Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання "Адпачынак у вёсцы" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым




НазваАд імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання "Адпачынак у вёсцы" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым
старонка4/8
Дата канвертавання23.02.2013
Памер0.72 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8

Жур і тэпэр варат. Ніколы овсяныі крупы намочвалы, а тэпэр овсяны хлопья, пуўкіла, ну пачку на трохлітровы слой, суткі постоіть, і тую воду злыты, да варыты покі оно закыпыть, і получается білы кісіль такы, хто прысолодвае, а так получается кісленькі, то кому смакуе, а некоторы кажуть, шо нэ надто смачны, він полезны, чысты продукт такі о, не тое, шоб надто смачны, а в Мотолі есть так шо змалку маты варыла, а пожылыі люды, то і тэпэр варать, колы схочэться ім.

Клёцкі варылі не з мукі, да з картошкі. Натэрты картоплі да отжаты, да цыбулі стэрты да добавыты, да у молокові одварвалы, бы суп молочны с клёцкамы, а можна шчэ выняты да обжарыты у оліях, да так йылы. Кашу бабку с картошкі, вельмі укусно, як у пячі пэчэтся, вельмі хвайная. 3 гарбуза кашу варылы тожэ у печке, пшэно добовлялы. Іногда маты моя тожэ частовато варыла, муку добавляла. Каша гарбузова говорылы. Прысыпану кашу робылы, тоды вельмы любылы капусту,як квашэна капуста, да упэчэна, шчэ як грыбка укінэш, ну і конешно, як кусок рэбрынкі ўкінэмо туда. А кашу прысыпану – это як капусты зварымо, вэльмі смачно йісты кашу прысыпану с капустой, ну об’еденіе було. Варыцца картошка, одноврэменно промываеш кіпчятком пшэно, нэ надто вэльмі мніго, потовчэш тую картошку і добавляеш туда пшэна немного, і жыру добавіш, і у печку усадіш, она так упрівае, укусна, она і с молоком укусна, а іменно с капустой, надто смачно, мы так усе врэмя с капустой йілы.

Кашы варылы, суп молочны варылы, я і тэпэр часто суп молочны вару, с крупамы. 3 молока сыры робылы на Масляну нэділю, да ужэ творог, я по-старому роблю. Молоко скісло, його у печку ставіш, оно оттопытся, да у такі кідунэк мы зовэм, да поставымо, робыцца сыроватт, да такі смачны. Сыры робляць, улываеш, розмішваеш, у клінок такі сшыты, откінэш, немножко солі і соды, чуть масла і яець, да на гарачу баню, помішваеш, ну а потом ужэ скачваеш форму яку хочаш. М’ясо солылы, і сало, і полэндвіцы, свекор казал у 1965 році на косовіцу сала не було, косыв бэз сала. Колькі там було того сала. Алэ солылы да варылы.

Пілы компоты, травы варылы, жур, то малыны пруткы, то з вішні пруткы варылы, з мэду куццю робылы як покойнік, на помынкы, мэд з водой, да хліб туды вкідалы, тэпэр ужэ з рысу робляць, як тэпэр батюшка новы, то тэпэр з рысу нэсуть, а то носылы в бутылках з мэду, квас з яблык робылы бы віно получався, маты моя робыла на вэсілля, то яблыка намочвала, да добавляла сахар, да воно пэрэробыть, такіе сухіе яблыкі, сушку, добавляла кроха дрожжэй, з яблык робыла. Колы мніго сушку сушылы, я робыла на компоты, тэпэр то нэ роблять. Моль так нападала, шо нэвозможно, ну я то вышла з положэнія, во флягі, всегда сушка есть, нэ надто мніго, але есть. I вішні сушать, і ягоды. 3 смородіны роблять віно, і з вінограду. 7 кілограм вінограду, 7 літров воды і 7 сахару і воно стоітть, рукавіцу натягають, пока повная, як осядэ, то тоді вжэ процідівае, кроха цукру добавыть, коб смачнійшэ було (частуе хатнім віном). I самогонку гналы із зэрна, картошку добавлялы, потовчэш, да муку, да воду, коб таке було нэ надто густэ, кіпятку, розвэдэш і парыться, у чугунах, потому парнікі, потом трубка і охлажденіе.

На хрэстіны варылы кашу пшону, обязацельно, як дарать, то поставять кашу і дарать на кашу, бы конэць. На помынкі обязацельно коб була капуста, каша і компот. Это обязательно. I шчас тожэ. Як піст, то поснэ, і пірогы посны, бо і пірогы всэгда на помінкі пэклы ніколы, а тэпэр у рэсторанах роблять. Начынають с кутті, ставлять усэ, з молітвы, і вэсілле гэтак само, хотя бы ‘Отчэ наш” чытають, а на поміті то псалтір чытають. Вып’ють тры разы, кому і хватыть, хто і більш выпівае, огранічэніе нэмае.Як выходять то помолылыся, да мінуту молчанія, да выходять, от допусцім як раньшэ умрэ да поховають, да клалы на лаву або на діван, то трэба было старійшэму на тым місті шо покойнік лэжав пэрэспаты. Хто з родственніков ложытся старійшы.

В піст капусту з грыбамі зварать чы суп з грыбамі зварать то на первое, а картошку звараць, поріжуть луку да оліі помакають, да компоту поп’ють, всэ. Со льну шчэ робылы масло, такі прывкус другі. Ранійшэ я то нэ любыла, запах другі, а тэпэр люблю, тэпэр йім, капусту да огурка, да оліі в пост. Грыбы сушылы (прыносіць капусту,масло, хлеб, частуе). Капуста наразаецца свіжая, морковка сыплецца, часнік насыпаецца, красны пэрэць учора ввэчэрі зробыла. Два літры воды, стакан сахару всыпаеш, 4 ложкі солі всыпаеш і стакан уксусу яблочного. Я нэ надто люблю кіслэ, да стакан масла растітельного, да і капуста.

Запісана ад Шыкалай Марыі Якаўлеўны 1947 г.н. 13.07.2009


Усе самі раней рабілі – ткалі скацерці, пралі, шылі кажухі, вышывалі узоры на палаценцах, вязалі. На агародзе вырошчвалі картоплю, акроп, агуркі, цыбулю, буракі, капусту. Сваі былі слівы, грушы, смародзіна, клубніка, маліна.

Хлеб пякла старэйшая жанчына. Печ растаплівалі сасновымі дровамі, радзей – бярозавымі. Цеста замешвалі у дзяжы (хлебка), асобныя часткі якой былі зроблены з дуба і сасны. Малако налівалі ў міску, дадавалі маргарын, сахар, соль і муку. Замешваецца рукамі і стаіт 4-5 часоў. Цеста клалі на лапату, на якую маглі пакласьці капусны ліст, ці проста пасыпаць мукой. Форма хлеба – круглы. Без узора. На святы упрыгожвалі хлеб: з цеста вылеплялі “ёлачку”, “крестік”, “цветочек”. Трапезу пачыналі з хлеба. 3 рэшткаў цеста рабілі “лемешэкі” – маленькія круглыя хлябкі, якія елі па дарозе на работу. Для малых дзяцей выжоўвалі кавалачак хлеба, ўкручвалі ў чыстую анучку і саладзілі – так атрымоўвалася сваеасаблівая соска.

Перад Пасхай пасціліся і елі постныя стравы: куццю. Гатавалі сыр, тварог, масла, халадзец, лапшу (локшу), крутік, зацірку кілбасу, яйкі (фарбавалі цыбуляй). На хлеб клалі вышытыя дарожкі. На Коляды варылі халадзец. За 1-2 нядзелі елі куццю – вада з мёдам. На Міхайла звычыйна былі боршч, постная каша, кісель ці кампот.

Елі картошку ў мундзірах. Квасілі агурцы і капусту ў бальшых бочках. Рабілі суп-крупнік, зацірку з мукі. Клёцкі варылі з картошкі. Грэцкую кашу варылі з нявыжараннага зерня. Варылі бабовы суп, крупнік, зацірку. Варылі кашу з макам. Кашы варылі з проса, пшана.

Рабілі кіўбасу: рэзалі мяса, сала…усё гэта стаіць….потым запіхваецца ў кішку. Салілі мяса – і у “дышку”. Сала, мяса – пад замок (хавалі ад дзяцей). У суп дадавалі мяса качкі, гуся, радзей курыцы.

Рыбу жарылі і рабілі з яе уху. Казалі: “Дэ крыга плыве і адстане на вясне і адстане на месце – там многа будзе рыбы”. Грыбы сушылі, дадаваліў боршч, вымочвалі груздзі, 4 дня мачылі. Збіралі: краснюкі, белыя грыбы, бабкі, лісічкі, маслячкі, паддубнікі, баравікі.

Гарэлку варылі пасля вайны з зярна, мукі (гаршкі з брагай ставілі на прыпечак на 4-5 дзён). Квас рабілі з жытняй мукі, буракоў. Мядухі ня ведалі.

За сталом сядзелі ўсе разам. Бацька (хазяін) сядзеў “ў галаве” стала. Кожны еў з асабістай глінянай міскі, кружак не было. Порцыі былі амаль аднолькавыя.

Елі моўчкі.

Запісана ад Хала Лідзіі Якаўлеўны 1929 г.н. 04.07.2009


Ныколы кудэлі пралы, вырошчвалі картошку, пшаніцу, жыто, лён – рвалы, обывалы семенна, у річцы адмокне – церлы, трэпалы, потом пралы, ткалы, бэлылы.

На хліб цеста замешвалі ў дзіжы – така драўляна, кругла. У дзіжу вады, крохі мукі…, укісне – расчыняем, узойдзе – у піч. Цеста мясілі кулакамі, рабілі круглыя боханы. Печ тапілі рознымі дровамі. Пеклі 1,5 – 2 часа. На пірагі спарвалі малако, 2-3 яічак, маргарыну 100-200 гр., пасоліш – і ў печ на бляху на 1 час. Пяклі бліны: кіслае малако, дрожжы – росчыныш, посолыш, троху сахару (а раней не было) – і пячэш маленькія бліны.

Каравай пеклі 2 часа, упрыгожвалі шышкамі “з яблынай і грушай”. Спечаны каравай вынасалі ў камору (пеклі ў суботу). Калі ехалі да маладэі бралі каравай, на якім было 5 шышак.

Клёцкі – картошкі патрэш ды пакачаеш, яйцэ ўб’еш, накачаеш камочкаў ды кідаеш у ваду. Паджарвалі на скавародке ці засмачвалі, потым елі, маглі з салам. Варэнікі: яйца ўб’еш, пасоліш, мука, сода. Рабілі з картошкай чы з ягадамі Ніколі з мясам не варылі – не было машынкі.

Вырошчвалі авёс. Кісель варыла бабка. Кашу варылі на вадзе, елі з салам. Суп малочны (кожнага дня, варылі ў гаршках). Кашы з ячменя і проса. Крупнік (мяса, картошка, крупа – у печ).

Тварог рабілі – малако скісне – у кідун, калі сцячэ – смятанай разводзіш і еш з картошкай. Ляжаў у сыроватцы ў каморы. Сыр ніколі раней не варылі. Мая маці не рабіла. Салодкае малако закіпала, кідалі тварог, – кіслаты лімоннай, солі. Закіпіць – іў кідун, каб сцыдзіць, клалі на дошчачку пад камень. Масла рабілі. Сметана, сабраная з малака, збівалася ў быйке. Сыроватку вылівалі свінням.

Запраўлялі мяса (календра, крып, цыбуля, часнык). Мяса абмазвалі цістам – і ўпякалі ў пічы (3 часа).Катлеты з мяса нэ робылы.Холоднік – гаршочак – мяса, вады. Пасоліш – і ў піч. Потым – вымеш, заправіш: часныку, перцу. Косці адкінеш, парэжаш мяса на кусочкі – разложаш па місках, зальеш юшкай – захолонэ…. Сала салілі з календрай, якую малолі ў ступе. Хранілі ў дзіжы. Каўбаса –поріжаш мяса, заправіш (календра, крып, часнок), кішку памыеш і нацягнеш на кальцо з дроту і ў піч. Захоўвалі ў каморы. Бліны з кроў’ю – малолі грэчку на муку. Замешвалі муку з кроў’ю кабана – пяклі бліны. Баба рабіла – але я не ела… Мяса кур, гусей тушылі: на кускі, управіш – іў піч. Рыба. Фаршыравалі шчуку: кожу здзярэш, мяса убярэш – у мясярубку трохі хліба білого, заправіш, умісіш – у кожу напхаеш. Потым у каструлю – морквы, цыбулі з лупінамі, лаўровы ліст, і варыш 1,5 часы. Рыбныя катлеты (шчукі,ленькі, акуні). Рабілі з плыткоў. Галаву, перы, хвост – паадкідаю і на мясарубку. Потым заправіш, дабавіш білы хліб і яечка.

На уху рыбы, морквы, цыбулі, лісту лаўровага – закідваеш ў ваду і варыш. Які рыбы: більшы – час, меньшы – меньш часа. Грыбы збыралы – білы, краснюкі, бабкі (націск на апошні склад), лісічкі, маслякі. Сушылі над печкай, варылі суп Зімой варылі капусту (квашаную) з сушанымі грыбамі.

Капусту салілы, запраўлялы: крып, календра, часнік. Гуркі. Памідоры. Салілі ў бочцы. Соль была ў мяшэчку на дне (каб не перасаліць), залівалі вадой і налівалі 100 г. самагонкі. Памідоры маглі саліць разам з агуркамі.

Самагонку гналы. Мочыш жыта – яно парастэ, сушыш – меліш на муку, картошкі наварыш, мукі насыплеш – ўсё змяшаеш і таўчэш. Сыплешў бочку з дражжамі і варэннем ці сахарам. Гналі ў 2 чыгунках.

Настойкі рабілі. Зварыш ягады, процыдзіш, у ваду – сахар. Калі дабавіш дрожжы – будзе брага (галава можа балець). Сок бярозавы лілы ў бочку, кідалі жаранага ячменю…..скісаў…пілы.

Запісана ад Сергейчук Соф’і Ігнацеўны 1934 г.н. 06.07.2005


Хлеб ржаны пяклі так: дабовым мукі, воды, потым заколотвалі (замешвалі), кідалі закваску рэдзенькую. Рабілі рошчыны: астаўлялі кавалачак цеста у дзіжы і наступны раз пяклі хлеб з гэтага кавалачка. Дрошчэй тады не было. Рашчынялі на ноч. Ноччу закваска ўкісала. Урана мясылі кулакамі.

Замішвалі у дзіжы яка робылася з дрэва: одна дубова, одна соснова дошчачка. У хаце яна знаходзілася каля печы, бо павінна было быць цяпло, не холадна, але нв жарка. Дзіжу можна было пазычаць, але у той час яна была у кожнай хаце. У ніякіх абрадах і святах яна больш не выкарыстоўвалася, у час вяселля у Мотыле дзіўчыну на дзіжу не садзілі. Діжу мыць нельзя еслі вымаешь то хліб ужо будзе неудачны. По бокам отсавалось цісто, яно засыхае, посля рашчыняешь, яно там размаквае і смачны хліб палучаеца, укусны.

У абед усходыць, потым клалі на лопаты. На лопату клалі хрыновы ліст дубовы ліст, капусны. Перад гэтым іх сушылі. Калі не было лістоў, то лопату посыпалі отрубямі, бо хлеб ставілі на горачы кірпіч і ён мог прыстаць. Вельмі смачнымі былі скрынкі хлеба, калі ён стаяў на хрыновым лісце. Матуля казала (Мацукевіч Ліда), каб я трымала лопату, а сама мокрымі рукамі фармавала боханку хлеба. Боханка была круглая. Выпякалі 4,5,6 боханок, у залежнасці ад памераў сам’і.

Лопату захоўвалі абавязкова ў хаце каля печы, дзе захоўваліся вілкі, маглі выносіць у камору і ў сені. Бляхі з’явіліся пасля вайны. I тады пачалі пячы хлеб у бляхах. Яны былі пакупныя.

Хлеб пякла хазяйка. Яна была у чыстым адзенні, напрыклад, у льняной сарочцы. Таксама павінна была быць у добрым настроі.

На першай боханцы крыжа не рабілі, только перад засоўваннем у печ яго перахрышчвалі.

Калі саджалі цестаў печ, на ей маглі спаць дзеці.

Печ прапальвалі любымі дровамі, абавязкова яны павінны былі быць сухімі. Вымяталі печ памялом. Яно захоўвалася каля печы.

Ці гатовы хлеб ведалі па часах. Хлеб садыць у печы два часы.

Хлеб вынімалі куцубой, клалі яго на стыл на льняную скацерць. Хлеб захоўваўся дзе папала: у каморы, хаце, сінях. Верхнюю скарынку змочвалі вадой, каб яна была мягчэйшай.

Хліб – гэта святое, да яго адносіліся с павагай. Калі хліб упаў на падлогу гэта гріх, яго заўседы падымалі і перахрэшчвалі, і на дзяцей за дрэннае адношанне да хлеба крычалі.

3 рэшткаў цеста выпякалі курыжку маленкі бохунчык. Яго мог з’есці любы член сям’і, не абавязкова дзеці.

Хлебнай лопатай абносілі адзін раз будынак, калі ен гарэў.

Заўседы пяклі пірагі. Наколотвалі вады і мукі да дрошчаў улівалі. Як сышла, замісіла, гушчэў, тэпліньку воду ў міску зоколатыла, каб густавата было. На 3 літры 200 грам дрошчаў. Выраблялі рогалікі, птычкі, сінічкі.

3 аўсянай мукі рабілі кісель. Авёс малолі на млыне. Млын пабудаваў Мацукевіч Аляксандр Зіновьевіч – мой гаспадар (сказала Мацукевіч Ліда). I з гэтай мукі рабілі кісель.

Тоўчаная картошка – гэта камы.

Саладухі не было, была сыта. Размешвалі воду з медам. Гэта бралі з сабою на поле.

Куццю рабілі на діды.

З мукі рабілі клецкі, натру картоплі, калі дабаўлю мукі.

На хрэсьбіны гатавалі капусту, просяную кашу і пяклі пірагі, рогалікі.

Кульбеда: картоплевая каша – цертая, як дранікі. А нету картоплі наварыць прысыпанку: картаплевая каша, прысапаная верху крупой, з маслам то картошкі наварыць, счытай там муку ложка. I крупу.

Елі або просяную, або картаплевую, або начысцяць картошкі ды там сало, мясо, крошка, тушона картошка. А ўжо на трэцця кампот сушылі. Сушылі сушку. Гэта яблыко і груша, таксама сушылі вішні, слівы, чарніку, брусніку. Варэння, навогул, не варылі, бо не было сахару.

Тры разы у дзень елі. А утром то картошка і суп. Ніколі ліпш піталіся. Картошка з агурцамі ці кіслаю капустаю ілі з расолам агурэчнім. А в обеде супу не было. Увечары суп і картошка.

Калі забілі свінню мясо в адну дежу, сало у другую. Сало ілі то с картоплямі, то с хлібом, то на скавародку нарыжыш шведы. А чаму шведы не ведаю. Гэта кусочак сала, а у соседніх дярэўнях шкварка. А расолу наясіся і ніякіх кампотаў. Ніякіх водаў ніхто не панімаў. А як ужо соленых агуркоў наясіся, то цэлы дзень воду п’ешь з калодзежа.

Мацукевіч: холоднык готовалі так: косці хорошіе, не то шо б голыя ўсі, каб з мяском. На дваро расколяць, яшчэ лапы, хвост, ушы, галава. I гэта накладзешь пол кастрюлі. Поліваеш вадой. Накрыло і ў піч на ноч. Яно кіпіць. Дабаўлялі ўсякае, шо было.

3 унутранесцей жывелы готовылі: вараць, тушаць, ды каўбас наробляць. Называлася “печанёва”: абвараць печань і сэрдца, і легкія, ды змэлюць, ды начыньваюць у кішку тоўстую і запякаюць. Кроў сама я не піла, але былі такія, шо былі. Інагда кроў дабаўлялі ў печаневу каўбасу.

Хатнюю птушку зрубалі ды у боршч, у суп, а ці якіх дікіх звяроў не пападалася есці.
Рыбу елі участую. Нажараць ці патушаць. Я то не тушыла. Лавілі і карасей, і акуней, і шчупакоў. Рыбу насоляць, робылі холоднык з головы, калі вялікая, жырная рыба, то робылі уху: головы і рыбу укідвалі ў каструлю і варылі такі суп, дабаўлялі цыбулю, картошку. Рыбу засольвалі ў банках.
Білыя грыбы надта смачныя. Калі повылазяць – тады больш ужывалі грыбы.
Піва не варылі. Квасу зробляць. Гарылка была сівоватага колеру. Яе робілі так: мука поросяная, намылятая, ды запараць кіпятком, потом падхолодваюць, ды у бочку ці якая посудзіна, каб халодная была. Дросчы разводзяць туды. Яна стаіць і работае, а паслі, калі на тры пальцы асела, а зверху водыца, можна гнаты. Хранілі гарылку ў якой попала посудзі. Самі не робылі ніякія настойкі і наліўкі гэта зарас. Яшчэ робілі квас, яго робілі з хлебных скарынак. Паспускаюць бярозавы сок, ен быў сырым. Кляновы сок, і той і той быў смачны. У бярозавы і кляновы сок нічога не дабаўлялі. Ну і кампот робілі з вішэнь, слівок.
1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconСацыяльна-эканамічнае развіццё сельскіх тэрыторый на падставе традыцый І культурнай спадчыны
Рэалізуецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза І фонда “Еўразія”, прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады...

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconСтатут Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconПалажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «віт»
Афіцыйным геральдычным сімвалам Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцау «віт» з'яўляеца эмблема, выкананая...

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconЗварот Сакратарыята Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" з нагоды перайменавання вуліц І праспектаў г. Мінска
Вялікай Перамогі без грамадскага абмеркавання кіраўніцтвам краіны прынятае беспрэцэдэнтнае рашэнне аб перайменаванні галоўных магістраляў...

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconПалажэнне аб архіве Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "віт"
Дакументы Грамадскага аб'яднання "віт", якія маюць гістарычнае, навуковае, сацыяльнае, эканамічнае І палітычнае значэнне уваходзяць...

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconРэгістрацыі арганізацыйных
Унесці новы запіс у журнал дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыйных структур аб’яднанняў з прысваеннем рэгістрацыйнага нумара 100 аб...

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconБюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2011, №2 Дарагія сябры! Прапануем Вам чарговы бюлетэнь Грамадскага аб’яднання "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў"
Прапануем Вам чарговы бюлетэнь Грамадскага аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconГрамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Мінск 2007
Тбм дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам...

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconСклад арганізацыйнага камітэта
Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання ”Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“

Ад імя фундатара выдання Беларускага грамадскага аб’яднання \"Адпачынак у вёсцы\" выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму І Мотальскаму сельскаму выканаўчым iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка