Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг




НазваПалітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг
Дата канвертавання23.02.2013
Памер192.79 Kb.
ТыпДокументы
Блок 8

Пытанне 54. Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг.

Пытанне 55. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцяў у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г.

Пытанне 56. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пытанне 57. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гг. XX ст. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Першыя прэзідэнцкія выбары.

Пытанне 58. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

Пытанне 59. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Інтэграцыйныя працэсы. Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пытанне 60. Культура Беларусі на сучасным этапе.


Пытанне 54. Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг.

Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР са спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. Да таго ж, савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі.

У канцы 1982 г. памёр Леанід Ілліч Брэжнеў.. Кіраўніком партыі і дзяржавы стаў Юры Уладзіміравіч Андропаў былы Старшыня КДБ. Ён бачыў пераадоленне застою ў навядзенні ў краіне дысцыпліны і парадку. Аднак ён цяжка захварэў і праз 14 месяцаў памёр. Пасля яго смерці кіраўніком партыі быў абраны прэстарэлы Канстанцін Усцінавіч Чарненка, які прабыў на гэтым пасту з лютага 1984 па сакавік 1985 г. Ён імкнуўся вярнуць краіну да брэжнеўскага застою. Пасля смерці К.У. Чарненкі Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны Міхаіл Сяагеевіч Гарбачоў. У красавіку 1985 г. на Пленуме ЦК КПСС ён абвясціў перабудову. У аснове прапанаванай ім праграмы ў эканоміцы ляжала інтэнсіфікацыя вытворчасці на аснове НТР, павышэнне вытворчасці працы, істотнае павышэнне якасці прадукцыі і яе аб’ёмаў, укараненне ў планавую эканоміку элементаў рыначных адносін. Адначасова ён абвясціў дэмакратызацыю савецкага грамадства, галоснасць і плюралізм думак.

Ініцыятары перабудовы першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, істотна не закранаючы асноў савецкай камандна-адмінстратыўнай сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны. Менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

Канкрэтнай праявай новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989 – 1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Дзякуючы гэтаму паўсталі розныя формы ўласнасці і суб'екты гаспадарання. Усё гэта сведчыла пра паступовае ўкараненне элементаў рынкавай эканомікі.

Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася неўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала самай кансерватыўнай. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціха супрацьдзейнічала рэформам.

Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках палітыкі і шырокія колы грамадства разумелі рэфарматарскія захады Гарбачова як адыход ад таталітарнага рэжыму. Яны пачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і зачыненасці дзеянняў уладных структур), палітычнага і светапогляднага плюралізму.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця ў Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным напрамкам сваёй дзейнасці абрала захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры: "Талака" і "Тутэйшыя" ў Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Магілёве, "Край" у Брэсце і інш. На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. ў Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь. Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэнне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай.

Амаль адначасова з афармленнем БНФ узнікалі іншыя групоўкі, грамадскія аб’яднанні, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвені 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару.

Між тым рэалізаваць праграму перабудовы не удавалася. Самай галоўнай прычынай была адсутнасць у Гарбачова дакладнай канцэпцыі і праграмы перабудовы, а таксама каманды здольнай яе рэалізаваць. Акрамя таго былі іншыя прычыны.

1. Антыалкагольная кампанія скараціла паступленні ў бюджэт краіны.

2. Аварыя на ЧАЭС 1986 г. і землятрус у Арменіі ў 1988 г. выклікалі вялікія дадатковыя выдаткі.

3. Велізарныя выдаткі на вайну ў Афганістане (да 1989 г.).

4. Гонка ўзбраенняў.

5. Супраціўленне кансерватыўных сіл у партыі і грамадстве.

6. Памылкі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы.

Адной з першых задач гарбачоўскай рэформы была барацьба з п’янствам. Супраць п’янства выступаў яшчэ Ю.У. Андропаў, але дазволіў прадаваць танную гарэлку, якую называлі “Андропаўкай”.

Пілі ў той час савецкія людзі вельмі многа насельніцтва СССР стаяла на мяжы выраджэння. З 1980 па 1985 г. удвая скарацілася спажыванне мяса і рыбы, затое ужыванне чыстага спірту на чалавека ў год павысілася аж да 12 літраў (у падлік трэба уключыць усіх людзей, нават дзяцей і старых). Журналіст Камсамольскай праўды, які праязджаў праз адну вёску пад Масквой піша: “летам каля пятай гадзіны пасля абеду ўсе жыхары вёскі былі п’янымі, мужчыны, жанчыны, маладыя людзі, некаторыя ляжалі на зямлі ў сьмярдзюхах.”

Кампанія супраць алкаголю пры Гарбачове пачалася ў маі 1985 г. Зачынены былі некаторыя крамы з гарэлкай, абмежаваны гадзіны продажу, павышаны цэны і зменшана вытворчасць да 50 працэнтаў. Тады людзі пачалі гнаць самагонку з цукру, якога стала не хапаць у крамах. Каб задаволіць пакупнікоў, трэба было імпартаваць цукар з Кубы і плаціць за яго зброяй і іншымі таварамі. Абмежаванне вытворчасці і спажывання алкаголю каштавала дзяржаве більёны рублёў даходу, і выклікала незадаваленне стоячых у чарзе за цукрам пакупнікоў. Таму ад гэтай палітыкі адмовіліся ўжо ў 1988 годзе.

Як паказала статыстыка, у 1987 годзе у Беларусі ад алкаголю памерла 10 000 людзей, у 1988 годзе — 11 000 і з кожным годам лік смяротнасьці ад пьянства ўзрастаў. Нажаль, каштоўная антыалкагольная кампанія, не дасягнула жаданага поспеху і дорага каштавала дзяржаве, былі страчаны мільярды рублёў бюджэтных сродкаў. Разам з тым нельга не адзначыць, што ў гады барацьбы з алкагалізмам узрасла нараджаемасць і скарацілася смяротнасць. Ужо ў 1986 годзе, ў разгар антыалкагольнай кампаніі, спажыванне спірту скарацілася з 12 да 5,6 літра на душу насельніцтва. Зараз у Беларусі спажываецца 10 літраў чыстага спірту на душу насельніцтва.

Адной з прычын эканамічнага крызісу стала аварыя на ЧАЭС, на пераадоленне наступстваў якой былі кінуты велізарныя сродкі. 600 000 чалавек сталі ліквідатарамі аварыі на аплату іх працы, лячэнне ільготы выдзялялі велізарныя сродкі. Адсяленню падлягалі сотні тысяч чалавек, што таксама каштавала мільярды рублёў. Будаўніцтва саркафага над рэактарам і пад рэактарам было надзвычай складаным тэхнічным праектам, які каштаваў не адзін мільярд рублёў. Значныя сродкі спатрэбіліся для пераадолення наступстваў землятрасення ў Арменіі пад час, якога поўнасцю былі зруйнаваны два гарады і загінулі дзесяткі тысяч чалавек.

Працягвалася і вайна ў Афганістане, кожны дзень якой каштаваў дзесяткі мільёнаў рублёў. У выніку баявых дзеянняў больш за 14 000 савецкіх салдат і афіцэраў былі забіты, сярод іх было больш за 800 беларусаў. Толькі ў лютым 1989 г. Савецкія войскі былі выведзены з Афганістана.

У гады перабудовы ЗША па ініцыятыве прэзідэнта Рональда Рэйгана навязалі СССР праграму “Зорных войнаў”, якая была разбуральнай для эканомікі СССР. Праграма зорных войнаў заключалася ў вывядзенні на арбіту Зямлі элементаў ПВО і ядзернай зброі. ЗША здолела стварыць некалькі караблёў шматразовага выкарыстання Шатл. СССР удалося запусціць адзін раз толькі адзін чаўнок (Буран).

Цяжкае матэрыяльнае становішча, фінансавыя праблемы ўскладняліся супраціўленнем перабудове кансерватыўных слаёў у кіраўніцтве краіны і КПСС. У Гарбачова было вельмі мала аднадумцаў на ўсіх узроўнях ўлады, ў тым ліку і ў Палітбюро. Таму рашэнні з’ездаў і пленумаў ЦК не выконваліся ці выконваліся фармальна. Таму рэформы буксавалі.

План перабудовы існаваў у агульных рысах без канкрэтызацыі дэталяў, без вызначэння канкрэтных тэрмінаў і выканаўцаў. Да таго ж дэмакратызацыя і галоснасць прывялі да страты кіруемасці у дзяржаве кіраўнікі ўсіх звеньяў сталі выбірацца падначаленымі і дзейнічаць у інтарэсах калектыва, а не дзяржавы.

У выніку галоснасці губляўся аўтарытэт партыйнага кіраўніцтва і самой КПСС, сакрэтныя старонкі гісторыі, якія станавіліся даступнымі грамадству (маюцца на ўвазе рэпрэсіі супраць уласнага народа на усіх этапах гісторыі СССР). Сталі шырока вядомыя злоўжыванні уладай, хабарніцтва, усёдазволенасць дзеянняў партыйных апаратчыкаў іх льготы і прывілеі. Усё гэта не спрыяла выхаду з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу, ў якім аказаўся СССР у другой палове 80 гг. Усё гэта суправаджалася збядненнем насельніцтва, усеагульным дэфіцытам перабоямі у забеспячэнні асобнымі прадуктамі і таварамі (цыгарэты, цукар, мыла, пральны парашок, панчохі, шкарпэткі і г. д.). Гэта вымусіла ўлады рэспублікі ужо 1988 г. увесці забеспячэнне таварамі першай неабходнасці па картках, якія выдаваліся ў ЖЭСах і сельсаветах. Картачная сістэма не дапамагала вырашыць праблемы дэфіцыта, бо не гарантавала наяўнасць тавараў у магазінах.


Пытанне 55. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцяў у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г.

Тым часам у СССР працягвалася пагаршэнне эканамічнага становішча якое ў канцы 1990 г. прывяло да масавых акцый пратэсту у другой палове 1990 і пачатку 1991 года. У той час і палітыкам і многім простым людзям здавалася, што віной іх бядотнага становішча з’яўляецца існаванне СССР, які быў пабудаваны на несправядлівасці. Многія рэспублікі (Літва, Латвія, Эстонія, Малдова) захоплены гвалтоўна, іншыя увайшлі ў саюз пад ціскам бальшавіцкай партыі якой ужо ў 1990 г. ніхто не давяраў. Сама сацыялістычная сістэма ў масавай свядомасці пачала лічыцца не проста стратнай, а супрацьнатуральнай, такой, якая супярэчыць законам эканомікі, а значыць і законам прыроды. Дэмакратызацыя і галоснасць зрабілі шырока-вядомымі падрабязнасці сталінскіх рэпрэсій у мінулым і падрабязнасці быту сучаснай партыйнай вярхушкі (велізарныя прывілеі за народны рахунак). Такім чынам, далейшае паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу паставіла пад пытанне існавання СССР як адзінай дзяржавы.

Савецкая імперыя больш ўжо не магла трымаць у падпарадкаванні саюзныя рэспублікі. Унутранны палітычны крызіс СССР праявіўся ў так званым "парадзе суверэнітэтаў". Так 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб'явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. (самая апошняя з усіх рэспублік) БССР таксама прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўсталёўвалася вяршэнства законаў БССР, дэкларавалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцяў, якія меліся на яе тэрыторыі і т. д. і т. п.. Трэба адзначыць, што на некаторы час ў Беларусі, Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, паклалі пад сукно (іншымі словамі яе прынялі але сілы закону не надалі). Так зрабілі таму, што вырашылі пачакаць, што адбудзецца ў іншых рэспубліках і ў першую чаргу ў Расіі. Падобным чынам паступілі яшчэ 8 саюзных рэспублік


Пытанне 56. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, не ўвянчаліся поспехам, эканамічны крызіс сацыялістычнай сістэмы паглыбляўся далей і ў канцы 1980 х гадоў дасягнуў катастрафічных памераў. За эканамічным крызісам вынікаў палітычны, які паставіў пад пытанне існавання СССР як адзінай дзяржавы.

Каб неяк выратаваць становішча 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. У ім прыняла ўдзел усяго 9 саюзных рэспублік, у каторых прыйшло на выбары толькі 70 % выбаршчыкаў. З гэтых 70 %, прыняўшых у выбарах грамадзян 9 рэспублік 76,4 % выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі за саюз выказаліся – 82,7% з тых, хто прыйшоў на выбары (такіх было каля 80%). Нягледзячы на ўсе прыведзеныя агаворкі, вынікі рэферэндума дазвалялі меркаваць, што большая частка грамадзян СССР былі за захаванне Саюза, але у той жа час было ясна, што саюзны дагавор ад 1922 г. безнадзейна састарэў і ў сваім старым выглядзе саюз існаваць больш не можа. Таму ў чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД). Яго падпісанне было прызначана на 20 жніўня 1991 г. Але гэтаму дагавору не суджана было ўбачыць свет.

19 жніўня 1991 9 членаў урада (міністраў) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (больш вядомы як ГКЧП або ДКНС у беларускім перакладзе) і захапілі уладу ў дзяржаве. Яны адхілілі прэзідэнта Гарбачова ад улады і сябе (камітэт) абвясцілі кіраўнікамі краіны, далей яны планавалі ўвесці войскі ў рэспублікі, якія аб’явілі аб суверэнітэце і пад пагрозай зброі прымусіць іх застацца ў старым СССР. Рэкам крыві не даў праліцца прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын. Які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а яго членаў – дзяржаўнымі злачынцамі.

Трэба адзначыць, што члены ДКНС былі крайне не сімпатычнымі людзьмі. Адзін з іх міністр фінансаў Паўлаў, яго запомнілі як аўтара рабаўнічай (грабительской) грашовай рэформы 1988 г. і падонка. Ён раптоўна абвясціў аб замене старых 50 і 100 рублёвых купюр на новыя. Усе, хто хацеў захаваць свае грошы павінны былі памяняць усе ўзгаданыя купюры да вызначанай даты. Тыя, хто не паспяваў абмяняць свае 50 і 100 рублёўкі на новыя да гэтай даты, губляў іх. Рэформа вызвала спачатку ажыятаж а потым азлабленне і нянавісць не толькі да Паўлава, але і да ўсё гэтай ажырэўшай “эліты”. Далёка не ўсе паспелі абмяняць старыя грошы на новыя. Разам з гэтым амаль у 10 разоў узраслі цэны на прадукты харчавання.

ГКЧП арыштавалі 22 жніўня 1991 г. Крывавага пагрому на ўвесь СССР не адбылася, але і падпісанне новага саюзнага дагавору было сарвана. Саюз узнавіць ужо стала не магчыма, бо адразу ж пасля путча ўсе рэспублікі, якія мелі дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце але “трымалі іх пад сукном” надалі сваім дэкларацыям сілу закона.

У Беларусі 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». На працягу верасня былі прыняты рад законаў, якія замацоўвалі палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. А 7 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня 1991 г. падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць.

21 снежня 1991 г. у горадзе Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прынята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое на той час было яшчэ вельмі няпэўным. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР.

Новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. У апошнія гады свайго існавання Савецкая імперыя ўжо не магла трымаць у падначаленні свае сатэліты. Так ў Польшчы на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальны хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася "бархатная рэвалюцыя", у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі Вацлаў Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Жэлю Мітев Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Нікалае Чаушэску быў расстраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з Іонам Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. Такім чынам адзіны сацыялістычны лагер ва Усходняй Еўропе распаўся. На міжнароднай арэне засталася адна палітычная звышдзяржава ЗША і адзін дзейсны ваенна-палітычны блок НАТО.


Пытанне 57. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гг. XX ст. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Першыя прэзідэнцкія выбары.

Перыяд 1991 – 1994 гг. быў характэрны паслабленнем палітычнага і эканамічнага кіраўніцтва рэспублікай, вострай барацьбой за ўладу ў Вярхоўным Савеце. У гэты час ствараецца рад палітычных партый, да 1995 г. іх было зарэгістравана 34. Але яны былі адносна нешматлікімі і не аказвалі істотнага ўплыву на ход падзей. Выключэнне складалі партыя БНФ, ПКБ, КПБ, Партыя народнай згоды і Аб’яднаная грамадзянская партыя. Пры Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь была створана камісія па распрацоўцы новага праекта Канстытуцыі Рэспублікі, але з-за ўнутрыпарламенцкай барацьбы, змен старшынь Канстытуцыйнай камісіі канстытуцыя была прыняты толькі 15 сакавіка 1994 г. Галоўнай яе асаблівасцю было ўвядзенне інстытута прэзідэнцтва. У выніку выбараў 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь стаў А.Р. Лукашэнка. У маі 1995 г. адбыліся новыя выбары ў парламент. Адначасова Прэзідэнт ініцыяваў правядзенне рэферэндума па пытаннях надання рускай мове статуса дзяржаўнай, як і беларускай, аб змене сімволікі, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб праве прэзідэнта распускаць парламент. Па ўсіх гэтых пытаннях прэзідэнт атрымаў падтрымку насельніцтва.

У 1996 г. абвастрыліся адносіны паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі. З мэтай пераадольвання палітычнага крызіса прэзідэнт ініцыяваў правядзенне другога рэферэндума. З дапамогай гэтага рэферэндума былі ўнесены некаторыя змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Вярхоўны Савет стаў двухпалатным у складзе Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Былі таксама пашыраны правы Прэзідэнта. У 2000 г.г. былі праведзены выбары новага двухпалатнага парламента, а ў 2001 г. на новы пяцігадовы тэрмін прэзідэнтам зноў быў выбраны А. Р. Лукашэнка. Згодна з вынікамі трэцяга ініцыяванага прэзідэнтам рэферэндума, які адбыўся 14 кастрычніка 2004 г., А. Р. Лукашэнка атрымаў права зноў балаціравацца на пасаду прэзідэнта ў час выбараў 2006 г., у выніку якіх ён атрымаў у сваю падтрымку пераважную большасць галасоў выбаршчыкаў. У час парламенцкіх выбараў 28 верасня 2008 г. ні адзін з прадстаўнікоў апазіцыі не быў выбраны дэпутатам палаты прадстаўнікоў.


Пытанне 58. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

У эканамічнай сферы пасля распада СССР і стварэння суверэнных дзяржаў адбыўся пераход да ліберальнай рыначнай эканомікі. Пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў і пераход на свабоднае цэнаўтварэнне.

За 1991 – 1995 гг. валавы нацыянальны прадукт скараціўся на 35%, рэальная зарплата зменшылася на 50%. 60% насельніцтва апынулася за рысай беднасці. Палажэнне яшчэ больш ускладнялася ў сувязі з узрастаючай інфляцыяй, ростам беспрацоўя, нарастаннем іншых сацыяльных праблем.

У 1996 г. быў узяты курс на эканоміку з моцным дзяржаўным рэгуляваннем. Былі зацверджаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гг., прыпынена прыватызацыя, спыніўся дэмантаж буйнай калгасна-саўгаснай вытворчасці і зроблены ўпор на аднаўленне калгасаў.

У выніку прынятых мер па стабілізацыі эканомікі з 1996 г. спыніўся спад вытворчасці і з 1997 г. пачаўся невялікі ўздым. У 2001 г. Беларусь першай на постсавецкай прасторы аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г. У 2001 – 2005 гг. прырост валавага ўнутранага прадукту ў Рэспубліцы Беларусь штогод складаў у сярэднім 7,5%. Паступова пачалася выпрацоўвацца «беларуская мадэль» сацыяльна-эканамічнаяга развіцця, дзе ўсталявана моцная дзяржаўная ўлада.

У 2006 г. былі абмеркаваны і зацверджаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг, дзе у якасці асноўнай задачы пастаўлена павышэнне якасці жыцця людзей.


Пытанне 59. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Інтэграцыйныя працэсы. Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У знешняй палітыцы Рэспубліка Беларусь з самага пачатку свайго самастойнага развіцця ўзяла курс на шматвектарнасць знешнепалітычнага курсу. Яе прызналі 160 дзяржаў свету, Беларусь стала членам некалькі дзесяткаў міжнародных арганізацый, у тым ліку такіх аўтарытэтных як АБСЕ, МВФ, СНД і інш. Асабліва цесным з’яўлялася супрацоўніцтва з краінамі “трэцяга свету”. Беларусь стала паўнапраўным членам руху недалучэння, што паспрыяла ўмацаванню эканамічных і культурных сувязяў з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Але прыярытэтным напрамкам ў знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі былі і застаюцца ўзаемаадносіны з Расіяй. Пастаянна ўмацоўваецца эканамічнае супрацоўніцтва гэтых краін, прыняты рад палітычных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў. У 1995г. падпісаны дагавор аб дружбе, дабрасуседстве і супрацоўніцтве Беларусі з Расіяй. 2 красавіка 1996 г. Дагавор аб стварэнні садружнасці Беларусі і Расіі, а 8 снежня 1999 г. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Супрацоўніцтва ў межах саюзнай дзяржавы прывяло да стварэння Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана ў межах новага інтэграцыйнага аб’яднання Еўразійскай эканамічнай супольнасці, які пачаў дзейнічаць з 2012 года. Гэта паспрыяла паглыбленню эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва паміж краінамі Мытнага саюза і стала перадумовай фарміравання адзінай эканамічнай прасторы і свабоднага перамяшчэння тавараў капіталаў і людзей, забяспечыла стабільныя рынкі збыту тавараў для прамысловасці і сельскай гапсадаркі Беларусі.


Пытанне 60. Культура Беларусі на сучасным этапе.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры. Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш.

Імкненне ўрада, аказаць падтрымку айчыннай культуры прывяло да стварэння грунтоўнай заканадаўчай базы. З’явіліся законы «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (1992) і інш.

Духоўнае адраджэнне немагчыма без захавання багатай спадчы­ны – шматлікіх помнікаў гісторыі і культуры. Многія гарады: Мінск, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Мір, Гомель, Полацк і інш. – маюць унікальныя архітэктурныя помнікі. Нягледзячы на цяжкасці, шмат што зроблена для іх рэстаўрацыі.

Новыя рэаліі ўвайшлі ў беларускую культуру шматлікімі выставамі, вернісажамі, на якіх шырока прадстаўляліся раней забароненыя творы.

Штогод у рэспубліцы праводзіцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў: «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны кінафестываль «Лістапад» і інш.

На нацыянальна-культурнае развіццё накіравана дзейнасць многіх творчых і грамадска-культурных аб'яднанняў: Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага краязнаўчага таварыства, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш.

Атрымалі далейшае развіццё фізкультура і спорт. У рэспубліцы захавалася матэрыяльная спартыўная база. У 2005 г. налічвалася больш за 24 тыс. спартыўных збудаванняў, у кожным абласным і многіх раённых цэнтрах ўзведзены лядовыя палацы.

За 2000 – 2005 гг. у рэспубліцы падрыхтавана 4540 майстроў спорту з іх 519 міжнароднага класа,. На чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2005 г. беларускімі спартсменамі заваявана 419 медаляў.

Літаратура і мастацтва. Пачатак 1990-х гг. азнаменаваўся перавыданнем забароненых раней твораў Гарэцкага, Луцкевіча, Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага і інш. Вялікую цікавасць выклікалі творы, прысвечаныя тэмам сталінскіх рэпрэсій, гістарычнага мінулага і сучаснасці. У літаратуры працягвалася абнаўленне стыляў, з’яўленне новых тэматычных і жанрава-стылістычных кірункаў, засваенне вопыту еўрапейскай і сусветнай літаратуры, лепшых традыцый 1920 – 1930-х гг.

Побач з пакаленнем ужо вядомых празаікаў працавалі над новымі творамі пісьменнікі Рубанаў, Лялько, Арлоў, Наварыч, Асташонак, Федарэнка, Бутрамееў і інш.

У беларускай драматургіі выдзяляюцца тры асноўныя тэмы – ча­лавек, жыццё, гісторыя. Навізной і арыгінальнасцю характарызуюцца многія творы, сярод іх – «Вірус» Г. Каржанеўскай, «Песня Цэзара» Л. Рублеўскай, «Прыватны сектар» М. Казачонка, «Жаніх па перапісцы» А. Федарэнкі, «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча і інш. Па-ранейшаму плённа працавалі ў гэтым жанры А. Дудараў, А. Аста­шонак, У. Клімовіч, I. Сідарук i інш.

У паэтычных кнігах, публікацыях у значнай ступені знайшлі мастацкае адлюстраванне тэмы, вобразы, настроі, якімі паэзія жыла з пачатку дэмакратычнай перабудовы грамадства. Пачынаючы з 1986 г. скразной у паэзіі застаецца чарнобыльская тэма. Гора народа, пакуты і боль чалавека на знявечанай зямлі – лейтматыў твораў Я. Сіпакова, М. Танка, А. Лойкі, В. Зуёнка, М. Мятліцкага, А. Хатэнкі і інш.

Перыяд на мяжы XX – XXI стст. Створаны мастацкія фільмы, прысвечаныя сучасным праблемам: «Гладыятар па найме», «Паміж жыццём і смерцю» Дз. Зайцава. Зняты эпічны тэлесерыял «Плач перапёлкі» паводле твораў I. Чыгрынава (рэжысёр I. Дабралюбаў), дакументальны фільм «Пасля Перамогі» (рэжысёры В. Жыгалка і С. Шчаглоў). У мастацкім фільме «У жніўні 44-га...» (рэжысёр М. Пташук) паказаны складаныя абставіны ў заходніх абласцях Беларусі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гледачоў узрасла цікавасць да гісторыі Беларусі. Створаны дакументальна-мастацкі цыкл В. Шавялевіча: «Да вас, сучаснікі мае...», «Пастка для зубра», «Беларусь на крыжы стагоддзяў». У жанры легенды вырашаны гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анастасія Слуцкая» (рэжысёр Ю. Ялхоў) пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў пачатку XVI ст. Рэлігійным дзеячам, асветнікам прысвечаны фільмы «Запавет Ефрасінні», «Сімяён Полацкі» С. Гайдука.

Дасягненні і праблемы беларускай навукі. У цяжкіх умовах апынулася беларуская навука. Пачынаючы з 1991 г. затраты на навуку і навуковыя даследаванні пастаянна скарачаліся і ў 1996 г. склалі менш за 1 % дзяржаўнага бюджэту. У пачатку 1990-х гг., у параўнанні з 1988 г., фінансаванне навуковых даследаванняў зменшылася ў 7 разоў. Рэзка скарацілася колькасць работнікаў, занятых асноўнай навукова-тэхнічнай дзейнасцю: са 107 тыс. у 1990 г. да 51 тыс. у 1994 г. Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці.

Сітуацыя пачала мяняцца ў другой палове 1990-х гг. У 1997 г. Ука­зам Прэзідэнта Акадэмія навук атрымала статус Нацыянальнай. Ство­раны інстытуты праблем энергетыкі, радыёэкалагічных праблем, малекулярнай і атамнай фізікі, тэхналогіі металаў у Магілёве, хіміі новых матэрыялаў, Інстытут леса. Расце прыём у аспірантуру. Створаны спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Да канца 1990-х гг. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працавала больш за 4300 навуковых супрацоўнікаў.

З найбольш вядомых дасягненняў беларускай навукі вядомы наступныя: суперкампутар «СКІФ», створаны ў выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій, беларускі касмічны апарат «БелКА» – малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

Развіццё адукацыі. Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. 3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Мяняюцца структура і змест адукацыі, адбываецца прывядзенне іх у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

У прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца паглыбленне інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. 15 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ) атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні.

3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння камерцыйных (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2005/06 навучальным годзе ў сістэме ВНУ функцыянавала 54 установы, у якіх навучалася 385 тыс. студэнтаў.

У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культур­ны цэнтр. Яна з'яўляецца часткай інтэлектуальнага скарбу нашай планеты і своеасаблівым сімвалам сучаснай Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconТаццяна Чыжова Праблематыка І парадак дня савецкай эліты канца 1980х — пачатку 1990х гадоў (па матэрыялах «Беларускай думкі / Коммуниста Белоруссии»)
Мка» («Коммунист Белоруссии») з мэтай выявіць самаўсведамленне беларускай савецкай эліты канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў як самастойнага...

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconУводзіны ў дысцыпліну "Гісторыя Беларусі"
Тэма 3: Утварэнне І грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconУсталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср
Снк з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў ІХ склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся...

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconПравядзенне аграрнай рэформы ў палескім ваяводстве
Савецкай Расіі (які выступіў таксама па даручэнню ўрада Савецкай Беларусі) І ўрада Савецкай Украіны, з аднаго боку, І ўрадам Польшчы...

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconБілет №17 Беларусь у пер палове 19 ст.: грамадска-палітычнае І сацыяльна-эканамічнае становішча
Беларусь у пер палове 19 ст.: грамадска-палітычнае І сацыяльна-эканамічнае становішча

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconТэма "Асвятленне грамадска-палітычнай І этнакультурнай праблематыкі ў гістарыяграфіі ІІ паловы 80-х гг. ХХ пачатку ХХІ ст."
Тэма “Асвятленне грамадска-палітычнай І этнакультурнай праблематыкі ў гістарыяграфіі ІІ паловы 80-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.”

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconУ перщай палове ХІХ ст на Беларусі, як І ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у
У перщай палове ХІХ ст на Беларусі, як І ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад...

Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг iconЗмест
Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XVI першай палове XVII ст складала сельская гаспадарка, з якой былі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка