Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання




НазваРымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання
старонка1/7
Дата канвертавання14.02.2013
Памер321.65 Kb.
ТыпУрок
  1   2   3   4   5   6   7
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання”


Аўтар В.У.Праўлуцкая


Выхаванне канкурэнтаздольнай асобы праз арганізацыю работы ў малых групах

З вопыту работы

Рымдзюны

2012

ББК 74.200.5

П 63


Друкуецца з дазволу метадычнага савета раённага аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама


Аўтар: В.У.Праўлуцкая, настаўнік беларускай мовы ДУА «Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання»


Рэцэнзент: Т.М.Астроўская, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання» Астравецкага р-на


П 63 Выхаванне канкурэнтаздольнай асобы праз арганізацыю работы ў групах: з вопыту работы/ аўтар В.У.Праўлуцкая. – Рымдзюны: ДУА «Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання», 2012. - 33 с.


У аснову работы пакладзены назіранні і вынікі выкарыстання ў школьнай практыцы некаторых формаў інтэрактыўных методык, якія трывала ўвайшлі ў школьную педагогіку. Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі работы ў невялікіх групах як сродку якаснага засваення праграмных ведаў і дзейснага выхавання канкурэнтаздольнай самадастатковай асобы.

Работа можа быць карыснай для педагогаў-прадметнікаў, выхавальнікаў, настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў


ББК 74.200.5


© В.У.Праўлуцкая, 2012

© ДУА «Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання», 2012

Змест

УВОДЗІНЫ 4

ГЛАВА 1. АСНОВЫ ІНТЭРАКТЫЎНАЙ ПЕДАГОГІКІ 6

ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ РАБОТЫ Ў МАЛЫХ ГРУПАХ 8

2.1. Разнастайнасць відаў вучэбнай дзейнасці 8

2.2. Папярэдняя падрыхтоўка 8

2.3. Роля настаўніка пры рабоце ў малой групе 11

Фота 3. Настаўнік заўсёды суправаджае творчы працэс 12

2.4. Умовы арганізацыі работы 12

2.5. Напаўняльнасць груп 15

2.6. Асноўныя аспекты тэхналогіі 18

ЗАКЛЮЧЭННЕ 20

Літаратура 22

Дадатак 1 23

ГУЛЬНЯ “ЯКІ ЁН, САПРАЎДНЫ ПАТРЫЁТ?” 23

Дадатак 2 28

Урок беларускай мовы ў 8 класе 28

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі (падагульненне па тэме) 28



УВОДЗІНЫ


У інфармацыйны час, у якім даводзіцца жыць і працаваць нам сёння, перад школай стаіць задача не столькі даць вучням пэўны аб’ём канкрэтных ведаў па адпаведных навуковых дысцыплінах, колькі навучыць вучняў самастойна і аператыўна здабываць неабходную інфармацыю ў патрэбным аб’ёме, што ў сваю чаргу прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва з многімі суб’ектамі ўзаемадзеяння. Гаворачы пра вучэбную камунікацыю (настаўнік-вучань, вучань-вучань) як частку сацыяльнай, варта адзначыць універсальнасць у плане не толькі прадпрафесійнай падрыхтоўкі, але і сацыялізацыі будучых спецыялістаў, набыццё імі ўніверсальных навыкаў (камунікатыўных, арганізацыйных, рэфлексійных, лідарскіх і г.д.) і сацыяльна значымых уменняў (весці дыялог, перагаворы, выпрацоўваць сумесныя рашэнні, адстойваць свой пункт погляду, браць на сябе ініцыятыву і адказнасць, узаемадзейнічаць у невялікіх групах і г.д.).

Сёння адной з важнейшых задач школы з’яўляецца выхаванне канкурэнтаздольнай асобы. Інтэрактыўная педагогіка, як ніякая іншая педагагічная тэхналогія, закладвае асновы для сацыяльнай упэўненасці асобы, дазваляе адаптаваць вучняў да хуткіх змен у грамадстве, а значыць, арыентаваць навучэнцаў на паспяховую дзейнасць, спачатку ў школьным працэсе навучання, а затым і ў дарослым самастойным жыцці. Пры ўсёй разнастайнасці відаў вучэбнай дзейнасці адным з самых прадуктыўных з’яўляецца работа ў малых групах . Асаблівую ролю ў выкарыстанні тэхналогій нтэрактыўных метадаў навучання гэты від дзейнасці набывае ва ўмовах малакамплектнай школы.

Мэта дадзенай работы: аналіз прадуктыўнасці выкарыстання метадаў арганізацыі работы ў невяліках групах і парах. Пры аналізе педагагічнага вопыту рашаліся наступныя задачы:

  • засваенне тэарэтычных ведаў перадавой педагагічнай думкі па арганізацыі работы са школьнікамі ў інтэрактыўным рэжыме;

  • выбар найбольш эфектыўных формаў і метадаў работы ў малых групах;

  • практычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы ў парах і малых групах ва ўмовах малакамплектнай школы.

Работа грунтуецца на практычным матэрыяле работы з вучнямі 6-8 класаў, напаўняльнасць якіх складала 5-8 чалавек.
  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconРымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання на 1 паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconРымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання на 1 паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года панядзелак

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных навук дуа " Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання" на 2011/2012 навучальны год
Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах цыклу прыродазнаўча-матэматычных навук ў 2011/2012 навучальным...

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconПалажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2011/2012 навучальны год з беларускай мовай навучання
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconПалонкаўская базавая школа
Праграма для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам...

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconПлан работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнскай сярэдняя школа з беларускай мовай навучання" на 2011/2012 навучальны год Тэма
Тэма: ўдасканаленне форм І метадаў выхавання ў школе, узаемадзеянне педагогаў, сацыяльна-псіхалагічнай службы І бацькоў у выхаванні...

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання icon2 Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбных прадметах
Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай (рускай) мовы ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання ацэньваюцца ў...

Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання iconЗвесткі Поразаўскай сш аб факультатыўных занятках на 2012-2013 навучальны год
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па матэматыцы для 1 класа з беларускай І рускай мовай навучання. Мінск, 2010

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка