Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
старонка1/3
Дата канвертавання23.02.2013
Памер446.21 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністра культуры

Рэспублікі Беларусь

15.06.2012 № 106


СТАТУТ

установы адукацыі

"БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВАЎ"


Новая рэдакцыя


УСТАВ

учреждения образования

"БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

КУЛЬТУРЫ И ИСКУССТВ"


Новая редакция


Мінск 2012


ЗМЕСТ


Глава 1. Агульныя палажэнні 3

Глава 2. Асноўныя мэты, задачы, правы і абавязкі Універсітэта 6

Глава 3. Калектыў Універсітэта 18

Глава 4. Структура Універсітэта 21

Глава 5. Кіраванне Універсітэтам 22

Глава 6. Арганізацыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў, вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай работы ва Універсітэце 23

Глава 7. Міжнародная дзейнасць Універсітэта 25

Глава 8. Маёмасць. Фінансавая і гаспадарчая дзейнасць Універсітэта 26

Глава 9. Улік, справаздачнасць і кантроль дзейнасці Універсітэта 27

Глава 10. Заключныя палажэнні 28


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (далей – Універсітэт) створана як Мінскі інстытут культуры 1 верасня 1975 г. у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 4 мая 1975 г. № 139. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1993 г. № 662 Мінскі інстытут культуры пераўтвораны ў Беларускі ўніверсітэт культуры. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1999 г. № 703 Беларускаму ўніверсітэту культуры нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў сістэме нацыянальнай адукацыі ў галіне культуры; рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 22 сакавіка 2001 г. № 353 Універсітэт зарэгістраваны як установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры”. Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2004 г. № 166 установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры” перайменавана ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2007 г. № 1779 і на падставе загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 307 Універсітэт рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры”. Універсітэт з’яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў далучанай установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры”.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 1600 і на падставе загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2008 г. № 316 Універсітэт рэарганізаваны шляхам далучэння да яго гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Студэнцкая сталовая УК”. Універсітэт з’яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў далучанага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Студэнцкая сталовая УК”.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2010 г. № 1263 і на падставе загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. №131 Універсітэт рэарганізаваны шляхам выдзялення з яго складу Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і стварэння на яго базе дзяржаўнай установы “Інстытут культуры Беларусі”.

2. Прадметам дзейнасці Універсітэта з’яўляецца забеспячэнне атрымання навучэнцамі вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых.

3. Універсітэт падпарадкоўваецца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

4. Універсітэт функцыянуе ў форме ўстановы на аснове ўласнасці Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй.

5. Назва юрыдычнай асобы:

на беларускай мове

поўная: установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”,

скарочаная: БДУКМ;

на рускай мове

поўная: учреждение образования “Белорусский государственный университет культуры и искусств”,

скарочаная: БГУКИ.

6. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рэспубліканскім органам, упаўнаважаным уласнікам, які мае права кіраваць маёмасцю Універсітэта.

7. Універсітэт з’яўляецца вядучай навучальнай установай вышэйшай адукацыі ў сістэме вышэйшай адукацыі ў галіне культуры (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1999 г.) і ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых актаў заканадаўства і згодна з дадзеным Статутам.

Тып установы адукацыі – установа вышэйшай адукацыі.

Від установы адукацыі – профільны Універсітэт.

8. Універсітэт мае самастойны баланс, бягучы (разліковы) і іншыя рахункі ў банках, у тым ліку ў замежнай валюце, якія адкрываюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, пячатку і бланкі дакументаў з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем.

9. Месцазнаходжанне Універсітэта:

220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.

10. Універсітэт з’яўляецца рэдакцыяй часопіса “Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў”.

Мэта рэдакцыі – выпуск часопіса “Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў”. Галоўная мэта часопіса – інфармаваць навуковае грамадства аб навуковых дасягненнях у сферах культуры, сацыякультурнай дзейнасці, музеязнаўства, бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфазнаўства.

Задачы часопіса і рэдакцыі:

распаўсюджванне новых звестак у галіне культуры і мастацтва Беларусі;

інфармаванне аб новых навуковых пошуках супрацоўнікаў Універсітэта;

паведамленне карпаратыўнай інфармацыі – у сферах музыкі, тэатра, кіно, харэаграфіі, выяўленчага мастацтва;

паведамленне звестак аб новых распрацоўках прынцыпаў і тэхналогій інфарматызацыі сферы культуры, мадэліраванні галоўных культурных і сацыякультурных працэсаў з выкарыстаннем розных метадаў і моў іх апісання;

разгляд пытанняў укаранення электронных і інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк, інфарматызацыі бібліятэчнай справы, укаранення аўтаматызаваных бібліятэчных сістэм дзеля эфектыўнага пошуку інфармацыі ў розных галінах ведаў як навукоўцамі, так і іншымі карыстальнікамі;

інфармаванне аб навуковых даследаваннях, якія звязаны з гісторыяй, практыкай і перспектыўнымі шляхамі развіцця харэаграфіі, творчымі сувязямі беларускай харэаграфічнай школы з іншымі школамі, распрацоўкай сістэмы харэаграфічнай адукацыі;

прапагандаванне лепшага вопыту арганізацыі навуковай, педагагічнай, бібліятэчнай, краязнаўчай работы;

змяшчэнне матэрыялаў аб ахове помнікаў культуры, музейнай справе, якія спрыяюць глыбокаму вывучэнню гістарычнага мінулага;

знаёмства з асаблівасцямі дзейнасці па арганізацыі дасугу розных груп насельніцтва: прафесійных, сацыяльных, этнічных, узроставых і інш.;

устанаўленне і ўмацаванне сувязей з суайчыннікамі за межамі краіны, усімі арганізацыямі і асобамі, якія займаюцца вывучэннем культуры і мастацтва Беларусі;

змяшчэнне звестак аб навуковых канферэнцыях, новых выданнях матэрыялаў па вышэйпералічаных пытаннях, дзелавой інфармацыі.

Рэдакцыйны і навуковы саветы часопіса выбіраюцца на навуковым савеце Універсітэта адкрытым галасаваннем з ліку вядучых у адпаведных галінах ведаў спецыялістаў, якія прызнаюць Статут Універсітэта, маюць навуковыя ступені і званні і неабходныя прафесійныя і маральныя якасці.

Фінансаванне часопіса ажыццяўляецца за кошт сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даход. Сродкі ад рэалізацыі часопіса паступаюць у самастойнае распараджэнне Універсітэта.


ГЛАВА 2

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ

УНІВЕРСІТЭТА

11. Асноўнымі мэтамі Універсітэта з’яўляюцца:

задавальненне патрэбнасцей асобы ў інтэлектуальным, культурным і маральным развіцці шляхам атрымання вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі на аснове непарыўнага адзінства адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў;

задавальненне патрэбнасцей дзяржавы і грамадства ў кваліфікаваных спецыялістах.

12. Мэты дзейнасці Універсітэта дасягаюцца шляхам рэалізацыі асноўных задач:

падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, падрыхтоўка навуковых работнікаў, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў;

арганізацыя і правядзенне навукова-даследчай працы;

арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў;

арганізацыя выхаваўчай работы.

Універсітэт самастойны ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, фінансавай і іншай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі, выхаванні ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13. Для рэалізацыі пастаўленых задач Універсітэт ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь “Віды эканамічнай дзейнасці” ОКРБ 005-2006, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 28 снежня 2006 г. № 65:


80

803

80302

804
80424


732


91120


91330


7521

92110

923

9231

92311

92312

92313

92321

92322

92330

9234

925

9251

9252

9305

221

2211

2212

2213

2214

2215

222

2221

2222

2223

2224

2225

223

2232

2233

702

721

723

724

725


726

744

745

746

7485

74201

853

17251

17300

20511

20520


26212

26250


36301

36309

52110


52410

52470


5221

52330

51320

52221

52222

52223

52230

52241

52242

52252

524

52489


52610

52621

52630

15110

15130

15200

15310

15810


15891

15820


55300

55400

55510


55520

адукацыя;

вышэйшая адукацыя;

адукацыя пасля заканчэння ВНУ;

адукацыя для дарослых і іншая адукацыя;

іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, якая не ўключана ў іншыя групы;

навуковыя даследванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук;

дзейнасць творчых, навукова-тэхнічных і культурна-асветных грамадскіх аб’яднанняў;

дзейнасць грамадскіх арганізацый, якія не ўключаны ў іншыя групы;

міжнародная дзейнасць;

вытворчасць кіна- і відэафільмаў;

іншая відовішчна-забаўляльная дзейнасць;

дзейнасць у галіне мастацтва;

тэатральная дзейнасць;

канцэртная дзейнасць;

дзейнасць у галіне мастацкай творчасці;

дзейнасць канцэртных і тэатральных залаў;

дзейнасць іншых аб’ектаў культуры;

дзейнасць кірмашоў і паркаў з атракцыёнамі;

іншая відовішчна-забаўляльная дзейнасць;

іншая дзейнасць у галіне культуры;

дзейнасць бібліятэк і архіваў;

дзейнасць музеяў і ахова гісторыка-культурнай спадчыны;

аказанне іншых індывідуальных паслуг;

выдавецкая дзейнасць;

выданне кніг;

выданне газет;

выданне часопісаў і перыядычных публікацый;

выданне гуказапісаў;

іншыя віды выдавецкай дзейнасці;

паліграфічная дзейнасць і аказанне паслуг у гэтай галіне;

друкаванне газет;

паліграфічная дзейнасць, якая не ўключана ў іншыя групы;

брашуровачна-пераплетная і аддзелачная дзейнасць;

выраб друкаваных формаў;

іншая паліграфічная дзейнасць;

капіраванне запісаных матэрыялаў;

капіраванне відэазапісаў;

капіраванне праграмных сродкаў;

здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці;

кансультаванне па апаратных сродках вылічальнай тэхнікі;

апрацоўка даных;

дзейнасць, якая звязана з базамі даных;

тэхнічнае абслугоўванне і рамонт офісных машын вылічальнай тэхнікі;

іншая дзейнасць, якая звязана з вылічальнай тэхнікай;

рэкламная дзейнасць;

наём рабочай сілы і падбор персаналу;

правядзенне расследаванняў і забяспячэнне бяспекі;

аказанне сакратарскіх паслуг па перакладзе;

дзейнасць у галіне архітэктуры, інжынерныя паслугі;

аказанне сацыяльных паслуг;

вытворчасць ільняной тканіны;

апрацоўка тканіны і тэкстыльных вырабаў;

вытворчасць дэкаратыўных вырабаў з дрэва;

вытворчасць вырабаў з кораку, саломкі і матэрыялаў для пляцення;

вытворчасць дэкаратыўных керамічных вырабаў;

вытворчасць керамічных вырабаў, якія не ўключаны ў іншыя групы;

вытворчасць музычных інструментаў, іх частак і прыладаў;

рамонт і тэхнічнае абслугоўванне музычных інструментаў;

рознічны гандаль у неспецыялізаваных магазінах пераважна харчовымі прадуктамі, уключаючы напіткі і тытунёвыя вырабы;

рознічны гандаль тэкстыльнымі вырабамі;

рознічны гандаль кнігамі, газетамі і пісьмовапапяровымі прыладамі;

рознічны гандаль садавінай і гароднінай;

рознічны гандаль касметычнымі і парфумернымі таварамі;

аптовы гандаль мясам і мяснымі вырабамі;

рознічны гандаль птушкай і вырабамі з птушкі;

рознічны гандаль мясам і мяснымі вырабамі;

рознічны гандаль каўбаснымі вырабамі і вяндлінай;

рознічны гандаль рыбай, ракападобнымі і малюскамі;

рознічны гандаль хлебабулачнымі вырабамі;

рознічны гандаль кандытарскімі вырабамі;

рознічны гандаль безалкагольнымі напіткамі;

іншы рознічны гандаль у спецыялізаваных магазінах;

іншы рознічны гандаль у спецыялізаванных магазінах, які не ўключаны ў іншыя групы;

рознічны гандаль па ўзорах;

рознічны гандаль праз палаткі, ларкі і кіёскі;

іншы рознічны гандаль за межамі магазінаў;

вытворчасць мяса;

вытворчасць мясных прадуктаў;

перапрацоўка і кансерваванне рыбы і рыбных прадуктаў;

перапрацоўка і кансерваванне бульбы;

вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў, вытворчасць мучных кандытарскіх вырабаў непрацяглага захоўвання;

вытворчасць супоў, булёнаў і яйцапрадуктаў;

вытворчасць сухароў і пячэння, вытворчасць мучных кандытарскіх вырабаў працяглага захоўвання;

прадастаўленне паслуг рэстаранамі;

прадастаўленне паслуг барамі;

прадастаўленне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах;

пастаўка гатовай ежы.


У адпаведнасці з пералікам відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і ўпаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, згодна дадатку да Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450, Універсітэт ажыццяўляе:

адукацыйную дзейнасць;

выдавецкую дзейнасць;

ахоўную дзейнасць;

рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі і (або) тытунёвымі вырабамі.

14. Універсітэт мае права:

фарміраваць структуру і штатны расклад у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам;

ажыццяўляць дзейнасць, што прыносіць даход, прадугледжаную дадзеным Статутам;

удзельнічаць у навуковай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі, выхавання;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва, знешнегандлёвую дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15. Універсітэт абавязаны забяспечыць:

якасць адукацыі;

навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне вучэбна-праграмнай дакументацыі;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне адукацыйнага працэсу;

стварэнне бяспечных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу;

распрацоўку і зацвярджэнне правіл унутранага распарадку для навучэнцаў, правіл унутранага працоўнага распарадку;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых супрацоўнікаў;

сацыяльную ахову навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання, медыцынскага абслугоўвання і пражывання (пры неабходнасці) навучэнцаў;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

арганізацыю размеркавання выпускнікоў і кантроль за іх працаўладкаваннем;

выкананне іншых абавязкаў, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

16. Навучанне ва Універсітэце здзяйсняецца па вочнай (дзённай) і завочнай формах навучання першай і другой (магістратура) ступені вышэйшай адукацыі па наступных спецыяльнасцях, напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях:


Шыфр і назва

спецыяльнасці

Шыфр і назва напрамку

спецыяльнасці

Шыфр і назва спецыялізацыі

Назва кваліфікацыі

ПЕРШАЯ СТУПЕНЬ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

Профіль адукацыі: ПЕДАГОГІКА

Напрамак адукацыі: ПЕДАГОГІКА АГУЛЬНАЎЗРОСТАВАЯ

1-03 04 01

Сацыяльная педагогіка




1-03 04 01 01

Выхаваўчая работа

ва ўстановах сацыяльна-культурнай сферы

Сацыяльны педагог

Профіль адукацыі: МАСТАЦТВА І ДЫЗАЙН

Напрамак адукацыі: МАСТАЦТВА ВЫЯЎЛЕНЧАЕ.

МАСТАЦТВА ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ

1-15 02 01

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (па напрамках)


1-15 02 01-07

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)




Мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выкладчык

Профіль адукацыі: МАСТАЦТВА І ДЫЗАЙН

Напрамак адукацыі: МАСТАЦТВА МУЗЫЧНАЕ

1-16 01 02

Дырыжыраванне (па напрамках)

1-16 01 02-02

Дырыжыраванне (акадэмічны хор)




Дырыжор хору. Выкладчык. Артыст хору

1-16 01 06

Духавыя інструменты

(па напрамках)

1-16 01 06-11

Духавыя інструменты (народныя)




Канцэртны выканаўца. Выкладчык. Артыст аркестра. Артыст камернага ансамбля

1-16 01 10

Спевы

(па напрамках)

1-16 01 10-02

Спевы (народныя)




Артыст. Выкладчык




Шыфр і назва

спецыяльнасці

Шыфр і назва напрамку

спецыяльнасці

Шыфр і назва спецыялізацыі

Назва кваліфікацыі

Профіль адукацыі: МАСТАЦТВА І ДЫЗАЙН

Напрамак адукацыі: МАСТАЦТВА СЦЭНІЧНАЕ І ЭКРАННАЕ

1-17 01 05

Рэжысура свят (па напрамках)

1-17 01 05-01

Рэжысура свят (народныя)




Рэжысёр. Выкладчык

1-17 02 01

Харэаграфічнае мастацтва

(па напрамках)

1-17 02 01-04

Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)




Артыст народнага танца. Выкладчык. Балетмайстар

1-17 02 01-05

Харэаграфічнае мастацтва (бальны танец)




Кіраўнік студыі. Трэнер. Выкладчык

1-17 02 01-06

Харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец)




Артыст. Балетмайстар. Выкладчык

1-17 03 01

Мастацтва эстрады

(па напрамках)

1-17 03 01-01

Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)




Артыст. Кіраўнік эстраднага аркестра, ансамбля. Выкладчык

1-17 03 01-02

Мастацтва эстрады (камп’ютарная музыка)




Аранжыроўшчык камп’ютарнай музыкі. Выкладчык

1-17 03 01-03

Мастацтва эстрады (спевы)




Спявак. Кіраўнік вакальнага ансамбля. Выкладчык

1-17 03 01-04

Мастацтва эстрады (рэжысура)




Рэжысёр. Выкладчык

1-17 03 01-06

Мастацтва эстрады (прадзюсарства)




Прадзюсар. Выкладчык

Профіль адукацыі: МАСТАЦТВА І ДЫЗАЙН

Напрамак адукацыі: НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

1-18 01 01

Народная

творчасць

(па напрамках)

1-18 01 01-01

Народная творчасць

(харавая музыка)



1-18 01 01-01 01

Харавая музыка акадэмічная

Кіраўнік хору. Выкладчык

1-18 01 01-01 02

Харавая музыка народная

1-18 01 01-02

Народная творчасць

(інструментальная музыка)



1-18 01 01-02 01

Інструментальная музыка народная

Кіраўнік аркестра (ансамбля). Выкладчык

1-18 01 01-02 02

Інструментальная музыка духавая




Шыфр і назва

спецыяльнасці

Шыфр і назва напрамку

спецыяльнасці

Шыфр і назва спецыялізацыі

Назва кваліфікацыі




1-18 01 01-03

Народная творчасць

(тэатральная)




Арганізатар тэатральнай творчасці. Выкладчык. Рэжысёр

1-18 01 01-04

Народная творчасць

(народныя рамёствы)




Мастак народных рамёстваў. Выкладчык

1-18 01 01-05

Народная творчасць

(фальклор)

1-18 01 01-05 01 Этнафоназнаўства

Спецыяліст па фальклоры. Выкладчык

1-18 01 01-05 02 Абрадазнаўства

Профіль адукацыі: ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

Напрамак адукацыі: ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

1-21 04 01

Культуралогія

(па напрамках)

1-21 04 01-01

Культуралогія (фундаментальная)

1-21 04 01-01 01

Тэорыя і гісторыя культуры

Культуролаг-даследчык. Выкладчык

1-21 04 01-01 03

Сусветная і айчынная мастацкая культура

1-21 04 01-02

Культуралогія (прыкладная)

1-21 04 01-02 01

Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы

Культуролаг-менеджар

1-21 04 01-02 02

Менеджмент міжнародных культурных сувязей

1-21 04 01-02 04

Інфармацыйныя сістэмы ў культуры


1-21 04 02

Мастацтвазнаўства (па напрамках)

1-21 04 02-05

Мастацтвазнаўства (інтэграванае)

1-21 04 02-05 01

Кампаратыўнае мастацтвазнаўства

Мастацтва-знаўца. Выкладчык

Профіль адукацыі: КАМУНІКАЦЫІ. ПРАВА. ЭКАНОМІКА.

КІРАВАННЕ. ЭКАНОМІКА І АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ

Напрамак адукацыі: КАМУНІКАЦЫІ

1-23 01 10

Літаратурная работа

(па напрамках)

1-23 01 10-01

Літаратурная работа (творчасць)

1-23 01 10-01 03

Драматургія

Літаратурны работнік

1-23 01 11

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія

(па напрамках)

1-23 01 11-01

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (менеджмент)

1-23 01 11-01 01

Маркетынг бібліятэчнай справы

Бібліятэкар-бібліёграф. Менеджар

1-23 01 11-01 03

Культурна-адпачынкавая дзейнасць бібліятэк


1-23 01 11-01 04

Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей і юнацтва

1-23 01 11-01 05

Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства

1-23 01 11-01 07

Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк

1-23 01 11-02

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы)





Бібліятэкар-бібліёграф. Спецыяліст па аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэмах

1-23 01 11-03

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (інфармацыйнае забеспячэнне)

1-23 01 11-03 02

Навукова-тэхнічны і медыцынскі комплексы

Бібліятэкар-бібліёграф. Спецыяліст па інфармацыі

1-23 01 11-03 03

Бізнес і права


1-23 01 11-04

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (філалогія і лінгвістыка)

1-23 01 11-04 01

Беларуская мова і літаратура

Бібліятэкар-бібліёграф. Выкладчык

1-23 01 11-04 02 Замежная мова

Бібліятэкар-бібліёграф. Перакладчык

1-23 01 11-05

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (кніжны гандаль)

1-23 01 11-05 01

Кнігазнаўства і менеджмент кніжнага гандлю

Бібліятэкар-бібліёграф. Таваразнаўца

1-23 01 12

Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)

1-23 01 12-03

Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (музеязнаўства)




Музеязнаўца

1-23 01 12-04

Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)




Менеджар па культурнай спадчыне і турызму




Шыфр і назва

спецыяльнасці

Шыфр і назва напрамку

спецыяльнасці

Шыфр і назва спецыялізацыі

Назва кваліфікацыі

1-23 01 14

Сацыяльна-культурная дзейнасць




1-23 01 14 01 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў культурна-адпачынкавых установах

Спецыяліст па сацыяльна-культурнай дзейнасці. Выкладчык

1-23 01 14 02 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў тэатральна-відовішчных установах

1-23 01 14 03 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў санаторна-аздараўленчых і турысцка-спартыўных установах

Профіль адукацыі: САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА

Напрамак адукацыі: САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА

1-86 01 01

Сацыяльная работа

1-86 01 01-03

Сацыяльна-культурная дзейнасць




Спецыяліст па сацыяльнай работе



ДРУГАЯ СТУПЕНЬ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ (МАГІСТРАТУРА)

Профіль адукацыі: ПЕДАГОГІКА. ПРАФЕСІЙНАЯ АДУКАЦЫЯ

Напрамак адукацыі: ПРАФЕСІЙНАЯ АДУКАЦЫЯ

1-08 80 07

Тэорыя, методыка і арганізацыя сацыяльна-культурнай дзейнасці







Магістр педагагічных навук

Профіль адукацыі: МАСТАЦТВА І ДЫЗАЙН

Напрамак адукацыі: МАСТАЦТВА МУЗЫЧНАЕ

1-16 80 01 Музычнае мастацтва







Магістр мастацтвазнаўства

Профіль адукацыі: МАСТАЦТВА І ДЫЗАЙН

Напрамак адукацыі: ІНТЭГРАЦЫЯ МАСТАЦТВАУ

1-20 81 01

Арт-менеджмент







Магістр менеджменту

Профіль адукацыі: ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

Напрамак адукацыі: ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

1-21 80 13

Культуралогія







Магістр культуралогіі

1-21 80 14

Мастацтвазнаўства







Магістр мастацтвазнаўства




Шыфр і назва

спецыяльнасці

Шыфр і назва напрамку

спецыяльнасці

Шыфр і назва спецыялізацыі

Назва кваліфікацыі

Профіль адукацыі: КАМУНІКАЦЫІ. ПРАВА. ЭКАНОМІКА. КІРАВАННЕ. ЭКАНОМІКА І АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ

Напрамак адукацыі: КАМУНІКАЦЫІ

1-23 80 01

Бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства







Магістр (па галінах навук): педагагічных,

гістарычных,

філалагічных, тэхнічных


1-23 80 02

Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў







Магістр (па галінах навук): гістарычных, культуралогіі




17. Навучанне ва Універсітэце здзяйсняецца на дагаворнай аснове.

18. Студэнты, якія маюць патрэбнасць у інтэрнаце, атрымліваюць у ім месцы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.


  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconЎ беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год Парадак прыёму
Прыём у Беларускі дзяржаўны універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Максіма Танка“,”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ І ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“ за ўдзел 3 чэрвеня...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУа «беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка