Платон галавач 1903-1937




НазваПлатон галавач 1903-1937
Дата канвертавання03.11.2012
Памер351.13 Kb.
ТыпДокументы
ПЛАТОН ГАЛАВАЧ


1903-1937


Платон Раманавіч Галавач увайшоў у гісторыю літаратуры як празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Яго біяграфія трагічна ты-повая для беларускіх савецкіх пісьменнікаў даваеннага часу.

П. Галавач нарадзіўся 18 красавіка (1 мая) 1903 г. у вёсцы Пабокавічы Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні ў сям'і малазямельных і непісьменных сялян. Платону было паўтара гады, калі пасля працяглай хваробы памерла маці. Хлопец з маленства дапамагаў бацьку па гаспадарцы. У сем га-доў ён пайшоў вучыцца ў двухкласнае царкоўна-прыходскае ву-чылішча, стаў неўзабаве аматарам прыгожага пісьменства, заха-піўся чытаннем кніг. Па сведчанні самога Платона Галавача, яшчэ ў дзяцінстве ў яго ўзнікла жаданне самому напісаць твор. Яго літаратурныя здольнасці выявіліся ўжо ў школьных сачы-неннях. Платон любіў маляваць, настаўнікі прарочылі яму буду-чыню мастака, але ён выбраў літаратурную творчасць.

П. Галавач горача ўспрыняў тыя перамены, што адбываліся ў грамадскім жыцці пасля дзвюх рэвалюцый 1917 г. У час бела-польскай акупацыі ён стаў падполынчыкам, а пасля вызвалення беларускай зямлі ад захопнікаў у верасні 1920 г. уступіў у кам-самол, узначаліў камсамольскую ячэйку ў роднай вёсцы, быў байцом атрада асобага прызначэння, потым камандзірам гэтага атрада, хадзіў у разведку, змагаўся супраць бандытаў і дэзерціраў.

У роднай вёсцы Платон Галавач напісаў свае першыя зама-лёўкі, невялікія карэспандэнцыі, якія друкаваліся ў бабруйскай газеце «Камуніст». Актыўнага селькора заўважылі і неўзабаве на-кіравалі на вучобу ў Мінскую аднагадовую партыйна-савецкую школу першага склікання. Пасля заканчэння вучобы П. Галавач працаваў інструктарам па рабоце сярод сялянскай моладзі пры Барысаўскім павятовым камітэце камсамола. Ён часта наведваў далёкія вёскі, гэта ўзбагачала жыццёвы вопыт. 3 кастрычніка 1923 г. да чэрвеня 1926 г. Галавач вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе. Гады вучобы там увайшлі ў яго творчую біяг (576-577) рафію як пачатак сталай пісьменніцкай працы. Пасля заканчэн-ня вучобы П. Галавач зноў апынуўся на камсамольскай рабоце. У 1926 г. яго зацвердзілі загадчыкам арганізацыйнага аддзела ЦК ЛКСМБ і адказным сакратаром газеты «Чырвоная змена». У хут-кім часе П. Галавач становіцца членам ЦК КПБ (б). У 1929 г. яго прызначаюць намеснікам народнага камісара асветы БССР. 3 вясны 1930 г. Галавач займаўся выключна літаратурнай пра-цай, а ў 1932 г. ён быў прызначаны адказным сакратаром часо-піса «Полымя рэвалюцыі». Платон Галавач шмат падарожнічаў па СССР у складзе дэлегацый беларускіх пісьменнікаў. Паездкі па краіне, дружба з прадстаўнікамі іншых літаратур аказвалі вя-лікі ўплыў на творчае развіццё мастака.

Талент П. Галавача, як і многіх іншых пісьменнікаў той па-ры, не паспеў раскрыцца на поўную сілу па прычынах, далёкіх ад літаратуры. Яго жыццё абарвалася ў тым узросце, калі для пе-раважнай большасці мастакоў слова толькі наступае перыяд творчай сталасці. У 1937 г. на падставе фальшывых абвінавач-ванняў Платон Галавач быў рэпрэсіраваны і расстраляны.

У 1925 г. на старонках газеты «Савецкая Беларусь» друкуецца яго «першае буйное апавяданне» «Загубленае жыццё», сюжэт якога быў узяты з рэчаіснасці. У гэтым творы ў сентыметальным плане падаецца трагічная гісторыя парабчанкі Ніны Шапілёвай. Дзяўчына вырашыла «пайсці ў горад у заработкі, каб пасабіць дому, каб не бачыць больш хатняга жыцця» (Галавач П. Р. Зб. тв.: У 3 т. Т. 1. Мн., 1957. С. 23. Далей спасылкі на гэта выданне даюцца ў тэксце артыкула (рымскімі лічбамі абазначаны том, арабскімі — старонка), не чуць сварак па-між бацькам і мачыхай. Служыць Ніне давялося ў доме былога памешчыка Галіноўскага, дзе дзяўчына закахалася ў сына гаспа-дара Лявона. Аднак Лявон падмануў яе. У горадзе гаспадары выгналі Ніну са службы, а бацька ў вёсцы — з хаты. Хворая дзяўчына звярнулася за дапамогай у жанаддзел, але ёй не хапіла сіл стаць вышэй забабонаў, яна скончыла жыццё самагубствам. Маладая парабчанка, зняслаўленая Лявонам Галіноўскім, паўс-тае ў творы ахвярай крывадушнай мяшчанскай маралі. Хоць апавяданню «Загубленае жыццё» і характэрна апісальнасць, сю-жэтная расцягнутасць, аднак пастаноўка вострых маральна-этычных праблем — яго несумненная вартасць.

Платон Галавач даволі плённа працаваў у жанры малой эпіч-най формы, пра што сведчылі тры зборнікі апавяданняў: «Дро-бязі жыцця» (1927), «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934).

Творчая эвалюцыя Галавача як пісьменніка добра прасоч-ваецца на прыкладзе яго апавяданняў. Увагу празаіка прыцягвалі (577-578) сацыяльныя і духоўныя змены, што адбываліся ў грамадстве. Праз лёс канкрэтнага чалавека паказваліся тыя зрухі, якія мелі месца ў жыцці. У ранніх апавяданнях цесна перапляталіся публі-цыстычнасць і лірызм, рамантычнае і рэалістычнае адлюстра-ванне рэчаіснасці.

Напачатку цэнтральнымі ў творах П. Галавача сталі тэмы пе-рамен у свядомасці людзей, у горадзе і на вёсцы, перадзелу зям-лі і арганізацыі гаспадаркі на новы лад. Так, у апавяданні «Руба-наўскі вузел» (1926) аўтар асвятляе барацьбу новага і старога, па-казвае рост грамадзянскай свядомасці людзей у працэсе пераўт-варэння рэчаіснасці. Традыцыйная для беларускай літаратуры праблема «чалавек і зямля» раскрывалася тут на матэрыяле вяс-ковага жыцця дакастрычніцкага часу і першых гадоў савецкай улады. Спачатку аўтар знаёміць з першым перадзелам зямлі ў Рубанаўцы напярэдадні імперыялістычнай вайны. Кожнаму се-ляніну хацелася атрымаць лепшы надзел, хітрэйшыя вяскоўцы імкнуліся задобрыць каморніка Драздоўскага. Несправядлівае размеркаванне зямлі пазбавіла сялян спакою. Пасля рэвалюцыі рубанаўцы патрабуюць чарговага перадзелу зямлі, яны не дазва-ляюць Драздоўскаму зноў падмануць іх. Тэндэнцыйна паказ-ваецца ў творы барацьба новага са старым. Людзям тыпу замож-ніка Міхаля, каморніка Драздоўскага, чыноўніка з заплямленым мінулым Якаўлева, бацюшкі Ігната проціпастаўляюцца старшы-ня Рубанаўскага сельсавета Лявон Шырокі, камуніст Мікалай, які да гэтага працаваў на заводзе і шмат чаго зведаў у жыцці, сваячка папа настаўніцаТурбоўская, малады каморнік Шклярскі. Справы ў Рубанаўцы наладжваюцца дзякуючы новаму старшыні валвыканкома камуністу Мікалаю. Шчыра радуецца селянін Ля-вон шчаслівай развязцы рубанаўскага «вузла». Апавядальніку ён гаворыць: «Другі год ужо жывём так, па-новаму. Усе здаволены» (I, 83). Лявон Шырокі ўвогуле глядзіць на свет аптымістычна: «Жыццё, кажу я вам, што машына, і добры машыніст патрэбен каля яе, каб добра працавала гэта машына, каб ён змог зразу знайсці, што дзе не ладна, у час паправіць, падвінціць, і тады гэтая машына будзе ісці без перабояў» (I, 83). Згодна са словамі героя выходзіла, што асоба кіраўніка быццам бы вырашае ўсё: у пакутах рубанаўцаў у першую чаргу былі вінаваты бяздушныя чыноўнікі. Варта было змяніць старшыню валвыканкома, як справы пайшлі на лад.

Мастацкая вартасць ранніх апавяданняў П. Галавача часта зніжалася недастатковай псіхалагічнай дэтэрмінаванасцю ўчын-каў герояў, дзеянні і рысы характару іх галоўным чынам матыва-валіся сацыяльнымі фактарамі. Паказальныя ў гэтым сэнсе такія творы, як «Абмылілася» і «Бывае й так» (абодва — 1926). Ліда, (578-579) гераіня апавядання «Абмылілася», па характарыстыцы аўтара, «сядзела ў багне мяшчанства», аднак яе душа цягнецца да ўсяго новага, прагне ідэалу, дзяўчына марыць пра сустрэчу з сапраўд-нымі людзьмі, хоча «маленькім раўчуком уліцца ў рэчку вялікага жыцця» (Галавач П. Дробязі жыцця. Мн., 1927. С. 120). Ліда закахалася ў маладога рабочага-партыйца Капцю-ра, ён уяўляецца ёй новым чалавекам, будаўніком лепшага жыц-ця. Расчараванне ў каханні, у няспраўджаным ідэале даводзіць даверлівую Ліду да самагубства. Капцюр паказаны ў творы ма-ральна-разбэшчанай асобай, драпежнікам па натуры. Крывадуш-насць, жорсткасць Капцюра, цынізм у адносінах з жанчынамі празаік тлумачыць толькі сацыяльным паходжаннем героя — сына папа, былога белага афіцэра. Такі ракурс адлюстравання героя звужаў чалавеказнаўчыя магчымасці твора, бо ілюстрацыя ідэалагічнай схемы падмяняла сур'ёзнае мастацкае даследаванне жыцця. Выходзіла так, што маральныя якасці чалавека найперш вызначаюцца яго сацыяльнымі каранямі. Больш удалым атры-маўся ў апавяданні вобраз маладой гараджанкі Ліды. Нягледзячы на пэўную зададзенасць, П. Галавач псіхалагічна пераканальна паказвае, што прычына трагічнай памылкі дзяўчыны ў яе ма-ладосці, шчырасці, жыццёвай неспрактыкаванасці.

У творы «Бывае й так» пісьменнік расказвае гісторыю загад-чыка аднаго з аддзелаў важнай савецкай установы Сямёна Пахо-мавіча Адзінкі. Адзінка перакананы ў тым, што жыццё павінна прыносіць чалавеку задавальненне. Ён лічыць: «Трэба крыху ўвагі і свайму асабістаму жыццю, а то зусім атупееш ад гэтага грукату, бязладдзя» (Галавач П. Бывае й так // Маладняк. 1926. № 7—8. С. 9). Кіруючыся прынцыпам «Дзе напісана, што я павінен быць аскетам», ён спакушае сваю падначаленую Аўдо-лю, падманвае яе. Маральную сапсаванасць Адзінкі Галавач тлу-мачыць прыстасавальніцкай псіхалогіяй і дробнабуржуазным мі-нулым, бо высвятляецца, што некалі Сямён Пахомавіч меў улас-ную фірму, якая потым распалася. Істотны недахоп гэтага твора пры ўсёй важнасці пастаўленай у ім праблемы суадносін гра-мадскага і асабістага ў просталінейнасці негатыўных ацэнак. Аў-тар фактычна ўзяў гатовую ідэю асуджэння і сканструяваў воб-раз адмоўнага героя.

Нярэдка ў ранніх апавяданнях Платона Галавача пісьменніц-кая думка непасрэдна прывязвалася да сюжэтнага звяна, а воб-разы герояў набывалі павярхоўнасць, дэкларатыўнасць. Рабочы Пятро Акуліч з апавядання «Перад канцом» (1926) — антыпод Адзінкі, ён аддае перавагу грамадскім інтарэсам, не прывык жыць адным днём і дзеля ўласнага задавальнення. Акуліч смяр (579-580) тэльна хворы на сэрца, Пятро ведае, што хутка памрэ, але да ўласнай будучыні ён адносіцца спакойна: «Я пайду — жыццё таксама будзе ісці ўперад, маё месца зойме другі, ён будзе леп-шым і разумнейшым ад мяне, яму не прыйдзецца праходзіць майго шляху» (Галавач П. Перад канцом // Маладняк. 1926. № 4. С. 49). Філасофскія пытанні жыцця і смерці, сэнсу ча-лавечага жыцця вырашаліся ў рытарычна-дэкларатыўным плане, мастацкія вартасці твора зніжаліся прамой непасрэднасцю, знешняй адкрытасцю аўтарскай пазіцыі, нагнятаннем публіцыс-тычнага пафасу.

П. Галавач знаходзіўся ў пастаяным пошуку такіх эстэтыч-ных прыёмаў, якія дапамаглі б паўней адлюстраваць гераічны і супярэчлівы дух часу. Паказчыкамі далейшага развіцця таленту Галавача-празаіка сталі яго апавяданні «Дзве сцежкі», «Уцякач», «Кнак», «Дасужая» (усе — 1927), «Суседзі», «Не так» (абодва — 1928). Увагу пісьменніка прыцягвае чалавек, які жыве ў склада-ны пераломны час.

У віры новага жыцця канчаткова разыходзяцца дарогі бацькі і сына Рудзіных («Дзве сцежкі»). Андрэй не хоча быць наступні-кам свайго бацькі-купца. Дзякуючы фельчарыцы Лідзіі Пятроў-не Весялоўскай у час першай сусветнай вайны расце палітычная свядомасць героя, ён цалкам пераходзіць на бок рэвалюцыі і но-вага жыцця. Аўтар расказвае пра тое, як грамадзянская вайна ў тыя гады ішла не толькі на полі бою, але і ў сем'ях. Бацька і сын Рудзіных сталі смяротнымі ворагамі. Прычыны такога ста-новішча бачыліся пісьменніку не толькі ў рознай палітычнай арыентацыі Рудзіных, але і ў розных іхніх маральных імператы-вах. Імкненне П. Галавача адысці ад просталінейнай характа-рыстыкі герояў, іх паводзінаў, пазначанае ў «Дзвюх сцежках», знайшло працяг у апавяданнях «Уцякач» і «Суседзі».

Чырвонаармеец Павел Голуб з твора «Уцякач» баяўся ранен-ня і смерці на вайне, не хацеў пакутаваць ад болю, страх стаў яго пастаянным спадарожнікам, таму ўзнікла жаданне ўцячы з фронту, хоць Павел добра разумеў, што дэзерціра чакае рас-стрэл. Калі камандзір адправіў байца ў разведку, то Голуб уба-чыў высокую траву, якую пара касіць, жытнёвае поле. Яго ся-лянская душа засумавала па працы, па звыклым мірным жыцці. Павел уцёк, а потым чырвонаармейцы па прыгавору трыбунала расстралялі дэзерціра. Аўтар з гранічнай дакладнасцю апісвае апошнія хвіліны жыцця ўцекача:

«Калі камісар пачаў гаварыць чырвонаармейцам аб справе дэзерціра Паўла Голуба, а потым чытаць пастанову Вайскова-рэ-валюцыйнага трыбунала, Голуб выпадкова глянуў сабе пад ногі (580-581) на жоўты сыры пясок, яскрава ўявіў усё, што павінна адбыцца праз некалькі хвілін, і страх яшчэ большы, як дагэтуль, заўладаў ім, ска-ваў цела. Захацелася крыкнуць таварышам аб сваёй здрадзе, кінуц-ца ім у ногі, прасіць літасці, абяцаць да канца заставацца на фрон-це, але ногі нібы ўраслі ў зямлю, язык не мог зварухнуцца, і толькі губы шапталі словы, чутныя толькі для самога сябе...

— Братцы, братцы, я ж не хацеў, я не мог, мучыла мяне смерць...

Не сціхае ўгары гоман, не сціхае зязюля, кукуе камусьці доў-гія гады.

Халоднымі цяжкімі кроплямі падаюць у мазгі словы прысуду.

Цяжэе тулава. Усё болей урастаюць у зямлю ногі. Страшны боль сціскае галаву...

Чуў апошнія словы прыгавору, чуў злосныя словы тавары-шаў...

Сціхла... Пачулася кароткая каманда...

Хацелася ўзняць вочы, глянуць на таварышаў, каб убачылі, каб зразумелі, што ён каецца, але галава, быццам налітая вола-вам, не ўздымаецца. Апушчаныя ўніз вочы бачаць перад сабой бліскучыя канцы цэлага шэрагу штыкоў. Пачуў апошнюю ка-манду» (I, 211).

Пісьменнік свядома адмаўляецца ад расстаноўкі акцэнтаў, драматызм чалавечага лёсу раскрываецца празаікам праз псіхала-гічную матывацыю ўчынкаў Паўла Голуба, селяніна, апранутага ў салдацкі шынель, чалавека, які вельмі хацеў выжыць на вайне.

Асабістая крыўда, узведзеная ў абсалют, можа прывесці чала-века да духоўнай дэградацыі, такая ідэя сцвярджаецца ў апавя-данні «Суседзі». Галоўныя героі гэтага твора — вяскоўцы Ха-лімон і Хвядос. Халімон вельмі хацеў «выбіцца ў людзі», пры-дбаць яшчэ адну валоку зямлі, паставіць новую хату, прыкупіць каня, адкрыць у горадзе заезджы двор. Яго сусед Хвядос быў бедны, незадаволены вясковым жыццём, «грузкім, тупым, збуда-ваным на клопатах толькі аб сабе» (I, 214). Калі Халімон марыць палепшыць уласнае жыццё, то яго сусед хоча перамен да лепша-га для ўсіх і ва ўсім. Алегарычны сэнс набывае ў апавяданні эпізод, дзе Халімон прапаноўвае Хвядосу памерацца сіламі і Хвядос перамагае. Іншасказанне спрашчае трактоўку далейшага лёсу суседзяў. У час імперыялістычнай вайны Халімон разбага-цеў, яго мары пачалі ажыццяўляцца, спачатку гэтаму не пе-рашкодзіла і рэвалюцыя. Потым адну валоку зямлі ў яго адабра-лі, а другую пакінулі. У гарадскім доме таксама гаспадарылі ін-шыя людзі. Халімон балюча перажываў гэта: «Адабралі, знішчы-лі... Пакуль будуць яны, нічога не будзе... Маёй зямлёй, мазалём маім будзе карыстацца хтось, задарма... Але не дажджэ ён! Лепш (581-582) смерць, лепш няхай заб'юць, чым Хвядос які ці Ахрэм будуць дабро маё спажываць» (I, 217). Хвядос пры савецкай уладзе стаў міліцыянерам. Аднойчы пры сустрэчы з суседам Хвядос неда-рэчна пажартаваў з яго мары разбагацець. Жаданне адпомсціць уладзе і суседу падштурхнула Халімона да бандытаў, зрабіла яго вінаватым у смерці маладога аднавяскоўца Ільі. Сабе Халімон прызнаўся: «Прапаў, прапаў... Сам не ведаю, як пайшоў, як зда-рылася. Зямлю ў мяне адабралі, план у горадзе, злосць на лю-дзей была, на ўсіх» (I, 229). Аўтар даволі просталінейна паказаў, як адабранае багацце рабіла з людзей ворагаў савецкай улады. Аднак Халімон — гэта ўжо не плакатны вобраз ворага, памагата-га бандытаў. Яму ўласцівы пакуты сумлення. Халімон адчувае сваю віну ў смерці Ільі, сумленне і страх не даюць яму спакою ў хаце забітага. Тэма класавай барацьбы, распаўсюджаная ў літара-туры 20-х гадоў, у апавяданні П. Галавача дапаўнялася тэмай ад-казнасці чалавека за свае ўчынкі.

На першы погляд анекдатычная сітуацыя ляжыць у аснове апавядання «Кнак»: людзі сварацца з-за грошай, якія ўжо стра-цілі сваю каштоўнасць. Працавітасць і ашчаднасць дапамаглі сям'і Якава Патупчыка назапасіць каля чатырох тысяч старых грошай. «Кнак» (так называюць мікалаеўскія грошы) — прадмет асаблівага гонару і надзея на больш-менш забяспечанае жыццё для Патупчыкаў, хоць змяніліся часы, з'явіліся новыя грошы. Да адной з дачок ўдаўца Якава сватаецца сусед Сяргей. Бацька і бу-дучы зяць заўзята спрачаюцца з-за пасагу, бо ніхто не хоча за-ставацца ў пройгрышы.

«Цэлую ноч з суботы на нядзелю таргаваліся Якаў з Сяргеем, адзін запрошваў пасаг, другі ўпіраўся. Якаў, таргуючыся, увесь час трымаў у галаве думку аб рукаўчыку, што ў скрыні... Ён прыкідаў: «Дзесяціну, гэць! Але — тысяча рублёў! За яе ён, бра-це, не адну дзесяціну з часам купіць, дык хай падзякуе за тыся-чу». Сяргей думаў гэтаксама, але ўпіраўся і на дзесяціне, бо па-куль купіш — сёння сена трэба, а потым гэтую дзесяціну і назад аддаць можна» (I, 157). Сцепаніда баялася, каб бацька яе не аб-дзяліў, і ўзяла большую частку «кнаку» з запаветнага рукаўчыка. За прысвоеныя дачкой грошы Якаў пагражае адабраць пасаг, та-му вяселле разладжваецца. Аўтар з вялікай доляй іроніі расказ-вае пра тое, як матэрыяльныя клопаты, прагматызм становяцца вышэй за чалавечыя пачуцці. Замалёўкі з натуры, мастацкія дэ-талі па-майстэрску характарызуюць герояў твора. Пра Якава Па-тупчыка пісьменнік, напрыклад, заўважае: «Заўсёды (і ўзімку, і ўлета) у шэранькай світцы, падпяразаны прывезенай з войска папругай» (I, 156). Тут пастаянная світка і прывезеная з войска папруга падкрэсліваюць скугтаватасць, гаспадарлівасць старога (582-583) Патупчыка. Важную характаратворчую ролю выконваюць у апа-няданні дыялогі, яны надаюць вобразам псіхалагічную перака-нальнасць, выяўляюць унутраныя спружыны ўчынкаў герояў. Цікавая ў гэтых адносінах размова на вяселлі паміж Сцепанідай і цешчай Якава Паўліхай:

«Як змералі дзеўкі вянок і пачалі доўгую вясёлую песню, Паўліха паклікала маладую.

— А грошы ж як?

— У скрыні!

— Ці ж багата?

— Ды, мусіць, тысяч з чатыры...

— Ты ж ведаеш, дзе яны ляжаць, ён не перахаваў?

— Не, ведаю, пад свойчыкам у рукаўчыку ўсе.

— А ён засватаў сабе гэтую?..

— Але, засватаў Гарпіну: дачка ў яе — гадоў з дзесяць ужо...

— Ну, дык бач! У той дзіця сваё, дык яна свайму прыгорне
ўсё, чаго не возьмеш зараз! Тады ты і з зубоў не вырвеш, і Ільі
нічога не дасць, мачыха ж...

— Дык узяць грошы, ці што? Я і сама думала.

— Вядома ўзяць, а што ж ты, дурная, ёй кінеш? Маці крывёй
зарабляла, а ты кінеш чорту лысаму. Не маці, дык хоць ты спа-
жывай, а не яна...» (I, 160—161).

Дыялог высвечвае занепакоенасць Сцепаніды і Паўліхі буду-чым, клопат старой жанчыны пра ўнучку, яе крыўду на зяця, які вырашыў яшчэ раз ажаніцца.

У творы арганічна спалучаюцца іронія ў абмалёўцы асобных рыс чалавечага характару з лірызмам у паказе прыроды. Уражвае сваёй паэтычнасцю адна з пейзажных замалёвак:

«Жыта спелае каласамі буйнымі нізка-нізка хіліцца да зямлі, засланяе полагам залацістым вузенькую дарожку, шэпча густому трыпутніку апошнія дзіўныя казкі лета. А дарожка вузенькім зя-лёным паскам — не відаць каляін, уросшых трыпутнікам, — ляг-ла да хутара сярод поля жытнёвага.

Змяркаецца.

Прасторы жытнёвыя хвапююцца, нібы хілячыся над нябач-ным сярпом. Ціха ў полі і ў хатарах ціха, і нейкая святочнасць сцелецца навокал, і ўсё, здаецца, прыбіраецца ў святочныя аддзенні, каб адгуляць вяселле лета з восенню. Здаецца ў цішы вячэрняй, што ўсім добра, што ўсе радуюцца, і боязна, каб што не парушыла гэтую ціхую радасць» (I, 160).

У шэрагу твораў («Дасужая» — 1927, «Даляры» — 1929) Пла-тон Галавач стварае вобразы сваіх сучаснікаў, маладых людзей, якія ўпэўнена крочаць у будучыню. Так, у апавяданні «Дасужая» галоўная гераіня Надзя з Мачулак — гэта, несумненна, новы ча (583-584) лавек у пісьменніцкім разуменні. Дзяўчына з маленства вылуча-лася дапытлівасцю, вольналюбівымі імкненнямі. Яе душы было цесна ў роднай вёсцы. Безвыніковай аказалася спроба паступіць у настаўніцкую семінарыю пры царызме. П. Галавач даволі пад-рабязна расказвае. пра тое, як Надзя працуе сакратаром кам-самольскай ячэйкі, як ад'язджае вучыцца на рабфак. Гераіня пісьменніка — асоба рамантычна акрыленая і ў той жа час паз-баўленая сентыментальнасці. Надзя да апошняга моманту не гаворыць бацькам пра ад'езд у горад на вучобу, ёй цяжка знайс-ці ўзаемаразуменне з імі, бо яна пераканана ў правільнасці выб-ранага шляху. Галавач так апісвае настрой дзяўчыны, якая едзе вучыцца: «У гэты момант у Надзі было адно жаданне, адно імк-ненне — пайсці ў новыя далі, уперад, аб чым марыла калісь. Вусны ў такт са стукам сэрца шапталі такія зразумелыя зараз словы: «Гэй, наперад, покі сэрца б'ецца, рвецца на прастор! Гэй да сонца, гэй да зор!» I перад вачмі яскрава ўсплывалі прасторы недалёкай будучыні, асветленай сонцам навукі, цудоўныя далё-кія зоры» (I, 176). Вучоба ў Надзіным успрыманні асацыіруецца з вясной, радасцю. Дрэнныя бытавыя ўмовы не надта засму-чаюць дзяўчыну і яе новых сябровак. Аўтар проціпастаўляе пог-ляды на бытавую неўладкаванасць рабфакаўцаў і іх прафесара, маладых людзей і сталага чалавека. Маладосць, мэтанакірава-насць — крыніцы аптымізму рабфакаўцаў.

Надзя — тыповы прыклад станоўчай гераіні ў літаратуры таго перыду. Яе жыццё асветлена высокай мэтай, грамадскае яна ста-віць вышэй за асабістае. У такім духу дзяўчына выхоўвае і сваю новую сяброўку Жэню, якую вызваляе ад мяшчанскага ўплыву цёткі-нэпманшы. Надзя радуецца шырокім жыццёвым прасто-рам: «Толькі цяпер можна жыць па-сапраўднаму, у поўным сэн-се гэтага слова — жыць, можна зрабіць да краёў поўным сваё жыццё, зрабіць яго прыгожым» (I, 201). Сваёй апантанасцю, ак-рыленасцю дзяўчына нагадвае галоўных герояў аповесці Я. Ко-ласа «На прасторах жыцця». Невыпадкова вядомы даследчык творчасці Якуба Коласа Ю. С. Пшыркоў сцвярджаў, што апавя-данне «Дасужая» напісана пад непасрэдным уздзеяннем Коласа-вай аповесці (Пшыркоў Ю. С. Беларуская савецкая проза. Мн., 1960. С. 122).

Надзя — моцная асоба, якая самасцвярджаецца ў працэсе пераадолення жыццёвых выпрабаванняў. Пэўную семантычную нагрузку мае ў творы і імя гераіні: такія людзі — гэта надзея гра-мадства.

Адной з важнейшых у беларускай літаратуры канца 20 — па-чатку 30-х гадоў з'яўляецца тэма перамен на вёсцы, калектывіза (584-585) цыі. Ужо ў невялікай па памерах псіхалагічнай замалёўцы «Не так» (1928) П. Галавач піша пра неабходнасць змяніць жыццё вяскоўцаў. Франтавік Сузон вырываецца з акопаў імперыяліс-тычнай вайны дадому, аднак сустрэча з блізкімі, звьтклыя ся-лянскія клопаты радасці яму не прыносяць, перад вяртаннем зноў у акопы ён думае: «Нічога не выйдзе, не падняцца аднаму на ногі, не так трэба рабіць, не так, па-іншаму» (I, 233).

У апавяданнях «Нястрымнае», «Свежы вецер» (абодва — 1930), «Кара» (1931) пісьменнік звяртаецца да адлюстравання калектывізацыі і тых праблем, што ўзнікалі пры яе правядзенні. Невялікі па памерах твор «Нястрымнае» (свайго роду эскіз да аповесці «Спалох на загонах») знаёміў з перажываннямі селяніна Клемса, які прыняў рашэнне працаваць у калектыве. У «Свежым ветры» аўтар не цураецца размовы пра раскулачванні, парушэнні правоў сялян, якія мелі месца ў той час. На ўсё, што адбываецца на Радзіме, пісьменнік прапануе паглядзець вачыма Міколы Вы-соцкага, якога лёс закінуў у далёкую Амерыку. Высоцкі з тых людзей, што не сумняваюцца ў правільнасці палітыкі савецкай улады на вёсцы. Калі з лістоў ад родных ён даведваецца, што бацькоўскую сям'ю павінны раскулачыць, што брата, як члена кулацкай сям'і, выключылі з тэхнікума, то гэтыя звесткі не вык-лікаюць у яго абурэння: «Па-іхняму, дык раскулачылі таму, што Сяргееў сын данёс, а не разумеюць, што над галовамі ў іх пра-носіцца віхор рэвалюцыі, якая знесла царскі трон і зносіць усё старое і са страшэннай сілай паляцела і на кулацтва, і тут, вядо-ма, пастрадаюць і невінанатыя некаторыя» (Галавач П. Свежы вецер // Маладняк. 1930. № 6—7. С. 58). Мікола ўпэўнены, што з боку яго родных «не павінна быць ніякага пярэчання і змагання, пройдзе час і іх апраўдаюць, звернуць назад» (Галавач П. Свежы вецер // Маладняк. 1930. № 6—7. С. 59).

Аптымізм героя грунтаваўся на веры ў перамогу справядлівасці. Галавач-мастак разумеў складанасць радыкальных змен у сялянскім жыцці, свае адносіны да іх увасобіў у своеасаблівай форме апавядання. Няглядзячы на тое, што твор, чыста знешне, насычаны лозунгавай рыторыкай пра неабходнасць калектывіза-цыі, ён гэтыя заклікі, меркаванні ўкладвае ў вусны рабочага ча-лавека, які шмат гадоў жыве ўдалечыні ад Бацькаўшчыны, а зна-чыць, не ведае ўжо дасканальна жыцця на Радзіме.

У апавяданні «Кара» размова ішла пра калектывізацыю, пра стаўленне да яе сялянства, пра адносіны ў калектыве, маральную адказнасць асобы. Чырвонаармеец Сідарук атрымаў ад бацькоў ліст. Там гаварылася, што ўсіх сялян прымусова зганяюць у ка-муны, калгасы, што ў бацькоў Сідарука адбіраюць апошнюю (585-586) карову. Такія ж лісты з дому атрымалі і некаторыя яго тавары-шы. На палітгадзіне Сідарука не пераканаў адказ лектара на пы-танне, ці з'яўляюцца калгасы добраахвотнай справай. Чывонаар-меец самавольна паехаў дадому, каб усё пабачыць на свае вочы. Там ён даведаўся, што ніхто не прымушае сялян займацца ка-лектыўным гаспадараннем, што ліст яму напісаў сусед Міканор, які баіцца за багацце свайго бацькі. Па дарозе назад Сідарука непакоіла думка, як ацэняць яго ўчынак камандаванне і тавары-шы. Днявальны паведаміў яму, што чырвонаармейцы пастанавілі не браць Сідарука назад у роту. Сідарук чакаў дысцыплінарнага спагнання, але не чакаў кары ад сваіх таварышаў. Ён вымушаны быў пераконваць палітрука і чырвонаармейцаў, што толькі хацеў праверыць факты.

Жыццёвая калізія ў апавяданні «Кара» вырашалася ў духу ідэалагічных установак той пары. Сідарук, з аднаго боку, вінава-ты ў тым, што пакінуў роту без дазволу, а, з другога боку, яго ві-на ў тым, што ліст з дому прьшусіў яго ўсумніцца ў афіцыйнай палітыцы партыі на вёсцы, што ён не задаволіўся ісцінай, выка-занай лектарам на палітгадзіне, і сам паехаў шукаць праўду. Чырвонаармейцы адракаюцца ад яго, у сітуацыю ўмешваецца палітрук, які гаворыць байцам пра неабходнасць на новьш схо-дзе перагледзець адносіны да Сідарука. Востры канфлікт абумо-віў псіхалагічную заглыбленасць твора. Фінал яго сімвалічны: «За горадам мутнеў, сціраўся пазалочаны край цёмнай хмары» (I, 244). Непрыемнасці героя, у рэшце рэшт, нібы тыя хмары, адыходзяць на задні план.

Гераічная тэма прыцягвала ўвагу Платона Галавача ў 30-я га-ды. Вобразы змагароў з Заходняй Беларусі ён стварыў у апавя-даннях «Навела без назвы» (1932), «3 тых дзён», «Спатканне» (абодва — 1933). У гэтых творах відавочна аўтарскае імкненне да ўдасканалення сродкаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Напрыклад, у «Навеле без назвы» Галавач адмаўляецца ад тра-дыцыйнай сюжэтабудовы, выкарыстоўвае элементы фрагментар-най кампаноўкі частак, згадваючы арышт і асобныя моманты дзейнасці маладога заходнебеларускага падпольшчыка Адася Та-тарчука. Фрагментарнасцю кампазіцыі вызначалася таксама апа-вяданне «3 тых дзён», дзе расказвалася пра ўцёкі ад канваіраў арыштаванага Ігната, якому самаахвярна дапамагаюць тавары-шы. Каб заінтрыгаваць чытача, паказаць героя ў яго ўзаемадачы-неннях з часам, пісьменнік актыўна ўводзіў у сюжэтабудову рэт-распекцыі ў апавяданнях «Чацвёртае спатканне», «Спатканне».

Пісьменніцкі почырк Галавача адточваўся не толькі ў пра-заічных творах малой формы. Жыццё, грамадская праца давалі Платону Галавачу багаты матэрыял для напісання значных эпіч (586-587) ных палотнаў. У 1929 г. выйшла яго першая аповесць «Вінава-ты», у цэнтры якой была маральна-этычная праблематыка. Пісь-меннік уздымаў важнае пытанне даверу да чалавека. Студэнт тэхнікума Алесь Шавец становіцца ахвярай празмернай пільнас-ці. Некалі яго бацьку, Мікіту Шаўцу, прапанавалі служыць у сакрэтнай канцылярыі. Мікіта згадзіўся, але ўтаіў гэта ад сям'і. Алесь усёй душой успрыняў перамены, прынесеныя рэвалю-цыяй, і стаў на бок новага жыцця. У школе ён арганізаваў кам-самольскую ячэйку, павёў рашучую барацьбу з культурна-асвет-ніцкім гуртком, бо ў яго склад уваходзіла, па зняважлівых словах адного з сяброў Алеся, «гнілая інтэлігенцыя», змагаўся з банды-тамі, нягледзячы на малады ўзрост, кіраваў сельсаветам, у тэх-нікуме стаў старшынёй прафкома. Час ад часу студэнт Шавец высылаў грошы бацькам. Яго прыгнятала беднасць, у якой жылі сем'і вяскоўцаў. У пісьме да таварыша Алесь пісаў: «Ведаеш, я так веру ў рэвалюцыю, у камуну, што, здаецца, вырваў бы сэрца з грудзей, згарэў бы, каб пераканаць сялян, што толькі ў гэтым выйсце з жабрацтва, беднасці» (1, 32).

Алесь вельмі патрабавальна ставіўся да таварышаў. На схо-дзе, дзе абмяркоўвалася ўтойванне студэнтам Міронавым яго сапраўднага прозвішча і мінулага, Шавец выступіў з гарачай прамо-вай: «У нас не хапае пільнасці, каб пазнаць свайго класавага во-рага. Гэта ад таго, што мы не выхоўваем у сабе пачуцця нянавіс-ці да ворагаў» (II, 236). Сам Алесь не прывык шкадаваць ворагаў і тых, каго ён імі лічыць: «Я заўжды буду гаварыць, што мы над-та шкадуем усіх і ад гэтага не ўмеем адрозніць чужога, ворага. Гэта ад таго, што спакойна мы жывём вось ужо колькі год і за-быліся на небяспеку» (II, 245).

Актыўнасць Шаўца ўспрымалася некаторымі як праява кар'е-рызму. Бязлітаснасць у дачыненні да іншых прывяла да таго, што таварышы і жыццё жорстка абышліся і з Алесем. У аповесці ёсць адзін цікавы эпізод, які характарызуе адносіны да галоў-нага героя часткі студэнтаў тэхнікума пасля сходу, дзе ад-былося выключэнне Шаўца з партыі і з тэхнікума: «Калі пра-ходзіў ля аднаго з сяброў, з якім працаваў заўжды ў лабарато-рыі, той адвярнуўся. Ля самых дзвярэй нехта брыдкімі слова-мі кінуў у твар Алесю:

— А як другіх чысціў? Усе яны такія!

Яму адказаў другі:

— Цяпер яго кар'ера скончана!..» (II, 255).

Бязлітасны ў сваёй прынцыповасці, Алесь сам апынуўся ў ролі вінаватага. З пункту гледжання тагачаснай афіцыйнай маралі, Шаўца трэба ставіць на адну дошку з сынам былога абшарніка Міронава, гандляра Кісляка або «культурнага гаспадара» Клю (587-588) чынскага. Праўда, Алесь у адрозненне ад іх нічога не ведаў пра мінулае свайго бацькі і не мог нічога ўтойваць.

Спрадвечная праблема «бацькі і дзеці» тады вырашалася так: класавае даражэй за крэўнае. 3 аднаго боку, сын нібыта за баць-ку не адказвае, а з другога — сына папракаюць мінулым бацькі, пастаянна нагадваюць пра яго класавую варожасць. Чалавек не рабоча-сялянскага паходжання, каб атрымаць адукацыю, паві-нен адрачыся ад сям'і, ад бацькоў. Адзін з герояў аповесці зазна-чае: «Гэта ў модзе зараз парываць з бацькамі, такі век. Адрачэн-не ад усяго старога... ад бацькі, мацеры...» (II, 235). Для Алеся не стаяла пытанне, адрачыся ад бацькі ці не, бо ён, па-першае, нічога не ведаў пра мінулае Мікіты Шаўца, а, па-другое, як носьбіт новай маралі, безумоўна, адрокся б, каб ведаў, дзе слу-жыў бацька, і не стаў бы ўтойваць яго мінулае ад таварышаў. Ві-на ж Міронава, Кісляка, Ключынскага ў тым, што яны, каб ву-чыцца, утаілі сваё паходжанне. Звышпільныя людзі ўбачылі ў гэ-тым класавую варожасць.

Алесь — тыповае параджэнне і тыповая ахвяра свайго часу. П. Галавач даследуе чалавечыя паводзіны ў тых абставінах, якімі яны былі народжаны. Этычны патэнцыял герояў аповесці выз-начаецца іх стаўленнем да лёсу Алеся Шаўца. На сходзе дванац-цаццю галасамі супраць адзінаццаці яго выключаюць з партыі і з тэхнікума. Звышпільнасць, да чаго і заклікаў некалі таварышаў Алесь, перамагае. Шавец хутка на ўласным горкім вопыце адчуў, як нялёгка быць адрынутым. Таварыш, якому Алесь напісаў шчыры ліст, абвінавачвае Шаўца ў песімістычных настроях. Дзя-ніс Смачны, былы знаёмы хлопца, абмежаваўся кароткай адпіс-кай на адрас партячэйкі тэхнікума: «Адносна службы яго бацькі я нічога не ведаў і ніколі нічога не чуў ні ад Шаўца, ні ад другіх, а вось ці ведаў пра гэта сам Шавец, ці не, я за гэта не паручаю-ся...» (II, 248).

Дзяніс служыць у адной цэнтральнай установе, гэта прыста-ванец, бюракрат, які ў карыслівых мэтах выкарыстоўвае службо-вае становішча. Ён любіць пагаманіць пра недахопы, але змагац-ца з імі не збіраецца. Бяздушнасць, абыякавасць у адносінах да Алеся ён апраўдвае партыйным абавязкам: «Яно трохі і шкада, але ж партыйны абавязак...» (II, 175). Такім жа бессардэчным чыноўнікам паказаны і старшыня апеляцыйнай камісіі Парамон Засланка. У абмалёўцы чыноўніцтва П. Галавач увогуле прадэ-манстраваў майстэрства сатырыка.

Аповесць «Вінаваты» — першы параўнальна вялікі твор пра-заіка. Маральна-этычная праблематыка апавядання патрабавала ад пісьменніка заглыблення ва ўнутраны свет чалавека, псіхала-гічнага аналізу. Аўтар уважліва даследаваў душэўны стан маладо (588-589) га энергічнага чалавека, які апынуўся ў становішчы адрынутага, праўдзіва адлюстроўваў перажыванні былога селяніна і салдата Мікіты Шаўца, што стаў служкам ахранкі.

Кампазіцыя першай аповесці была ў некаторай ступені экс-перыментальнай, насычанай інверсіямі і рэтраспекцыямі. Твор фактычна пачынаўся з развязкі, потым празаік апавядаў, па якіх прычынах Алесь апынуўся ў адным паўднёвым горадзе. Адгалі-наванні ад асноўнай сюжэтнай лініі (лёс Алеся) неслі пэўную ідэйную нагрузку: аўтар знаёміў з мінулым бацькоў студэнтаў Ключынскага і Кісляка. I гандляр Кісляк, і «культурны гаспа-дар» Ключынскі — асобы не ідэальныя, але супраць дзяржаўнай улады не выступаюць. Тым не менш іх дзяцей папракаюць дрэн-ным сваяцтвам у тэхнікуме, бачаць у іх ворагаў савецкай улады.

Назва аповесці сумна-іранічная. Алесь Шавец увесь час гава-рыў пра класавую пільнасць, ён жа і стаў яе ахвярай. У пісьме да Дзяніса Смачнага Шавец пытае: «Я апынуўся чужым, выгнаным, а завошта? Я пытаюся цябе: завошта? Няўжо трэба прызнаць і апраўдаць голы, нічым не апраўдваемы фармалізм... « (II, 174). Алесь, сапраўды, не вінанаты, што яго бацька некалі служыў жандарам, як не вінаватыя ў сваім паходжанні Міронаў, Кісляк, Ключынскі. Віна Алеся ў тым, што ён патрабаваў ад таварышаў быць жорсткімі, пільнымі, сам безапеляцыйна верыў даносам. Жыццёвай гісторыяй Алеся Шаўца Платон Галавач сцвярджаў думку пра згубнасць фармальнага падыходу да асобы, пра тое, што трэба верыць чаланеку, а не паперкам у выглядзе даносаў. Аповесць П. Галавача «Вінаваты» з'явілася ў тыя гады свайго ро-ду мастацкім папярэджаннем грамадству пра небяспеку, якую яму нясуць звышпільныя людзі.

У 1928—1930 гг. пісьменнік часта бываў у камандзіроўках у Мінскай, Полацкай і Магілёўскай акругах, дзе прымаў удзел у правядзенні калектывізацыі. Узнікла думка расказаць пра гэты працэс чытачу. Эскізам да будучай аповесці стала невялікае апа-вяданне «Нястрымнае». За ім з'явілася аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1930). Каб надаць твору кампазіцыйную зладжанасць, паглыбіць ідэйны змест, пісьменнік у 1931 г. пад уплывам крытыкі перапрацаваў аповесць. У артыкуле «Як была напісана аповесць «Спалох на загонах» П. Галавач не хаваў яе палітычнай ангажаванасці: «Як пісьменнік, я павінен праўдзіва, без прыфарбоўкі паказаць селяніну ўсё тое, што адбываецца ва-кол яго, але паказаць так, каб ён убачыў усё гэта, ужо бачанае, па-новаму, каб, прачытаўшы аповесць, ён змог разгадаць на схо-дзе ў сваёй вёсцы, у сваім калгасе, хто з'яўляецца. ворагам калга-са, яго ворагам, а хто з'яўляецца сапраўдным калгаснікам, ста-роннікам новага жыцця» (I, 374). (589-590)

Твор пісаўся па гарачых слядах падзей, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У цэнтры аповесці — перамены на вёсцы. Першыя спробы адлюстравання калектывізацыі ўвасоблены ў «Межах» (1929—1930) С. Баранавых, «Зялёным Шуме» (1931) Ц. Гартнага, дзе шмат схематызму і ілюстрацыйнасці. Паглыбле-нае асэнсаванне гэтага працэсу характэрна няскончанаму рама-ну «Ідзі, ідзі..» (1930) К. Чорнага, «Лістам ад знаёмага» (1931) і раману «Вязьмо» (1932) М. Зарэцкага. Аповесць П. Галавача — гэта таксама арыгінальнае мастацкае даследаванне той неспа-койнай пары.

Сюжэт твора «Спалох на загонах» у пэўнай ступені трады-цыйны для літаратуры 30-х гадоў: у вёску прыязджае рабочы-ка-муніст праводзіць калектывізацыю. Праўда, Панас у мінульш вясковец. Ён ненавідзіць уласнасць, бо некалі пры раздзеле маё-масці ад рукі роднага брата загінуў яго бацька. Панас добра ра-зумее складанасць пастаўленай перад ім задачы. Сяляне з неда-верам адносяцца да сходаў, камун, калгасаў. Гаспадар хаты, у якой спыніўся Панас, вельмі шчыра выказвае свае сумненні прыезджаму:

«— А на якое ліха той сход?

— Як так на якое ліха? Хіба можна так кінуць, як гэта выйшла?

— А што ж трэба?

— Калгас трэба.

— А калі мы не хочам? Гвалтам жа гэтага, як той казаў,
нельга, а людзі не хочуць, дык чаго ж тут і намагацца вельмі?

— Мы гвалтам і не будзем рабіць, сабяромся, пагутарым...

— А-ат» (II, 13).

Селянін не давярае ўгаворам, бо шматгадовы вопыт прыву-чыў яго быць абачлівым, верыць не словам, а справам. Недавер-лівыя адносіны вяскоўцаў да камун і калгасаў аўтар перш за ўсё тлумачыць тым, што для сялян гэта новы ўзровень гаспадаран-ня. Селянін адчувае сябе свабодным, гаспадаром на ўласнай зямлі, таму не хоча яе абагульнення. Адна жанчына прама гаво-рыць на сходзе: «Ну, якое гэта жыццё? Аддай усё сваё, а як жа сам тады? Ніхто нідзе не бачыў такога жыцця, дык як жа ён ка-торы пойдзе ў такое...» (II, 145). Вуснамі сялян на сходах выказ-валася праўда жыцця, і, як сапраўдны пісьменнік, П. Галавач напісаў пра гэта.

Складаная пісьменніцкая пазіцыя ў творы. Платон Галавач займаў у рэспубліцы адказныя партыйныя і дзяржаўныя пасады і павінен быў прапагандаваць у аповесці «Спалох на загонах» лі-нію партыі на калектывізацыю. Але, будучы сумленным грама-дзянінам і мастаком, не мог ва ўсім пагадзіцца з многімі метада-мі яе правядзення. Празаік праўдзіва апавядае пра напалоханых (590-591) вяскоўцаў, што за бясцэнак прадаюць у горадзе жывёлу, пра іх прыгнечаны настрой. Кадравага рабочага Кліма ўразіла размова з селянінам, які згадваў сілавыя метады правядзення калектыві-зацыі, арышты і высяленні і баяўся гэтага. У гутарцы з сакра-таром партячэйкі завода Клім абураецца тым, што не пра ўсё ў газетах пішуць адкрыта: «...Чытаеш газету, дык там толькі і пі-шуць, што арганізавалі: там арганізавалі, тут арганізавалі, там столькі працэнтаў, тут столькі працэнтаў, а як арганізавалі, пра гэта, нябось, не пішуць. Як чытаеш, дык усё нібы і гладка ў іх там, а на рынку мужыкі чорт ведае што гавораць...» (II, 77). На думку Кліма, сярод сялян патрэбна цярплівая растлумачальная работа, добраахвотнасць павінна быць сапраўднай, а то «работ-нікі прыязджаюць у вёску ды чорт ведае што робяць там, абы ўцягнуць мужыка» (II, 77).

Панас належыць да ліку людзей зацікаўленых, якія спра-буюць пераканаць вяскоўцаў у перспектыўнасці калектыўных гаспадарак і словам, і справай. Панас — нядрэнны арганізатар. У адрозненне ад інструктара акруговага выканкома Яўмена Ас-цюка ён адносіцца да пастаўленай перад ім задачы не фармаль-на. Каб прадэманстраваць перавагі новага гаспадарання, Панас прапаноўвае на сходзе адправіць дэлегацыю ў Навікоўскую ка-муну. У Навіках сяляне ўбачылі шчаслівае жыццё камунараў, пасля чаго многія жыхары Цярэшкавага Броду вырашылі ўсту-піць у калгас.

Аўтар падрабязна расказвае, як пакутліва выспявала такое рашэнне ў серадняка Клемса, апісвае першыя дні жыцця калгас-нікаў. Праз некаторы час большая частка сялян па розных пры-чынах забрала свае заявы назад. У калгасе «Парыжская камуна» засталося толькі трынаццаць чалавек. Лічба сімвалічная.

Цэнтральны вобраз «Спалоху на загонах» Панас — герой но-вага тыпу па задуме аўтара. Яму пісьменнік перадае сваё разу-менне рэчаіснасці, сваё разуменне калектывізацыі. Панас упэў-нены ў неабходнасці справядлівасці гэтай справы, таму прыс-пешвае арганізацыю калгаса ў Цярэшкавым Бродзе. Шлях да шчасця для яго цесна звязаны з жорсткай класавай барацьбой: «Агульначалавечае шчасце, бачу я, ідзе пад палотнішчам, афар-баваным у кроў. Гэта сімвал нашае веры. Гэта сімвал таго, што агульначалавечае шчасце можна толькі заваяваць у жорсткім змаганні» (II, 109). Панас не прызнае кампрамісаў, ненавідзіць прыстасаванцаў, у лісце да сябра ён заўважае пра апошніх: «Яны гатовы скрозь вывесіць шыльды з лозунгамі аб рэвалюцыі і за-ваяваным ёю, назваць вуліцы гарадоў імёнамі вялікіх рэвалю-цыянераў нашай эпохі, абвясціць сацыялізм пабудаваным і зак-лікаць чалавецтва да вечнага міру. Яны гатовы ўвагнаць сацыя (591-592) лізм у форму бронзавых і гіпсавых статуэтак і помнікаў, каб гэ-тым паралізаваць яго дзейную сілу» (II, 109). Словамі героя пісь-меннік папярэджваў пра тую небяспеку, якую тоіць у сабе фар-мальны падыход да справы. Як паказвае гістарычны вопыт СССР, на жаль, прадбачанае празаікам потым збылося.

Панас характарызуецца П. Галавачом як змагар, носьбіт ка-лектывісцкай псіхалогіі. Імкнучыся ўсебакова паказаць свайго героя, пісьменнік надае ўвагу і асабістаму жыццю Панаса, яго адносінам з Галінай. У юнацтве яны кахалі адно аднаго, але по-тым абставіны разлучылі іх. Пасля прыезду Панаса ў Цярэшкаў Брод яны сустрэліся зноў. Панас некалькі просталінейна ацэнь-вае іх жыццёвую сітуацыю і прапануе закаханай у яго замужняй жанчыне: «А ведаеш, яно ж не позна і цяпер яшчэ выправіць памылку, кідай Макара дый гайда да мяне» (II, 110). Герой лі-чыць, што чалавек павінен жыць па законах сэрца, быць свабод-ным у сферы сваіх пачуццяў, што перавага нават у галіне асабіс-тых узаемадачыненняў павінна аддавацца новаму, перадавому. У трактоўцы пісьменніка Галіна — новая жанчына беларускай вёс-кі, якая марыць пра шырокія далягляды грамадскай дзейнасці, цягнецца да ўсяго прагрэсіўнага, але яе вобраз эстэтычна зні-жаецца натуралістычнасцю сцэн на вечарынцы, у агародзе, на таку, дзе знешне прыгожая гераіня паўстае грубаватай, празмера прамалінейнай. Панас гіне ў дзень свята першага калектыўнага ворыва, гіне ад рук раз'юшанага жаночага натоўпу. Канец твора — гэта таксама сведчанне складанай аўтарскай пазіцыі. Панас загі-нуў, але сяляне суседняй вёскі пішуць заяву аб прыёме ў калгас «Парыжская камуна». Здавалася б, на першы погляд у такім фі-нале ёсць нешта ад аптымістычнай трагедыі, але наступны сім-валічны малюнак выклікае роздум:

«Над зямлёю павольна ўздымалася і плыло ўгору, у бязмеж-ны блакітавы прастор, гарачае веснавое сонца.

Пад сонцам у разорах на раллі стаялі запрэжаныя ў плугі ко-ні, чакалі аратых» (II, 164).

Ці прыйдуць аратыя, кім яны будуць — невядома. Панас, які праводзіў калектывізацыю метадамі пераканання, мёртвы, а тыя, хто прыйдуць яму на змену, наўрад ці пойдуць яго шляхам. Ара-тыя, што працавалі на полі разам з Панасам, уцяклі, ратуючы сваё жыццё. Эпілог аповесці застаўся адкрытым. Такім фіналам і ўсім зместам аповесці Галавач-мастак шмат сказаў праўдзівага пра свой час. Ды і назва аповесці «Спалох на загонах» утрымлі-вае аб'ектыўнае сэнсавае значэнне, якое раскрывае сацыяльны і псіхалагічны характар калектывізацыі.

Мастацкай дасканаласці твора замінае схематызм вобразаў асобных станоўчых і адмоўных герояў. Станоўчыя героі (Панас, (592-593) Клім, Сідар, Ян Каскевіч) самааахвярна змагаюцца за лепшую будучыню. Мудрым і справядлівым, напрыклад, паказаны сакра-тар парткома Стары, які аператыўна рэагуе на складанае стано-вішча ў горадзе, прымае дзейсныя меры, каб ліквідаваць хлеб-ныя чэргі, заўсёды прымае толькі правільныя рашэнні, ніколі і ні ў чым не памыляецца. Хітрымі і жорсткімі малююцца ворагі (Лукаш, Мышкін, Гарбуль, Незнаёмы). Аповесць пабудавана ў форме сацыяльна-бытавой хронікі, дзеянне пераносіцца то ў Цярэшкаў Брод, то ў Навікі, то ў горад. Калі празаік расказвае пра рабочых, то іх свядомасць і актыўнасць проціпастаўляецца інертнасці сялянства.

Сам П. Галавач пісаў пра твор: «...Мая аповесць «Спалох на загонах», якая з'яўляецца бясспрэчным дасягненнем у маёй творчай рабоце, ёсць эскіз для напісання новага вялікага твора пра сялянства, над якім я працую цяпер» (I, 375). Такім творам стаў раман «Праз гады» (1934). Падзеі рамана ахогоііваюць прык-ладна дваццаць гадоў, дзеянне пераносіцца то ў Пецярбург, то ў вёску Шапятоўку, то на франты імперыялістычнай і грамадзянс-кай войнаў, то на будаўніцтва энергахімічнага камбіната. На фо-не значных гістарычных падзей аўтар даследуе лёсы сялянства і інтэлігенцыі, звяртаючы асаблівую ўвагу на жыццёвыя дарогі Паўла Будніка, Міхаіла Галынскага і братоў Шкробатаў.

Раман пачынаецца з паведамлення пра самагубства студэнта Санкт-Пецярбургскага універсітэта Кулікоўскага, якому некалі яго добры знаёмы Павел Буднік даў наступную характарыстыку: «Ёсць такая катэгорыя добрых людзей, паважаных інтэлігентаў. Паглядзець на іх звонку, паслухаць іх чыстае ўцелясненне дабра і справядлівасці. Добрыя, сумленныя людзі, чулыя. Яны ў адзін момант могуць угневацца і стаць на нейкі час выказнікамі на-роднага абурэння. У адзін момант яны могуць узрадавацца, аха-піўшыся добрай справай, але гэтак жа лёгка, сустрэўшыся з пе-рашкодай, яны робяцца бяссільнымі, бездапаможнымі. Бяда, што жывуць яны не розумам, а глыбінямі волі. Залішне тонкія душы ў такіх інтэлігентаў. Мітусяцца яны ў жыцці, самі не ве-даюць, чаго шукаюць. Гоняцца за многім, жывуць напружанас-цю перажыванняў, якія вельмі хутка праходзяць і, дзякуючы гэа-му, не маюць цэльнасці. Сацыяльная міміка ў такіх людзей бага-тая, а фізіяноміі няма» (III, 12). Кулікоўскі — разумны і пры-стойны чалавек. Калі спробы ў межах закона знайсці справядлі-васць, выратаваць ад турэмнага пакарання Будніка яму не ўдаюцца, то ён пратэстуе супраць несправядлівасці сваёй смер-цю. Вынік жыццёвага шляху Кулікоўскага Будніку здаецца зака-намерным, а самагубства знаёмага — праяўленнем слабасці на-туры. Сваё іранічнае стаўленне да Кулікоўскага і ўвасобленага ў (593-594) ім тыпу старой інтэлігенцыі аўтар падкрэслівае праз паказ мане-ры жэстыкуляваць, гаварыць, трымаць пенснэ.

Павел Буднік — чалавек іншага складу. Гэта надзвычай дзейсная, смелая натура, якая не ведае ваганняў. Ён дае рашучы адпор шавінісцкім выказванням прафесара Пілацеева, за што быў арыштаваны, а потым высланы з Пецярбурга. Давялося нас-таўнічаць у Шапятоўцы. Мінулае Паўла крыху дзіўнае. Яго бацька — салдат-уцякач — аб'явіў сябе доктарам-ветэрынарам, ажаніўся з дачкой мясцовага каваля-ўдаўца. Праз год пасля на-раджэння Паўла маці памерла. Сынам займаўся бацька. Потым не стала і бацькі. Павел не надта цікавіўся сваім радаводам. «Бацькава мінулае было назаўжды пахавана разам з ім, і таму вобраз бацькаў ва ўяўленні Паўла Буднікава паўставаў як нешта зусім мала знасмае і загадкавае» (II, 56).

Павел — асоба вельмі актыўная. У Шапятоўцы настаўнік Буднік паспрыяў росту палітычнай свядомасці сялян, падтрым-ліваў іх у барацьбе за зямлю з абшарнікам Пілацеевым, за што зноў быў арыіптаваны і сасланы ў Сібір. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Буднік вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў стар-шынёй рэўкома пад імем «таварыш Андрэй», а ў мірны час узна-чаліў будаўніцтва новага жыцця. Павел упэўнены, што ў цяпе-рашні час «створаць чалавека цэльнай нутары» (III, 325), і сам хоча быць такім. Тактоўнасць, уменне разбірацца ў складаных паваротах чалавечай душы, не дапускаць непрадуманых вывадаў і ўчынкаў прывабліваюць да яго старога Галынскага і яго сына Міхаіла. Маральная чысціня, аскетызм выяўляюцца ў яго адно-сінах з Лідай Земянковай. Павел Буднік — гэта тып інтэлігента-рэвалюцыянера, што становіцца важаком людзей. Ён герой без дакору і сумнення, яму ўласцівы яснасць перакананняў, мэтана-кіраванасць, арганізатарскія здольнасці, інтэлектуальная перава-га над іншымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Пэўная схематычная трактоўка вобраза Паўла збядняла яго мастацкае значэнне.

Плакатпымі фарбамі намаляваны вобразы бацькі і сына Пі-лацеевых. Гэта антыподы Будніка ў маральным і сацыяльным плане. Як і для Паўла, у складаны гістарычны час праблема «з кім быць?» для іх не стаяла. Яны засталіся вернымі сабе, таму змагаліся супраць рэвалюцыйных перамен. Больш склады лёс у прафесара Міхаіла Галынскага.

Прафесар Галынскі — высокаадукаваны, таленавіты чалавек, выхадзец з разначынцаў, да Кастрычніка «вядомы ў Пецярбурзе як крайні радыкал у сваіх палітычных перакананнях» (III, 67). Міхаіл Палікарпавіч выступае за дэмакратыю і гуманізм. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Галынскі прызнаўся бацьку: «Я так-сама хачу прыняць гэтую рэвалюцыю, але ў ёй вельмі многа (594-595) жорсткага. Рэвалюцыя павінна быць чалавечнай» (III, 179). Яго сумненні і ваганні былі звязаны з непрыняццем жорсткасці, та-му прафесар выбірае для сябе пазіцыю старонняга назіральніка падзей, якая, на яго думку, дасць магчымасць быць яму заўсёды аб'ектыўным. Галынскі спачатку не быў гарачым прыхільнікам ні старога, ні новага, ён верыў у дэмакратыю, але ў час каман-дзіроўкі вынікі дэмакратыі на Захадзе расчаравалі яго. Прафесар прыслухоўваўся і да Паўла Будніка, і да сына Пілацеева. У пер-шай частцы рамана ёсць сімвалічны эпізод: калі Галынскі купаў-ся ў возеры, яму падставіў руку, дапамог не патануць Павел Буд-нік. Такое спрашчэнне ўжываецца для таго, каб паказаць далей-шае развіццё лініі адносінаў Галынскага і Будніка. Паступова пад уплывам апошняга Міхаіл Палікарпавіч мяняе свае погляды на жыццё, пра што красамоўна сведчыць адна з яго размоў з паэтам Ягуплам:

«— ...А хіба прафесара не хвалюе тое, што робіцца хоць бы толькі тут у апошнія часы? I хіба прафесар не думае яшчэ і пра ўсю краіну?

— Вы гаворыце пра раскулачнанне?

— Так. — Ягупла мас на ўназс тое, што праз пару дзён павін-
на адбыцца ў Шапятоўцы і што, напэўне ж, адбываецца ва ўсіх
месцах.

— Але ж гэта няўхільная снрава, — супакойвае Ягуплу прафесар. — Я згодзен з намі, нгго гэта жорстка, але вы памятаеце пазаўчарашні сход? Сяляне самі апраўдваюць гэтую жорсткасць у адносінах да сваіх суссдчяў. Гэта ўсё-ткі робіцца ў інтарэсах таго, што павінна зрабіць лспшым жыццё ўсіх. Я ніколі не апраўдваў неразумнай жорсткасці, ніколі. Але калі заўтрашні дзень для ўсіх будзе болып сытым, больш шчаслівым і разумным, я схілен апраўдаць гэта» (III, 411). Галынскі гаворыць, што, «калі заўтрашні дзень будзе лепшым, наступнае пакаленне апраўдае ўсё, што робіцца ў пашы дні» (III, 412).

Галынскі пачынае глядзсць на свет вачыма Будніка, ён ад-маўляецца ад ранейшых снаіх уяўленняў пра гуманізм і дэмакра-тыю. Такія перамены ў поглядах прафесара, яго хуткае «перавы-хаванне» выглядаюць у творы псіхалагічна і сацыяльна слаба ма-тываванымі.

Апанентам Галынскага часта выступае былы земскі аграном Сузон Іванавіч Ягупла, які лічыць сябе «паслядоўцам праграмы дэмакратычнага ператварэння Расіі» (III, 294). Вобраз гэты, ві-даць, задумваўся як проціпастаўленне Галынскаму. У мінулым Ягупла — няўдалы крамнік, потым земскі аграном і, нарэшце, паэт. Пісьменнік увесь час акцэнтуе ўвагу на знешняй непры-ваблівасці Сузона Іванавіча. Яго меркаванні пра жыццё не паз (595-596) баўлены супярэчлівасці: з аднаго боку, у сваіх вершах ён апявае рэчаіснасць, а, з другога боку, у размовах з Галынскім захапля-нецца Захадам. Ягупла з запалам заяўляе прафесару: «Калі паэты не скажуць праўды пра свой час, гісторыя жорстка адпомсціць ім. Наступнае пакаленне абзаве іх хлусамі і баязліўцамі».

У няпростых палітычных умовах 30-х гадоў П. Галавач сло-вамі адмоўнага героя Ягуплы нагадвае братам па пяру пра іх гра-мадзянскі абавязак — пісаць праўду. Сузон Іванавіч шчыры ў размовах з Галынскім, аднак у сваіх вершах ён гаворыць толькі пра росквіт краіны, захапляецца размахам сацыялістычнага бу-даўніцтва. Сказаць праўду на поўны голас ён не хоча і не можа. Паводзіны Ягуплы ў многім тлумачацца тым, што ён баіцца свайго мінулага. У адрозненне ад Галынскага Сузон Іванавіч вы-мушаны паводзіць сябе двудушна: у творах славіць сённяшні дзень, а ў прыватных размовах асуджае недахопы грамадскага жыцця.

Прадстаўнікоў новай інтэлігенцыі П. Галавач паказвае ў воб-разах Кастуся Шкробата і Аксаны Каляды, сваім нараджэннем і выхаваннем цесна звязаных з народам. Пісьменнік падрабязна апавядае пра іх юнацтва, раскрывае іх памкненні, жаданні, іх уплыў на бацькоў. У аўтарскім увасабленні народная інтэліген-цыя падказвае народу, як трэба жыць. Так, Кастусь Шкробат настойліва патрабуе, каб яго бацька ўступіў у калгас.

Пасля выхаду рамана пісьменнік самакрытычна заўважыў: «У значнай долі схематычныя вобразы інтэлігентаў, у тым ліку і вобраз Гапынскага. Відаць, тут пацвярджаюцца мудрыя словы: «Не пішы, чаго не ведаеш». Ва ўсякім разе чаго не ведаеш дас-канала добра» (Галавач П. Чула дапамагаць адзін аднаму: З прамовы на сходзе пісьменнікаў г. Мінска // Літ. і мастацтва. 1936. 31 сак.). Суровая ацэнка аўтарам рамана не зусім апраў-даная, бо, нягледзячы на пэўную знешнюю схематычнасць, воб-разы інтэлігентаў у творы адлюстроўвалі рэальнае размежаванне сіл у перад- і паслякастрычніцкі час у асяроддзі інтэлігенцыі.

Важнае месца адводзілася ў рамане «Праз гады» асэнсаванню становішча і перспектыў сялянства. На працягу прыкладна двац-цаці гадоў П. Галавач прасочвае лёс братоў Шкробатаў. Тарэнта Шкробат разам з бацькам і братам Павалам накіраваўся ў Сібір на пошукі шчасця, але хутка вымушаны быў вярнуцца дадому ні з чым. Бацька яго памёр у Сібіры, а Павал пахаваў жонку і сам страціў здароўе. Другі брат Тарэнты Мікіта разбагацеў дзякуючы ўдалай жаніцьбе і працавітасці. Пасля вяртання Тарэнты з далё-кіх краёў адносіны паміж братамі складваюцца дрэнна. Тарэнта не можа, а Мікіта не хоча клапаціцца пра хворага Павала, які (596-597) праз гэта канчае жыццё самагубствам. Тарэнта ўвесь час марыў пра зямлю, пра новую хату, спадзяваўся на лепшае жыццё пасля імперыялістычнай вайны. Ён верыць у вялікую сілу зямлі над чалавекам: «Усё з зямлі жыве. Усё за яе трымаецца, і лішні ты, чалавек, на зямлі, калі не маеш свайго ўласнага месца на ёй, ці, калі, скажам, цесна табе на такой вялікай планідзе, калі вузак твой шнур на ёй. Зямля таго любіць, хто цвёрда на ёй стаіць, хто шырокім крокам мерае на ёй сваю часціну» (III, 160). За ўлас-ную зямлю ідзе ваяваць Тарэнта Шкробат у грамадзянскую вай-ну. Пры савецкай уладзе яго гаспадарка ўмацоўваецца, ён бага-цее і не заўважае беднасці аднавяскоўцаў тыпу аднарукага Сузо-на Каляды, які страціў здароўе на імперыялістычнай вайне. Каб пазбавіцца ад галечы, Сузон пачаў арганізоўваць арцель. Тарэн-та, як і яго брат Мікіта, не хоча ўступаць у калгас, бо ён адчувае сябе гаспадаром, свабодным чалавекам. Светаадчуванне селяні-на, яго спрадвечная абачлівасць, асцярожнасць пераканаўча, псіхалагічна адлюстраваны ў творы: «...А цяпер што ж, рашыцца ўсяго і ў табун ісці? Добра — на сваіх дзяцей рабіў, а цяпер на чужых рабіць?» (III, 376), — пытае Тарэнта ў сына. Але ў рэшце рэшт селянін вымушаны прызнаць жыццёвыя рэаліі. Пасля доў-гіх роздумаў ён уступае ў калгас, бо іншага выйсця не бачыць, каб застацца на такой роднай яму зямлі. Невыпадкова ў размове Галынскага з Ягуплам успаміналася раскулачванне. Такія людзі, як Тарэнта Шкробат, былі пастаўлены перад жорсткім выбарам: або падзяліць лёс раскулачаных, або ўступіць у калгас. Тарэнта выбраў апошняе.

Шматпланавасць кампазіцыі, эпізацыя характараў, псіхала-гізм — паказчыкі творчага росту Галавача-празаіка. Адкрытая публіцыстычнасць, пэўная зададзенасць і схематызм характараў Будніка, Пілацеевых, Галынскага, стылявая неаднароднасць (дынамічны пачатак рамана і запаволенасць дзеяння ў другой і трэцяй частках) зніжалі ў нейкай меры мастацкую вартасць тво-ра. П. Галавач прызнаваўся: «Аўтарскіх раважанняў у мяне ў ра-мане занадта багата. Я часта станаўлюся ў ролю каментатара, баючыся, што чытач сам не зразумее з падзей, што я хачу ска-заць...» (Галавач П. Чула дапамагаць адзін аднаму: З прамовы на сходзе пісьменнікаў г. Мінска // Літ. і мастацтва. 1936. 31 сак.). Сапраўды, апісальнасць прысутнічае ў рамане, але аў-тарскае «ўмяшанне» найбольш відавочнае якраз у нярэдкай тэн-дэнцыйнай падачы станоўчых і адмоўных вобразаў.

Пасля рамана «Праз гады» П. Галвач выдаў дзве аповесці — «Носьбіты нянавісці» (1936) і «Яны не пррйдуць!» (1937). Абодва творы расказвалі пра падзеі грамадзянскай вайны. Першая апо-весць прысвячалася памяці польскіх салдат і чырвоных парты (597-598) зан, закатаваных белапалякамі ў Слуцку ў 1920 г. Тут аўтар ства-рае вобразы мужнага чалавека, падпаручніка польскай арміі Мі-хала Круміньскага і яго баявых сяброў-падпольшчыкаў, якія ах-вяруюць жыццём у імя перамогі над ворагамі працоўных. Нось-бітамі нянавісці да ворагаў застаюцца жывыя аднадумцы загінуў-шых, У аповесці «Яны не пройдуць!» расказвалася пра парты-занскага важака Рыгора Каленіка, які ўзначаліў у роднай Крапі-лаўцы барацьбу сялян за лепшую долю. Імкненне паказаць ге-раічныя характары вызначыла рамантычны пафас абедзвюх апо-весцей, якім ўласцівы падзейнасць, дынамізм, аднак мастацкаму адлюстрванню жыцця ў гэтых творах замінае знешняя публіцыс-тычнасць, ілюстрацыйнасць, бо аўтарская думка дэкларуецца, а сюжэт і вобразы яе ілюструюць. Напрыклад, у аповесці «Яны не пройдуць!» Галавач бярэ за аснову сюжэта вядомую схему: былы франтавік, больш свядомы ў параўнанні з аднавяскоўцамі, узды-мае іх дома на барацьбу з ворагамі.

Як і для большасці беларускіх пісьменнікаў 20—30-х гадоў, для Платона Галавача публіцыстыка была неад'емнай арганічнай часткай яго творчасці. Першыя замалёўкі, невялікія карэспан-дэнцыі ён напісаў у роднай вёсцы, а потым на працягу ўсёй сва-ёй працы ў літаратуры неаднаразова звяртаўся да такіх публіцыс-тычных жанраў, як нарыс, памфлет, фельетон. Тэмы публіцыс-тычных выступленняў П. Галавача былі разнастайныя: перамены на вёсцы, жыццё моладзі, галавацяпства чыноўніцтва. Самы значны публіцыстычны твор пісьменніка — нарыс «Ад Мядзве-джай гары да Белага мора (3 запісной кніжкі)». Па форме — гэта рэпартаж, у якім аўтар расказвае пра Беламора-Балтыйскі канал, пабудаваны ў рэкордна кароткі тэрмін — за год і дзевяць меся-цаў. Нарыс «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» на першы погляд поўнасцю вытрыманы ў духу афіцыйнай ідэалогіі таго перыяду і ў духу літаратары сацрэалізму: пісьменнік паказвае рэ-чаіснасць у рэвалюцыйным развіцці, новых герояў, што проціс-таяць абставінам, уздым сацыялістычнага будаўніцтва. Аднак па-мылкова расцэньваць гэты твор як цалкам апалагетычны, бо Га-лавач не столькі дзеліцца сваімі ўражаннямі, колькі пераказвае думкі кіраўнікоў Беламорбуда, каналармейцаў, блізкіх да кіраў-ніцтва, уключае частку артыкула з газеты «Правда» з успамінамі былога злачынцы, абмяжоўвае размову пра будаўніцтва канала агульнымі фразамі. Бясспрэчна, ва ўмовах падазронасці ў гра-мадстве, ва ўмовах палітычных рэпрэсій пісьменнік вымушаны быў узважваць кожнае слова, але за агульнымі фразамі пра бліс-кучую кіруючую ролю АДПУ і пра небывалы энтузіязм каналар-мейцаў, пра хуткае перавыхаванне былых злачынцаў уключаюц-ца апісанні суровых прыродна-кліматычных умоў, напамін пра (598-599) тое, як крымінальнікі адбіралі хлебныя пайкі ў кулакоў. 'іара І добра вядома, што так званыя кулакі — гэта гаспадарлівыя сяля-не, што траплялі пад падазрэнне мясцовых улад, ці сяляне, што не хацелі ўступаць у калгасы.

Шмат выступаў П. Галавач у ролі літаратурнага крытыка. Праблемы, якія ён уздымаў у сваіх артыкулах, сведчаць пра шы-рокі дыяпазон яго творчых інтарэсаў. Пісьменнік пакінуў шэраг цікавых рэцэнзій і заўваг пра творчасць Я. Купалы, К. Чорнага, М. Лынькова, П. Броўкі, Я. Скрыгана, ГТ. Труса. Яго хвалява-лі пытанні далейшага развіцця беларускай навелы, верша, драмы.

У 1935 г., адказваючы на пытанне пра творчыя планы, П. Га-лавач заўважыў: «Думаю, перш за ўсё прадоўжыць працу над раманам «Ён» — аб падхалімах, кан'юнктуршчыках у літаратуры. Асноўную работу над гэтым творам закончыў яшчэ ў 1931 г., але незадаволены напісаным. Адначасова працую над раманам «Вя-лікі Дняпро» і кнігай пра камсамол, пра сваіх равеснікаў — «Дарога ў свет». Два гады збіраю і вывучаю матэрыялы пра Кас-туся Каліноўскага. А як мае планы рэалізуюцца — пакажа час» (Галавач П. Некалькі слоў пра час і пра сябе. Мн., 1966. С. 86). На жаль, задуманаму не суджана было збыцца. Хоць многія праблемы, пастаўленыя ў яго творах, зараз асэнсоўваюцца па-іншаму, аднак літаратурная спадчына Платона Галавача, які ўзбагаціў нацыянальную прозу сваім разуменнем часу, сваёй канцэп-цыяй героя, псіхалагізмам і аналітычнасцю, захоўвае прыцягаль-ную сілу.


Бароўка В.Ю. Платон Галавач // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 576-599.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Платон галавач 1903-1937 iconГалавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск]
Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай...

Платон галавач 1903-1937 iconБиография Платон на фреске Рафаэля Санти. Точная дата рождения Платона неизвестна. Следуя античным источникам, большинство исследователей полагает, что Платон родился в 428-427 годах до н э.
Плато́н (др греч. Πλάτων) (428 или 427 до н э., Афины — 348 или 347 до н э., там же) — древнегреческий философ, ученик Сократа, учитель...

Платон галавач 1903-1937 iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
Грышэль іван Мікалаевіч (1912), слecap-манцёр бісквітнай фабрыкі ў Мінску. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 12. 1937

Платон галавач 1903-1937 iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
...

Платон галавач 1903-1937 iconМао Цзэдун Борьба за вовлечение многомиллионных масс в единый антияпонский национальный фронт (7 мая 1937 г.)
Заключительное слово товарища Мао Цзэ-дуна на Всекитайской конференции Коммунистической партии Китая в мае 1937 года

Платон галавач 1903-1937 iconСергей юльевич витте (1849-1915)
Выдающийся российский государственный деятель, реформатор, министр финансов России (1892—1903), председатель комитета министров (1903—1905),...

Платон галавач 1903-1937 iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Арганізатарам выступіў Камітэт ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага...

Платон галавач 1903-1937 iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі...

Платон галавач 1903-1937 iconЮозас Грушас Преступление Эдуарда Даргиса Juozas grušas eduardo Dargio nusikaltimas
Был редактором, преподавал. В 1935 году написал роман “Карьеристы”, а в 1937 году издал сборник своих рассказов. В 1937-1938 годах...

Платон галавач 1903-1937 iconКоммунистическая партия Ирана, её деятельность и взаимоотношения с Коминтерном (1917-1937 годы)
Охватывают период, начиная с зарождения партии “Адалет” (1917 год) – будущей иранской компартии и заканчивая разгромом коммунистической...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка