Конкурс навукова-метадычных распрацовак " Адкрыты ўрок"




НазваКонкурс навукова-метадычных распрацовак " Адкрыты ўрок"
Дата канвертавання24.02.2013
Памер72.29 Kb.
ТыпКонкурс
Сярэдняя школа №23

Конкурс навукова-метадычных распрацовак

Адкрыты ўрок”


М. Багдановіч. “Зімой”.Эпітэт у мастацкім творы”

Педагагічная майстэрня з выкарыстаннем мультымедыйнай тэхналогіі


Распрацавала

настаўніца беларускай мовы і

літаратуры I катэгорыі

Пышнюк Алена Аляксееўна


Магілеў, 2009


Тэхналагічная карта


1. Мэты:

а) Дапамагчы вучням усвядоміць Багдановічава разуменне ўзаемаадносінаў

чалавека з прыродай, пазнаёміць іх з тэарэтычным паняццем эпітэт;

б) выклікаць у вучняў пачуцці радасці ад сустрэчы з высокамастацкім творам, захапленне прыгажосцю і гармоніяй карцін прыроды;

в) звярнуць увагу на вобразы і інтанацыйны лад верша, мастацкую выразнасць мовы;

г) паказаць ролю і раскрыць сутнасць мастацкага азначэння ў творы;

е) стварыць паэтычную атмасферу, якая акажа глыбокае эмацыянальнае ўздзеянне на вучняў і зацікавіць творамі пісьменніка;


2. Тып урока:

Педагагічная майстэрня з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў.


3. Абсталяванне: Кніжная выстава твораў М. Багдановіча, плакат з эпіграфам, партрэт паэта, аўдыёзапіс ”Завіруха” К. Равенскага, мультымедыйная сістэма, мультымедыйная праграма, магнітафон, літаратурная газета “Сцяжынкамі М. Багдановіча”.


4. Эпіграф

Ён навучыў, здаецца, гаварыць

Па-беларуску нават кіпарысы,

Барвінак на магільніку гарыстым

Ён навучыў, здаецца, гаварыць.

Паўднёва сонца плавіцца ўгары,

Зямля гарачая, нібыта

прысак…

Ён навучыў, здаецца, гаварыць

Па-беларуску нават кіпарысы. ( Я. Сіпакоў )


5. Ключавыя словы: беларускі паэт, пейзажная лірыка, вобразна-выяўленчыя сродкі мовы, эпітэт, мастацкая выразнасць мовы.

6. Формы дзейнасці вучняў: работа з падручнікам, эпіграфам да ўрока, удзел у рэпрадуктыўнай і эўрыстычнай гутарках, каментар апераджальных заданняў, выразнае чытанне твораў, стварэнне сінквейнаў.


7. Што трэба ведаць вучням: некаторыя этапы жыццёвага і творчага шляху М. Багдановіча, асаблівасці пейзажнай лірыкі, вобразна-выяўленчыя сродкі мовы.


8.Што трэба ўмець вучням: вылучаць у біяграфічным матэрыяле самае істотнае, раскрываць адметнасць таленту паэта, вызначаць галоўную думку верша, знаходзіць эпітэты ў вершы, ствараць сінквейны на прапанаваную тэму.


9. Прадукт навучальнай дзейнасці: апераджальныя заданні пошукавага характару, апорныя канспекты матэрыялаў урока, ілюстрацыйны матэрыял да ўрока.


10.Кантроль дасягненняў вучняў: тэзісы, сінквейны, апераджальныя заданні.


11. Рэфлексія.

Вучні выказваюць свае эмоцыі, замацоўваюць на дошцы аркушы паперы ў выглядзе кветачак валошкі, на якіх змешчана слова, з якімі асацыіруецца верш М. Багдановіча.


Ход урока:

Ён навучыў, здаецца, гаварыць

Па-беларуску нават кіпарысы,

Барвінак на магільніку гарыстым

Ён навучыў, здаецца, гаварыць.

Паўднёва сонца плавіцца ўгары,

Зямля гарачая, нібыта

прысак…

Ён навучыў, здаецца, гаварыць

Па-беларуску нават кіпарысы.

Янка Сіпакоў


1) Арганізацыйны момант

2) Уступнае слова настаўніка

Максім Багдановіч – гонар і боль нашай літаратуры. Жыццё яго было кароткім. Толькі 25 вёсен сустрэў М.Багдановіч і назаўсёды застаўся для нас маладым. Але ж ён так многа зрабіў… І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Яго імя ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры. (Гл. слайд 5)


Настаўнік паказвае вучням партрэты Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Вучні павінны назваць прозвішчы гэтых паэтаў. Партрэт М. Багдановіча замацоўваецца на дошцы. Настаўнік акрэслівае тэму, мэты ўрока.

  • Пра жыццёвы і творчы шлях раскажа падрыхтаваны вучань.(Гл. слайд 6)

М. Багдановіч на працягу амаль што цэлага мінулага стагоддзя быў любімым паэтам беларусаў. Асабліва ім захапляліся дзеці і моладзь. І гэта невыпадкова, бо творы мастака слова вызначаюцца высокай паэтычнай культурай, у іх выяўлены дарагія і блізкія людзям думкі і пачуцці.

Жыццё, на жаль, не песціла паэта. Калі яму было няпоўных пяць гадкоў, памерла яго мама, якая так любіла Максіма і яго братоў Вадзіма і Лёву, гуляла з імі ў гульні, спявала, музыцыравала, клапоцячыся пра здароўе сваіх сыноў, выязджала разам з імі ў вёску да сваёй сястры, дзе хлопчыкі зоводзілі сяброўства з сялянскімі дзецьмі.

Пры жыцці мамы іх дом у Гародні поўніўся радасцю, звонкімі галасамі дзяцей, а пасля яе смерці бацька з сынамі пакінуў Беларусь, пераехаў у Расію, дзе ўсталяваўся на нейкі час у Ніжнім Ноўгарадзе. Там у Адама Ягоравіча хапала клопатаў. Не ставала часу, каб так шчодра аддаваць яго дзецям, як гэта рабіла мама. Жылося Максіму на далёкай ад Беларусі Волзе самотна. Калі навучыўся чытаць, яго сябрамі сталі кнігі, якія хлопчык так любіў, што сваякі празвалі яго Максімам-кніжнікам.


Паведамленне настаўніка.

У 1913 г. выйшаў у свет зборнік “Вянок” у Вільні, у друкарні Марціна Кухты. Гэта адзіны прыжыццёвы зборнік паэта.

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты.

Максім Багдановіч параўноўваецца з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе. “Надтрэснутае сэрца” яго да канца заставалася мужным. У Мінску недалёка да таго месца, дзе нарадзіўся паэт, на плошчы Парыжскай камуны, стаіць выліты з бронзы помнік выдатнаму паэту.


У верша, які мы будзем разглядаць, ёсць перадгісторыя. Максім расказваў бацьку пра гісторыю, якая адбылася на лекцыі аб насельніцтве Расійскай імперыі. Выкладчык называў латышоў, палякаў, літоўцаў. Багдановіч спытаў: “А дзе беларусы?”

- Якія беларусы? – пытаецца выкладчык.

- “А тыя, што жывуць у Беларусі! Дзе мова, дзе культура беларуская?!” – ускіпеў Максім Багдановіч. Выхапіў з папкі і прачытаў верш “Зімой”. Усе сціхлі. Выкладчык быў сам не свой.


Верш быў напісаны ў 1910 годзе. Максім Багдановіч сумаваў па сваёй Радзіме, і ў гэтым вершы ён імкнуўся паказаць прыгажосць роднай зямлі, беларускага слова. Пейзажная лірыка займае значнае месца ў творчасці Максіма Багдановіча. Прырода ў яго творах паўстае ва ўсім сваім непаўторным харастве. (Гл. слайды 7-10)


3) Індукцыя

- Што акаляе нас?

- Як вы ставіцеся да прыроды?

Паказ малюнкаў. Тлумачэнне іх. (Гл. слайды 11, 12). Праслухоўванне музычнай п’есы К. Равенскага “Завіруха”.

Выразнае чытанне верша на памяць настаўнікам. (Гл. слайд 13)

Зімой”

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.


Як мары, белыя бярозы

Па сінявой начной стаяць,

У небе зоркі ад марозу

Пахаладзеўшыя дрыжаць.


Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.


Ўзрывайце ж іх санямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

У грудзях пачала кроў кіпець.


4) Самаканструкцыя (Гл. слайд 14)

1. Падабраць некалькі слоў да слова прырода (расліны, жывёлы, адпачынак, еднасць, шчасце, гармонія).

Кожны вучань зачытвае запісанае, потым дапаўняе свой рад новымі паняццямі, прапанаванымі іншымі вучнямі. Робіцца першы выбар: кожны выбірае адно, самае важнае для яго паняцце, тлумачыць свой выбар.

2. Як апісваецца царства прыроды ў вершы ?

марознае паветра, скрыпучы, мяккі снег і г. д.


Паведамленне настаўніка.(Гл. слайд 15)

Мы бачым, як паэт шчыра радаваўся прыгажосці роднага краю – красе вечаровага зімовага пейзажу, зімовай дарогі. Добра ў такую ноч імчацца на конях з бомамі пад дугой, любавацца раздоллем снягоў, белымі бярозамі, далёкай сінявой неба. І шпаркая язда, і прыгожыя краявіды, і марозна-звонкі вечар – усё бадзёрыць і весяліць душу.


5) Фізкульхвілінка.(Гл. слайд 16)


6) Сацыяканструкцыя. (Гл. слайд 17)

Групавая работа. Тлумачэнне незразумелых слоў.

1 група. Што ўзрушыла аўтара? Якое значэнне, на думку паэта, мае прырода ў жыцці чалавека?

2 група. Як вы разумееце паэтычны вобраз “У небе зоркі ад марозу пахаладзеўшыя дрыжаць?” Як паэту ўдалося дасягнуць ўзнікнення ў нашым уяўленні такіх карцін прыроды?

3 група. Растлумачыць сэнс вобраза-параўнання “Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць.”Як зімовы пейзаж паўплываў на настрой героя?


7) Афішыраванне.(Гл. слайд 18)

  • Выступленне груп.

  • Вызначэнне тэмы твора, асноўнай думкі.

  • Дзякуючы чаму апісанне зімовага вечара вызначаецца такім лірызмам і выразнасцю?


Работа творчых груп.(Гл. слайд 19, 20)

Што такое эпітэт?

  • Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, чалавека або жыццёвую з’яву.

  • Вучні падбіраюць азначэнні да ключавых назоўнікаў, якія ёсць у вершы. Потым параўноўваюць іх з аўтарскімі. Працуюць на картках:

ЭПІТЭТЫ

МАЕ БАГДАНОВІЧАВЫ

Вечар- марозны, звонкі

Снег- скрыпучы, мяккі

Слуп- светлы, празрысты

Зоркі- пахаладзеўшыя

Месяц- вільготны

Званочкі пад дугой- вясёлыя


8) Разрыў. (Гл. слайд 21)

  • Назавіце верш рускага паэта, які напамінае нам інтанацыю верша Максіма Багдановіча.

  • А. Пушкін “Буря мглою небо кроет…”


9)Творчая праца.( Гл. слайд 22)

Вучні складаюць сінквейны (ключавыя словы зімовая прырода).

УЗОР:

Зімовая прырода

Прыгожая, чароўная.

Захапляе, радуе, натхняе.

Прыносіць гармонію ў сэрцы.

Казка.


10) Рэфлексія. (Гл. слайд 23)

Запішыце на пялёстках валошкі слова, з якім у вас асацыіруецца верш М. Багдановіча “Зімой”.


11) Дамашняе заданне. (Гл. слайд 24)

Напісаць міні-сачыненне.

Вывучыць верш на памяць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconКрыніцы метадычных распрацовак па вывучанні складаных тэм па беларускай мове І літаратуры

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconКрыніцы метадычных распрацовак па вывучэнні складаных тэм па беларускай мове І літаратуры

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconНа конкурс на лепшы кабінет матэматыкі
Кабінет матэматыкі гэта адзіная арганічна звязаная сістэма навукова-метадычных матэрыялаў І навучальнага абсталявання, собраная ў...

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconІдэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання
Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, з 2003 г першы намеснiк мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Аўтар 4 манаграфiй I больш за 80...

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" icon«Амерыканская культура: якая яна?» На конкурс прымаюцца творчыя працы ад аўтараў І аўтарскіх калектываў незалежна ад ІХ узросту, роду заняткаў І краіны жыхарства па двух напрамках
Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады зша ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска”...

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconПеречень методических материалов, представленных к участию в конкурсе «Адкрыты ўрок» в Учреждении образования
В номинации «Занятие по предметам общеобразовательного и общетехнического цикла»

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconАдкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта
Арфаграфічная хвілінка,,Правапіс мяккага знака’’. Спачатку дыктоўка, потым праверка,,па ланцужку’’

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconКаардынацыйны план навукова-метадычнай І даследчай работы бібліятэк метадычных цэнтраў рэспублікі беларусь на 2007 год
Прыведзеныя звесткі аб запланаваных мерапрыемствах даюць магчымасць спецыялістам бібліятэчнай справы нашай краіны скаардынаваць сваю...

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconКонкурс «Полна чудес могучая природа» 3-ий день: Готовимся к походу. Урок «Как развести костёр»
Материал был предоставлен на Всероссийский конкурс «Учитель! Перед именем твоим…»

Конкурс навукова-метадычных распрацовак \" Адкрыты ўрок\" iconАб навукова-практычным цэнтры
У гэтым Палажэнні вызначаны мэты дзейнасці І задачы навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей навукова-практычныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка