Якуб Колас «У старых дубах»




НазваЯкуб Колас «У старых дубах»
Дата канвертавання23.02.2013
Памер162.62 Kb.
ТыпДокументы
Клас: 5

Тэма ўрока: : Якуб Колас «У старых дубах»: краіна Прыроды і Дружбы

Месца і роля ў сістэме ўрокаў па дадзенай тэме: Літаратурны твор— складанае і непадзельнае мастацкае адзінства.5 клас 45 урок.

Тып урока: камбінаваны

Навучальная мэта на ўрок: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць:

  • ведаць стандартны мінімум фактычных звестак пра падзеі апавядання, асноўную думку твора, сродкі яе выяўлення, а таксама адказы на крыжаванку;

  • умець вылучаць прыёмы стварэння вобразаў хлопчыкаў, выражаць свае адносіны да ўчынкаў герояў.



Задачы асобаснага развіцця вучняў:

  • садзейнічаць развіццю ўмення ўспрымаць літаратурны твор на эмацыянальна-вобразным і ацэначным узроўнях і працаваць з яго зместам, развіццю творчага мыслення;

  • садзейнічаць развіццю навыкаў камунікатыўнай кампетэнцыі(уменне слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго,працаваць у парах;

  • стварыць сітуацыю поспеху і ўмовы для выхавання павагі да сваіх сяброў, узаемадапамогі.

Абсталяванне: ілюстрацыі да твора Я.Коласа “У старых дубах”,аўдыёзапіс

П.І.Чайкоўскага “Поры года”, крыжаванка, мультымедыйная

ўстаноўка


Сістэма чакаемых уменняў:

-арганізацыя ўвагі;

- уменне слухаць настаўніка, сваіх аднакласнікаў, даваць ацэнку ўчынкам

герояў;

- уменне параўноўваць;

- развіццё назіральнасці;

- уменне доказна выказваць сваю думку;

- уменне аналізаваць;

-развіццё творчых уменняў;

-уменне вылучаць прыёмы стварэння вобразаў хлопчыкаў;

-уменне знаходзіць у тэксце вобразна-выяўленчыя сродкі.


Ход урока

І этап. Арганізацыйны(да 1 хвіліны)

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Гучыць аўдыёзапіс П.І.Чайкоўскага “Поры года”. Арганізоўвае ўвагу і добразычлівы настрой словамі: ”Добры дзень!Я вітаю ўсіх вас у краіне Дружбы і Прыроды. Дзіўнае спалучэнне слоў, але гэта так, менавіта ў краіне Дружбы і Прыроды.(слайд1).Словы выказванняў, запісаных на дошцы, таму пацвярджэнне:

Высокі бераг, кут мой мілы!

Люблю я жоўць тваіх пяскоў,

Разложных хвоек гурт пахілы

І ціхі гоман лазнякоў.(слайд 2)

Я.Колас

Менавіта так Я.колас напісаў пра свае родныя краявіды, а мастак У.Сулкоўскі

Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека.

К.Чорны

Мабілізуюцца на работу

ІІ этап. Успрыняцце вучнямі праблемы ўрока(4 хвіліны)

Мэта: актывізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў, пазнавальная матывацыя, самавызначэнне на вынік урока.

Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды пра творчасць Я.Коласа, сфарміраваць пазнавальны інтарэс да апавядання, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

2.1.Уступнае слова настаўніка

Сёння мы з вамі зноў звяртаемся да творчасці класіка беларускай літаратуры Я.Коласа, якому, як і Я.Купалу, у 2012 годзе споўніцца 130 год з дня нараджэння.(слайд 2) Сустрэча з творчасцю паэта выклікае заўсёды вялікае задавальненне. Немагчыма ўявіць нашы ўрокі без коласаўскіх герояў.

Вось некалькі цытат, назавіце імёны герояў з твораў песняра, з якімі вы сустракаліся ў 5 класе: (слайд 3,4,5)

1)Глядзіш на рэчку ён шыбуе

І лёд сякераю мацуе,

То падбяжыць і скаўзанецца,

І сам сабе ён засмяецца.

2)”Але яна была такая скромная, такая сарамяжлівая, што нават не зварочвала ўвагі на сябе самую і ніколечкі не ганарылася сабою.Цякла і цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сіла.”

А цяпер вы пазнаёміцеся яшчэ з аднымі героямі, амаль вашымі аднагодкамі, дзеючымі асобамі апавядання “У старых дубах”, якое было напісана практычна 100 гадоў назад і вяртае ў родныя мясціны паэта, дзе прайшло яго дзяцінства, дзе Я.Колас меў выток крыніцы натхнення і творчасці. Дамашняе заданне заключалася ў знаёмстве са зместам твора.

2.2.Дапамагае вучням усвядоміць мэты ўрока праз пытанні і заданні :

- Дзе адбываюцца падзеі?Хто галоўныя героі?

-Які сюжэт апавядання?


- Якую праблему ў сувязі з гэтым акрэсліў пісьменнік?

- З чаго пачынаецца і чым заканчваецца апавяданне? Чаму?

А цяпер у вас задача прыемная, цікавая і сур’ёзная: у парах паспрабуйце сфармуляваць пытанні, адказ на якія вы б хацелі атрымаць падчас урока.(слайд7)

Настаўнік пытанні запісвае на дошцы

2.1. Слухаюць і ўспрымаюць словы настаўніка.


Вучні адказваюць на пытанні


Кастусь “На рэчцы”


Крынічка “Крыніца”


2.2. Вызначаюць для сябе мэты і задачы ўрока. Магчымыя адказы:

-На беразе Нёмана, Грышка і Базыль


-Сюжэт просты: хлопчыкі – дружбакі Грышка і Базыль, якія пасвяць статак,- разважаюць “аб чым-небудзь”. Гаворка ідзе пра ўсё цікавае, што ёсць навокал дзяцей. Свавольства Грышкі заканчваецца драматычна: Базыля, які захлынуўся ў глыбокіх водах Нёмана, ледзь адратоўваюць ад смерці.

-Праблема ўзаемаадносін, паводзін хлопчыкаў

-Апісаннем прыроды, каб паказаць узаемасувязь чалавека і прыроды


-Да чаго заклікае пісьменнік чытачоў? Чым розняцца і падобны героі? Чым звязаны словы Дружба і Прырода? Якая сувязь існуе паміж хлопцамі і старымі разложыстымі дубамі?

3 этап. Вырашэнне праблемнага пытання ўрока.(да 23 хвілін)

Мэта: рашэнне праблемы ўрока з апорай на ўласны вопыт, тэкст, веды па тэорыі літаратуры; забеспячэнне пазнавальнай актыўнасці вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць

вучняў, стварыць сітуацыю творчых разважанняў з мэтай пошукаў адказаў на пастаўленыя пытанні

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

3.1.Прапануе пытанні


Ітак, мы з вамі практычна акрэслілі кола пытанняў, над чым будзем працаваць.

-Як было сказана крыху раней,твор пачынаецца і заканчваецца апісаннем прыроды.(слайд 8) Я.Колас – майстар пейзажнай лірыкі, і гэтае апавяданне не выключэнне.На што вы звярнулі ўвагу, калі чыталі твор? Зачытайце ўрыўкі.(слайд 9)


І вось сярод гэтай дзіўнай прыроды перад намі паўстаюць 2 хлопцы Грышка і Базыль.Якія яны? Што адразу кідаецца ў вочы?

Дзе на беразе Нёмана любіў сядзець Базыль? (слайд 9)

Чаму менавіта гэта месца прыцягвала хлопца?

Знайдзіце радкі, дзе расказваецца аб адчуваннях і думках Базыля


Як вы думаеце, чаму спевы “нейкія невясёлыя”?

Мабыць, так і было наканавана хлопчыку лёсам, нездарма ж ён адчувае сваю адчужанасць перад трагічным здарэннем. Але мы гэтага не ведаем.

3.1. Працуюць, адказваюць на пытанні і заданні


-апісанне прыроды: ранняя восень;

вобраз дубоў(“старасвецкія , іх не чапала рука людская , а толькі даўнія часы налажылі свой след”)


Яны розныя: Грышка – спрытны, увесь час задае пытанні, а Базыль –павольны, разважлівы, шукае адказы

На каранях старога дуба


Ён чуў спевы цішыні


“Відаць, аб чымсьці важным і сур’ёзным, бо губы яго былі шчыльна самкнуты, а вочы пазіралі кудысьці ўглыб”

“Доўга ён прыслухоўваўся, але спевы былі нейкія невясёлыя, і яму стала маркотна”

Падказваюць трагічны канец

Фізкультхвілінка (2 хвіліны)

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Настаўнік прагаворвае тэкст: (слайд 10)

Кожную раніцу, выцягваючыся ва ўвесь рост, успомніце: “Я – чалавек”. Заўсёды гатовы ўстаць побач ці наперадзе, працягнуць руку дапамогі, лёгка нахіліцца да малога ці слабага, падставіць плечы пад груз трывог і клопатаў, павярнуцца да тых, хто адстаў, дацягнуцца да мары, выбіраць паміж жаданнямі і магчымасцямі, пераскочыць праз стомленасць і боль, падняцца пасля няўдачы, пранесці праз усё сваё жыццё дружбу і любоў, змагацца з уласным ценем, глыбока ўздыхнуць таму, што не збылося, і ўсміхнуцца таму, што збудзецца.

Выконваюць адпаведныя рухі





Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Ітак, мы звяртаемся зноў да нашых герояў. Чым жа вылучаецца Грышка?


Як вы можаце ацаніць учынак Грышкі на беразе ракі?

Ці можам мы судзіць Грышку строга? Прывядзіце доказ з тэксту.


Скажыце, пры дапамозе якіх прыёмаў Я.Колас хоча паказаць характарыстыку герояў?




Ён больш вясёлы, свавольны, не можа доўга сядзець на адным месцы, увесь час недзе бегае

Учынак неабдуманы


І да (перш, чым нешта зрабіць, трэба прадбачыць вынікі), і не (“без усялякай злой мыслі раптам вылецеў з-за куста і гукнуў на ўсю моц”)

Аўтарская характарыстыка, змест гутарак герояў на ўлонні прыроды, апісанне неабдуманага ўчынка Грышкі на Нёмане.

4 этап. Выніковае абагульненне(да 9 хвілін)

Мэта: абагульненне ўяўленняў аб творы

Педагагічная задача: арганізаваць актыўную мысліцельную дзейнасць

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

А цяпер звяртаемся да тых пытанняў, адказ на якія вы хацелі атрымаць: (слайд 11)

-Да чаго заклікае пісьменнік чытачоў?

Што агульнага паміж хлопцамі і старымі разложыстымі дубамі?


Які вывад можна зрабіць?


Вашай увазе прапаноўваецца крыжаванка.У кожнага на парце яна ляжыць, вы працуеце ў парах (дадатак 1).Праверка - слайд 10



Нельга свавольнічаць на вадзе,бо ўсё можа абярнуцца трагічна

Падзеі адбываюцца на фоне дубоў;

Старыя дубы – сімвал мудрасці, якія ўвасабляюць родную прыроду. Дубы– нямыя сведкі жыцця многіх пакаленняў;

Хлопцы – гэта маладое пакаленне, якое не бачыла жыцця і вось атрымала першы ўрок.

Нельга парушаць спакой і раўнавагу прыроды сваімі неабдуманымі ці неасцярожнымі ўчынкамі.

Вучні адгадваюць і запісваюць правільныя адказы

5 этап.Рэфлексія(да 3 хвілін)

Мэта: усведамленне вучнямі ўзаемасувязі паміж прыродай і дружбай

Педагагічная задача: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі паняцця неразрыўнасці паміж прыродай і дружбай сродкамі напісання сінквейна

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Прапаноўвае напісаць сінквейн па парах на тэмы “Дружба”, “Прырода”

Пішуць і агучваюць складзеныя сінквейны

6 этап.Дамашняе заданне(1 хвіліна) (слайд 11)

Мэта: свядомы выбар і паспяховае выкананне дамашняга задання

Педагагічная задача: забяспечыць выбар вучнямі дамашняга задання

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Прапаноўвае зрабіць характарыстыку галоўных герояў:

1 спосаб: запісаць апорныя словазлучэнні, якія ахарактарызуюць Грышку і Базыля.

2 спосаб: скласці сінквейны

Запісваюць у дзённік

7 этап.Падвядзенне вынікаў(2 хвіліны)

Выстаўленне адзнак і іх тлумачэнне (слайд 12)


Дадатак 1



о

л

а

с






п

а

в

я

д

а

н

н

е













3 Б

а

з

ы

л

ь









р

ы

ш

к

а









о

н

ц

а






у

л

к

о

ў

с

к

і







7 д

у

р

а

с

ц

ь









п

і

т

э

т






а

з

в

а

ж

л

і

в

а

с

ц

ь

10 п

е

й

з

а

ж






1.Псеўданім К.М.Міцкевіча

2.Жанр твора Я.Коласа “У старых дубах”

3.Адзін з герояў твора

4.Імя героя, паводзіны якога на рацэ былі неабачлівымі

5.”… гэтак жа сама пазірала на гэтую з’яву”

6.Аўтар карціны “Высокі бераг”

7.Я.Колас называе дзеянні Грышкі …. .

8. Мастацкі сродак: “дробныя хвалі”, “асірацелыя дубы”.

9.Рыса характару Базыля

10.Карціна прыроды ў мастацкім творы


Крыжаванка

1












2







































3






















4





















5















6






























7
























8


















9




































10



















1.Псеўданім К.М.Міцкевіча

2.Жанр твора Я.Коласа “У старых дубах”

3.Адзін з герояў твора

4.Імя героя, паводзіны якога на рацэ былі неабачлівымі

5.”… гэтак жа сама пазірала на гэтую з’яву”

6.Аўтар карціны “Высокі бераг”

7.Я.Колас называе дзеянні Грышкі …. .

8. Мастацкі сродак: “дробныя хвалі”, “асірацелыя дубы”.

9.Рыса характару Базыля

10.Карціна прыроды ў мастацкім творы



1












2







































3






















4





















5















6






























7
























8


















9




































10



















1.Псеўданім К.М.Міцкевіча

2.Жанр твора Я.Коласа “У старых дубах”

3.Адзін з герояў твора

4.Імя героя, паводзіны якога на рацэ былі неабачлівымі

5.”… гэтак жа сама пазірала на гэтую з’яву”

6.Аўтар карціны “Высокі бераг”

7.Я.Колас называе дзеянні Грышкі …. .

8. Мастацкі сродак: “дробныя хвалі”, “асірацелыя дубы”.

9.Рыса характару Базыля

10.Карціна прыроды ў мастацкім творы


Літаратура

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з рускай і беларускай мовамі навучання .Беларуская літаратура V – XI класы – Мінск, 2010

Запрудский,Н.И.Современные школьные технологии -2/ Н.И.Запрудский. – Минск, 2010.

Лявонава,П.Шматаспектны аналіз мастацкага тэксту/ Роднае слова.1998.№11

Цітова, Л. К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. шк. з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / Л. К. Цітова. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Якуб Колас «У старых дубах» iconЯкуб Колас біяграфія Колас Якуб
Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03. 11. 1882 г у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобласці...

Якуб Колас «У старых дубах» iconКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі; пісьменнікі блізкія тыпалагічна

Якуб Колас «У старых дубах» iconЯкуб Колас Новая зямля Паэма

Якуб Колас «У старых дубах» iconЯкуб колас новая зямля паэма

Якуб Колас «У старых дубах» iconЯкуб Колас нарадзіўся ў годзе
Сапраўднае імя паэта І пісьменніка

Якуб Колас «У старых дубах» icon«Нам засталася спадчына…» (Якуб Колас І Янка Купала)
Справочно-информационный материал для докладчиков информационно-пропагандистских групп

Якуб Колас «У старых дубах» iconЯкуб Колас "Сымон- музыка."Тэставыя заданні
Вызначце з ніжэйназваных гадоў жыцця беларускіх пісьменнікаў тыя, якія належаць Я. Коласу

Якуб Колас «У старых дубах» icon«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў»
Літаратура, проза, моўныя сродкі, суб’ектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас

Якуб Колас «У старых дубах» iconЛітаратурная вечарына "Песняры Беларусі"
...

Якуб Колас «У старых дубах» icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка