Закон рэспублiкi беларусь




НазваЗакон рэспублiкi беларусь
старонка7/7
Дата канвертавання23.02.2013
Памер0.83 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4   5   6   7

ГЛАВА 10

ФIНАНСАВАННЕ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ


Артыкул 56. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны


(в ред. Закона Республики Беларусь от 08.05.2012 N 374-З)


1. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, сродкаў уласнiкаў (уладальнiкаў) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiкi археалогii, добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Для фiнансавання аховы гiсторыка-культурнай спадчыны могуць стварацца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, фонды спецыяльнага прызначэння.


Артыкул 57. Фiнансаванне некаторых мерапрыемстваў па прадухiленню пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы


За кошт юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, зацiкаўленых у праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца мерапрыемствы, прадугледжаныя часткай першай пункта 7 артыкула 32 гэтага Закона.


Артыкул 58. Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў


Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў ажыццяўляецца за кошт сродкаў уласнiкаў i (або) уладальнiкаў гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў выпадку, прадугледжаным падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 51 гэтага Закона, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


ГЛАВА 11

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI


Статья 59 вступила в силу со дня официального опубликования.


Артыкул 59. Уступленне ў сiлу гэтага Закона


Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 60, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.


Статья 60 вступила в силу со дня официального опубликования (статья 59 данного документа).


Артыкул 60. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам


Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

прыняць меры па прывядзенню актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.


Артыкул 61. Прызнанне некаторых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь страцiўшымi сiлу


У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 18, арт. 199);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1998 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 29 - 30, арт. 467);

пункт 8 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2001 года "О признании утратившими силу законодательных актов и внесении изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам собственности" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 2/759);

артыкул 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 24 лiпеня 2002 года "О внесении изменений и дополнения в некоторые законодательные акты Республики Беларусь в связи с реорганизацией системы республиканских органов государственного управления" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 87, 2/883);

Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 505).


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка

1   2   3   4   5   6   7

Падобныя:

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь 11 лiстапада 2002 г. №147-3
Аб унясенi змяненняу I дапауненняу у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб бiблiятэчнай справе у Рэспублiцы Беларусь»

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская I руская мовы

Закон рэспублiкi беларусь iconАб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь
Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны...

Закон рэспублiкi беларусь iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 3 мая 2012 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных...

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Артыкул Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Артыкул Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Артыкул Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

Закон рэспублiкi беларусь iconАб унясеннi дапаўненняў у кодэкс рэспублiкi беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
Закон Рэспублiкi Беларусь. Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 28 кастрычнiка 1999 года

Закон рэспублiкi беларусь iconПостановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 24 чэрвеня 2008 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі...

Закон рэспублiкi беларусь iconЗакон рэспублiкi беларусь
Рэспублiкi Беларусь па захаванню, развiццю I распаўсюджванню культуры, арганiзацыйнаму, прававому, фiнансаваму, матэрыяльна-тэхнiчнаму,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка