Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу




НазваРэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу
Дата канвертавання23.02.2013
Памер53.29 Kb.
ТыпКонкурс
Дадатак 2

якжик-2.jpg

РАШЭННЕ

рэспубліканскага журы па падвядзенні

вынікаў рэспубліканскага конкурсу

творчых работ ”Мае землякі – мой гонар“

у рамках акцыі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“


У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2011 г. № 65 і ўмовамі правядзення конкурсаў у рамках Акцыі (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2011 г. №12-01-12/480), загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.11.2011 г. №708 ”Аб правядзенні заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ былі разгледжаны творчыя матэрыялы пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ ”Мае землякі – мой гонар“.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ ”Мае землякі – мой гонар“ выявіў вялікую зацікаўленасць педагагічных работнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў у даследаванні жыццёвага, працоўнага шляху, творчай дзейнасці славутых землякоў.

На разгляд рэспубліканскага журы прадстаўлены 48 работ у намінацыі ”Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны“ і 37 работ у намінацыі ”Творцы сучаснай гісторыі“. Журы адзначыла высокі ўзровень пошукавага патэнцыялу ўдзельнікаў, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах.

Прадстаўленыя навучэнцамі творчыя работы ў намінацыі ”Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны“ складалі звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю, матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху славутага земляка-сучасніка. Удзельнікі конкурсу апісалі творчую дзейнасць, поспехі і дасягненні земляка. У работах прадстаўлены выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, якія размешчаны ў сродках масавай інфармацыі, а таксама матэрыялы, якія сведчаць аб дзейнасці славутага земляка. Акрамя таго, былі выказаны прапановы аўтараў работ па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды дасягненняў земляка, яго дзейнасці і творчасці.

У намінацыі ”Творцы сучаснай гісторыі“ навучэнцы прадставілі відэаматэрыялы аб дзейнасці земляка. Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтары выступалі ў розных ролях: рэжысёра, аператара, сцэнарыста, карэспандэнта. Выкарыстанне такой формы прадстаўлення матэрыялу дазволіла прыцягнуць да ўдзелу ў конкурсе не толькі тых навучэнцаў, якія цікавяцца гісторыяй і вядомымі людзьмі малой радзімы, але і тых, каго вабяць сучасныя тэхнічныя сродкі.

Разгледзеўшы творчыя работы ўдзельнікаў рэспубліканскага этапу конкурсу на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць пераможцаў і прызёраў конкурсу.

  1. Намінацыя ”Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны“

    1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Лапкоўскую Юлію, Калбека Марыну, навучэнцаў ДУА ”Валынецкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Лукашонак А.М.);

Карась Марыю, Цецерукову Алу, Ляшкевіча Іллю, навучэнцаў УА ”Цэнтр пазаўрочнай дзейнасці навучэнцаў“ Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Паўленка А.М.).

    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

пошукавую групу навучэнцаў 11 класа ДУА ”Астроміцкая сярэдняя школа“ Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Тунчык Т.А.);

Бондараву Ганну, Бондарава Дзмітрыя, навучэнцаў ДУА ”Высокаўская базавая агульнаадукацыйная школа“ Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік Чарняўская  А.А.);

аўтарскі калектыў удзельнікаў патрыятычнага клуба ”Спадчына“ ДУА ”Гімназія № 1 г. Валожына“ Мінскай вобласці (кіраўнік Таўгень Л.С.);

Баброву Жанну, Баброва Піліпа, навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа № 99“ г. Мінска (кіраўнік Сабалеўская З.К.).

    1. Узнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Транчэўскую Таццяну, Каляду Кірыла, навучэнцаў ДУА ”Сітцаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Транчэўская І.К.);

членаў клуба ”Мерыдыян“ ДУА ”Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 5 г. Слоніма“ Гродзенскай вобласці (кіраўнік Блізнюкова Т.В);

Лаўрыненка Карыну, Кляйміхіну Ганну, навучэнак ДУА ”Крычаўскі раённы цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі“ Магілёўскай вобласці (кіраўнік Барысевіч К.В.);

Вялесіка Вадзіма, Ратайка Вадзіма, навучэнцаў ДУА ”Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці“ Брэсцкай вобласці (кіраўнік Казарына В.А.);

Бароўскую Вольгу, Чабана Ягора, навучэнцаў ДУА ”Уздзенская сярэдняя школа № 1 імя А.С. Пушкіна“ Мінскай вобласці (кіраўнік Батракова А.У);

калектыў гуртка ”Экасвет“ ДУА ”Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ”АРТ“ г. Мінска“ (кіраўнік Пленкіна А.А.).

  1. Намінацыя ”Творцы сучаснай гісторыі“

    1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Рудскага Паўла, навучэнца ДУА ”Шчучынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі“ Гродзенскай вобласці (кіраўнік Чыкаленкаў Я.П.);

Мычко Максіма, навучэнца ДУА ”Сярэдняя школа № 104 імя Р.Н. Мачульскага Цэнтральнага раёна г. Мінска“ (кіраўнік Віктарава Т.У).

    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам

Берната Мікіту, навучэнца ДУА ”Гімназія № 1 г. Баранавічы“ Брэсцкай вобласці (кіраўнік Цямнова Ж.К.);

Машкову Ганну, Лізун Марыю, навучэнак ДУА ”Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 14 г. Мазыра“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Высоцкая Л.Ф.);

Варапаеву Уладзіславу, навучэнку УА ”Дзяржаўная гімназія № 2 г. Віцебска“ (кіраўнік Жолуд С.М.);

Коцел Ганну, навучэнку ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г. Старыя Дарогі“ Мінскай вобласці (кіраўнік Станілевіч І.М.).

    1. Прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Канановіча Яўгенія, навучэнца ДУА ”Косаўская сярэдняя школа“ Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Канановіч Л.П.);

Калабанаву Аліну, навучэнку ДУА ”Дом дзіцячай творчасці г. Калінкавічы“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Цырулік В.А.);

Смурага Маргарыту, навучэнку ДУА ”Матвееўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа“ Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Загрэба Ю.М.);

Карасеву Анастасію, навучэнку ДУА ”Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва“ (кіраўнік Дабравольская І.М.);

Шчурскага Дзяніса, навучэнца ДУА ”Саўтанаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа“ Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Санько Ж.А.);

Кункевіч Ксенію, навучэнку ДУА ”Сярэдняя школа № 43 г. Мінска“ (кіраўнік Апацкая Т.М.).


васильченко.jpg

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconРэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ "Зямля бацькоў мая зямля"
Аб правядзенні заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым...

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconПраект зацвярджаю
Рэспублікі Беларусь ад 03. 12. 2012 г. №890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай...

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconКароза Алена Станіславаўна
Алена Станіславаўна Кароза першай узышла на алімп рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства І стала лаўрэатам рэспубліканскага...

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconПраект зацвярджаю
Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“...

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconІнфармацыя аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы летапіс населеннага пункта
У адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі І тым ганаруся” з чэрвеня...

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconДа Палажэння аб правядзенні гарадскога адборачнага этапа рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю"
Дзельніка гарадскога адборачнага этапу рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю"

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconІнфармацыя аб правядзенні першых адборачных этапаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" Магілёўскай вобласці на 27. 11. 2009
Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” Магілёўскай вобласці на 27. 11. 2009

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconІнфармацыя аб правядзенні першых адборачных этапаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" Магілёўскай вобласці на 30. 11. 2009
Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” Магілёўскай вобласці на 30. 11. 2009

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconКонкурсу маладых талентаў
Графік правядзення першага этапа Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў ”Зорка ўзышла над Беларуссю“

Рэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу iconПалажэнне аб правядзенні першага этапа (рэгіянальнага) Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю"
Аб правядзенні першага этапа (рэгіянальнага) Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка