10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2




Назва10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2
Дата канвертавання14.02.2013
Памер123.07 Kb.
ТыпДокументы
10 клас


Кантрольны тэст

Складаныя сказы

Варыянт 2

А1. Адзначце нумары скпаданых сказаў.

  1. Мы сабраліся I, як толькі пачало брацца на дзень, рушылі ў дарогу.

  2. Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплесквалася з дарогі і пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі.

  3. Нібы толькі што народжаная, свеціцца аксамітнай свежасцю атава.

  4. Надол,ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок.

  5. Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў голлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння эамоўклі.

  6. Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар.


А2. Адзначце нумары сказаў, у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску ) трэба паставіць коску.

  1. Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі_ ды чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды.

  2. У хатах эапальваліся лямпы_ і праз сетку дажджу вокны расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі.

  3. Калі-нікалІ праляціць з піскам кажан_ або прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі.

  4. На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі_ ды густа стаяць лясы.

  5. Хутка дарога размякла, ператварыўшыся ў густую кашу_ і машына спынілася.

  6. Са эбажыны даверліва пазіралі на нас васількі_ і там-сям, нібы кроплі крыві, гарэлі палявыя макі.

АЗ. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць працяжнік.

  1. Выязджаем на пагорак_ і перад намі шырокая раўніна.

  2. Званок_ і ўсе ў школе ажыло, загуло, як у раістым вуллі.

  3. На дварэ ўжо сцямнела_і праз замерзлыя шыбы ў хату глядзеў зімовы месяц.

  4. Паабапал жвірыстай дарогі калышацца леташні быльнёг_ і веснавая шырыня вее над неабдымным полем.

5) Да шыбіны цягнулася тоненькая галінка акацыі_ і адзін малады лісток намагаўся дакрануцца да шкла.
2) Яшчэ некалькі хвілін_ і мы разгледзелі дрэвы, хаты і цьмяныя агеньчыкі ў вокнах.

А4. Адзначце нумары складаназалежных сказаў.

  1. У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці, на якіх дзе-нідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары.

  2. Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, над імі гудзелі першыя смелыя чмялі.

  3. Чалавек глядзеў на паблёклыя зоркі, адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну рабіны.

  4. Свіцязь купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго, лашчацца да яго.

  5. Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае; ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што вераць у тое, чаго ніколі не было.ытьггны Мінск узнік на скрыжаванні гандлёвых дарог.

А5. Адзначце нумары скаэаў, будова якіх адпавядае схеме:
[...,(злучнік…), ].

  1. Я знайшоў гняздо турлачак (так называюць у нас дзікіх галубоў) зусім выпадкова.

  2. У шаравата-ружовым небе застылі, як прыліплі там, белыя касмылінкі воблакаў.

  3. Богша спадзяваўся, што натрапіцца патрэбная сцежка, I шыбаваў напрасткі.

  4. Пратое, як узнік горад, захавалася паданне.

  5. Я крочу лясной сцежкай, на твар ліпне нябачнае павуцінне, з дзіцячым піскам летаюць перада мною камары.

  6. Вецер, які парэдзіў, а затым разагнаў па небе палягчэлыя хмары, страсаў дажджавыя кроплі.

А6. Адзначце нумары сказаў, дэе трэба паставіць дзве коскі.

  1. Яловы лес дзе я іду цёмны і густы.

  2. Мірон прытрымліваўся погляду што чалавек усё можа зрабіць калі толькі захоча.

  3. Наведвайце бацькоў пакуль яны жывыя пакуль дымяцца коміны нагрэйцеся ў бацькоў,

  4. Старая леснічоўка з саламяным дахам што наехаў на вокны як вялікая шапка на вочы чалавеку стаяла адразу за крыніцай.

  5. Анісім быў з тых рыбакоў якія не пакінулі б ракі і тады калі б ім сказалі што гарыць іх дом.

  6. Вядома таксама што адзін дурань можа эадаць столькі пытанняў на якія не адкажуць сто разумных.

А7, Адэначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е.

  1. Неба спрэс усцілалі хмары_ сонца не паказвалася ад рання.

  2. Азірнуўшыся, бачу_ пасярод вуліцы заклапочана грабецца певень з чарадою курэй.

  3. Я застываю ў вялікім здзіўленні і радасці_ на авеяным ужо халоднымі асеннімі вятрамі голым пятачку вялікая сям'я баравікоў.

  4. Першыя замаразкі прыхапілі пад вокнамі вяргіні_ яны пабляклі, пачарнелі.

  5. Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху __ ад сонца яна паруе, з пары робяцца хмары, з хмар ідзе дождж.

  6. Старых жораваў няцяжка было адрозніць ад маладых_ дарослыя больш цёмныя з выгляду.

А8. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску патрэбен працяжнік.

  1. Паглядзіш з вежы ўніз_галава закружыцца.

  2. Спявала-залівалася ластаўка_ у чыімсьці здзічэлым садзе сгракатала сарока.

  3. Спярша ён нічога не заўважыў, а пасля прыгледзеўся і страсянуўся ад сполаху_ між елак стаяў худы, э белаватымі праплешынамі на баках воўк.

  4. 3 ракі моцна пацягнула сіверам_ людзі пачалі настаўляць каўняры, подбегам абмінаючы адзін аднаго.

  5. Вырві дзеда з гэтай зямлі_ ён эмарнее, засохне, як дрэва, вырванае з роднай глебы.

  6. Калыхаліся тады палахлівыя чароты, пагойдваліся стройныя сггнякі, нават сам лес таемна шапацеў лісточкамі_ усё гэта злівалася ў невыказна прыгожую музыку.

А9. Адэначце нумары скззаў, дзэе паўтор злучнікаў (злучальньк слоў) не з'яўляецца памылкай.

  1. Паводле традыцыйных народных уяўленняў, на Дзяды душы продкаў злятаюцца на зямлю, каб даведацца, як жывуць іх нашчадкі, як захоўваюць яны радаводныя звычаі.

  2. Летні вецер гойдаў гнуткія верхавіны, за якія, здавалася, чапляліся лёгкія хмары, якія плылі на ўсход.

  3. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, што прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчына-сіраціна па імені Найрыта.

  4. Чуваць было, як побач ціха лапатала лісце асіны, як цыркаў конік у траве.

А10. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.

  1. Рэдка_ калі пачуеш тут дапытлівы цокат вавёркі, вясёлы посвіст сініцы.

  2. Была якраз такая пара сутак_ калі ўжо і не ноч, але ж яшчэ і не дзень.

  3. Да заставы было далекавата, і_ пакуль ішлі, Грышка расказваў пагранічніку пра сваё жыццё.

  4. Я пішу Марынцы, каб_ як скончыць інстытут, вярталася ў Мінск.

  5. Мне захацелася прайсціся па знаёмых мясцінах, а_ калі ўдасца, дык і палавіць рыбкі.

  6. Іван Міхайлавіч добра разумеў, што_ калі не закончыць працы цяпер, то потым зрабіць гэта будзе куды цяжэй, бо пачнуцца заняткі ў школе.

А11. Адзначыць нумары сказаў, схемы якіх пабудаваны правільна.

1) Па чаргаванні гукаў дзед Талаш устанавіў, што гэта ішоў чалавек, але гата былі не Панасавы крокі: ступаў хтось грамозна, грузна і цяжка.

[ ],(што ),але [ ]: ( ),

2) Дні прабягаюць, і гады сплываюць, хвіліны шчасця часам прамігцяць, а боль жыве, і сэрцам адчуваю, што жыць заўседы будзе, да канца.

[ ] і [ ], [ ], а [ ], і [ ], (што ).

3) Ноччу ўсчаўся вецер, лес апантана шумеў, елкі, здавалася, аж гулі ад ветранога напору, не перастаючы. Ляскаталі лісцем бярозы, і Хредар думаў: зараз палье дождж.

[ ], [ ], [ ], і [ ]: [ ].

4) За колькі дзён да касавіцы касцы заглянуць на паліцы, каб малаток знайсці і бабку: ідзе работа, не спі ў шапку.

[ ], (каб ):[ ],[ ].

А12. Адзначце нумары сказау, дзе дапушчана пунктуацынная памылка.

  1. У паветры было па-зімоваму добра: бадзёры мароз, парывісты вецер, які час ад часу заносіў аднекуль здалёк пару-другую сняжынак- першых вестуноў зімы.

  2. Між бочкамі павукі пазвівалі сабе гнёзды і нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем.

  3. Неўзабаве я прыцішыў крок: ні шпарка ісці, ні тым больш бегчы па сцежцы было нельга, бо на ёй, выслізганай ледзэь не да бляску, кожны каменьчык ці нават якое капіва засохлай зямлі балюча калоліся ў ногі.

  4. Вясна адшумела ўжо, стаіць пачатак лета, сонца няшчадна награе асфальт і камень і як ні паліваюць зранку вуліцы, а шызы налет пылу відзён на лісці дрэў і на кветніках, што вузкай стракатай палоскай працягнуліся ўздоўж тратуараў цэнтральнай магістралі.

81. Знайдзіце ў тэксце скпаданы сказ, выпішыце яго, вызначце від.

Увесь дзень парыла. Ластаўкі вырываліся ад сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях ракі. На крутых узбярэжжах шамацеў апалены сонцам званец. Млосна пагойдваўся пад цеплым ветрыкам малады алешнік, густа заплецены бела-зялёным хмелем. На тым бераэе Дзвіны імчаліся грузавыя машыны па размяклым ад спякоты асфальце, і толькі рэха даносіла запозненыя гукі. 3-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком сонца. Упалі першыя буйныя кроллі дажджу і, нібы крупінкі жывога срэбра, задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. Па шырокай Дзвіне заскакалі спорныя дажджынкі. Здавалася, хтосьці нябачнаю рукою забівае мільёны шкляных цвікоў у шэрую роўнядзь вады. (С.Грахоўскі)

82. Знайдзіце ў тэксце скпаданы сказ з ромымі відамі сувязі частак. Пабудуйце схему гэтага сказа.

Сэрца ўзрываецца ад радасці і шчасця, калі выхапішся на мясцінку, дзе, здаецца, лес сабраў усе свае найдзівоснейшыя прывабы, каб зачараваць і паланіць душу грыбніка. Як вось сёння. Я ўскочыў у малады барок і анямеў ад захаплення: тут і сівы мох з зялёнымі закрайкамі, і параскіданыя там-сям купкі верасоў, і аголеныя лапінкі паміж сасонкамі, дзе на кожным кроку так і глядзелі, так і чакалі... А яшчэ і маладыя бярозы абяцаюць нешта таемнае, ззяюць чысцюткай беллю пад промнямі сонца, што нарэшце прабіла сцяну парнага туману. (К. Кірэенка)

10 клас

Кантрольны тэст

Складаныя сказы

Варыянт 1


А1. Адзначце нумары складаных сказаў.

  1. I неба было ўжо не лагоднае, не асмужана-гарачае, а халаднаватае і нядобрае, і, гледзячы на яго, хацелася зашпіліцца ці надзець паліто.

  2. Неспакойна шуміць вецер над лесам, і надрыўна галосіць на апусцелым полі, і гудзе-вые ў голым вецці рабін, параскіданых сям-там на пажаўцелых узмежках.

  3. Звінеў, то апускаючыся, то падымаючыся ўгору жаўрук.

  4. То мільганула палянка, то падступіў аж да самай дарогі бор.

  5. Дзесьці праспявае чорная жаўна, ёй адгукнецца дрозд, дробна застукае аб сухое дрэва дзяцел, рэзка зашамаціць у голлі разбуджаная сава.

  6. Ліпа соладка пахла, звонка гудзела ад халадочку зямлі ды бясхмарнага неба, уся аж варушылася ад пчол.

А2. Адзначце нумары сказаў, у якіх перад злучнікам ( на месцы пропуску ) трэба паставіць коску.

  1. Птушак яшчэ мала было_ і галасы іх не поўнілі лесу.

  2. Пад елкамі шарэлі апошнія лапікі снегу_ і на месцы іх праз леташняе лісце выціналіся першыя парасткі.

  3. Неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак_ і расколвалі разложыстыя ўдары грому.

  4. Толькі кругі разышліся наўкол_ ды вынырнула белая лілея і паплыла па шырокай рацэ.

  5. За акном кружыцца ціхі снег_ і блукаюць нямыя вятры.

  6. Сонца ўжо даўно зайшло_ і лёгкі змрок ахутваў хаты.

АЗ. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску патрэбен працяжнік.

  1. На агародах растаў снег_ і гракі пачалі ладзіць свае гнезды на падсохлай стромкай таполі.

  2. Прабегчы хвілін дзесяць_ і вы ўжо каля рэчкі.

  3. 3 раніцы захмарылася_ і падзьмуў моцны вецер.

  4. Кінь непатушаную запалку_і пабяжыць агонь не толькі па зямлі, але і па верхалінах дрэў.

  5. На дварэ вечарэла_ і ў пакоі быў змрок.

  6. Хвіліна, другая напружанага чакання_ і вось ужо трапечацца на кручку, пераліваецца чыстым срэбрам ладная плотка.

А4. Адзначце нумары скяаданазалежных сказаў.

  1. Калі перон сц;х, апусцеў, старая ўслед за апошнімі пасажырамі выйшла на прывакзальную плошчу.

  2. Як бы чакаючы падтрымкі, жанчына нейкі час стаяла нерухома, азіраючыся па баках.

  3. У лазняку, пры якім мы ўладзіліся на мурогу, спусціўшы ногі ў пясчаную ямку, віднелюя падсохлыя палосы зляжалага ілу і рознага намытага бруду.

  4. Высока ў небе, здавалася, каля самых аблокаў, ківалі вяршынямі сосны, хоць ветру зусім не было.

  5. У рэчцы пад карчамі, калі я не памыляюся, водзяцца ракі.

  6. Адносінамі да прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці.

А5. Адзначце нумары сказаў, будова якіх адпавядае схеме: ( злучнік ), [ ].

  1. Пакуль агонь набіраў сілу, Богша наламаў і нанасіў да вогнішча яловага лапніку.

  2. Як вядома, народныя прыкметы збываюцца не заўсёды.

  3. Дзе вада дазваляла, вазілі тавары на лодках, а па сушы цягнулі вазамі.

  4. Каб зменшыць гарачыню ў машыне, ехалі з адчыненымі люкамі.

  5. Часам ласі пераплывалі Бесядзь, тады іх можна было бачыць каля вёсак разам са свойскімі жывёламі.

  1. Выехаўшы на невялікую лугавіну і пакінуўшы веласіпед узбоч дарогі, Макар іванавіч з сынам накіраваліся на ўскраіну лесу.

А6. Адзначце нумары сказаў, дзе трэба паставіць дзве коскі.

  1. Не паспела змоўкнуць рэха як за густымі елкамі дзе знік заяц пачуўся страшэнны лямант.

  2. Ён знайшоў лавачку на ўскраіне парку,адкуль найлепей глядзець на раку прысеў і паклаў побач партфель.

  3. Вы маладыя ўсе пакуль бацькі старыя жывуць няўмольным клопатам каб вам было лягчэй.

  4. Калі ідзеш па сцежцы пад нагамі шабуршыць мінулагодняе лісце на якім гуляюць залацістыя зайчыкі.

  1. Калі гарачае сонца высушыць абшары густыя травы зноў набудуць сваю тонкую пахучасць якая трымаецца аж да тае пары пакуль збажына не пераб'е яе своеасаблівым водарам спелага жыта.

  2. Калі хмары не закрываюць месяца і чыстае зорнае неба ўсю ноч зіхаціць яркім сваім харастаом на полі відаць далёка-далёка.

А7. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць двукроп'е.

  1. Адам Міцкевіч выказаў сябе не толькі ў паэзіі_ ён чытаў лекцыі па рымскай літаратуры ў Лазане, вёў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дз Франс, займаўся крытыкай.

  1. Ранкам у лесе вісіць туман_ рознакаляровае лісце ў промнях сонца няспешна апускаецца на зямлю.

  2. Дзіўны гук уразіў мой слых_ недзе далёка, як мне здалсся, спяваў паляўнічы рог.

  3. Шануй бацьку з маткай_ другіх не знойдзеш.

  4. Пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп_ пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў.

  5. Толькі цяпер сцяміў Вадзік_ кручок зацапіўся за лодку.

А8. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць працяжнік.

  1. Прапала кароўка_ прападай і вяроўка.

  2. Цяжка адарваць вочы ад казачнай прыгажосці_ на залітай сонцам маладой сасонцы прыхарошваецца вавёрка.

  3. Думаў улетку завітаць на колькі дзён да бацькоў_ не выйшла.

  4. Насіліся над гладдзю вады чайкі_ дзесьці ў чаратах бадзёра пераклікаліся, журбоціліся кнігаўкі.

  5. На тым беразе рэчкі запішчалі нейкія нябачныя птушкі, у баку лесу ўстрывожана закаркалі вароны, недзе далей асцярожна пачаў выстукваць дзяцел_ усё гэта злівалася ў адзін нястрымны ход жыцця, ад якога станавілася добра і спакойна.

  6. Павее вецер_ павуцінка пагойдваецца.

А9. Адзначце нумары сказаў, дзе паўтор злучнікаў ( злучальных слоў ) не з'яўляецца памылкай

  1. Таня потым доўга расказвала бацьку, як яны хутка імчаліся па дарозе, як з-пад капытоў каня ляцеў іскрысты снег і як прыгожа блішчала снежнае поле.

  2. Алесю было добра, што цяпер у яго распачынаецца самая праца, што ён зможа нарэшце давесці, што нездарма столькі год прасядзеў за кніжкамі.

  3. Выязджаем з лесу і трапляем на палянку, справа ад якой цягнулася чорная стужка лесу, якая ўпіраецца ў чыгунку.

  4. Марына пабегла да суседзяў, каб сказаць, каб яны хутчэй збіраліся.

А10. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.

1) 3 агародаў_ дзе цвілі вішні і яблыні, плыла сюды вабная духмянасць.

  1. Увосень разгорнецца_ дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік.

  2. Іван спакойны, бо_ калі Кавалёў пачне пярэчыць, то ў яго ў запасе ёсць яшчэ аргументы.

  3. Малыя палілі бульбоўнік і пырнік і_ калі асядала полымя, пяклі ў прысаку бульбу.

  4. Хаты з глухімі, чорнымі вокнамі стаялі па абодва бакі вуліцы, і_ калі Дзімка паглядваў на іх, то яму было страшнавата ад іх маўклівай затоенасці.

  5. Ішоў Пятро змрочным ельнікам, які так пераплёўся галінамі, што_ каб прайсці, даводзілася ламаць іх рукамі.

А11. Адзначце нумары сказаў, схемы якіх пабудаваны правільна.

1) Утульнасці тут было небагата: дзьмула з вокнаў, дым не хацеў ісці ў комін і, расплываючыся пад столлю, выядаў вочы, але ўсё -эта здалося ім раем пасля той непагадзі, ад якой яны схаваліся сюды

[ ]: [ I [ I, але [ ], (ад якой ) .

2) Бацька шкадаваў, што няма маці дома ў такі цяжкі час, але ён спадзяваўся, што яна хутка прыйдзе.

[ ], ( што ), але [ ], ( што ).

3) Настаўнік- акумулятар ведаў і духоўнай культуры, і ен павінен увесь час падзараджацца, каб кожная сустрэча : вучнямі была творчая, поўная гарэння і пошукаў.

[ ], і [ ], ( каб ).

4) Там многія спрадвечныя дубы былі спілены, але засталіся іх пні, шырокія, як сталы, вакол якіх багата расл<
зайцавай капусты, рос вялікі, густы арэшнік, што сваімі верхавінамі змыкаўся над ляснымі сцежкамі.

[ ], [ ], ( вакол якіх ), [ ], ( што ).

А12. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана пунктуацыйная памылка.

  1. Зыгмусь вельмі любіў блукаць па бярозавым узлеску, дзе на купінах між блакітнага верасу чырзанелі саказіты брусніцы, і адкуль часта ўзляталі ўгару чароды цецерукоў.

  2. Відаць, той хто тут касіў добра ведаў, што пакідаць сена ля дарогі нельга, бо кожны хто будзе сюдою ехаць ускус ці каню, ці сабе пад бок, каб не было мулка трэсціся на голых драбінах.

  3. Зямля ў кожную пару года мае свой асаблівы і непаўторны пах і выгляд: летам яна пахне завялымі рамонкамі сухая, патрэсканая робіцца, а ўвосень- лёгкая, сыпучая, бы попел, быццам усю сілу аддае.

  4. Пасярод паляны стаялі два стажкі сена; адзін з іх быў так абскубаны знізу, што нагадваў грыб, і нельга было не здзівіцца, як ён трымаецца яшчэ, не паваліцца.

В1. Знайдзіце ў тэксце складаны сказ, выпішыце яго, вызначце від.

Ішоў жнівень. Дні плылі спякотныя, неба глыбілася нязмерна шырокае, неабсяжнае, сонца зіхацела нясцері іскрыстым кругам. Трава на вільготных узлесках, купкі хмызнякоў на падсохлых узбалотках, асіны каля цагельні буялі, бь ў пары самага росквіту. Узлескі, палянкі поўніў неўтаймоўны, руплівы гул, звон незлічоных дробных насельнькаў доб ўгрэтай зямлі. Звон гэты і шматгалосы птушыны спеў у шчодрых, пранізаных сонцам зарасніках сплеценага галля і ліс чуліся тут цудоўнай песняй жніўня.

(I. Шамякін)

В2. Знайдзіце ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Пабудуйце схему гэтага сказа.

Звечарэла. У вёсцы ўрачыстая цішыня, і толькі ярка і спакойна высвечваюць вокны.

Неба тугое і цемнае, і на вяршыні маладой елачкі зялёна свеціцца ранняя адзінокая зорка. Паветра па-веснавс марознае, якое хочацца ўдыхаць на поўныя грудзі: у ім няўлоўны водар і чуць адталага ля ствалоў снегу, і хвс бярозавага вецця. Самыя вяршыні бяроз яшчэ асветлены сонцам, і белая кара мякка, пяшчотна ружовіцца, а снег, і бела-калючы ўдзень, асвечвае тугою, глыбокаю сінечаю неба.

На вузкай лясной сцяжынцы цёмна і зацята-глуха, і ад гэтай глухаты неяк не па сабе сярод кашлатых, разгалістых ялін, пад сагнутымі над сцежкаю, што аркі, бярозамі.

(Паводле А. Жука)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconТэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1
Запішыце назву аднасастаўнага сказа з адным галоўным членам выказнікам, у якім дзеянне, абазначанае выказнікам, адносіцца да абагульненай...

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconТэст да раздела "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас) Варыянт 1

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconКантрольны тэст па курсе "Метады апрацоўкі вынікаў вымярэнняў" Варыянт 1
Шэраг вымярэнняў дыяметра дроту далі наступныя вынікі: 1,1мм; 1,4мм; 1,2мм; 1,1мм. Модуль абсалютнай хібнасці для другога вымярэння...

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconДуа "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі"
Мэта на мове вучняў: на ўроку я даведаюся, што такое складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, навучуся ІХ знаходзіць у тэксце І адрозніваць...

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconТэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы
Ты ляці, мае слова, праз паліi лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. (П. Панчанка.)

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconКантрольны дыктант, 3 клас

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconКантрольны тэст №2
Адзначце, якія пары зычных гукаў па звонкасці-глухасці з'яўляюцца спецыфічнымі для беларускай мовы

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2 iconПлан урока па беларускай мове ў 9 класе
Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: дадзены ўрок з’яўляецца другім у сістэме ўрокаў па тэме “Складаныя бяззлучнікавыя сказы”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка