Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне




НазваЛітаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Дата канвертавання23.02.2013
Памер59.55 Kb.
ТыпДокументы


Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню

Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне


Гучыць музыка А.Пахмутавай “Вечная слава героям” з кінафільма “Бітва за Маскву”


1-шы вядучы. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі знішчылі ў Беларусі 2,2 млн. чалавек, вывезлі ў Германію 380 тысяч юнакоў і дзяўчат. Уся Беларусь была пакрыта сеткай канцэнтрацыйных лагераў і турмаў.


На фоне муз. А.Пахмутавай “Гора народнае” з кінафільма “Бітва за Маскву”

Чытальнік. У час мінулай вайны загінуў кожны чацвёрты беларус.

Кожны чацвёрты быў мёртвы –

мір і спакой ім вечны!

Кожны трэці быў замораны,

скалечаны і знявечаны.

Кожны другі на целе

меў раны, апёкі і шрамы.

І ўсё мы, усе мы мелі

на душы сваёй раны.

Лічым чацвёрты кожны.

А, можа, кожны трэці?

Голадам падкошаныя,

паміралі дзеці.

Колькі прапала без вестак

без пахаванняў, памінак!

А колькі там дзетак

узарвалася на мінах!


2-гі вядучы. Кожная пядзя беларускай зямлі захоўвае пмяць аб гераізме савецкіх людзей у гады Айчыннай вайны. Пра баявую славу партызан, пра іх гераічныя подзвігі напісана шмат твораў беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Творы М.Лынькова “Векапомныя дні”, І.Мележа “Мінскі напрамак”, А.Адамовіча “Партызаны”, І.Шамякіна “Глыбокая плынь” і іншыя добра ведаюць і любяць шматлікія чытачы.

1-шы вядучы. Памяць – гэта, несумненна, самае дарагое, чым узнагародзіла прырода чалавека. Яна непадуладная часу. Наадварот: чым далей аддаляюцца ад нас тыя ці іншыя падзеі, тым больш яскравымі і велічнымі робіцца іх сэнс і вага. З аднаго боку – трагічна абарваныя жыцці маладых людзей, якія закрывалі сабой амбразуры, ішлі на таран варожых самалётаў ці зусім ціха гінулі ў гарачых баях. З другога – веліч учынкаў, маральнасць герояў, вера ў радзіму …

Наш боль аб паўшых ніколі не сціхне, памяць аб іх увекавечана ў кнігах, помніках, абелісках.


Гучыць песня “Абеліскі”, муз. Я.Грышман, сл. І.Валабуева.


2-гі вядучы. Гісторыя, калі ты будзеш пераглядаць кнігі мужнасці строгі змест – не толькі па алфавіту, відаць, на першае месца стане Брэст…


Песня о героях Бреста”, музыка П.Падгайскага


Брэсцкая крэпасць-герой… Сюды бясконцымі патокамі ідуць людзі. На пунсовы асфальт ступаюць асцярожна, быццам баючыся патрывожыць памяць гэтай зямлі аб суровых і жорсткіх баях лета 1941 года.

… 22 чэрвеня. Яшчэ не ўзышло сонца самага доўгага дня года, а світанне разарвалі залпы гармат. Брэсцкі гарнізон уступіў у няроўны бой з фашызмам.


Чытальнік.

Прикрывая Родину собою,

В сорок первом…летом

в дымной мгле

Вы сражались так,

что отзвук боя

Вечно будет слышен на земле.

И опешил враг –

не покорились! –

И учуял:

этих не согнуть!

В вашем подвиге до дна раскрылись

Наш советский облик, наша суть.

Истекая кровью средь руин,

Вы врастали в землю –

и ни с места!

Потому-то первый бой у Бреста

Стал началом битвы за Берлин.


Гучаць званы Хатыні


У квецені, у замеці,

Над нівамі, над рэчкамі

Гучы, як сведка памяці,

Званоў Хатыні рэквіем.

Званіце, званы Хатыні,

Зганяйце санлівую стынь:

Хай голас народнай святыні

Кране ўсіх краін далячынь.


Песня “Хатынь”, муз. І.Лучанка, сл. Г.Пятрэнкі


1-шы вядучы. Гучаць званы Хатыні… Звоняць над спаленымі хатамі, над жыццямі людзей, звоняць над брацкімі магіламі аднавяскоўцаў, над магіламі дзяцей… Звоняць званы над могілкамі 136-ці вёсак, дзе не засталося жыхароў, дзе не збудавана на папялішчы ні адной новай хаты. Назвы спаленых вёсак засталіся толькі ў памяці народнай, ды на магільных плітах Хатыні – на могільніку вёсак.

2-гі вядучы. На Беларусі было разбурана і спалена 9200 вёсак. У руінах ляжала 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў.


Працяг песні “Хатынь”


На фоне перагуду званоў.

Чытальнік.

Забыць Хатыні мы не мусім:

Дасюль нам сніцца страшны сон,

І над зямлёю Беларусі

Гучыць самотны, дымны звон.

Мемарыялам стала сёння Хатынь –

Адна з мільёнаў страт.

І коміны званамі звоняць

На месцы спаленых хат.

Нам не забыць цяжкога гора

Усіх паселішч на зямлі,

Дзе кожны камень, нават зоры

Агнём апалены былі.

Тут тры бярозкі бачаць людзі,

Нібы свайго жыцця гады.

Чацвёртай жа

Няма й не будзе,

Бо стала мёртвай назаўжды.

О не, ёй лёс не даў скарыцца

Перад крывавым груганнём, -

Яна змагла ператварыцца

Ў агонь –

І Вечным стаць агнём.


2-гі вядучы. Стаіць на зямлі Беларусі, падпіраючы сіняе неба, Курган Славы, бачны з усіх бакоў, авяваемы ўсімі вятрамі. І кожны, хто ідзе, або едзе міма, абавязкова схіліць галаву перад подзвігам воінаў-вызваліцеляў. На Кургане Славы зямля прывезена з гарадоў-герояў, са славутай Брэсцкай крэпасці, з усіх памятных мясцін рэспублікі. Першая жменя зямлі легла ў Курган Славы 20 лістапада 1967 года. Сотні тысяч людзей няслі сюды зямлю з родных мясцін, з усіх куткоў Беларусі, палітых крывёю.


1-шы вядучы.

“Никто не забыт и ничто не забыто” –

Горячая надпись на глыбе гранита.

Потухшими листьями ветер играет,

Дождём проливным венки замывает,

Но словно огонь у подножья – гвоздика!

Никто не забыт, и ничто не забыто.


2-гі вядучы. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны Беларусь увайшла як партызанская рэспубліка. Вялікая народная помста… Да яе звалі зруйнаваныя гарады, спаленыя вёскі, нявінная кроў людзей, забітых, закатаваных. Усе: дарослыя і дзеці, старыя і юнакі, - узялі ў рукі зброю.


Урывак з “Лясной песні”, муз. Алоўнікава, сл. Русака.


Чытальнік.

Ля гэтых сосен нельга не спяваць.

Нібы ахопленыя полымем пажару,

Яны, чырвонастволыя, шумяць,

Калышуць вершаліны, як хмары,

Гуллівыя, густыя, ад якіх

Не знае цішыні-спакою Нарач.

Ля гэтых сосен, цяглых, векавых

Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых.

І партызанскіх вогнішчаў, і тых,

Чые курганы слава ахінула.


Урывак з песні “Ой туманы мои, растуманы”, муз. В.Захарава, сл.М.Ісакоўскага

Чытальнік.

На ўзгорку крутым партызан паміраў,

На ўзгорку, дзе вецер шуміць.

Там воран, прысеўшы, пра раны пытаў:

Каторая болей баліць?

- Што раны мае! – адказаў партызан, -

Іх боль хутка згасне з зарой.

Век будзе крывавіць цяжэйшая з ран –

У сэрцы матулі маёй.

Таму я прашу цябе, воран, калі

У маёй будзеш ты старане,

Дзе кожнай вясной расцвітаюць палі,

Старой не кажы пра мяне.

Хай думае лепш, што здароў я і жыў,

Што, пэўна, сяброўку знайшоў,

Што я ажаніўся, пра дом свой забыў,

Таму не пішу ёй лістоў,

Хай думае лепш, што здароў я

І жыў…

Чытальнік.

В веках потомки

Подвиг будут славить,

Который был тобою совершён.

Пускай ты пал,

Но ты сумел возглавить

Тот марш, что был в Берлине завершён.


1-шы вядучы. Мінуць дзесяцігоддзі. Вырастуць пакаленні. Аб Другой сусветнай вайне яны будуць ведаць з кніжак, кінафільмаў, тэлеперадач. У сённяшнім дні застаецца народная ўдзячнасць і памяць пра подзвіг, і гэтая свабодная зямля, і лёс, і цішыня пад мірным небам, за якую змагаліся і перамаглі абаронцы Радзімы.

Гучыць вальс.


Часцей, часцей прыпамінай

Імёны паўшых смерцю храбрых

За родны край, наш мілы край, -

Каб над зямлёй, што млела ў руінах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,

Цвіў гэты белы-белы май, -

Часце, мой друг, прыпамінай!


Гучыць працяг вальса.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconТэма  "Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
Тэма“Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ рэспубліканскі конкурс творчых...

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconПлан работы бібліятэкі на 2009/2010 навучальны год
Афармленне выставы да 65 гадавіны Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconСярод пакутнікаў І герояў
Набліжаецца свята Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для беларускага народа памяць аб гэтай вайне незабыўная І свяшчэнная....

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconМы с гомельских пастбищ, травой знаменитых, Ушли перед самым осенним покосом
Кожны дзень набліжае нас да слаўнай даты — 40-годдзя Вялікай Перамогі. Але гераізм у Вялікай Айчыннай вайне праяўляўся не толькі...

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconПлан работы на восеньскія канікулы
Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconТрагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках
Такім творам, на маю думку, з'яўляецца трагікамедыя «Трыбунал». П'еса займае адметнае месца сярод твораў драматургіі аб гераізме...

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconВялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння Другой сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconВялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння Другой сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне iconСёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю
Вялікай Айчыннай вайны школьнікамі, навучэнцамі каледжаў І студэнтамі вузаў не выклікае сумневу. У айчыннай сістэме выхаваўчай работы...

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне icon«Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне»
Прапануем спіс літаратуры, якая знаходзіцца ў фондзе ўнутрырэспуб-ліканскага дакументаабмену І пераразмеркавання аддзела камплектавання...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка