Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта




НазваЭкскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта
Дата канвертавання23.02.2013
Памер162.76 Kb.
ТыпДокументы
Слова аб родным краі”

(Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа)


Мэта: выхаванне любві да роднага краю, павага да

гістарычнага мінулага.

Форма: эксурсія .

Змест:


Вучні заходзяць у музей. Гучыць мелодыя песні “Мой родны кут”.

Вучань: Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой,

Твой родны край, твая Айчына –

Тваё жыццё, гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару,

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла Бе-ла-русь.


Кл.Кіраўнік: Сёння мы сустрэнемся з вамі з гісторыяй нашай маленькай радзімы.Пройдзем па зямлі, якая не толькі для мяне, але і для вас – самы чароўны і дарагі куточак на свеце.

Вучань: (у краязнаўчым пакоі). Расказвае аб геаграфіі роднага краю.

Вучаніца: дэманструе экспанаты музея (прылады працы земляроба, вырабы народнага майстэрства).

Вучань: Ты мячамі і кулямі хрышчана,

Тут чужынцы касцьмі паляглі,

Слонімшчына, Слонімшчына!

Слаўны кут беларускай зямлі!

Гучыць мелодыя “Свяшчэнная вайна”.


Вучні пераходзяць у пакой баявой славы.


Вучань расказвае аб партызанскім руху на тэрыторыі нашай мясцовасці.

Вучаніца прадстаўляе ганаровую дошку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і апавядае аб людзях, якія зараз ствараюць гісторыю роднага краю.


Вучань: Наша Радзіма – Беларусь

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй Зямлі

Мілей, чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

Іх сэрцы – дабрыня:

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынічкаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым.

Не забывай, ты – беларус,

І заставайся ім.

Класны кіраўнік: Свае ўражанні ад сённяшняй экскурсіі ў школьны музей вы выкажаце ў сваіх сачыненнях па тэме “Маё наведванне музея”


«Адкуль пайшла назва маёй вёскі»

( гістарычны экскурс)


Мэты і задачы: адкрываць багацце спадчыны, таленту і мовы беларускага народа. Выхоўваць павагу, цікавасць і любоў да спадчыны, а таксама імкненне захоўваць яе і перадаваць наступнаму пакаленню.

Удзельнікі: актыў музея, 5-6-класнікі.

Месца правядзення: школьны музей.


Вучань 1.Гэй, народ, збірайся.

У святочнае прыбірайся,

Пра свой родны кут

Пра маленькую бацькаўшчыну

Апавядаць збірайся.

Трэба ўсім расказаць,

З усімі падзяліцца.

Мястэчка наша роднае – Паўлава,

Кожны гэтым ганарыцца.


(танец “Кракавяк”)


Вучаніца 1. Танец гэты нас бабуля мая навучыла, у маладосці ў Язэпа каля млына яна яго з дзядулем Юзікам развучыла. Млын яшчэ перад вайною ў заняпад прыйшоў, а танец выжыў і праз дзесяцігоддзі да нас дайшоў.


Вучань 2. Але мы не толькі танцы і песні помнім і захоўваем, але назву роднай вёскі кожнага вучня вам зараз растлумачым.


Вучань 3.Я шчаслівы, што ў суджаны час

Нарадзіўся на гэтай зямлі,

Дзе такія густыя лясы

І такія спакойныя рэкі.

Дзе вясной –непаўторна штораз

Зелянеюць разлогі-палі...


Мая маленькая радзіма – вёска Навасёлкі.

Назва нашай вёскі гаворыць сама пра сябе. Калісьці, даўным-даўно, у вёсцы Мілошавічы быў пан Макрэцкі. Уся зямля вакол належала яму, у тым ліку і зямля сучаснай нашай вёскі. А ў 1853 годзе пачалі пераносіць дамы на новыя месцы і 8 хат з в.Выбары перанеслі на землі нашай мясцовасці. Так утварылася Новае сяло, Навасёлкі.


Вучаніца 1. Зямля бацькоў, мая зямліца

Блакітны ранак над табой.

Ты мой выток, мая крыніца.

І я – навек сын верны твой.


Вучань 3. Я хачу ў будучым праславіць назву месца майго дзяцінства –Мілошавічы.

У часы цара Івана Грознага на месцы нашай вёскі было пасяленне Селішча... Жыхары былі багатыя баяры, якія не жадалі нікому падпарадкоўвацца, нават цару. І гнеўны цар, які прывык да падпарадкавання яму кожнага, не дачакаўшыся схіленых галоў баяр з Селішча, прыказаў:”Знесці Селішча з твару зямлі!” Прыбліжаныя цара Івана Грознага выканалі яго загад: баяры былі забіты, Селішча спалена. Засталіся жывымі толькі тыя, хто не быў у той час дома. Яны пахавалі забітых і зноў сталі засяляць вёску.

Вучань 1.Паўлава.


Зямля! Не ведала ты, мусіць,

І колькі, сэрцам адданых,

Між дзён, суровых і цяжкіх –

Братоў, сясцёр тут пахавана,

Што ратавалі нас усіх.


У пачатку 20 стагоддзя наша вёска называлася Пузавічы. Драўляныя хаткі стаялі вельмі блізка адна да адной, стрэхі былі саламяныя. І ў 1918 годзе пры пажары амаль ўся вёска згарэла. Але людзі будаваліся і ўжо да 1939 года, калі Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад Польшчы, у вёсцы налічвалася каля 80 хат. З прыходам Савецкай улады былі адчынены бібліятэка, школа, жыхары ўпершыню ўбачылі кіно. Але мірная праца была перарвана Вялікай Айчыннай вайной. На тэрыторыі нашай мясцовасці дзейнічаў партызанскі атрад “Непераможны”. Страшныя баі вяліся за вызваленне нашай мясцовасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ўжо пасля вайны, у 1964 годзе, вёску Пузавічы пераіменавалі ў в. Паўлава, у гонар чырвонаармейца Паўлава П.П., які геройскі загінуў пры вызваленні нашай вёскі ад фашыстаў.


Вучаніца 1. Задвор’е - так гучыць назва майго роднага куточка.

Я параўнаю з дзівасілам зямлю,

Што дадзена мне ў спадчыну,

Дзе па вясне дужэюць крылы,

Вяртае вырай мова матчына.


Калісьці, вельмі даўно, наша вёска называлася Агароднікі. А ў цэнтры знаходзіўся дом памешчыка (двор).Гэта іменне яшчэ да рэвалюцыі было куплена трыма сем’ямі, выхадцамі з вёскі Сарафіны Дзятлаўскага раёна.Таму адну частку вёскі , дзе стаяў памешчыцкі маёнтак, яшчэ доўга называлі Сарафінцамі, а астатнюю, якая знаходзілася за тэрыторыяй двара (маёнтка), сталі называць Задвор’ем.


Вучань 1.“Са старажытных цудоўных камянёў складаюцца прыступкі будучыні”, - гаварыў мастак і філосаф М.Рэрых. Без мінулага немагчыма ні сучаснае, ні будучае. Мінулае – гэта пачатак. Сучаснае і будучае – працяг. Мінулае - гэта карані, сучаснае – само дрэва, а будучае – плод. І як дрэва і плод немагчымы без каранёў, так сучаснае і будучае немагчымы без мінулага, без памяці, без спадчыны. А засталася нам спадчына багатая і разнастайная, цікавая і таямнічая.Той, хто хоча зразумець дух свайго народа, павінен ведаць і яго вытокі. Спадчына можа навучыць нас цаніць вечнае, духоўнае. І нам неабходна вярнуць і адрадзіць страчанае, рассеяць цемру людскога непаразумення, змагацца ў імя будучага.

Актыў музея жадае вам далейшых поспехаў у вывучэнні гісторыі нашай Беларусі.


ПАКОЙ "БАЯВОЙ СЛАВЫ"

Добры дзень! Я рада Вас вітаць ў Навасёлкаўскім гісторыка – краязнаўчым музейным пакоі. Наш пакой быў адкрыты ў 1970 годзе.

Наш музейны пакой складаецца з 2 экспазіцый:

  • Пакой "Баявой славы" (паказаць)

  • Этнаграфічны пакой (паказаць)

Я буду вшім экскурсаводам у пакоі "Баявой славы". Маё імя (назваць).

Гэты пакой складаецца з 6 стэндаў і 6 вітрын. У яго склад ўваходзяць наступныя экспазіцыі:

  • Барацьба на Слонімшчыне

  • Акупацыйны рэжым

  • Баявы шлях 73 СД

  • Вызваленне Слонімшчыны

  • Аднасельчане – удзельнікі ВАВ

  • Ніхто не забыты, нішто не забыта

Страшэнная бяда абрушылася на нашу Радзіму ў чэрвеньскія дні 1941 года. Фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз.

22 чэрвеня фашысцкая авіяцыя адначасова з другімі гарадамі Беларусі бамбіла і Слонім. Вось перад Вамі карта РБ. На ёй Вы можаце ўбачыць, пазнаёміўшыся з ўмоўнымі абазначэннямі, што адбывалася ў гады ВАВ на тэрыторыі РБ.

Па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі з першых дзён акупацыі сталі развівацца і пашырацца падпольная і партызанская барацьба супраць захопнікаў.

30 мая 1942 года быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху. Начальнікам яго быў Пантэйлемон Кандратавіч Панамарэнка (паказаць). 15 верасня 1942 года створаны Беларускі штаб Партызанскага руху. Кіраваў ім П.З.Калінін (паказаць).

Для кіраўніцтва партызанскім рухам у жніўні 1943 года быў створаны Слонімскі міжрайцэнтр на чале з Міхаілам Трафімавічам Анішчыкам, быўшым старшынёй Слонімскага гарвыканкама (паказаць). У верасні 1943 года пад кіраўніцтвам М.Т.Анішчыка пачаў дзейнічаць падпольны райком партыі. У снежні 1943 года быў створаны падпольны райком камсамола. Вялікую дапамогу народным мсціўцам аказалі падпольшчыкі-антыфашысты. Аб дзейнасці гэтых арганізацый сведчаць копіі дакументаў, якія знаходзяцца на вітрынах №№-2 і 4.

У чэрвені 1943 года быў створаны атрад "Непераможны". Узначаліў яго Пракоп Мікалаевіч Герасімчык (паказаць фота), камісарамі былі Балцібян Аматаў, С. С. Касцярэнка, П. В. Рашчактаеў. Атрад "Непераможны" ўваходзіў ў склад Ленінскай брыгады, камандзірам якой быў Сінічкін Ф. М. (паказаць фота), якая падпарадкоўвалася партызанскаму злучэнню Шчучынскай зоны. На вітрыне № - 6 Вы можаце ўбачыць асабістыя рэчы начальніка штаба атрада "Непераможны" – Бурцева Андрэя Фёдаравіча (паказаць фота).


Захапіўшы Слонім гітлераўцы неадкладна пачалі ўсталёўваць свой "новы парадак".

З першых дзён акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі пачалі планамернае знішчэнне мірнага насельніцтва. Перш за ўсё яны распраўляліся з папаўшымі да іх у рукі партызанамі, камсамольскімі і савецкімі работнікамі. У наваколлях Слоніма гітлераўцы выбралі некалькі месцаў для масавых растрэлаў. У кіламетры ад горада на Пятралевічскай гары за гады акупацыі яны знішчылі каля 10 тысяч чалавек, на Чапялёўскіх палях каля 30 тысяч мірных людзей. Аб гэтым сведчаць копіі фатаграфій (паказаць).

Усяго за гады акупацыі на тэрыторыі Слонімскага раёна растралялі каля 42 тысяч мірных людзей. За гады акупацыі з тэрыторыі Слонімскага раёна фашысты вывезлі ў рабства 2264 тыс.чалавек. Замучылі 41663, у тым ліку дзяцей 3450. Але ніякімі карнымі мерамі фашысты не змаглі паставіць на калені савецкіх людзей.

Гэты стэнд быў адкрыты ў дзень 40-й гадавіны Перамогі Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Працяглы час вялася перапіска з камандзірамі і салдатамі гэтай часці (паказаць). Камандыр дывізіі Смірноў Д.І. (паказаць фота) прыслаў нам карту Арлоўскай вобласці (паказаць), дзе пачалося фарміраванне 73 СД. Яна пачала фарміравацца ў вёсцы Рускі Брод Вярхоўскага раёна 15 кастрычніка 1942 года (паказаць).

5 лютага 1943 года дывізія пачала свой першы бой на Арлоўскай зямлі, затым Курская бітва, вызваленне Навазыткава, баі на тэрыторыі Беларусі (Бабруйск, фарсіраванне Дняпра). Закончыла свой шлях у Прусіі.

Нягледзечы на блакаду і рэпрэсіі партызаны і антыфашысцкія групы прадоўжылі барацьбу з захопнікамі аж да вызвалення Слонімшчыны.

На вітрыне " – 3 і на стэндзе "Вызваленне Слонімшчыны", Вы можаце ўбачыць схему баявых дзеянняў Савецкай Арміі па вызваленню Слонімшчыны ад нямецка – фашыскіх захопнікаў.

5 ліпеня 1944 года пачалася Баранавіцка-Слонімская аперацыя – састаўная частка аперацыі "Баграціён". Наступленне нашых войск не спынялася ні днём, ні ноччу. Войскі 48 арміі генерал-лейтэнанта Раманенкі і 65-й арміі генерал-палкоўніка Ботава (паказаць) разам з коннікамі і танкістамі генерал-лейтэнанта Пліева, наступаючы з Баранавіч, фарсіравалі р.Шчару і 10 ліпеня авалодалі г.Слонімам.

Адзначыўся ў баях на беларускай зямлі ўражэнец сяла Васіленкава Чугуеўскага раёна Харкаўскай вобласці лейтэнант Іван МІхайлавіч Сухамлін. Будучы камандзірам танкавай роты 17-й гвардзейскай танкавай брыгады 1-га гвардзейскага танкавага корпуса, ён з двумя танкамі першым фарсіраваў р.Шчару і ўварваўся на ўскраіну горада. Гусеніцамі і агнём магучых машын яны знішчалі самаходныя пушкі, мінамёты, салдат і афіцэраў праціўніка. Ранены і абпалены, Сухамлін прадаўжаў весці бой. За смелыя баявыя дзеянні пры фарсіраванні Шчары і вызваленне Слоніма ён быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Доўгі час пасля вайны да апошніх дзён свайго жыцця ён жыў у Маскве і працаваў у Ваенна-палітычнай Акадэміі імя Леніна.

Адразу пасля вызвалення на цэнтральнай плошчы Слоніма выступіў М.Т.Анішчык (паказаць). Больш 30 часцей і злучэнняў за праяўленую мужнасць і гераізм пры вызваленні Слонімшчыны ўзнагароджаны ордэнамі СССР, 11 атрымалі назву "Слонімскія".

Бітва на нашай зямлі парадзіла тысячы герояў. На стэндзе "Аднасельчане – ўдзельнікі ВАВ" Вы бачыце нашых аднасельчан – аднавяскоўцаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у ВАВ. На сённяшні дзень жывымі засталіся (прылыжынне 1)

Многія з іх не дажылі да светлага дня Перамогі. Аб гэтым нам сёння напамінаюць шматлікія помнікі ў гарах і вёсках, назвы вуліц, школ, у якіх увекавечаны імёны герояў.


На стэндзе "Ніхто не забыты, нішто не забыта" і на вітрыне № - 5 змешчаны фатакарткі, якія сведчаць, аб ушанаванні памяці тых людзей, якія змагаліся з нямецка – фашысцкімі захопнікамі і загінулі смерцю храбрых.


На месцы прарыва атрада "Непераможны" летам 1944 года цяпер узвышаецца Курган Бяссмяротнасці і недалёка ад нашай школы Абеліск Славы ў памяць загінуўшых аднасельчанах у час Вялікай Айчыннай вайны.

Гераічная гісторыя нашых Узброеных Сіл мае шмат яскравых прыкладаў самаахвярнай адданасці сваёй Радзіме, пастаяннай гатоўнасці да яе абароны.

А цяпер давайце з Вамі перойдзем ў Этнаграфічны пакой.


Тэматычная экскурсія



спадчына

Ад прадзедаў спакон вякоу
Нам засталася спадчына;
Паміж cвaix i чужакоў
Яна нам ласкай матчынай.

Жыве з ей дум мaix сям'я
I сніць з ей сны нязводныя.
Завецца ж спадчына мая
Усяго старонкай роднаю.

Так пicay беларускі народны паэт Янка Купала. Старонка родная - сінявокая Беларусь. Каб добра ведаць яе цяпер, патрэбна зазірнуць у яе гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру i побыт, уявіць, як жылі дзяды нашы i прадзеды. Каб любщь сваю родную старонку, патрэбна зауседы памятаць, што мы - беларусы, што жывём на зямлі беларускай, якая корміць i апранае нас, суцяшае i аберагае ў час нягод, а калі праб'е апошняя хвіліна, прыме ў абдымкі свае, дасць нам вечны прытулак ва ўлонні сваім.

Ёсць два неразрыуныя паняці: родная старонка i родная мова. Наша родная мова, мова Ефрасінні Полацкай i Францыска Скарыны, якімі ганарыцца свет, мова Купалы i Коласа, Багушэвіча i Багдановіча, Шамякіна, Быкава, Броукі, Караткевіча, Бураўкіна, Гілевіча...

Мы павінны вывучаць сваю родную мову, ведаць i шанаваць яе.

"Kалі ласка", "ручнік", "раніца", дзякую", "лялька", "настольнік", "каханне"... Як прыгожа гучаць беларускія словы, якія нельга не любіць.

Наш невялікі этнаграфічны музей адчыніўся, калі адраджэнне беларускай мовы толькі пачынаецца, калі мова наша стала нарэшце дзяржаўнай.

Экспанаты сабраны вучнямі i настаўнікамі нашага вучылішча. Яны знаёмяць наведвальнікаў з побытам i культурай беларусаў - людзей добрай душы i шчырага сэрца.

У першым раздзеле нашага этнаграфічнага музея сабраны прадметы хатняга ўжытку.


малюнак 1

2
малюнак 2

3
малюнак 3

А цяпер, дарагія госцейкі, вось вам ступа (мал.1) - дапамажыце нам, калі ласка, патаўчы крупы. (Гучыцъ мелодия "Таўкачыкі").

"Жыта", "Хлеб", "Жыцце". Гэтыя словы, як у даўнія часы, так i цяпер жывуць побач з намі. Хлеб надзенны дае силу чалавеку для працы, для жыцця. Нашы дзяды i прадзеды самі выпякалі хлеб. У невялікай дзежачцы ставілі рошчыну. У яе дабаўлялі варанай бульбы, каб хлеб быу мяккі i пульхны. Потым цеста у дзяжы ставілі на цёплую печ на 1-2 гадзіны, каб яно падышло.

I вось печ выпалена, з яе выграбаюць вуголле, попел вымятаюць мокрым вешкам. Маці або бабуля абгладжвае рукамі, змочанымі ў вадзе, круглыя боханы. Потым кладзе ix на драўляную лапату, засланую аерам або кляновымі лістамі.

Нарэшце боханы ўсе ў печы, зачыняецца заслонка, хлеб пячэцца. А каб не засох i не прыгарэу, гаспадыня наглядае за ім i нават калі-нікалі ліне ў печ з паўкубка вады.

... Надыходзіць урачысты момант. Хлеб дастаюць з печы, кладуць на ільняныя ручнікі, зверху замочваюць вадой i накрываюць ручнікамі. А па хаце плыве прыемны пах свежага хлеба, пах працы хлебаробаў, якія кармілі і цяпер кормяць нас, якім мы павінны адводзіць нізкі паклон.

Вельмі смачны свой печаны хлеб, ды яшчэ з маслам.

А вось перад вамі бойка (мал.2), у якой дауней білі масла.

Вось перад вамі ступа (мал.1), у якой нашы продкі таўклі крупы. Ячмень замочвалі вадой на 2-3 гадзіны, потым ваду злівалі, а зерне таўклі, сушылі, правейвалі – палалі ў начовачках драўляных. Атрымоўвалі ячменныя крупы, якія мы цяпер называем пярлоўкай.

А яшчэ рабілі вельмі смачнае талакно. Авёс парылі ў печы, потым сушылі, малолі на жорнах і прасейвалі на рэшата. Вось і талакно гатова. Толькі замяшаць укрутую на вадзіцы з соллю, і есці можна.

Гліняны посуд: збаны, глякі, міскі, кубкі (мал.3) – неабходныя рэчы у гаспадарцы, бо ў іх добра захоўваліся малако, смятана, тварог, масла, сала топленае...

На жаль, няма ў нас ганчарнага круга, пры дапамозе якога рабіліся збаны, глякі, што маюцца ў нашым музеі. Ганчарная справа з’явілася на Беларусі ў X ст. і дайшла да нашых дзён.

А вось перад вамі лубка (мал.2), сплеценая з саломы. Таксама незамянімая служка гаспадару, які сеяў з яе збожжа на полі, і гаспадыні, якая складвала ў яе яйкі.

Наступны наш раздзел – гэта прылады працы сялянскай хаты ў полі, у лузе.

Ёсць у нас і серп (мал.4), без якога немагчама было сабраць ураджай. З песнямі-зажынкамі пачыналі маладыя жнейкі працу. І нездарма імі любуюцца усе:

На грудзях шчаслівых
Каптанюк ружовы,
У руцэ сярпочак,
Зрублены сталёвы.

Каласкі хінуцца
Перад ёй паклонна,
Дзівіцца ігруша
На мяжы зялёнай

А яна – царыца –
Весела, шчасліва,
Карануе песняй
Залатое ніва.

Я.Колас. Жняя.

11
малюнак 4

...Але сабраны і звезены снапы на ток. І тут гаспадыню змяняе гаспадар. Ён бярэцца за цэп, якім малацілі жыта, авёс, ячмень. Каса, граблі і рагуля (мал.4) – прылады працы ў лузе, дзе касілі травы, сушылі сена, вяршылі стагі.

Пакуль згіне  раса, хай засвішча каса,
Няхай вале ў пракосы траву,
Няхай прыйдзе канец  на сівец, на званец, -
Хай пазнаюць усе грамаду.


Прылады працы гаспадара – гэта саха, барана, сякера, малаток(мал.5). На жаль, старых такіх прылад нам прыдбаць пакуль што не ўдалося.

А вось гаспадыніны прылады працы: прас(мал.5), качалкі (мал.6). Прас награваўся вуголлем, якое бралася з печы. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. А будзёнае і бялізну (у асноўным з ільняной тканіны) разгладжвалі з дапамогай качалак.

Многа клопату мела гаспадыня і з мыццём бялізны ў даўнія часы. З попелу варылі шчолак, замочвалі і мылі ў ім бялізну, а потым паласкалі ў рацэ, возеры ці сажалцы, выбівалі бруд пранікамі.

Бялізну мылі ў ночвах, якія рабілі з мяккай драўніны – з ліпы. Гэтыя ночвы служылі і калыскай для дзяцей.

А цяпер, дарагія госцейкі, скажыце, каму належыць вось гэтая прылада працы: гаспадару ці гаспадыні, і што ёй рабілі? (Паказвае падбівачку, якой распраўлялі кулявую салому, калі крылі страху. Найчасцей госці памыляюцца, сцвярджаючы, што гэта прылада для мыцця бялізны. Тады экскурсавод сам дае адказ).

 

12
малюнак 5

18
малюнак 7


5
малюнак 6

Але не толькі хлебам надзённым жыве чалавек, імкнецца ён і да жыцця духоўнага: да ведаў, да прыгажосці. Імкнецца і стварае іх.

У першай палавiне ХIX ст. атрымоўвае далейшае развiццё народная творчасць. Нягледзячы на цяжкiя ўмовы жыцця, на непасiльную працу, беларусы не страцiлi пачуцця прыгажосцi.

Вышыўкi на святочным адзеннi, ткацтва, вязанне шыдэлкамi і пруткамi, разьба па дрэве, якой упрыгожвалi хатнiя рэчы, лiштвы, ганкi, вароты, сведчаць аб высокiм мастацкiм гусце народа. Беларускiх майстроў запрашалi нават у Пецярбург і Маскву.

Матэрыялам для ткацтва служылi нiткi: iльняныя, пяньковыя, суконныя. Воўну давалi авечкi. Яе мылi, часалi, потым пралi.

З iльном было клопату больш. Яго ўручную iрвалi, абiвалi i слалi, паднiмалi, вязалi ў снапкi i сушылi, мялi, трапалi, часалi. I толькi пасля гэтага пралi.

Вось тут у нас змешчаны некаторыя прылады працы. Калаўрот (мал.7) – галоўны старадаўнi станок для прадзення нiтак, праснiца, верацяно; бёрда – галоўная частка кроснаў, якiя зявiлiся на Беларусi ў ХIII ст.

Кожная дзяўчына павiнна была ўмець прасцi i ткаць. Кожная мацi марыла аб такой дачушцы-працаўнiцы.

Кукавала зязюля
У зяленым лесе,
Гадавала матуля
Дачушку Алесю.


Гаманiу бор сасновы
Увечары i ранкi,
Над калыскай лiповай
Пела калыханкi.


- Спi, заснi, мая дзетка,
Птушкi ўжо заснулi
Спi, заснi мая кветка,
Люлi, люлi, люлi.


Спi, не ведай трывогi,
Надыдзе часiнка,
На свае ўстанеш ногi,
Мая ты дзяўчынка,


Будзеш кужаль ты прасцi,
Будзеш ткацi кросны,
Выглядаць долi, шчасця
У маладыя весны.


Я. Купала. Алеся
(Верш чытаецца пад пяшчотную народную мелодыю.)

I вырасталi з дзяўчынак таленавiтыя працаўнiцы-ткачыхi. У ручнiкi i настольнiкi, у кiлiмы і посцiлкi ўпляталi яны блакiт нябесаў беларускiх, краскi лугоў і лясоў, сiнь рэкаў і азераў.

Асаблiвай яркасцю фарбаў, прыгажосцю i прастатой выканання выдзялялiся кiлiмы, суконныя посцiлкi. “Ранняя вяселка – ураджай у тры столкi”,- гаворыць народная прыказка. Вось гэтую вяселку, а часта побач з ею i каласкi, адлюстравалi ў сваей працы ткачыхi.

Кажа мацi: - Ты зрэб’е аснуй,
Яно болей патрэбнае ў хаце
А мне хочацца толькi вясну
I палi свае родныя ткацi.
                     
Л. Генiюш. Мой лен i сны

Iзноў прыходзiлi вясна, лета, восень, прыносiлi свае фарбы прыгажосцi i дапамагалi ткачыхам ствараць цуды, на якiх можна ўбачыць i васiлек, i рамонак, i ружу, i вяргiню, жоўты гарлачык i белую лiлею, дубовы i кляновы лiсткi, рабiну i калiну, розных птушак i звяркоў (малюнкі 8,9,10).

7
малюнак 8

10
малюнак 9

8
малюнак 10

Вельмi прыгожымi былi i вышыўкi крыжыкам i гладдзю. Вышывалi, звычайна, святочныя ручнiкi, сурвэткi, адзенне. Гэтае мастацтва дайшло i да нашых дзен, але, на жаль, ткачых на кроснах i вышывальнiц з кожным днем усе меней і меней.

Сапраўдную славу, хвалу на ўвесь свет прынеслi Беларусi слуцкiя паясы, якiя ткалiся з шаўковых, срэбных i залатых нiтак. (На жаль, iх у нас няма, можна паглядзець толькi на малюнках.)

Такi пояс падараваў Музею старжытнабеларускай культуры АН БССР у Мiнску Анджэй Цеханавецкi з Англii, продкi якога жылi ў Беластоку.

Гэтыя паясы былi вельмi дарагiя i служылi ўбраннем для багатых людзей, aле ткалi iх таленавiтыя беларускiя дзяўчаты. Гэта пра iх шчырую любоў да роднага краю, пра iх залатыя рукi, пра iх цяжкую долю напiсаў Максiм Багдановiч:

Ад родных нiў, ад роднай хаты
У панскi двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
                  (Чытаеццаўувесь верш у суправаджэннi беларускай народнай музыкi.)


Якiм нi было цяжкiм жыцце, але яно не спынялася… Звезены снапы, скончана малацьба… Наступiла зiма. Працы стала менш. Kаб скаратаць доўгiя ночы, каб не палiць дарма газы (а яе было мала, ды i вельмi дарагая), збiралiся дзяўчаты i маладыя кабеты на вячоркi ў адну хату. Пралi, жартавалi, спявалi песнi аб каханнi, аб сваей долi. Прыходзiлi i хлопцы. Тут жа ладзiлася i вечарынка. (Гучыць мелодыя “Лявонiхi”.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconАдукацыйна культурніцкі праект для вучняў 9 класа. Суправаджальная запіска Мэта
...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconМерапрыемства для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту, можа правадзіцца для вучняў аднаго класа, калектыву гуртка ці ўсіх вучняў школы
Мэта: авалоданне вучнямі ўяўленнем пра легенду ўзнікнення города Міёры, іншых куткоў роднага краю

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconУрок хіміі для вучняў 8 класа
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні І першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі,...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconУрок хіміі для вучняў 8 класа
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні І першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі,...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconАддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама
Абсталяванне: вучэбныя дапаможнікі для 3 класа, сшыткі самаацэнкі вучняў 3 класа па працоўным навучанні, белая папера, нажніцы, прыклады,...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconПраект праблема:"Ахова І фармаванне здароўя вучняў". Мэта
Мэта: стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconТэма:"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад." Мэта
Мэта: даць звесткі пра беларускі лялечны тэатр-батлейку,пазнаёміць з яе персанажамі,з асноўнымі кампанентамі батлейкі;звярнуць увагу...

Экскурсія ў школьны музей вучняў 5 класа Мэта iconКазека Лідзія Васільеўна дуа" Адрыжынская сш"
У 9 класе десяць вучняў. Па выніках першага трыместра якасць ведаў склала 6 Вучняў з высокім узроўнем навучаемасці няма, на дастатковым...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка