Урок беларускай мовы ў 7 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 7 класе
Дата канвертавання03.11.2012
Памер99.5 Kb.
ТыпУрок


Урок беларускай мовы ў 7 класе

Іванькова С.А., Машканская ДССШ

Мэта: паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па пытаннях раздзела, паказаць ролю набытых ведаў пра прыслоўе ў практыцы маўленчых зносін, развіваць звязнае маўленне вучняў, выхоўваць любоў да роднага краю.

Сваёй я формы не змяняю.

Заўсёды я абазначаю

Прымету дзеяння і стану,

Як з дзеясловам побач стану.

А як з прыметнікам – то гэта

Ўжо будзе якасці прымета.


Ход урока


І. Арганізацыйны момант.

1. Слова настаўніка.

Настаўнік. На працягу многіх урокаў мы вывучалі тэму “Прыслоўе”. Паўтаралі тое, што ведалі пра гэту часціну мовы, набывалі новыя веды, прымянялі іх на практыцы. Крок за крокам, паступова мы наблізіліся да сённяшняга ўрока, тэма якога гучыць так: “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Прыслоўе”.

Давайце разам з вамі сфармулюем мэту нашага ўрока.

(На экране з’яўляецца мэта ўрока, настаўнік яе зачытвае.)

2. Зварот да эпіграфа.

3. Знаёмства с рабочай карткай урока.

Настўнік. У вас ёсць індывідуальная рабочая карта ўрока, пасля кожнага этапу ўрока трэба выстаўляць сабе пэўны бал.


Рабочая карта ўрока


Прозвішча

вучня



Паўтарэнне матэрыялу

Работа з тэкстам

Фальклор

Творчая праца

Тэсты

Сума балаў

Шкала пераводу

Адзнака за ўрок

Максімальны

бал за заданне

6

8

8

10

8





































Шкала пераводу: 40-39 балаў – 10; 38-36 – 9; 35-32 – 8; 31-28 – 7; 27-24 – 6;

23-20 - 5


ІІ. Актуалізацыя ведаў вучняў.

Настаўнік. Давайце мы з вамі ўспомнім асноўныя пытанні, якія вывучалі на ўроках па тэме “Прыслоўе”. (Дэманструецца слайд з кластарам па тэме “Прыслоўе”)




А зараз канкрэтна пагаворым па кожнаму пытанню. Першае – гэта “Прыслоўе як часціна мовы”.(На экране з’яўляецца слайд з адпаведнай назвай.)


Прыслоўе як часціна мовы




  • Што называецца прыслоўем?

  • Ці спрагаецца, ці скланяецца прыслоўе?

  • Якую сінтаксічную ролю выконвае?



Наступны слайд “Сэнсавыя разрады прыслоўяў”.




  • Прывядзіце прыклады на кожны разрад прыслоўяў.

Слайд “Ступені параўнання прыслоўяў”



  • Якія прыслоўі маюць ступені параўнання? Як яны ўтвараюцца?

  • Прывядзіце прыклады.


Слайд “Спосабы ўтварэння прыслоўяў”


Прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай:

- прыставак доўга-надоўга

- суфіксаў добры-добра

- постфіксаў калі-калісьці

- прыставак і суфіксаў дом-дадому

- зліцця слоў штодзень

- паўтору слоў даўным-даўно




  • Ад якіх часцін мовы ўтвараюцца прыслоўі?

  • Пры дапамозе чаго ўтвараюцца прыслоўі? Прывядзіце прыклады.



Слайд “Правапіс прыслоўяў”

(Ледзь)ледзь, (па)нямецку, (па)першае, (абы)як,(без)разбору, (на)памяць, (усё)роўна, (у)ахвоту, (на)што, (у)ночы, (до)сыць, (да)дому, (да)бяла, (у)двух.

Гудуць (не)сціхана на торфе турбіны.

У хаце было (не)светла, але і (не)цёмна

У дружбе і (не)крыўдна, і (не)цесна


  • Раскрыйце дужкі і растлумачце правапіс прыслоўяў.


Слайд “Сэнсава-граматычная роля ў маўленні”


Апавяданне




Апісанне




Разважанне





Настаўнік называе прыслоўі, а вучні запісваюць іх у табліцу ў залежнасці ад таго, да якога тыпу маўлення яны падыходзяць. (Табліца для запаўнення раздадзена кожнаму вучню.)


Узор выканання

Апавяданне

Аднойчы, раз-пораз, нечакана, даўным-даўно, раптам, затым, неўзабаве, спачатку

Апісанне

Справа, злева, сям-там, надзвычай прыгожа, недалёка, здаля, побач, убаку, зверху

Разважанне

Напрыклад, па-першае, бясспрэчна, безумоўна, увогуле, на жаль, надзіва, несумненна

















Настаўнік называе прыслоўі, а вучні запісваюць іх у табліцу ў залежнасці ад таго, да якога тыпу яны падыходзяць. (Табліца для запаўнення раздадзена кожнаму вучню)

ІІІ. Праца ў групах.

  1. Праца з тэкстам.

На экране з’яўляецца тэкст (ён жа раздадзены кожнаму вучню.)

Зноў на радзіме

Нашу Беларусь называюць зямлёю пад белымі крыламі. І гэта таму, што на ёй шмат буслоў – вялікіх белых птушак, што селяцца бліжэй да вясковых хат. Калі птушкі ў палёце, то іх шырока распластаныя крылы нібы накрываюць нашу зямлю.

Кожную восень буслы пакідаюць Беларусь. Яны ляцяць далёка, у цёплыя землі. Птушкам цяжка і нават страшна праносіцца над марскімі прасторамі, дзе вельмі глыбока. Адпачыць яны могуць толькі на скалах. Але кожнай вясною буслы вяртаюцца назад, на радзіму. Яны папраўляюць старыя гнёзды або будуюць новыя, выводзяць птушанят. Бусляняты падрастаюць, крылы іх мацнеюць. І восенню зноў сем’і збіраюцца ў вырай, каб новаю вясною вярнуцца туды, дзе ім добра і спакойна каля нашых людзей. (З сачынення вучня)

  • Чаму нашу Беларусь называюць зямлёй пад белымі крыламі?

  • Як адчуваюць буслы сябе на радзіме?



Слайд “Заданні да тэксту”

Заданне 1

  1. група. Падкрэсліць у тэксце прыслоўі.

  2. група. Вызначыце разрады ўжытых у тэксце прыслоўяў.


Заданне 2

  1. група. Зрабіце марфемны разбор трох прыслоўяў з тэксту.

2 група. Утварыце магчымыя формы ступеняў параўнання прыслоўя “страшна”.

Заданне 3

Зрабіце марфалагічны разбор аднаго прыслоўя са сказа.

Птушкам цяжка і нават страшна праносіцца над марскімі прасторамі, дзе вельмі глыбока.

  1. Праца з загадкамі.

Настаўнік. Наша зямля багата на фальклор і таму зараз мы звернемся да яго. Я буду загадваць загадкі, вы - адгадаваць і выконваць заданні.

Слайд “Загадкі”

1) Што зімою камлём угору расце? (Ледзяшы)

  • Прыслоўе угору разабярыце па саставе.

2) Двойчы нараджаецца, адзін раз памірае. (Птушка)

  • Ад якой часціны мовы ўтварылася прыслоўе? (Ад лічэбніка двое)

3) Чым я больш вярчуся, тым я больш таўсцею. (Верацяно)



  • Якая ступень параўнання прыслоўя? Якая форма? (Простая форма вышэйшай ступені параўнання)

4) Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень – на дзвюх, а ўвечары – на трох. (Чалавек у розным узросце.)

  • Якім спосабам утвораны прыслоўі? (Прыставачна-суфіксальным)

5) Спераду шыльцы, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно. (Ластаўка)

  • Як можна назваць пары прыслоўяў? (Антонімы)

6) Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса)

  • Да прыслоўяў падбярыце аднакаранёвыя прыслоўі. (Вечарам – увечары, пад вечар, надвячоркам, падвячоркам. Раніцай – зранку, пад раніцу.)




  1. Выкананне задання ( на слайдзе).

Слайд “Утварыце прыслоўе”

Свістаць, як салавей.

Смяяцца, як дзіця.

Змагацца, як герой.

Клапаціцца, як бацька .

Выць, як воўк .

Хай будзе, як вы сказалі.

Гаварыць на беларускай мове .

Прыбрацца, як у свята .


- Як пішуцца названыя прыслоўі?

Адказы. Па- салаўінаму, па-дзіцячы, па-геройску, па-бацькоўску, па-воўчы, па-вашаму, па-беларуску, па-святочнаму.

  1. Падбор прыказак.

Настаўнік. Прыказкі – гэта чароўны і мудры скарб, які вучыць нас дабрыні, справядлівасці, сяброўству, працавітасці, самаадданай любові да роднай краіны. Успомніце прыказкі, у якіх ўжываюцца прыслоўі.

Прыклады адказ

Так-сяк, накасяк, абы не па-людску.

Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш.

Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае.

Раней устанеш, больш зробіш.

Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.

Адна галава добра, а дзве лепш.

З добраю песняй жыць весялей.

  1. Дэманстрацыя слайдаў з рэпрадукцыямі карцін.

Настаўнік. Родныя сонца, хлеб і вада – тое, без чаго чалавек не можа існаваць, менавіта ўсё гэта выключная каштоўнасць для чалавека. Любоў да ўсяго роднага можна перадаць па-рознаму: словам, фарбамі. Зараз мы з вамі ўбачым, як можна выказаць пачуцці сродкамі жывапісу.

Дэманструюцца слайды з рэпрадукцыямі карцін беларускіх мастакоў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (“У пачатку вясны”, “Лодкі”,


“Ранняя вясна”, “Зімовы сон”, “Восень” і інш), Валерыя Ляшкевіча (“Пералетныя”, “Чарнобыльскі звон”), Андрэя Смаляка (“Беларусь”, “Дзяцел”, “Пралескі” і інш.)


ІY. Праца пры камп’ютарах (ПМК “Школьны настаўнік”; вучэбны курс “Беларуская мова”; НВП “ІНІС-СОФТ”). Вучні выконваюць тэсты па тэме “Прыслоўе”.

Y. Творчая праца.

Дома вучні рыхтавалі міні-сачыненнне па рэпрадукцыі карціны В.Бялыніцкага-Бірулі “Ранняя вясна” з ужываннем прыслоўяў.

Дэманструецца слайд з рэпрадукцыяй карціны В.Бялыніцкага-Бірулі “Ранняя вясна”.

Вучань коратка расказвае пра аўтара карціны.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля – мастак-пейзажыст. Нарадзіўся 31 студзеня 1872 года ў вёсцы Крынкі Магілёўскай губерні. Вучыўся ў школе малявання ў Кіеве, затым у Маскоўскім вучылішчы мастацтваў. Званне акадэміка жывапісу мастак атрымаў у 1908 годзе за карціну “Дні ранняй вясны”. Бялыніцкі-Біруля працягваў у жывапісе традыцыі Левітана, аўтар мноства пейзажаў, у якіх адллюстраваў прыроду роднай Беларусі. Яго карціны-пейзажы ўяўляюць сабой лірычныя роздумы аўтара аб вечнасці прыроды.

Вучні зачытваюць свае сачыненні.


YІ. Выстаўленне адзнак.

Настаўнік. А цяпер у сваіх рабочых картках падлічыце свае балы і, выкарыстоўваючы шкалу пераводу, пастаўце сабе адзнаку, здайце мне карткі.


YІІ. Рэфлексія.

Скласці сінквейн да аднаго са слоў: прыслоўе, урок.

Алгарытм складання

  1. Зпісаць абранае слова.

  2. Падабраць два прыметнікі.

  3. Падабраць тры дзеясловы.

  4. Скласці сказ з чатырох слоў.

  5. Падабраць сінонім да слова.

Заслухоўваюцца складзеныя тэксты, настаўнік аналізуе іх.

Узор выканання

Урок

Цікавы, змястоўны

Вабіць, вучыць, займае

Урок прайшоў вельмі цікава

Майстэрня


Прыслоўе

Нязменнае, самастойнае

Не скланяецца, не спрагаецца, не мае роду і ліку.


Прыслоўе мае ступені параўнання.

Часціна мовы.

  • Што больш за ўсё спадабалася на ўроку?

YІІ. Дамашняе заданне.

3 узровень – пр. 232

4 узровень – лінгвістычнае паведамленне па тэме “Прыслоўе”

5 узровень – скласці 10 тэстаў на тэму “Прыслоўе”


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка