ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік

НазваІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік
Дата канвертавання14.02.2013
Памер271.64 Kb.
ТыпДокументы
Падагульняльны ўрок па тэме “Прыслоўе”

Мэты:

  1. Падагульніць i сiстэматызаваць веды вучняў па тэме “Прыслоўе”; замацаваць уменні вылучаць прыслоўі ў тэксце, утвараць прыслоўі, формы ступеней параўнання, вызначаць сінтаксічную ролю прыслоўяў; выпрацоўваць арфаграфічныя навыкі.

  2. Фарміраваць навыкі самакантролю, развіваць звязнае маўленне вучняў, уменне працаваць у групах і індывідуальна.

  3. Выхоўваць любоў да роднага пасёлка.

Абсталяванне: крыжаванка, кластар «Прыслоўе», карткі для індывідуальнай работы і работы ў групе, камп'ютарны тэст, ліст самакантролю.

Ход урока.

  1. Арганiзацыйны момант.

Добры дзень, дарагія сябры! А ён сягоння сапраўды добры, бо да нас завіталі шаноўныя госці. Дзеці, давайце прывітаем нашых гасцей так, як гэта робяць сапраўдныя беларусы – гасцінныя, добрыя людзі.

  • Добры дзень, шаноўныя госцейкі!

  • Хай лёс ваш будзе шчаслівы!

  • У хаце хай будзе весела!

  • І сытна, і мірна, і песенна!

  • Хай доля ад бед уратуе!

  • Зязюля шмат год накукуе.

  • Хай без працы не збэсцяцца рукі.

  • Хай будуць здаровы дзеці і ўнукі.

  • Шчасця вам, шчасця бясконцага!

  • Цёплага, чыстага, быццам сонца!

Усе разам: добры дзень!

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока.

Настаўнік. Самае частае і добрае пажаданне, з якім чалавек звяртаецца да чалавека – пажаданне шчасця. Я хачу да ўсіх вас звярнуцца словамі нашай славутай паэтэсы Цёткі: «Прыміце сягоння прывет мой гарачы, Каб жыць нам было ў гэтым годзе лягчэй!»

А цяпер я хачу ўсіх вас запрасіць у падарожжа, да якога мы рыхтаваліся не адзін урок. Перад дарогай здзейснім інтэлектуальную размінку. Вам неабходна будзе рашыць крыжаванку, словы якой змяшчаюць арфаграму «Правапіс -эр, -ар у канцавых фіналях»(арфаграфічная размінка)(слайд 1). Перад разгадваннем крыжаванкі праводзіцца паўтарэнне правіла (слайд 2).

Настаўнік. Ваша задача – разгадаць крыжаванку і запісаць словы з улікам змен беларускай арфаграфіі. Калі вы правільна разгадаеце крыжаванку, то ў выдзеленым радку прачытаеце назву планеты ў сузор'і Мовазнаўства(дадатак 1).

Вучні запісваюць словы ў крыжаванцы, размешчанай на дошцы(дадатак1).

Далей выконваецца самаправерка (слайд 3). Выпраўляюцца памылкі.

Настаўнік. Ітак, вось вы і даведаліся, куды мы сягоння з вамі адправімся ў госці.

Тэма нашага сённяшняга ўрока –«Падагульняльны ўрок па тэме «Прыслоўе». Запіс тэмы ў сшытку (слайд 4)

Паспрабуйце сфармуляваць, якiя задачы вы будзеце вырашаць на ўроку? (вучнi ставяць задачы). Самаправерка (слайд 5).

Настаўнік. Паляцім мы з вамі на планету ў касмічных караблях(групах). У кожным караблі будзе капітан( прадстаўляецца), вы ў яго можаце атрымаць кансультацыю. Перад вамі лісток самакантролю, дзе вы будзеце ацэньваць сябе (дадатак 2).Запішыце сваё прозвішча. Там жа вы можаце ўбачыць свой маршрут.

Настаўнік. Ітак, як і прынята ў любой паездцы, спачатку сабяром багаж.

Заданне называецца «Гэта мне спатрэбіцца»(дадатак 3). Кожнаму караблю трэба сабраць багаж. Вам раздадзена дарожная сумка з рознымі рэчамі(слайд 6). Дастаньце ўсё, што там ёсць і адбярыце толькі неабходнае: тое, што звязана з тэмай «Прыслоўе». Лішняе адкладзіце ўбок.

(Вучні адбіраюць з прапанаваных таблічак толькі тыя, якія адносяцца да тэмы «Прыслоўе»).

Самаправерка(слайд 7). Кожны выстаўляе балы ў лісток самакантролю.

Настаўнік. Ітак, багаж вы сабралі. А цяпер паўтараем за мной:

Фізкультхвілінка

Устаньце, беларусы, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца падцягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Вераценцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І на месца ціха сядзьце.

Настаўнік. Ітак, ляцім на планету «Прыслоўе». Яна, як мы бачым, прадстаўлена ў форме кластара(на доўцы).

Гімнастыка для вачэй. Паглядзіце ў цэнтр планеты, а цяпер на кончык свайго носа(зрабіць так 5 разоў), а далей прабяжыцеся вачыма па спіралі кластара.

Настаўнік. Як мы бачым, кластар «Прыслоўе» складаецца з міні-кластараў, якія маюць белыя плямы. Ваша задача – іх запоўніць. Працаваць будзеце індывідуальна (кожнаму даецца заданне-картка запоўніць указанную частку міні-кластара і выканаць заданне). Вось тут вам і спатрэбіцца дарожны багаж. Адбярыце неабходны матэрыял, каб запоўніць белыя плямы кластара. Кансультацыю можаце атрымаць у капітана.

Кожны член каманды выходзіць да дошкі, запаўняе белыя плямы свайго міні-кластара, будуе лінгвістычныя выказванне па ўказанай тэме і агучвае выкананае заданне. Далей кожны ацэньвае сваю дзейнасць у лістку самакантролю.

Заданні для індывідуальнай работы ў групе 1:

Кластар «Прыслоўе як часціна мовы»

Раскажы:

-што такое прыслоўе?

-на якія пытанні яно адказвае?

-з якімі часцінамі мовы можа спалучацца прыслоўе?

-падкрэслі прыслоўі, задай да іх пытанні:

дзень, удзень, да дому бацькі, дадому, ціхі, добра, лепш, упустую, пісаць, граматна, за тым паваротам, затым.

-Ацані сваю работу ў лістку самакантролю.

Прыкладныя адказы:

Прыслоўе – нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, прымету прыметы , прымету прадмета. Адказвае на пытанні Як? Дзе? Якім чынам? Калі? З якой мэтай?Прыслоўе часцей адносіцца да дзеяслова, прыметніка і прыслоўя, зрэдку – да назоўніка.

Прыслоўі: удзень-калі?, дадому-куды?, добра-як?, лепш-як?, упустую-як?, граматна-як?, затым-калі?

Кластар «Разрады прыслоўяў»

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-на якія 2групы можна падзяліць прыслоўі?

-якія прыслоўі ўваходзяць у кожную з гэтых груп?

-назавіце асобную групу, у якую ўваходзяць прыслоўі, якія абазначаюць стан прыроды або чалаека.

Выканайце заданне:

Вызнач разрад прыслоўяў: гучна, весела, вельмі, мала, далёка, хутка, удзень, зімой.

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

Прыкладны адказ.

Выдзяляюць азначальныя і акалічнасныя прыслоўі.Да азначальных адносяцца якасныя прыслоўі, якія ўтварыліся ад якасных прыметнікаў і адказваюць на пытанні як? А таксама прыслоўі спосабу дзеяння(пытанне як?) і прыслоўі меры і ступені (пытанні колькі? Наколькі? У якой ступені?). Да акалічнасных прыслоўяў адносяцца прыслоўі месца (пытанні: дзе?куды? адкуль?), часу (пытанні: калі? Як доўга? З якога часу? Да якога часу?), прычыны (пытанні: чаму? Па якой прычыне?), мэты(пытанні: з якой мэтай). Асобную групу складаюць прэдыкатыўныя прыслоўі. Якія абазначаюць стан прыроды або чалавека.

Вызнач разрад прыслоўяў:

Гучна-якаснае, весела-якаснае, вельмі-меры і ступені, мала- меры і ступені, далёка-месца, хутка-якаснае, удзень-часу, зімой-часу.

Кластар «Ступені параўнання прыслоўяў»

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Якія існуюць ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца простая форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Назаві прыслоўі, у якіх пры ўтварэнні простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўя мяняецца аснова.

-Як утвараецца састаўная форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца састаўная форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

Утвары ўсе магчымыя формы ступеней параўнання пыслоўя шырока. Утвары вышэйшую ступень параўнання: (Ціха)вады(нізка)травы.

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

Прыкладны адказ.

Прыслоўі, што заканчваюцца на а і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, маюць формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. І вышэйшая, і найвышэйшая ступень параўнання маюць простую і састаўную формы.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца ад асновы прыслоўя пры дапамозе суфікса-эй(-ей). Толькі прыслоўі добра, дрэнна, мала, многа ўтвараюцца шляхам замены асноў: добра – лепш, дрэнна – горш.

Састаўная форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца спалучэннем слоў больш(болей), менш(меней) і пачатковай формы прыслоўя.

Простая форма найвышэйшай ступені прыслоўяў утвараецца ад простай формы вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі най-.

Састаўная форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем да прыслоўяў слоў надзвычай, найбольш, найменш, вельмі, дужа, надта,сама.

Утвары ўсе магчымыя формы ступеней параўнання пыслоўя шырока-шырэй, больш шырока; найшырэй, найбольш шырока.

Утвары вышэйшую ступень параўнання: Цішэй вады, ніжэй травы.

Кластар для групы ІІ.

Кластар «спосабы ўтварэння прыслоўяў»

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Ад якіх часцін мовы ўтвараюцца прыслоўі?

-Пры дапамозе чаго ўтвараюцца прыслоўі?

Утвары прыслоўі, вызнач спосаб утварэння:

Як гаспадар=

Як мядзведзь=

На беларускай мове=

Як кот наплакаў=

На край свету=

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

Прыкладны адказ.

Прыслоўі ўтвараюцца прыметнікаў, прыслоўяў, лічэбнікаў, займеннікаў, назоўнікаў, дзеясловаў(рэдка) пры дапамозе прыставак, суфіксаў, постфіксаў, прыставак і суфіксаў, зліцця слоў, паўтору слоў.

Утвары прыслоўі, вызнач спосаб утварэння:

Як гаспадар=па-гаспадарску-прыст.-суф..

Як мядзведзь=па-мядзведжы-прыст.-суф..

На беларускай мове=па-беларуску-прыст.-суф..

Як кот наплакаў=мала-суф..

На край свету=далёка-суф.

Кластар «Сінтаксічная роля прыслоўяў»

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Якімі членамі сказа можа быць прыслоўе?

-Якім членам сказа найчасцей з'яўляецца прыслоўе?

-Калі прыслоўе будзе выконваць ролю азначэння?

_Калі прыслоўе ў сказе будзе выказнікам?

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

-Падкрэслі прыслоўе як член сказа. Прыляцелі птушкі, але доўга не шчабечуць – яшчэ будзе холадна. Ледзяшы доўга вісяць на стрэхах – вясна наступіць позна.

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

Прыкладны адказ.

У сказе прыслоўе можа быць акалічнасцю( найчасцей). Азначэннем прыслоўе бывае, калі паясняе ў сказе назоўнік. Прэдыкатыўныя прыслоўі з'яўляюцца выказнікамі.

Заданні для групы ІІІ.

Кластар «Правапіс прыслоўяў»

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Растлумач, як могуць пісацца прыслоўі. Ад чаго гэта залежыць?

-Калі пішацца дэфіс у прыслоўях?

-Апусці дужкі:

(на)памяць, павесіць (на0крыж. крыж(на)крыж, (у)лева, (з)ранку (да)вечара, (з)ранку, калі(с..ці), абы(як), ні(за)што, (на)хаду, куды(небудзь), (у)весну, сяк(так), даўным(даўно),(у)адкрытую, (у)пустую.

Пасля праверкі ацані сябе ў лісток самакантролю.

Прыкладны адказ:

Прыслоўі могуць пісацца разам, асобна і праз дэфіс. Напісанне прыслоўяў выклікае шмат пытынняў, бо прыслоўі маюць “індывідуальны” характар і абумоўліваюцца кантэкстам. У тэксце часам цяжка адрозніць прыслоўі ад іншых часцін мовы.

Праз дэфіс пішуцца прыслоўі, утвораныя з дапамогай прыстаўкі па і суфіксаў –ому,-аму,-яму,-йму,-ску,-цку,-ы(і). а таксама прыслоўі з прыстаўкай па, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў.

Дэфіс пішацца пасля прыстаўкі абы-, постфікса –небудзь.

Дэфіс пішацца ў складаных словах, дзе паўтараюцца аднолькавыя або блізкія словы.

Разам пішуцца прыслоўі, якія:

  1. Утварыліся ад прыслоўяў з дапамогай прыстаўкі=залетась.

  2. Ад займенніка з прыназоўнікам=зусім.

  3. Ад назоўнікаў вечар, ранак, ноч, дзень, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз з часавым і прасторавым значэннем.

Выключэнні: пад вечар, з ранку да вечара, з вечара да ранку, з верху да нізу, з нізу да верху.

  1. Ад назоўніка і прыназоўніка, паміж якімі нельга ўставіць азначэнне ці склонавае пытанне=дадому.

  2. Ад прыназоўніка з кароткім прыметнікам ва ўскосным склоне=дабяла.

  3. Ад прыназоўнікаў у, на і лічэбнікаў=удвух.выключэнні: у адно, па двое, па трое.

На памяць, павесіць на крыж, крыж-накрыж, улева, з ранку да вечара, зранку, калісьці, абыяк, ні за што, на хаду, куды-небудзь, увесну, сяк-так, даўным-даўно, у адкрытую, упустую.

Кластар “Роля ў тэксце”

-Раскажы пра ролю прыслоўяў у тэксце.

Размяркуй прыслоўі ў табліцы: аднойчы, справа, па-першае, зверху, неўзабаве, сям-там, убаку, на жаль, нечакана, раз-пораз, бясспрэчна, даўным-даўно, зверху, недалёка, спачатку,напрыклад, раптам.

Тып маўлення

Прыслоўі

апавяданне

апісанне

разважанне

Пасля праверкі ацані сябе ў лісток самакантролю.

Прыкладны адказ.

Роля прыслоўяў у тэксце вельмі значная. Яны робяць маўленне больш дакладным, выразным, перадаюць паслядоўнасць дзеянняў, месца і спосаб дзеяння, час і г.д. Служаць для сувязі сказаў у тэксце, могуць звязваць часткі складаных сказаў.

Тып маўлення

Прыслоўі

апавяданне

аднойчы, неўзабаве, раптам, нечакана, раз-пораз, даўным-даўно, спачатку.

апісанне

справа, зверху, сям-там, убаку, зверху, недалёка.

разважанне

па-першае, на жаль, бясспрэчна, напрыклад.

Настаўнік. Малайцы. Мы цяпер шмат чаго ведаем пра прыслоўе. Планета, дзякуючы вашым ведам, стала прыгожай, і нам можна вяртацца дадому. Але каб планета нас выпусціла, вы павінны разгадаць яе код – напісаць лічбавы дыктант.

Заданне называецца «Код». Лічбавы дыктант. Уважліва мяне слухайце. Калі вы лічаце сцвярджэнне правільным, то ставіце ў сшытку «1», калі не – то «0». У вас павінен атрымацца лічбавы код. Ітак:

  1. Я сцвярджаю, што прыслоўе – гэта службовая часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанні як? дзе? куды? адкуль? Так ці не?

  2. Я сцвярджаю, што прыслоўе – самастойная нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння або прымету іншай прыметы ці прадмета і адказвае на пытанні дзе?куды?адкуль?калі?як?якім чынам?з якой мэтай. Так ці не?

  3. Я сцвярджаю, што прыслоўі змяняюцца па склонах, асобах і ліках. Так гэта?

  4. Я сцвярджаю, што прыслоўі не скланяюцца, не спрагаюцца, не маюць роду і ліку. Так ці не?

  5. Я сцвярджаю, што прыслоўі на канцы маюць толькі суфіксы ці постфіксы. Так ці не?

  6. Я сцвярджаю, што прыслоўі на канцы могуць мець канчаткі. Так гэта?

  7. У сказе прыслоўі найчасцей бываюць акалічнасцю. Так ці не?

  8. Прэдыкатыўныя прыслоўі выконваюць ролю выказніка. Так ці не?

  9. Азначальныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і могуць мець ступені параўнання. Так ці не?

  10. Я сцвярджаю, што ў беларускай мове правільна гаварыць старэйшы за брата, а не старэй брата. Так ці не?

Самаправерка(слайд 8). Код доступа на планету: 0101101111. Ацаніце сваю працу ў лісток самакантролю.

Настаўнік. Малайцы. Даваце вяртацца дадому. Возьмем з сабой добры настрой. Паўтарайце рухамі за мной і адпраўляемся ў дарогу:

Адной рукой паварушу,

А другою памахаю.

Свайму сябру я скажу:

«Вось такі настрой я маю!»

ІІІ. Кантроль ведаў.

Настаўнік. Вось мы і дома, у сваім родным класе. Давайце праверым, ці не разгублялі мы за дарогу набытыя веды. Кожная каманда па чарзе павінна выканаць камп'ютарны тэст. Камп'ютар дасць ацэнку ведаў, якую вы занесяце ў лісток самакантролю.

Развіццё мовы. Пакуль адна група працуе з тэстам, астатнія выразна чытаюць верш «Мінулае Бабра», напісаны былым вучнем школы, вызначаецца яго тэма, асноўная думка, ідзе абмен уражаннямі ад прачытанага.

Самастойная работа ў сшытках: группы выконваюць заданне « У гасцях добра, а дома лепш»(дадатак 4).

Дадзеная самастойная работа будзе ацэнена настаўнікам пасля збору сшыткаў.

Абагульненне. Настаўнiк: Надышоў час развiтацца з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм цi з нечым развiтваешся, але прыслоўе застанецца з намi, у нашай мове.

А цяпер здайце лісткі самакантролю.

Рэфлексія.

Складзіце сінквейн да аднаго са слоў: прыслоўе, Бобр, Беларусь, я.

Алгарытм

  1. Запісаць абранае слова.

  2. Падабраць да яго два прыметнікі.

  3. Падабраць тры дзеясловы.

  4. Скласці сказ з чатырох слоў.

  5. Падаьраць сінонім да запісанага ў першым радку слова.

Вучні выступаюць са сваімі сінквейнамі.

Дамашняе заданне.

Дамашняе заданне. Скласці міні-сачыненне «У гасцях у прыслоўя»

Дадатак 1

1

к

а

м

п

'

ю

т

а

р

2

п

а

р

т

э

р

3

п

р

ы

н

т

а

р

4

с

в

і

т

а

р

5

л

і

д

а

р

6

П

о

т

э

р

7

а

ў

т

с

а

й

д

а

р

8

м

е

н

е

д

ж

а

р

1.Электронная вылічальная машына.

2.Ніжні этаж глядзельнай залы (у тэатры) з месцамі для публікі.

3. Друкарская прылада для вываду літарна-лічбавай інфармацыі.

4. Цёплая вязаная кофта без засцежак з высокім каўняром.

5.Кіраўнік партыі, арганізацыі, той, хто ідзе першым.

6. Папулярны літаратурны герой Гары Пот…

7.Каманда або спартсмен, якія займаюць апошняе месца ў спаборніцтве.

8. Эканамічны кіраўнік кампаніі.

Дадатак 2

Лісток самакантролю

заданне

Гэта мне спатрэбіцца

Індывідуальная работа “Запоўні кластар”

Лічбавы дыктант “Код”

Тэст

Самаст.работа

Сума балаў

Адзнака за ўрок

Максімальны бал за заданне

26

10

10

10

самаацэнка

прозвішча _________________________________________

Дадатак 3

акалічнаснае

азначальнае

месца

час

прычына

мэта

якаснае

Спосабу дзеяння

Меры і ступені

вышэйшая

Формы ступеней

параўнання

найвышэйшая

простая

простая

састаўная

састаўная

Спосабы ўтварэння

¬ ^

^

¬

словаскладанне

выказнік

азначэнне

акалічнасць

дзейнік

Разам

асобна

Праз дэфіс

правапіс

род

лік

склон

канчатак

спражэнне

інфінітыў

скланенне

Дадатак 4

Бобр у мінулым

Яшчэ ў 16-м стагоддзі

Загаварылі аб Бабры,

Тады стаялі тут маёнткі,

Паны багатыя жылі.

А на ўзгорку, каля рэчкі,

Маёнтак меў Барталамей,

Тады ён стацкі быў саветнік

І жыць прыгожа ён умеў.

Каля маёнтка кожны год

Гарэў ад кветак агарод.

Бо жонка князя, як магла,

Красу ўсю гэту берагла.

Ды час ішоў, гады міналі,

Дні рэвалюцыі прыйшлі.

Сям’ю тады з Бабра сагналі,

У Санкт-Пецярбург яны ўцяклі.

З тых дзён вады ўцякло нямала,

Бобр рос, квітнеў, лічыў гады…

Маёнтка ўжо даўно не стала

Ды захаваліся сляды.

Жыцця таго і той эпохі-

Пастройкі, парк, духмяны бэз,

І дрэвы цягнуцца ў аблокі,

Дзе побач вырас новы лес.

Ну, а пасля вайны ў Бабры

Я з радасцю кажу, сябры,

Што засталося ад маёнтка,

Было адноўлена пад школу.

У той школе бацька мой вучыўся

І гэтым вельмі ганарыўся.

Аб гэтым ён мне рассказаў,

А я ў вершы напісаў.

Варановіч Сяргей, былы вучань школы

Заданні для 1 групы.

Выразна прачытайце тэкст.

Выпішыце з тэксту прыслоўі, вызначце іх разрад, зрабіце марфемны разбор прыслоўяў прыгожа, нямала.

Заданні для 2 групы.

Выразна прачытайце тэкст.

Выпішыце з тэксту прыслоўі,утвары ўсе ступені параўнання прыслоўя прыгожа.

Заданні для 3 групы.Выпішыце з тэксту прыслоўі. Зрабі марфалагічны разбор прыслоўя побач.

Заданні для індывідуальнай работы ў групе 1:

Кластар «Прыслоўе як часціна мовы»

Раскажы:

-што такое прыслоўе?

-на якія пытанні яно адказвае?

-з якімі часцінамі мовы можа спалучацца прыслоўе?

-падкрэслі прыслоўі, задай да іх пытанні:

дзень, удзень, да дому бацькі, дадому, ціхі, добра, лепш, упустую, пісаць, граматна, за тым паваротам, затым.

-Ацані сваю работу ў лістку самакантролю.

………………………………………………………………………………………………….

Кластар «Разрады прыслоўяў»1 гр. №2

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-на якія 2групы можна падзяліць прыслоўі?

-якія прыслоўі ўваходзяць у кожную з гэтых груп?

-назавіце асобную групу, у якую ўваходзяць прыслоўі, якія абазначаюць стан прыроды або чалаека.

Выканайце заданне:

Вызнач разрад прыслоўяў: гучна, весела, вельмі, мала, далёка, хутка, удзень, зімой.

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

……………………………………………………………………………………………….

Кластар «Ступені параўнання прыслоўяў» 1 гр.№3

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Якія існуюць ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца простая форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Назаві прыслоўі, у якіх пры ўтварэнні простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўя мяняецца аснова.

-Як утвараецца састаўная форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца састаўная форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

……………………………………………………………………………………………………...

Утвары ўсе магчымыя формы ступеней параўнання пыслоўя шырока. Утвары вышэйшую ступень параўнання: (Ціха)вады(нізка)травы.

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

…………………………………………………………………………………………………….

Кластар для групы ІІ.

Кластар «спосабы ўтварэння прыслоўяў»№1

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Ад якіх часцін мовы ўтвараюцца прыслоўі?

-Пры дапамозе чаго ўтвараюцца прыслоўі?

…………………………………………………………………………….

Кластар «спосабы ўтварэння прыслоўяў»2 гр №1

Утвары прыслоўі, вызнач спосаб утварэння:

Як гаспадар=

Як мядзведзь=

На беларускай мове=

Як кот наплакаў=

На край свету=

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

……………………………………………………………………………………………

Кластар «Сінтаксічная роля прыслоўяў»2 гр №2

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Якімі членамі сказа можа быць прыслоўе?

-Якім членам сказа найчасцей з'яўляецца прыслоўе?

-Калі прыслоўе будзе выконваць ролю азначэння?

_Калі прыслоўе ў сказе будзе выказнікам?

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

…………………………………………………………………………………….

Кластар «Сінтаксічная роля прыслоўяў»2 гр.№2

-Падкрэслі прыслоўе як член сказа. Прыляцелі птушкі, але доўга не шчабечуць – яшчэ будзе холадна. Ледзяшы доўга вісяць на стрэхах – вясна наступіць позна.

Пасля праверкі ацані сябе ў лістку самакантролю.

…………………………………………………………………………………..

Заданні для групы ІІІ.

Кластар «Правапіс прыслоўяў»

-дапоўні кластар неабходнай інформацыяй з багажа(прыклей).

Раскажы:

-Растлумач, як могуць пісацца прыслоўі. Ад чаго гэта залежыць?

-Калі пішацца дэфіс у прыслоўях?

-Апусці дужкі:

(на)памяць, павесіць (на0крыж. крыж(на)крыж, (у)лева, (з)ранку (да)вечара, (з)ранку, калі(с..ці), абы(як), ні(за)што, (на)хаду, куды(небудзь), (у)весну, сяк(так), даўным(даўно),(у)адкрытую, (у)пустую.

Пасля праверкі ацані сябе ў лісток самакантролю.

……………………………………………………………………………………………………

Гр 3

Кластар “Роля ў тэксце”

-Раскажы пра ролю прыслоўяў у тэксце.

Размяркуй прыслоўі ў табліцы: аднойчы, справа, па-першае, зверху, неўзабаве, сям-там, убаку, на жаль, нечакана, раз-пораз, бясспрэчна, даўным-даўно, зверху, недалёка, спачатку,напрыклад, раптам.

Тып маўлення

Прыслоўі

апавяданне

апісанне

разважанне

Дадатак 4

Бобр у мінулым

Яшчэ ў 16-м стагоддзі

Загаварылі аб Бабры,

Тады стаялі тут маёнткі,

Паны багатыя жылі.

А на ўзгорку, каля рэчкі,

Маёнтак меў Барталамей,

Тады ён стацкі быў саветнік

І жыць прыгожа ён умеў.

Каля маёнтка кожны год

Гарэў ад кветак агарод.

Бо жонка князя, як магла,

Красу ўсю гэту берагла.

Ды час ішоў, гады міналі,

Дні рэвалюцыі прыйшлі.

Сям’ю тады з Бабра сагналі,

У Санкт-Пецярбург яны ўцяклі.

З тых дзён вады ўцякло нямала,

Бобр рос, квітнеў, лічыў гады…

Маёнтка ўжо даўно не стала

Ды захаваліся сляды.

Жыцця таго і той эпохі-

Пастройкі, парк, духмяны бэз,

І дрэвы цягнуцца ў аблокі,

Дзе побач вырас новы лес.

Ну, а пасля вайны ў Бабры

Я з радасцю кажу, сябры,

Што засталося ад маёнтка,

Было адноўлена пад школу.

У той школе бацька мой вучыўся

І гэтым вельмі ганарыўся.

Аб гэтым ён мне рассказаў,

А я ў вершы напісаў.

Варановіч Сяргей, былы вучань школы

Заданні для 1 групы.

Выразна прачытайце тэкст.

Выпішыце з тэксту прыслоўі, вызначце іх разрад, зрабіце марфемны разбор прыслоўяў прыгожа, нямала.

Заданні для 2 групы.

Выразна прачытайце тэкст.

Выпішыце з тэксту прыслоўі,утвары ўсе ступені параўнання прыслоўя прыгожа.

Заданні для 3 групы.

Выпішыце з тэксту прыслоўі. Зрабі марфалагічны разбор прыслоўя побач.

Дадатак 2

Лісток самакантролю

заданне

Гэта мне спатрэбіцца

Індывідуальная работа “Запоўні кластар”

Лічбавы дыктант “Код”

Тэст

Самаст.работа

Сума балаў

Адзнака за ўрок

Максімальны бал за заданне

26

10

10

10

самаацэнка

прозвішча _________________________________________

……………………………………………………………………………………………………………………………………….

Лісток самакантролю

заданне

Гэта мне спатрэбіцца

Індывідуальная работа “Запоўні кластар”

Лічбавы дыктант “Код”

Тэст

Самаст.работа

Сума балаў

Адзнака за ўрок

Максімальны бал за заданне

26

10

10

10

самаацэнка

прозвішча _________________________________________

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconЎ 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Ход урока абагульняючага паўтарэння І сістэматызацыі ведаў па тэме “Узаемадзеянне цел. Сіла”

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconУрок па тэме: " прыметнік як часціна мовы"
Зачытваецца эпіграф. Вучні самі называюць тэму ўрока. Уступнае слова настаўніка, які знаёміць вучняў з задачамі ўрока

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconПрадмет: Гісторыя Беларусі Класс: 9 Тэма: Удзел бсср у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Мес ца ў рока ў тэме
Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «бсср у гады Сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў»

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік icon11 клас Канспект урока па тэме "Аб’ёмы мнагаграннікаў" Мэты урока
Добры дзень, дзеці, добры дзень! Усім жадаю плённай працы, каб гэтыя 45 мінут прайшлі з карысцю для ўсіх, каб кожны з нас атрымаў...

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя Мэта ўрока
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconТэхналагічная карта ўрока па тэме
Навучальная мэта урока: засваенне вучнямі умоў І вынікаў абвяшчэння ссрб І падпісання Рыжскага мірнага дагавору, садзейнічаць фарміраванню...

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Прыёмы дзейнасці настаўніка: арганізуе працу па назіранні над моўным матэрыялам, прадстаўляе матэрыял для аналізу, накіроўвае дзейнасць...

ІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік iconТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка