Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць




НазваВыразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць
Дата канвертавання23.02.2013
Памер227.26 Kb.
ТыпДокументы
Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць.


Выразнасць чытання – гэта ўласцівасць сродкамі вуснай мовы перадаць слухачам свае адносіны да ідэі твора.

Выразнае чытанне найбольш шырока выкарыстоўваецца на ўроках літаратуры, дзе яна выступае як мастацтва слова, якое гучыць, абнаружваючы сваё магічнае ўздзеянне. М.А.Рыбнікава сцвярджае: “Выразнае чытанне – гэта тая першая і асноўная форма канкрэтнага, нагляднага навучання літаратуры, якая для нас важней усякай нагляднасці зрокавага парадку. Мы не адмаўляем нагляднасці зрокавай, але самой прыродай слова, якое гучыць, вызначае асноўны метад пранікнення слова ў свядомасць – метад яго выразнага вымаўлення”.

Выразнасць чытання – гэта вобразная перадача тэксту чытачам у адпаведнасці з задумай пісьменніка. Яна цесна звязана са свядомым чытаннем. Каб выразна прачытаць, трэба перш за ўсё добра ўявіць сабе тое, аб чым чытаеш, зразумець галоўную думку, характэрныя асаблівасці герояў, адносіны аўтара да герояў. Сярод настаўнікаў бытуе думка, што выразнасць – паказчык свядомасці. У большасці выпадкаў такое сцверджанне справядліва. Галоўнай прыкметай пераходу вучняў на этап сінтэтычнага чытання з’яўляецца правільнае інтанаванне чытаемага, якое ўзнікае пры ўмове суадносін адзінак чытання з агульным сэнсам тэксту. Аднак настаўніку не трэба забываць, што вучням пачатковых класаў уласціва так называемая “пераймальная выразнасць”, калі дзеці з добрым фанематычным слыхам дакладна капіруюць інтанацыйны малюнак, выкарыстаны дарослым, не задумваючыся над сэнсам фраз, якія вымаўляюцца. Мае месца і іншая крайнасць: дзіця, якое добра зразумела тэкст, чытае яго манатонна, ціха, не карыстаючыся інтанацыяй як сродкам выразнасці. Гэта адбываецца ці па прычыне няпэўнасці дзіцяці, ці проста па прычыне яго неадукаванасці.

Сродкамі вуснай мовы – інтанацыяй, мімікай, жэстам, мезансцэнай – неабходна вучыць карыстацца.

У жыцці мы ніколі не гаворым без мэты: сваімі словамі мы заўсёды дабіваемся нечага ад слухачоў, вырашаем пэўную для нас задачу. Мэтанакіраванасць павінна вызначаць і выкананне лтітаратурнага твора, інакш ён “рассыплецца” на асобныя фразы, ператворыцца ў самастойныя думкі і факты. Для чаго мы вымаўляем словы тэкста, для чаго нам гэта патрэбна, чаго мы дабіваемся ад слухачоў, - без дакладнага адказу на гэтыя пытанні мы не маем права вымаўляць услых для іншых тэкст літаратурнага твора. Усе жанры літаратурных твораў неабходна чытаць выразна, але ў першую чаргу гэта датычыць чытання вершаў. У вершах наглядаецца лірычны вобраз, які неабходна данесці да чытача. Як гэта зрабіць, як навучыць дзяцей перадаць усе думкі, пачуцці, якія аўтар паклаў у аснову верша? На гэтае пытанне я паспрабую адказаць, прааналізаваўшы ўсе магчымасці выканаўчых задач чытача.

Чытач, які бярэ на сабе абавязкі пасрэдніка паміж аўтарам і чытачом, павінен рашаць тыя ж задачы, якія ставіў перад сабой аўтар.

Адна з асаблівасцей падрыхтоўкі выразнага чытання вершаў з’яўляецца выразнае чытанне настаўніка. Яно з’яўляецца ўзорам для вучняў. Чым выразней прачытае настаўнік тэкст, тым лепш данясе ён да свядомасці вучняў змест верша, вобразы, ідэю, тым больш гэты твор будзе ўплываць на пачуцці дзяцей, выклікаць пэўныя эмоцыі. Выразнасці чытання можна дабіцца ад вучняў толькі пры ўмове, калі твор будзе глыбока прааналізаваны, калі будзе асэнсаваны яго ідэйны змест, вобразы. Гэта і забяспечыць выразнасць вучняў, бо асновай яе з’яўляецца разуменне прачытанага.

Важнейшымі ўмовамі, пры якіх вучні паспяхова будуць авалодваць асновамі выразнага маўлення і чытання, лічацца:

1) Раўнамернае размеркаванне дыхання ў час маўлення, чытання.

Сутнасць пастаноўкі дыхання заключаецца не ва ўменні набіраць магчыма большы запас паветра пры ўдыханні, а ва ўменні нармальны, аптымальны запас яго расходваць рацыянальна. Гэта значыць, што мышцы, якія удзельнічаюць у дыханні, не павінны адразу пасля ўдыхання пасіўна расслабляцца. Іх расслабленне павінна падпарадкоўвацца нашай волі і па меры неабходнасці праходзіць паступова. У выніку доўгай трэніроўкі ўсе гэтыя працэсы пераходзяць у аўтаматычныя. У пачатку работы над дыханнем кіраванне дыханнем павінна быць асноўным аб’ектам увагі. Правільна арганізаваны трэнаж павялічвае “даўжыню” дыхання.

Пастаноўка дыхання – працэс складаны, які патрабуе доўгага часу і кіраўніцтва спецыяліста.

2) Правільная артыкуляцыя кожнага гука і выразная дыкцыя.

Дыкцыя – гэта выразнае і правільнае вымаўленне асобных гукаў. Яна – аснова дакладнасці, зразумеласці мовы. Яскравасць і чысціня вымаўлення залежаць ад правільнай і актыўнай работы артыкуляцыйнага апарата (языка, губ, ніжняй чэлюсці, гартані).

Сістэма практыкаванняў па дыкцыі ўключае:

  1. трэнаж артыкуляцыйнага апарата (артыкуляцыйная гімнастыка);

  2. адпрацоўку галосных гукаў;

  3. адпрацоўку зычных гукаў;

  4. практыкаванне на спалучэнне гука, які трэніруюць, з галосным;

  5. практыкаванні са словамі, якія ўтрымліваюць трэніруемы гук;

  6. практыкаванні на чытанне кароткіх тэкстаў, якія насычаны трэніруемым гукам;

  7. практыкаванні з тэкстамі скорагаворак і чыстагаворак для выпрацоўкі трывалых навыкаў захавання дакладнасці вымаўлення пры любым тэмпе мовы;

  8. чытанне дыкцыйна цяжкіх тэкстаў па вымаўленні, тэмпе і г.д.

Артыкуляцыйная гімнастыка як папярэдні этап перад заняткамі дыкцыяй неабходны, каб ліквідаваць распаўсюджаныя недахопы мовы, якія адмоўна ўздзейнічаюць на выразнасць вымаўлення – вяласць губ, малое адкрыццё рота на галосных (вымаўленне скрозь зубы), агульную нядбайнасць і г. д.

3) Захаванне норм літаратурнага вымаўлення.

Выпрацоўку выразнасці чытання ў вучняў настаўнік пачынае з практыкаванняў у правільным дыханні, вучыць іх кіраваць сваім голасам, правільна карыстацца ім: гаварыць, чытаць гучна або ціха, выбіраць хуткі ці павольны тэмп у залежнасці ад зместу верша. Для выпрацоўкі правільнай дыкцыі настаўнік прапануе школьнікам чытаць склады са збегам зычных, вымаўляць асобныя гукі ці пары гукаў, чытаць і завучваць скорагаворкі.

Развіццё выразнасці пры чытанні вершаў магчыма тлоькі пры выкананні наступных патрабаванняў:

1. Захаванне граматычных паўз. З важнейшымі законамі прыпынку (коскаю, кропкаю,клічнікам, пытальнікам) вучні знаёмяцца яшчэ ў перыяд навучання грамаце. З першых крокаў у іх выпрацоўваецца ўменне рабіць адпаведныя паўзы, захоўваць патрэбную інтанацыю на граматычных знаках прыпынку: на кропцы – доўгая паўза і паніжэнне голасу, на косках – кароткая паўза і голас крыху паніжаецца. Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, што кожны знак прыпынку звязаны са зместам сказа і ўсяго тэксту. Вучні павінны адчуць неабходнасць выразіць тое ці іншае пачуццё: захапленне, радасць, здзіўленне, страх.

2. Выкарыстанне лагічных і псіхалагічных паўз. Граматычныя знакі прыпынку дзеці бачаць і адразу арыентуюцца, якую паўзу ці інтанацыю трэба ўжыць пры чытанні. Навучыць ужываць лагічныя і псіхалагічныя паўзы пры чытанні, расказванні – справа складаная. Лагічныя паўзы не звязаны са знакамі прыпынку, а залежаць ад сэнсу асобных слоў і частак сказа. Лагічная паўза выдзяляе найбольш важнае слова ў сказе і бывае перад гэтым словам ці пасля яго. Лагічная паўза ўжываецца і для таго, каб падзяліць сказы на асобныя такты, у якіх выражаецца нейкая часцінка думкі, выказанай у сказе. Напрыклад:

Непрыкметна зусім /

Праплыве павуцінкай,

Гляне // жоўтым лістком //

З-пад зялёнай хусцінкі.

П.Броўка

Псіхалагічныя паўзы служаць для аддзялення частак твора, якія адрозніваюцца настроем. Псіхалагічная паўза залежыць ад кантэксту і вызначаецца ім. Яна самая актыўная з паўз і дапамагае слухачам зразумець галоўнае ў тым, пра што расказваецца ці чытаецца. Такая паўза неабходна. У канцы вершаваных радкоў невялікія паўзы захоўваюцца незалежна ад знакаў прыпынку і сэнсу наступнага радка. Яны падкрэсліваюць рытмічны малюнак верша. Інтанацыя ў вершы размяркоўваецца па ўсім сказе, а не па радку. Паўзы паміж радкамі не павінны парушаць інтанацыю сказа, пры іх не павінна быць паніжэння голасу ў канцы радка.

4) Захаванне лагічнага (сэнсавага) націску.

Важным элементам выразнасці чытання вершаў лічыцца лагічны націск. У сказе ці ў словазлучэнні адно або некалькі важных слоў у сэнсавых адносінах вымаўляюцца з большай сілай голасу, а часам са змяненнем тону голасу. Такое выдзяленне слоў у сказе ці словазлучэнні называецца лагічным націскам. Нельга лічыць, што ён заўсёды выражаецца большай гучнасцю вымаўлення і павышэннем тону. Сэнсавы націск можна выразіць паніжэннем голасу і запаволеным вымаўленнем слова. Яркія вобразныя словы выдзяляюцца лагічным націскам з мэтай падкрэсліць прыгажосць і эмацыянальны змест мастацкага вобраза верша і ўздзейнічаць на слухача. Яны залежаць ад зместу, які выкарыстоўваецца для перадачы розных пачуццяў, эмоцый, настрою.

5) Улік тэмпу і рытму чытання.

Тэмп чытання залежыць ад характару тэксту. У вершаванай мове, дзе раўнамерна чаргуюцца націскныя і ненаціскныя склады, заўважаецца рытм. Ён мае немалаважнае значэнне для эмацыянальнай перадачы падзей, апісання ўнутранага стану героя, а таксама выяўлення адносін аўтара да фактаў, падзей, з’яў, пададзеных у творы.

6) Выкарыстанне інтанацыі.

Інтанацыя, або тон чытання, дапамагае перадаць розныя пачуцці, эмоцыі, настрой. Яна ў вершах можа быць спакойнай ці сумнай, сур’ёзнай ці жартаўлівай, урачыстай ці прыніжанай. Глыбокі асэнсаваны разбор тэксту верша, усведамленне вучнямі вобразаў, думак будзе асновай для вызначэння правільнай інтанацыі чытання. Шчырая, праўдзівая, жывая і багатая інтанацыя нараджаецца сама па сабе, калі вучань, працуючы з вершам, зразумеў і ацаніў падзеі, думкі, вобразы, зблізіўся з літаратурным героем і вызначыў мэту чытання.

Пры выпрацоўцы выразнасці чытання верша важнае значэнне мае мова твора. Немагчыма дабівацца ад вучняў выразнага чытання, калі ім незразумелы словы, выразы. Пагэтаму назіранне над мастацка-вобразнымі сродкамі становіцца арганічнай часткай работы па выясненню ідэйнай накіраванасці твора.

Работа над выразным чытаннем павінна абапірацца на ўзнаўленне ўяўленняў школьнікаў, г.зн. на іх уменне ўяўляць карціну жыцця па аўтарскаму слоўнаму апісанню, убачыць унутраным поглядам тое, што адлюстраваў аўтар.

Абавязковай умовай работы над выразным чытаннем верша з’яўляецца таксама і абмеркаванне ў класе варыянтаў чытання прааналізаванага верша. Пажадана, каб у канцы ўрока два-тры вучні прачыталі ўслых твор, а вучні класа абмеркавалі недахопы і станоўчыя бакі ў яго чытанні. Пры гэтым тон такога абмеркавання павінен быць добразычлівым.

Галоўнай мэтай навучання дзяцей выразнаму чытанню з’яўляецца фарміраванне ўмення вызначаць задачу чытання ўслых: перадаць слухачам сваё разуменне зместу верша пры дапамозе выбраных сродкаў вуснай мовы. Аднак такое складанае ўменне ўзнікае як вынік доўгай работы настаўніка над выпрацоўкай, па-першае, уменняў, якія дапамагаюць пранікнуць у сэнс верша, а па-другое, умення мэтанакіравана карыстацца сваім голасам. Прыкладам такой работы можа быць:

  • знайсці ў вершы словы-паметы, якія ўказваюць на тое, як патрэбна чытаць, падкрэсліць іх і прачытаць фразу правільна;

  • адзначыць на палях, што выражаюць героі, падумаць, як патрэбна прачытаць;

  • вызначыць адносіны аўтара да героя ці вобраза па таму , якія словы выкарыстаны ў вершы;

  • вызначыць свае адносіны да герояў ці вобразаў.

Выразнасць чытання тады будзе сапраўдная, калі настаўнік зможа развіць у вучняў уменне эмацыянальна перадаваць пры чытанні сваё разуменне зместу твора, таму што выразнае чытанне – гэта і сродак эмацыянальнага пранікнення ў тэкст, і сродак эмацыянальнай перадачы вучнем тэксту слухачам, і сродак, які дапамагае праверыць і ацаніць, як успрыняў твор вучань.

Завучванне на памяць з’яўляецца як бы працягам работы па навучанню выразнаму чытанню, паколькі завучваюцца тыя творы, якія прачытаны і, дзякуючы праведзенаму аналізу, зразумелы вучням.

К.Дз. Ушынскі раіў завучваць на памяць пераважна на ўроках. “Байкі, вершы, песні павінны разучвацца ў час урока; таму што гэта цяжкае зазубрыванне вершаў страчвае іх эстэтычнае ўражанне на душу дзіцяці; у класе ж пад кіраўніцтвам настаўніка, які дапамагае пытаннямі памяці дзяцей, завучванне верша ідзе вельмі хутка”.

Як звычайна дзеці завучваюць на памяць? Моцныя вучні раздзяляюць тэкст на часткі, выдзяляюць апорныя словы, завучваюць па частках; сярэднія (а іх большасць) вучаць увесь верш цалкам, запамінаючы чыста механічна. А менавіта ў пачатковых класах, дзе фарміруюцца першыя вучэбныя навыкі, неабходна выпрацоўваць найбольш рацыянальныя прыёмы завучвання на памяць.

Спачатку прапануецца прачытаць ўвесь верш з паўзамі паміж часткамі (пра сябе і ўслых); затым дзеці чытаюць першую частку, стараючыся запомніць яе, зрокава ўяўляючы першую карціну, далей чытаецца другая частка і запамінаецца па асацыяцыі са слоўнай карцінай; пасля гэтага першая і другая часткі чытаюцца на памяць; чытаецца трэцяя частка, у заключэнні чытаецца на памяць увесь верш.

Калі верш вялікі, у працэсе разбора можна скласці план, гэта значыць загалоўкі да кожнай часткі, і па гэтым плане вучыць яго на памяць.

Пры завучванні на памяць рэкамендуецца чытаць услых і выкарыстоўваць усе віды памяці – зрокавую, слыхавую і маторную, г.зн. чытанне вачыма (пра сябе), чытанне ўслых, слуханне чытання настаўніка ці грамзапіс.

Пры праверцы чытання завучанага на памяць настаўнік уважліва слухае вучняў і тактоўна выпраўляе іх недахопы. Завучаныя на памяць вершы выкарыстоўваюцца па развіцці мовы. Гэта можа быць пісьмо па памяці, адказы на пытанні па завучанаму, вуснае маляванне, складанне сцэнарыя дыяфільма.


Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці навучання дзяцей

завучванню па памяць і праверкі завучанага


Выхаванцы дзіцячага садка з задавальненнем завучваюць вершы на памяць, рыхтуючыся да святочных ранішнікаў, адкрытых заняткаў, выступленняў перадбацькамі. На жаль, у школе гэта жаданне паступова гасне.

Чаму ж далёка не ўсім пачаткоўцам падабаецца завучваць вершы на памяць?

Галоўная, на нашу думку, прычына – непрадуманы падбор вершаваных твораў для завучвання. У чытанках для пачатковай школы, безумоўна, павінна быць сабрана ўсё лепшае са створанага на працягу стагоддзяў ў беларускай літаратуры, ва ўсёй паўнаце – наколькі гэта магчыма – прадстаўлена класічная літаратура для дзяцей.

Класічная літаратура – з’ява яскравая, непаўторная, у якой кожнае пакаленне не перастае адкрываць новыя каштоўнасці. Адна з асноўных прыкмет класічнага твора – высокая моўная культура. Праца над такімі творамі рыхтуе пачынаючыга чытача да правільнага ўспрымання мастацкага слова і вобраза. Вывучэнне класічных твораў, асабліва вершаў, мае і яшчэ адзін станоўчы бок: гэтыя вершы добра ведаюць бацькі цяперашніх вучняў, якія і прыахвочваюць дзяцей да чытання. Беларуская класіка, такім чынам, дае магчымасць паяднаць пакаленні, зберагчы нацыянальныя духоўныя скарбы. Вызначальны крытэрый падбору твораў для завучвання – улік узроставых асаблівасцей дзіцяці.

Існуючыя падручнікі для пачатковых класаў, на жаль, ігнаруюць многія ўзорныя класічныя творы, што адпавядаюць узроставым магчымасцям дзяцей, не прапануюць іх для вывучэння.

Сярод іншых прычын, па якіх вучні пачатковых класаў не любяць завучваць вершы, можна назваць наступныя:

  • прымітыўнасць аналізу-тлумачэння ідэйна-мастацкага зместу твора;

  • выстаўленне адзнак (нават нездавальняючых) за чытанне верша на памяць;

  • ігнараванне такога метадычнага прыёму, як паўторнае вяртанне да вывучанага верша на абагульняючых уроках, на аднатэмных занятках у старшых класах пачатковай школы і ў сярэдняй школе;

  • абыякавасць, незацікаўленасць паэзіяй самога настаўніка, няведанне ім класічных узораў і лепшых твораў сучаснай паэзіі для дзяцей;

  • невыкарыстанне высокамастацкіх твораў у пазакласным і пазашкольным жыцці;

  • незацікаўленыя адносіны настаўніка да першых спроб яго вучняў у літаратурнай творчасці.

Каб завучванне верша не стала для дзіцяці пакутаю, яго трэба пачынаць у класе, даўшы адпаведную ўстаноўку ў самым пачатку ўрока. Не будзе памылкаю сказаць, што першаснае ўспрыманне верша са слоў настаўніка – гэта і ёсць пачатак завучвання, якое дзеці працягваюць, не ўсведамляючы таго, і пры аналізе, суправаджаючы яго выразным чытаннем, а таксама на іншых этапах урока. Пэўны час на завучванне спецыяльна адводзіцца на апошнім этап ўрока. Добра, калі вучні, якія валодаюць дасканалай зрокавай і слыхавой памаццю, тут жа атрымаюць вышэйшую адзнаку. (Засяродзім увагу на тым, што настаўнік павінен у роднай меры абапівацца як на зрокавую, так і на гукавую (слухавую) памяць дзяцей, бо гэтыя два віды памяці развіты у іх па-рознаму).

Завучванне на памяць адбываецца ў парадку створаных у вершы вобразаў. Спачатку завучваецца і ўзнаўляецца па памяці адзін таківобраз-малюнак, пасля – другі. Далей аб’ядноўваюцца першы і другм. Да першыхдвух вобразаў –малюнкаў дадаецца завучаны на памяць трэці. І гэтак да канца верша. Абазначаны падыход спрыяе таму, што дзеці, чытаючы на памяць, не павінныпрыпамінаць кожны раз пачатковыя словы кожнай наступнай страфы. Дома таксама не рэкамендуецца завучваць верш у адзін прыём.

Падтрымліваць цікавасць да лірычных вершаў, падахвочваць дзяцей да завучвання на памяць заклікана метадычна правільна арганізаваная праверка вывучанага. Гэтая праверка перш за ўсё павінна быць накіравана на доўгатэрміновае (пажыццёвае) запамінанне.

  • Як ты лічыш, - пытае вучня настаўнік, - калі табе ізноў захочацца прачытаць гэты верш на памяць? У якой сітуацыі? Пры якіх абставінах будзе прыемна пачуць яго ад сяброў і дарослых?

Адна з галоўных метадычных умоў праверкі завучанага заключаецца ў наступным: за няведанне верша на памяць нельга караць. Дрэнная адзнака – вялікая бяда для дзіцяці. Па нашаму перакананню, настаўнік малодшых класаў павінен карыстацца ўсяго толькі верхняю часткаю дзесяцібальнай шкалы. У свой час В.А.Сухамлінскі пісаў, што адмоўная адзнака – гэта тонкі інструмент, які ў мудрага і вопытнага настаўніка заўсёды ў запасе. Але настаўнік гэтым інструментам ніколі не карыстаецца. Адзнака за вывучаны на памяць верш, як ніякая іншая, павінна надаваць атпымізму, стылуляваць імкненне да спасціжэння слоўнага мастацтва. Нават вучні, якія па самых розных прычынах не могуць атрымаць найвышэйшы бал за іншыя віды вучэбнай дзейнасці, здольныя атрымаць яго за бездакорна прачытаны на памяць верш. Для малодшых школьнікаў гэты стымул даволі важны. Таму, думаецца, ёсць сэнс у пачатковых класах пры ацэнцы завучанага на памяць верша поўнасцю выключыць адзнакі “0”, “1”, “2”, “3”, “4”, “5”, магчыма, нават "6" і "7." Калі і трэба каго вінаваціць за няведанне вучнем верша на памяць, то гэта настаўніка.

Некаторыя педагогі пры праверцы завучанага імкнуцца ў самым пачатку ўрока выклікаць лепшых вучняў у надзеі, што тыя створаць адпаведную атмасферу (прынамсі, гэта куды лепей, чым выклікаць дзяцей па класнаму спіску). Але іншым разам гэтыя вучні атрымліваюць заніжаную адзнаку, бо настаўнік знарок дэманструе псеўда-аб'ектыўнасць. Такая адзнака з'яўляецца карай для найбольш старанных дзяцей.

Праверка завучанага праводзіцца на розных (падкрэслім гэта) уроках па тэме да таго часу, пакуль усе вучні не прачытаюць верш на памяць. Адзнакі, для прастаты кантролю, лепш выставіць у адну графу.

Прапанаваны падыход да арганізацыі навучання дзяцей завучванню вершаў і праверкі можна лічыць рацыянальным па наступных прычынах:

♦ забяспечваецца надзейнае запамінанне вершаў праз многаразовае (на працягу 1 — 3 тыдняў) іх праслухоўванне; вучні, што чытаюць верш апошнімі (а гэта, як правіла, слабейшыя вучні), "давучваюць" верш, не прыкладаючы асаблівых намаганняў, і атрымліваюць стоўчыя адзнакі.

♦ дзеці не баяцца дрэнных адзнак; адзнака выступае не як сродак пакарання, а менавіта як сродак заахвочвання, выклікаючы станоўчыя эмацыянальныя рэакцыі;

♦ нарэшце, выконваецца праграмнае патрабаванне — ведаць на памяць пэўную колькасць вершаў.

Пры такім падыходзе дзеці будуць з нецярпеннем чакаць кожнай новай сустрэчы з вершам. Завучванне верша на памяць будзе не карай, а прыемным заняткам.

У сваёй працы (і неабавязкова на ўроках літаратурнага чытання) настаўнік можа і павінен, акрамя твораў, што трывала ўвайшлі ў дзіцячыя чытанкі, выкарыстоўваць займальныя і гумарыстычныя вершы, вершы-жарты, вясёлыя двух— чатырохрадкоўі з тым, каб праз рытм і рыфму дзеці міжвольна запаміналі новыя словы, замацоўвалі граматычныя і арфаэпічныя нормы. Лічым, што падобны падыход не пойдзе на шкоду высокай паэзіі. Усё ж неабходна, каб і тут настаўнік меў густ, не браў першае, што трапляецца ў рукі, асцерагаўся непрафесійна самаробных рыфмаванак, якіх яшчэ нямала ў метадычным друку (асабліва ў сцэнарыях дзіцячых свят і выхаваўчых мерапрыемстваў). Як паказала практыка, вучні з задавальненнем запамінаюць на слых вершаваныя радкі Н. Галіноўскай, I. Бурсава, М. Чарняўскага, В. Гардзея, I. Муравейкі, М. Маляўкі. С. Шах, С. Беставай, В. Жуковіча; У. Паўлава, У. Мацвеенкі, іншых сучасных паэтаў.

Несумненна, нельга ўявіць сучаснага адукаванага чалавека, які не трымае ў памяці шэдэўраў нацыянальнай лірыкі, не звяртаецца да іх у хвіліны радасці і смутку ў розныя перыяды жыцця, знаходзячы ў вершаваных радках крыніцу натхнення, сродак духоўнага ачышчэння і самаўдасканалення. Так ён узбагачае ў цяперашнім мітуслівым свеце сваё паўсядзённае жыццё.

Узнаўленне верша па памяці — унутраная праца. Разуменне гэтага прыходзіць з узростам. Задача настаўніка пачатковых класаў — захапіць дзяцей лірыкай і прыгажосцю мастацкага слова ў такой меры, каб абудзіць жаданне вучыць вершы на памяць.

Методыка прапануе два шляхі завучвання на памяць: пры першым твор разбіваецца на часткі з вызначэннем у іх партытуры чытання (такая падрыхтоўка садзейнічае хуткаму запамінанню); пры другім — твор завучваецца адразу цалкам. Выбар аднаго з шляхоў залежыць ад асабістых схільнасцей тыпу іх памяці. Пачынаць завучванне на памяць можна толькі тады, калі твор прааналізаваны, акрэслена пазіцыя герояў. Безумоўна, многае залежыць ад таго, як валодае майстэрствам выразнага чытання сам настаўнік. Пры гэтым надзвычай важна, каб дзеці зразумелі, якое значэнне для дакладнага данясення думкі твора маюць паўзы, націскі, тэмп чытання. Таму зыходным момантам работы па завучванню вершаў на памяць з'яўляецца выразнае чытанне настаўніка - чытанне, узорнае для вучняў.

Неабходна, каб вучні з задавальненнем чыталі вершы, шмат іх ведалі на памяць. А слухаючы паэтычныя радкі, навучыліся не толькі разважаць пра іх, але ў першую чаргу атрымліваць асалоду ад сустрэчы з вершаванным творам. І паўторнае выразнае чытанне вершаванных твораў, іх шматразовае перачытванне – абавязковы прыём рэалізацыі метаду чытання-завучвання, агульны і для сямігадовых дзяцей, і для шасцігдак. Аднак для вучняў шасці гадоў галоўным пры ўспрыманні і завучванні вершаў з'яўляецца апора на слова з канкрэтным значэннем, якое з’яўляецца асновай для вобразнага ўспрымання эмацыянальнай і змястоўнай сутнасці верша. Гэту ўласцівасць у працэсе ўспрымання і завучвання вершаў настаўнік і стараецца замацаваць.

Галоўныя прыёмы работы з шасцігодкамі — завучванне верша з голасу настаўніка, аднаўленне вершаванага твора з апорай на памяць. Сутнасць работы заключаецца ў тым, каб сфарміраваць уменне дзяцей разгледзець за словамі карціны і вобразы, прывучыць іх, напружваючы ўяўленне і фантазію, аднаўляць пачуццёва-канкрэтную аснову слоў, каб убачыць прачытанне як быццам наяве, без цяжкасцей не толькі назваць тэму любога эпізоду ці сітуацыі, але і ўявіць дэталі кожнага аб'екта і іх апісанне: колер, форму, прыкметы.

Метадычны прыём, які забяспечвае дасягненне гэтай мэты, — слоўнае маляванне. Навучанне шасцігодак слоўнаму маляванню патрабуе ад настаўніка спецыяльнай падрыхтоўкі і абсталявання. А пачатак работы заўсёды аднолькавы: праслухаўшы, а потым і прачытаўшы твор, дзеці адразу гавораць аб тым, каго або што можна намаляваць, але без дапамогі настаўніка яшчэ не могуць узгадаць дэталі прачытанага.

Слоўнаму маляванню дзяцей трэба вучыць. Пакажам на прыкладзе, як вядзецца такая работа на ўроку.

Верш Якуба Коласа "Каток"

(А. Клышка. Буквар, 2001, с. 157)

1. Падрыхтоўка да ўспрымання.

Настаўнік паказвае цацачнага коціка:

  • Хто гэта? У каго дома ёсць коцік? Апішыце свайго
    коціка. Які ён?

  • А зараз я прачытаю верш Я. Коласа "Каток". У ім
    таксама расказваецца пра коціка. Паслухайце, як апісвае катка аўтар.

2. Чытанне верша настаўнікам.


3. Паўторнае чытанне.

  • А цяпер паслухайце верш яшчэ раз і пастарайцеся ўявіць тое, аб чым я вам чытаю.


4. Слоўнае маляванне.

Настаўнік прапануе намаляваць катка з верша. На дошцы вывешваецца ліст белай паперы.

  • Маляваць будзем спачатку словамі, а не алоўкам.
    3 чаго пачнём малюнак? Так, узгадаем, які каток апісваецца ў вершы.

  • Якія фарбы возьмем, каб намаляваць пярэстага
    коціка?

  • Закрыйце вочы і ўявіце сабе катка: які ў яго носік (чарнявы), хвосцік (бялявы), кіпцікі (заграбастыя), зубкі, (патырчастыя), спінка (выгінастая).

Апісваючы коціка, настаўнік замяняе белы ліст паперы на ліст з контурным малюнкам коціка.

  • Паглядзіце, ці такога коціка вы сабе ўявілі?
    Давайце размалюем яго.

  • Якія вам спатрэбяцца алоўкі?

  • Як мы намалюем кіпцікі, лапкі, вушкі, вочкі?

— А цяпер заплюшчыце вочы.

Настаўнік замяняе контурную выяву катка каляровай. Расплюшчыўшы вочы, дзеці заміраюць ад нечаканасці: на дошцы вісіць малюнак, які яны малявалі словамі, бачылі ў думках.

Настаўнік працягвае работу, і праз 2 — 3 такіх заняткаў творчае ўяўленне вучняў 6—7 гадоў разаўецца настолькі, што будзе патрабаваць матэрыяльнага падмацоўвання рэальнай карцінкай толькі ў асобных, найбольш складаных выпадках.

Для вучняў шасці гадоў прыём слоўнага малявання карысны галоўным чынам на пачатковым этапе навучання. На падрыхтоўчым этапе тыповым для іх можна лічыць урок, на якім паглыбленаму ўспрыманню праслуханых твораў садзейнічаюць гульнёвыя прыёмы: драматызацыя, харавая дэкламацыя, прагаворванне тэксту з настаўнікам, пашырэнне лексічнага запасу шляхам выдзялення ці падбору слоў-назваў, адгадак на пытанні-загадкі да тэксту.

Своеасаблівыя і ўласцівыя толькі сістэме навучання з шасці гадоў на падрыхтоўчым этапе ўрокі, дзе дзеці слухаюць і развучваюць вершаваныя песенькі-забаўлянкі, лічылкі.

У гэтым выпадку ўрок пачынаецца з песенькі-гулыні, якую шасцігодкі ведаюць і любяць, паколькі шмат разоў гулялі ў яе дома, у дзіцячым садку (напрыклад, "Сарока-варона" ці “Гусі-гусі"). I ўся работа з новай песенькай-гульнёй будуецца на прыёме элементарнай драматызацыі, што прыводзіць да хуткага запамінання тэксту.

Практыка паказвае, што пасля такога ўрока першакласнікі з цікавасцю на перапынках і ў вольны час выкарыстоўваюць у гульні новую песеньку-лічылку. У выніку адпрацоўваецца дыкцыя, фарміруюцца патрэбныя для ў жыцця ў калектыве псіхалагічныя якасці, расце жаданне добра чытаць, каб знаходзіць і вучыць новыя гульні — словам, гэта цудоўная база для агульнай радасці і ўпэў-ненасці кожнага ў сваіх сілах, тым больш, што індывідуальны паказ у гэтым выпадку не з'яўляецца галоўным. А галоўнае — харавая дэкламацыя з патрэбнымі інтанацыямі і калектыўная зладжанасць рухаў. Таму хочацца парэкамендаваць настаўнікам часцей звяртацца да твораў народнай творчасці і ўключаць іх у сістэму ўрокаў у якасці твораў для завучвання на памяць.

Тэксты вершаў для завучвання на памяць розныя па аб'ёму. Гэта характэрная асаблівасць прасочваецца на працягу ўсяго працэсу навучання. Вершы, якія ў сямігодках пры вывучэнні на памяць не выклікаюць вялікіх намаганняў, для шасцігодак з'яўляюцца цяжкімі і патрабуюць дадатковай падрыхтоўкі.

У цэлым цікава і правільна арганізаваная работа над завучваннем верша на памяць - гэта цудоўны від агульнага і літаратурнага развіцця вучняў, які рыхтуе іх да самастойнага чытання.

Улічваючы ўсе названыя вышэй фактары ўспрымання і работы над вершам, можна парэкамендаваць памятку, ці інструкцыю, якая дапаможа ў працыпа завучванню.

Памятка


  1. Прачытай верш. Растлумач сэнс незнаёмых слоў. Удакладні сваё разуменне зместу верша, адказаўшы на пытынні да яго.

  2. Паўторна прачытай верш па слупках.

  3. Вызнач настрой верша, яго рытм.

  4. Прачытай верш 2 — 3 разы з устаноўкай на запамінанне.

  1. Раздзялі верш на сэнсавыя ўрыўкі і вучы часткамі.

  2. Раскажы сам сабе, заглядваючы ў тэкст.

  3. Паўтары па памяці, не заглядваючы ў тэкст.

  1. Падрыхтуйся да выразнага чытання верша на памяць, звярні ўвагу на правільную расстаноўку тэкставых паўз, а таксама лагічных паўз і націскаў.

9.Выразна прачытай верш на памяць.

  1. Паўтары верш перад сном.

  2. Паўтары верш перад заняткамі.

  3. Паўтары верш перад урокам чытання.


Бегласцю чытання называецца самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытанае. Чытанне без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без паўз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання называецца беглым. Бегласць чытання характарызуецца ўспрыманнем і вымаўленнем пэўнай колькасці слоў у мінуту. У адпаведнасці з праграмай тэмп чытання другакласнікаў у канцы навучальнага года 35—50 слоў у мінуту, вучняў III класа — 60—75, а вучняў IV класа — 80—100 слоў у мінуту. Нармальны тэмп чытання адпавядае тэмпу вуснага маўлення – аптымальнага чытання (120 слоў у мінуту).

Павелічэнне тэмпу чытання магчыма толькі пры плаўным чытанні цэлымі словамі. Прычым хуткасць чытання павінна развівацца адпаведна хуткасці разумення. Тэмп чытання ўзрастае паступова і абумоўліваецца правільным і свядомым чытаннем. Нармальны тэмп чытання адпавядае тэмпу вуснага маўлення школьніка.

Для таго, каб развіць у вучняў высокі тэмп чытання, трэба ствараць умовы, пры якіх яны будуць вымушаны многа чытаць. У сувязі з гэтым выпрацоўка хуткасці чытання патрабуе правільнай арганізацыі шматразовага чытання тэксту на ўроку ў адзінстве з усведамленнем яго зместу, вобразаў, малюнкаў прыроды, выяўленчых сродкаў. Паўторнае чытанне павінна быць мэтанакіраваным, дапамагаць развіццю разумовай і эмацыянальнай актыўнасці вучняў. Шматразовае чытанне ажыццяўляецца з дапамогай розных заданняў, накіраваных на работу з тэкстам: выбарачнае чытанне з мэтай падрыхтоўкі да адказу, для пацвярджэння правільнасці свайго выказвання, складанне плана, падрыхтоўка пераказу, апавяданне пра героя, вуснае маляванне, чытанне па ролях.

Метадычная літаратура прапануе розныя віды заняткаў і прыёмы выпрацоўкі хуткасці чытання: 1. Практыкаванні папераджальнага характару, якія садзейнічаюць выпрацоўцы правільнасці чытання. 2. Захаванне гігіены чытання (правільная поза, нармальная адлегласць паміж вачамі і кнігай). 3. Узорнае чытанне настаўніка ў тэмпе, якога лёгка дасягнуць вучня. 4. Штоддзённыя практыкаванні ў чытанні пад кантролем вучняў класа і настаўніка. Цікавым і спрыяльным матэрыялам для паўторнага чытання будуць казкі, для завучвання на памяць — вершы, байкі, прыказкі, загадкі, скарагаворкі. 5. Чытанне вучнямі сказаў, аб'яднаных тэмай, на дошцы, табліцы. 6. Чытанне вучнямі тэксту па картках на працягу пэўнага часу. 7. Падбор з прапанаваных трох-чатырох сказаў пункта плана да пэўнай часткі твора. 8. Спаборніцтва ў чытанні часткі твора. Па сігнале настаўніка вучні пачынаюць і канчаюць чытаць, а затым адказваюць на пытанні.

Выпрацоўваць хуткасць чытання неабходна з улікам індывідуальных асаблівасцей рознага ўзросту.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconКанцэпцыя вучэбнага прадмета " Літаратурнае чытанне "
Літаратурнае чытанне“ разглядаецца як яе пачатковы этап. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет мастацкай літаратуры,...

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconЛітаратурнае чытанне
Звернемся думкамі да прошлага ўрока літаратурнага чытання. Аб чым мы вялі размову на прошлым уроку? (Выказванні дзяцей)

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconУрок па беларускай мове "Мая матуля"
Замацаваць веды навучэнцаў па такiм вiдам маўленчай дзейнасцi, як слуханне, гаварэнне, чытанне I пiсьмо; фармiраваць уменне выразнага...

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconУрок па беларускай мове "Мая матуля"
Замацаваць веды навучэнцаў па такiм вiдам маўленчай дзейнасцi, як слуханне, гаварэнне, чытанне I пiсьмо; фармiраваць уменне выразнага...

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconПлан работы Тучанскага нпк на май 2012 г
Абласны бацькоўскі сход “Ад якасці ўзаемадзеяння – да якасці выхавання, да якасці жыцця – нашага І дзяржавы”

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць icon"Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна"
Удзел у настаўніцкай навукова-практычнай канферэнцыі па тэме: “Ад якасці упраўленчай дзейнасці да якасці педагагічнай працы І да...

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconЯк пісаць сачыненне
Суразмернасць частак сачынення(уступная І заключная часткі ~1/5 усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)

Выразнае чытанне тэксту будуецца на такой якасці навыку чытання, як выразнасць iconХарактарыстыка тэксту навуковага стылю
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка