Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі




НазваЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер170.73 Kb.
ТыпДокументы



Еўропа і Беларусь у канцы ХVІІІ – перш. пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі.

26. Палітыка царызма ў Беларусі ў канцы 18 – 19 стст.

27. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст. Паўстанні 1794 і 1830 – 1831 гг.

28. Вайна 1812 года і Беларусь.

Пытанне 26. Палітыка царызма ў Беларусі ў канцы 18 – 19 стст.

Пачатак па канспекту.

Становішча сялян пасля падзелаў значна пагоршылася. У Рэчы Паспалітай прыгоннае права адыходзіла ў гісторыю а ў Расіі яно яшчэ не вычэрпала свае магчымасці і таму там яно было на многа цяжэйшым чым ў РП. Іменна па гэтай прычыне толькі ў Бларусі на момант падзелаў пражываў цэлы міліён сялян – бежанцаў з Расіі. І гэта на 5 міліенаў усяго насельніцтва Беларусі на той час. Для беларускіх сялян у 1790 г. была ўведзена рэкруцкая павіннасць якой пры Рэчы Паспалітай не існавала. Замест падымнай ўводзілася падушная податак, што вяло да істотнага павялічэння пабораў. Дзяржаўныя землі разам з сялянамі шчодра раздаваліся расійскаім памешчыкам. Калі да падзелаў на тэрыторыі ВКЛ налічвалася 27% дзяржаўных сялян, то пасля далучэння іх засталася толькі 9%. У 1797 годзе Павел І (1796 – 1801.) выдаў указ, які абмяжоўваў паншчыну трыма днямі ў тыдзень, але прасачыць за яго выкананнем у цара не было ніякай магчымасці, таму гэты ўказ застаўся на паперы, а нормы паншчыны толькі ўзрасталі.

У гарадах было адменена магдэбургскае права, яго замяніла “Даравальная грамата на правы і выгады гарадоў Расійскай імперыі”, што была ўведзена ў 1785 г. і давалася толькі губернскім і павятовым цэнтрам. Згодна з ёй гаражане выбіралі орган самакіравання гарадскую думу. Яны дзяліліся па ўзроўню багацця на 6 разрадаў. Ад кожнага разраду выбіраўся 1 галосны. Таму дума, якая кіравала горадам фармальна, называвлася шасцігалоснай. Фактычная улада ў горадзе належыла прызначанаму губернатарам гараднічаму. Пасля далучэння да Расіі беларускія гарады на 2 гады вызваляліся ад усіх падаткаў, а потым яшчэ 10 гадоў плацілі паменшаныя напалову падаткі. Трэба адзначыць, што пры Расійскай імперыі многія мястэчкі былі пераведзены з разраду гарадоў у разрад вёсак. Для жыхароў гэтых мястэчак такі перавод азначаў, што яны з саслоўя мяшчан пераходзілі ў саслоўе сялян. А гэта значыла, што іх у любы момант маглі падарыць якому-небудзь расійскаму памешчыку і яны стануць не проста сялянамі а прыгоннымі сялянамі.

На далучаных землях расійскія ўлады праводзілі асцярожную канфесійную палітыку. Да 1831г. каталіцкія касцелы, манастыры і навучальныя ўстановы дзейнічалі свабодна. Землі, што належылі каталіцкай царкве, захоўваліся за ёй пры ўмове, што католікі не будуць абарачаць ў каталіцтва праваслаўных. Больш за тое ўплыў каталіцтва ўзмацніўся, што было выклікана пашырэннем тут пазіцый езуітаў. У 1773 папа Рымскі распусціў ордэн езуітаў. Насуперак яго рашэнню Кацярына ІІ выдала ўказ які дазволіў езуітам сяліцца і дзейнічаць ў межах Расійскай Імперыі. Цэнтрам дыслакацыі ордэна стаў Полацк, дзе з 1812 па 1820г. дзейнічала езуіцкая акадэмія. У 1821г. Указам Аляксандра І дзейнасць езуітаў ў імперыі была забаронена.

У дачыненні да ўніятаў вялася палітыка скіраваная на “дабраахвотнае вяртанне” іх у лона праваслаўя, з дапамогай прымусу прыхажан і подкупу іерархаў уніяцкай царквы. У 1839 г. адбыўся полацкі царкоўны сабор які кан чаткова ліквідаваў уніяцкую царкву ў Беларусі.

Шматлікае яўрэйскае насельніцтва падверглася дыскрымінацыі. У 1794г. быў прыняты закон аб увядзенні мяжы яўрэйскай аселасці. Згодна з гэтым законам яўрэі маглі сяліцца толькі у межах былой РП і толькі ў гарадах і мястэчках. Акрамя таго, яўрэям дазвалялася займацца толькі рамяством і гандлем. Шлях ў дзяржаўную службу і да афіцэрскіх пасад у арміі для іх быў зачынены. На яўрэяў распаўсюдзілася і рэкруцкая павіннасць, так што салдатамі яны не толькі маглі станавіцца, але і павінны былі станавіцца. Акрамя таго норма падаткаў для яўрэяў была ў два разы вышэйшая чым для хрысціян.

Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. царскі ўрад рэзка мяняе сваю палітыку ў Беларусі. Ён бярэ курс на аслабленне шляхты, выкараненне паланізацыі і паслядоўную русіфікацыю краю. У верасні 1831 пры цары быў створаны дарадчы орган “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацаваў і ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў для дасягнення гэтых мэт. Па прапанове камітэта быў паскораны разбор шляхты. У 1831 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях, а ў 1840 г, – на астатняй частцы Літвы і Беларусі. У 1832 г., у сувязі з тым што 2/3 студэнтаў прынялі удзел у польскім паўстанні, быў зачынены Віленскі ўніверсітэт. З 1836 г. выкладанне ва ўсіх навучальных установах краю пераводзілася на рускую мову, а польскую мову забаранялася вывучаць нават як асобны школьны прадмет. У дзяржаўных установах, школах, судах мясцовыя чыноўнікі звальняліся, на іх месца ставіліся расійскія. Расійскім дваранам давліся ільготы пры набыцці канфіскаваных маёнткаў, рабіліся захады па перасяленню сюды расійскіх сялян.

Крызіс прыгонніцкай сістэмы. Ад высокіх памераў паншчыны і іншых падаткаў сялянскія гаспадаркі прыходзілі ў заняпад. Разам з імі прыходзілі у заняпад і памешчыцкія гаспадаркі, якія апрацоўваліся прыладамі працы і коньмі селяніна. Прыгонныя сяляне працавалі неякасна, выкарыстоўвалі прылады працы і метады апрацоўкі глебы, якія захоўваліся яшчэ з часоў Кіеўскай Русі (двухзубая саха і трохполле). Такім чынам да 1840-х гадоў крызіс прыгонніцкай сістэмы стаў відавочным.

Каб неяк змягчыць крызісныя з’явы царскім урадам былі праведзены рэформы, якія распрацаваў Міністр дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. Яны праводзіліся з 1839 па 1845 гг. Рэформы закранулі толькі дзяржаўных сялян. Іх перасталі здаваць у арэнду, ліквідавалі дзяржаўныя фальваркі, а іх землі перадалі сялянам у арэнду, беззямельных сялян надзялілі чатырма дзесяцінамі зямлі (дзесяціна 1,09 га). Казённых сялян перавялі на чынш і дазволілі ім запісвацца ў іншыя саслоўі.

У 1844г. урад пачаў распаўсюджваць рэформы П. Кісялёва на памешчыцкую веску. Пачалося складанне інвентароў з мэтай упарадкавання сялянскіх павіннасцей і прывядзенне іх у адпаведнасць з надзеламі, якімі карысталіся сяляне. Аднак рэформа правалілася. Ёй былі не задаволены ні сяляне, ні памешчыкі. Першыя – таму, што памеры павіннасцей практычна не зніжаліся, а другія – таму, што страчвалі магчымасці безкантрольна павышаць іх

Між тым у краіне складвалася рэвалюцыйная сітуацыя, сталі частымі масавыя ўцёкі сялян ад памешчыкаў Сяляне вялікімі групамі да 10000 чалавек пакідалі панскія маёнткі і ішлі на будаўніцтва чыгункі, ці на асваенне паўднёвых стэпаў, паверыўшы чуткам аб царскіх маніфестах, якія абяцалі за гэта вызваленне ад прыгону. За 1858 – 1860 гады ў беларускіх губернях былі зафіксаваны 42 сялянскіх выступленні. 11 з якіх прыйшлося падаўляць з дапамогай войска. Усё гэта сведчыла аб тым, што феадальна-прыгонніцкая сістэма зжыла сябе, а адмена прыгоннага права стала аб’ектыўнай неабходнасцю.


Пытанне 28. Вайна 1812 года і Беларусь.

У канцы 18 ст. ў Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў сабе амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію буйнейшыя еўрапейскія краіны пачалі ствараць антыфранцузскія кааліцыі. Аднак яны не мелі ніякага поспеху ў барацьбе з напалеонаўскай Францыяй. У 1806 г. супраць Францыі склалася чацвёртая кааліцыя, у якую ўвайшлі Англія, Прусія, Швецыя і Расія. Аднак і яна пацярпела паражэнне. Напалеон перамог і ў гэты раз а тэрыторыя Прусіі была захоплена Францыяй. У 1807 пасля разгрому аўстра-расійскага войска пад Аўстэрліцам Імператар Францыі вымусіў расійскага цара падпісаць Тыльзіцкі мір, паводе якога Расія абавязалася далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. Акрамя таго Расія мусіла даць згоду Напалеону на ўтварэнне на польскіх землях, якія раней належылі Прусіі, польскай нацаянальнай дзяржавы – Герцагства Варшаўскага. Трэба адзначыць, што палякі былі удзячны Напалеону за гэты крок. З 600 тысяч напалеонаўскіх салдат, што ўступілі ў межы Расіі палякі складалі 60 000 (шырока вядмы корпус генерала Дамброўскага). Гэта была эліта напалеонаўскай арміі, польскія салдаты славіліся вялікай адвагай, да таго ж ненавідзелі рускіх. Напалеон жа іх не цаніў, выкарыстоўваў як гарматнае мяса.

Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некаторы час Расія пачала парушаць умовы Тыльзіцкага міру і ўзнавіла гандль з Англіяй. Менавіта гэта стала прычынай пачатку напалеонаўскай Францыі ў 1812г. вайны супраць Расіі.

Адна з загадак гэтай вайны – накірунак наступлення Напалеонаўскай арміі. Неабходна памятаць, што сталіцай Расійскай Імперыі ў гэты час быў Санкт-Пецярбург. Там быў цар, урад, міністэрствы, карацей кажучы канцэнтрацыя ўсёй улады, А Напалеон наступаў на Маскву, якая ў той час была хоць і вялікім але ўсё ж правінцыяльным горадам. На сённяшні дзень існуе толькі адно тлумачэнне такіх дзеянняў Напалеона, для таго каб прадыктаваць цару ўмовы мірнага дагавора, трэба было ўшчэнт разграміць расійскою армію а яна адступала ў Маскоўскім накірунку для таго каб адцягнуць небяспеку ад Санкт-Пецярбурга.

Такім чынам, 12 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай Імперыі. Напалеон разлічваў разграміць асноўныя сілы рускіх у памежных бітвах і прадыктаваць рускаму цару свае ўмовы міру. Аднак выканаць гэты яму не ўдалося.

Французам процістаялі тры расійскія арміі, якія разам налічвалі каля 200 тысяч салдат. Галоўнакамандаючы расііскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі атдае загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым каб аб’яднацца ў Віцебску. Аднак французы наступалі імкліва – 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым, а 2-я армія генерала П. Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск. У сярэдіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь.

22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступленне. Пасля Смаленска Галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельдмаршал М. І. Кутузаў. Які вырашыў працягваць адступпенне ўглыб Расіі, пазбягаць генеральнай бітвы з Напалеонам і выматваць яго армію у дробных сутычках.

У пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі многія сустракалі Напалеона і яго армію як вызваліцеляў. Шляхта спадзявалася на аднаўленне РП, а сяляне на адмену прыгоннага права. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў ствараліся узброеныя атрады з шляхты, якія перашкаджалі рускім праводзіць рэквізіцыі.

У ліпені 1812 г. з мясцовай шляхты быў створаны урад, Часовая камісія ВКЛ, якой падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерніі і Беластоцкая вобласць. Аднак фактычна у гэтага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала забяспечваць французкай армію харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Часовы ўрад павялічыў падаткі і аб’явіў рэкруцкія наборы, што прывяло да страты падтрымкі ў насельніцтва. Тым не менш яму ўдалася мабілізаваць у французкую армію каля 33 тысячы жыхароў Беларусі. Неабходна адзначуць, што перад вайной у рускую армію было мабілізавна каля 180 тысяч ўражэнцаў Беларусі. Такім чынам беларусы мусілі змагацца як за інтарэсы Францыі так і за інтарэсы Расіі.

Сяляне хутка зразумелі, што Напалеон не дасць ім свабоды. Больш таго, французскія салдаты вялі сябе не як вызваліцелі, а як рабаўнікі і гвалтаўнікі, значна выраслі і падаткі. Таму ў многіх мясцовасцях супраць французаў распачалася партызанская барацьба. Партызанскую барацьбу падтрымлівала расійская армія, яна імкнулася забяспечыць партызан узбраеннем.

Расійская армія доўгі час адступала, ваматваючы праціўніка ў невялікіх абарнчых сражэннях. 26 жніўня 1812 г. М.І. Кутузаў паспрабаваў разграміць французаў і не пусціць іх ў Маскву. Для гэтага Руская армія армія замацавалася на Барадзінскім полі і дала французам генаральнае сражэнне. У выніку – расійская армія сражэнне праіграла і панесла вялікія страты. Каб пазбегнуць канчатковай гібелі арміі Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву і працягваць адступленне.

1 верасня напалеонаўская армія ўступіла ў Маскву. Падаўляючая большасць жыхароў пакінула город. Маскоўскі губернатар Растапчын загадаў яе падпаліць для таго каб французы ў маскве не засіжываліся. Больш за месяц чакаў Напалеон прапаноў Аляксандра І аб міры пакуль у арміі не пачаўся голад і маральнае разлажэнне. Ён прымае рашэнне накіраваць на Украіну з мэтай там перазімаваць. На Украіне сяляне яшчэ не былі разрабаваны, таму асноўнай задачай для рускіх стала не пусціць туды Напалеона. Руская армія сустрэла французаў пад Малаяраслаўцам. Праз гэты гарадок праходзіла асноўная дорога на Украіну, абыйсці яго было немагчыма таму ў французаў быў толькі адзін шлях да выратавання – захапіць гэты гарадок. Сражэнне за Малаяраславец цягнулася ўвесь дзень вялікія страты панеслі і французы і рускія, аднак на гэты раз рускія перамглі а французы мусілі павярнуць на старую Смаленскую дарогу, якая была ўжо імі разрабавана.

Там у напалеонаўскай арміі пачаліся эпідэміі, голад узмацняўся з кожным днём, пакою не давалі партызаны. Хутка адступленне ператварылася ва ўцекі. На момант пераправы праз Бярэзіну ў арміі Напалеона было каля 80 тысяч французскіх салдат і рэшткі польскага корпуса пад камандаваннем генерала Дамброўскага.

Менавіта з гэтымі рэшткамі Вялікай арміі Напалеон падышоў да Барысава, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі пад камандваннем генерала П. Вітгенштэйна і адмірала А. Чычагова, якія да гэтага часу занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Тут пры пераправе праз р. Бярэзіну руская камандаванне планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Банапарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды, што знаходзіцца за 8 км паўднёвей Барысава. Туды рушылі асноўныя рускія сілы. Свае ж асноўныя сілы Напалеон вырашыў перапраўляць каля в. Студзёнка, што на 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. Да в. Студзёнка былі кінуты ўсе сілы, але Напалеон і яго гвардыя былі ўжо далёка ад Барысава. Астаткі напалеонаўскай арміі былі разбітыя, ці трапілі ў палон. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. У Францыю вярнулася усяго 35 тысяч салдат яго Вялікай арміі..

Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 г. Пасля перамогі Расійскай Імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай, тое самае Герцагства Варшаўскае.

Беларусі Вайна праынесла цяжкія страты былі разбураны дзесяткі гарадоў і сотні весак, скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывелы. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі ў баях, памерлі ад голаду і хвароб. Пасля вайны гарадское насельніцтва скарацілася ўдвая. Царызм быў міласэрным да шляхты, якая служыла Напалеону, Аляксандр І ім усё дараваў. Для народа які змагаўся супраць Напалеона цар зрабіў нямнога. Нават удзельнікі партызанскага руху з в. Жарцы, якія атрымалі ўзнагароды былі выкуплены з прыгоннай няволі ўрадам толькі ў 1819 г.


Пытанне 27. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст. Паўстанні 1794 і 1830 – 1831 гг.

Паўстанне 1794 г правільней разглядаць у лекцыях аб падзелах Рэчы паспалітай бо яно непасрэлна з імі звязана.

У першай палове ХІХ ст. галоўнай арганізацыйнай формай грамадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах масавы характар набыло стварэнне розных таварыстваў: навуковых, палітычных, культурна-асветніцкіх, самаўдасканалення і інш. Шмат хто з гісторыкаў бачыць у гэтым ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху арганізацыі, якой з’яўлялася масонства. Цесна звязаны з масонствам былі і тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст. а таксама дзекабрысцкія арганізацыі. У Заходняй Еўропе масонства зарадзілася як рух людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, якія шукалі сапраўдных шляхоў духоўнага абнаўлення грамадства. У канцы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. масонскія ложы выкарыстоўваліся для абмеркавання праблем развіцця асобы і грамадства ў цэлым.

У першай чвэрці ХІХ ст. яны ўжо дзейнічалі ў многіх гарадах Беларусі. асабліва пасля 1812 г. Кіруючым цэнтрам масонства ў Беларусі быў малы Капітул “Святыня спакою”, што знаходзіўся ў Нясвіжы і быў падпарадкаваны віленскай ложы “Дасканалае адзінства”, а праз яе “Вялікаму Усходу Польшчы”. Працавалі таксама масонскія ложы “Шчаслівае вызваленне” ў Нясвіжы, “Паўночная Паходня” ў Мінску, “Сябар чалавецтва” ў Гродне і інш.

Адносіны царскіх ўлад да масонскіх арганізацый былі неадназначнымі. Спачатку царызм не праследаваў іх жорстка. Пасля вайны 1812 г. нават рэкамендаваў ствараць масонскія ложы, асабліва ў войску, разлічваючы на тое, што афіцэры, трапіўшы ў палон змогуць скарыстацца дапамогай іншаземных сяброў-масонаў. Аднак ў 1822 г. спеццыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены.

Пасля вайны 1812 г. шыракае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі і таварыствы вайскоўцаў. Сябрамі гэтых таварыстваў былі вядомыя ў далейшым таленавітыя культурныя і грамадскія дзеячы – паэты А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, геолаг І. Дамейка, мастак Міхаіл Кулеша і інш.

У 1817 у Віленскім ўніверсітэце па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана, А. Міцкевіча, А. Петрашкевіча, Я. Чачота і іншых было заснавана тайнае таварыства філаматаў. Адначасова з імі і крыху пазней утварыліся тайныя і паўлегальныя арганізацыі ў Віленскім універсітэце і гімназіях: “Заране” ў беластоцкай і свіслацкай гімназіях, “Прамяністыя” ў віленскім універсітэце, тайнае таварыства гімназістаў у Крожах і інш. Усе гэтыя арганізацыі знаходзіліся пад уплывам або кіраўніцтвам філаматаў. У 1820г. было створана больш шырокае таварыства філарэтаў, таксама падпарадкаванае філаматам.

Дзейнасць “таварыства філаматаў” праходзіла пад дэвізам “Айчына. Навука. Годнасць”. Сябры таварыства займаліся ўдасканаленнем сваіх навуковых ведаў, мастацкіх густаў, літаратурнай творчасці. Філаматы не ставілі за мэту звяржэнне існуючага ладу сілай зброі. Галоўным сродкам барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне яны лічылі асвету і выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці. Выхаванае на гэтых ідэях новае пакаленне змагароў павінна было вярнуць свабоду бацькаўшчыне і устанавіць сацыяльна-справядлівы лад. Паралельна з таварыствам філаматаў і філарэтаў у Беларусі дзейнічалі гурткі тайназа польскага “Патрыятычнага таварыства”. У Літоўскі камітэт гэтага таварыства ўваходзілі М. Ромер, К. Прозар і інш. Яны ставілі за мэту адраджэнне РП у межах 1772 г. і тайна рыхтавалі паўстанне.

У пачатку 1820-х гг. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў дзекабрыстаў. Гэта было звязана з перамяшчэннем з Пецярбурга у Беларусь гвардзейскага корпуса. У ім праходзілі службу многія дзеячы дзекабрысцкага руху. Кіраўнік Паўночнага таварыства М. М. Мураўёў у Мінску ў 1821 г. напісаў першы варыянт расійскай канстытуцыі. Вялікая група афіцэраў дзекабрыстаў служыла ў Бабруйскай крэпасці: С. І. Мураўёў-Апостал, М. П. Бястужаў-Румін і інш. З іх удзелам распрацоўваўся план арышту цара і яго світы ў Бабруйску ў час агляду войскаў ў 1823 г. З гэтым планам звязвалася абвяшчэнне Расіі рэспублікай і пачатак паўстання ў Пецярбургу. Але план ажыццявіць не ўдалася.

Дзекабрысты выступалі за абмежаванне або поўную ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, адмену прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёй. Яны ігнаравалі права на нацыяналнае самавызначэнне народаў Расіі. Права на незалежнасць прызнавалася толькі за Польшчай.

У 1825 г. ў Літоўскім асобным корпусе, раскватэраваным у з беларускіх губерніях, было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў”. Яго членамі былі філамат М.І. Рукевіч, капітан К.Г. Ігельстром, паручнік А.І Вягелін і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама “Таварыства згоды”, якое складалася з цывільных асоб, і таварыства “Заране”, якое дзейнічала ў Беластоцкай гімназіі.

У сувязі са смерцю Аляксандра І 14 снежня 1825 г. дзекабрысты Паўночнага Таварыства вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначаленых ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне было падаўлена. Гэта паўстанне і дало назву ўсяму руху декабрыстаў (снежань – декабрь)

24 снежня 1825 ў Браньску каля Беластока “ваенныя сябры” адмовіліся прысягнуць новаму цару Мікалаю І. Але іншыя вайсковыя фарміраванні корпуса іх не падтрымалі і выступленне таксама было падаўлена. Арганізатары выступлення М. І. Рукевіч, А. І. Вягелін, К. Г. Ігельстром былі асуджаны на 10 год катаргі з пажыццёвым пасяленнем ў Сібіры.

У лютым 1826 г. С.П. Трусаў, член “Таварыства з’яднаных славян”, спрабаваў падняць на паўстанне расквартараваны ў Бабруйску Палтаўскі пяхотны полк, аднак тут жа быў арыштаваны.

Паўстанне 1830 – 1831 гг. стала найважнейшай падзеяй ў грамадска-палітычным руху першай паловы ХІХ ст. Прычынай паўстання стала ўзмацненне рэакцыйнага курса царызму ў Польшчы. Урад Мікалая І пачаў груба парушаць Канстытуцыю Царства Польскага, абмяжоўваць дзейнасць сойма, арыштоўваць дэпутататаў, якія крытыкавалі дзейнасць расійскага ўрада. З 1828 г. у Варшаве дзейнічала тайная арганізацыя, асноўнай мэтай якой было аднаўленне польскай дзяржаўнасці шляхам паўстання. Яна мела шырокі ўплыў у арміі Царства Польскага. Восенню 1830г. Мікалай І плануе накіраваць польскія фарміраванні на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі. У адказ у ноч з 29 па 30 лістапада 1830 ў Варшаве выбухнула паўстанне. Яго пачалі курсанты школы падхарунжых, якія напалі на палац вялікага князя Канстанціна Паўлавіча.

Расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Варшаву. Сярод паўстанцаў не было адзінства ні адносна мэт паўстання, ні адносна тактыкі яго правядзення. Акрамя прыхільнікаў барацьбы за поўную незалежнасць РП ў сярод паўстанцаў былі і тыя, хто патрабаваў толькі захавання Канстытуцыі Царства Польскага 1815г. Вышэйшым кіруючым органам паўстання стаў Часовы урад, кіраўніком якога стаў А. Чартарыйскі, які ўзначальваў кансерватыўную плынь у кіраўніцртве паўстання. Яго прыхільнікі ў большай ступені разлічвалі на дапамогу еўрапейскіх краін, чым на ўласныя сілы. Радыкальную плынь у паўстанні узначальваў І. Лелявель, які імкнуўся пераадолець шляхецкі характар паўстання і прыцягнуць да яго прадстаўнікоў усіх саслоўяў.

Царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб не дапусціць пашырэнне паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. Яшчэ 1 снежня 1830г. ён абвясціў аб ўвядзенні ваеннага становішча накіраваў сюды значную колькасць войскаў. У гарадах Заходняй Украіны, Беларусі і Літвы пачалася канфіскацыя зброі ў насельніцтва, з дзяржаўных устаноў пачалі звальняць чыноўнікаў-палякаў, уплавовых польскіх памешчыкаў бралі пад хатні арышт. Тым не менш прадухіліць паўстанне ў Беларусі не ўдалася. У студзені – лютым 1831 г. ў Вільні для кіраўніцтва паўстаннем ў Літве і Беларусі быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Але кіраўніцтва камітэта не змагло забяспечыць каарданацыю дзеянняў паўстанцкіх сіл. Паўстанне працякала стыхійна, ізалявана, выступленні насілі лакальны характар. У канцы сакавіка – красавіку асобныя выступленні ахапілі Літву і заходнія паветы Гродзенскай і Віленскай губерній. У чатырох наўночна-заходніх паветах Беларусі колькасць ўдзельнікаў паўстання складала каля 10 тыс. чалавек. У асноўным гэта была шляхецкая моладзь. Сяляне паўстанне не падтрымалі. Гэтаму садзейнічала палітыка царызму. Згодна з Указам Мікалая І ад 22 сакавіка 1831г. сялянам дараваўся іх удзел у паўстанні, калі яны дабраахвотна пакідалі атрады і вярталіся да дому. Шляхціцы – удзельнікі паўстання падвяргаліся суду, а іх маёнткі канфіскоўваліся..

У канцы мая 1831 г. з Польшчы ў Літву прыбыў 12 тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага ў 820 чалавек. Да іх далучылася каля 5 тысяч мясцовых паўстанцаў. Самы вялікі атрад беларускіх паўстанцаў 400 чалавек арганізавала і ўзначаліла Эмілія Плятэр, дзяўчына якой ў той час было усяго 22 гады. 19 чэрвеня каля Вільні адбыўся рашаючы бой паміж аб’яднанымі сіламі паўстанцаў і царскімі войскамі. Паўстанцы былі разгрромлены. У пачатку жніўня 1831 г. паўстанне было ўжо падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў верасні расійская армія авалодала Варшавай.

У выніку паражэння паўстання Царства Польскае, яго канстытуцыя, асобная польская армія і сойм былі ліквідаваныя. На этнічнай тэрыторыі Польшчы быў уведзены расійскі адміністрацыйны-тэрытарыяльна падзел. На тэрыторыі Літвы, Беларусі і Заходняй Украіны пачала ажыццяўляцца палітыка русіфікацыі і вынішчэння польскага ўплыву.

Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. польская эміграцыя прыкладала вялікія намаганні каб зноў падняць паўстанне. З гэтай мэтай на тэрыторыю Беларусі пасылаліся эмісары. Эмісарам арганізацыі “Маладая Польшча”, якая дзейнічала ў эміграцыі пад кіраўніцтвам І. Лелявеля, быў Ш. Канарскі. Разам з братамі Залескімі ён быў накіраваны ў Польшчу, Літву і Беларусь для стварэння шырокай сеткі кансператыўных арганізацый. Яшчэ ў 1835г. ў Кракаве Шыман Канарскі стварыў тайную арганізацыю “Садружнасць польскага народа”, уплыў якой у хуткім часе распаўсюдзіўся на Правабярэжную Украіну, Беларусь і Літву. Да яе пачалі далучацца тайныя таварыствы, што ўжо існавалі на гэтых землях. Найбуйнейшым з іх было “Дэмакртычнае таварыства”, якое дзейнічала ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. “Дэмакратычнае таварыства” было створана ў 1836г. па ініцыятыве Ф.А. Савіча. Статут гэтай арганізацыі – “Прынцыпы дэмакратызму”, прадугледжваў дасягненне сацыяльнай справядлівасці, адмену прыгоннага права, паважлівыя адносіны да усіх народаў. У 1838г. паліцыя раскрыла гэту арганізацыю. Ш. Канарскі быў асуджаны да смяротнага пакарання, Ф. Савіч і яго памочнікі былі адпраўлены ў ссылку на Каўказ, астатнія аддадзены ў салдаты.

У 1840-я гг. у Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах Расіі, рэвалюцыйны і грамадска-палітычны рух набыване разначынны характар. Ужо ў арганізацыі Ф. Савіча былі не толькі дваране-шляхціцы, але і прадстаўнікі мяшчанскага і сялянскага саслоўяў.

У канцы 1840 х гг. склалася арганізацыя “Братні саюз літоўскай моладзі” або “Саюз свабодных братоў”. Яна была заснавана Братамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі. Цэнтр яе знаходзіўся ў Вільні, аддзяленні існавалі ў Мінску, Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах, Слоніме, Коўне і інш гарадах. Арганізацыя ставіла за мэту звяржэння самаўладдзя, ажыццяўлення дэмакратычных пераўтварэнняў ў Расіі і Польшчы, стварэнне назалежнай польскай рэспублікі. Дзейнасць “Саюза” асабліва актывізавалася у 1848 г. калі пачалася рэвалюцыя ў краінах Еўропы. Удзельнікі арганізацыі распрацоўвалі планы подрыхтоўкі паўстання, узбраення “простага народу”. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў каб далучаць іх да паўстання. У 1849 г., калі афіцэры Мінскага гарнізона на чале з капітанам А. Гусевым адмовіліся ехаць на падаўленне рэвалюцыі ў Венгрыю, арганізацыя была выкрыта, да суда было прыцягнута каля 200 чалавек. Капітан А. Гусеў і яго паплечнікі былі пакараныя смерцю.

Такім чынам, грамадска-палітычны рух у Беларусі ў дадзены перыяд развіваўся ў рэчышчы расійскага і польскага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху. У ім знайшлі адбітак ўсе важнейшыя падзеі грамадска-палітычнага жыцця Расіі першай паловы ХІХст.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconУсё пра «дацкую пошасьць»
Такі знаёмы лёзунг «Беларусь — у Эўропу!» мае свайго папярэдніка. Пры канцы ХІХ — пачатку ХХ стст з вуснаў мясцовых сельскагаспадарчых...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі icon1. українські землі у складі російської та австрійської імперій тема наддніпрянська україна під час російсько-туреських війн І половини ХІХ ст
Розділ українські землі у складі російської та австрійської імперій наприкінці ХVІІІ – у першій третині ХІХ століття

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconСутнасць прававой інфарматызацыі
Міленіўм супаў з пераходам да трэцяй пасля аграрнай І індустрыяльнай − стадыі цывілізацыі, якую звычайна пазначаюць як "інфармацыйнае...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка