Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства




НазваСцэнарый пазакласнага мерапрыемства
Дата канвертавання14.02.2013
Памер50.28 Kb.
ТыпМерапрыемства
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ВУЧЭБНА – ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС

ТУРЭЦКІ ДЗІЦЯЧЫ САД – БАЗАВАЯ ШКОЛА”


СЦЭНАРЫЙ ПАЗАКЛАСНАГА МЕРАПРЫЕМСТВА

“Фізічны турнір”


Распрацавала

Сукалінава Галіна Генадзьеўна,

настаўнік фізікі 1-й катэгорыі


Турэц, 2012

Мэта: садзейнічаць прывіццю цікавасці да ўрока фізікі, развіццю пазнавальных інтарэсаў і кругагляду вучняў; выхаванню культуры зносін.

Турнір праводзіцца сярод рознаўзроставых каманд, складзеных з вучняў 6 – 9 класаў.

Дамашняе заданне: прывітанне і насценная фізічная газета.

Абсталяванне: сігнальныя флажкі, пластыкавыя бутэлькі, прабіркі, шклянкі з вадой, мензуркі, вагі і разнаважкі, пластылінавае цела з кубікам унутры,батарэйкі, ксеракопія 100-даляравай купюры.

Ход турніра.

1. Уступнае слова настаўніка. Візітныя карткі каманд ( прывітанне і газета). Прадстаўленне журы.

2. Размінка.

Адказвае каманда, якая першая падняла сігнальную картку. За правільны адказ – 2 балы. У выпадку няправільнага адказу мае права адказаць другая каманда і атрымаць 1 бал.

  • Хто адкрыў з’яву інерцыі?

  • З чаго складаюцца малекулы?

  • Як называецца прылада для вымярэння масы?

  • Асноўная адзінка сілы.

  • У якім горадзе жыў Архімед?

  • Стан рэчыва, калі малекулы размешчаны ў строгім парадку.

  • Навуковае меркаванне аб чым-небудзь.

  • Асноўная адзінка колькасці цеплаты.

  • Шчыльнасць чыстай вады.

  • Якую велічыню вымяраюць мензуркай?

  • Як называюць змяненне формы і памераў цела?

  • Як называецца працэс ператварэння пары ў вадкасць?

  • Асноўная адзінка скорасці.

  • Ці можа рухацца цела, калі на яго нічога не дзейнічае?

  • Што расходуецца пры выкананні работы?

  • Якую фізічную велічыню выражаюць у ммрт.сл.?

  • Які выйгрыш у сіле дае рухомы блок?

  • Што адбудзецца з тэмпературай кіпення вадкасці, калі паменшыцца атмасферны ціск?

2. Адну хвілінку.

На абмеркаванне пытання даецца адна мінута. Каманды пішуць адказ на лістку, затым заслухоўваюцца абедзьве каманды.

  • Пры якой умове металічная лыжка і драўляная спінка стула будуць навобмацак здавацца аднолькава нагрэтымі? ( Пры тэмпературы чалавечага цела).

  • Прылада невялікага памеру, а даpваляе вызначаць вялікую вышыню. (Барометр – анероід).

  • Ці можна нагрэць скавародку, калі ў вас ёсць толькі таблетка сухога спірту? ( Пацерці скавародку таблеткай).

  • Калі парусным судам зручней уваходзіць у гавань: днём або ноччу? (Днём, так як вецер дуе з мора на бераг).

  • У адкрытай пластыкавай бутэльцы, запоўненай на 2/3, плавае пагружаная ў ваду адтулінай уніз маленькая прабірка. Неабходна, не пераварочваючы бутэлькі і не выліваючы ваду,рабіць так, каб прабірка датыкнулася да дня бутэлькі. (Закрыць далонню гарлавіну бутэлькі, а другой рукой сціснуць яе).

  • Кожная каманда атрымлівае ксеракопію стодаляравай купюры і батарэйку. Якая сувязь паміж імі? (Бенджаін Франклінвывучаў электрычныя з’явы і ўвёў паняцці “дадатны” і “адмоўны” зарады, а на батарэйцы ёсць “+” і “-”).

3. Эксперыментальнае заданне.

Кожная каманда атрымлівае набор абсталявання: шклянка з вадой, мензурка, вагі, разнавагі, пластылінавае цела на нітцы, унутры якога схаваны або стальны, або драўляны кубік, табліца шчыльнасцей рэчыва. (Шчыльнаць пластыліну 1300 кг/м3). Не разламываючы пластылінавае цела, вызначыць, што ў яго ўнутры.

За правільны адказ - 3 балы.

4. Абгонім на задачы.

Каманды атрымліваюць тэкст задачы, табліцу ўдзельнай цеплаёмістасці рэчываў, палавінку разрэзанай паштоўкі з жартоўным тэкстам і цацачны аўтамабіль. На некаторай адлегласці ад сталоў замацоўваюцца “кіламятровыя” слупы. Пад кожным слупом ляжыць канверт. У канвертах знаходзяцца другія палавінкі паштовак. Лік абазначаных кіламетраў на слупах супадае з адказамі. Калі адказы правільныя, то, сумясціўшы паштоўкі, можна прачытаць “Малайцы! Сапраўдныя акадэмікі!”. У адваротным выпадку - “Вы што, дрэнна спалі? Лічыць трэба дакладней! Пакладзі мяне на месца!”

Як толькі каманда атрымлівае адказ, капітан выбірае патрэбны канверт, узамен ставіць машынку. Калі адказ правільны, то журы дае ўзамен спісак дадатковых пытанняў. За правільна выкананую задачу каманда атрымлівае 3 балы і па 1 балу за кожнае дадатковае пытанне.

Асноўная задача. 350 г медзі награваюць ад 20оС да 50 оС. Колькі часу працягваецца награванне, калі гарэлка за секунду перадае куску медзі 7 Дж цеплаты.

На якую адлегласць за гэты час ад’едзе аўтамабіль, калі будзе рухацца са скорасцю 25 м/с?

Дадатковыя пытанні.

  • Хто рухаецца хутчэй: заяц, у якога скорасць 20 м/с, або дэльфін, у якога скорасць 72 км/г?

  • Якая сярэдняя скорасць танка, калі за 1 мін ён праехаў 660 м?

  • Якую масу маюць 3 м3 чыстай вады?

  • З якой сілай цісне на стол гіра масай 10 кг?

  • Які ціск чыстай вады на глыбіні 1 м?

  • Пад вадой знаходзіцца 1 кг серабра і 1 кг мармуру. На што дзейнічае большая выштурхоўваючая сіла? Чаму?

  • Якая архімедава сіла дзейнічае на цела аб’ёмам 2 м3,калі яго цалкам апусцілі ў чыстую ваду?

  • Ці можа цвёрдае цела не мець тэмпературы плаўлення?

  • Ці выпарыцца вада са шклянкі, калі яе патавіць у склеп, дзе тэмпература 0оС?

5. Конкурс капітанаў.

  • На “вока”, не карыстаючыся прыладамі, вызначыць: даўжыню рэйкі ў сантыметрах, масу цыліндра ў грамах, час чытання верша. За кожны найбольш дакладны вынік 3 балы.

  • Называючы па чарзе літары, адгадаць фізічны тэрмін. ( 3 балы)



1


2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12



6. Фізіка ў міміцы і жэстах.

Каманды выбіраюць заданне. Адна каманда паказвае, іншыя адгадваюць. За адгаданае заданне 2 б, лепшым “акцёрам” - 3 б.

  • Усе целы складаюцца з малекул.

  • Калі не уздзейнічаць на цела, яно захоўвае сваю скорасць.

  • У вадкасці на цела дзейнічае выштурхоўваючая сіла.

  • Усе целы прыцягвюцца адзін да аднаго.

  • Чым хутчэй рухаюцца малекулы, тым вышэй тэмпература цела.

7. Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне каманд.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconСцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім»
Мэта: выхоўваць у вучняў працавітасць, грамадскія пачуцці, далучаць ІХ да спадчыны нацыянальнай культуры

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconГэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы
Задачы: праверыць веды вучняў па роднай мове, выклікаць цікавасць да вывучэння беларускага фальклору

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconПа старонках гісторыі старажытнай Беларусі
Мэтамі пазакласнага мерапрыемства з’яўляюцца: замацаванне І абагульненне ведаў дзяцей па гісторыі сваёй Радзімы, папаўненне слоўнікавага...

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconСцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята "саракі" Мэты
Мэты: выхаванне цікаўнасці да фальклорных здабыткаў нашых продкаў; правядзенне мерапрыемства ў кантэксце выхавання экалагічнай культуры...

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconУрок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага "Падарожжа па краіне беларусаў"(Слайд 1)
Тэма: Урок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”(Слайд 1)

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconПрыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры ў 5 класе

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconКраязнаўчы маршрут – восень 2011 Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў. Распрацавалі настаўнікі ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна Шаршнёва Наталля Рыгораўна
Анонс краязнаўчага маршрута быў праведзены яшчэ 1 верасня на ўроках “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. Пазней было...

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconМерапрыемства замаўлялася на афіцыйна вылучанай І дазволенай, прыстасаванай для правядзеньня масавых мерапрыемстваў пляцоўцы. У адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону заяўнікі-арганізатары ўзялі на сябе пэрсанальныя пісьмовыя абавязкі аб належным правядзеньні мерапрыемства,
На Рашэньне Жодзінскага суду ад 27. 01. 2010 па скарзе аб забароне Жодзінскім выканкамам мірных пікетаваньняў, замоўленых адпаведным...

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconРаздзел Выкарыстанне асобасна-арыентаваных тэхналогій навучання
...

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства iconТэма: "О, край родны, край прыгожы…"
Урок пазакласнага чытання паводле зборніка “Слова аб роднай прыродзе” з элементамі гульні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка