3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва




Назва3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва
старонка1/4
Дата канвертавання23.02.2013
Памер465.55 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
Сетка бібліятэк

Лепельскага раёна


Справаздача аб дзейнасці

сеткі бібліятэк Лепельскага раёна

за 2012 год.


Лепель

2013

  1. Развіццё бібліятэчнай сеткі.

Сетка бібліятэк Лепельскага раёна складае 24 бібліятэкі: цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая і 22 сельскія бібліятэкі-філіялы. Бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна таксама займаюцца дзве бібліятэкі-клуба: Грыгаравічская і Пышнянская; 3 інтэгрыраваных бібліятэкі-музеі: Баброўская бібліятэка-музей Я. Мароза, Чарэйшчынская бібліятэка-музей вёскі, Каменская бібліятэка-музей Т. Кляшторнага.

Рашэннем Лепельскага выканаўчага камітэта ад 1 чэрвеня 2012 года за № 563 закрыта Губінская сельская бібліятэка з 1 чэрвеня 2012 года.

Бібліятэчны фонд сеткі бібліятэк складае – 223802 экз. літаратуры (фонд ЦБ – 53918 экз., дзіцячай бібліятэкі – 26388 экз., у сельскіх бібліятэках-філіялах – 143496 экз.). У 2012 годзе выпісана 7941 экз. перыядычных выданняў (173 назваў часопісаў і газет).

Бібліятэчным абслугоўваннем ахоплена 51,8% працэнта насельніцтва раена. Паслугамі бібліятэк у 2012 годзе карысталіся 17735 чытачоў: ЦБ – 5395, дзіцячай бібліятэкай – 3255, сельскімі бібліятэкамі – 9085.

У 2012 годзе колькасць кнігавыдач па сетцы склала 391944 экз. літаратуры: у ЦБ – 111228 экз., у дзіцячай – 72660 экз., у сельскіх – 208056 экз. Агульная колькасць кнігавыдач па відам выданняў па сетцы: кніг – 128371 экз., часопісаў – 209651 экз., газет – 53777 экз., грампласцінак – 25 экз., эл. дакументаў – 120 экз.

Фактам запатрабаванасці бібліятэк з’яўляецца колькасць наведванняў чытачоў: колькасць наведванняў па сетцы складае 121749, у тым ліку ў сельскіх бібліятэках – 66021.

У 2012 годзе чытальнасць па сетцы склала - 22,1; наведвальнасць – 6,9; абарачальнасць фонду – 1,8; кнігазабяспечанасць – 12,6.

Абслугоўваннем чытачоў у цэнтральнай бібліятэцы займаецца

  1. работнікаў.


3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва.

Ад 9 бібліятэк створаны бібліятэчныя пункты. Агульная колькасць бібліятэчных пунктаў – 19.

Пры цэнтральнай бібліятэцы працуюць 6 бібліятэчных пунктаў – “Меліяратар” (Лепельскае камунальнае унітарнае прадпрыемства меліяратыўных сістэм “Лепельскае ПМС”), “Медык” (УЗ “Лепельская районная бальніца”), “Медык-2” (УЗ “Гарадская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі”), “Плінтоўка” (раённая ветстанцыя), “Медык-3” (УЗ “Гарадская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі №1”), “Лянок” (ААТ “Лепельскі ільнозавод”). З лістапада 2010 года працуе бібліёбус. Бібліёбус працуе па 8 маршрутах у 42 населеных пунктах. Выездаў – 57; чытачоў – 323, якім выдана 4950 экз. кніг і перыядычных выданняў. Наведвальнікі бібліёбуса знаёміліся з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў у цыкле інфармацыйных гадзін “Майстры слова”, у рамках акцыі “За читающую Беларусь!”.

Праблемы нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва бібліёбусам наступныя:

  • недастаткова развіта інармацыйная інфраструктура ў “спальных” і новых мікрараёнах г. Лепеля: няма магчымасці арганізаваць бібліятэчныя пункты па прычыне адсутнасці памяшканняў, прыпынка бібліёбуса – па прычыне адсутнасці грашовых сродкаў на паліва.

  • бібліёбус: аўтамабіль спецыяльны “АЛ – 2705 Любава”, нягледзячы на тое, што маецца пэўнае абсталяванне для захоўвання і дастаўкі літаратуры, бібліёбус вельмі нязручны для арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў:

  • недастаткова плошчы для абслугоўвання;

  • у зімовы час – вельмі халодна, лічым, што не было неабходнасці дзяліць салон на дзве часткі;

Для эфектыўнага і якаснага абслугоўвання насельніцтва неабходна тэхнічнае аснашчэнне бібліёбуса:

  • наяўнасць натбука;

  • капіравальны апарат;

  • якасны склад фонду.

На жаль, з-за недастатковага фінансавання, сітуацыя застаецца даволі праблематычнай.


4. Работа цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі па напрамкам:

Асноўныя мерапрыемствы да Года кнігі.


Цэнтральная бібліятэка.


Да Года кнігі ў цэнтральнай бібліятэцы прайшлі наступныя мерапрыемствы: прэзентацыя книги “Іван Хруцкі” з серыі “Славутыя землякі з Беларусі” (сумесна з краязнаўчым музеем), літаратурна-паэтычны вечар з удзельнікамі народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток” – “Мову родную шануйце”. Наведвальнікі прымалі актыўны ўдзел у размове аб роднай мове, слухалі вершы мясцовых аўтараў.


Сельскія бібліятэкі:


Бібліятэкі прымалі актыўны ўдзел у абласных акцыях: “Записался сам – приведи друзей”, “Читаю я – читают мои друзья”, “За читающую Беларусь!”. У рамках рэспубліканскай акцыі “Чытаем па- беларуску” было арганізавана 27 мерапрыемстваў розных форм: конкурс “Самы чытаючы клас” (Велеўшчанская с/б-ка); пазнавальна-забаўляльная гульня “Будешь книги читать – будешь много знать!” (Забароўская с/б-ка, Каменская б-ка/музей).

Да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я. Купалы ў бібліятэках праводзіліся: віктарына “Ён і сёння з намі наш Купала” (Велеўшчанская с/б-ка); літаратурная гадзіна “Пакуль ёсць Купала – будзе народ” (Поўсвіжская с/б-ка); літаратурная вечарына “Адвечная песня ” (Старалядненская с/б-ка); літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам засталася спадчына”(Горская с/б-ка); літаратурная гадзіна “Чароўны свет мастацтва Я.Коласа”(Чарэйшчынская б-ка/музей); вечар памяці “Паклон прымі ад нас, песняр” (Каменская б-ка/музей); урок-конкурс “Спяшайцеся з паэтам стрэцца” (Слабадская с/б-ка).

Да 100-годдзя з дня нараджэння М. Танка: літаратурная гадзіна “Я сэрцам пісаў сваю родную песню” (Баброўская б-ка/музей); літаратурнае падарожжа “Беларусь мая, родны край…”(Поплаўская с/б-ка); літаратурна-музычная вечарына “Каб словы майго народа заўсёды ў песнях жылі”(Бароўская с/б-ка); літаратурныя чытанні “Прайсці праз вернасць” (Юркоўшчынская с/б-ка).

Грыгаравічская с/б-ка працавала па праекту “Мастацкая літаратура – крыніца духоўнасці”. У рамках праекта праведзены: літаратурная гадзіна “Дзеці ваеннага ліхалецця”(да 90-годдзя М.Гамолкі і 100-годдзя Л.Прокшы); віртуальная экскурсія “Новае чытанне кнігі “Ніколі не забудзем”; урок ведаў “Нашы юбіляры” (да 80-годдзя з дня нараджэння В.Васілеўскай і Я.Каршукова).

У Каменскай б-цы/музеі і ў Стайскай с/б-цы адбыліся сустрэчы чытачоў з паэткай В.Буландай “Я – дзяўчынка з Беларусі”.


Прапаганда беларускай літаратуры, языка і культуры, адраджэнне нацыянальных традыцый і краязнаўства.


Цэнтральная бібліятэка.


Захаванню спадчыны беларускага народа, яго гісторыі, выхаванню любові да роднага края, кніжныя выставы “Мова народа – яго святыня”, “Слава кніжцы беларускай”, “Жыццёвы звон П. Панчанкі”, “Праз вогненны небасхіл: да 100-гг. М. Танка”, “Полымя” сучаснай літаратуры”, “літаратурны каляндар”, прысвечаны беларускім пісьменнікам– юбілярам, тыдні літаратуры. Цэнтральная бібліятэка прыняла удзел у Дне пісьменства ў Глыбокім з выставай “Лепельшчына літаратурная”.

Да 130-гг. Я. Купалы і Я. Коласа на абанеменце прайшоў месячнік літаратуры “Пакінем спадчыну мы для патомкаў”.

У чытальнай зале на працягу года дзейнічалі наступныя выставы краязнаўчай тэматыкі: “Імі ганарыцца Лепельшчына: чалавек года Віцебшчыны”, “Набат памяці”, “Диктует время, воплощают люди: экономический потенциал района”, “Лепельшчына мая – таямнічы блакіт азёр…”.

Краязнаўчая тэматыка прысутнічала і ў работе галярэі “Арт – Лепель”. Адбылося адкрыццё 5-ці выстаў навучэнцаў ДШМ: “Зямля бацькоў”, “Весеннее настроение”, “Вясеннія фарбачкі” і інш. , а таксама жыхароў горада – І. Атрашкевіч і М. Гаріслаўка “Шейк-витраж с пастелью”. У кастрычніку ў межах месячніка “Чалавек з белым кіем” адбылось адкрыццё фотавыставы Мартыновича С.А. “Я вижу сердцем”.

Традыцыйна прымалі ўдзел у гарадскіх святах. Гэта і “Калядная варажба”, і “Купальскія гаданні” (возеро Святое), “Фронтовая библиотека-2” (святкаванне Дня Перамогі), ў якой для наведвальнікаў працаваў літаратурны вернісаж “Памяць пра вайну нам кніга пакідае”. У рамках святкавання Дня Незалежнасці ў гарадскім парку працаваў “Літаратурны падворак”. Усе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі сучаснай беларускай літаратуры на выставе-праглядзе “Беларусь – зямля літаратурная” і паслухаць удзельнікаў літаратурна-музычнага клуба “Выток” і юных паэтаў Лепельшчыны “Паэтычны фейерверк”, Дзень горада.

У мультымедыйным цэнтры адбылася скайп-канферэнцыя па тэме “Традыцыі і абрады Беларусі”. У ёй прынялі удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Лепельскага раённага таварыства інвалідаў і расійскага горада Балахна Ніжегародскай вобласці.

Да 130-ці годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа у маладзёжным клубе «Я – гражданин Республики Беларусь» адбылася літаратурная паралель “Як у лесе зацвіталі…”, прысвечаная акцыі “Тыдзень лесу - 2012” і Году кнігі. Зам. дырэктара па ідыялогіі лесгаса Касьянчык А.А. пазнаёміў навучэнцаў сярэдняй школы №1 з планамі пасадкі новых дрэў у Лепельскім раёне, а бібліятэкары пазнаёмілі з тэмай леса у творчасці Я. Купалы і Я. Коласа, сумесна з вучнями чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры.

Адбылісь сустрэчы з пісьменнікамі, якія маюць далучэнне да Лепельшчыны: з В. Буланда – “Я – дзяўчына з Беларусі”; з Г.Паповым – “Гісторыя любві”.


Сельскія бібліятэкі-філіялы:


Да 70-годзя з дня нараджэння В.Вярбы: пазнавальная гульня “Да дабра праз кнігу” праводзілася ў Баровенскай с/б-цы.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Ул.Карпава Чэрская с/б-ка правяла агляд творчасці “Біяграфія пісьменніка – яго кнігі”, Баровенская с/б-ка – “Вернасць тэме і героям”.

Да 75-годдзя з дня нараджэння М.Стральцова ў Юркоўшчынскай с/б-цы адбылося абмеркаванне кнігі пісьменніка “Між крутых берагоў”.

Да 65-годдзя з дня нараджэння Р.Баравіковай былі праведзены: літаратурная гадзіна “Мая душа – скарбонка пачуцця” (Баброўская б-ка/музей); агляд творчасці “Не спадзявайся, а жыві” (Чэрская с/б-ка).

Да 85-годзя з дня нараджэння Я.Брыля вечар-ушанаванне “Па старонкам кніг Янкі Брыля” адбыўся ў Каменскай б-цы/музеі.

Да 75-годдзя з дня нараджэння М.Чаргінца праводзіліся: агляд літаратуры “Ён верай і праўдай служыць Беларусі” (Велеўшчанская с/б-ка); літаратурная гадзіна “Ад імя пакаленняў” (Чэрская с/б-ка).

Да 90-годдзя з дня нараджэння А.Васілевіч літаратурная гадзіна “Пра час і пра сябе” адбылася ў Чарэйшчынскай б-цы/музеі і ў Баброўскай б-цы/музеі.

Да 80-годдзя з дня нараджэння І.Пташнікава Старалядненская с/б-ка падрыхтавала агляд жыццёвага шляху “Зерне падае не на камень”.

Да 75-годдзя з дня нараджэння В.Лукшы літаратурнае падарожжа “Лета круглы год” было праведзена ў Слабадской с/б-цы.


Да Міжнароднага дня роднай мовы: гульня-конкурс “Свята роднага слова” (Каменская б-ка/музей); літаратурны марафон “Сэрцам роднага слова краніся” (Поплаўская с/б-ка); літаратурная вечарына “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся” (Стайская с/б-ка); гадзіна роднай мовы “Мовы роднае сазвучча” (Чэрская с/б-ка).

Адраджэнню нацыянальных традыцый і краязнаўству былі прысвечаны мерапрыемствы:

Сельскія бібліятэкі-філіялы:


Свята Ражаства: фальклорны абрад “Ішла Каляда калядуючы” (Баброўская б-ка/музей); абрад “Жаніцьба Цярэшкі” (Велеўшчанская с/б-ка); вечарына “Пад Каляднай зоркай” (Грыгаравічская б-ка/клуб);

Масленіца: фальклорнае свята “У нас маслены дзень..” (Бароўская с/б-ка сумесна з ЦКіА); пасядзелкі “Здравствуй, Масленица!” (Валосавічская с/б-ка сумесна з СДК); вячоркі “Честная Масленица – широкая боярыня” (Горская с/б-ка); гульнёвая праграма “Бывай зіма, прыходзь вясна!” (Старалядненская с/б-ка);

Купалле: фальклорнае свята “На Купала свята гуляла…” (Бароўская с/б-ка); свята “Купальскія забавы” (Забароўская с/б-ка); фальклорная вечарына “Купальскія забавы” (Валосавічская с/б-ка).

Краязнаўчая работа – адзін са значных напрамкаў дзейнасці бібліятэк сеткі. На працягу года ў Чарэйшчынскай б-цы/музеі праходзілі экскурсіі па музеі вёскі “Мая вёска – мой гонар”; заняткі ў творчай майстэрні па прадзенню “Без ніткі не будзе і світкі”. У Баброўскай б-цы/музеі праводзіліся: экскурсіі “Фатынскі Мічурын”; гістарычны хранограф “Каранямі я з роднай зямлі”. Экскурсіі па музею Т.Кляшторнага “Я сэрца пакідаю Вам” праводзіліся ў Каменскай б-цы/музеі. Краязнаўчае падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс” (Велеўшчанская с/б-ка); віктарына “Наш край” (Матырынская с/б-ка); падарожжа па старонках роднага краю “Путешествие в осеннее царство” (Забароўская с/б-ка).

Традыцыйна бібліятэкі прымаюць удзел у правядзенні святаў вёсак: “Сёння ў нашай вёсцы свята” (Каменская б-ка/музей); “У маёй вёсцы – мой лёс” (Баброўская б-ка/музей); “Вёска мая, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой” (Чэрская с/б-ка); “Вёска майго лёсу” (Поплаўская с/б-ка).


Работа бібліятэк з ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”:


У маі ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча чытачоў з беларускім пісьменнікам А. Нафрановічам “У пошуках ісціны”.

У чэрвені ў Бароўскай с/б-цы быў праведзены фестываль беларускай кнігі “Песняры Зямлі пад белымі крыламі”. На ім адбылася сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.І.Красновай-Гусачэнка і Б.П.Беляжэнкам.

Патрыятычнае выхаванне.

Цэнтральная бібліятэка.

Значнае месца ў рабоце бібліятэкі адводзіцца патрыятычнаму выхаванню. Афармляліся кніжныя выставы: “Мы памятаем – значыць мы жывём” (выстава-напамін), “Во славу павших – во имя живущих” (выстава-рэквіем), “Квітней, Беларусь, мая родная!” і інш. На абанеменце - каляндар «За процветающую Беларусь!».

Актыўна праходзілі заняткі ў маладзёжным клубе «Я – гражданин Республики Беларусь». У 2011-2012 навучальным годзе прайшлі наступныя мерапрыемствы для навучэнцаў 10-х класаў СШ. №1:

- 1 пасяджэнне: “Закон і я” (“экспертны ” савет з пам. пракурора);

- 2 пасяджэнне: “Час вучыцца па … кодэксу” (час інфармацыі);

- 3 пасяджэнне: “Мір прафесій – для вас” (трэнінг па прафарыентацыі);

- 4 пасяджэнне: “Маё здароўе ў маіх руках” (гульня-вандроўка);

- 5 пасяджэнне: “Я маю права … абараніць сябе” (час пытанняў і адказаў);

- 6пасяджэнне: “Як у лесе зацвіталі…” (літаратурная паралель да 130-гг. Я. Купалы і Я. Коласа).

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі афармлялась кніжная выстава “Масты пабрацімства: Беларусь і Расія”. У клубе “Добрыя сустрэчы” адбыўся экскурс у гісторыю асваення цаліны “Откуда есть пошла земля целинная”. У праграме: слайд-прэзентацыя “Земля целинная”, успаміны жыхаркі Лепеля Безегі А.Ф., прагляд мастацкага фільма “Иван Бровкин на целине”.

У мультымедыйным цэнтры адбылася скайп-канферэнцыя “Мы вместе”. У ёй прынялі удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Лепельскага раённага таварыства інвалідаў і расійскага горада Балахна Ніжегародскай вобласці.

Да Дня Перамогі супрацоўнікі аддзела арганізавалі “Франтавую бібліятэку-2” на пляцоўцы “На прывале”. Бібліятэкары пазнаёмілі наведвальнікаў з літаратурай аб вайне на выставе-праглядзе “Памяць пра вайну нам кніга пакідае”; прынялі удзел у інтэлектуальным марафоне “Дарогамі Перамогі”.

У клубе “Добрыя сустрэчы” да Дня Перамогі адбыўся экскурс у гісторыю “Ветераны всегда в строю, даже если они не с нами”. У праграме: слайд-прэзентацыя ”Памяць зніклых вёсак”, віктарына “Шла песня по войне”.


Сельскія бібліятэкі:


Да Дня юнага героя-антыфашыста: выстава-агляд “Батальён беларускіх арлят” (Грыгаравічская б-ка/клуб);

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў: тэматычны вечар “Афганистан – героизм, Афганистан – боль, Афганистан - память” (Бароўская с/б-ка сумесна з ЦКіД); урок мужнасці “Афганскі бой” (Велеўшчанская с/б-ка); тэматычны вечар “Памятае наш Афган” (Старалядненская с/б-ка сумесна з СДК).
  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconПазначэнне на контурнай карце пяці найбуйнейшых па плошчы І па колькасці насельніцтва краін свету, ІХ сталіц І межаў; вызначэнне шчыльнасці насельніцтва гэтых краін Мэта
Мэта: удасканальваць уменне працаваць з контурнай картай, выкарыстоўваючы розныя крыніцы геаграфічнай інфармацыі. Замацоўваць уменне...

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconСкарачэньне насельніцтва – гэта нармальна
Ужо дзесяць гадоў насельніцтва Беларусі меншае. Памірае людзей болей, чым нараджаецца

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconІнвентар Мірскага замка 1688 года як гістарычная крыніца
Як гістарычная крыніца, яны даволі дакладныя, бо складаліся на месцы шляхам агляду І апытвання насельніцтва, абмеру І запісаў у прысутнасці...

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconДокшиччина в этом году богата на яблоки
Докшыччына сёлета багатая на яблыкі. ІХ нарыхтоўка мае вялікае значэнне для прадпрыемстваў, арганізацый І насельніцтва. На асаблівым...

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва icon1. Ліквідацыя непісьменнасці І малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы І навукі
Ліквідацыя непісьменнасці І малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Сістэма адукацыі

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconВ f o t o ізавая анкета для уезду у рэспубліку беларусь
Ці маеце Вы страхавы поліс, які забяспечвае медыцынскае абслугоўванне на тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, прадугледжвае...

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва iconПершыя вучэнні тэрытарыяльнай абароны прайшлі ў раёне ў сераду. Галоўная мэта ІХ забеспячэнне стабільнай жыццядзейнасці насельніцтва, функцыяніравання
Першыя вучэнні тэрытарыяльнай абароны прайшлі ў раёне ў сераду. Галоўная мэта ІХ — забеспячэнне стабільнай жыццядзейнасці насельніцтва,...

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва icon22 верасня па ўсёй Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах па
Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка