сабе):- Лес!

Лесавічок:- А ты ведаеш,што такое лес?

Мастак:- Лес – гэта дрэвы. (малюе)

Лесавічок:-Дрэвы – гэта не лес! Хлопчыкі і дзяўчынкі, ці можа быць лес без кустоў і травы, кветак?

Мастак: -Намалюем! Вось цяпер я малайчына. У мяне атрымаўся сапраўдны лес.

Лесавічок: - Ты не намаляваў грыбы.

Мастак: - А нашто яны мне? Я шмат разоў бываў у лесе, а грыбы знаходзіў не часта.

Лесавічок: - Гэта нічога не значыць. Грыбы павінны быць. Без іх не будзе лесу.

Мастак малюе грыбы.

Лесавічок: - Гэты лес не будзе жыць!

Мастак: - Чаму?

Лесавічок: - Давайце дапаможам мастаку зразумець, чаго яго лес не будзе жыць.

(Дзеці адказваюць , што лес не існуе без насякомых, без птушак, жывёл)

Лесавічок:- Вось такі лес будзе жыць , бо ў ім ёсць усё: і дрэвы, і трава, і грыбы,і кветкі, і птушкі,і жывёлы. Гэта – лес!


Настаўнік. Прыгожая прырода нашага краю. Ці не так?


Бор, хваёвы лес.




Настаўнік. Так. Жывёльны і раслінны свет лесу разнастайны. У прыродзе ўсё ўзаемазвязана. Тут можна ўбачыць і крушыну,і мучніцу, і кісліцу, і аер, і шмат іншых раслін.

Слайд “Крушына”


Крушына – гэта куст. Лісце цэласнае, эліптычнае. Кветкі дробныя,зеленавата-белыя, сабраныя ў пазушныя паўпарасонікі ці пучкі. Плод – сакаўная мясістая касцянка. На тэрыторыі нашага раёна расце ў падлеску лісцевых і хвойных лясоў, па берагах рэк.

Лекавая расліна, адвары і экстракт з яе кары ўжываецца ў народнай медыцыне як слабільны і рвотны сродак. Кара і плады крушыны – добрыя фарбавальнікі.

Слайд”Мучніца”

Мучніца, талакнянка, вечназялёны кусцік з распасцёртымі па зямлі галінкамі , укрытымі цёмна-бурай карою, выш.0,3-1м. Лісце скурыстае , бліскучае. Ружовыя ягады не вельмі прыемныя на смак, сухаватыя, быццам з сухой мукі. За гэта ў народзе атрымалі назву мучніца. Расце ў сухіх хваёвых лясах, утварае зараснікі. Каштоўная лекавая расліна. Прадаецца ў аптэках.

Слайд”Кісліца ці заячая капуста”



Заячая капуста, шматгадовая травяністая расліна сям.таўсцянкавых. На Беларусі трапляецца рэдка. Расце на сухіх пясчаных месцах, у хваёвых лясах, сярод хмызняку. Цвіце ў ліпені –жніўні. Народная назва скрыпун, заячае шчаўе. Маладое лісце ядомае (салата). Лекавая расліна.


Слайд”Аер”

Аер, род шматгадовых раслін сямейства ароідных. Сцябло прамое, зялёнае, выш.60-120см. Лісце доўгае (да 1м), мечападобнае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя. Суквецце –цыліндрычны катах даўжынёй 6-8см. Расце на балотах, водмелях. на берагах рэк і азёраў. Лісце і корань маюць дубільныя рэчывы, вітамін С. Настой карэнішча ўжываецца ў народнай медыцыне для ўзбуджэння апетыту, пры страўнікава-кішэчных хваробах. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці і парфумерыі.

Настаўнік. Адгадайце, пра якога звера ідзе размова ў апісанні.(Барсук,гарнастай,ліс, дзік, бабёр)

Млекакормячая жывёла сямейства куніцавых атрад драпежных звяроў. На Беларусі рэдкі від. Трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў лясах на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых водаў, непадалёку ад адкрытых вадаёмаў.

Даўжыня цела 62-88 см, хваста 12-18 см, маса 10-12 кг. Тулава ззаду шырокае, звужаецца да галавы. Лапы кароткія, масіўныя з моцнымі кіпцюрамі. Морда, шчокі, лоб белыя з чорнымі палосамі, бакі шараватыя з чорным. Актыўны ноччу.

Корміцца жабамі, дробнымі грызунамі, паўзунамі, насякомымі, грыбамі, карэнішчамі раслін, ягадамі, жалудамі. Зімовая спячка з лістапада да сакавіка.

Занесены ў Чырвоную кнігу. ( Барсук)

Млекакормячая жывёла сямейства куніцавых атрад драпежных.Селіцца на драбналессі, у алешніках, зарасніках кустоў, каля рэк, канаў, азёр, зімой каля жылля чалавека. Корміцца мышападобнымі грызунамі, зрэдку палюе на зайцоў, птушак, яшчарак, насякомых. Зімой можа ныраць у снег у пошуках цецерукоў, рабчыкаў.

Даўжыня цела да 30см, хваста - да 11см, маса 130-200 г. Поўсць летам бура-карычняватая, на горле, грудзях і бруху белая, кончык хваста чорны. Актыўны на змярканні, ноччу. Здольны плаваць. Гнёзды ў норах, у дуплах, ламаччы, пад сціртамі саломы. (Гарнастай)

Млекакормячая жывёла сямейства сабачых атрад драпежных. На Беларусі ва ўсіх раёнах. Жыве ў лесе на высечках, у пералесках. Асноўны корм – мышападобныя грызуны, птушкі; ловіць зайцоў, есць насякомых, ягады.

Даўжыня цела 70-80 см, хваста 36-45 см, маса 5-7 кг. Цела стройнае. Поўсць пушыстая, на спіне з бакоў рыжавата-чырвоная з жоўтым адценнем. Жыве ў норах, якія маюць 2-3 выхады. Будуе норы на зарослых узвышаных месцах. Глыбіня 1-1,5 м.




(Ліс звычайны)


Дзік, дзікі вяпрук, дзікая свіння, млекакормячая жывёла сямейства свіных атрад парнакапытныя.

Жыве невялікімі статкамі. Старыя самцы (секачы) трымаюцца паасобку. Усяедны. Корміцца жалудамі, сцябламі, карэнішчамі, мышападобнымі грызунамі, лічынкамі і інш.

Даўжыня цела 130-140 см, маса 100-150 кг. Цела ўкрыта доўгім, пераважна бурым шчаціннем з падшэрсткам. Рыла доўгае. У ніжняй сківіцы 2 іклы, даўжыня якіх 6-10 см.

Колькасць залежыць ад клімату, корму і інш. умоў.





Від паўзуноў сямейства прэснаводных чарапах.

На Беларусі рэдкая.

Даўжыня цела 15-25 см укрыта касцявым і рагавым панцырам, зверху цёмна-аліўкавым з жоўтымі рыскамі і кропкамі, якія пакрываюць таксама шыю, ногі і хвост, знізу жоўтым або цёмна-бурым. Галава, хвост і канечнасці ўкрыты лусачкамі і могуць уцягацца ў панцыр. Паміж пальцаў ног плавальныя перапонкі. Актыўная раніцай і днём. Жыве ў балотах, сажалках, азёрах, рачных затоках, старыцах. Корміцца беспазваночнымі, апалонікамі, дробнымі жабамі, рыбай, водарасцямі.

Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. (Чарапаха балотная)


Млекакормячая жывёла сямейства бабровых атрад грызуноў. Падводная жывёла. Трымаецца старыц, рэк, з павольным цячэннем, азёр з багатай расліннасцю. Жыве сем’ямі ў норах або хатах вышынёй да 3 м і дыяметрам каля асновы да 12 м. будуе плаціны, часам да 100-200 м у даўжыню.

Даўжыня цела 66-92 см, хваста 22-34 см, маса да 30 кг. Тулава тоўстае, масіўнае, канечнасці кароткія, пяціпальцыя, хвост плоскі, лапатападобны, укрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Поўсць светлая (каштанава-бурая) або цёмная (чорна-бурая). Летам корміцца травяністымі раслінамі (каля 200 відаў), на зіму назапашвае драўняны корм пад вадой. (Бабёр)

Настаўнік: А што вы ведвеце пра баброў?(дзеці выказваюцца)

  • А вось у ваколіцах вёскі Залядынне ёсць урочышча, якое так і называецца “ Бобра”.

(паведамленне вучня пра” Бобру”)

“Бобра” – назва ўрочышча ў ваколіцах вёскі Залядынне і Смольнікі. Раней там было непраходнае балота. З вёскі Залядынне ў Смольнікі можна было дабрацца толькі праз балота. Калі ехалі на кані, то воз аж усплываў. Людзі жылі на астравах . У школу дзеці хадзілі праз балота. Каб яны маглі дабрацца ў школу, бацькі рабілі грэблю, масцілі жэрдачкі. Праз іх і перамяшчаліся дзеці.

На балоце, па тым часе, вадзілася шмат дзічыны. Настаўнік геаграфіі мясцовай школы знаходзіў там і “Каралеўскую папараць”. Слайд”Каралеўская папараць”На балоце было вельмі многа баброў. У васьмідзесятыя гады тэрыторыю каля Бобры асушылі. Саму “Бобру” не кранулі. Аднак, па словах жыхароў вёскі Залядынне, гэта таксама паўплывала на тое, што зніклі шмат якія віды птушак і жывёл.

Настаўнік. Глеба на балотах у асноўным уяўляла сабой тарфянік. Слайд”Тарфянік” Калі падымаўся моцны вецер, то велізарная пылавая бура падымала і несла далёка самы ўрадлівы слой зямлі. Многія месцы ператварыліся ў практычна пустыню. Там расце толькі зелле. Часам здараюцца страшныя пажары, якія з’яўляюцца суцэльным бедствам для мясцовых жыхароў.

Настаўнік. А цяпер запрашаем у в.Ляхавічы. Слайд”Школа” Перад вамі школа, якая з’явілася ў 1980-81 навучальным годзе. Прыгожы двухпавярховы будынак. А што ж раней было на гэтым месцы? Пра гэта нам раскажа карэнны жыхар в.Ляхавічы, былы настаўнік нашай Церабей С.А.

(Выступленне Церабея С.А.)

Вучань. Над Белай Руссю –

Белы бусел

З даверам выпрастаў крыло.

А значыць,

Белай Русі

Прасцяг ашчодраны святлом.

Над Белай Руссю –

Белы бусел

Ладуе спраўнае гняздо.

А значыць,

Белай Русі

Жыць, нібы поўны песень дом.

Над Белай Руссю –

Белы бусел

Галубіць прагных буслянят.

А значыць,

Белай Русі

Не ведаць чорных бур і страт.

Над Белай Руссю –

Белы бусел

З бусліхай у вышыні нябёс.

А значыць,

Белай Русі

Наканаваны шчасны лёс.

В.Лукша “Над Белай Руссю – белы бусел”

Слайд”Бусел і жаба”з відэафільмам


Аповед вучня пра ўрочышча “Буські”.

На поўдзень ад в.Ляхавічы знаходзіцца ўрочышча “Буські”. Яно ўзнікла недзе ў 15 стагоддзі. Кажуць. Што тут збіраліся буслы. Іх было так многа, што ўся зямля рабілася белай. Нездарма ж гавораць пра нашу Беларусь як пра зямлю пад белымі крыламі. Цяпер гэта лес, а некалі была забалочаная нізіна, якую вельмі аблюбавалі буслы. Нярэдкім госцем быў тут і чорны бусел.Слайд “Чорны бусел”

Настаўнік. Што вы можаце расказаць пра гэтую птушку?

Вучань. Чорны бусел – брат белага бусла. Пер’е амаль чорнае, адлівае металічным, фіялетавым, зялёным, карычневым і медным адценнем. Белыя толькі грудка і жывот. Гняздо будуе ў кронах старых дрэў.

Слайд “Забруджванне”

Настаўнік. А ці даводзілася вам бачыць такую карціну? Раней мы з вамі гаварылі пра не абдуманую да канца меліярацыю, яе вынікі. А хто ж тут вінаваты?

Настаўнік. Японская фірма “Тайота” вырашыла ўнесці свой уклад у сусветную экалогію і зрабіла рпобата-каня , які перамяшчаецца па горадзе. Чым ён “сілкуецца”? (Смеццем, што валяецца пад нагамі)

Слайд “Палы травы”

Настаўнік. А цяпер, калі ласка, паглядзіце на гэты знак. (Настаўнік дэманструе экалагічны знак) Што ён абазначае? Давайце і мы паспрабуем унесці свой уклад у справу аховы акаляючага асяроддзя. Адна група паспрабуе скласці памятку “Правілы паводзін турыста на прыродзе”, а другая група распрацуе знакі, якія дапамогуць зберагчы навакольнае асяроддзе чыстым.

Агучванне міні-праектаў. Вывешванне знакаў на дошцы

Настаўнік. А я вам, дзеці, падару “Памятку школьніка”. Карыстаючыся ёю, вы зможаце дапамагчы захаванню прыроды свайго краю, сваёй радзімы. А вось гэты знак хай стане таксама вашым спадарожнікам. Скажыце, чаму ён вас будзе вучыць? Хай вучыць вас не шкодзіць, а рабіць дабро.

Зварот да эпіграфа.

Настаўнік. Помніце, мы прыроду не атрымалі ў спадчыну, мы яе пазычылі ў сваіх унукаў. Значыць, мы павінны яе зберагчы і вярнуць яе тым, у каго ўзялі.

Рэфлексія

Лісцвяная мяцеліца

Запішыце на кожным лісточку:

Лес – гэта…

Я думаю…

Я зразумеў …

А цяпер,калі ласка. Вярніце лісточкі дрэву, ажывіце яго – і яно зашапоча вам удзячна. Агучванне запісаў.

Настаўнік. Вось і завяршылыся наша завочная экспедыцыя. Але лета наперадзе, убачыць хараство роднага краю, адчуць яго сілу і багацце вы можаце ўжывую. Для гэтага неабходна адправіцца ў падарожжа. Што мы і зробім летам. Поспехаў вам і новых адкрыццяў.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconТэма: "Зямля бацькоў-зямля святая" тып урока:інтэграваны ўрок геаграфіі І беларускай мовы І літаратуры
Мэта: рэалізацыя “халістычнага” прынцыпу адукацыі ў ліцэйскай педагагічнай прасторы

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconТэма: Замацаванне раздзела "Лексiка" на аснове мастацкiх твораў (урывак "На рэчцы" з паэмы "Новая зямля" Я. Коласа) Мэта
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа)

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconРодная зямля ў духоўным свеце
Святога Пісання [13, с. 28]: з зямлі прарасла зеляніна — трава І дрэва, зямля нарадзіла ўсё жывое. Пра гэта гаворыцца на першых старонках...

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconРэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ "Зямля бацькоў мая зямля"
Аб правядзенні заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым...

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconЯ сабака Жучок! А вы хто такія?
Тэкст, Тэма І асноўная Думка з партфелямі ў руках. Бачаць: невялікі чорны сабачка каля хваінкі сядзіць

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны"
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны"
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" icon1."Беларуская кухня", Мн. "Ураджай" 1993. "Літоўская гаспадынька", Мн. "Полымя" 1993. "Новая зямля", Я. Колас. "Родныя дзеці", Н. Гілевіч "Пачаткі роднае мовы", В. Раманцэвіч. Афармленне
Мэта: выхоўваць павагу І любоў да традыцый І звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна...

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconУрок фізічнай культуры І здароўЯ
Тэма ўрока: Падцягванні на руках у вісе на перакладзіне,у вісе стоячы,лажанне па гімнастычнай лаўцы

Тэма : \"Наша зямля у нашых руках\" iconУрок № Тэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны"
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка