Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі "Бучацінская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год




НазваГадавы план дзяржаўнай установы адукацыі "Бучацінская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
старонка1/8
Дата канвертавання23.02.2013
Памер0.9 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8







ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад ад ______________ 20__

№____________

___________ Д.С.Рамановіч




ГАДАВЫ ПЛАН

Дзяржаўнай установы адукацыі “Бучацінская сярэдняя школа”

на 2012/2013 навучальны год









Разгледжаны і ўхвалены на паседжанні педагагічнага савета (пратакол ад ________ №1)



ЗМЕСТ


1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты і задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год


2. Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне навучэнцамі адукацыі


3. Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу:

3.1. Арганізацыйна-кіраўнічыя мерапрыемствы

3.2. Арганізацыя работы з навучэнцамі


4. Выхаваўчая і ідэалагічная работа


5. Работа з педагагічнымі кадрамі


6. Псіхолага-педагагічнае і медыка-сацыяльнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу


7. Унутрышкольны кантроль і кіраванне


8. Работа з сям'ёй, грамадскасцю і соцыумам


9.Фінансава-гаспадарчая дзейнасць, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне


1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты і задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год

Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага працэсу, які спрыяе павышэнню ўзроўня якасці адукацыі ў школе для задавальнення адукацыйных запатрабаванняў асобы, грамадства, дзяржавы.

Асноўнымі задачамі школы на 2011/2012 навучальны год з’яўляліся:

  1. Садзейнічаць развіццю пазнавальных здольнасцей вучняў зместам вучэбных прадметаў і пазаўрочнай дзейнасці, а таксама актывізаваць работу з высока матываванымі вучнямі праз арганізацыю факультатыўных заняткаў з улікам адукацыйных запытаў вучняў і іх бацькоў.

  2. Удасканальваць работу з кадрамі для атрымання аптымальных вынікаў якасці адукацыі праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

  3. Працягваць работу па больш цеснаму супрацоўніцтву з бацькамі вучняў з мэтай забеспячэння далейшага фарміравання і развіцця камунікатыўнай , маральнай і фізічна здаровай асобы навучэнца.



Для вырашэння пастаўленых задач былі створаны адпаведныя ўмовы і прыняты кіраўнічыя рашэнні. Своечасова састаўлены гадавы план работы педагагічнага калектыву, вызначаны прыярытэтныя накірункі работы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, створаны метадычны савет, распрацаваны планы работы вучэбна-метадычных аб’яднанняў у адпаведнасці з задачамі педагагічнага калектыву на 2011/2012 навучальны год.

У студзені 2012 года прайшоў педагагічны савет “Метадалогія выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій “, падчас якога была прааналізавана работа педагагічнага калектыву па стварэнню электронных сродкаў навучання, выкарыстанню іх на ўроках і ў пазаўрочны час, арганізаваны абмен вопытам па правядзенню сучасных урокаў настаўнікамі школы.

У лютым 2012 года прайшоў педагагічны савет “Роля вучэбнага прадмету ў будучым жыцці навучэнцаў”, на якім разглядаліся вынікі анкетавання вучняў, разгледжаны рэйтынг вучэбных прадметаў, запатрабаванасць спецыялістаў на рынку працы і роля вучэбнага прадмету для кожнага вучня.

У 2011/2012 навучальным годзе ў школе на пачатак года навучалася 59 вучняў, прыбыла – 2 вучні, выбыў – 1, на канец года навучалася 60 вучняў; 11 класаў-камплектаў; 1 група падоўжанага дня. Прычынай руху навучэнцаў стала змена месца жыхарства.

Дынамічны аналіз колькасці вучняў за апошнія 5 гадоў паказвае, што паступова памяншаецца колькасць вучняў у школе , што звязана з нізкай нараджальнасцю ў нашай мясцовасці.




2008/2009

2009/2010

2010/2011 н.г.

2011/2012 н.г.

2012/2013 н.г.

колькасць вучняў першага класа

9

3

5

1

5

колькасць вучняў у школе

91

81

67

60

56

На тэрыторыі мікрараёна школы ў 2010/2011 навучальным годзе пражывала 2 непаўналетніх, якія не вучыліся і не працавалі:Шульга Віктар закончыў дапаможную школу-інтэрнат, дзіця-інвалід, бацькі атрымлівалі пенсію, а таксама Палівода Вікторыя, дзіця-інвалід, 7 гадоў, па медыцынскіх паказчыках не гатова да навучання ў школе.

На працягу навучальнага года класнымі кіраўнікамі быў арганізаваны кантроль за наведваннем вучнямі заняткаў. У сярэднім за год кожным вучнем прапушчана 5,1 дзен па хваробе.

У школе была арганізавана работа групы падоўжанага дня, якую наведвалі 25 вучняў. Выхавацель групы падоўжанаг дня Макаед В.В. арганізоўвала работу па падрыхтоўцы дамашніх заданняў, гульні на свежым паветры, выхаваўчыя мерапрыемствы.

Быў арганізаваны падвоз 10 вучняў школы з весак Садавічы і Лютовічы.

Замацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця застаецца прыярытэтнай задачай. Як паказвае аналіз размеркавання вучняў па групах здароўя, назіраецца павелічэнне па I (33%) і II (60%) групах за кошт памяншэння вучняў па III групе. Назіраецца станоўчая дынаміка (у працэнтных адносінах) па асноўнай групе па фізічнай культуры.

З мэтай арганізацыі адпачынку і аздараўлення на працягу годы былі арганізаваны два лагеры з дзенным наведваннем ( пад час зімніх канікул -15 дзяцей, пад час летніх канікул – 20 дзяцей). На працягу года 12 дзяцей прайшлі аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым грамадска-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, 3 дзяцей аздараўліваліся ў санаторных-школах Беларусі на працягу года. У лагерах з кругласутачным знаходжаннем аздаравіліся 7 вучняў. У профільным (па хіміі) абласным лагеры адпачываў 1 вучань, у II Рэспубліканскай летняй школе на базе Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь адпачываў 1 вучань. У 2011/2012 навучальным годзе было ахоплена аздараўленнем 36 чалавек (60%).

Працэнт ахопа вучняў гарачым харчаваннем складае 100%.

У 2011/2012 навучальным годзе ў школе функцыянавалі 1-2 класы – 2 (6 вучняў), 3-4 класы – 2 (12 вучняў).

У першым і другім класах кантроль і адзнака вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў ажыццяўляліся без адзнак. Адсутнасць адзнак садзейнічала захаванню псіхічнага здароўя вучняў, фарміравала ўстойлівае дадатнае стаўленне да вучобы, падтрымлівала жаданне наведваць школу і вучыцца, стымулявала развіццё пазнавальнай цікавасці. У перыяд навучання настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўвалі разгорнутую моўную адзнаку, якая была дастаткова падрабязнай, змястоўнай, насіла навучальны і выхаваўчы змест. Змястоўная моўная адзнака адлюстроўвала індывідуальную дынаміку развіцця кожнага дзіцяці, садзейнічала фарміраванню станоўчай вучэбнай матывацыі. Без адзнак у 3 класе ацэньваліся музыка, фізічная культура і здароўе, працоўнае навучанне, выяўленчае мастацтва.

У 2011/2012 навучальным годзе было прынята рашэнне аб правядзенні 7 факультатыўных заняткаў для вучняў 1-4 класаў, што складае 75%. Для вучняў 5-9 класаў была арганізавана работа 13 факультатыўных заняткаў, факультатывы наведвалі 23 вучні, што састаўляе 100%. Для вучняў 10-11 класаў была арганізавана работа 15 факультатыўных заняткаў (17 гадзін у тыдзень). Факультатыўныя заняткі наведвала 19 вучняў, што складае 100%.

Усяго ў школе была арганізавана работа 35 факультатыўных заняткаў (38 гадзін у тыдзень), іх наведвалі 59 вучняў, што складае 98%.

Вывад:у школе была арганізавана сістэма факультатыўных заняткаў з улікам адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх бацькоў, якая садзейнічала развіццю пазнавальных здольнасцей вучняў.

У 2011/2012 н.г. экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі былі арганізаваны і праводзіліся ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў.

Да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі было дапушчана 4 вучні (100%), да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі – 9 вучняў (100%).

Аналіз вынікаў экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі паказаў, што вынікі вучняў, атрыманыя на экзаменах, у асноўным вышэй, чым вынікі года. Па беларускай мове і па рускай мове павялічылася колькасць вучняў на высокім узроўні (на 25%). Назіралася дадатная дынаміка сярэдняга бала ў параўнанні гадавой адзнакі і экзаменацыйнай: па беларускай мове сярэдні бал павысіўся на 0,7 бала (настаўнік Цішко Н.У.); па рускай мове – на 1,2 бала (настаўнік Клімчэня Т.М.); па матэматыцы – на 0,3 бала (настаўнік Страленя Г.М.). Аднак вучні 9 класа паказалі нізкія веды па гісорыі Беларусі, не пацвердзіўшы гадавыя аднакі.

Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі паказалі, што настаўнікі якасна арганізавалі паўтарэнне і падрыхтоўку да экзаменаў па матэматыцы (настаўнік Страленя Г.М.), гісторыі Беларусі (настаўнік Прылепка С.Л.), беларускай мове (настаўнік Цішко Н.У.). Дадзены факт пацвердзіўся тым, што пераважная большасць вучняў гэтых настаўнікаў паказалі лепшыя вынікі на экзаменах адносна гадавых адзнак, павысілі сярэдні бал па прадметах: па матэматыцы – на 1,2 бала; па гісторыі Беларусі – на 0,2; па беларускай мове – сярэдні бал павялічыўся на 0,5 бала.

Вывад: якасная арганізацыя паўтарэння дазволіла пацвердзіць адзнакі вучняў і паказаць нават лепшыя вынікі пад час экзаменаў, аднак у 2012/2013 навучальным годзе неабходна больш мэтанакіравана арганізаваць падрыхтоўку да выніковага экзамена па гісторыі Беларусі ў 9 класе, звярнуць пільную ўвагу на паўтарэнне і развіццё моўных навыкаў вучняў.


Сярэдні бал вучэбных дасягненняў па выніках 2011/2012 навучальнага году склаў 7,4 бала ( у 2010/2011 навучальным годзе – 7,2 бала), што адпавядае дастатковаму ўзроўню вучэбных дасягненняў вучняў. Назіраецца станоўчая дынаміка росту сярэдняга бала па школе.




2007/2008

2008/2009

2009/2010

2010/2011

2011/2012

Сярэдні бал па школе

6,5

7,0

7,0

7,2

7,4

Найбольшага сярэдняга бала па выніках года дасягнулі: 4 клас – 7,5 (класны кіраўнік Ліннік С.У.); 3 клас – 7,5 (класны кіраўнік Макарэвіч В.А.); 8 клас – 7,5 (класны кіраўнік Страленя Г.М.), 11 клас – 7,5 (класны кіраўнік Грыневіч А.В.) Самы нізкі сярэдні бал паказалі вучні 6 класа – 6,9 (класны кіраўнік Марушка Г.А.); 7 класа – 7,1 (класны кіраўнік Клімчэня Т.М.), 9 класа – 7,1 (класны кіраўнік Макаед В.В.).

Класы

Сярэдні бал

2010/2011

2011/2012

3




7,5

4

7,5

7,5

5

7,6

7,5

6

7,0

6,9

7

7,4

7,1

8

7,5

7,5

9

7,3

7,1

10

6,9

7,4

11

6,9

7,5

Усяго

7,2

7,4

Параўноўваючы сярэні бал кожнага настаўніка, неабходна адзначыць, што самы нізні сярэдні бал у Страленя Г.М. (матэматыка), Амброжы І.У. (фізіка), Марушка Г.А. (хімія, біялогія). Самыя высокія сярэднія балы ў Макаед В.В. (працоўнае навучанне), Пілат А.І. (фізічная культура), Кароль А.М. (працоўнае навучанне і фізічная культура).

Вынікі года паказалі, што на 6-10 навучалася большасць дзяцей 3,5,8,9 класаў. Самы высокі паказчык у 8 класе- 80% (класны кіраўнік Страленя Г.М.). Самыя нізкія паказчыкі ў 7 і 11 класах – 33% (класныя кіраўнікі Клімчэня Т.М., Грыневіч А.В.).





на 6-10

%

3 клас

2

67%

4 клас

4

44%

5 клас

2

50%

6 клас

3

43%

7 клас

1

33%

8 клас

4

80%

9 клас

2

50%

10 клас

4

40%

11 клас

3

33%

па школе

25

46%



На “9-10” закончыў 2011/2012 навучальны год 1 вучань – Баўкуновіч Сяргей , вучань 10 класа, што складае 2% (у 2010/2011 навучальным годзе таксама 1 вучань).

Па выніках вучэбнага года дынаміка навучання паказала, што вучняў на першым узроўні на працягу ўсяго навучальнага года не было. К канцу года знізілася колькасць дзяцей, якія знаходзіліся на трэйцім узроўні навучання: з 26% у першай чвэрці да 24% у канцы года. Амаль не змянілася колькасць вучняў на чацвёртым узроўні: 53% у пачатку года і 52% напрыканцы навучальнага года. Назіраецца стабільны рост вучняў пятага ўзроўня: першая чвэрць 17% вучняў, па выніках гадавых адзнак -22% вучняў.

Вывад: назіраецца станоўчая дынаміка росту сярэдняга бала, колькасці вучняў, засвоіўшых вучэбны матэрыял на сярэднім, дастатковым і высокім узроўнях вучэбных дасягненняў.


Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі ўключае ўдзел у рэспубліканскіх алімпіадах па вучэбных прадметах, навукова-практычныя канферэнцыі, рэспубліканскія, абласныя, раённыя конкурсы.

Удзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды прынёс нашым вучням 7 прызавых месцаў:

  1. Дыплом I ступені - геаграфія 11 клас, Максіменя Максім, настаўнік-Максіменя Ганна Іванаўна;

  2. Дыплом I ступені - геаграфія 10 клас, Хацько Міхаіл, настаўнік – Максіменя Ганна Іванаўна;

  3. Дыплом III ступені - біялогія 10 клас, Бань Настасся, настаўнік – Максіменя Ганна Іванаўна;

  4. Дыплом II ступені - хімія 10 клас, Баўкуновіч Сяргей,настаўнік–Марушка Галіна Аляксандраўна;

  5. Дыплом III ступені - матэматыка 8 клас,Сташанін Дзмітрый,настаўнік-Страленя Ганна Мікалаеўна;

  6. Дыплом I ступені - беларуская мова 4 клас , Казак Надзея, настаўнік–Ліннік Святлана Уладзіміраўна

  7. Дыплом II ступені - фізіка 11 клас, Максіменя Максім, настаўнік – Амброжы Ірына Уладзіміраўна




Раённы этап

Абласны этап

Рэспубліканскі этап

2009/2010 нав.г.

2

-

-

2010/2011 нав.г.

4

-

-

2011/2012 нав.г.

7

удзел

-

У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды прымаў удзел Максіменя Максім, геаграфія 11 клас, настаўнік Максіменя Г.І.

Параўноўваючы вынікі ўдзелу вучняў у алімпіядах, бачна, што назіраецца стабільны рост выніковасці работы настаўнікаў. Аднак неабходна адзначыць, што стабільныя вынікі паказваюць адныя і тыя ж настаўнікі – Максіменя Г.І., Марушка Г.А.

У 2011/2012 навучальным годзе нашы вучні прымалі ўдзел у навукова – практычных канферэнцыях раёна, вобласці і нават Рэспублікі.




Раённы этап

Абласны этап

Рэспубліканскі этап

2009/2010 нав.г.

3

-

-

2010/2011 нав.г.

7

-

-

2011/2012 нав.г.

4

2

удзел

Па выніках раённай канферэнцыі вучні атрымалі 4 дыплома: секцыя “энергазахаванне” – Дыплом I ступені, Сташанін Дзмітрый, кіраўнік Сташаніна С.І.; секцыя “геаграфія” – Дыплом II ступені, Пак Раман, кіраўнік Максіменя Г.І.; секцыя “матэматыка” – Дыплом II ступені, Ціхановіч Андрэй, кіраўнік Рамановіч Д.С.; секцыя “матэматыка” – Дыплом II ступені, Баўкуновіч Андрэй, кіраўнік Страленя Г.М. У навукова-практычнай канферэнцыі малодшых класаў прымалі ўдзел 3 работы вучняў 3-4 класаў, аднак не занялі прызавых месцаў, што гаворыць аб недастатковай рабоце ў дадзеным напрамку. На абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў у секцыі “энергазахаванне” работа вучня 11 класа Ціхановіча Андрэя атрымала Дыплом I ступені, прымала ўдзел у абласным конкурсе навуковых эколага-біялагічных работ вучняў, дзе таксама атрымала Дыплом I ступені. Затым дадзеная работа прымала ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурса навуковых эколага-біялагічных работ, аднак не была адзначана.

Вялікую ролю ў адкрыцці таленавітых і адораных дзяцей іграюць прадметныя конкурсы “Глобусенок” (па геаграфіі для вучняў 8-10 класаў, прыняла ўдзел 5 вучняў), “Олімпіонок” (па фізічнай культуры і спорту для вучняў 3-7 класаў, прыняла ўдзел 23 вучні), “Сініца” (па біялогіі для вучняў 7-9 класаў, прыняла ўдзел 6 вучняў), “Белка” (па хіміі для вучняў 7-9 класаў, прыняла ўдзел 10 вучняў). У дыстанцыйнай алімпіядзе па рускай мове прыняла ўдзел 3 вучні, па беларускай мове-2 вучні, па экалогіі-1 вучань, па інфарматыцы – 1 вучань, па хіміі-2 вучні. Дыпломам I ступені быў узнагароджаны Баўкуновіч Андрэй, вучань 6 класа за перамогу ў дыстанцыйнай алімпіядзе па хіміі. Вучні пачатковых класаў прымалі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове (2 вучні), па матэматыцы (3 вучні). Дзякуючы ўдзелу ў дадзеных конкурсах узрастае пазнавальная цікавасць да прадметаў, а настаўнік мае магчымасць выявіць дзяцей з павышанай матывацыяй да вывучаемага прадмета.

Вывад: павысілася якасць работы з высокаматываванымі вучнямі на раённым узроўні (павысілася колькасць дыпломаў раённага ўзроўню). Аднак застаецца недастатковай выніковасць работы на абласным і асабліва рэспубліканскім узроўнях. Неабходна больш актыўна прымаць удзел у міжнародных конкурсах і канферэнцыях.

Асноўная задача выхаваўчай работы, якую рашала школа ў 2011/2012 н.г. - працягваць работу па больш цеснаму супрацоўніцтву з бацькамі вучняў з мэтай забеспячэння далейшага фарміравання і развіцця камунікатыўнай , маральнай і фізічна здаровай асобы навучэнца.

Для арганізацыі выхаваўчай работы ў школе была арганізавана работа 6 гурткоў: “Камп’ютарны клуб”, “Трапны стралок”, “Цестапластыка”, “Юны карэспандэнт”, “Умелыя рукі”, “Юны кветкавод”.

Аналіз работы гурткоў паказаў, што добра наведваюць гурткі вучні 1,2,3,4,5,6,7,8 класаў. Самы малы ўдзел у гурткавой рабоце вучняў 11(0%), 9 (0%) класаў. Амаль не змяніўся ахоп гурткавой работай у 2011/2012 навучальным годзе – 70% (у 2010/2011 – 72%).

Аналіз выхаваўчай работы за год паказаў, што паспяхова была праведзена работа па многіх накірунках. Так, згодна плана арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага і ідэйна-маральнага выхавання, было запланавана правядзенне 37 агульнашкольных мерапрыемстваў, але праведзена 34 агульнашкольных мерапрыемстваў. Школа прымала ўдзел у раённых мерапрыемствах: аглядзе мастацкай самадзейнасці, “Пралеске”, конкурсе “Дуэт-лідар”.

Адным з асноўных напрамкаў выхаваўчай работы стала правядзенне агульнашкольнага конкурсу “Лідар”. У рамках дадзенага конкурсу былі праведзены 4 этапа: водазабеспячэнне, захаванне энергіі, смецце і паляпшэнне матэрыяльнай базы школы. Конкурс састаяў з падрыхтоўчага этапа (вучні выбіралі лідэра свайго класа, знаеміліся з праграмай этапа, выконвалі заданні і абаранялі свае праекты на агульнашкольным сходзе. Пасля абароны праходзіла агульнашкольнае галасаванне. У конкурсе прымалі ўдзел вучні 8-11 класаў. Свае класы прадстаўлялі: Клімчэня Алеся – 8 клас; Уласовіч Юля – 9 клас; Бань Настасся-10 клас, Марушка Арцем-11 клас. Правядзенне дадзенага конкурсу дазволіла развіваць школьнае самакіраванне, экалагічнае выхаванне, а таксама навыкі самастойнай даследчай і практычнай работы. Па выніках года быў абраны Лідэр-2012 школы. Ім стаў вучань 11 класа Марушка Арцем.

З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця і далучэння вучняў да масавых заняткаў фізкультурай і спортам быў састаўлены план работы, сярод вучняў 1-11 класаў на працягу года праводзіліся агульнашкольныя спартыўныя мерапрыемствы. Па выніках круглагадавой Спартакіады вучняў Капыльскага раёна Бучацінская сярэдняя школа ўваходзіць у групу С, займае I месца , набраўшы 138 балаў.

Наступным накірункам работы школы ў 2010/2011 н.г. была работа з сем’ямі, сацыяльная ахова дзяцінства, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва, а таксама прафілактыка процівапраўных паводзін вучняў.

Гэту работу на працягу навучальнага года выконвалі класныя кіраўнікі, адміністрацыя школы. На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх не стаяў ніхто ўжо на працягу 5 гадоў. На працягу года былі прызнаны 2 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Затым сям’я памяняла месца жыхарства і дзеці былі зняты з уліку.

Дынаміка злачынстваў і правапарушэнняў застаецца стабільнай: на працягу 5 гадоў вучні не парушаюць закон (колькасць злачынсваў 0), а з 2007 года не было правапарушэнняў.

Яшчэ адным важным накірункам работы школы з’яўлялася арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. У асенне-вясенні перыяд прыярытэтным накірункам з’яўлялася экалагічнае выхаванне. У зімовы перыяд была арганізавана работа гурткоў, факультатываў, а таксама ў шосты школьны дзень праводзіліся раённыя конкурсы грамадскіх арганізацый і спартыўныя спаборніцтвы.

Актыўную работу вяло школьнае лясніцтва. Вучні займаліся нарыхтоўкай насення: у 2011 годзе было сабрана 7 кг насення туі, 19 кг насення чорнай вольхі, 20 кг жалудоў. Пасаджана 8 га лесу. Вучні зрабілі 60 шпакоўняў. У рамках агульнашкольнага конкурсу “Лідэр-2012” вучні ўдзельнічалі ў праграме “Зяленая школа”. Для атрымання сертыфіката Зяленай школы неабходна было выканаць заданні грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. На працягу года было выканана 17 заданняў праграмы, справаздача аб рабоце прадстаўлена ў грамадскую арганізацыю.

Вывад: цеснае супрацоўніцтва з бацькамі вучняў дало магчымасць на працягу года паказаць добрыя вынікі па фізічнай культуры па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынства, а таксама па прафілактыцы сацыяльнага сіротства. Гэта спрыяла фарміраванню і развіццю камунікатыўнай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца.


Якасны аналіз кадравага саставу настаўнікаў паказаў, што ўсяго ў школе працуе 18 настаўнікаў. З іх пастаянны састаў-16 чалавек, сумяшчальнікі – 2, у сацыяльным водпуску па догляду за дзіцем да 3 гадоў – 2 чалавекі.

Усяго настаўнікаў

у тым ліку

пастаянны састаў

сумяшчальнікі

у сац. водпуску

18

16

2

2

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе есць большасць настаўнікаў-спецыялістаў, за выключэннем настаўніка фізікі і інфарматыкі (на пачатак года такі настаўнік быў, аднак ён быў забраны на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь).

Школа мае высокакваліфікаваныя кадры: вышэшую адукацыю маюць 12 (60%) настаўнікаў, сярэднюю спецыяльную – 8 (40%) .

Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя – 2 чалавека (11%).

Першая кваліфікацыйная катэгорыя -13 чалавек (72%).

Другая кваліфікацыйная катэгорыя – 2 чалавекі (11%).

Без кваліфікацыйнай катэгорыі – 1 чалавек (6%).

Настаўнікі, якія маюць менш 5 гадоў стажа - 2 чалавек (11%).

Стаж 5-10 гадоў – 1 чалавек (5%).

Стаж 10-15 гадоў - 4 чалавека (22%).

Стаж 15-20 гадоў -2 чалавека (11%).

Стаж 20-30 гадоў - 9 чалавек (50%).

У 2010/2011 н.г. курсавую падрыхтоўку прайшлі 2 настаўнікаў. 50% курсавой падрыхтоўкі прайшло на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і 50% - на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Для арганізацыі работы з кадрамі для атрымання аптымальных вынікаў якасці адукацыі на працягу года працавалі 5 вучэбна-метадычных аб’яднанняў. На працягу года прайшоў шэраг адкрытых урокаў з прымяненнем асабістых электронных сродкаў навучання. Для павышэння прафесійнага ўзроўню настаўнікаў была арганізавана вучоба па прымяненню праграмы FrontPage для стрварэння асабістых электронных сродкаў навучання, а таксама класныя кіраўнікі стварылі сайты класаў, якія былі размешчаны ў сетцы Інтэрнет.

Удзел у абласным конкурсе відэаўрокаў з прымяненнем інтэрактыўнай дошкі прынес перамогу Страленя Г.М. за адкрыты ўрок алгебры ў 7 класе з прымяненнем самастойна створанага электроннага сродка навучання “Формулы скарочанага множання”. На працягу года настаўнікі прымалі ўдзел у рабоце раённых метадычных аб’яднанняў, у абласной навукова-практычнай канферэнцыі настаўнікаў па тэме даследчай дзейнасці вучняў, а таксама ўдзельнічалі ў конкурсе распрацовак урокаў па беларускай літаратуры, пачатковаму навучанню.

Добрае валоданне камп’ютарнай тэхнікі дало магчымасць прайсці сертыфікацыю карыстальнікаў інфармайцыйнымі тэхналогіямі 5 настаўнікаў школы.

Вывад: на працягу года была арганізавана работа з настаўнікамі па валоданню інфармацыйнымі тэхналогіямі,што дало магчымасць атрымаць сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйнымі тэхналогіямі. У наступным навучальным годзе неабходна працягваць гэту работу і павышаць узровень валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі.

  1   2   3   4   5   6   7   8

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconПлан работы пярвічнай арганізацыі га "брсм" дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год №

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " ліноўская сярэдняя школа" пружанскага раёна на 2012/2013 навучальны год
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дуа “Ліноўская сярэдняя школа” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі...

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі рб “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”,...

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconПлан работы бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012 2013 навучальны год I. Уводная частка
Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі шляхам удасканалення ўзроўню прадметнага выкладання, эфектыўнага выкарыстання новых...

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год тлумачальная запіска па арганізацыі
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі "Мялешкавіцкая сярэдняя школа Мазырскага раёна" на 2011/2012 навучальны год узгоднена

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconГадавы план работы дзяржаўнай установы адукацыі "блужская сярэдняя школа імя м. Чэпіка" на 2012/2013 навучальны год аналіз работы
Намаганні адміністрацыі І педагагічнага калектыву школы ў 2011/12 навучальным годзе былі накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця...

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол пасяджэння педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа”

Гадавы план дзяржаўнай установы адукацыі \"Бучацінская сярэдняя школа\" на 2012/2013 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2011/2012 навучальны год з беларускай мовай навучання
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка