Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў




НазваВойны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў
Дата канвертавання23.02.2013
Памер121.24 Kb.
ТыпДокументы
Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў, перажылі больш за 14000 войн. 65 гадоў назад на Беларусі адгрымелі апошнія залпы. Але і зараз зямля час ад часу агаляе свае раны. Памяць ёсць сумленне ў адносінах да мінулага. Чалавеку неабходна пазнаць сваю гісторыю не толькі розумам, але і пачуццём.

Нездарма гаварылі мудрацы:”Той, хто не памятае свайго мінулага, будзе вымушаны перажыць яго зноў”.

Пры слове “вайна” мы як след перш за ўсё ўспамінаем воінаў, іх мужнасць, гераізм, трываласць. Але ёсць яшчэ адна катэгорыя людзей, якія непасрэдна дакрануліся да суровых ваенных выпрабаванняў. Гэта дзеці і падлеткі.

Вось і наша выстава – напамін пра тое, што не толькі маршалы, генералы, афіцэры і салдаты набліжалі дзень вызвалення, але і простыя хлапчукі і дзяўчынкі. Яны сустрэлі вайну ў розных узростах. Хтосьці – зусім немаўляткам, хтосьці – падлеткам. Вайна застала іх у гарадах, вёсках, дома і ў гасцях. Ім, праз чыё дзяцінства прайшла вайна, прысвячаецца гэта выстава.


Дзеці вайны…

Ім не спявалі маткі калыханкі,

Яны не чулі казак ад дзядоў,

Палохаў іх ахрыплы голас танкаў,

Трывожыў іх журботны енк удоў.

Яны не плакалі бяссоннымі начамі,

Калі ад бомбаў неслі іх у склеп.

І словы першыя, якім іх навучалі,

Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб …

П.Панчанка


Мэты выставы:

  • нагадаць падрастаючаму пакаленню аб жахах вайны;

  • дапамагчы дакрануцца да лёсу былых дзяцей вайны, падзівіцца іх вытрымцы, мужнасці, гераізму, па-добраму паспачуваць ім;

  • абудзіць цікавасць дзяцей і моладзі да гістарычных падзей нашай Бацькаўшчыны;

  • актывізаваць работу ў патрыятычным выхаванні;

  • садзейнічаць укараненню новых форм нагляднай агітацыі;

  • пазнаёміць з новай літаратурай гэтай тэматыкі.


Выстава-напамін складаецца з 5 раздзелаў:


I - Гаўрошы Брэсцкай крэпасці;

II - Юныя партызаны і падпольшчыкі;

III - Апошнія сведкі вогненных вёсак;

IV - Памяць сэрца і дзяцінства;

V - Іх імёнамі названы.


На выставе прадастаўлен матэрыял з кніг, часопісаў, фотаальбомаў і асабістых успамінаў дзяцей вайны, маленькіх пакутнікаў, хто і па сённяшні дзень памятае пра першы і апошні дзень вайны, хто прайшоў зняволенае рабства, каго асіраціла вайна, каго скалечыла акупацыя і эвакуацыя.

Тут прадстаўлены матэрыялы пра дзяўчынак і хлопчыкаў, якія ў большасці сваёй не насілі салдацкіх мундзіраў, не мелі вайсковых званняў, але побач з дарослымі ваявалі з нямецкімі захопнікамі і прайшлі ўсе выпрабаванні вайны.

Цячэ рака часу і шмат вады яна знесла. Прайшло 65 год з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 65 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай айчыннай вайне, з таго страшэннага дня, калі расчыніліся вялікія дзверы вайны. І першымі сустрэлі гэтую пагібельную дату 22 чэрвеня 1941 года абаронцы Брэсцкай крэпасці.


1 раздзел

Аб іх – гаўрошах Брэсцкай крэпасці – расказвае 1 раздзел нашай выставы.

Слухайце ўсе! Слухайце аб моладзі, якая змагалася разам з дарослымі, слухайце аб тых, хто з пагранічнай крэпасці зрабіў першы крок да Вялікай Перамогі над фашызмам. Аб тых, чые подзвігі стаяць у адным шэрагу з подзвігамі дарослых. Менавіта тут, у Брэсцкай крэпасці, прынялі свой першы жудасны бой гаўрошы Брэсцкай крэпасці.

Выбухі. Дым пажарышчаў, стогны і крыкі параненых, плач жанчын і дзяцей. Быццам застагнала ўся зямля. Так запомнілася 10-15 гадовым юнакам і дзяўчынкам лета 1941 года. Лета, калі яны былі вымушаны ўступіць у дарослае жыццё.

Сцяпан Аксёнаў, Пеця Кацельнікаў, Валодзя Казьмін, Пеця Васільеў, Валя Зенкіна, Нюра Кіжаватава, Пеця Клыпа, Улас Данцоў, Валодзя Ізмайлаў,Коля Новікаў першымі з дзяцей беларускай зямлі прынялі ўдар нямецкіх захопнікаў. Ім было па 13, 14, 15 год.

Выхаванцы 44-га стралковага палка Сцяпан Аксёнаў, Пеця Кацельнікаў, Валодзя Казьмін сталі ўмелымі байцамі, вынаходлівымі разведчыкамі. Спрытна прабіраліся яны ў разваленыя склады і прыносілі боепрыпасы, харч, хадзілі па ваду.

Пеця Васільеў – выхаванец 333-га стралковага палка – змагаўся разам з байцамі крэпасці. Неаднаразова трапным агнём юны кулямётчык дапамог таварышам адбіць націск ворага.

Нялёгка было і дзяўчынкам. Валя Зенкіна і Нюра Кіжаватава разам з дарослымі даглядалі раненых абаронцаў крэпасці, удзельнічалі ў вылазках за патронамі, вадой.

Пеця Клыпа, таксама выхаванец 333-га стралковага палка, біўся ў крэпасці поруч з дарослымі байцамі, удзельнічаў нават у штыкавых баях, рабіў вылазкі за вадой для параненых і дзяцей.

Але не ўсе гэтыя хлопцы і дзяўчаты дажылі да слаўнага Дня вызвалення Беларусі. Быў забіты фашыстамі Пеця Васільеў. Восенню 1942 года загінула Нюра Кіжаватава, фашысты расстралялі яе разам з мамай, бабуляй, братамі і сястрой. Пасля вайны ад шматлікіх ран памёр Коля Новікаў.

Юныя абаронцы крэпасці здзейснілі вялікі подзвіг дзеля незалежнасці нашай Радзімы. І сёння мы расказваем пра гэта, каб усе і заўсёды памяталі, якой дарагой цаной дасталіся нам мір і шчасце, свабода і незалежнасць.


2 раздзел

Аб тым, як з фашыстамі змагаліся юныя партызаны і падпольшчыкі, распавядае 2-гі раздзел выставы.

Толькі ў партызанскіх атрадах Беларусі змагалася 25000 юных дзяўчат і хлапчукоў, якія не дасягнулі прызыўнога ўзросту. Рызыкуючы жыццём, яны былі сувязнымі, разведчыкамі, здабывалі для партызан зброю, ежу, адзенне, абутак.

Нельга расказаць зараз аб усіх юных партызанах і падпольшчыках. Але аб некаторых з іх нам хацелася б паведаміць.

Марат Гурло

Вайна сустрэла 11-гадовага Марата ў Мінску. Ён стаў дапамагаць падпольшчыкам: дабываў зброю,распаўсюджваў лістоўкі па гораду. Яму дазволілі прымаць удзел у рабоце падпольнай групы “Таццяна”. Аднойчы, падчас чарговага задання, яго забралі паліцаі і адправілі Ў Астрашыцкі гарадок. Там яго жорстка катавалі, аблілі халоднай вадой і трымалі на марозе 2 гадзіны. Потым месяц у камеры кармілі вельмі салёнай баландой і не давалі вады. І, дарэчы, знясіленага павялі на расстрэл. Марату выпадкова пашанцавала: ён на некалькі хвілін застаўся адзін, і гэтага хапіла, каб уцячы ад фашыста, які вёў яго на расстрэл. Некалькі дзён ён ішоў да сваіх, абмарожаны, знясілены, але дайшоў і назбіраў па дарозе шмат звестак для падпольшчыкаў.


Юра Жданко

З’яўляецца самым юным камсамольцам, якому споўнілася толькі 11 год. Быў у партызанскім атрадзе разведчыкам. Яго называлі сынам палка. Шмат разоў здабываў для партызан каштоўныя звесткі. Дапамагаў мініраваць масты. Зімой 1942 года Юра быў накіраваны ў адну з вёсак Смаленскай вобласці. Яго пасялілі ў доме, дзе пражываў нямецкі афіцэр. Хлопец павінен быў дабыць у варожага афіцэра сакрэтныя дакументы з планам знішчэння партызанскага атрада. Юра выдатна выканаў аперацыю і вярнуўся ў атрад. За мужнасць і адвагу Юра Жданко ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “За адвагу”. У музеі гісторыі ВАВ у Мінску захаваўся яго камсамольскі білет.


Саша Ульянаў

Юны 11-гадовы партызан атрада “Камуніст” брыгады імя М.А.Шчорса, удзельнік шматлікіх рызыкоўных аперацый. Неаднаразова збіраў для партызан неабходныя звесткі, прымаў удзел у засадах, пускаў пад адхон варожыя цягнікі. Падчас чарговай партызанскай аперацыі апынуўся ў тыле ворага, але не разгубіўся і кінуў у варожыя акопы 5 гранат. У гэтым баі Саша быў паранены.

Ён узнагароджаны шматлікімі ардэнамі і медалямі. Але ордэн Чырвонай зоркі і медаль “Партызану Айчыннай вайны 1 ступені”лічыў самымі дарагімі.


Алег Сямёнаў

13-гадовы Алег сустрэў вайну ў Мінску. Як і яго аднагодкі, распаўсюджваў лістоўкі, перадаваў запіскі. Потым у 1943 годзе ён стаў падрыўніком партызанскага атрада імя Будзёнага. Трохі пазней стаў разведчыкам. Шмат разоў ён прыносіў з Мінска каштоўныя звесткі аб планах немцаў, аб абаронных збудаваннях фашыстаў, якія ўзводзяцца.

За гады вайны шмат узнагарод было ў Алега, але медаль “Партызану Айчыннай вайны 1 ступені” лічыў самай дарагой.


Ціхан Баран

Маленькі Ціхан вельмі ганарыўся тым, што яго прынялі ў піянеры і павязалі чырвоны гальштук. Здаецца, ніколі б яго не здымаў бы. Але летам сорак першага за гэта можна было паплаціцца жыццём. На Брэстчыну спусцілася ноч фашысцкай акупацыі. Дзевяцігадовы піянер памагаў разносіць сярод мясцовых жыхароў лістоўкі са словамі праўды і прызыва да барацьбы з акупантамі, якія друкаваліся ў падпольнай друкарні. Калі ў 1943 годзе фашысты разграмілі друкарню, Ціхан пайшоў у лес і стаў партызанам атрада імя С.М.Кірава брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Аднойчы, калі Ціхан наведаўся ў родную вёску да маці, з’явіліся акупанты, хлопчыка жорстка збілі. Ён цяжка захварэў і застаўся ў вёсцы. 22 студзеня 1944 года ў вёску зноў награнулі карацелі. Жыхароў расстралялі, а маленькага Ціхана заставілі паказаць дарогу да партызанскай стаянкі. “Ніколі гэтаму не бываць!”, - рашыў беларускі піянер і завёў гітлераўцаў не да партызан, а ў топкія балоты. Азвярэлыя фашысты забілі юнага патрыёта, які паўтарыў легендарны подзвіг Івана Сусаніна.


3 раздзел

Апошнія сведкі вогненных вёсак. Трэці раздзел нашай выставы прысвечаны маленькім сведкам спаленых вёсак Беларусі.

У сэрцы адгукаўся болем

дзіцячы плач.

У небе над панурым полем

кружыў крумкач …

Журботны попел, над каторым

агонь жыве …

Гарыць сяло за сінім борам

і сэрца рве!..

В.Тарас

Жыхары больш за 9000 спаленых вёсак, 628 з якіх былі знішчаны разам з людзьмі, маюць што сказаць свету.

Апошнія сведкі вогненных вёсак, цудам ацалелыя хлапчукі і дзяўчынкі, жывуць па ўсёй Беларусі. Боль, гнеў, недаўменне так і засталіся жыць у іх душах.

У Хатыні – могільнік звыш 600 беларускіх вёсак. І гэта далёка не ўсе тыя вёскі, куды фашысты прыходзілі, прыязджалі, каб вынішчыць, спаліць усіх – ад старога да дзіцяці. У 4885 вёсках карнікі спецыяльна забівалі людзей. Па далёка не поўных падліках, больш за 300000 мірных жыхароў было спалена жывымі, забіта, замучана. І большая колькасць сярод іх – гэта дзеці. 4315 вёсак было спалена без жыхароў.

Хатынь. 22 сакавіка 1943 года тут адбылася жудасная трагедыя. Гэта быў панядзелак. Немцы ачапілі ўсю вёску і пачалі выцягваць з хат усіх жыхароў: і малых, і старых, і нават хворых. Пагналі людзей на край сяла да велізарнага старога гумна Туманскага (жыхара вёскі). Гналі людзей басанож, па лужынах, па снезе. Страшнае шэсце цягнулася да гумна. Потым немцы зачынілі дзверы, аблілі заднюю сцяну бензінам і падпалілі. калі загарэўся саламяны дах і на галовы пасыпаліся іскры, людзі зразумелі, што іх паляць жывімі. Увесь дзень і ўсю ноч гарэла Хатынь, і яшчэ доўга гарэла, пакуль адзін попел не застаўся ад костачак людскіх.

7-гадовы Віця Жалабковіч, 12-гадовы Антосік Бараноўскі, 13-гадовы Вова Яскевіч, 12-гадовы Саша Жалабковіч, Соня Яскевіч засталіся сведкамі гэтага жаху.

Віцю Жалабковічу пашанцавала выбрацца з гумна. Ён разам з мамай праскочыў у дзірку, калі затрашчалі вароты гумна. Маці немцы забілі, а Віця быў паранены ў руку. Маці сваім целам закрыла хлопчыка, і так ён ляжаў і не варушыўся, слухаючы стрэлы, крыкі, трэск агню.

Сашу Жалабковіча бацька адправіў на кані ў вёску Замосце да цёткі, калі ўбачыў карнікаў. Так хлопчыку пашанцавала ацалець.

Толя Бараноўскі быў паранены ў абедзве нагі, калі збягаў з вогненнага пекла. Але ён знайшоў сілы адпаўсці ў гурбу снегу, дзе яго потым знайшлі жыхары блізлеглай вёскі.

Вове Яскевічу пашанцавала больш за астатніх. Ён, калі ўбачыў, што немцы заганяюць жыхароў вёскі ў гумно, не разгубіўся і пабег праз агароды. Немцы стралялі, але кулі не дасягнулі хлопчыка. Ён трапіў у яму, у якой хатынцы хавалі на зіму бульбу, і так застаўся жывы.

А дала прытулак усім гэтым ацалелым дзеткам Юлія Антонаўна Красоўская, што жыла на хутары паблізу Хатыні. І калі Беларусь была вызвалена, усе яны сустрэліся ў дзіцячым доме ў Плешчаніцах.

Беларускія хатыні – гэта нешта настолькі жудаснае, якое нам цяжка да канца ўсвядоміць і адчуць. Велізарнымі дзіцячымі ахвярамі заплаціў беларускі народ за тое, каб іншыя дзеці, іншых народаў не зазналі тысяч сваіх Хатыняў.

Пра гэта нема крычыць рэзкая, цёмная фігура старога з такім каменным і такім мяккім целам мёртвага хлапчука, пра гэта крычаць назвы былых вёсак на страшным “могільніку вёсак” – адзіным на ўсёй Зямлі.

Дзеці вайны … Пэўна няма ва ўсёй моўнай спадчыне такіх слоў, каб суцешыць іх. Няма ў свеце такіх лекаў, каб загаіць усе іхнія раны. Бо яны не толькі на целе: іх раны на сэрцы і ў душы, глыбокія і пякучыя, як не залечвай – заўсёды крывавяць.


4 раздзел

Памяць сэрца і дзяцінства – так называецца 4-ты раздзел нашай выставы. У ім прадстаўлены ўспаміны нашых беларускіх пісьменнікаў – былых дзяцей вайны. Гэта Ніл Гілевіч, Алена Кобец-Філімонава, Валянцін Тарас. Аб вайне яны ведаюць не па аповядах і кінастужках. Яны самі бачылі і прымалі ўдзел у гэтай вайне.

Адчуйце, як пакутуюць сэрцы і душы ў гэтых людзей…

Адгрукацеля вайна, адышла ў гісторыю, але толькі не для іх … Ім ужо ніколі не вырвацца з яе жорсткіх абдымкаў. Яна будзе прыходзіць да іх у снах, ва ўспамінах. Яны зноў і зноў будуць перажываць тыя бязлітасныя часіны. Яны змаглі зжыцца са сваім страшэнным болем па згубленым дзяцінстве, нягледзячы ні на што, здолелі рэалізаваць сябе ў мірным жыцці.


Не дажылі да 65-годдзя Перамогі:


  • Анатоль Грачаннікаў (1938-1991);

- Уладзімір Караткевіч (1930-1994);

- Яўген Крупенька (1936-1990);

- Еўдакія Лось (1929-1977);

- Пятрусь Макаль (1932-1996);

- Яраслаў Пархута (1930-1996);

- Барыс Сачанка (1936-1995);

- Пятро Сушко (1937-1996);

- Нэлі Тулупава (1938-2001);

- Лявон Шырын (1930-1994);

- Мікола Янчанка (1931-2000).


5 раздзел

5500 дзяцей Беларусі змагаліся ў якасці сыноў палкоў, былі партызанамі, падпольшчыкамі, санітарамі, падрыўнікамі, сувязнымі. Яны не падлягалі прызыву па ўзросту, але змагаліся за Перамогу разам з дарослымі. Аб подзвігах юных удзельнікаў вайны гавораць назвы вуліц, дошкі памяці, помнікі ў розных гарадах і вёсках Беларусі. Аб гэтым расказвае 5-ты раздзел нашай выставы.

Коля Гойшык (1927 – 1944)

Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей, Коля падчас чарговай баявой аперацыі кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі і зброяй. партызаны не мелі магчымасці замініраваць рэйкі, бо варожая ахова была ў той дзень вельмі моцнай. Яго імем названы вуліцы ў Ганцавічах, Івацэвічах, Мінску. У вёсцы Міханавічы стаіць помнік на месцы яго гібелі.

Марат Казей (1929 – 1944)

Юны партызан, Герой Савецкага Саюза загінуў у баі з фашысцкімі карнікамі. У яго гонар названы вуліцы ў гарадах: Мінск, Баранавічы, Вілейка, Гомель, дзяржынск, Жлобін, Магілёў, Маладзечна, Орша, Полацк, Паставы і ў многіх гарадскіх пасёлках. У Мінску і на радзіме героя (вёска Станькава Мінскай вобласці) стаяць помнікі Марату.

Марат Казлоў (1930 – 1942)

11-гадовы ўдзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Быхаўскага раёна. Падчас разведкі варожага гарнізона ў вёсцы Кузькавічы быў захоплены і жорстка замучаны фашыстамі. У памяць аб ім у горадзе Быхаве названа вуліца і ўзведзены помнік.

Пётр Купрыянаў (1926 – 1944)

Юны патрыёт паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава. У яго гонар названы вуліцы ў Мінску, Полацку, Слуцку, Смалявічах, Жодзіне, Вілейцы. На яго радзіме ў Жодзіна ёсць бюст героя і ў яго гонар адчынены музей баявой славы.

Ніна Мяжэнная (1926 – 1942)

15-гадовая ўдзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Асіповіцкага раёна. У час чарговай вылазкі была захоплена акупантамі і пасля катаванняў расстраляна. Яе імя носіць вуліца ў гарадскім пасёлку Гарадзянка.

Віця Сітніца (1927-1944)

Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў з немцамі і тэхнікай. Калі пайшоў наведваць захварэўшую матулю, сутыкнуўся з немцамі. Быў паранены і трапіў у палон. Падчас катаванняў не выдаў месца знаходжання партызанскага атрада. Быў расстраляны фашыстамі. Яго імя носіць школа на радзіме героя (вёска Курыцічы).

Днём і ноччу, у буру і ясную пагоду ганарова плывуць па марах і акеанах савецкія караблі – вялікасныя помнікі піянерам-героям: Марату Казею, Віцю Сітніца, Бору Царыкаву, Зіне Партновай, Валодзю Шчэрбацэвічу, Грышу Падабедаву, Антону Губараву, Васю Стаброўскаму, Ваню Кавалёыу, Тані Карпінскай, Валі Куракінай, Пецю Каваленка, Марату Казлову, Пецю Шыцікаву, Нюры Кіжаватавай.

Дзеці вайны – гарачая, балючая, гнеўная праўда і памяць Беларусі. Ніколі не згасне памяць аб тых, хто аддаў сваё маладое жыццё, каб мы маглі сёння збіраць кветкі, любавацца прасторамі роднага краю, вывучаць яго багацці.

Мусіць, ні ў адной з войнаў мінулага не выпала такога цяжкага і гераічнага лёсу дзецям, большасць з якіх, не прымаючы непасрэднага баявога ўдзелу, тым не менш змагаліся не на жыццё, а на смерць за вызваленне. І гэта свабода была адваявана, але плата за яе ў дзяцячых ахвярах аказалася такой вялікай, што мы не маем права забыць пра гэта ні сёння, ні калі-небудзь у будучым.


Страціла Радзіма мая

столькі сыноў,

Колькі ў лесе дубкоў,

столькі дачок,

Колькі ў небе аблок,

столькі дзетак,

Колькі ў лузе кветак.

Праліла ў вайну Беларусь

столькі слёз,

Колькі ў полі рос…

А.Грачанікаў


Што можна пачытаць аб байцах

батальёна беларускіх арлят:


1. Агняцвет, Э. Выратаваны сцяг. – Мн., 1972

2. Василевская, Г. рисунок на снегу. – Мн., 1972

3. Гелер, М. Як крылы дзівоснай птушкі. – Мн., 1972

4. Дорофеенко, Н. Юные герои Витебщины. – Мн., 1980

5. Лукін, В. дзяжурны станцыі Радасная, - Мн., 1976

6. Махнач, А. Дзеці крэпасці. – Мн., 1973

7. Марозаў, В. “Як чуеш мяне, “Буравеснік”?” – Мн., 1970

8. Морозов, В. В разведку шёл мальчишка. – Мн., 1965

9. Морозов, В. Им было по четырнадцать. – Мн., 1970

10. Морозов, В. Трое самых юных. – Мн., 1974

11. Морозов, В. Володин фронт. – М., 1975

12. Пашкевич, В. Над рекой Березиной. – Мн., 1974

13. Пионеры-герои. Сборник. – Мн., 1972

14. Дончик, В. По сигналу тревоги. Сборник. – Мн., 1974

15. Слаўковіч, Д. Сцежкаю мужных. – Мн., 1970

16. Солодов, А. Девочка с косичками. – М., 1975

17. Ткачоў, М. Небяспека побач. – Мн., 1972

18. Туричин, И. Недремлющий лес. – Мн., 1962

19. Шушкевіч, С. Апавяданні пра Марата Казея. – Мн., 1963

20. Шымук, В. Сын каваля. – Мн., 1970






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconГероямі не нараджаюцца, імі становяцца
Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты,...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconВедаю, што "…апошнія будуць першымі"
Пятра ў Рыме ў свята Звеставання. І з гэтага часу распачынаецца трыумф Яе Беззаганнага Сэрца. Свет змяняецца. Шматлікія народы паварочваюцца...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў icon2. Калі на беларускай зямлі з'явіліся курганы? Калі на беларускай зямлі з'явіліся курганы ?
Во второй половине 1-го тысячелетия от Рождества Христова наш край начали заселять славянские племена, что привело к славянизации...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconНадзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка
У год кнігіи мы звяртаемся да вас, як вядомага чалавека ў нашым горадзе, з просьбай адказаць на некалькі пытанняў

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconПершабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Беларусі каля вёсак Клеявічы І абідавічы. Каля 40 – 10 тыс гадоў назад на тэрыторыі Беларусі з’явіліся людзі сучаснага фізічнага...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconПершабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Беларусі каля вёсак Клеявічы І абідавічы. Каля 40 – 10 тыс гадоў назад на тэрыторыі Беларусі з’явіліся людзі сучаснага фізічнага...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconПраект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта
За апошнія пяць з паловай тысяч гадоў на Зямлі адбылося каля 15 тысяч войнаў (у сярэднім 2-3 у год), у ходзе якіх загінула больш...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconУладзімір Караткевіч Дзікае паляванне караля Стаха Аповесць
Беларэцкі, чалавек дзевяноста шасці год. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconЖыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха*
Быў ён з калена Давойнаў, з клана Мячоў, а якога герба за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было замак-развалюха, некалькі...

Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў iconЯнка Сіпакоў. Прамова ў Ляўках
Янкі Купалы І якуба Коласа. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка