Метадычная распрацоўка меропрыемства " Мой край завецца Свіслачу" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта




НазваМетадычная распрацоўка меропрыемства " Мой край завецца Свіслачу" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта
Дата канвертавання24.02.2013
Памер81.33 Kb.
ТыпДокументы
Метадычная распрацоўка меропрыемства “ Мой край завецца Свіслачу” Экскурсія па вёсцы Свіслач.

Мэта: пазнаёміць вучняў з гісторыяй роднага краю ў эпоху сярэдніх вякоўда сучаснасці.

Задачы: 1. Праілюстраваць і пазнаёміць з мінулым роднай вёскі Свіслач, дапамагчы дзецям на канкрэтных прыкладах зразумець сувязь мінулага з сучасным.

2. Развіваць творчыя здольнасці,уменні рабіць высновы, аналізаваць падзеі. Выпрацоўваць навыкі паводзін на экскурсіі.

3. Садзейнічаць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, прывіваць любоў да радзімы, роднага краю.

Форма занятку: вучэбная экскурсія.

План экскурсіі: 1. Геаграфічнае становішча вёскі.

2. Свіслацкі замак.

3. Княства.

4. Раён.

5. Дом Яцко.

6. Брацкая магіла.

7.Абмеркаванне, падвядзенне вынікау.

ВЯДУЧЫ 1: Калі ласка, запрашаем вас у Свіслач і яе ваколіцы! Пачынаем свой маршрут з самага старажытнага месца, дзе размяшчаўся замак. Свіслач - гэта тэрыторыя міжрэчча: тут злучаюцца рэкі Свіслач і Бярэзіна.

Карта Свіслачы

Свіслач - гэта і гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі VI - I стст. да н.э., сярэдневяковы горад, гэта цэнтр княства і воласці, мястэчка, рённы цэнтр. Сёння Свіслач называюць аграгарадком.

Так, карані нашы вызначаны ў дахрысціянскіх часах і пра гэта сведчыць гарадзішча. Гарадзішча - умацаванае паселішча. Свіслацкае гарадзішча зафіксавана як помнік археалогіі культуры штрыхаванай керамікі VI-I стст. да н. э. Жалезны век.

На гарадзішчы неаднаразова праводзіліся раскопкі. Падчас раскопак 1962, 1969-71гг. была знойдзена вялікая колькасць прадметаў XI ст., прывезеных з-за мяжы. Гэта прадметы раскошы - шкляныя жаночыя бранзалеты, пацеркі, парэшткі амфар і флаконаў. Большая частка рэчаў (каля 70 %) зроблена ў Кіеве. Ёсць узоры, прывезеныя з Каўказа, Карынфа, Сірыі і інш.

Размяшчэнне на гандлёвым скрыжаванні садзейнічала росту дабрабыту жыхароў Свіслачы. Археолагі сцвярджаюць, што ва ўсіх 4 дамах,размешчаных унутры замка, была драўляная падлога. Знойдзеныя рэчы сведчаць пра жыццёвы ўклад замка. Гэта нажніцы, замкі, ключы, жорны, разнастайныя рыбалоўныя прыстасаванні і інструменты для іх вырабу. Гэта зброя і рэшткі даспехаў і конскай збруі, шахматная фігура. Знаходкі сведчаць, што жыхары Свіслачы займаліся паляваннем, рамёствамі, рыбалоўствам (вядома, што яшчэ ў XIX ст. у Бярэзіне лавілі асятровых рыб), але галоўным заняткам была тады вайна і баявая падрыхтоўка.

Раскопкі праводзіліся і ў XXI ст. Кіравалі працэсам сапраўдныя археолагі з Мінска: Ільюцік Ала Уладзіміраўна і Кошман Вадзім Іванавіч, а вучні Асіповіцкага раёна выконвалі такую неабходную работу, як даследаванне глыбінных пластоў гісторыі, прычым, сваімі рукамі.

Вядучы 2:Замак. У XI ст. на гарадзішчы пабудавалі замак для абароны з поўдня межаў Полацкага княства. У мірны час ахову замка неслі 11 чалавек, 10 з іх кожны дзень выстаўляла ўся воласць, а 1 - з Свіслачы. Замак быў драўляны. 3 веку ў век яго разбуралі. Гарэў, але заўсёды адраджаўся. Усё ж, пасля разбуральнага паходу казацкіх войскаў цара Аляксея Міхайлавіча ў 1655 годзе замак як фартыфікацыйнае ўмацаванне больше не адраджаўся. Ад замка засталася частка рва і невялікі ўчастак вала.

На месцы замка ў XVIII ст. было пачата будаўніцтва. Гэта будыніна выконвала пэўныя гаспадарчыя функцыі ў сядзібе Незабытоўскіх. У наступныя часы ў гэтым будынку была сінагога, знаходзілася школа. Тут выпякалі хлеб, выраблялі разнастайную прадукцыю. Гэта было месца, дзе ў 80-ыя гг. размяшчалася служба ДРБУ № 199 г. Асіповічы.

ВЯДУЧЫ 1:Свіслацкае княства. Так, Свіслач - цэнтр. XIII-XIVстст. вызначаюць яе статус як удзельнае княства. Летапісы згадваюць князёў Ізяслава Свіслацкага і Сямёна Свіслацкага. Існаванне Свіслацкага княства выпала на вельмі складаны гістарычны перыяд, да ўжо звыклых княжаскіх міжусобіц, іншаземных нашэсцяў. Менавіта на гэты час прыпадае першае ўпамінанне Свіслацкага княства ў Галіцка-Валынскім і Іпацьеўскім летапісах.

Вучань:Свіслацкая воласць. Свіслач у былыя стагоддзі была і цэнтрам аднайменнай воласці. Воласць вядзе свой адлік з другой паловы XV ст. і да 1924 года XX ст. У якасці дзяржаўнай адзінкі воласцю кіравалі намеснікі вялікага князя (першае ўпамінанне гэтага адносіцца да 1410 года). Замкам карысталіся ў якасці рэзідэнцыі. Рамонтныя работы праводзіліся рэгулярна, падтрымлівалася яго абароназдольнасць.

Захаваўся дакумент, датаваны 1540 г. - "Статут Свіслацкай воласці”, у якім ідзе падрабязны пералік усіх правоў і абавязкаў яе жыхароў. Эканамічны стан Свіслацкай воласці ў канцы XVI ст. быў у заняпадзе. Складвалася ўражанне, што намеснікі выкарыстоўвалі сваё права навалоданне Свіслаччу з мэтай уласнага абагачэння.

ЭКСКУРСАВОД:Свіслацкій раён. З 1924 Свіслач перастала быць воласцю. Дакладна вядома, што Пастанова ЦВК і СНК ад 17 ліпеня 1924 года засведчыла Свіслацкі раён з цэнтральнай сядзібай мястэчкам Свіслач.

Першапачаткова ў склад раёна ўваходзіла 9 сельскіх саветаў: Бальшакаменіцкі, Віркаўскі, Свіслацкі, Сялібскі, Халуйскі, Яноўскі нацыянальны польскі, Градзянкаўскі, Каменіцкі, Астраўскі. Затым Пастанова ЦВК і СНК БССР ад 21 жніўня 1925 года засведчыла ліквідацыю Яноўскага нацыянальнага польскага і Градзянкаўскага сельсаветаў, утварыўшы Пагарэльскі. 24 верасня 1926 года зноў былі ўтвораны Яноўскі і Градзянскі, а Халуйскі перайменаваны ў Ліпенскі. Як бачым, некаторыя вядомыя сёння сельсаветы Клічаўшчыны і Асіпоўшчыны ўваходзілі ў склад Свіслацкага раёна. Матэрыялы Свіслацкага школьнага краязнаўчага музея падаюць пэўную інфармацыю за 1929 год ( часопіс “Наш край” (№ 4):

Свіслацкі раён праіснаваў 7 гадоў. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 18 ліпеня 1931 ён быў ліквідаваны. (По материалам газеты “Асіповіцкі край”).

ВЯДУЧЫ 2: Зараз мы накіроўваемся да гістарычнага помніка - Дом Яцко.

Ёсць у Свіслачы унікальнае збудаванне. Гэта дом Яцко. Двухпавярховы будынак, выканананы ў стылю "мадэрн". Аконныя праёмы аформлены дэкаратыўнымі элементамі ў выглядзе трылістніку. Пабудова 1911 года. Для яе цэглу прывозілі са знакамітага завода "Розэнберга" з Бабруйска. Будынку ў 2005 годзе вызначылі статус гісторыка-культурнай нерухомай каштоўнасці пачатку XX стагоддзя.

Дарослыя дзеці Базыля Яцко атрымалі добрую адукацыю. Сыны, стаўшы ваеннымі, а дачка ўрачом, пабудавалі гэты дом на свае сродкі. Аднак пазней ён прымаў у сваіх сценах розных гаспадароў і іх гасцей. У паслярэвалюцыйныя дні тут былі дзяржаўныя службы: ад ваеннага камісарыяту да крамы.

ВЯДУЧЫ : Брацкая магіла.

Свіслач у гады Вялікай Айчыннай вайны - асаблівая трагічная старонка. Многія свіслачане пайшлі на фронт, іншыя - у партызанскія атрады. Свіслач усю вайну была акупіравана. У вёсцы размяшчаўся нямецкі гарнізон. Вядомы масавыя расстрэлы яўрэяў за Бярэзінай, якія былі на пачатку вайны. У рэгіёне дзейнічаў Асобы спецыяльны партызанскі атрад імя С.М.Кірава № 309. Начальнікам штаба быў наш зямляк М.І. Крэўчык (родам з в.Вязычын).

1944 год - год вызвалення Беларусі ад немцаў. У аперацыі «Баграціён» быў азначаны не адзін так званы «кацёл», калі немцы аказваліся ў акружэнні. Выхадам з «Бабруйскага катла» была Свіслач. Незлічоныя ахвяры той бітвы .

Вайна паведаміла свету пра нечуваныя чалавечыя ахвяры. Свіслач даўно ўжо не горад і нават не мястэчка, а на былой гандлёвай плошчы - Брацкая магіла. Побач магілы Герояў.

Герой Савецкага Саюза Дарафей Леўчанка, украінец. Званне заслужыў ў 1938 годзе за удзел у баявых дзеяннях на возеры Хасан (Прымор'е) супраць японскіх мілітарыстаў, загінуў у жніўні 1941 года каля в. Навасёлкі. Прах быў перазахаваны ў 1968 годзе, пры адкрыцці мемарыялу ў Свіслачы. Цэнтральная вуліца в. Навасёлкі носіць імя Д.Леўчанкі.

Такім чынам, наша экскурсія дала магчымасць адчуць дыханне даўніны, зразумець, што чалавек стварае прыгажосць.

Пытанні для гутаркі:

  1. Што спрыяла развіццю княства?

  2. Калі былі праведзены раскопкі на замчышчы?

  3. Калі пабудавалі дом Яцко.

  4. Як узнікла брацкая магіла?

  5. Напішыце эссэ на тэму: “ Мая веска ў 2045 годзе”



Самааналіз пазашкольнага мерапрыемства “ Мой край завецца Свіслачу”.

Тэма майго мерапрыемства звязана з гісторыяй роднага краю.

Мэта: пазнаёміць вучнящ з гісторыяй роднага краю ў эпоху сярэдніх вякоў да сучаснасці.

Задачы: 1. Праілюстраваць і пазнаёміць з мінулым роднай вёскі Свіслач, дапамагчы дзецям на канкрэтных прыкладах зразумець сувязь мінулага з сучасным.

2. Развіваць творчыя здольнасці, уменні рабіць высновы, аналізаваць падзеі. Выпрацоўваць навыкі паводзін на экскурсіі.

3. Садзейнічаць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, прывіваць любоў да радзімы, роднага краю.

Форма занятку: вучэбная экскурсія.

На мой погляд, мэты і задачы сфармуляваныя выразна, лаканічна і дасягальныя пры правядзенні мерапрыемства. І сапраўды, па выніках была дасягнутая адукацыйная мэта, гэта значыць, былі паўтораныя асноўныя пытанні з гісторыі. Былі рэалізаваныя ўмовы для дасягнення мэт. Таксама, я думаю, атрымалася дасягнуць выхаваўчую задачу, бо, безумоўна, у навучэнцаў абудзілася цікавасць , змянілася стаўленне да гісторыі малой радзімы. Тэма адпавядае часу навучэнцаў, і з'яўлялася актуальнай, бо яны імкнуцца як мага больш ведаць пра сваю гісторыю. Экскурсія па вёсцыадказвае патрабаванням тэмы мерапрыемства, якое складалася з трох этапаў.

З пункту гледжання майго прафесійнага бачання, то я адказна падышла да падрыхтоўкі як тэарэтычнага матэрыялу - былі падрыхтаваныпытанні і заданні з улікам узросту дзяцей. Для поспеху неабходна было выдатна валодаць матэрыялам - датамі, падзеямі і тэрмінамі як заяўленага перыяду так і абапірацца на факталагічную базу. Таксама прытрымліваўсяплан мерапрыемства, спачатку было знаёмства з матэрыялам, затым шло замацаванне. З першых хвілін мерапрыемства навучэнцы былі захопленыя яркасцю. Мерапрыемства максімальнадасягнула мэт і вынікаў. На пастаўленыя задачы і пытанні вучні давалі правільны адказ. На мерапрыемсве вучні змаглі праявіць сябе, праявіць свае творчыя здольнасці.

Псіхалагічная атмасфера на занятку была добразычлівай.

Выснова:усе пастаўленыя задачы занятку атрымалася рэалізаваць. Сустрэча з гістарычнымі аб’ектамі дала дзецям магчымасць адчуць новыя адчуванні і перажыць новыя сітуацыі, а гэта лепшы спосаб сысці ад штодзённай руціны і нуды. Зыходзячы з агульных вынікаў, ацэньваю праведзенае мерапрыемства дадатна, на выдатна.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconМетадычная распрацоўка "Умоўная класіфікацыя музейных прадметаў па ступені каштоўнасці"
Метадычная распрацоўка “Умоўная класіфікацыя музейных прадметаў па ступені каштоўнасці”

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconМетадычная распрацоўка «10 пытанняў»
Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі І работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання І развівае ўменне задаваць...

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconНіл Гілевіч. Край мой беларускі, край!
В) ад слоў (самаканструкцыя) выходзіць на сказы І выказванні ( сацыяканструкцыя)

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconМетадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі "шлях да курапатаў"
У гэтым плане разгледжаны адзін з варыянтаў правядзення ўрока-экскурсіі, які ўзбагачае класна-ўрочную сістэму арганізацыі навучальнага...

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconМой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!
Мэта ўрока: даць паняцце пра лірычнага героя, пазнаёміць са своеасаблівай інтанацыяй верша-гімна Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры,...

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта icon2 (1) Відавочна, (1) з’яўляецца раўнаннем акружнасці (С; R). Калі a=b=0, то цэнтрам акружнасці з’яўляецца пачатак каардынат О(0;0). Раўнанне (1) запісваецца так X
Метадычная распрацоўка па тэме “Прамая на каардынатнай плоскасці” для кспс па геаметрыі

Метадычная распрацоўка меропрыемства \" Мой край завецца Свіслачу\" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта iconРаспрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы
Адны з ІХ вабяць сваёй прыгажосцю І непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка