Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт,




НазваУрок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт,
Дата канвертавання23.02.2013
Памер238.88 Kb.
ТыпУрок
Прыёмы і метады развіцця вучэбнай матывацыі вучняў

на ўроку беларускай мовы і літаратуры


Гарбачова Людміла Аляксееўна,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Сянно”

Зыходзячы з канцэпцыі літаратурнай і моўнай адукацыі, пры правядзенні ўрокаў кіруюся двума асноўнымі прынцыпамі: аперацыйным і матывацыйным. Пры падрыхтоўцы кожнага ўрока накіроўваю навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт, бо, паводле слоў М.Твэна “хто не бачыць канчатковай мэты, вельмі здзіўляецца, што прыйшоў не туды”. Для рэалізацыі гэтых мэт фармірую ў вучняў выразна акрэсленыя матывы, патрэбнасці іх дзейнасці.

Каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу імкнуся, каб урок роднай мовы і літаратуры стаў адкрыццём новага, незабыўнага, закрануў сэрцы вучняў, абудзіў іх думкі, даў чаканы вынік.

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі і сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў ЦТ, а другіх “зачаплю” толькі тым, што скажу аб архіскладанасці тэмы , ці тым, што адказаць на складанае пытанне ў канцы ўрока змогуць толькі тыя, хто будзе назапашваць веды на працягу ўсяго ўрока. Ствараецца камунікатыўная сітуацыя, сітуацыя поспеху і ў той жа час – матывацыя да вывучэння тэмы.

Гаворачы аб мэтамеркаванні, нагадаю, што пастаўленыя мною мэты – гэта толькі мае мэты, яны з’ўляюцца як бы падводнай часткай айсберга, а вось надводнай часткай павінны стаць мэты дзейнасці вучняў, якія закранаюць сферу іх інтарэсаў. І адным з важнейшых этапаў стварэння станоўчай матывацыі школьнікаў становіцца сумеснае ці самастойнае мэтамеркаванне на ўроку. Вучань мае права самавызначыцца ў разнастайнасці мэтаў, выбраць, перавызначыць іх на розных этапах урока (Дадатак 1).

Часта прапаную вучням сфармуляваць мэты ўрока па апорных словах: актуалізаваць.., сістэматызаваць.., развіваць.., паглыбляць.., выяўляць.., адрозніваць.., знаходзіць.., будаваць.., выпрацоўваць.., удасканальваць.. . Прымяняю і такі прыём. Пішу на дошцы ў слупок дзеясловы: ведаем.., даведаемся..; умеем.., навучымся..; не разумеем.., будзем разумець.. . Карыстаюся такой фармуліроўкай: “Я павінан гэта ведаць, каб умець…”. Пастаноўка мэты ўрока арганізуе вучняў на актыўную працу, разуменне школьнікамі таго, з чым яны пазнаёмяцца на ўроку і для чаго ім гэта неабходна, з’яўляецца абавязквай умовай матывацыі навучання.

На першым этапе ўрока актывізую разумовую дзейнасць навучэнцаў. Таму заўсёды імкнуся распрацаваць арыгінальны пачатак урока, які здолее выклікаць станоўчыя эмоцыі і паспрыяе дзелавому настрою школьнікаў. Напрыклад, запісваю тэму ўрока ў выглядзе аднаго або некалькіх пытанняў; задаю вучням пытанні – жарты; з эпіграфа да ўрока прапаную выбраць тыя радкі, якія б маглі стаць тэмай урока; прапаную прачытаць эпіграф і падумаць, як ён можа быць звязаны з тэмай нашага ўрока. Напрыклад:

Дзівак – матэматык ў Германіі жыў,

Дакладнай навуцы аддана служыў,

Злучыў масла з булкай, паклаў сабе ў рот

І ахнуў захоплена: “О! Бутэрброд!”

Часта знаёмлю вучняў з планам урока, у якім прагучыць і тэма. Раблю гэта ў пажартоўнай форме. “Лічу, што мы разам парадуемся вашым ведам, а для гэтага правядзём маленькае апытанне. Потым паспрабуем адказаць на пытанне… (фармулюецца тэма ў выглядзе пытання). Затым патрэніруем мозг – зробім практыкаванне. І нарэшце выцягнем са сховішчаў памяці што-небудзь каштоўнае… (называецца тэма паўтарэння). Каб зацікавіць тэмай урока, сталўлю пытанні: 1.Падумайце, зыходзячы з вашай будучай прафесіі, для чаго спатрэбіцца вам вывучэнне гэтай тэмы? 2.За адну хвілінку пераканайце свайго суседа па парце ў тым, што вывучэнне гэтай тэмы проста жыццёва неабходна. 3.Назавіце пяць спосабаў прымянення ведаў, уменняў і навыкаў па гэтай тэме ў жыцці. Потым праводжу актуалізацыю ведаў па наступных пытаннях:

- Калі б вы былі аўтарам падручніка:

а) як бы вы растлумачылі вучням гэтую тэму?

б) як бы вы растлумачылі вучням неабходнасть гэтай тэмы?

- Калі б вы былі мастаком – ілюстратарам, як бы вы праілюстравалі дадзеную тэму?

Для таго, каб вучні па-сапрўднаму ўключыліся ў працу на матывацыйным этапе вырашаю тры метадычныя задачы. Першая з іх патрабуе актуалізацыі апорных ведаў па тэме, інакш кажучы, ствараю сітуацыю поспеху: хвалю навучэнцаў за пэўныя веды па тэме. Другая і трэцяя задачы – фарміраванне арыенціровачнай асновы дзейнасці школьнікаў да плануемай тэмы і стварэнне праблемнай, нават тупіковай сітуацыі – татальнае няведанне па ёй.

-Што вы ведаеце з ваеннага жыцця салдата Івана Шамякіна?

-Як узнікла ў яго задума напісання рамана “Сэрца на далоні”? Гэтыя і падобныя пытанні я задаю вучням, прадбачачы іх “нямое маўчанне”. Лічу, што поспех матывацыйнага этапа залежыць і ад умела пастаўленай, часам невырашальнай праблемы. Вельмі важна заінтрыгаваць школьнікаў новым матэрыялам.Гэта і становіцца своеасаблівай псіхалагічнай “зачэпкай” для далейшага пазнання.

На працягу ўрока дабіваюся ад вучняў матываваных ведаў, натхняю, скіроўваю іх да набыцця ведаў, заўсёды хвалю іх за добрыя адказы.Кожны адказ падлетка ацэньваю як яго ўласнае адкрыццё, ніколі не прыніжаю годнасці.Стараюся адзначыць услых ці жэстам кожны поспех вучня.Гэтым матывую пазнанне.

Практыкую такія прыёмы: “Адзнака ў крэдыт”, “Бал у запасе”. У некаторых выпадках і для некаторых вучняў яны дзейнічаюць эфектыўна. Гэта шанс для вучня праявіць сябе і даказаць сваю грунтоўнасць.А для мяне важна даць зразумець, што я веру ў гэтага вучня, што ў яго ёсць усе магчымасці для дасягнення поспеху.

Матываванай павінна быць любая дзейнасць вучняў. Як адзначае А.А.Лявонцьеў, “навучыць – гэта значыць зрабіць навучанне матываваным, вучыць дзіця самастойна ставіць перад сабой мэту”.

Безумоўна, матывацыя навучання і сумеснае мэтамеркаванне – гэта толькі маленькія складаныя паспяховага, рэзультатыўнага ўрока. Але ў справе выхавання і навучання няма дробязяў. Ці не так, калегі?


Дадатак 1

Зямля наша – гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, а яшчэ традыцыі, звычаі і маральныя ідэалы народа, яго самабытная мова, культура, багатая гераічная гісторыя – усё, што аб’ядноўваецца вялікім ёмістым паняццем – Айчына.

А.Лукашэнка

Тэма: “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”


Мэты: стварыць умовы для паглыблення ведаў вучняў аб мове; спрыяць узбагачэнню ведаў аб гістарычным мінулым мовы; ствараць умовы для развіцця навыкаў вуснага і пісьмовага маўлення, пашырэння слоўнікавага запасу вучняў, развіцця іх эмацыянальнай сферы; выхоўваць ў вучняў пачуццё гонару, павагі, любові да роднай мовы; абудзіць нацыянальную самасвядомасць.

Метады засваення матэрыялу: праблемны, творча – пошукавы.

Тып урока: камбінаваны з элементамі механізму “самасці”.

Міжпрадметная сувязь: гісторыя, мастацтва.

Абсталяванне: маршрутны ліст з заданнямі для вучняў, мультымедыйнае забеспячэнне, кніжныя выставы “Аб роднай мове”, “Творы М.Багдановіча”, фанаграмы беларускіх мелодый,запісы на дошцы, кластар, партрэты М.Багдановіча, У.Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў; выстава ілюстрацый “У вянок Максіму”; падбор вершаваных радкоў для складання кластара,падбор вершаваных радкоў, у якіх гаворыцца аб гісторыі беларускай мовы, мультымедыа прэзентацыя, тлумачальныя слоўнікі, руска-беларускія слоўнікі, табліца значэнняў колераў, падборка вершаў на тэму “Бацькоў святое слова”, алгарытм складання цэнтона.

Апераджальныя заданні: вершаваная міні-кампазіцыя “З гісторыі беларускай мовы”, бліц-апытанне, інтэрнэт – даведка,

Эпіграфы: Ён навучыў, здаецца, гаварыць

Па-беларуску нават кіпарысы,

Барвінак на магільніку гарыстым

Ён навучыў па-беларуску гаварыць.

Я. Сіпакоў


Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

Хто забыў сваю мову – усё губляе.

У.Караткевіч

Ход урока


  1. Арыенціровачна-матывацыйны этап

  1. Слова настаўніка

  • Сёння ў нас незвычайны ўрок, як ён пройдзе, на якім узроўні, залежыць не толькі ад мяне, а ў большай ступені ад вас. Я хачу, каб вы былі адкрытымі, шчырымі, працавалі з добрым настроем, з добрымі думкамі. Тэма ўрока своеасаблівая. Хачу, каб вы глыбока пранікліся ёю, бо ў нас не толькі ўрок мовы і літаратуры, але і ўрок жыцця, і ўрок-памяць.

Повадам для нашай сённяшняй размовы паслужылі словы А.Р.Лукашэнкі, якія вельмі актуальныя ў наш час.

  1. Праца з эпіграфам

Адзін з эпіграфаў да ўрока – гэта радкі з верша вядомага беларускага паэта Янкі Сіпакова, якія ён прысвяціў М. Багдановічу.

Ён навучыў, здаецца, гаварыць

Па-беларуску нават кіпарысы,

Барвінак на магільніку гарыстым

Ён навучыў па-беларуску гаварыць.

Я. Сіпакоў

  • Як лічыце, чаму ў загаловак нашага ўрока пастаўлены менавіта гэтыя радкі ? (У гэтым годзе 9 снежня адзначаецца 120 – гадовы юбілей М. Багдановіча).

  • Гэта быў чалавек незвычайнага таленту. З яго творчасцю вы ўжо знаёмы.

Успомніце яго творы, якія праходзілі на ўроках ці чыталі самастойна.

  • Гэты год, згодна з Пастановай Беларускага ўрада, прысвечаны памяці Максіма Багдановіча.

  • Успомніце звесткі з біяграфіі паэта.

  1. Вызначэнне тэмы ўрока

- Уважліва прачытайце эпіграф і паспрабуйце вызначыць, аб чым пойдзе гутарка на ўроку? (Аб роднай беларускай мове)

- Тэма нашага ўрока: “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”.

Я запрашаю вас на ўрок, прысвечаны памяці Максіма Багдановіча, які любіў, шанаваў родную мову і ўсё рабіў для яе развіцця і адраджэння.


  1. Пастаноўка навучальных задач

- А зараз давайце вызначым мэты і задачы ўрока, акрэслім тое, чым будзем займацца на ўроку. Звярніцеся да маршрутнага ліста.

Заданне №1. Выберыце з прапанаваных вам мэт і задач тыя, якія адпавядаюць тэме ўрока і пасільны для кожнага з вас.

  • Пашырыць свой слоўнікавы запас;

  • паглыбіць веды аб мове;

  • вучыцца выказваць думкі, пачуцці;

  • вучыцца самастойна думаць і аналізаваць;

  • развіваць творчае мысленне;

  • удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне;

  • вучыцца паважаць родную мову;

  • вучыцца самастойна здабываць веды.

  1. Афішыраванне самастойна выбраных мэт і задач урока

  • Вось вы і зрабілі самапалаганне. Сёння на ўроку мы будзем “ласкава і ашчадна спазнаваць мову нашых продкаў і нашчадкаў”. Будзем вучыцца шанаваць, цаніць і любіць родную мову. І на ўроку ў нас будзе гучаць чароўнае, роднае, спеўнае беларускае слова.

  1. Анкетаванне “Чаму я вывучаю беларускую мову”

(Музычнае суправаджэнне)

  • А зараз правядзём анкетаванне. Звярніцеся да маршрутнага ліста.

Заданне №2. Вам прапануецца анкета “Чаму я вывучаю беларускую мову”. Выберыце з прапанаваных прыкладных адказаў свой, адзначце яго любым знакам.

Анкета “Чаму я вывучаю беларускую мову”

  1. Каб паступіць у інстытут.

  2. Бо спатрэбіцца ў будучым.

  3. Каб не быць горшым за іншых.

  4. Каб не атрымаць двойку, бо бацькі будуць сварыцца.

  5. Дзеля адзнакі.

  6. Каб не сварыўся настаўнік.

  7. Пакрасавацца перад іншымі веданнем мовы.

  8. Беларуская мова мне падабаецца.

  9. Паважаю і люблю.

  10. Гэта мая родная мова і я павінен яе ведаць.

  1. Афішыраванне

  • Прадоўжыце сказ: “Я вывучаю беларускую мову (таму што, каб, дзеля)…

  • Да гэтай жа анкеты мы звернемся на апошнім этапе ўрока, каб вызначыць, змянілася ваша меркаванне ці не.

  1. Аперацыйна-выканаўчы этап

  1. Узбагачэнне слоўнікавага запасу

- Прайшло некалькі хвілін урока, а мы з вамі ўжо шмат разоў паўтарылі слова “мова”. А як вы разумееце сэнс гэтага слова?

(Мова – гэта ўвесь слоўнікавы запас пэўнага народа.

Мова – гэта сродак зносін паміж людзьмі).

- Які сэнс надаюць гэтаму слову мовазнаўцы? Звернемся да маршрутнага ліста.

Заданне №3.

  1. Праца з міні-слоўнікам

(Мова – важнейшы сродак зносін паміж людзьмі.

Мова – гэта істотная адзнака этнічнага калектыву – народа, нацыі, племені.

Мова – адзін з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці).

- Праз родную мову кожны чалавек знаёміцца са светам, становіцца членам калектыву, у якім жыве, праз мову ажыццяўляецца непарушная сувязь чалавека са сваім народам.

  1. Актуалізацыя ведаў. Экскурс у родную мову

- А зараз адновім і пашырым свае веды пра родную мову. А для гэтага правядзём экскурс у родную мову, які апераджальна падрыхтавалі вашы сябры.

З гісторыі мовы


1-ы вуч. Мой народ жыў пад прыгнётам доўга,

Паслужыў цару і каралю!

Мову пазычаў князям літоўскім,

Заараўшы волю ў зямю.

Ю. Свірка

2-і вуч. …Што наша мова слова-ў-слова

была шляхоцка і князёва.

У ёй гаварылі Радзівілы

І князь Сапега, і вяльможы

І шляхта ўся, і народ Божы.

Я. Германовіч

1-ы вуч. Быў далёкі і страшны час,

Як зляталі з плячэй галовы,

Як знішчалі, мо ў соты раз,

Нашу памяць і нашу мову.

С.Сокалаў- Воюш

2-і вуч. Чаго вам хочацца, панове?
Які вас выклікаў прымус

Забіць трывогу аб той мове

Якой азваўся беларус?

Я.Купала

1-ы вуч. Катавалі цябе,

То на пляцах палілі,

То пісалі законы,

То рэзалі крылле,

То цкавалі, як волата-звера на ловах, -

Мова сэрца майго – Беларуская мова..

С.Сокалаў- Воюш

2-і вуч. Вякамі ёй ходу жыцця не давалі,

Вякамі чынілі насмешкі ды кпіны,

Вякамі крыўлялі, глушылі, тапталі

Вялікую мову няшчаснай краіны.

Н.Гілевіч

1-ы вуч. Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,

А нам жа ты - матчынай мовай была.

А.Бачыла

2-і вуч. Стваралі нам усе ўмовы,

Каб адвучыць ад роднай мовы.

С. Грахоўскі

1-ы вуч. Мова не скаралася ніколі,

Хоць душылі, а яна жыла.

Ю. Свірка

2-і вуч. Не, народ ад мовы не адрокся:

Колькі жыў ён, мову не мяняў.

Ю. Свірка

  1. Слова настаўніка

  2. - Вось які няпросты шлях прайшла наша мова. Дратавалі, здзекваліся, мучылі, не давалі ходу. Нашу мову лічылі кепскай, непрыгожай, мужыцкай… Давайце дакажам, што гэта не так!

  3. Праца з тэкстам у групах

- Падкрэсліце ў тэксце, які змешчаны ў маршрутным лісце (Заданне №4) словы і словазлучэнні, якія характарызуюць мову. Знайдзіце сонечныя словы, якія ўжывае У.Караткевіч.

“Карані яе ў глыбінях, дзе спяць тыя, хто стагоддзямі песціў, шліфаваў, бярог яе, лаканічную, гнуткую, спявучую, ласкавую, тую, што найлепшай яснасцю і дакладнасцю перадае думку чалавека.

Яна вечная, бо яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. Яна лёгкая для ўспрымання і звонкая ў гучанні”.

У. Караткевіч

а) - Якія словы, словазлучэнні вы выпісалі?

( Лаканічная, гнуткая, спявучая, ласкавая, вечная, пяшчотная мяккаяць…).

б) Складанне асацыятыўнага рада слоў.

- А зараз, прадоўжыце рад сваімі прыкладамі. Успомніце і дапішыце сонечныя, ласкавыя словы, якія характарызуюць родную мову.

в) Афішыраванне.

Агучванне вучнямі запісаных слоў.

г) Гутарка па пытаннях.

- Якой лічыць беларускую мову У. Караткевіч? (Вечнай, як наш характар).

- Знайдзіце і зачытайце словы, якія паказваюць супярэчлівасць мовы?

(“Здаецца кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу).

- Якія дзеясловы ўжыў У.Караткевіч, каб паказаць станаўленне беларускай мовы?

(Песцілі, шліфавалі, бераглі)

- Як вы іх разумееце? Перакладзіце слова “песцілі”на рускую мову.Параўнайце свой пераклад з перакладам, які даецца ў беларуска – рускім слоўніку.

(На рускай мове: лелеяли, нежили, холили, голубили).

(Шліфавалі – падпарадкоўвалі літаратурным правілам і нормам; удасканальвалі).

6. Пра змены ў беларускім правапісе

- А зараз ці падаўжаецца гэты працэс? Ці шліфуецца наша мова, ці ўдасканальваецца?

- Які закон уступіў у дзеянне з першага верасня 2010 года?

- Як лічыце, чым выкліканы змены ў правапісе?

(Мова – не застылая з’ява. Яна ўвесь час ўдасканальваецца, мяняецца. Абнаўляецца слоўнікавы склад мовы. Лексіка папаўняецца новымі беларускімі словамі, словамі запазычанымі з іншых моў).

- Так. У сувязі з гэтым надзённым стала пытанне аб унармаванні беларускага правапісу. Як лічыце, правапіс стаў больш складаным?

(Не. Правапіс спрасціўся. Зменшылася колькасць выключэнняў. Перадаецца на пісьме прынцып “акання і якання”. Спрошчаны правілы пераносу слоў і інш.) - Успомніце,якія правілы вы ўжо засвоілі? Прывядзіце прыклады.

7.Вывучаем беларускі правапіс

- Сёння хвілінку ўвагі мы ўдзелім правапісу лічэбнікаў. Успомніце правіла, калі літары е, ё пераходзяць у я?

- У прапанаваным тэксце задання №5 устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

ФАКТЫ З ЖЫЦЦЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

Дз..вятага снежня тысяча вос..мсот дз..в..носта першага года нарадзіўся Максім Багдановіч.

У тысяча дз..в..цьсот дз..в..тым годзе ў газеце “Наша Ніва” надрукаваны першыя вершы паэта.

У тысяча дз..в..цьсот дз..сятым годзе творы Максіма Багдановіча друкуюцца ў іншых перыядычных выданнях.

Больш за вас..мнаццаць вершаў паэта пакладзены беларускімі кампазітарамі на музыку.

Дз..сяткі твораў Максіма Багдановіча перакладзены на мовы народаў свету.

У тысяча дз..в..цьсот с..мнаццатым годзе Максім едзе на лячэнне ў Крым, дзе і памірае.

-Вось мы з вамі засвоілі яшчэ адзін арфаграфічны закон беларускай мовы.

Праца з тэкстам (Заданне №4)

- Што значыць мова лаканічная, гнуткая і цвёрдая адначасова?

(Лаканічная – мае трапныя словы і выразы, якімі можна дакладна перадаць свае думкі.

Гнуткая і цвёрдая адначасова – мае розныя гукі для выражэння пачуццяў: мяккія і цвёрдыя).

- Знайдзіце ў тэксце мяккія гукі. Што яны надаюць тэксту? (Цеплату, мяккасць, ласкавасць).

- Знайдзіце звонкія зычныя. Што ўласціва для іх? (Звонкасць, мілагучнасць, спеўнасць).

- Знайдзіце грымотныя зычныя. Што перадаюць яны ў тэксце? (Сілу, мужнасць, смеласць, рашучасць).

- Як бачыце беларуская мова багатая на гукі. Усё ёсць у ёй: і звонкае “дзе”, і густое “чаго”.

- І яшчэ ў нашай мове ёсць адна адметнасць. Падумайце, якая? Якая літара ёсць у беларускай мове, але яе няма ў рускай? (У нескладовае).

- У горадзе Полацку гэтай літары паставілі помнік, які вы бачыце на экране. Хто бачыў гэты помнік? Якое ўражанне ён у вас пакінуў?

- Чым адрозніваюцца словы пявучая і спявучая?

(Пявучая мае сінонімы мілагучная, працяжная. Спявучая – гэта значыць, што словы яе добра кладуцца на музыку).

9.Фізкультхвілінка

- Мне здаецца, што пасля такой не вельмі прыемнай працы вы стаміліся.

Таму хвілінка адпачынку.

Беларускую мову не кінем, не кінем, не кінем!

(Рухі галавой улева – управа).

Беларускай мове не здрадзім, не здрадзім, не здрадзім!

(Рухі галавой уверх – уніз).

Беларускую мову вітаем, вітаем, вітаем!

(Рукі над галавой скрыжоўваем – разводзім).

Беларускую мову адродзім, адродзім, адродзім!

10. Выказванне асабістых меркаванняў

- Ёсць такое меркаванне, што чалавеку зусім не патрэбна мова. Каб не было мовы, не было б сварак, войнаў, розных катастроф, бо чалавек без мовы не мог бы пакрыўдзіць, зняважыць іншага чалавека, а таму на планеце панаваў бы мір. А як мяркуеце вы?

(Словам можна спыніць, папярэдзіць, прадухіліць, забараніць, не дазволіць чыніць зло.

Мова дапамагае людзям стаць лепшымі, чысцейшымі душой, абуджае любоў да чалавека).

11.Разважанне – інсцэніроўка

- Аднойчы хлопчык Міколка задаў сваёй маці пытанне:

Француз па-французску,

Па-польску – паляк

Гавораць з маленства,

А я, мама, як?

- Адкажыце хлопчыку на яго пытанне.

(Руска-беларускай, “трасянцы”, змешанай).

- А чаму так атрымалася, што на роднай мове мы размаўляем толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а ў зносінах пераважае руская мова?

(Таму што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская. У гутарцы выкарыстоўваем і рускія, і беларускія словы, дабаўляем дыялекты і атрымоўваецца “трасянка”).

Мы захварэлі рускай мовай

Прыгожай , але ўсё ж чужой.

Дык дома мы, ці за мяжой?

- Паразважайце, што трэба зрабіць, каб пераадолець гэта захворванне?

(Рускую мову вывучаць і паважаць. На роднай размаўляць, ведаць яе і ўсім сэрцам любіць, захаваць для сваіх нашчадкаў).

Пасябраваць можна з мовай чужой,

Ёю валодаць свабодна,

Нельга адно: здрадзіць мове сваёй –

І адрачыся ад роднай.

В.Жуковіч

12. Вынікі бліц – апытання

- Напярэдадні ўрока група вучняў правяла апытанне сярод сваіх блізкіх, знаёмых, суседзяў. Яны звярнуліся да іх з пытаннем: “Ці размаўляеце вы на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці? Калі не, то чаму?”

( - Не магу свабодна размаўляць на беларускай мове, бо добра не ведаю яе.

- Навошта яна мне? Мяне і так усе разумеюць.

- А што ў нас ёсць такія, што размаўляюць? Я такіх не сустракала ў нашым горадзе.

- Таму, што мне беларуская мова проста не падабаецца.

- А дзе яна, наша мова? Ідзеш па вуліцах горада, а гаворкі беларускай не чуваць).

13.Інтэрнэт – даведка

- Нагадаю, што ў кастрычніку 2009 года ў Беларусі адбыўся агульнанацыянальны перапіс насельніцтва. У прапанаванай насельніцтву анкеце быў блок моўных пытанняў. Адно з іх: якая мова з’яўляецца для вас роднай? Інтэрнэт – даведку для вас падрыхтаваў ваш аднакласнік.

(Беларускаю назвалі роднай мовай больш за 5 мільёнаў чалавек, або 53,22%. Паводле перапісу 1999 года беларуская была роднай мовай для 73,7 % жыхароў краіны, а ў 1989 – для 65, 6%).

-Сумная статыстыка, ці не праўда?

14. Праблемнае пытанне

а) Пастаноўка праблемы

Вось і наблізіліся мы да самай галоўнай праблемы ўрока. Чаму беларусы не размаўляюць на беларускай мове? Згадзіцеся, што пытанне гучыць даволі абсурдна. Сапраўды, ніхто не запытае, напрыклад, у палякаў, чаму яны не размаўляюць па-польску. Таму што яны размаўляюць. Уявіце сабе: толькі два працэнты беларусаў размаўляюць на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці. Паспрабуем вырашыць дадзеную праблему.

б) Вырашэнне праблемы

Праца ў групах

- Звярніцеся да маршрутнага ліста.

Заданне №6. Выкарыстайце прапанаваныя словы, словазлучэнні (два-тры) для вырашэння пастаўленай перад вамі праблемы.

  • Не разумеюць, што наша мова прыгожая, багатая, не горшая за нямецкую, або французскую;

  • абыякава ставяцца да беларускай мовы;

  • саромеюцца размаўляць, бо дрэнна ведаюць родную мову;

  • лічаць мову “дзеравенскай”;

  • пагарджаюць роднай мовай;

  • непрыгожая, “мужыцкая”, сялянская, пагарджаная, аджыўшая, цяжкая для ўспрымання;

  • не лічаць мову роднай;

  • родная мова не жыве ў сэрцы;

  • лянуюцца вывучаць мову сваіх дзядоў і прадзедаў .

Афішыраванне

- На вашу думку, чаму беларусы не размаўляюць на роднай мове?

- Як лічыце, якія меры трэба прыняць, каб вырашыць гэту праблему?

(Адвесці ў школе больш гадзін на вывучэнне роднай мовы; прапагандаваць родную мову; у школе стварыць культ роднай мовы; павысіць статус беларускай мовы і інш.)

15. Хвілінка адкрыцця

- Беларуская мова прызнана міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА другой пасля італьянскай па меладычнай прыгажосці. Разам з тым, у пачатку 2009 года гэтая арганізацыя ўнесла беларускую мову ў спіс моў, якім пагражае знікненне.

- Якія пачуцці выклікала ў вас гэта адкрыццё?

(Радасць, якая пераходзіць у смутак).

- Мы ганарымся тым, што наша мова адна з самых меладычных і прыгожых, і засмучаемся, што яна можа сысці ў нябыт.

16.Мова і фарбы. (Праца ў групах)

- Беларуская паэтка Святлана Лобач у адным з вершаў сказала: “Мова народа – поле квяцістае”. Паэт Аляксей Зарыцкі падтрымаў яе, адзначыўшы, што ў мове шмат фарбаў. А якія фарбы, колеры паўсталі ў вашым уяўленні? Чаму?

Праца ў групах (Звярніцеся да маршрутнага ліста заданне №7)

Жоўты – колер золата, сонца, багацця.

Зялёны – колер надзеі, аднаўлення.

Сіні – колер вечнасці, чысціні, вернасці, спакою.

Чырвоны – колер крыві і агню.

Шэры – колер расчаравання.

Чорны – колер жалобы, гора, няшчасця.

(Жоўты – мова сонечная, як праменьчык. Гэта колер нашых жытоў і пшаніц, колер радасці. Мы радуемся, што наша мова адна з лепшых у свеце.

Зялёны – веснавы колер. Гэта шчабятанне птушак, шум дуброў. Мова чыстая, як веснавыя далі. Гэта колер надзеі, таму мы спадзяёмся, што ў хуткім часе ўсе беларусы будуць размаўляць на роднай мове.

Сіні – наша мова сінявокая, як і Беларусь. Яна трапяткая і сіняя , як васілёк. Прыгожая, як разлівы ільну і чыстая, як неба.

Чырвоны – гэта кроў, якую пралілі нашы прадзеды, каб мова жыла. Яна гордая і мужная.

Чорны – гэта колер жалобы. Шмат перашкод было на яе шляху. Мову дратавалі, з яе здзекваліся, забаранялі, лічылі непрыгожай, мужыцкай.

Шэры – гэта колер расчаравання. Мы ўсхваляваны і расчараваны тым, што многія беларусы не ведаюць беларускай мовы, яна не з’яўляецца для іх роднай.)

  • Як бачыце, мова – гэта фарбаў і колераў нізка.

17. Цікава ведаць!

- Па прапанове Бангладэш, у 1999 годзе ЮНЭСКА об’явіла 21 лютага – Міжнародным днём роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень загінулі пяць студэнтаў, калі абаранялі свае правы вучыцца на роднай мове.

У нас такіх праблем няма. Мы самі можам выбраць мову навучання. У нашым раёне працуюць больш дваццаці школ, якія даюць сяэднюю і базавую адукацыю. І тоглькі пяць з іх – рускамоўныя.

18.Творчасць . Праца ў групах.

(Музычнае суправаджэнне).

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі, ёй згінуць пара.

П.Панчанка

- Давайце не дадзім згінуць роднай мове.

Заданне групе №1.

З вершаваных радкоў выберыце тыя словы, з дапамогай якіх можна адрадзіць нашу мову, удыхнуць у яе жыццё. Складзіце кластар.

- Перанясіце кластар на дошку, каб усе ўбачылі, што трэба рабіць, каб наша мова жыла ў вяках.

  1. Роднаю мовай не грэбуй.

С.Законнікаў

  1. На мове сваёй гаварыце,

Спявайце, як птушкі ў блакіце.

В. Жуковіч

  1. Беражы і ахоўвай

Залатыя правы

Нашай роднае мовы…

М.Лужанін

  1. Родную мову трэба любіць

М.Танк

  1. Слова “кахаю” – слабае слова.

Мужнае слова – “абараню”.

Л.Геніюш

  1. Кінь саромецца мовы сваёй,

Зваць сябе беларусам пачні.

М.Чарот

  1. Нельга здрадзіць мове сваёй –

І адрачыся ад роднай.

В.Жуковіч

  1. Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён.

Г.Бураўкін

  1. Калі шануеш тую мову,

Якую продкі збераглі,

Скажы па ёй такія словы,

Каб у вяках яны жылі.

Ю.Свірка

Заданне групе №2

Складанне сінквейна.

- Звярніцеся да маршрутнага ліста.

Карыстаючыся напрацоўкамі ўрока, складзіце сінквейн на тэму “Мова”.

  1. Запішыце слова (назоўнік)

  2. Падбярыце два прыметнікі

  3. Падбярыце тры дзеясловы

  4. Запішыце сказ з чатырох слоў

  5. Падбярыце сінонім да першага слова.

Узор выканання.

Мова

Родная, беларуская.

Паважаю, шаную, берагу.

Самая лепшая ў свеце.

Цуд .

Заданне групе № 3

-Закончыце кожны радочак верша дзеясловам загаднага ладу. І ў вас атрымаецца 10 запаведзяў.Канчаткі дзеясловаў рыфмуйце.

ДЗЕСЯЦЬ ЗАПАВЕДЗЯЎ

Мову родную (беражы).

Мовай роднаю (даражы).

Мову родную (шануй).

Мовай роднаю (не гандлюй).

Мову родную (любі).

Мову ў сэрцы (не губі).

Мовы роднай (не кідай).

Мову дзецям (перадай).

Мовы (не аддай) на здзек.

Толькі з ёю жыцьмеш век.

В.Швед

Заданне групе №4

- Складзіце цэнтон.

Цэнтон – гэта твор, найчасцей верш, цалкам складзены з радкоў, урыўкаў, строф іншых твораў. Перад вамі падбор вешаў “Бацькоў святое слова” і алгарытм складання цэнтона.

АЛГАРЫТМ СКЛАДАННЯ ЦЭНТОНА

1.Дакладна зразумей тэму і мэту.

2.Выберы лепшыя творы і самыя трапныя, афарыстычныя радкі.

3.Ствары цэласны тэкст, аб’яднаны тэмай,праблемай.

-Выразна прачытай яго ўслых.

18. Афішыраванне групавой творчай працы

- Я ўпэўнена, што мова будзе звінець срэбным дажджом у кожнай беларускай хаце, беларусам будзе сорамна перад унукамі, што цураліся мы калісьці роднага слова.
  1. Рэфлексійна-ацэначны этап

  1. Праца з эпіграфам Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе. Хто забыў сваю мову – усё губляе. У.Караткевіч

  • Звернемся да эпіграфа. Як трэба адносіцца да роднай мовы, каб напісаць такія радкі? (З пяшчотай і замілаваннем, удзячнасцю і павагай, смуткам і трывогай).

  • Чым народжаны такі стан душы паэта? Што з’яўляецца для яго самым святым? (Хваляванне за лёс роднай мовы. Самае святое – Мова. Радзіма.)

  • Як лічыце, што б сказаў М.Багдановіч, калі б прысутнічаў на нашым уроку?

(У радках сваіх твораў М.Багдановіч не толькі перадае свае пачуцці, але і паказвае ўсяму свету вялікія магчымасці нашай роднай мовы).

2. Анкетаванне

- А зараз яшчэ раз звернемся да анкеты “Чаму я вывучаю беларскую мову”. Адкажыце на пытанні, параўнайце цяперашнія адказы з папярэднімі. Ці змяніліся яны?

3. Афішыраванне

- Прадоўжыце сказ: “Я вывучаю беларускую мову, бо…

- Ці выканалі мэты і задачы, якія паставілі ў самым пачатку ўрока?

4. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак

- Вось і закончыўся ўрок. Кожны з вас меў магчымасць выказацца, паразважаць, праявіць сябе ў творчасці. І гэту магчымасць выкарасталі….. і атрымалі высокія адзнакі….. Рабілі вывады, разважалі….і заслужылі таксама добрыя адзнакі.

Актыўна адказвалі на пытанні… Мэты дасягнуты, маршрут урока пройдзены. Я задаволена вашай працай і рада, што вы паверылі мне, пайшлі за мной і ўсё ў нас атрымалася.

І ў заключэнне мае пажаданні:

Сябры мае!

Хачу, каб шлях кароткі

Да шчасця быў,

Каб вы яго знайшлі,

Каб мову вы

Сваіх бацькоў і продкаў,

Як вернасць, як сумленне

Бераглі. Ю. Свірка

I.Дамашняе заданне (на выбар)

  1. Падрыхтаваць вуснае паведамленне “Мова ў маім жыцці”.

  2. Знайсці ў дадатковай літаратуры і выпісаць пяць выказванняў пра значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. (Звярнуць увагу на кніжную выставу).

  3. Прыдумайце рэкламу, у якой бы прапагандавалася родная мова.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconКлюч адказаў да тэсту для гiмназii на ваяводскiя элімінацыі 2010/2011
Прыкладны адказ: я думаю, што вясна ў гэтым годзе будзе ранняя. Хутка стане цёпла I цэлы дзень будзе свяцiла сонца. Калi надыдзе...

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconВ. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў
У дадзенай рабоце змешчаны тэарэтычны матэрыял, па патрыятычнаму выхаванню на ўроках гісторыі І ў пазакласнай рабоце. Прадстаўлены...

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconФорум парталу tut by, як заўсёды, апэратыўна абмяркоўвае самыя сьвежыя навіны, у тым ліку й пра адстаўку старшыні Менаблвыканкаму Дамашкевіча
Менаблвыканкаму Дамашкевіча. Це Дюкє : “Ой, пашанцавала Дамашкевічу, ой пашанцавала LuckyMan, а мог бы суседам да Бароўскага Bestoloch-xxx...

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconПерайменаваць вуліцу будзе прасьцей?
Цяпер пры перайменаваньні геаграфічных аб’ектаў трэба будзе абавязкова спытаць меркаваньня у беларускіх грамадзян

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconМетадычны матэрыял усё жывое на зямлі
Калі вучні выслухаюць меркаванні іншых людзей, аднагодак, выкажуць свае думкі, то абавязкова задумаюцца над гэтай праблемай І зменяць...

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconАнкетаванне вучняў І педагогаў па тэме педсавета
Арганізацыя панарамы адкрытых урокаў : “Выбар аптымальных метадаў І прыёмаў навучання пры арганізацыі вучэбнага працэсу з навучэнцамі...

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconЯкуб Колас «У старых дубах»
Месца І роля ў сістэме ўрокаў па дадзенай тэме: Літаратурны твор— складанае І непадзельнае мастацкае адзінства. 5 клас 45 урок

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconАддзел папярэдняга расследавання удфр кдк
Кпк рэспублікі Беларусь прымаю на сябе пісьмовае абавязальніцтва, што падазраваны Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, знаходзячыся на волі...

Урок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт, iconАддзел папярэдняга расследавання удфр кдк
Кпк рэспублікі Беларусь прымаю на сябе пісьмовае абавязальніцтва, што падазраваны Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, знаходзячыся на волі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка