Тэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"




НазваТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Дата канвертавання23.02.2013
Памер48.81 Kb.
ТыпДокументы
Тэст па тэме “Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа”


А1. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дапасаванні:

1) чатыры высокія явары,

2) цэлых тры гады,

3) два першых тыдня,

4) дзве поўныя жмені,

5) у тры з паловай раза меншы.


А2. Адзначце простыя сказы.

1) Узняўся вецер і пачаўся дождж.

2) Рослы і густаваты ля берага сасоннік трошкі вышэй драбнеў і рассыпаўся па схіле.

3) Чалавек ішоў далей і хоць не трывожна, але пільна ўслухоўваўся.

4) То мільганула палянка, то прыступіў аж да самай дарогі бор.

5) Звінелі песні жаваранкаў, але саміх птушаак не было відаць.


А3. Адзначце радок, у якім даецца правільная характарыстыка сказа

Цяпер ужо лесу адсюль не ўбачыш:

1) двухсастаўны неразвіты,

2) двухсастаўны развіты,

3) аднасастаўны неразвіты,

4) аднасастаўны развіты.


А4. Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

1) Ласкавае сонца што дзень ясны.

2) Глыбіня возера восем метраў.

3) Ноч хоць іголкі збірай.

4) Кожная маці не вораг свайму дзіцяці.

5) Навокал свет прыгожы, прывабны.


А5. Адзначце радкі, дзе ёсць назыўныя сказы.

1)Раніца яркая, ціхая. Неба чыстае, васільковае.

2) Залатая асенняя раніца! Хараством ты на свеце адна.

3) Ноч. Цішыня. Аніводнага гуку.

4) Цёмная, маўклівая ноч.

5) Пачатак лістапада. Вечар.


А6. Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў.

1) адказваюць на адно і тое ж пытанне і з’яўляюцца аднолькавымі членамі сказа;

2) адносяцца да розных членаў сказа;

3) адносяцца да аднаго члена сказа;

4) раўнапраўныя ў адносінах адзін да аднаго;

5) адзін падпарадкаваны другому.


А7. Выпішыце тыя члены сказаў, да якіх адносяцца выдзеленыя аднародныя члены.

1) Жыццё і надзеі нясе вясна ўсім.

2) Пара веснавая ўзбудзіла ізноў лятункі аб шчасці, уцеху-любоў.

3) Кожная мурашка, кожны чмель бласлаўляе свежасць зеляніны.

4) Бульбу верасень капае, сее ў полі збажыну.

5) Снежань возіць з лесу дровы, на рацэ кладзе масты.

6) Лістапад ўслаў дубровы лісцем жоўтым, залатым.


А8. Якой часцінай мовы выражаны аднародныя члены ў сказе?

Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою.

1) Назоўнікам. 2) Прыметнікам. 3) Дзеясловам.


А9. Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа, то пасля яго ставіцца.

1) Працяжнік. 2) Коска. 3) Двукроп’е.


А10. Вызначце сказ, у якім перад злучнікам ды не патрэбна коска (знакі прыпынку не пастаўлены).

1) Хоць і стомлены быў дзед Талаш ды заснуў не адразу.

2) Час быў нялёгкі ды вясёлы.

3) Каласіцца на палетку жыта ды пшаніца.


А11. Знайдзіце схему, у якой ёсць памылка.

1) О: і О, і О. 2) О, і О, і О: О. 3) О, О і О.


А12. Закончыце сцвярджэнні.

1) Дапасаваныя азначэнні, звязаныя паміж сабой без злучнікаў, могуць быць аднароднымі і _____________ .

2) З аднаго боку прадмет характарызуюць ________ азначэнні, з розных бакоў ______ .


А13. Вызначце сказ з неаднародным азначэннем (знакі прыпынку не пастаўлены).

1) Жоўтыя чырвоныя ліловыя кветкі закрывалі яркую зелень травы.

2) За далёкай даллю бачылася Ганне вольная гарэзлівая маладосць.

3) Высокія чугунныя слупы стаялі абапал дарогі.


А14. Вызначце сказ(ы), у якім пры аднародных членах сказа ёсць абагульняльнае(ыя) слова(ы).

1) Ні снег ні мароз ні буры-віхуры ніколі не спыняць гвардзейскіх палкоў.

2) Міколка і дзед кожнага вольнага дня ішлі з сабакам на луг да ракі альбо на балота і займаліся паляваннем.

3) Адыход лета адчуваўся ўсюды ў лесе ў полі на лузе.


А15. Знайдзіце пунктуацыйную памылку.

1) Былі тут розныя будынкі: гуменцы, гумны і адрынкі, хлявы і стайні, і аборы, дабра, нажытку цэлыя горы.

2) Пайсці ў грыбы, ці ў тую рыбу, або паехаць на сялібу, ці ў млын малоць на хлеб збажынку – усё гэта вабіла хлапчынку.

3) Лес патроху ажывае, ды гамоніць, ды спявае.


А16. Якой схеме адпавядае сказ (знакі прыпынку не пастаўлены)?

Ад самага маленства ў памяці чалавека навек прыжываюцца і знаёмыя краявіды і мелодыі хоць бы раз пачутых песень і цеплыня роднай сэрцу мовы яшчэ з матчынага ўлоння і спеў жаваранка на пачарнелымі між снягоў узгоркамі і тонкі звон пчалы ў белым маёвым садзе.

1) і О, і О, і О, і О, і О. 2) О: і О, і О, і О, і О, і О. 3) і О, і О і О і О, і О.


А17. Вызначце, да якіх груп адносяцца выдзеленыя злучнікі ў наступных сказах.

Спалучальныя. Супраціўныя. Размеркавальныя:

  1. Цыган толькі мычыць ды рукой торхае ўніз.

  2. Хама падае яму то сякеру, то вядро, то рыдлёўку.

  3. Хоць Хама здагадаўся падаць лесвіцу, але не паспеў.

  4. Кум не шкадаваў ні мёду, ні цукерак.


А18. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску.

1) Ясныя _ прыветныя вочкі Аленкі глядзяць на Сцёпку.

2) На высокай _ маладой бярозцы спяваў веснавую песню шпак.

3) Патрэсквалі сухія _ яловыя лапкі.

4) Займаўся лагодны _ зусім не па-восеньску цёплы ранак.

5) Мы падышлі да маленькага _ прыгожага _ двухпавярховага будынка.


В1.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах словамі і іх сінтаксічнай роляй. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Дзень кожны гук на павуцінку ніжа.

Б. Слова, сказанае ўслых і ўпотай, валодае дзіўнай сілай.

В. Колькі – пытальны займеннік.

Г. Сёння зоры іскрыстыя, квяцістыя, і ўсыпана імі ўсё неба.


1. Дзейнік.

2. Выказнік.

3. Дапаўненне.

4. Азначэнне.

5. Акалічнасць.



  1. А1Б4В5Г2; 2) А3Б4В1Г2; 3) А3Б4В5Г2; 4) А3Б4В5Г1; 5) А1Б5В3Г4.


В2. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпам.

А. Спыніся, апусці на зямлю кошык і не спяшайся з нажом.

Б. Цяжка адарваць вочы ад казачнай прыгажосці.

В. Яго паклікалі першы раз.

Г. Стромкія калодзежныя жураўлі.

1. Безасабовы.

2. Няпэўна-асабовы.

3. Абагульнена-асабовы.

4. Пэўна-асабовы.

5. Назыўны.


В3. Вызначце тып аднасастаўнага сказа. Адказ запішыце.

Пажадаю вам, людзі, усміхацца ў добрых снах.


В4. Выпішыце граматычную аснову абагульнена-асабовага сказа.

1) Дзякую вам за добрыя словы!

2) На гонары далёка не паедзеш.

3) У гэтым годзе збяром багаты ўраджай.

4) З узгорка да вярбы пратапталі крынічку.

5) Соладка ўлетку ў зелені, у кветках купацца, з ветрам гуляць неспакойным.


В5. Вызначце аднародныя члены сказа. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1) Усё размерана на свеце радзіны і хаўтурны звон святы пакой і ліхалецце пяшчотны слодыч і праклён.

2) І поле і рэкі і пушчы тут чулі, як Цётка спявала, як марыў Бядуля.

3) Лес і рэчку і клёкат бусловы чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам, што бяздумна вырвецца ў нас.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconТэст па тэме "Аднародныя члены сказа" (8 клас)
Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconТэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1
Запішыце назву аднасастаўнага сказа з адным галоўным членам выказнікам, у якім дзеянне, абазначанае выказнікам, адносіцца да абагульненай...

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" icon"Засваенне тэмы "Галоўныя І даданыя члены сказа"
Мэта: Паўтарыць тэму Галоўныя І даданыя члены сказа”, сабраць дыдактычны матэрыял па тэме

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconУрок-казка па тэме Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне
Выпрацоўваць уменне вызначаць I адрозніваць галоўныя I даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне...

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconТэст двухсастаўныя сказы
Перакладзіце тэкст. Вызначце від сувязі сказаў ў тэксце. Зрабіце сінтаксічны разбор выдзеленых сказаў

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconТэма. Аднародныя члены сказа
Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconСказы з аднароднымі членамі Варыянт 1
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары І расстаўляючы знакі прыпынку падгрэсліце ў сказах граматычную аснову І аднародныя члены

Тэст па тэме \"Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа\" iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка