Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: "Проза"




НазваКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: "Проза"
Дата канвертавання23.02.2013
Памер47.63 Kb.
ТыпКонкурс

Брама мар 2011-2012: Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў



Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Крытыка”, “Сцэнар”, “Творы для дзяцей”. Падтрыманы грантам БДУ (“Найлепшы моладзевы праект”).


Колькасць удзельнікаў і фіналістаў: “Проза” (60/8), “Паэзія” (138/10), “Творы для дзяцей” (14/6); па трох намінацыях другі тур не праводзіўся: “Драматургія” (4 чалавекі), “Крытыка” (7), “Сцэнар” (2). Такім чынам, у конкурсе ўзялі ўдзел каля 225 чалавек, з іх 37 – фіналісты.


Хто адкуль: Канкурсанты сёлетняга “Брамамара” – навучэнцы 25 беларускіх ВНУ. Найбольш удзельнікаў з БДУ (103 чалавекі), з БДУКіМ і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ (па 21 удзельніку), з БДПУ імя М. Танка (14 удзельнікаў), БНТУ (9 чалавек). Таксама прадстаўленыя: ІСВ, БДТУ, БДУ Фізічнай культуры, ГДУ імя Ф. Скарыны (Гомель), МДЛУ, БІП, ГГУ імя Я. Купалы (Гродна), Міжнародны ўніверсітэт “МИТСО”, БДМУ (медыцынскі), ПДУ (Полацк), Беларуска-расійскі ўніверсітэт, МДУ імя А. Куляшова (Магілёў), ВДМУ (Віцебск, медыцынскі), ВДУ імя П. Машэрава (Віцебск), БДЭУ, ЕГУ, Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, УМСК, БДАМ, БДУІР.


Гісторыя конкурса: “Брама мар” з’явілася на журфаку ў 2010-2011 навучальным годзе. Спаборніцтва задумвалася студэнтамі для студэнтаў. Мы лічым, што першы сезон прайшоў даволі прадуктыўна, бо ўдзельнікамі конкурсу сталі каля 200 студэнтаў з 14 беларускіх ВНУ. А ў якасці адукатараў і журы выступілі Л. Рублеўская, Г. Багданава (проза), А. Кавалеўскі, В. Трэнас (паэзія), П. Васючэнка, Я. Конеў (драматургія), І. Шаўлякова, М. Аляшкевіч (крытыка), Ю. Цімафеева, К. Маціеўская (пераклад).

Арганізатары конкурса:


Творчая лабараторыя “Крытык” (кіраўнік – Уладзімір Капцаў, к.філ.н., дацэнт)

Кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ

Інстытут журналістыкі БДУ

Сябры журы:


Проза: Галіна Багданава, Людміла Рублеўская, Гражына Паўлоўская

Паэзія: Арцём Кавалеўскі, Віка Трэнас, Дзмітрый Строцаў

Творы для дзяцей: Раіса Баравікова, Алена Масла, Уладзімір Ліпскі

Драматургія: Алена Мальчэўская, Пятро Васючэнка, Таццяна Сівец

Крытыка: Зміцер Вішнёў, Маргарыта Аляшкевіч, Ірына Шаўлякова

Сцэнар: Людміла Саянкова, Людміла Перагудава

Праведзеныя майстар-класы, творчыя сустрэчы:


  1. Сустрэча з трыма пакаленнямі пісьменнікаў «Тут-Вам-Літ»:

1) Бум-бам-літ (14 снежня): Серж Мінскевіч, Арцём Кавалеўскі, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль

2) Тутэйшыя (15 снежня): Людміла Рублеўская, Пятро Васючэнка, Віктар Лупасін

3) У пошуку імя (16 снежня): Віка Трэнас, Вольга Чайкоўская, Анка Упала, Уладзь Лянкевіч, Кірыл Дубоўскі, праект “Кухня”

  1. Майстар-клас па драматургіі для ўдзельнікаў конкурса “Брама мар” (16 лютага): Пятро Васючэнка (БДУ), Аляксандр Марчанка (Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры), Таццяна Сівец (РВУ “ЛіМ”), Алена Мальчэўская (штотыднёвік “ЛіМ”)

  2. Круглы стол па праблемах дзіцячай літаратуры (23 лютага): Уладзімір Ліпскі (часопіс “Вясёлка”), Алена Масла (выдавецтва “Мастацкая літаратура”), Раіса Баравікова (часопіс “Маладосць”)

  3. Майстар-класы па паэзіі для фіналістаў конкурса “Брама мар” (22 сакавіка)

  4. Майстар-класы па прозе для фіналістаў конкурса “Брама мар” (29 сакавіка)

  5. Крытычныя штудыі (красавік-май, завочна)

  6. Круглы стол па пытаннях дзіцячай літаратуры ад часопіса "Вясёлка" (18 красавіка)

  7. Выступ фіналістаў намінацыі “Паэзія” на выставе “СМІ Беларусі-2012” (27 красавіка)

  8. Прэзентацыя праекта “Фестываль рэмейкаў” (10 мая)

  9. Фінал, уручэнне прызоў, шанаванне пераможцаў (23 мая)



Задачы конкурса


- Стварыць магчымасці творчай самарэалізацыі для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краіны;

- Спрыяць фарміраванню творчага асяроддзя ў БДУ і іншых беларускіх ВНУ;

- Узбагаціць культурнае жыццё студэнцкага асяроддзя, забяспечыць плённую арганізацыю вольнага часу;

- Гарманізаваць асобу праз мастацкую камунікацыю;

- Усталяваць міжуніверсітэцкія творчыя кантакты;

- Далучыць студэнтаў да найноўшых тэхнік стварэння і прэзентацыі мастацкага тэксту падчас майстар-класаў, творчых вечарын;

- Уводзіць маладых творцаў у камунікацыйную прастору сучаснага літаратурнага працэсу праз арганізацыю супрацоўніцтва студэнтаў з літаратурна-мастацкімі выданнямі;

- Спрыяць выпрацоўцы эстэтычнага густу і навыкаў крытычнага ўспрымання мастацкіх тэкстаў (у тым ліку ўласных).

Фіналісты і пераможцы


Паэзія:

Максім Баравік

Вольга Паўлюкевіч

Дзмітрый Баяровіч

Віялета Рычага

Ганна Дусь

Аляксей Куценок

Яна Еўдакімовіч

Ірына Карэліна

Алесь Емельянаў

Наталля Рак


Проза:

Антон Грамовіч

Віялета Гузіно

Дзмітрый Баяровіч

Таццяна Князева

Юрый Ярашэвіч

Іаланта Пракапенка

Ксенія Бажко

Марыя Н.

Гран-пры: Дзмітрый Баяровіч


Творы для дзяцей:

Родзькін Артур

Мартынавіч Яўген

Дзячок Тацяна

Кудзёлка Зарына

Скідан Алеся

Драбушкова Аляксандра

Гран-пры: Зарына Кудзёлка


Драматургія:

Ганна Беларэцкая

Аляксей Дзямідчык

Ганна Жардзецкая

Настасся Таранка


Крытыка:

Ганна Беларэцкая

Дзіяна Ермакова

Алена Каткова

Алена Іванюшэнка

Мар'я Цемірэнка

Таццяна Дзячок

Ганна Яфрэменка

Гран-пры: Дзіяна Ермакова


Публікацыі


Публікацыя паэтычнай падборкі ў часопісе “Маладосць” (№4 2012):

Баравік Максім (№65 у першым туры; верш “***Мне помніцца, як штовесну”)

Баяровіч Дзмітрый (№43 у першым туры; верш “***раённая ўлада”)

Глухоўская Кацярына (№46 у першым туры; верш “***Ты ўсміхаўся так рэдка, што я развучылася бачыць”)

Дусь Ганна (№28 у першым туры; верш “ Вяртанне (Дыпціх)”)

Емяльянаў Алесь (№89 у першым туры; верш “Бурштынавыя вершы ”)

Карэліна Ірына (№47 у першым, №8 у другім туры; верш “Акраверш”)

Нарваткіна Кацярына (№48 у першым туры; верш “Вечар”)

Паўлюкевіч Вольга (№136 у першым туры; верш “Арэхавая”)


Публікацыя твораў празаікаў на сайце Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў Беларусі (http://www.coe.by/projects11.aspx). Пераклад твораў на англійскую мову.


Творы драматургаў прадстаўлены ў Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры.


Рыхтуюцца:

Публікацыя паэтычнай падборкі ў штотыднёвіку “Літаратура і Мастацтва” (18 мая 2012)

Публікацыя празаічнай падборкі ў часопісе “Нёман”, у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”

Публікацыя падборкі твораў для дзяцей у “Настаўніцкай газеце”

Кніга твораў для дзяцей (выдавецтва “Мастацкая літаратура”)

Кніга твораў фіналістаў “Брамы мар” за два гады (выдавецтва “Літаратура і мастацтва”)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс праводзіўся па наступных намінацыях
Удзельнікі намінацыі прадставілі праекты дэндрарыяў І паркаў мясцовай флоры ўстаноў адукацыі І сваіх населеных пунктаў

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў " Брама мар"
...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў "Брама мар"
Гэтае Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць моладзі, спрыяць самарэалізацыі І раскрыццю яе патэнцыялу, падтрымаць...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў "Брама мар"
Гэтае Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць маладзёнаў, спрыяць самарэалізацыі І раскрыццю патэнцыялу моладзі, падтрымаць...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс праводзіцца па наступных намінацыях
Раённы Цэнтр культуры прапануе прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Конкурс праводзіцца...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс сямейнай творчасці "Сузор’е сямейных талентаў 2012"
Арэхаўску Аршанскага раёна адбылося абласное свята-конкурс сямейнай творчасці “Сузор’е сямейных талентаў – 2012”. Ад Глыбоцкага раёна...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 6 Асацыяцыя alda абвяшчае праграму міні-грантаў 7 Конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў 7 «Я будучы прадпрымальнік»
Канферэнцыю з 2008 года незалежныя гродзенскія гісторыкі традыцыйна ладзяць у межах Дзён Святога Губерта – апекуна Гродна

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconМая мама самая!
Напярэдадні Дня маці сярод вучняў 5 – 7 класаў бібліятэкай Маркаўскай сш праводзіўся конкурс сачыненняў “Мая мама – самая!”

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: \"Проза\" iconКонкурс авторов и исполнителей "хит"
Конкурс “хит” оценивает авторcкие песни и инструментальную музыку. Конкурс без возрастных ограничений. Участники заявляют по две...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка