Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі




НазваЖыццёвыя сцежкі панка Алежкі
Дата канвертавання23.02.2013
Памер95.4 Kb.
ТыпДокументы
Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі

Альгерд Бахарэвіч, звычайны беларускі хлопец і пісьменнік, жыве зараз у нямеччыне, працуе над новымі кнігамі, а на радзіму калі-нікалі прыязжае іх прэзентаваць. У шматлікіх інтэрв’ю ён распавядае пераважна аб сваёй сучаснай пісьменніцкай дзейнасці, не болей. Вось і ўзнікла ідэя пабачыць яго вачыма тых, хто даўно ведае, вачыма сяброў і проста знаёмых. Даведацца пра цікавыя звесткі з яго біяграфіі, калі ўсе ведалі яго не як "Альгерда Бахарэвіча", а як "Алежку". Калі будучыня здавалася яшчэ такой не выразнай і неакрэсленай, а быў толькі панк нот дэт…

Віктар Жыбуль, паэт і літаратуразнаўца

Як паэт Альгерд пачаў друкавацца ў 1992 г. Першая публікацыя была падпісана Алег Бахарэвіч, але ўсе наступныя – ўжо Альгерд.
Сказаць, што ен быў даволі экспрэсіунай асобай– нічога не сказаць. Чаго ён толькі не выкідваў. Памятаю, як напачатку 1995 г. на творчай вечарыне Славаміра Адамовіча ў Доме літаратара Алежка выйшаў на сцэну ў швэдры, трусах і чорных акулярах і праспяваў пад гітару песню “Спадчына”, якая заканчвалася словамі “…такое гаўно”. Пакуль ён спяваў, нейкі хлопец поўзаў па сцэне і штурхаў носам бутэльку з-пад гарэлкі, якая каталася перад ім туды-сюды. Гэты выступ патрапіў на відэастужкі і засвяціўся ў скандальным агітфільме Юрыя Азаронка “Ненависть. Дети лжи”, пасля чаго ўсе іранічна называлі Альгерда “кіназоркай”. 
Вызначыўся Альгерд і на беларуска-македонскай літаратурнай канферэнцыі, калі пры ўсіх з’еў букет дзьмухаўцоў.

Больш блізка мы з Альгердам пазнаёміліся ў 1996 г., калі я далучыўся да літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Разам выступалі на розных імпрэзах, удзельнічалі ў пэрформансах. Мне памятаецца імпрэза пад назвай “Шабаш Бум-Бам-Літа” на адкрытай сцэне ў Парку імя М. Горкага, калі мы ўсе разам выйшлі на сцэну і пачалі падмятаць яе мяцёлкамі. І раптам выклівалі дождж: падчас гэтага канцэрту распачалася грандыёзная залева!


c:\documents and settings\dashen\'ka\рабочий стол\фоты бахаревича\x_a53d1730.jpg

...Чэрвень 1996 году. Імпрэзу "Шабаш Бум-Бам-Літа". На здымку (злева направа): Ільля Сін, Альгерд Бахарэвіч і Зьміцер Вішнёў, якія захінаецца ад залевы Тазікам. (спасылка тут - http://vkontakte.ru/album-25017578_137055258#/photo-25017578_244758969)

Дарэчы, у той час Алежка хадзіў не з кароткай стрыжкай, як цяпер, а з даўгімі валасамі – менавіта такі ён на здымку ў нашым калектыўным бумбамлітаўскім зборніку “Тазік беларускі” (1998).

Пасля заканчэння Педунівера ён нейкі час працаваў у школе, выкладаў, здаецца, сусветную культуру ці нешта такое. Вучні былі ў захапленні ад выкладчыка-панка! Здаецца, яны яго так і клікалі – Алежка – і часам прасілі пад час урока распавесці што-небудзь на рок-музычныя тэмы.

Потым Альгерд пайшоў працаваць журналістам у газету “Белорусский тракторостроитель”, вёў там аддзел культуры. Праца яму не падабалася (начальнік быў “старой закалкі”, змушаў пісаць на розныя непрыемныя альбо нецікавыя для Алежкі тэмы), ён то звальняўся з яе, то зноў уладкоўваўся. Я жыў недалёка ад рэдакцыі, і мы рэгулярна бачыліся. Альгерд чытаў мне свае новыя вершы. Адзін з іх я асабліва запомніў…

* * *
Гэты дом будавалі ваеннапалонныя
А цяпер пераможцаў разьбіў параліч
На балконах вывешваюць сонца кальсоннае
Ды зрастаюцца з вокнамі каралі

І калі я стаю ля дзьвярэй на пляцоўцы
І наўмысьля так доўга шукаю ключы
Ажываюць суседзі - старыя вайскоўцы
Партызаны, мэдсёстры, героі-ўрачы

Вочкі дзьвераў як тры насьцярожаных вока
Назіральнік да кожнага вочка прыліп
Захінае асьлеплыя вочы трывога:
Можа, гэта за намі прыйшлі?

Шэпча штось камандзір затанулай субмАрыны
Пазірае у вочка нібы ў пэрыскоп
У маршчынах ілба закіпае выпарына
Рукі рыюць нябачны акоп

Чую танкавы гул інвалідных калясак
І разьбітых тэрмомэтраў звон
Па пляцоўцы паўзе пах гарэлага мяса
Надрываецца акардэон


1999 г.

Памятаю, як Алежка яго толькі-толькі напісаў і зачытваў мне на балконе ўсё той жа рэдакцыі "Белорусского тракторостроителя". А месціцца яна якраз у "доме, збудаваным ваеннапалоннымі"! Вось такая іронія.

У 1993 г. Альгерд разам з сябрам Лаўрэнціем (Сяргеем Лаўрэнцьевым) заснаваў “Правакацыю” – “першы беларускамоўны панк-гурт”, чым потым вельмі ганарыўся. Напачатку гурт называўся “П..дзёж і правакацыя”, прычым першую частку назвы ўвасабляў Лаўрэнцій, а другую – Алежка. Праз нейкі час Лаўрэнцій сышоў з гурта, і разам з ім знік і “П..дзёж” – за ансамблем замацавалася назва “Правакацыя”. Гэтая назва, як мне падаецца, адлюстроўвае сутнасць тагачаснай творчасці Альгерда – як музычнай, так і ўласна паэтычнай. Адзін з яго тагачасных праграмных вершаў гучаў наступным чынам:

Не, спадарства, я не першы,
Хто пачаў камечыць словы:
Напісаны мной не вершы –
Здзекі з беларускай мовы.

Пачытайце лепей Броўку,
Пачытайце Куляшова –
Там дапросы і лістоўкі,
А не здзекі з роднай мовы.

Вершы пішуць пра каханне,
Пра спатканне, развітанне,
Ці пра гусі з Беларусі,
Пра Чарнобыль, пра Марусю.

А мае радкі – як лекі,
Ад якіх памрэш здаровы –
Не паэзія, а здзекі,
Здзекі з беларускай мовы.

Даводзілася мне бываць на іх рэпетыцыях, што ладзіліся ў яме гаража, які належаў аднаму з удзельнікаў гурта. Усё было ў найлепшых традыцыях гаражнага панк-року: цеснае памяшканне прыкладна 3 х 4 м., барабанная ўстаноўка, стары дынамік, перавязаныя ізастужкай шнуры, некалькі жалезных прыступак, на якіх можна было пры жаданні размясціць яшчэ чалавек чатырох слухачоў. Музычным кумірам Альгерда тады быў саліст гурта “The Stooges” Ігі Поп – “кросны бацька”, “дзядуля” панк-року і гранжу, як яго называюць. The Stooges у свой час сталі скандальна вядомымі сваімі канцэртнымі выступленнямі, на якіх Ігі калечыў сябе, распранаўся і прыгаў са сцэны ў натоўп. І выступы вакаліста “Правакацыі” вылучаліся гэткай самай экспрэсіўнасцю і разняволенасцю. Ён мог выйсці на сцэну ў элегантным гарнітуры, але цягам канцэрту паступова распрануцца да трусоў. Падчас выступленняў ён амаль не мог стаяць на месцы. Ахоплены вірам гітарных рыфаў і барабаннага грукату, ён то скокаў, то бегаў з мікрафонам, то схіляўся нізка над сцэнай, то падаў на калені, а потым ізноў падхопліваўся. Натуральна, што такі энергічны вакаліст заводзіў і публіку.
c:\documents and settings\dashen\'ka\рабочий стол\фоты бахаревича\x_d5a46cd4.jpg

Канцэрт у Доме літаратара, 1999 г. На здымку (злева направа): Альгерд бахарэвіч, ахоплены вірам гітарных рыфаў (вакал), Вольга Краўцова (бас), Уладзімер Лушчынскі (барабаны). (спасылка тут: http://vkontakte.ru/album-25017578_137055258#/photo-25017578_263386964)

У Альгерда былі добрыя стасункі з дырэктаркай кінатэатра “Змена” (на жаль, зачыненага 10 гадоў таму). На сцэне гэтага самага кінатэатра са зайздроснай перыядычнасцю і ладзіліся рок-канцэрты, на якіх, натуральна, выступала і “Правакацыя”, а таксама розныя гурты з Лагойску (“Поехал – приехал”, “Апатия”), Мінску (“Жах”, “Intelmedia”, “Барадаты Грынвіч”) і інш.

На самаробным альбоме 1998-га года быў пазначаны тагачасны склад гурта:
Dj Алежка – вакал, галашэнні;
Dj Макс – гітара;
Dj Мікола – бас;
Dj Вова – бубны, жалязякі.
«Правакацыя – гэта гурт глухіх музыкаў», – сказаў мне некалі Альгерд.

c:\documents and settings\dashen\'ka\рабочий стол\фоты бахаревича\y_061f3e7e.jpg

Аўтавакзал "Маскоўскі", восень 1999 г. На здымку (злева направа): Вольга Краўцова, Альгерд бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Уладзімер Лушчынскі.

“Правакацыі” то спыняла дзейнасць, то аднаўляла ізноў – Альгерд казаў, што гурта як бы больш няма, “Правакацыя” дае канцэрты толькі для сяброў на невялікіх пляцоўках… Але ў 2004 г. яны яшчэ дакладна выступалі. У Лагойску, між іншым. Я там быў і, як гаворыцца, піва піў.

Вяртаючыся да тэмы паэтычнай творчасці Альгерда, трэба прыгадаць, што ва ўсё той жа “Змене” адбываліся і літаратурныя імпрэзы, на якіх ён чытаў свае вершы. Чытаў пераважна на памяць, таксама вельмі экспрэсіўна і артыстычна. Але ўжо тады паступова пераходзіў з вершаў на прозу: вершы пісаліся ўсё радзей і набывалі пераважна форму верлібраў, затое з’яўляліся ўсё новыя і новыя апавяданні. І першая “сольная” вечарына Альгерда Бахарэвіча як празаіка адбылася таксама там, у “Змене”. Прычым агучваў апавяданні ён не сам, а яго жонка Ксюша, мастацкія працы якой аздаблялі ў той дзень сцены кінатэатра. Мяне тады, памятаю, найбольш уразіла апавяданне “Беларусы на крыштальных шарах”.

У звычайным паўсядзенным жыцці Альгерд быў заўсёды даволі сціплы. Хоць у спрэчках можа канкрэтна так раз'ятрыцца, асабліва калі побач апынецца хто-небудзь з іншымі, напрыклад, палітычнымі поглядамі. Ды і наогул, калі-некалі выпаўзалі ў яго на паверхню рысы гарачага фінскага хлопца. Аднойчы ён на свой дзень народзінаў крыху напіўся (усяк здараецца) і пасварыўся з жонкай. І вось яны стаяць на кухні, лаюцца, жонка хапае бутэльку гарэлкі і - бразь аб сценку! А ён хапае іншую бутэльку і таксама - бразь! А потым яна наступную - хлабысь! І ён яшчэ адну - звяк! І толькі шкло ўва ўсе бакі! Яны, праўда, даўно ўжо не лаюцца, жывуць мірна, у іх дачка Уля, 7 гадоў.

Наогул, нічога кепскага пра Алежку сказаць не магу. Але з-за яго творчасці многія старэйшыя пісьменнікі прадстаўлялі яго нейкім страхотным монстрам, бо былі перакананыя, што якія творы - значыцца, такі і сам. У той час як некаторыя аўтары "светлай і харошай" лірыкі пра вясну і каханне паводзілі сябе ў жыцці даволі па-мярзотнаму.

Памятаю ў свой час вялікі скандал і абурэнне з боку “старых пісьменнікаў” выклікаў верш “Янка Брыль”, напісаны дзесьці ў 1-й палове 1990-х:


Вось вам, дзеткі, казка-быль.
Жыў на свеце Янка Брыль,
Валасаты, паласаты,
Хвост трубою і насаты.
Ён крычыць, раве і стогне –
Ён, напэўна, хутка здохне.
А пакуль што ён жыве,
Дзецям песеньку раве:
“Вось вам, дзеткі, казка-быль!
Я магутны Янка Брыль,
Я рагаты, паласаты,
Валасаты і насаты,
Злы і страшны Янка Брыль!”
Янка Брыль па школах ходзіць,
Пад падушкамі сядзіць.
Ад яго жанчыны родзяць,
Ад яго… смярдзіць.
Толькі мой сусед Валодзя
Ад яго дзяцей не родзіць,
А будуе смелы план:
Як зрабіць яму капкан,
Каб патрапіў звер у пастку,
Каб сарваць са звера маску,
Пасадзіць яго у клетку,
Даць нягодніку таблетку,
Каб не ў казку, а у быль
Стаў халооосы Янка Блыль!


Што датычыцца “страхотнага монстру”, а ў канкрэтнасці “страшных” тэкстаў - гэта, як я разумею, часткова - рэакцыя на навакольныя праблемы, часткова на "прыхарошаную" эстэтыку хрэстаматыйных твораў, а часткова гэта - вырашэнне нейкіх унутраных праблемаў самога Альгерда. Можа нават - падсвядомае, фрэйдысцкае.

Вось, скажам, перакармілі яго ў школе творамі пра вайну з усімі гэтымі фашыкамі, дык ён узяў і ў свае вершы перанёс адпаведнае вобразнае напаўненне:
Надзень на безыменны палец
Сваё трамвайнае кальцо.
Твой смех яшчэ свідруе, паліць...
А ты сыходзіш. Слова "Alles!"
І неба па-над Трасцянцом.

А во яшчэ з ягонага ранняга:
Калі спасцігнуць хочаш свет
спазнай які салодкі
каханай сок
спазнай мінет
і смак пшанічнай водкі
і тое нуднае ягнят
бляянне-зоў на пасьбішчы
спазнай

Я лічу, што Альгерд таленавіты і як празаік, і як паэт, і як рок-музыка. Яго вершы вельмі запамінальныя, некаторыя я ведаю на памяць. Усё, што я тут працытаваў, - яно з памяці. Я нікуды не падглядваў, чэсна!


Аляксандр Сасноўскі, музыка

Першы раз з Альгердам я пазнаёміўся ў 1997 г. у Лагойску, калі разам на сцэне мясцовага РДК выступала “Правакацыя” і шэраг іншых гуртоў (я на той час быў удзельнікам гурта “Апатия”). Першае маё ўражанне аб ім, мякка кажучы, было не самым лепшым. “Нешта валасатае у піджмаку скача па сцэне”! Ды і наогул, калі пачуў яго размову з кімсьці, магчыма гэта з-за асаблівасцей яго дыкцыі і крыху непрыемнага голасу, было таксама не лепшае ўяуленне. Здаваўся на першы погляд нейкім грубым. Аднак, што мяне здзівіла пасля, на працягу размовы і далейшага знаёмства ўражанне аб ім каартынальна змянілася: той, якім ён паўстае на сцэне, і той, які ён у жыцці, - гэта зусім розныя людзі. У жыцці ён вельмі сціплы. На сцэне – ўмеў ладзіць сапраўднае шоў. У звычайным жыцці ён быў настолькі абаяльны, настолькі разумны, што ўсе яго знешнія надуманыя недахопы знікалі. Ну а што датычыцца яго сцэнічнага вобраза, то яго грубы голас і маўленчыя недахопы былі як раз ў тэму – тое, што патрэбна для сапраўднага панк-року.

Помню, што ў тую першую сутрэчу ацаніў майку Альгерда, на якой было напісана “The Stooges”. Я ў той час таксама пёрся па гэтым гурце.

У агульнай колькасці на іх канцэртах (канцэртах “Правакацыі”), якія адбываліся на розных пляцоўках, я быў разоў 10-15, на 3-4 з іх гралі разам.

c:\documents and settings\dashen\'ka\рабочий стол\фоты бахаревича\x_be2ac677.jpg




Менавіта так выглядала адна з афіш канцэрту (спасылка тут: http://vkontakte.ru/photo-24129114_223526669)

Трэба прызнацца, што шоў “Правакацыя”ладзіла сапраўднае. Ну а самым галоўным “шоў-мэнам” быў канешне ж Альгерд. Не з-за якасці апаратуры (пра гук там і гаварыць не было чаго), а з-за сапраўднай жывой энергіі якую яна выбухвалі са сцэны, на канцэртах адбывалася нешта неверагоднае. Альгерда проста пёрла.

c:\documents and settings\dashen\'ka\рабочий стол\фоты бахаревича\x_db98ff1b.jpg

Месца не вызначана. На здымку (злева направа): Альгерд бахарэвіч; Аляксандр Сасноўскі, ахоплены вірам гітарных рыфаў, грызе Бахарэвіча за ляжку. (спасылка тут: http://vkontakte.ru/photo-24129114_223526671)

Аднак у сваю чаргу яны асабліва не запарваліся наконт зладжанасці ігры – некалькі раз парэпетавалі і добра. Галоўным быў пасыл. Было вельмі цікава, што на розных канцэртах адны і тыя ж песні яны гучалі па рознаму. Толькі чым гэта растлумачыць – не тое творчая імправізацыя, не тое, зноў жа, невялікая нязладжанасць –дакладна не магу адказаць. На той час музыка, мабыць, была для Альгерда самым лёгкім выкідваннем энергіі. Яму гэта было неабходна. Я не кажу, што ведаў Альгерда вельмі добра, але даводзілася гаврыць з ім, як кажуць, па душам. Назіраючы за ім, з цягам часу складвалася ўражанне, што яму крыху паднадакучыла роля рок-зоркі і што ён адыходзіць ад музычных спраў. Не тое, каб ён вырашыў сур’ёзна заняцца пісьменніцкай справай. Не… Аднак калі мы гралі на сумесным канцэрце ў Талочыне, я задаў яму пару пытанняў, і ён адказаў, што ён не гатовы, ды і не хоча звязваць сваё жыццё з музыкай. Гэта, як казаў ён, яму не настолькі цікава.

Дар’я Кальвінкоўская



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconСэрца ў Валі маленькае сэрца. Таму ў ім не знойдзеш ні вялікіх таямніц, ні крыўд балючых, ні жыццёвага суму. Усё гэта ўласціва людзям, якія працярэбілі сцежкі
Сэрца ў Валі маленькае сэрца. Таму ў ім не знойдзеш ні вялікіх таямніц, ні крыўд балючых, ні жыццёвага суму. Усё гэта ўласціва людзям,...

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconЧалавек як біялагічная істота
Плазматычная мембрана аддзяляе клетачнае змесціва ад знешняга асяроддзя І рэгулюе паступленне ў клетку І вывядзенне з яе розных рэчываў....

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconРеферат по дисциплине: Культурология на тему: «Панк как субкультура»
Для того чтобы понять внешнее проявление данной субкультуры, стоит познакомиться с историей формирования панковской идеологии и возникновения...

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconА что для панка сделал ты?
...

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconЭмо? с чем его едят?
Это распространённый термин, предназначенный для эмоционально-выразительной панк-музыки. Не смотря на то, что эти песни более мелодичны,...

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconСцежкі Бабруйска
Ення валютных сродкаў у рэспублiку з'яўляецца развіццё турызму. З улікам гэтага прынята нацыянальная праграма. Для гэтай мэты неабходна...

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconЯ заблудзіўся ў тайзе. Ліпнёвае сонца ледзь прабівае лясны гушчар змрочна, парна І вусцішна. Сінявата-зялёныя хвашчы з чорнымі падпалінамі на суставах
Мітусіцца, гудзе І дзынкае плойма сытых аваднёў. Нячутна прыліпаюць шэрыя сляпні І тупым болем працінаюць змакрэлыя плечы. Замшэлыя...

Жыццёвыя сцежкі панка Алежкі iconУ кожнага свае жыццёвыя праблемы І клопаты. А яднае ІХ адно — адзіноцтва, самота І неўладкаванасць. Дзеці забыліся на ІХ, не толькі не прыязджаюць, але І не пішуць ім. Матыў адчуджэння, адарванасці адзін ад аднаго родных людзей такі ж самы балючы, як І ў апавядаяні В
Мэта ўрока: паглыбіць непасрэднае чытацкае ўражанне вучняў пра сюжэт І вобразы галоўных герояў я'есы Мульціка, Гастрыта, Ганны. Даць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка