Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения




НазваПриобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения
Дата канвертавання24.02.2013
Памер108.71 Kb.
ТыпДокументы
Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения.


К проблеме возможностей народной культуры как живого источника педагогической мудрости обращались многие учёные и педагоги, изучая её всесторонний потенциал В.А. Сухомлинский рассматривал народную культуру, как средство нравственного воспитания, формирования мировоззрения и развития фантазии ребенка.

Приобщение детей к истокам народной культуры позволяет формировать у дошкольников патриотическое чувства, и развивать духовность. Обращение к народным истокам, декоративно – прикладному и фольклорному искусству народа в воспитании и развитии детей традиционны для нашего дошкольного учреждения.

Главное в работе дошкольного учреждения музыкально – эстетической направленности – творческое развитие ребенка, его умение действовать в воображаемом пространстве, развитие фантазии, мира чувств, разнообразие его ощущений, ассоциаций, памяти, сознания, его индивидуальности и духовности. Освоение детьми пространства и среды выстроено с учётом региональных, этнокультурных традиций, формирования способности воссоздать в облике те образы жизни, те «стили», которые свойственны конкретному ландшафту, истории края, истории культуры, общечеловеческим и духовным ценностям.

Проводя работу по данной теме, стараемся формировать в душе ребенка любовь, бережное отношение к труду, восхищение мастерством человеческих рук. Всё это становится неиссякаемым источником нравственного и познавательного развития ребенка.

Разные нации живут на просторах нашей Белоруссии. Подлинная любовь к родному не имеет ничего общего с национальной ограниченностью. Изучение родной культуры заставляет задуматься и о наших общечеловеческих корнях, побуждать уважать культуру других народов и чутко к ней относится.

Вся система работы включает в себя поэтапное постепенное воспитание и развитие ребенка на традициях народной культуры. Степень новизны заключается в осуществлении музыкально – эстетического цикла через интеграцию музыкально – творческой деятельности детей, как одной из форм взаимопроникновения различных направлений по приобщению детей к белорусской народной культуре.

Приоритеты данной работы:

- проведение систематических интегрированных игр – занятий;

- создание атмосферы национального быта;

- широкое использование фольклора (сказок, песен, частушек, пословиц, поговорок и др.);

- знакомство с белорусским народным искусством;

- знакомство с белорусскими народными играми;

- проведение традиционных народных праздников.

Обязательной частью работы по приобщению детей к истокам белорусской народной культуры в нашем дошкольном учреждении является проведение календарно – обрядовых, фольклорных праздников. Традиционными стали: «Калядки», «Масленица», «Купалье» и др. Вашему вниманию представляем сценарий одного из этих праздников.

Мы стремимся сделать все для того, чтобы каждый ребенок чувствовал себя неотъемлемой частью нашей красивой земли, белорусского народа и каждый с гордостью на весь мир мог сказать: « Я - белорус».


Подготовил:

Заместитель заведующего

по основной деятельности

Дятел Лидия Николаевна

ГУО «Комаринский ясли


Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама

ДУА «Камарынскі яслі-сад»


Сцэнарый фальклорнага свята


«Калядная ноч»


адрыхтавала:

музычны кіраўнік

Бялоцкая Т.А.

2 катэгорыя


2013 год


Мэта:

  • Выхоўваць любоў і цікавасць да народных свят.

  • Удасканальваць веды аб святкаванні Каляд, а таксама аб прыпеўках, песнях, якія суправаджаюць зімовыя святы, удасканальваць акцёрскія навыкі.

  • Стварыць радасны і святочны настрой.



Дзеючыя асобы: Лявон, Лявонiха, Чорт, Мiкiта, Каза, Цыган і 2 Цыганкі, Мядзведзь, Ведзьма.


Хата Лявоніхі і Лявона, запальваецца святло. Лявон ляжыць. Уваходзіць Лявоніха.

Лявоніха: Лявон! Лявон! Ды дзе ты? Куды запрапасціўся? (шукае). А што ж гэта такое робіцца? Спіць на печы як пшаніцу прадаўшы. Уставай, чаго ты разлёгся. Ужо я і кабанчыка накарміла, і кур, і гусей даглядзела, вады прынесла і ў печы выпаліла, бліноў, пірагоў напякла, а яму нічога не трэба. Уставай кажу, хутка калядоўшчыкі прыйдуць.


Лявон: Устаю, устаю (аглядае хату). Ай да жонка ў мяне, усе падрыхтавала! Усё даглядзела! Красочка ты мая, кветачка (спявае песню “Чаму ж мне не пець”).

Лявоніха: Людзі добрыя, паглядзіце на яго. У хаце процьма работы, а ён толькі спявае. Прынясі сена, трэба за стол садзіцца, куццю есці.

(Лявон ідзе за сенам)

Лявоніха: Ой, стамілася я зусім (сядае). Жывем мы з Лявонам небагата есць у нас пяць авечак, кароўка, бычок, чатыры свінкі, парсючок, куры, гусі, качаняты і адзін певень, чубаты. Ну, дзе мой Лявон? Ізноў яго не дачакацца.

Лявон: Іду, іду, мая галубачка! Вось сена на стол прынес, гатуй, мая дараженькая. (спяваюць і накрываюць на стол.)



Лявон: Які багаты стол калядны! Чаго тут толькі няма.(Садзяцца за стол, хрысцяцца першую лыжку куцці нясуць да акна і клічуць): “Мароз, Мароз, хадзі куццю есці. Каб ты не марозіў летам расаду”. (Падаюць лыжкі).

Лявоніха: Ой, лыжкі падаюць, мабыць, калядоўшчыкі ідуць.

Лявон: Хай заходзяць, у нас усяго багата. Я вельмі рад гасцям.

Лявоніха: Паглядзіце вы на яго. Сядзіць, рот да вушэй, хоць ты вяровачкі прышый. Ідзі гасцей запрашай.


(Стук у дзеры, выбегае чорт).

Лявон: Чаго стукаешь – грукаешь? Якія весткі прынес да нас? Что дзе новага ў весцы?

Чорт: Новага нічога няма. Толькі ходзіць усякая Каляда калядуючы ды жабруючы. А я наперадзе калядоўшчыкаў бягу, зараз і ў вашу хату зайшоў. Дары, гаспадар, бочку пшаніцы, рэшэта аўса – наверх каўбаса.

Лявон: Ах, ты Чорт калматы, хвост паласаты. Калядаваць табе трэба. Табе трэба ў лесе сядзець ды на зоркі глядзець. Лявоніха, а дзе ж гэта наш мех? (нясе мех). А ну, зірні ў мех, мабыць там каўбаса ляжыць.


(Чорт залазіць у мех, Лявон з Лявоніхай яго завязваюць. Стук у дзверы, уваходзяць дзеці.)

Усе: Добры вечар, таму хто ў гэтым даму!

Лявон: Міласці просім да нас ў госці.

Лявоніха: Адкуль вы?

1 дзiця: Мы ходзілі, гулялі, спявалі, калядавалі. Прыйшлі і ў вашу хату.

2 дзiця: Гаспадар, частуй гасцей.

3 дзiця: Дай, цетка, каўбасу, бо я хату растрасу! 2

4 дзiця: Дай, цётка пірог, я пайду за парог!

5 дзiця: Вазьмі нажа вострага, адрэж сала тоўстага!

Лявоніха: А за што ж вас частаваць? Спачатку трэба паспяваць. Перш чым калядаваць, Прыйдзецца папрацаваць.

6 дзiця: А музыка будзе граць?

Будзем зараз мы спяваць.

Песня “Калядная»

Лявоніха: Ой, як хораша спяваеце!

Мусіць, ад бога талент маеце.

(Лявоніха частуе дзяцей, запрашае іх сесці).

(Стук у дзверы, уваходзяць дзеці).

Усе: Добры дзень вам у хату.

Лявон: Добры дзень.

1дзiця : Мы ад хаты да хаты ідзем

Каляду з сабою выдзем.

2 дзiця: Каб у кожнай хаце

Было багацце.

3 дзiця: Каб скацінка вадзілася.

Каб пшаніцца урадзілася.

4 дзiця: Стары год канчаем

Новы пачынаем.

5 дзiця: Хай будзе ён здароў.

Нам прышле дароў.

Лявоніха: Дзякуй вам за вашы пажаданкі. З чым вы прыйшлі, калядоўшчыкі? Чым вы нас павясяліце?

6 дзiця: Чаму музыка не грае? Зайграце музыкі, зайграйце, усе ў радочкі пастаньце

Аркестр народных інструментаў.

Лявон: Ой, як добра гралі, дзякуй вам, вось вам і сыр на талерцы, і сала, і капеечкі. Праходьце госці дараженькія і сядайце.

(Чуваць званочкі)

Лявоніха: Чуеце, дзеці, званочкі. Гэта каляда, едзе на сівінькім коніку. Каляда – гэта даўняе свята, на якім вадзілi Казу, каб на палі быў добры ўраджай, вадзілі Мядзведзя, каб у сям’і былі ўсе здаровыя і багатыя. Спявалі шчадроўкі.

(Уваходзіць Мікіта і Каза)

Мікіта: Шчодры вечар таму, хто ў гэтым даму. Святы вечар!

Лявон: Добры вечар.

Мікіта: А ці рады вы нам?

Лявоніха: Рады, рады!

Мікіта: Вынесь жа нам, гаспадар, каўбас, пахадзі каля печкі, пашукай перапечкі.

Лявоніха: А з чым ты прыйшоў?

Мікіта: З казою шэраю, вясёлаю.

Лявон: Ой, няхай яна паскача.

Мікіта: Давай каза, паскачым, ды ножкамі пастрыкочым. Гэй, музыкі, грайце, а гаспадар з гаспадыней усіх у гульню запрашайце.

ГУЛЬНЯ «КАЗА»

-Каза падае.

Лявоніха: Ай, ай, памерла, Каза! А Божа ж мой!

Мікіта: У мяне каза вучоная, любіць пачастункі, хоча падарункі.

Лявоніха: Зараз, зараз, так добра яна скакала, зарабіла пачастункі.

(Лявоніха падносіць пачастункі, але Каза матае галавой, шэпча на вуха Мікіце, што хоча грошы. Лявоніха запраўшае іх за стол). Чуеецца стук у дзверы.

Лявон: А госцейкі да нас спяшаюцца, ідуць ды ідуць. Бачыце, колькі іх, як снегу зімой.

(З`яўляюцца Цыганне, вядуць Мядзведзя.)

Цыганский танец

Цыганка: Добры вечар вам! Шчодры вечар вам!

Лявон: Добры вечар і вам!

Цыганка маладая: (варожыць гасцям) Я цыганка маладая,

Я цыганка не прастая,

Умею варажыць.

Пакажы-ка, дзеўка, ручку

Пакладзi-ка грошай кучку.

Усю праўдачку скажу, усю iсцiну.

Ляжаш ты спаць на мяккую канапу

I прыснiцца табе агурок,

I прыснiцца табе бочка,

I народзiцца ў цябе сынок,

А потым дочка.

(падыходзяць да Лявонixi )




Цыганка (Старая): Давай залаценькая мая, я табе паваражу. Што было, што есць, што яшчэ будзе скажу. Давай далонь. Пакладзi сюды тры грошыкi -будзе ў цябе тры хлопчык i . Пакладзi сала кусок-будзе грошаў мяшок.

Лявонi ха: Не хачу каб ты варажыла , усё роўна падманеш. Лепш скажы, чым вы нас парадуеце?

Цыганка: Мядзведзем вяселым. У нас мядзведзь калматы, злавіў яго дзед барадаты, ен мед хацеў увесь злізаць, ну як яго тут не спаймаць. Зараз ен пацешыць нас, ен паслухмяны у нас. Пакажы, Міхай, як гаспадынька цеста месіць? А як дзяўчаткі перад люстеркам упрыгожваюцца. А як мужык на кірмаш ідзе? А цяпер, Міхай паскачы. (Мядзведзь танцюе)

Лявон: Зараз дадзім каўбасы, каб да дому няслі.

(Лявон з Лявоніхай ідуць да стала, а цыганка крадзе чаравічкі. Частуюць іх.)

Цыганка: Каб заўседы ў вашай хацце віно зеляно – для гаспадара! Мядок саладок – для гаспадыні. Шчасце ды доля – для іх дзетачак.

(Выходзяць)

Лявоніха: Ой, мае чаравічкі ўкралі, яны вось тут стаялі. Гэта ты, Лявон вінаваты.

Лявон: Не плач, мая галубка! Ой, тупну нагой, ды прытупну другой! Колькі, я не тапачу, танцаваць яшчэ хачу. Дзеці, а ці дапаможаце вы мне паскакаць.

Усе: Да

Пляска “Лявоніха”, «Ночка»

(Лявон дарыць Лявоніхе чаравічкі)

Лявон: Завіруха паднялася на вуліцы. Вунь і свет пагас, нясі Лявоніха свечку.(Лявоніха ідзе за шырму і заве Лявона. З`яўляецца Чорт і Ведзьма.)

Чорт: Паглядзі, куды я цябе прывеў, Я ўжо тут быў сення, але мяне гаспадар падманіў і пасадзіў у мяшок. Але я ўцек і прыйшоў сюды яшчэ. А глянь колькі тут мелачы пазбіралася. Дзеці, а адкуль вы тут з`явіліся?

Дзiця: Мы прыйшлі на Каляды.

Чорт: Ага! На каляды! А я ж ведаю на Каляды гуляюць у гульні. Ці хочаце пагуляць са мной у гульню. Ау мяне ёсць падушачка.

Гульня «Падушачка»

Ведзьма:А что гэта за калядкі, калі няма ні бліноў, ні аладак.

Чорт: Як няма? Хадзі за мной

(ідуць за стол, частуюцца. З`яўляюцца Лявон і Лявоніха)

Лявоніха: Ой, свят, свят (крэст)

Лявон: Чаго без дазволу частуецеся?

Чорт: Мы прыйшлі печ паламаць, бліны пазбіраць.

Лявоніха: Нясі, Лявон, хварасціну, мы іх зараз пачастуем.

(Праганяюць. Свет уключаецца.)

Лявоніха: А вы музыкі, грайце, грайце.

А вы, госцейкі, гуляйце, гуляйце

Запрашаю ўсіх у карагод.

« Карагод»




Лявоніха: Шаноўныя госці – шчасця і здароў`я!

Вам жыць пажываць ды дабра нажываць.

Каб доўгія гады жылі,

Каб здаровыя былі.

Лявон: Дзякуй вам, госцейкі добрыя,

За сустрэчу прыветную!

Каб пілося вам і елася

І спяваць хацелася!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconПриобщение школьников к истокам русской национальной культуры
В них можно играть и на уроках физической культуры, и на прогулке, и на внеклассном мероприятии

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconПриобщение детей дошкольного возраста к традиционной культуре Кубани
Традиционной народной культуре свойственны доброта, вера, взаимопомощь, сострадание, служение своему народу, Родине. А нетрадиционная...

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconПлан летней оздоровительной работы муниципального бюджетного дошкольного образовательного учреждения
Создание благоприятных условий для полноценного проживания ребенком дошкольного детства в условиях лета, всестороннее развитие психических...

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconДоклад муниципального бюджетного дошкольного образовательного учреждения «Детский сад №7 «Сказка»
Муниципального бюджетного дошкольного образовательного учреждения «Детский сад №7 «Сказка» общеразвивающего вида с приоритетным осуществлением...

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconВнеклассное мероприятие, посвящённое Дням тюркской письменности и культуры «Вперёд к истокам» Оформление
Оформление: выставка, посвящённая Н. Катанову; плакаты «Дни тюркской письменности и культуры», «Вперёд к истокам», «Как не любить...

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconПорядок приема и отчисления детей в государственных образовательных учреждениях муниципального образования г. Сорск, реализующих программу дошкольного образования
Настоящий порядок (далее – Порядок) распространяется на государственные образовательные учреждения (далее образовательные учреждения),...

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconСтратегическая программа развития муниципального дошкольного образовательного учреждения детского сада №44 была создана в 2009 году и рассчитана на три года
Целью выполнения программы является переход деятельности мдаоу детский сад №44 в режим развития с дальнейшим образованием автономного...

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconПлан приема детей в муниципальные образовательные учреждения, реализующих программу дошкольного образования на 2012-2013 учебный год

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения icon1. Общегеографический образ Ртищевского района
Обращение к родным корням, традициям и устоям народной жизни имеет особую актуальность в современных условиях глобализации и наступления...

Приобщение детей к истокам народной культуры в условиях дошкольного учреждения iconУстав муниципального дошкольного образовательного учреждения
Настоящий Устав регулирует деятельность Муниципального дошкольного образовательного учреждения «Центр развития ребенка-детский сад...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка