Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым?




НазваДобры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым?
Дата канвертавання24.02.2013
Памер89.86 Kb.
ТыпВопрос

Пазнай Беларусь і ты яе палюбіш

Гучыць музыка


Вядучы:

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы іх не бачым? У іх ёсць такі закон: кожная фея ахоўвае пэўную краіну. Кожнае стагоддзе яны выбіраюць сабе новую тэрыторыю. I толькі раз у 100 гадоў людзі маюць магчымасць убачыць сапраўдную фею.


Гучыць чароўная музыка,3 'яўляецца Фея.


Фея:

У цішыні выберу сабе краіну. (Круціць і разглядвае глобус.) У Афрыцы была. Дагэтуль не ведаю, каму аддаць маленькага кракадзільчыка. Прывезла яйка, а зараз - басейн трэба набываць! У Антарктыду не паеду... А гэта што такое? Краіна маленькая, па абрысах нагадвае кляновы лісток. Бе-ла-русь. Ніколі не чула. Хуценька трэба ляцець на разведку. У Чароўнай энцыклапедыі ёсць звесткі пра ўсё, але навошта мне чытаць кнігу, калі я ўмею чытаць думкі. Паляцела!

Фея раскрывав парасон і ''ляціць " на фоне фотаздымкаў, "прызямляецца".

Фея:

Месца прыгожае. Шмат цікавага. Але трэба даведацца, чым славіцца гэтая зямля, якія людзі тут жывуць, якія ў іх традыцыі і каштоўнасці.


1-я дзяўчынка:

Беларусь ... Невыпадкова называюць зямлёю над белымі крыламі. Наш родны край - чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, піродкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы болыш за ўсё цэняць сваю зямлю, мову, а таксама свабоду, незалежнасць і шчырасць.

1-ы хлопчык:

Беларусь - чароўны край,

Пушчы ды палеткі.

Па вясновых паплавах

Расцвітаюць кветкі.

2-і хлопчык:

Беларусь - гняздо буслоў,

Птушак белакрылых.

Наша родная зямля,

Наш куточак мілы.




3-і хлопчык:

Беларусь - азёрны край,

гарады ды сёлы,

Сіні-сіні небакрай,

Вечныя дубравы.

2-я дзяўчынка:

Радзіма мая дарагая -

Вытокі гаючых крыніц.

Той луг, дзе я краскі збіраю,

Той лес, дзе багата суніц.

3-я дзяўчынка:

Радзіма мая дарагая -

Курган, дзе мінулае спіць,

Матуля, што ўсмешкай вітае,

Жаўрук, штo ў блакіце звініць.

Фея:

Якія людзі! Думаюць пра сваю Радзіму, ды яшчэ і всршы складаюць! Але ж мне трэба зарыентавацца. Загляну-ка я ў сваё чароўнае люстэрка.. А гэта што? Карта... Паглядзім. Чаму яна падзслсна на часткі рознага колеру?


І'Ірэзентацыя краіны па абласцях.


1-я дзяўчынка:

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзелена на 6 абласцей: Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Мінскую. Яны атрымалі назвы ў залежнасці ад таго, які горад з'яўляецца абласным цэнтрам. У кожнага з беларускіх гарадоў сваё аблічча, свой характар, свая біяграфія. Усе яны маюць вядомыя гістарычныя помнікі. Гэтыя гарады наведваюць людзі з усяго свету.

2-я дзяўчынка:

Жыхары амаль кожнага горада ганарацца сваімі прадпрыемствамі. У Мінску вырабляюць аўтобусы, халадзільнікі, пральныя машыны, смачныя цукеркі, у Жодзіне - магутныя "БелАЗы", у Мазыры - харчовую соль, у Пінску - мэблю і трыкатаж, у Ваўкавыску - каўбасы і малочныя прадукты, у Магілёве - тканіны.


Фея:

Як цікава! Адразу захацелася наведаць усе гэтыя гарады і вёскі. Але з чаго пачаць? Заглянука я ў бібліятэку.


Вядучы :

Урачыстае адкрыццё 23-павярховага будынка Нацыянальнай бібліятэкі адбылося ў 2006 годзе. Гэта сапраўдная скарбніца: у ёй захоўваюцца старажытныя кнігі, выдадзеныя самім Францыскам Скарынам. Чытачом Нацыянальнай бібліятэкі можа стаць любы жыхар Беларусі ва ўзросце ад 16 гадоў. Мы маем магчымасць наведваць яе як госці.

Паважаныя дзеці! Я ведаю, што вы падрыхтавалі вершы, складзеныя правыдатных асветнікаў Беларусі.


1-я дзяўчынка:

Адкрывала школы і вучыла;

Кнігі перапісвала штодня.

Славу здабыло па ўсёй Айчыне

Ефрасінні Полацкай імя.

2-я дзяўчынка:

І слабыя душы іскрыла,

I да Бога вяло, калі

Гаварыў і пісаў Кірыла –

Златавуст беларускай зямлі.

В.Іпатава


3-я дзяўчынка:

Пакуль жыве мая Айчына

I памяці нс рвецца ніць,

Глядзіць на нас з табой Скарына,

Ён праз вякі на нас глядзіць.

А.Бадак

4-я дзяўчынка

... Ты не намрэш,

І нe змоўкнеш ты, Купала.

Радзіма ўзняла цябе, ушанавала –

Жыві, паэзіі вясновы крыгаход.

Ты ад народа, і ты сам - народ.

К. Буйло


Фея:

Але ўжонастаў час пад'есці.О! Кафэ. Цікава, чым тут харчуюцца? Спадзяюся, што не слімакамі і медузамі.


Афіцыянтка-вучаніца:

Бедная я, афіцыянтка-вучаніца! Вывучыць паспела толькі самы пачатак. (Падымае вочы, нібы прыпамінаючы.) Беларуская кухня мае багатую і цікавую гісторыю. Яна заўсёды была звязана з побытам, звычаямі народа. Асаблівая ўвага надавалася хлебу. Казалі: "Хлеб - усяму галава", "Калі хлеб па возе, то няма бяды ў дарозе".

Сучасная беларуская кухня вызначаецца вялікай разнастайнасцю страў з бульбы, грыбоў, свініны. А што, калі запытаецца пра стравы? Ладна, паспрабую выкруціцца.


Фея:

Скажыце, а зацірка...

Афіцыянтка-вучаніца:

Зараз, зараз, зацірку раблю ў вас на вачах. (Выцірае стол анучай.) Вось, чысценька!

Фея:

А бабка з грыбамі...

Афіцыянтка-вучаніца:

Не, бабка з грыбамі не прыходзіла, затрымліваецца ў лесе, будзе пазней. (Цjxa.) Што ж рабіць? Як бы я хацела, каб усё, што я павінна вывучыць, апынулася ў маёй галаве...

Фея:

(Ціха.) Добра...

Афіцыяінтка-вучаніца:

Вы запыталіся, што мы можам прапанаваць? Сёння ў нас у меню:

  • зацірка, верашчака, капуста кіслая з грыбамі;

  • дранікі, запечаная свініна, яйкі,чфаршыраваныя грыбы, каўбаскі па-магілёўску, мясныя зразы;

  • салата "Грыбок", салата бульбяная з мясам, салата з агародніны;

  • напой яблычны з мёдам, кісель з журавін, бярозавік, медавуха.

Смачна есці!

Фея:

Колькі ўсяго цікавага і смачнага можна прыгатавапь з бульбы. Цікава, што гэта за звер такі, паглядзець бы. (Звяртаецца да прахожага.) Скажыце, дзе я магу ўбачыць бульбу?

Прахожы:

Ды вось яна, прадаецца па базары.

На базары.

    1. я гандлярка:

Каму бульбы? Разварыстая, смачная, будзеце ўдзячны ўсё жыццё.

    1. я гандлярка:

А каму бурачок v баршчок? Лепшага не знойдзеце.

    1. я гандлярка:

Бярыце яблычкі - румяныя бачкі, духмяныя, салодкія, як мёд.

Фея: А адкуль ваша бульба?

1-я гандлярка:

3 вёскі – Запруддзе. Вы ведаецс, якая ў нас прырода, а якія людзі! Ды і што казаць! Вунь мае аднавяскоўцы.


Вядучы :

Вёска Запруддзе. Знаходзіцца яна на тэрыторыі Круглянскага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Іскра”, які ўваходзіць у састаў Комсеніцкага сельскага Савета. З 18 лістапаада 2009 года адкрыты аграгарадок “Запруддзе”. Тут жывуць вельмі працавітыя , сумленныя і добразычлівыя людзі. Яны займаюцца земляробствам і жывёлагадоўляй.

Жыве той, хто помніць сваё былое. Мы павінны зберагчы славу сваіх прадзедаў і бацькоў, спазнаць, што цудоўная будучыня ствараецца сёння.

З кожным годам наша родная вёска ўсё маладзее і прыгажэе.


. Фея:

Вось і скончыўся дзень. Колькі я ўсяго паспела! Абляцела ўсю Беларусь. Як тут цікава і ўтульна, якія гасцінныя людзі!


Вядучы:

Менавіта гэтую краіну ты хацела б ахоўваць наступныя 100 гадоў?

Фея:

Так. Я буду клапаціцца, каб у яе жыхароў былі здароўе і дабрабыт, каб краіна квітнела над мірным небам.

Вядучы:

А наш абавазак - дапамагчы нашай госці. Мы ганарымся сваёй краінай, любім яе. А і накш не магчыма. Пазнайце Беларусь...

Фея:

I вы яе абавязкова палюбіце!


Песня "Дом - Белая Русь " сл.Е.Баравік , муз. С.Паплаўскага


Вядучы :


Мы з вамі будзем чакаць Фею да нас у госці ўсё гэта стагоддзе. І будзем рады сустрэчы з ёй зноў і зноў.

Усяго вам найлепшага ! Да сустрэчы.

I


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconТрэба госцям дагадзіць І на лавы пасадзіць
Добры дзень, сябры. Мне вельмі прыемна, што вы знайшлі час І завіталі ў госці да нас

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconФранцузскі пісьменнік Анатоль Франс аднойчы заўважыў, што вучыцца можна толькі весела. А каб пераварыць веды, неабходна паглынаць ІХ з апетытам
Добры дзень, паважаныя сябры. Я рада нашай сустрэчы. Французскі пісьменнік Анатоль Франс аднойчы заўважыў, што вучыцца можна толькі...

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconСвята да 50-годдзя часопіса
Вядучы. Дзень добры ўсім дзецям І дарослым! Добры дзень ўсім, кто прыйшоў да нас на свята!

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconХмурны майскі ранак. Неба, зацягнутае хмарамі, свінцовым цяжарам давіла на ўмытую вясновым дажджом зямлю. Здавалася, што толькі дзіцячая ўсмешка, добры настрой
Нас чакаў Полацк. Ад гэтага адчування неяк лёгка рабілася на сэрцы, лёгкая лагода разлівалася па ўсім целе. Цэлы дзень разам! Усёй...

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? icon11 клас Канспект урока па тэме "Аб’ёмы мнагаграннікаў" Мэты урока
Добры дзень, дзеці, добры дзень! Усім жадаю плённай працы, каб гэтыя 45 мінут прайшлі з карысцю для ўсіх, каб кожны з нас атрымаў...

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconДзень добры ўсім, дзецям І дарослым! Добры дзень усім, хто прыйшоў да нас у бібліятэку! Вядучы
Вядучы. Дзень добры ўсім, дзецям І дарослым! Добры дзень усім, хто прыйшоў да нас у бібліятэку!

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconДобры вечар, дарагія сябры! Вы чуеце, як звіняць звонкія, празрыстыя ручайкі?
Сакавік – гэта пачатак цяпла, прыгажосці, кахання. І таму не выпадкова першае свята вясны – Дзень жанчын. Таму што самае прыгожае,...

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? icon"Жыві, роднае слова"
Добры дзень, паважаныя сябры! Мы вітаем усіх прыхільнікаў роднага беларускага слова

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Добры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым? iconПераклад Андрэя Багача 2006 г
Сама пісьменніца гаворыць, што ў дзяцінстве была жудасна неспартыўнай, аднак, у адзін выдатны дзень вырашыла, што ў чароўным свеце...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка