Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы




НазваРаспрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы
Дата канвертавання24.02.2013
Памер30.77 Kb.
ТыпМерапрыемства
Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы

«Слова роднае, жывое, гаваркое»

  Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

                                            П. Панчанка.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 9 гадоў таму.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

         Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. 

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

-- Цяпер мы зробім падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі.  І адправімся мы ў госці да гаспадынь раздзелаў, характар якіх выяўляецца ў наступных вершаваных радках:

Фанетыкая, важная навука,

Бо вывучаю я змяненні гука,

І як патрэбна словы вымаўляць,

Заўсёды рада вам паведамляць.

Я – Графіка. Хачу сказаць,

Не прамаўчу,

Усіх я навучу

Прыгожа літары пісаць.

Я – Лексіка, заўжды гатова

Аж з цэлым светам гаварыць,

Раскрыць вам таямніцы слова,

Усе скарбы мовы падарыць. 

Абсталяванне: палачкі, скорагаворакі, рэбусы

Падзелімся на 3 каманды, выберыце капітанаў, прыдумайце назву каманды.

Ёсць у нас і паважанае журы, якое будзе ацэньваць вашы адказы.(прадстаўленне журы)

Першае заданне камандам.

Хто хутчэй складзе словы “родная мова”

 

Конкурс скорагаворак.

Скорагаворкі напісаны на картачках, вам неабходна хутка, выразна прачытаць. Ацэнка: не збіўся – пяць балаў, збіўся – два балы. Кроп у страве, страва на траве, трава на дварэ, дровы на дрывотні. Падарыў Панкрат Карпу паркаль і шкарпэткі, парекаль пакралі, шкарпэткі парвалі.

Гульня “Крокі”.

Двое становяцца сярод класса, адлегласць паміж імі — крок. Пачынаюць па жэрабю. Першы робіць крок уперад і гаворыць «па­роль» — аднаскладовае слова (на, пі, мы і інш.), другі павінен адказаць двухскладовым (па дамоўленасці — трохскладовым), у якім ёсць такі склад (нага, сена, пісар, мыла, дамы). Паспеў за дзве-тры секунды — робіць крок уперад, а першы адступае на крок; не паспеў — першы зноў называе «пароль» (той жа ці іншы) і робіць крок уперад. Гульня канчаецца, калі адзін літаральна прыпрэ другога да сцяны (да канца дарожкі, да раней адзначанай рыскі і да т. п.).  

Гульня-спаборніцтва “Т – тэлеграмы”

Кожнай камандзе даецца слова. Ад кожнай яго літары трэба ўтварыць словы – з гэтых слоў і складаецца тэкст тэлеграмы. Напрыклад, слова мая (машыну абганяю я) КНІГА, СВАЯ, ВЯСНА. 

Літару дадай – і загадку разгадай”

1. Бачыць ты прывык мяне цякучай, літару ўстаў – і стану я балючай. (рака – ранка) 2. Жыллё для жывёл пад зямлёю запоўніцца можа вадою І возерам казачным стаць, як літару толькі дадаць.    (нара – нарач) 3. Мы рэзкім голасам крычым і  ходзім так камічна. Уставім л – і загучым тады на дзіва меладычна. (гусі – гуслі)

Рэбусы

Прыпяць  Т=П   3+5=?;  Нарач   РА Ч     

Сінквейн

«Ліст», “Урок”,  “ Мова”

                             1.Тэма (назоўнік).

                             2.Два азначэнні (прыметнікі).

                             3.Тры дзеянні (дзеясловы).

                             4.Сказ з чатырох слоў.

                             5.Асацыяцыя.

 

                

      Хто б ты ні быў —  дарослы ці малады, селянін, студэнт, рабочы, настаўнік, вайсковец, інжынер   — ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая — беларуская мова.

 

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconЯкому дню па рашэнню юнэска нададзены ў 2000 годзе міжнародны статус Дня роднай мовы?

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconМерапрыемства Клас
План мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Магілева”

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconМерапрыемства Месца І час правядзення
Правядзення ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №10 г. Гомеля” Тыдня беларускай мовы І літаратуры з 26. 11. 2012 па 30. 11....

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconМерапрыемства. 1 тур
Мэта: спрыяць папулярызацыі ведаў па беларускай мове, садзейнічаць выхаванню цікавасці да прадмета, да роднай мовы, культуры маўленчых...

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconПраграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
Мэта: павышаць матывацыю да вывучэння мовы, развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць...

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconДалучэнне школьнікаў да скарбаў роднай мовы, культуры, традыцый – важны элемент фарміравання грамадзяніна Цюхай С. С
Праца щключае прадмову, тэарэтычную частку, распрацоўкі ўрокаў, факультатыва, мерапрыемства

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы icon21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны unesco 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага...

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconАб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства
Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18. 01. 2010 №31 “Аб арганізацыі І правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага...

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconСвята-турнір роднай мовы для трэціх класаў
Нягледзячы на добрую матэрыяльную базу школы І добры ўзровень выкладання ўсіх прадметаў, ва ўяўленні дзяцей беларуская мова заставалася...

Распрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Горацкі педагагічны каледж уа "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова" Анатацыя сцэнарыя конкурсна-пазнавальнай праграмы
Асноўная мэта гэтага мерапрыемства – праз увасабленне свята “Масленка” у сцэнічным варыянце данесці да навучэнцаў узоры народнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка