1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве




Назва1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
старонка1/4
Дата канвертавання23.02.2013
Памер397.7 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
1.Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё. Мова не проста сродак зносін, але і помнік велізарнай духоўнай працы мінулых пакаленняў.

З першых дзён свайго жыцця індывідуум пачынае авалодваць грамадска-гістарычным вопытам чалавецтва ў той канкрэтнай форме, якую забяспечвае яму першая — родная — мова. Паўнацэннае валоданне роднай мовай — гэта не што іншае, як валоданне сацыяльнымі, інтэлектуальнымі, маральнымі, эстэтычнымі і іншымі каштоўнасцямі.

Соцыум – сацыяльнае акружэнне чалавека, сукупнасць складзенных гiстарычных форм дзейнасцi людзей.

Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства: 1)камунікатыўная - мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах; 2) намінатыўную - сувязь чалавека з навакольным светам, знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, пачуццяў; 3) функцыя адлюстравання; 4)пазнавальная функцыя - чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы; 5) экспрэсіўная - выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека; 6)эстэтычныя функцыя - увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

Родная мова — гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, і знак яго прысутнасці на зямлі; родная мова — гэта адвечны голас радзімы.


2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Бел. мова пачала складвацца ва ўмовах феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі 11-12 стст. Бел. народнасць і яе мова сфарміраваліся ў 14-16 стст. у складзе ВКЛ, у якім знаходзіліся землі сучаснай Беларусі. Тагачасная бел. мова адрознівалася ад іншых старажытных славянскіх моў.

У 15-16 стст. – бел. мова з’яўлялася дзяржаўнай мовай, на ёй пісалі пастановы, акты, граматы, вялася дыпламатычная перапіска. Асаблівае значэнне мела вялікакняжацкая канцылярыя, дзе афармляліся найважнейшыя акты, дэкрэты. Бел. мовай карысталіся у жанрах свецкай літаратуры, у летапісах і хроніках.

Ф.Скарына - выдатны асветнік якi пачау пiсаць кнiгi на бел. мове, традыцыі якога прадоўжылі С.Будны, В.Цяпінскі і інш.

Бел. вуснай і пісьмовай мовай карысталіся не толькі беларусы, але і літоўцы, і татары.

У 1696 г. польскі сейм выдае закон аб забароне бел. дзяржайнай мове iдзяржаунай становiцца польская мова. Жывая мова не бяднела, а ўмацоўвалася і ўзбагачалася.

У к.18 ст. пасля раздела РП Беларусь увашла у рас. iмперыю i у новых гiстарычных умовах пачынаецца ажыцяуленне лiтар. мовы, з’яўляюцца творы (паэма “Тарас на Парнасе”, вершы і паэмы Ф. Багушэвіча і інш.

Указам 1840 г. забаранялася само слова “Беларусь”, а у 1863 г. не дазвалялася выданне кніг на бел. мове. Распаўсюджвалася нелегальная літаратура. У 19 – пачатак 20 стст. адбываецца фармiраванне бел. нацыi i яе мовы. У 1918 г. былi надрукаванны першыя падручнiкi на бел. мове. У 20-я г. 20 ст. паяуляецца першы бел-кi слойнiк

У 1938 г. выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”, і паступова наша мова выцясняецца і з іншых сфер грамадскага жыцця. У 1930 — 1980 гг. на Беларусі ролю дзяржаўнай мова выконвала рус. мова

У 1990 г. быў прыняты Закон аб мовах у РБ, паводле якога бел. мова дзяржаўнай. 14 мая 1995 г. на Беларусі дзейнічае двухмоўе.

Сучасная бел. мова —зарадзілася позна (18-19 ст.) не на базе кніжных традыцый, а на грунце народных гаворак

У цяперашні час у нашай краіне дзейнічае двухмоўе або білінгвізм.


4. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).

Лексіка сучаснай бел. мовы падзяляецца на агульнаýжывальную і лексіку абмежаваннага ýжывання.

Агульнаýжывальную лексіку складаюць словы, што бытуюць на ýсёй тэрыторыі Беларусі. Яны ýласцівы ýсім стылям беларускай мовы

Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы выкарыстоувываюцца у вуснай мове.

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý.

Гаварыць аб адназначнасці тэрміна у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні.

Дыялектызмы - гэта словы мясцовых гаворак, якія адрозніваюцца ад агульнанародных літаратурных слоý . Дыялектызмы не ýваходзяць у склад лексікі літаратурнай мовы.

Жаргон – мова людзей, аб'яднаных сацыяльнымі, прафесійнымі, бытавымі інтарэсамі, якою яны карыстаюцца замест агульнанародных слоýЖарганізмы зрэдку выкарыстоýваюцца пісьменнікамі ý творах мастацкай літаратуры для характарыстыкі пэýных асоб.


5.Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяльнасці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.

Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроý, ганчароý, пчаляроý, краýцоý і інш).

Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі.

У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора.

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам.

Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні.

У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.


6. Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.

Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў

Марфалагічнае ўтварэнне — гэта ўтварэнне новых слоў на базе існуючых у мове словаўтваральных афіксаў. Гэты спосаб з’яўляецца найбольш прадуктыўным. Асноўнымі тыпамі марфалагічнага словаўтва¬рэння, якія выкарыстоўваюцца ў тэрміналогіі, з’яўляюцца афіксацыя (утварэнне слоў шляхам далучэння да кораня, асновы ці цэлага слова пэўных афіксаў), аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя.

Суфіксацыя займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца:

● асць-: ● -нн-, -энн-, -к-: ● -льнік-, -к-, -ак- (-як-), -ін-: ● -чык, -шчык: ● -льн-:

Прэфіксацыя займае меншае месца ва ўтварэнні тэрмінаў у параўнанні з суфіксацыяй:

● не- (ня-), ● без- (бяз-) і бес- (бяс-), ● звыш

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння займае невялікае месца ў тэрміналагічнай намінацыі. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса:

Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова-злучэння.

Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння заключаецца ў тым, што новыя словы ўзнікаюць у выніку разыходжання значэнняў аднаго і таго ж слова, г. зн. расшчаплення слова на амонімы, кожны з якіх выступае як асобная лексічная адзінка са сваім значэннем.


7. Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.

Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі.

Беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання можна падзяліць на дзве групы:

● уласнамоўныя тэрміны;

● іншамоўныя тэрміны.

Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя паводле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да праславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх лексем. Уласнабеларускімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы.

Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі.

Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайшла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласнамоўным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.


8. З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.

Сістэматычная праца ў галіне беларускай навуковай тэрміналогіі пачалася ў лютым 1921 г. У па-чатку 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. — Беларуская Акадэмія навук), у якім прадоўжылася праца па распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі.

За 1922 па 1930 г, у краіне былі выдадзены 24 выпускі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” з розных галін навукі, куды ўключаліся тэрміны, якія выкарыстоўваліся пераважна ў школьным выкладанні.

У 1925 г. была выдадзена “Інструкцыя для збірання народнага слоўніка-тэрміналагічнага матэрыялу ў бел. мове”.

У 1932 г. быў апублікаваны першы выпуск тэхнічнай тэрміналогіі. Гэта руска-беларускі слоўнік “Тэхнічная тэрміналогія”. Безумоўна, слоўнік не мог ахапіць усю тагачасную тэхнічную тэрміналогію, аднак ён паклаў пачатак сістэматызаванай распрацоўцы і вывучэнню спецыяльнай лексікі.

Шмат новых тэрмінаў прыйшло з кніжнай лексікі новай беларускай мовы. Аднак многія лексемы характарызаваліся варыятыўнасцю і не мелі стабільнай практыкі выкарыстання, што ўскладняла іх прымяненне ў якасці тэрмінаў.

Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў распрацоўваліся Навукова-тэрміналагічнай камісіяй і выкладаліся ў прадмовах да выпускаў “Беларускай навуковай тэрміналогіі”.

У 20 — 30-я гады ХХ ст. у галiну ведау значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Я. Колас і Я.

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі. У 1955 г. ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР быў створаны сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 г. У гэтым сектары падрыхтаваны і выдадзены «Рус-бел-латинский словарь ботанической терминологии».. З 1965 па 1979 г. ў рэспубліцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра.

У 60 — 70-я гады ХХ ст. некаторыя пытанні беларускай тэрміналогіі знайшлі асвятленне ў шэрагу дысертацыйных прац па даследаванню пэўных тэматычных аб’яднанняў слоў.

У 1979 г. ў рэспубліцы створана тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з 9 секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў.


9. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

ЛЕКСIЧНЫЯ нормы патрабуюць правiльнага ужывання слоу i выразау ва уласцiвых iм значэннях, абмяжоуваюць выкарыстанне гэтых моуных сродкау у адпаведнасцi з выбраным стылем. Не усе словы, якiя ужываюцца у беларускай мове, могуць выкарыстоувацца у лiтаратурнай.

ГРАМАТЫЧНЫЯ нормы вызначаюцьужыванне форм слова, спалучэнняу слоу у словазлучэннях, сказах.

АРФАГРАФIЧНЫЯ нормы патрабуюць перадачы вуснай мовы на пiсьме у адпаведнасцi з пэунымi правiламi. У бел. мове аглушэнне звонкiх зычных перад глухiмi i на канцы слоу на пiсьме не перадаецца. Нязменна, незалежна ад вымаулення пiшуцца прыстаукi об-, ад-, пад- i iнш. з зычнымi [б], [д].

АРФАЭПIЧНЫЯ нормы патрабуюць аднастайнага вымаулення галосных i зычных гукау, iх спалучэнняу у словах, правiльнай пастаноукi нацiску.

Лiтаратурная норма - з'ява канкрэтна-гiстарычная. Гэта значыць, што з развiццём лiтаратурнай мовы часткова змяняецца i норма. У працэсе моунай эвалюцii яна рухаецца ад старой да новай якасцi i дапускае у сваiх межах варыянты, асаблiва у вуснай форме. З цягам часу адны з гэтых форм могуць устарэць i не быць нарматыунымi. Вывучэнне i засваенне норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы мае вялiкае грамадска-практычнае значэнне. Парушэннi лiтаратурных норм з'яуляюцца перашкодамi у моуных сувязях памiж людзьмi.


10. Новае ў правапісе галосных

Літары э, е

1. Літара э пішацца:

*у пачатку выклічнікаў э, эге;

*пасля прыстаўной літ. г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);

*пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]

2. У пач-у запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ'.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ'.

3. Літ. э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Словы маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, парла'мент, газе'та, серві'з –– з літарай е.

4. У запазычаных словах, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.

Перадача акання на пісьме

1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы', мо'ва –– маўле'нне.

2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада'. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць.

3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літ. а: чэ'ргі –– чарга', жэ'мчуг ––жамчу'жына.

4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

*у пач-у слова [э] перадаецца на пісьме літ. э: экано'мія, экза'мен. Літ. э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: трохэлеме'нтны;

*пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэра'р.

5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль.

6. Ненаціскныя -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, лі'дар.

Ненаціскныя -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Перадача якання на пісьме

1. Галосныя е, ё ў 1-м складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літ. я: зе'млі –– зямля', се'м’і –– сям’я'.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на,.

2. Літ. я пішацца ў 1-м складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах: Сярге'й, калянда'р, сяржа'нт.

3. Заўсёды захоўваецца е ў 1-м складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, кефі'р.

4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не без работы.

5. Літ. я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц.

6. Літ. я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (бо'язь) і дзеясловаў ( ве'яць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (се'ялка).

Спалучэнні галосных у запазычаных словах

1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:

*паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф,;

*у пач-у слова –– літ. іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны.

2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

*пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы;

*у пач-у слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара),.

3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт.

4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: праект.

5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літ. ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя.

6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:

*пасля галосных і ў пач-у слова — праз я: раяль, пляяда;

*пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд.


11. Новае ў правапісе літар а, о, э і е, ё, я ў складаных словах .

Лiтара а, о,э:

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе'й, скарахо'д.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о.

3. Літ. о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў: вогнеўсто'йлівы.

4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: рэдказубы.

6. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: аўтатрактарабудаванне.

Правапіс е, ё, я

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны.

2. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно'.

3. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў: зернеўбо'рачны.

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве iconПытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне
Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Роля мовы ў станаўленні асобы. Паняцце мовы І маўлення. Беларуская мова сярод іншых славянскіх...

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве iconПытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне
Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Роля мовы ў станаўленні асобы. Паняцце мовы І маўлення. Беларуская мова сярод іншых славянскіх...

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве iconТэма: Мова ў грамадстве: гісторыя І сучаснасць Лекцыя 1 Мова І грамадства. Функцыі мовы. Мова І маўленне
Сацыяльная прырода чалавека выяўлена ў мове, дзякуючы якой ён далучаецца да пэўнага калектыву людзей, народнасці, нацыі, фарміруецца...

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве icon"Закон аб мовах у бсср" (1990 г.). [4]
Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Паняцце соцыуму. Функцыі мовы ў грамадстве. [1], [3], [4]

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве iconТэматыка практычных заняткаў па сучаснай беларускай мове для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Мова як сродак камунікацыі І інструмент пазнання рэчаіснасці. Роля І месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве. Сацыяльна-функцыянальная...

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве iconПытанні да экзамена
Роля мовы ў жыцці грамадства, нацыі, асобнага чалавека. Функцыі мовы. Спецыфіка паняццяў “мова” І “маўленне”

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве icon§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія
Прачытайце тэкст, у якім ідзе гаворка пра тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Дапоўніце яго звесткамі пра тое, якія яшчэ сінтаксічныя...

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве iconКср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю
Функцыі І якасці навуковага стылю мовы

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве icon1 Мова грамадская з’ява. Функцыі мовы Мова найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З мовай у значнай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы
Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З мовай у значнай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы. Чалавечая мова...

1. Мова І соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве iconАб "правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка