Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа




НазваАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дата канвертавання14.02.2013
Памер255.93 Kb.
ТыпДокументы


Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама


Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа





(Антрапонімы вёсак Казлы, Мокрае, Ляжайка, Янаўцы

Мокраўскага сельскага Савета)


Навукова-даследчая праца па беларускай мове





Выканалі: Кабанчук Дзмітрый , 9 кл.

Міронава Марына , 9кл.

Салоха Вікторыя , 9 кл.

Кіраўнік:Мартынюк Рыта Максімаўна


Сакавік

2009 г.

Змест


І. Уводзіны ………………………………………………………………….3


ІІ. Асноўная частка…………...……………………………………..………5


1. Антрапаніміка як навука. Прадмет вывучэння антрапанімікі. Антрапаніміка і антрапанімія. Антрапаніміка і анамастыка……………..5

2. Прозвішчы ў складзе беларускай антрапанімікі………………………..5

2.1. Першыя беларускія прозвішчы, прычыны іх узнікнення, спецыфіка. Прозвішчы-мянушкі. Станаўленне прозвішчаў. Прозвішчы і сацыяльны статус асобы…………………………………………………………………5

2.2 Паходжанне прозвішчаў. Мадэлі ўтварэння беларускіх прозвішчаў (утваральныя асновы і словаўтваральныя сродкі). Тыпалогія прозвішчаў, іх тэрытарыяльная прыналежнасць………………………….9

2.3. Беларускія і запазычаныя прозвішчы. Беларускія прозвішчы ў іх адносінах да прозвішчаў рускай, украінскай, польскай, літоўскай і іншых моў. Прозвішчы насельнікаў Беларусі – прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей……………………………………………………………9

2.4. Асаблівасці вымаўлення і змянення прозвішчаў…………………...10

2.5. «Гаваркія» прозвішчы ў творах мастацкай літаратуры і фальклоры………………………………………………………………….11

3. Прозвішчы жыхароў мікрараёна школы: в. Казлы, в. Ляжайка, в. Мокрае, в. Янаўцы Мокраўскага сельскага Савета……………………..12


ІІІ.Заключэнне……………………………………………………………..18


ІV. Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………….19


V. Дадатак………………………………………………………………….20


І. Уводзіны


Прадметам даследавання


Мэта даследчай работы: пазнаёміць з паходжаннем, шляхамі фарміравання і заканамернасцямі развіцця антрапонімаў, фарміраваць уяўленне пра тыпалогію ўласных назваў, іх словаўтваральную структуру, асаблівасць функцыянавання і распаўсюджання на пэўнай тэрыторыі; выхоўваць пашану да беларускай антрапаніміі як адлюстравання жыцця і побыту беларусаў, своеасаблівага помніка ўзаемадзеяння культур і моў розных народаў.

Падчас даследавання рэалізуюцца наступныя задачы:

– зацікавіць праблемай вывучэння беларускай антрапаніміі;

– фарміраваць веды пра антрапонімы як частку лексічнага фонду беларускай мовы, пра іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі сучаснай Беларусі;

– выпрацоўваць уменне выяўляць, збіраць і сістэматызаваць антрапонімы, тлумачыць прычыны трансфармацыі ўласных назваў, вызначаць антрапонімаўтваральныя асновы і словаўтваральныя сродкі;

– фарміраваць пачуццё нацыянальнай свядомасці, талерантнасці да культурнай разнастайнасці краіны, павышаць агульную моўную культуру.


ІІ. Асноўная частка



  1. Антрапаніміка як навука. Прадмет вывучэння антрапанімікі. Антрапаніміка і антрапанімія. Антрапаніміка і анамастыка.


Спецыфіка антрапанімікі заключаецца ў яе гістарызме, непарыўнай сувязі з сацыялогіяй, псіхалогіяй, эстэтыкай, палітыкай. Амаль кожная краіна мае афіцыйна рэгламентаваную іменаслоўную (антрапанімную) сістэму. Такія сістэмы не спрадвечныя, яны складаюцца гістарычна і не застаюцца нязменнымі.

Прозвішча – слова лацінскае і па-беларуску значыць проста «сям’я». У Рымскай імперыі так называлі не толькі родзічаў, але і іх рабоў. Першыя сямейныя прозвішчы з’явіліся на поўначы Італіі ў X – XI ст.ст, затым – у Францыі, у XV ст. – у Англіі. У Германіі яшчэ да XIX ст. многія сяляне не мелі назваў сваіх сямействаў. У іспанамоўных краінах выкарыстоўваюцца двайныя прозвішчы. Першая частка – ад прозвішча бацькі, другая – ад прозвішча маці. Да ХХ стагоддзя амаль усе грамадзяне Швецыі , за рэдкім выключэннем, не мелі прозвішчаў. Пры нараджэнні дзіця атрымлівае толькі прозвішча па бацьку ці якую-небудзь прыгожую назву з навакольнай прыроды , напрыклад: Бярозка (Bjork), Уцёс на возеры (Sjoberg) і г. д. У ісландскай мове, прозвішчы да гэтых пор не ўжываюцца. Узрост першых беларускіх прозвішчаў звыш 500 год, пачынаючы з XV стагоддзя.


2. Прозвішчы ў складзе беларускай антрапаніміі


2.1. Першыя беларускія прозвішчы, прычыны іх узнікнення, спецыфіка. Прозвішчы-мянушкі. Станаўленне прозвішчаў. Прозвішчы і сацыяльны статус асобы.

Беларускую анамастычную школу заснаваў акадэмік Мікалай Бірыла ў сярэдзіне XX стагоддзя. Ён налічыў ў Беларусі каля 20.000 прозвішчаў. Даследчыкі засяроджаюць увагу на сукупнасці тых ці іншых класаў уласных імёнаў у межах пэўнай тэрыторыі, а таксама на асобных тыпаў уласных імён, вылучаных на аснове агульнасці словаўтваральнай або семантычнай прыкметы. Так, у працах М. В. Бірылы, Г. К. Усціновіча высвятляецца паходжанне старажытных і сучасных беларускіх асабовых імён, імён па бацьку і прозвішчаў.

На самым раннім этапе прозвішчамі былі двухслоўныя найменнікі, у структуру якіх уваходзіла ўласнае імя і антрапанімічная форма з суфіксамі -овіч, -евіч, іч, -іц, -еня, -аня, -ін і іншае, гэта значыць імёны па бацьку, тыпу Іван Лукашэвіч (Лукашэня, Лукашоў), прыметнікі на –скі, -цкі, што звычайна характарызавалі асобы чалавека па назве мясцовасці або назве населенага пункта тыпу Аляксандр Халецкі (з Хальча) і інш.

Найстаражытнейшыя і найбольш арыгінальныя беларускія прозвішчы на: -іч (Савініч, Бобіч, Смоліч, Бабіч, Ярэміч). Яны даціруюцца XV стагоддзем. Гэтыя прозвішчы пачалі з’яўляцца яшчэ ў тыя часы жыцця беларускага народа, калі мелі месца радавыя адносіны. Тыя, што былі з роду Смалы, сталі іменавацца Смолічы, з роду Баба (Боб) – Бобічы, з роду Бабы – Бабічы і г.д. Суфіксы -іч маюцца ў назвах усіх плямён, што з часам склалі аснову беларускага народа (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). У Беларусі ёсць вельмі многа мясцовасцей на -ічы (Вашчынічы, Шэйпічы, Сілічы). Усе яны старажытныя і абазначаюць прозвішча роду. Прозвішчы на -іч і мясцовасці на -ічы сустракаюцца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сярод славян, акрамя беларусаў, прозвішчы на -іч маюць толькі сербы (Пашыч, Вуячыч, Стаянавіч).

Прозвішчы на -віч таксама старажытныя, але менш старажытныя, чым на -іч. Побач з прозвішчамі Смоліч, Смалячыч ёсць прозвішчы Смалевіч, Кляновіч, Бабровіч, Ждановіч і г.д. Ім адпавядаюць назвы вёсак, пасёлкаў: Асіповічы, Смалявічы, Ждановічы, Зеляневічы, Варанілавічы. У суфіксах -овіч, -евіч з роднасным значэннем перасякаюцца яшчэ і значэнні прыналежнасці (Бабр-ов-іч). Прозвішчы на -віч распаўсюджаны па ўсёй Беларусі і складаюць каля 20 % усіх беларускіх прозвішчаў.

Прозвішчы на -скі, -цкі лакальныя. Узніклі яны ад назваў мясцін, родавых шляхецкіх сядзіб у XVІІ стагоддзі. Распаўсюджаны былі сярод беларускай шляхты Вялікага Княства Літоўскага з XV стагоддзя. Беларускі шляхціч ВКЛ, які валодаў сядзібай Цяпіна – Цяпінскі, Дастоевам – Дастаеўскі і г.д. Хто быў з Дубейкава, той стаў Дубейкоўскі, кто жыў за ракою – Зарэцкі, за лесам – Залескі. Студэнта, які вучыўся ў Вільні, называюць Віленскі. Прозвішчы належалі людзям вядомым: баярам ці шляхце. А вось новыя прозвішчы на -цкі, -скі належаць сялянам і беларускім яўрэям. Бытуе адна гісторыя. Выйшла пастанова расійскай улады: зрабіць перапіс усіх жыхароў. За гарой жылі яўрэі. Аказалася, што гэтыя яўрэі не мелі ніякага прозвішча: проста дзед называўся Ліпка, бацька Берка, сын Шымель. Не ведалі, як іх запісаць. Выручыў адзін сусед – беларус. Ён кажа: «Так гэта ж загорскія яўрэі». Так іх і запісалі «Загорскія». Прозвішчам на -скі, -цкі адпавядаюць беларускія назвы мясцовасцей на -шчына (Касіншчына, Белавусаўшчына).

У беларусаў складаюць каля 12%. Прозвішчы на -скі, -цкі, як і вытворныя, сустракаюцца ва ўсіх славянскіх народаў: палякаў, чэхаў, украінцаў, сербаў, балгар, рускіх. Такія прозвішчы на -скі, -цкі, як Успенскі, Багародзіцкі царкоўнага паходжання, аднолькава могуць быць ва ўсіх праваслаўных славян.

Прозвішчы на -онок, -ёнак (Юлючонак), -чык, -ік (Марцінчык, Шопік), -ук, -юк (Аляксюк, Васілюк) абазначаюць сына (сына Язэпа ці сына Млынара), а прозвішчы на -еня (Васіленя) проста дзіця (дзіця Васіля). Прозвішчы на -онак, -ёнак, -еня, -чык, -ік малі толькі простыя беларусы. Прозвішчы на -онак, -ёнак маюць толькі адны беларусы. Беларускім прозвішчам на -онак, -ёнак адпавядаюць украінскія прозвішчы на -енко (Чэркасенко, Дземідзенко), а ў шведскай і англійскай на -son (сын), а прозвішчы на -еня адпавядаюць грузінскім на -швілі (Рамашвілі). Прозвішчы на -онак, -ёнак, -чык, -ік, -ук, -юк у Беларусі каля 25 %. Найбольш распаўсюджаны на Віцебшчыне, менш на Магілёўшчыне і Міншчыне . Прозвішчы на -чык, -ік раскіданы па ўсёй Беларусі. На -ук, -юк – найбольш усяго на Гродзеншчыне .

Даследчыкі адзначаюць, што прозвішчы на -еня, -аня з’яўляюцца спецыфічнымі толькі для беларускай антрапанімічнай сістэмы. Антрапонімы з такімі суфіксамі ўзніклі як абазначэнне перш за ўсё дзяцей паводле імён іх бацькоў: Пятро – Пятрэня, г. зн. сын Пятра, Дзенісеня – сын Дзяніса. Іх усяго толькі 1 %. Сустракаюцца толькі на Міншчыне, Гомельшчыне і Брэстчыне. Праўда, у Польшчы іх находзяць сярод жыхароў ваколіц Беластока, бо там многа беларусаў. Трапляюцца і на захадзе Польшчы, выключна, у перасяленцаў з Беларусі пасляваеннага часу.

Многія прозвішчы ўтварыліся ад дахрысціянскіх імён, пранесеных у свой час чалавекам ад назваў рыб, птушак, насякомых, раслін: Сом, Арол, Сава, Заяц, Муха, Воўк. Ёсць прозвішчы, якія ўзніклі ад назваў месяцаў, дзён тыдня, свят: Лістапад, Субота, Вечар, Каляда, Купала). Падобныя прозвішчы сустракаюцца па ўсёй Беларусі. Іх будзе каля 10% сярод усіх беларускіх прозвішчаў. Так, даследчык рускіх уласных імён Л. Шчацінін у кнізе «Имена и названия» расказвае пра тое, што многія рускія прозвішчы – гэта некранутыя злепкі старажытных дахрысціянскіх і больш позніх свецкіх рускіх імён. Сярод іх ён вылучае назвы канкрэтных прадметаў – былыя ўласныя імёны далёкага мінулага: Завеса, Капля, Корч, Сноп, Шуба; назвы частак цела чалавека, якія некалі маглі выступаць у якасці прозвішчаў роданачальнікаў цэлай серыі прозвішчаў з аднолькавым корнем: Барада, Зуб, Калена, Вуха, Шчака; характэрныя фізічныя прыметы сваіх уласнікаў, прозвішчы – мянушкі: Горб, Плеш, Сіняк, Шышка. Сюды адносяцца прозвішчы, што характарызуюць сабой чалавека. Так на – ка ў аснове слоў Лянуцька (той, хто лянуецца), Забудзька (той, хто забываецца), Будзька (хто будзіць) і іншыя.

V. Прозвішчы на –оў(-ёў), -еў, -ін абазначаюць прыналежнасць і адказваюць на пытанне чый? Чый ты? – Ільін, Драздоў і г.д. Часта кажуць: Пятрук Адамаў, Ганка Лявонава, дзе словы Лявонаў, Адамаў паказваюць, што ён паходзіць ад Лявона, Адама, часта яго сын ці дачка. Прозвішчы сустракаюцца ў беларусаў, палякаў, чэхаў, украінцаў, сербаў. Яны ўзніклі: 1) у выніку змянення ці замены рускімі пісарамі і начальнікамі беларускіх прозвішчаў 2) некаторыя беларусы самастойна іх перараблялі на модныя рускія 3) яны маглі ўзнікнуць у беларускім асяроддзі пад расійскім уплывам. Гэтыя прозвішчы ўсе новыя і не з’яўляюцца характэрнымі для беларусаў.

Прозвішчы на -оў(-ёў) , -еў, -ін , характэрныя для рускіх і балгар, сустракаюцца ў беларусаў на Віцебшчыне, на ўсходзе Магілёўшчыны, у цэнтры Беларусі. Гэтыя беларускія землі доўгі час (каля 145-ці гадоў, а некоторыя і 300-400 гадоў) былі ў складзе Расіі. Асаблівасці беларускіх прозвішчаў не ўлічваліся, перарабляліся на шаблонныя з канчаткамі на –оў( -ёў), -еў, -ін. Прозвішчы з падобнымі канчаткамі складаюць 18 % ад усіх прозвішчаў.

Цікава, што калі першадрукар Фёдаравіч, па нацыянальнасці беларус, з’явіўся ў Маскве, то яго назвалі Фёдараў. Так перарабляліся іншыя беларускія прозвішчы на беларускіх землях, залежных ад Расійскай імперыі . Беларусы гэтых зямель мелі па два прозвішчы – адно, якое яны самі выкарыстоўвалі, другое – якое ведала ўлада. З часам напісаныя прозвішчы «правільна»” ўзялі верх. Вось і стаў Барысевіч­ Барысавым, Трахімавіч – Трахімавым і г.д. Многія людзі мянялі сваі прозвішчы на «модныя» панскія. Асабліва тыя, у каго прозвішчы былі ўтвораны ад назваў жывёл, раслін, птушак. Вось і сталі Сакол-Сакаловым, Сініца- Сініцыным і г.д. Некаторыя, наогул, атрымалі прозвішчы без сэнсу- Мурашка- Мурашко, Варонка- Воронко. Адзін беларус па прозвішчу Відук (від мака з вялікімі макаўкамі і пялёсткамі чырвонага колеру), разбагацеўшы, купіў сабе дваранскія паперы і атрымаў новае двайное прозвішча Відук-Макоўскі.

Прозвішчаў, утвораных ад апелятываў, у беларускай анамастыцы даволі многа. Як падлічана, яны кладаюць каля 40% ад усіх вядомых. Дарэчы, тут трэба зазначыць, што беларускія прозвішчы тыпу Грыб, Стук, Воўк, Жук і інш. аказалі ўплыў на прадуктыўнасць пашырэнне гэтай мадэлі ў рускім асяроддзі, пра што сведчаць сучасныя рускія прозвішчы, утвораныя ад разнастайных апелятываў такім спосабам. Гэта адна са з’яў у сістэме ўласных назваў усходніх славян, дзе праявіўся ўплыў беларускай мовы на рускую.

2.2. Паходжанне прозвішчаў. Мадэлі ўтварэння беларускіх прозвішчаў (утваральныя асновы і словаўтваральныя сродкі). Тыпалогія прозвішчаў, іх тэрытарыяльная прыналежнасць.


Большасць жа імён можна растлумачыць, толькі выкарыстоўваючы спецыяльныя слоўнікі або факты з уласнабеларускіх і запазычаных імён і прозвішчаў, факты геаграфічнага пашырэння на беларускім этнаграфічным абшары розных тыпаў беларускіх антрапонімаў, шляхі нарманізацыі сучасных беларускіх імён і прозвішчаў. Паходжанне многіх беларускіх прозвішчаў матываванае. Даследчыкі адзначаюць, што многія беларускія прозвішчы ўтварыліся семантычным спосабам – шляхам пераасэнсавання былых назваў – характарыстык асобы па тых ці іншых адзнаках ці ад гутарковых формаў імён.

У нас, беларусаў, нярэдка сустракаюцца прозвішчы, якія супадаюць ці амаль супадаюць з уласнымі імёнамі ці памяшчальнымі формамі: Барыс, Дземянцей, Конан, Сяргей, Тарас. Некаторыя беларускія прозвішчы ўтварыліся, відаць, ад назваў народаў і этнічных груп, што некалі жылі або па нейкіх прычынах патрапілі ў Беларусь, або пазней асіміляваліся сярод беларусаў: Кацапоў, Кацапоўскі, Кацаповіч, Паляк, Палячок, Палякоў.

Беларускія даследчыкі вызначаюць шматлікія словаўтваральныя сродкі ўзнікнення беларускіх прозвішчаў. Беларускія антрапонімы з’яўляюцца бясцэннай крыніцай для гісторыі мовы, даносячы да нас шматлікія словы, формы і гукі; яны даюць шырокую магчымацсь для вывучэння народнай творчасці, побыту, вераванняў і раскрываюць шэраг гістарычных загадак паходжання прозвішчаў.


2.3. Беларускія і запазычаныя прозвішчы. Беларускія прозвішчы ў іх адносінах да прозвішчаў рускай, украінскай, польскай, літоўскай і іншшых моў. Прозвішчы насельнікаў Беларусі прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.


Калі мы гаворым «беларускае прозвішча», то маем на ўвазе, што яно характэрна для нашай краіны на працягу хаця бы аднаго стагоддзя. Яго можна знайсці ў старынных метрыках, граматах. Беларускімі прозвішчамі можна лічыць і прозвішчы яўрэяў, татар, якія пасяліліся яшчэ пры Вітаўту. Праўда, ёсць і другі падыход: беларускімі прозвішчамі называць толькі тыя, якія можна растлумачыць пры дапамозе беларускай мовы. Але тады значную частку прозвішчаў жыхароў Беларусі прыйдзецца аб’явіць чужаземнымі...
Дзяліць прозвішчы па «нацыянальнасці» – вельмі рызыкоўная справа.
Веданне моў блізкіх суседзяў дапамагае зразумець многае ва ўласным мінулым. Напрыклад, у эпоху ВКЛ Кішкі, валодалі Нясвіжам да Радзівілаў . Адкуль у магнатаў такое непрыгляднае прозвішча , звязанае з назвай унутраных органаў чалавека? Аказваецца «кишкис» – па–літоўску «заяц». Напэўна, заяц быў старажытным пакравіцелем гэтага роду.


2.4. Асаблівасці вымаўлення і змянення прозвішчаў.


Прозвішча ў лексічнай сістэме мовы выконвае двайную ролю: вылучае назву адной сям’і з назваў іншых сем’яў і захоўвае яе ў часе, у гісторыі. У сувязі з гэтым можна гаварыць, што прозвішчы ў жыцці людзей выконваюць сацыяльна-грамадскую функцыю. Ужыванне прозвішчаў у службовых дакументах, афіцыйных публікацый, сродках масавай інфармацыі прадугледжвае стабільнасць і абавязковасць прынятай для іх нормы напісання. Беларускі мовазнаўцв Г. Усціновіч лічыць, што «прозвішча ў дакументацыі павінна мець толькі адно афіцыйнае напісанне, якое адпавядае той мове, на якой яно пішацца». Такое напісанне мае традыцыйны характар: як першапачаткова продкі, пачынальнікі роду, запісалі свае прозвішча, так яно і павінна захоўвацца да таго часу, пакуль жыве род. З гэтам выказваннем можна пагадзіцца ў тым выпадку, калі размова ідзе пра пачатковую форму прозвішча.

У беларускай літаратурнай мове няма лексікаграфічных дапаможнікаў, якія рэгламентавалі б сланенне мужчынскіх і жаночых прозвішчаў і асабовых імёнаў. Для параўнання назавём «Словарь ударений для работников радио и телевидения» (Масква, 1970), які змяшчае значную колькасць слоў (каля 63 000) і іх формаў. З гэтага даведніка можна атрымаць інфармацыю не толькі пра вымаўленне і пастаноўку націску ў «цяжкіх словах», але і пра канчатак роднага склону некаторых іншамоўных прозвішчаў і геаграфічных назваў. У прадмове даюцца асобныя заўвагі па скланенні некаторых уласных назоўнікаў. У прыватнасці, тут адзначаецца, што “ўкраінскія прозвішчы рэкамендуецца не скланяць, незалежна ад таго, куды падае ў іх націск: Квітко, нескл.; Шевченко Тарас, Шевченко Тараса; таксама не рэкамендуецца скланяць (за некаторымі выключэннямі) і геаграфічныя назвы цюрскага паходжання з націскнымі канчаткамі –ы або –і: Булакбаши, нескл.; Исмаиллы, нескл.

Патрэба ў такім дапаможніку для носьбітаў беларускай мовы надзвычай вялікая, бо пастаянна ўзнікаюць пытанні, як скланяць прозвішчы мужчын і жанчын, асабліва тыя , што заканчваюцца на ненаціскное –а (Галота, Гаміза, Вашчыла, Кандыба, Суха), а таксама прозвішчы якія супадаюць з апелятывамі (Вясло, Муха, Сірата), прозвішчы, якія маюць канцовую флексію -ка (Вашчанка, Курыка, Сарока). Як відаць, падрыхтоўка даведніка для носьбітаў прозвішчаў матывуецца практычнай патрэбай, і для яе ажыццяўлення ў першую чаргу важна вырашыць тэарэтычныя пытанні.

Скланенне асабовых імёнаў і прозвішчаў разглядаецца ў межах літаратурнай мовы. Таму важна прааналізаваць, як скланенне прозвішчаў і асабавых імёнаў рэгламентуецца літаратурнай нормай. Але моўная норма – з’ява складаная і шматаспектная. Невыпадкова ў навукова-навучальнай літаратуры, прысвечанай вывучэнню формаўтварэння ўласных назоўнікаў, зроблена шмат, але не ўсё, да таго ж існуе мноства супрацьлеглых меркаванняў. А да канчатковага вырашэння праблемы яшчэ далёка.

Адна са знешніх праяваў рэгламентаванага ўплыву літаратурнай формы для носьбіту мовы- зафіксаваць яе ў рэкамендацыях акадэмічных граматык і іншай навуковай літаратуры.

2.5. «Гаваркія» прозвішчы ў творах мастацкай літаратуры і фальклоры.


Апошнія гады ў беларускай анамастыцы пачаў фарміравацца новы перспектыўны напрамак у вывучэнні літаратурных онімаў, асноўным аб'ектам якога з'яўляюцца асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, мянушкі, разнастайныя тапанімічныя назвы, ужытыя ў творах мастацкай літаратуры.

Анамастычная лексіка ў творах беларускай мастацкай літаратуры амаль не разглядалася, яна закранута фрагментарна і знайшла адлюстраванне толькі ў асобных тэзісах дакладаў і невялікіх нататках. Між тым анамастычная лексіка (усе ўласныя імёны твора) займае асаблівае месца ў творы. Гэта выразны тэкстуальна-маркіраваны сродак, адметная асаблівасць стылю пісьменніка. Уласнае імя выступае прадстаўніком чалавека ў грамадстве, служыць сродкам індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі асобы. У мастацкім тэксце імёны набываюць пэўную семантыку. Пераважная большасць такіх адзнак валодае інфармацыйна-стылістычнай функцыямі. У тыповым літаратурным оніме гэтыя дзве функцыі дамінуюць, яны галоўныя.

Для мастацкага слова вельмі важна, каб уласныя імёны самі гаварылі пра іх носьбітаў. Нават звычайны онім, трапіўшы па задуме пісьменніка ў семантыка-стылістычныя, асацыятыўныя камунікатыўныя і канатацыйныя якасці і функцыі. Онімы нярэдка выкарыстоўваюцца для стварэння каларыту эпохі, рэгіёна.

Існуе вялікая колькасць разнавіднасцей літаратурных онімаў. Так, у К.Чорнага (раман “Пошукі будучыні”) мы сустракаем антрапонімы (Волечка Нявада, Кастусь Лукашэвіч, Сымон Ракуцька, Акаловіч Сямяга, Гануся, Уладзімір Ярмаліцкі, старая Ракуцьчыха). Напрыклад, імя Андрэй (герой Я.Коласа з трылогіі “На ростанях”) можа мець наступныя размоўныя варыянты: Яндрэй, Андрук, Яндрэйка, Андруш; ад грэч. - «мужны, адважны». Гэтае імя выконвае не толькі назыўную функцыю, але і экспрэсіўна-эмацыянальную - перадае адносіны пісьменніка да носьбіта імені. Якуб Колас піша пра свайго героя з вялікай любоўю («хлопец крэпкі, моцна зросся з зямлёю і жыццём, любіў гэтае жыццё…»).


3. Прозвішчы жыхароў мікрараёна школы: в. Казлы, в. Ляжайка, в. Мокрае, в. Янаўцы Мокраўскага сельскага Савета.


На падставе разгляду актавых запісаў Мокраўскага сельскага Савета была зроблена статыстычная характарыстыка прозвішчаў жыхароў вёсак Казлы, Ляжайка, Мокрае, Янаўцы. З мэтай збору звестак пра гісторыю паходжання прозвішчаў было праведзена апытванне мясцовых жыхароў. Зроблены статыстычны падлік прозвішчаў.

Табліца 1.

Населены пункт

Колькасць жыхароў

Колькасць прозвішчаў

в. Казлы

87

33

в. Ляжайка

45

15

в. Мокрае

327

101

в. Янаўцы

38

12

Усяго

497

151

* Дадзеныя на 10 .02.2009 года


Прозвішчы жыхароў

в. Казлы

Вакульскі, Грышкевіч, Дубіна, Заікін, Зубко, Калюта, Капітан, Карпыза, Кавалевіч, Касцюковіч, Крук, Кульгаўчук, Кусцінскі, Лапука, Леўчанка, Малеўскі, Мартынюк, Мацэюк, Мацеюк, Мяшэчка, Майсеюк, Мікалайчук, Пракаповіч, Самусевіч, Сарока, Сцепанюк, Талакнянік, Усцімчук, Хамета, Шамрук, Шышко, Шопік, Шпарла.


в. Ляжайка

Велясюк, Грыгоровіч, Данько, Драткоўскі, Зінкевіч, Іванчык, Карасоўскі, Козел, Матвейчук, Міронаў, Пятрань, Севасцьянчук, Хамета, Чарапенька, Чарніцкі.


в. Мокрае

Аблавушка, Альбертовіч, Апанасёнак, Ахрамінскі, Бабій, Баброўка, Барадоўскі, Бірыла, Бондар, Буйкевіч, Букраба, Бушук, Бычкоўскі, Бялеста, Ванека, Валадзько, Васюковіч, Верамееў, Віштак, Гервель, Гоган, Голад, Грыгаровіч, Грыгар’ян, Грышкевіч, Давідчык, Давыдзік, Дацкевіч, Дзерагін, Дубіна, Дулько, Зарэцкі, Зеленяк, Зінкевіч, Іваноў, Ішчык, Калмагораў, Калюта, Камінскі, Карпыза, Карунас, Карэнковіч, Касцоў, Клімашэвіч, Клюкач, Кобец, Кротаў, Крук, Крушэўскі, Кулакоў, Курулюк, Курульчук, Курыльчук, Лешык, Літвінаў, Ліцкевіч, Макарэвіч, Макоўскі, Макухін, Мардань, Мароз, Мартынюк, Масквінаў, Мацэюк, Місюля, Мушчук, Мяшэчка, Найбіч, Неўдах, Нядзвецкі, Нячаеў, Паспелаў, Пашва, Петруковіч, Пышко, Розыкаў, Рудак, Салоха, Самусевіч, Саўчук, Сахарэвіч, Семаковіч, Сень, Стэльмашук, Сцепанюк, Таразевіч, Улога, Фарынюк, Флоря, Фляк, Хамета, Цясноўскі, Чарніцкі, Чэга, Шавялёў, Шамрук, Шарашовец, Шароў, Штыкаў, Шышко, Шумовіч, Янкоўскі.


в. Янаўцы

Гваздзёлка, Дульчэўскі, Зінкевіч, Кабанчук, Кот, Ляўчук, Масайла, Пятрань, Саханевіч, Федарчук, Чарапенька, Шынкароў.


На аснове атрыманых вынікаў былі праведзены даследаванні марфалагічнай структуры прозвішчаў людзей, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна школы–сада, лінгвістычнага і сацыялагічнага кшталту.

Было выяўлена, што найбольш часта сустракаюцца ў нашай мясцовасці прозвішчы на: -чук, -ук (-юк) 24 прозвішчы;

-овіч (-авіч), -евіч (-эвіч) 22 прозвішчы;

-оў (-аў), -еў (-ёў), -ін – 18 прозвішчаў;

-скі, -цкі 17 прозвішчаў. (Гл. табліцу 2).


Табліца 2

Найбольш часта сустракаемыя прозвішчы:

Месца

Суфіксы

Прозвішча

Асаблівасці

1.

-чук,

-ук(-юк)

Кульгаўчук, Матвейчук Мікалайчук, Усцімчук, Федарчук, Курульчук, Кабанчук, Саўчук, Курыльчук Севасцьянчук, Мушчук, Ляйчук Шамрук, Стэльмашук, Крук, Курулюк,

Велясюк, Мартынюк, Раманюк,

Мацэюк, Майсеюк, Сцепанюк, Мацеюк, Фарынюк

Суфіксы, характэрныя толькі для беларускай антрапанімічнай сістэмы.



2.

-овіч (-авіч)

-евіч (-эвіч)

Альбертовіч, Саханевіч, Васюковіч, Шумовіч, Грыгаровіч, Клімашэвіч, Зінкевіч, Таразевіч,

Карэнковіч, Касцюковіч, Рамановіч, Сахарэвіч, Самусевіч, Семаковіч, Петруковіч, Макарэвіч, Грышкевіч, Пракаповіч, Дацкевіч, Ліцкевіч, Буйкевіч, Кавалевіч,

Суфіксы, характэрныя для беларускай антрапанімічнай сістэмы.



3.

-оў(-аў)

-еў(-ёў)

-ін

Міронаў, Паспелаў, Верамееў, Штыкаў, Літвінаў, Розыкаў,

Нячаеў, Шароў Шынкароў, Калмагораў, Шавялёў, Масквінаў,

Кротаў, Касцоў, Іваноў, Кулакоў, Заікін, Макухін

Характэрна для

рускай мовы.

Сем'і, што прыехалі ў

80-90 гады ХХ ст., пач. ХХІ

4.

-скі,

-цкі

Крушэўскі, Чарніцкі, Бычкоўскі, Камінскі, Барадоўскі, Карасоўскі,

Ахрамінскі, Нядзвецкі, Зарэцкі, Кусцінскі, Драткоўскі, Дульчэўскі,

Вакульскі, Янкоўскі, Макоўскі,

Цясноўскі, Малеўскі

Суфіксы, характэрныя для беларускай антрапанімічнай сістэмы.

Да 1939 года тэрыторыя нашай мясцовасці ўваходзіла ў склад Польшчы, і тут пражывала шмат палякаў, «асаднікаў»

5.

-ік,

-чык

Талакнянік, Шопік, Іванчык, Лешык, Давідчык, Давыдзік, Ішчык

Суфіксы, характэрныя для беларускай антрапанімічнай сістэмы.


Такім чынам, 48 % жыхароў нашай мясцовасці маюць прозвішчы з суфіксамі характэрнымі для беларускай антрапанімічнай сістэмы. Пры гэтым толькі адно прозвішча на -ёнак (Апанасёнак), няма ніводнага з -еня, -яня. Гэта паказвае, што міграцыя насельніцва ў наваколлі невялікая . Сем'і ў асноўным аселыя (в. Казлы, в. Янаўцы). Новыя прозвішчы з'явіліся ў в. Мокрае і в.Ляжайка з сацыяльна-эканамічным развіццём гаспадаркі ААТ «Жураўлінае», на тэрыторыі якога знаходзяцца дадзеныя населеныя пункты.

Сярод славянскіх прозвішчаў пераважаюць прозвішчы, характэрныя для рускай мовы (Кротаў, Касцоў, Іваноў, Кулакоў, Заікін, Макухін і іш.), «польскія» (Чарніцкі, Янкоўскі). Да 1939 года тэрыторыя нашай мясцовасці ўваходзіла ў склад Польшчы, і тут пражывала шмат палякаў, «асаднікаў». Па марфалагічнай будове гэта прыметнікі, што звычайна характарызавалі асобу чалавека па назве мясцовасці або назве населенага пункта тыпу Зарэцкі (за ракой).

Пры падліку сям'яў, якім належаць самыя распаўсюджаныя прозвішчы, заўважылі, што

дамініруючыя прозвішчы ў населеных пунктах:

  • в.Янаўцы – Зінкевіч, Чарапенька, Гваздзёлка

  • в.Ляжайка – Пятрань, Чарапенька

  • в.Казлы – Крук, Пракаповіч, Сарока, Талакнянік

  • в. Мокрае – Карунас, Мяшэчка

Дарэчы, многія сем’і, якім належаць гэтыя прозвішчы, маюць сваяцкія адносіны. Такім чынам, яшчэ захавалася характэрная адметнасць беларускай вёскі, калі адна палова жыхароў мае адно прозвішча, а другая – другое.

У наваколлі найчасцей сустракаюцца прозвішчы , якія амаль супадаюць з уласнымі імёнамі ці памяншальнымі формамі , што характэрна для беларусаў.

Прозвішчы, утвораныя ад імён:

  • Іванчык, Іваноў – Іван, Пятрань – Пётр, Міронаў – Мірон

  • Мартынюк – Мартын (руск.), Данько – Данік (польск.)

  • Севасцьянчук – Севасцьян (франц.), Матвейчук – Матвей (руск.)

  • Альбертовіч – Альберт (ням.), Валадзько – Валодзя

  • Давідчык – Давід (яўрэйск.), Клімашэвіч – Клім (руск.)

  • Макарэвіч – Макар, Рамановіч, Раманюк – Раман

  • Саўчук – Сава (яўрэйск.), Сцепанюк – Сцяпан

  • Янкоўскі – Янак (польск.), Грышкевіч – Грыша,

  • Самусевіч – Самусь (польск), Мікалайчук – Мікалай,

  • Пракаповіч – Пракоп, Федарчук – Фёдар, Петруковіч – Пятрук,

  • Грыгаровіч – Грыгорый (руск.), Сень – Сеня,.)

  • Васюковіч – Вася, Усцімчук – Усцім (руск.), Зінкевіч – Зіна

  • Лешык – Лёша, Ванека – Ваня, Верамееў – Верамей (укр.)

Прозвішчы, утвораныя ад назваў раслін, жывёл, птушак:

Козел, Сарока, Кот, Кротаў, Бычкоўскі, Кабанчук, Крушэўскі (крушына), Розыкаў(розы(руск.),Макоўскі (мак), Карпыза (карп).

Прозвішчы, утвораныя ад назваў прадметаў, прылад працы:

Саханевіч (саха), Гваздзёлка, Крук, Мяшэчка, Шырма, Чарапенька,

Аблавушка, Клюкач, Шароў.

Прозвішчы, утвораныя ад частак цела:

Барадоўскі, Зубко, Кулакоў.

Прозвішчы, утвораныя ад віду працы:

Бондар (бондар- майстар, які займаецца вырабам драўляных бочак, цэбраў.), Касцоў (сын касца.)

Прозвішчы, утвораныя ад назваў народаў, мясцін, этнічных груп:

Літвінаў – Літва

Масквінаў – Масква

Шарашовец – з-пад м.Шарашова

Калмагораў – г.Калмагоры (Расія)

Прозвішчымянушкі:

Кульгаўчук, Мароз, Пышко, Шумовіч, Капітан, Шавялёў, Голад.


Ужо гаварылася, што пасля таго, як на нашай зямлі стала хрысціянства, з Грэцыі, Рыма і іншых краёў прыйшло многа новых імён.У сувязі з гэтым паявіліся вытворныя ад іх прозвішчы. У нашай мясцовасці такія таксама ёсць: Велесюк (бог Велесу славяна-рускай міфалогіі бог багацця і абаронца свойскіх жывёл), Майсеюк (апостал Маісей, які вадзіў яўрэяў па пустыні).

Беларуская зямля на працягу многіх стагоддзяў цярпела бедствы ад войнаў. Многа гадоў мы жылі ў адной дзяржаве з балтамі, палякамі, украінцамі, а з канца ХVІІІ стагоддзя – у складзе Расійскай імперыі. Наша Беларусь стала многанацыянальнай і шматканфесійнай. У ёй захавалася мноства прозвішчаў балцкага, іудзейскага, раманскага, германскага, французкага паходжання. З гэтага і вынікае, што ў нашай мясцовасці некаторыя жыхары маюць наступныя прозвішчы: Гервель, Гоган, Віштак, Чэга.

У 80-90 гады ХХ ст.ў мясцовую гаспадарку прыязджалі сем’і з былога Савецкага Саюза. Многія застасталіся тут жыць, пусцілі свае карані.

Прозвішчы жыхароўпрадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей:

Грыгар’ян (армян.), Салоха (укр.), Флоря (малд.), Бабій (укр.), Кобец (укр.).

Пры зборы зборы атрапонімаў мясцовых жыхароў мы правялі аналогію з “гаваркімі “вядомымі антрапонімамі ў творах мастацкай літаратуры , вуснай народнай творчасці, іншых сферах жыцця і заўважылі, што некаторыя прозвішчы даволі такі гучныя .

«Гаваркія» прозвішчы ў творах мастацкай літаратуры і фальклоры, іншых сферах жыцця:

Шырма - Рыгор Шырма, вядомы беларускі кампазітар, фалькларыст.

Міронаў – Андрэй Міронаў, вядомы савецкі акцёр.

Пракаповіч – Пётр Пракаповіч, Герой Беларусі.

Кобец – Рыгор Кобец, вядомы беларускі пісьменнік.

Бондар – Таіса Бондар, вядомая беларуская пісьменніца.

Мартынюк – Георгій Мартынюк, вядомы гукарэжысёр.

Янкоўскі – Расціслаў Янкоўскі – вядомы беларускі акцёр і

кінарэжысёр,

Алег Янкоўскі – вядомы расійскі акцёр (браты ) .

Салоха – Солоха, галоўная гераіня аповесці М.В.Гогаля «Вечера на хуторе близ Диканьки».

Бірыла – Мікалай Бірыла, вядомы беларускі мовазнаўца.

Час няўмольны. Старыя людзі пакідаюць гэты свет, а разам з імі знікаюць і прозвішчы ў нашай мясцовасці. Але іх носьбітамі з’яўляюцца прадаўжальнікі роду. Гэтыя прозвішчы гучаць ў іншых месцах нашай планеты Зямля.

Прозвішчы на мяжы знікнення з нашай мясцовасці:

Дульчэўскі (в. Янаўцы), Федарчук (в. Янаўцы), Раманюк (в. Янаўцы), Калюта (в. Казлы), Козел (в.Лежайка), Альбертовіч (в. Мокрае), Віштак (в.Мокрае ), Валадзько (в. Мокрае), Макарэвіч (в. Мокрае), Шумовіч (в. Мокрае).


З будаўніцтвам (2006 г.) аграгарадка “Жураўліны”, які аб’яднаў в.Мокрае і в. Казлы, на пастаяннае месца жыхарства, прыязджаюць навасёлы з розных куткоў Беларусі. Яны і з’яўляюцца ўладальнікамі «новых» прозвішчаў у наваколлі .

Прозвішчы, якія з’явіліся за апошнія тры гады

Джус, Флоря, Вакульскі, Бірыла, Фляк, Рудак, Кусцінскі, Шырма, Мардань, Клюкач, Шароў, Дацкевіч, Кротаў, Шарашовец, Лешык, Гоган, Дзерагін, Касцоў.


ІІІ. Заключэнне


Мы мімаволі звяртаем увагу на прозвішчы, якія чуем вакол сябе, з радыё, з тэлевізара, з газеты. Адны выклікаюць усмешку, другія – здзіўленне. З'яўляецца цікавасць: а каму належыць гэтае імя? які гэта чалавек? Калі сустракаем сваё прозвішча, то думаем: «А можа гэта мой родзіч?».


Вынікам даследчай работы стала выданне антрапанімічнага слоўніка вёсак Казлы, Мокрае, Ляжайка, Янаўцы Мокраўскага сельскага Савета. Дарэчы, значэнні некаторых мясцовых прозвішчаў узяты з кнігі Уладзіміра Юрэвіча “Слова жывое, роднае, гаваркое”. Некаторыя растлумачаны самімі ўладальнікамі прозвішчаў. Многія звесткі не прэтэндуюць на навуковую дакладнасць. Тут, вядома шмат дадумак, здагадак і прапаноў. З гэтага пункта гледжання матэрыял патрабуе дапрацоўкі. Узнікненне часткі засталося невядомым. Пагэтаму, любы чытач, убачыўшы знаёмае прозвішча і ведаючы яго сэнс, гісторыю паходжання, можа занатаваць свае звесткі.

Магчыма, нехта, пазнаёміўшыся, і загарыцца жаданнем прадоўжыць так мала даследаваную яшчэ беларускую антрапаніміку, знойдзе свае шляхі паглыбіць здабытыя звесткі пра прозвішчы, якія бытуюць у роднай вёсачцы ці горадзе.

Выкладзены матэрыял – першая спроба на мясцовым узроўні зрабіць класіфікацыю іменаслоўнага фактычнага матэрыялу паводле перыядаў яго развіцця, а таксама звязаць атрыманыя дадзеныя з рознымі сацыялагічнымі аспектамі. Пагэтаму з задавальненнем прадставілі б сабраны матэрыял у Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь для больш глыбокага і дасканалага вывучэнння беларускай антрапанімікі на сучасным этапе.


ІV. Спіс выкарыстанай літаратуры


1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэбн. дапам. для студ. філал. фак. ВНУ / У. В. Анічэнка, У. Д. Еўтухоў, В. А. Ляшчынская, Т. І. Тамашэвіч; Пад рэд. У. В. Анічэнкі. Мн., 1992.

2. Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 1. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мн., 1966.

3. Бірыла М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў. Мн., 1988.

4. Малажай Г. М., Рачэўскі С. Р. Пазакласная праца па беларускай мове. Мн., 1990.

5. Суперанская А. В., Суслова А. В. Современные русские фамилии. М., 1981.

6. Усціновіч А. К. Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны IV—XVIII стст. Мн., 1975.

7. Усціновіч Ганна. Нашы прозвішчы // Роднае слова. — 2005. — № 8. — С. 73—77.

8. Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка: дап. для настаўнікаў. Мн., 1998.

9. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Мн., 1993.

10. Бардовіч А. М., Круталевіч М. М., Лукашанец А. А. і інш. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. Мн., 2001.

11. Слоўнік асабовых імёнаў. Бел.-рус. і рус.-бел./ уклад. У. А. Сарока. Мн., 2000.

12. Слоўнік беларускай мовы (Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне). Мн., 1987.

13. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці т., 6 кн. / пад рэд. К. К. Крапівы. Мн., 1977—1985.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconУпраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось" Сцэнарый выступлення каманды
Вядучы 1: Вас вітае каманда” Вандроўнікі” Дзяржаўнай установы адукацыя “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа№1 г п. Рось”

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconІ прапанавалі на- етупныя рэцэпты: бульба ў гаршчочку, зацір- ка, дранікі, верашчака з блінамі, бабка, блі- ны, клёцкі. Літаратуразнаўцы
Аддзел адукацыі Гомельскага райвыканкама дуа "Целяшоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі
Эпіграф: Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы. (У. Караткевіч )

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа "Мокраўскі впк дз/сад-саш"
Млын як гаспадарчае збудаванне

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа iconКіраванні адукацыі Гарадзенскага аблвыканкама Раённы аддзел адукацыі Ашмянскага райвыканкама гуо " Мураванаашмянкоўскі упк яслі-сад-сярэдняя школа" Метадычны бюлетэнь
Развіваючая: развіваць пачуццё колеру І рытму, стварыць дадатны эмацыйны настрой у групе, зняць эмацыйную напругу, замацаваць паданне...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка