Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год




НазваАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
старонка1/3
Дата канвертавання23.02.2013
Памер469.19 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3


Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці

за 2011-2012 навучальны год





  1. Забеспячэнне абавязковай базавай адукацыі


Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Аналіз выканання патрабаванняў заканадаўства аб абавязковым базавым навучанні паказвае, што ўсе дзеці школьнага ўзросту мікрараёна школы ўключаны ў адукацыйны працэс. Дзіцячы сад наведваюць 100% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, што садзейнічае паступовай адаптацыі дзяцей да школы. У першы клас на працягу апошніх навучальных гадоў прыходзяць 100% дзяцей 6-7-гадовага ўзросту.

Арганізавана навучанне вучняў 1 класа Дземенкаўца Арцёма, Дземенкаўца Валянціна, вучня 2 класа Дземенкаўца Вадзіма, выхаванкі дзіцячага сада Кель Ангеліны па адукацыйным праграмам спецыяльнай адукацыі.

На працягу апошніх трох гадоў колькасць прапушчаных дзён па няўважлівай прычыне зніжана да нуля.

Усе вучні школы атрымліваюць гарачае харчаванне за кошт дзяржаўнай датацыі. Памяншэнне цаны гарачых абедаў адбылося за кошт школьнай садавіны і гародніны. Адбываецца дыферэнцыяцыя харчавання: порцыі абедаў адпавядаюць тром узроставым групам (6-10 гадоў; 11-13 гадоў; 14-17 гадоў). 16 вучняў з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў атрымлівалі 2-х разовае харчаванне. Работнікі сталовай працуюць зладжана. Выхад гатовай прадукцыі адпавядае нормам і правільнасці кулінарнай апрацоўкі. Меню з’яўляецца разнастайным. Праводзіцца С-вітамінізацыя дзяцей на працягу ўсяго навучальнага года. Наладжана дзяжурства настаўнікаў і вучняў у школьнай сталовай.

Падвоз 18 навучэнцаў школы і 5 выхаванцаў дзіцячага сада ажыццяўляўся школьным аўтобусам па 2 маршрутах працягласцю 33 км. і ахопам 6 населеных пунктаў.



  1. Захаванне і замацаванне здароўя навучэнцаў, фарміраванне здаровага ладу жыцця


У параўнанні з папярэднімі гадамі колькасць хворых вучняў павялічылася. Самая вялікая група захворванняў складае паталогія зроку. Каб вырашыць дадзеную праблему педагогамі школы выкарыстоўваюцца здароўезберагаючыя тэхналогіі на ўроках.


Групы здароўя навучэнцаў:



Група здароўя

2011-2012 н.г.


Колькасць вучняў

% ад агульнай колькасці вучняў


І

40

54,8

ІІ

28

38,4

ІІІ

2

2,7

ІV

3

4,1


З вучнямі школы і выхаванцамі дзіцячага сада, іх бацькамі праводзілася сістэмная работа па захаванню і замацаванню здароўя вучняў. На працягу года былі праведзены прафілактычныя мерапрыемствы і мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін, у тым ліку мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, Сусветнаму дню барацьбы супраць дыябету, Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам, Дню прафілактыкі ІППШ, Дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, Сусветнаму дню здароўя.

Навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыях: “Будзь здаровым – пакажы прыклад іншым”, “Не тытунёваму дыму”, “ Мы за здаровы лад жыцця”, “Моладзь супраць наркотыкаў”, “Прашу цябе вадзіцель”, “Дом без насілля”. Падлеткі ўдзельнічалі ў форуме валанцёраў “Здароўе – інвестыцыі ў будучыню”, конкурсе плакатаў “Я супраць шкодных звычак”, конкурсе малюнкаў “Пасябруй са спортам”. Групавая работа дзяцей адзначана дыпломам 2 ступені ў аглядзе-конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

На працягу года з навучэнцамі праводзіліся заняткі па курсу АБЖ, Дні здароўя, гутаркі па правілах паводзін з незнаёмымі людзьмі, на вадзе, у лесе, на дарогах, па пажарнай бяспецы. Дзецям паказаны фільмы па прафілактыцы алкагалізму, СНІДу, пажараў, няшчасных выпадкаў на дарогах.

Арганізаваны сустрэчы з прадстаўніка праваслаўнай царквы, фельчара ФАПа, прадстаўнікоў ДАІ і МНС з навучэнцамі, якія размаўлялі з навучэнцамі аб неабходнасці адказна адносіцца да свайго здароўя, задумвацца аб сваіх паводзінах. Што такое таталітарныя секты, і чым яны небяспечныя, растлумачыў настаяцель храма святога прарока Іліі в.Альхоўка Вячаслаў Шэсцітко.

Спецыялістамі СППС кожны месяц абнаўляўся інфармацыйны стэнд “Здаравячок”, афармляліся буклеты для вучняў і іх бацькоў з інфармацыяй аб уздзеянні алкаголю, наркатычных рэчываў і тытуню на арганізм чалавека.

Арганізаваны паездкі ў г.Смаргонь для навучання школьнікаў 1-11 класаў плаванню, у г.Мінск на чэмпіянат сусвету сярод юніораў па фігурнаму катанню, у г.Маладзечна ў Палац спорту.

На працягу 2011-2012 навучальнага года арганізавана работа трох спартыўных гурткоў, дзвюх спартыўных секцый, сямі факультатываў спартыўнай накіраванасці, што значна больш, чым у папярэднім годзе. У іх займаліся 67 навучэнцаў, што складае 92 % ад колькасці вучняў (у мінулым годзе – 71 %).





У 2011-2012 навучальным годзе ўзрасла рэзультатыўнасць удзелу ў спартыўных спаборніцтвах.




Кожны год арганізоўваецца аздараўленне дзяцей. Восенню, вясной і летам у школьным лагеры з дзённым прыбываннем аздаравіліся 42 вучні (у тым ліку сем з васьмі дзецей, якія выхоўваюцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і вучаніца, якая знаходзілася на уліку ў ІСН). У летні перыяд плануецца аздаравіць ____ навучэнцаў, што складае ____% ад ўсіх навучэнцаў школы.



  1. Забеспячэнне якасці выхавання


План ідэалагічнай і выхаваўчай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Падольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” на 2011-2012 навучальны год па фарміраванню рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца ажыццяўляўся ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, палажэннямі ўступіўшага ў сілу з 1 верасня 2011 года Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі і Праграмы безперапыннага выхавання дзяей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады.

Пры арганізацыі і правядзенні ідэалагічнай і выхаваўчай работы з навучэнцамі педкалектыў школы кіраваўся адпаведнымі нарматыўнымі прававымі дакументамі і інфармацыйна-метадычнымі матэрыяламі і прытрымліваўся наступных прыярытэтных напрамкаў:

  • удасканаленне грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

  • пашырэнне ўзаемадзеяння сям’і і школы;

  • фарміраванне ў навучэнцаў культуры бяспечнай жыццядзейнасці;

  • новыя падыходы, формы і метады ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Задачамі выхавання 2011-2012 навучальнага года з’яўляліся:

- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці вучняў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

- фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

- авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

- фарміраванне культуры сямейных узаемаадносін;

- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца.

План ідэалагічнай і выхаваўчай работы рэалізоўваўся праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў, работу школьных і пазашкольных гурткоў, секцый, дзейнасць грамадскіх дзіцячых арганізацый, выхаваўчы патэнцыял школьных прадметаў. Мерапрыемствы па ідэалагічнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню планаваліся з улікам календара дзяржаўных святаў, памятных дат і міжнародных святочных дзён. Работу па прафарыентацыі, экалагічным і працоўным выхаванні планавалі праз працоўныя дэсанты, акцыі, экскурсіі.

Ва ўстанове адукацыі склалася шматгадовая традыцыя правядзення святаў Першага і Апошняга званка, Дня настаўніка, Дня маці, Дня сям’і, Новага года, Дня абаронца Айчыны і Узброеных Сіл РБ, Дня жанчын, выпускнога вечара. З вучнямі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню канстытуцыі РБ, Дню Дзяржаўнага герба РБ і Дзяржаўнага сцяга РБ, Дню сталых людзей, Міжнароднаму дню інвалідаў, Дню юнага героя-антыфашыста, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месцаў, Дню Чарнобыльскай трагедыі, Міжнароднаму дню энергазберажэння, Сусветнаму дню якасці, Святу працы, 10-годдзю ўстанаўлення Еўразійскага эканамічнага згуртавання, Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Па паліткультурнаму выхаванню кожны месяц абнаўлялася інфармацыя на стэндзе “Квітней, Беларусь!”. Праводзіліся дні, тыдні Берагошы, месячнік Беражлівых, тыдзень Турызму і краязнаўства, урокі Міру.

Былі арганізаваны акцыі: “Ніхто не забыты”, “Памяць”, “Клопат”, “Цуды на Каляды”, “Дзеці – дзецям”, “Анёл у тваім сэрцы”, Наша піянерская праца табе, Айчына!”, “Час Зямлі”, “Чысты двор”, “Жыві, ёлка!” (прызавыя месцы ў конкурсе вершаў і малюнкаў), “Мільён – школе!” (занялі другое месца ў раёне па збору макулатуры), “Дапаможам пярнатаму сябру” (прызавое месца ў раёне), ”Пасадзі дрэва” (вучні пасадзілі 10 га маладога лесу), “Тыдзень леса”, ”Дзень без аўтамабіля”, “Жыві, кніга” і іншыя.

Вучаніца 11 класа Валадзько А. стала адной з пераможцаў у рэспубліцы ў конкурсе навуковых работ, сачыненняў, рэфератаў, арганізаваным ДУА “Інстытут тэалогіі імя святых Мефодзія і Кірыла” БДУ. Навучэнцы школы рэзультатыўна выступілі ў раённых этапах алімпіяды школьнікаў саюзных дзяржаў “Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае супольніцтва” (дыплом 3 ступені), у віктарыне “Усенародная барацьба ў гады ВАВ” (адзначана граматай калектыўная работа вучняў школы), у выстаўцы “Прарыў у будучыню” (дыплом 3 ступені), конкурсе “Мой прадзядуля быў на вайне” (дыплом 2 ступені), конкурсе чытачоў вершаў М.Танка (дыплом 2 і 3 ступені), конкурсе “Біблейскія сюжэты ў сусветным мастацтве” (прызавое месца), інтэлектуальна – пазнавальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” (3 месца ў раёне і паўдзельнічалі на гульнёвай пляцоўцы г.Ашмяны), у конкурсе піянерскіх камандаў па чэрлідынгу “Піянерскія іскры” (3 месца), “Час года” (дыплом 2 ступені), конкурсе на лепшую школьную газету (дыплом 1 ступені), конкурсе “Зялёная планета” (прызавое месца), конкурсе жывых вугалкоў (дыплом 2 ступені).

Выхаваўчая работа накіравана на захаванне нацыянальна-культурных традыцый беларускага народа і Астравецкай зямлі. Работа ў гэтым накірунку вядзецца праз дзейнасць творчых гурткоў “Масцярок” і “Гаспадынька”. З 2006 года працуе музейны пакой “Дорога лёну”. Вучнямі 6 класа падрыхтаваны тры экскурсійныя праграмы “Дарога лёну”, “Беларускі скарб”, “Апрацоўка лёну”. Кіраўніком музейнага пакою Лукша С.С. распрацаваны майстар-клас “Майстэрня ткачыхі”, прэзентацыя “Запраўляем кросны”, лекцыі “Беларускае нацыянальнае адзенне”, “Апрацоўка лёну”, “Беларускі арнамент”, “Беларускія паясы” і “Даматканы рушнік”. Навучэнцы школы наведалі не толькі свой музей, але і школьныя музеі Трокенікскай і Гервяцкай школ, музей Казіміра Сваяка, музей Я.Коласа.

У школе існуе школа актыву «Лідар». Арганізаваны цімураўскі рух. Вядзецца шэфства над ветэранамі працы і былымі настаўнікамі школы, вучні прыбіраюць тэрыторыю вакол абеліска загінуўшым і прыглядваюць за магілкамі.


Колькасны састаў ў дзіцячых грамадскіх аб’яднаннях у параўнанні з папярэднім навучальным годам:




2010 - 2011 н. год


2011 - 2012 н. год

Верасень-кастрычнік

Май

Верасень - кастрычнік

Май


АКЦЯБРАТЫ

16

19

19

23

ПІЯНЕРЫ

22

28

28

32

БРСМ

13

18

13

19


Сацыяльную сталасць школьнікаў фарміруе прававое выхаванне ў сукупнасці з нормамі маральных паводзін. Таму важнейшымі задачамі ўсіх удзельнікаў выхаваўчага працэса з’яўлюцца выхаванне паважлівых адносін да законаў сваёй краіны і перакананне ў неабходнасці іх выканання, фарміраванне навыкаў законапаслушных паводзін.




Прыкладныя паводзіны на пачатак навучальнага года маюць 26 вучаняў (36,1%) на канец навучальнага года - 29 вучняў (39,7%), здавальняючыя паводзіны на пачатак навучальнага года - 46 (63,9%) на канец навучальнага года - 44 (60,3%).

Класныя кіраўнікі раз у месяц праводзілі інфармацыйныя гадзіны “Законы маёй краіны”. Педагогам сацыяльным кожны месяц абнаўлялася інфармацыя на стэндзе “Літарай закону”. Настаўнік гісторыі і педагог сацыяльны правялі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню дзіцяці, Дню правоў чалавека. Навучэнцы прынялі ўдзел у школьным этапе завочнай прававой алімпіяды, у тым ліку вучань, які знаходзіўся на УШК, тры вучні, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У раённым этапе вучаніца 8 класа Папкова Аляксандра адзначана дыпломам 3 ступені. Аб’яўлялася акцыя “Сябруем з законам”. Дзеці прышкольнага лагера святкавалі Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Спецыялісты СППС праводзілі індывідуальныя і групавыя кансультацыі з вучнямі школы і выхаванцамі дзіцячага сада, мерапрыемствы з дзецьмі, якія стаяць на ўліку і іх бацькамі, з дзецьмі аздараўленчага школьнага лагера. Былі арганізаваны тры сустрэчы начальніка ІСН Гайдуля Р.І. і тры сустрэчы з настаяцелем храма святога прарока Іліі в.Альхоўка Вячаславам Шэсцітко з падлеткамі.

Праводзілася работа па фарміраванні культуры сямейных узаемаадносін, па павышэнні бацькоўскай адказнасці за выхаванне дзяцей, а таксама работа, накіраваная на захаванне і замацаванне сямейных каштоўнасцей. З 2009 года функцыяніруе факультатыў па гендэрным выхаванні, з верасня 2012 года – сямейны клуб “Надвор’е ў хаце”.

Арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці мае важнае значэнне для развіцця творчых здольнасцей, прафарыентацыі, прафілактыкі дэвіянтных паводзін вучняў, садзейнічае рэалізацыі духоўных, сацыяльных і індывідуальных інтарэсаў, патрэбнасцей, задаткаў, творчага патэнцыялу. Педкалектывам школы па запыту бацькоў і дзяцей быў складзены план работы школы ў шосты дзень. Вучні школы з задавальненнем наведвалі заняткі гурткоў і секцый, гульнёвыя і забаўляльныя праграмы, віктарыны, турніры, спартыўныя мерапрыемствы.

У гэтым навучальным годзе арганізавана работа клуба “Лідар”, гурткоў “Масцярок”, “Гаспадынька”, “Лялечны тэатр”, “Экалагічны гурток”, “Рухомыя гульні”, “Спартыўныя гульні”, Трапны стралок”, спартыўныя секцыі АПФ-1, АПФ-2, 18 факультатываў выхаваўчага накірунку. У суботу працавалі клуб “Лідар”, чатыры гурткі (“Масцярок”, “Гаспадынька”, “Рухомыя гульні”, “Спартыўныя гульні”), праводзіўся факультатыў “Турызм” для вучняў 9 класа.

Можна адзначыць 100% занятасць навучэнцаў школы ў пазаўрочны час і ахоп усіх узроставых груп у шосты школьны дзень.



  1. Забеспячэнне прадухілення беспрытульнасці, правапарушэнняў непаўналетніх, абароны іх праў і законных інтарэсаў


Дзейнасць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы (далей СППС) Падольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Падольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”, распрацаваным на аснове Палажэння аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе установы адукацыі, зацверджаным МА РБ ад 25 ліпеня 2011г.

Работа спецыялістаў СППС у 2011 – 2012 навучальным годзе праводзілася згодна складзенаму і зацверджанаму плану, які ўключае ў сябе асобныя накірункі дзейнасці з класнымі кіраўнікамі, з сацыяльна неабароненай катэгорыяй дзяцей, з бацькамі, мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў і беспрытульнасцi сярод навучэнцаў, па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Асноўнымі задачамі СППС з'яўляюцца:

1) забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і выхаванцаў;

2) аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам і выхаванцам.

Сістэма дзейнасці СППС школы па сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымцы навучэнцаў ўключае ў сябе чатыры асноўныя кампаненты:

  • выяўленне навучэнцаў, схільных да парушэння дысцыпліны, асацыяльных паводзін, з нізкай школьнай матывацыяй;

  • змяненне характару асабістых адносін вучняў з аднагодкамі і дарослымі;

  • ўцягванне навучэнцаў у розныя віды дзейнасці, якія станоўча ўплываюць на фарміраванне асобы;

  • змяненне ўмоў сямейнага выхавання з выкарыстаннем для гэтай мэты службаў і ведамстваў сістэмы прафілактыкі.

Асаблівая ўвага надаецца выкананню Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем'ях». У 2011 – 2012 навучальным годзе ў Падольскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе навучалася 72 навучэнцы і 18 выхаванцаў, з іх 8 непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У параўнанні з папярэднім навучальным годам колькасць дзяцей з неблаганадзейных сямей скарацілася:
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Міхалішкаўскай сш падобны від дзейнасці не быў арганізаваны па прычыне адсутнісці запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (усе будучыя...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна І фізічна здаровай асобы, здольнай...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год
З ІХ навучаліся ў спл г. Клецка – 16 вучняў, у другіх школах раёна: сш №3 г. Клецка – 2 вучні, у ліцэі г. Клецка – 1 вучань

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconГадавы план работы дзяржаўнай установы адукацыі "блужская сярэдняя школа імя м. Чэпіка" на 2012/2013 навучальны год аналіз работы
Намаганні адміністрацыі І педагагічнага калектыву школы ў 2011/12 навучальным годзе былі накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconПлан работы методического совета школы на 2011/2012 учебный год
Согласование плана методической работы школы, планов работы шмо на 2011/2012 учебный год в соответствии с Программой развития школы,...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconРэжым работы Руднянскай сярэдняй школы Мазырскага раёна на 2011/2012 навучальны год

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка