Праект зацвярджаю




НазваПраект зацвярджаю
Дата канвертавання23.02.2013
Памер97.65 Kb.
ТыпДокументы
ПРАЕКТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_________________ В.В. Якжык

_________________ 2013 г.


РАШЭННЕ

рэспубліканскага журы па падвядзенні

вынікаў рэспубліканскага конкурсу даследчых работ

”Праз творчасць у прафесію жыцця“

у рамках акцыі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“


У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2011 г. № 65, умовамі правядзення конкурсаў у рамках Акцыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.03.2011 г. № 12-01-12/480, загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2012 г. № 890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ з красавіка па снежань 2012 года быў праведзены конкурс даследчых работ ”Праз творчасць у прафесію жыцця“. На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 41 работа ў намінацыі ”Мой шлях да прафесіі жыцця“ і 44 работы ў намінацыі ”Прызванне. Творчасць. Майстэрства“.

З 14 па 16 снежня 2012 года адбылася абарона конкурсных праектаў пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапу конкурсу ў рамках збору Акцыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Зубронак“.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ ”Праз творчасць у прафесію жыцця“ выявіў вялікую зацікаўленасць навучэнцаў, іх бацькоў, педагагічных работнікаў у пошуковай дзейнасці, накіраванай на даследаванне прафесійнай творчасці вядомых людзей малой радзімы; садзейнічаў прафесійнаму самавызначэнню навучэнскай моладзі, выхаванню станоўчых адносін да працы як сродку самасцвярджэння.

Работы прайшлі экспертызу адпаведна крытэрыям: адпаведнасць работы ўмовам конкурсу, магчымасць дальнейшага выкарыстання матэрылу, арыгінальнасць творчага замыслу і яго ажыццяўленне, цікавасць і разнастайнасць дадатковага матэрыялу, эстэтыка афармлення работы.

Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень пошукавага патэнцыялу ўдзельнікаў, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах.

У матэрыялах намінацыі ”Мой шлях да прафесіі жыцця“ адлюстравана любоў да свайго роднага краю, яго выдатных жыхароў, раскрыты інтарэсы, інтэлектуальны і творчы патэнцыял удзельнікаў, здольнасць да планавання сваёй прафесійнай будучыні, апісаны крокі, якія ўжо робяцца для атрымання той ці іншай прафесіі, змешчана інфармацыя аб установах адукацыі, дзе можна атрымаць абраную спецыяльнасць, паказана сваё бачанне прафесіі ў прызме гадоў, яе становішча на рынку працы.

У работах намінацыі ”Прызванне. Творчасць. Майстэрства“ змешчаны звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю, матэрыял аб жыццёвым і прафесійным шляху вядомага земляка, членаў яго сям’і, творчай дзейнасці, поспехах, дасягненнях, уласны погляд на сваю будучую прафесію і цікавыя звесткі пра яе.

Работы дапоўнены выпіскамі з пісьмовых крыніц, тэкстамі ўспамінаў, фотаздымкамі, матэрыяламі, размешчанымі ў сродках масавай інфармацыі, суправаджаюцца фотапрэзентацыямі, відэафільмамі, аудыазапісамі, якія даказываюць глыбіню і руплівасць даследаванняў (відэафільмы пра прафесію пажарнага, ваеннага, фармацэўта, повара, харэографа; відэаінтэрв’ю з дырэктарам музея, паэтэсай, заслужанымі настаўнікамі).

У намінацыі ”Мой шлях да прафесіі жыцця“ асабліва цікавыя прэзентацыі, у якіх спалучыўся творчы падыход і інфармацыйная напоўненасць. Былі прадстаўлены прэзентацыі такіх прафесій, як актрыса, спявачка, ваенны, настаўнік, харэограф, інжэнер, журналіст і г.д. Арыгінальным падыходам вылучалася абарона работы навучэнца з Мінскай вобласці Нясвіжскага раёна, які прадставіў прафесію фармацэўта і расказаў прытчу пра каменне – падмурак яго будучай прафесіі. Навучэнка з г. Мінска паведала пра значнасць прафесіі будаўніка, яго ўклад у жыццё. Цікавым быў майстар-клас будучага кулінара – навучэнкі г. Барысава Мінскай вобласці.

Аналіз творчых матэрыялаў сведчыць аб тым, што для нашай моладзі важна не толькі іх будучыня, але і мінулае: навучэнцы помняць і з павагай адносяцца да прадстаўнікоў старэйшых пакаленняў, якія дасягнулі вяршынь у сваёй прафессіі, сваім жыцці. Дасканала рыхтаваліся да абароны работы навучэнцы з Камароўшчыны са сваім кіраўніком, якія запрасілі на мерапрыемства героя работы – таленавітага краязнаўца. Значнасць прафесіі хлебароба–агранома, яго дасягненні і прафесійны шлях падцвердзіла арыгінальная абарона з вершамі і песнямі навучэнцаў Жодзінскага ліцэя. Была прадэманстравана сцэнка пра дыялог настаўніка з вучнем, ігра на флейце, красворды, танцы.

На працягу ўсяго перыяду абароны ўдзельнікі конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, цікавасць да вызначанай тэмы.

Па выніках экспертызы прадстаўленых работ і абароны рэспубліканскім журы было прынята наступнае рашэнне:

  1. Намінацыя ”Прызванне.Творчасць.Майстэрства“.

    1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Дунец Наталлю, Пятосік Марыю, навучэнак ДУА ”Камароўская сярэдняя школа“ Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Гуйская В.Л.);

Масько Аляксея, Буча Кацярыну, навучэнцаў ДУА ”Масалянскі яслі–сад–базавая школа“ Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Румак Г.У.).

    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

аўтарскі калектыў ДУА ”Гімназія №1 г. Валожына“ Мінскай вобласці (кіраўнік Таўгень Л.С.);

аўтарскі калектыў ДУА ”Гімназія г. Калінкавічы“ Гомельскай вобласці (кіраўнікі Талан Н.У., Загорская А.М.).

    1. Узнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Хамлюк Святлану, Меляшчэню Крысціну, навучэнак ДУА ”Гімназія г. Жыткавічы“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Маркевіч  Л.М.);

Крыся Дзмітрыя, Белавусава Яўгена, навучэнцаў ДУА ”Мсціслаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа–інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушеннямі маўлення“ Магілёўскай вобласці (кіраўнікі Зубкова А.В., Гекава В.Ю.).

1.4 Узнагародзіць дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі:

навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Лідэр“ ДУА ”Аснежыцкая сярэдняя школа“ Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Шэлемет Л.П.);

навучэнцаў краязнаўчага гуртка ГУО ”Косаўская сярэдняя школа“ Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнікі Канановіч Л.П., Гарайнава С.А.);

Бурштын Кацярыну, Пацяюк Кацярыну, навучэнак ДУА ”Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“ Брэсцкай вобласці (кіраўнік Бурштын А.А.);

навучэнцаў краязнаўчага гуртка ”Наша спадчына“ ДУА ”Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Шарыпкін Р.Л.);

Маклакова Арцёма, навучэнца ДУДА ”Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна“ г. Віцебска (кіраўнік Новак Г.Р.);

навучэнцаў сямейна-краязнаўчага клуба ”Радавод“ ДУА ”Капаткевіцкая сярэдняя школа“ Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік Сігай Н.А.);

Барміну Таццяну, Саковіч Валерыю, Пшаніных Дар’ю, навучэнцаў ДУА ”Гімназія г. Чачэрска“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Лагойкін М.І.);

Рогава Андрэя, Хоміча Аляксея, навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа № 11 г. Светлагорска“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Вішнеўская Л.Г.);

Жук Вікторыю, Бумбуль Анастасію, Плоскую Наталлю, навучэнак ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні“ Гродзенскай вобласці (кіраўнік Царык М.М.);

Сянюць Артура, Куцько Арцёма, навучэнцаў ДУА ”Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі“ Гродзенскай вобласці (кіраўнікі Сянюць Н.У., Куцько С.К.);

Вiшнякову Вiкторыю, навучэнку ДУА ”Жодзiнскi прафесiянальны лiцэй“ Мінскай вобласці (кіраўнік Шашко Г.К.);

Карэцкую Надзею, навучэнку ДУА ”Акцябрская сярэдняя школа Лагойскага раёна“ Мінскай вобласці (кіраўнік Грахоўская Н.А.);

Шульжыцкую Лесю, Капцюга Аляксандра, навучэнцаў ДУА ”Рабунскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа“ Вілейскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнікі Кавалёнак І.Ч., Эмільяновіч В.У.);

Бесько Ганну, Жаўнерчыка Сцяпана, навучэнцаў ДУА ”Заямнаўская сярэдняя школа“ Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Жаўнерчык А.М.);

навучэнцаў школы піянерскага актыву ”Лідэр“ ДУДА ”Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ”Родничок“ г. Магілёва“ (кіраўнік Зубрыновіч Н.Г.);

аўтарскі калектыў ДУА ”Гімназія №34 г.Мінска“ (кіраўнік Фёдарава І.У.);

навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах ”Чараўніца саломка“ ДУА ”Цэнтр дадатковай адукацыі ”АРТ“ г.Мінска“ (кіраўнік Плёнкіна А.А.);

Зуя Антона, Кухарчыка Максіма, навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа № 104 імя Р.Н. Мачульскага“ (кіраўнікі Кучынская Л.Б., Ракіцкая  Т.В.).

  1. Намінацыя ”Мой шлях да прафесіі жыцця“.

    1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Вінніка Віталія, навучэнца ДУА ”Сноўская сярэдняя школа“ Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Віннік І.Р.);

Лагуцкую Ганну, навучэнку ДУА ”Гімназія № 1 імя У.А. Караля г. Чэрвеня“ Мінскай вобласці (кіраўнік Камінская Н.У.).

    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Целеш Кацярыну, навучэнку ДУА ”Эсьмонскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Бялыніцкага раёна“ Магілёўскай вобласці (кіраўнік Цецерукова Т.М.);

Ярэшчанка Валянціна, навучэнца ДУА ”Гімназія № 1 г. Слуцка“ Мінскай вобласці (кіраўнік Максіменка Т.Я.).

    1. Прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Курыла Надзею, навучэнку ДУА ”Алекшыцкая сярэдняя школа“ Бераставіцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці (кіраўнік Курыла С.У.);

Градоўкіну Сафію, навучэнку ДУА ”Сярэдняя школа № 128 г. Мінска“ (кіраўнік Гвозд В.Л.);

Бандарэнка Вікторыю, навучэнку УА ”Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М. Жыжаля“ (кіраўнік Сандалава  Т.А.);

Маркаву Паліну, навучэнку УА ”Барысаўскі дзяржаўны каледж” Мінскай вобласці (кіраўнік Клімовіч Л.Г.).

2.4 Узнагародзіць дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі:

Чэн Крысціну, навучэнку ДУДА ”Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна г. Віцебска“ (кіраўнік Новак Г.Р.);

Януковіч Юлію, навучэнку ДУА ”Заборцэўская базавая школа Докшыцкага раёна“ Віцебскай вобласці (кіраўнік Наумец А.В.);

Грушэцкага Аляксея, навучэнца ДУА ”Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча № 2“ (кіраўнік Рапановіч А.Я.);

Барэйка Людмілу, навучэнку УА ”Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнай тэхнікі імя Е.П. Юшкевіча“ (кіраўнікі Ганчаранка Г.І., Крэнь Т.А., Дзядзейка С.В.);

Качан Таццяну, навучэнку ДУА ”Антопальская сярэдняя школа“ Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Ястрэмская М.М.);

Ахба Аляксандра, навучэнца ДУА ”Сярэдняя школа № 19 г. Магілева“ (кіраўнік Каравацкая І.С.);

Аніхоўскую Анастасію, навучэнку ДУА ”Гімназія № 1 г. Горкі“ Магілёўскай вобласці (кіраўнік Рубанава С.М.);

Гармазу Маргарыту, навучэнку ДУА ”Засмлаўская гімназія“ Мінскай вобласці (кіраўнік Дуброўская Г.М.);

Літошыка Уладзіслава, навучэнца ДУА ”Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Цырулік В.А.);

Тужыкаву Аляксандру, навучэнку ДУА ”Гімназія г. Добруша“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Холадава І.У.);

Жура Кацярыну, навучэнку ДУА ”Рэчыцкі раённы ліцэй“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Лінец Т.А.);

Шуст Віялету, навучэнку ДУА ”Сярэдняя школа №13 г. Жлобіна“

Гомельскай вобласці (кіраўнік Говар Т.М.);

Сокарава Ягора, навучэнца ДУА ”Рэчыцкі раённы ліцэй“ Гомельскай вобласці (кіраўнік Лінец Т.А.);

Карней Аксану, навучэнку ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны“ Гродзенскай вобласці.


Старшыня

рэспубліканскага журы Н.В. Васільчанка


Адказны сакратар Т.П. Шарамет

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Рэспублікі Беларусь ад 03. 12. 2012 г. №890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Беларусь ад 03. 12. 2012 г. №890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“ былі разгледжаны справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных І мінскага гарадскога этапаў конкурсу...

Праект зацвярджаю iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

Праект зацвярджаю icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Праект зацвярджаю iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Праект зацвярджаю iconЗ 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста з Аўстрыі, выкладчыка
З 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста...

Праект зацвярджаю iconЗацвярджаю зацвярджаю
Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, ак га «брсм» праводзяць...

Праект зацвярджаю iconЗацвярджаю зацвярджаю
Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, ак га «брсм» праводзяць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка