Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас




НазваМатэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас
старонка1/6
Дата канвертавання13.02.2013
Памер0.56 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6
Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас

Кароткі план

Даты, падзеі

Тэрміны

Персаналіі

1

2

3

4

Білет №1

Пытанне 1. Жыццё і заняткі старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі

Перыядызацыя першабытнага ладу на тэрыторыі Беларусі. З’яўленне людзей на тэрыторыі Беларусі. Пераход да аселага спосабу жыцця. Прысвойваючая гаспадарка. Узнікненне родавай абшчыны.

Бронзавы век. Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі. Распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі. Пераход да вытворчай гаспадаркі. Асаблівасці бронзавага веку на беларускіх землях.

Жалезны век. Спосабы здабычы і апрацоўкі жалеза. Бацькоўскі род. Суседская абшчына. З’яўленне маёмаснай няроўнасці ў грамадстве.

Культура нашых продкаў. Вераванні першабытных людзей. Шанаванне сонца, агню, зямлі, вады. Міфалогія. Паграбальныя абрады. Курганы. Першабытнае мастацтва. Скульптура (в. Асавец Бешанковіцкага раёна).

100-35 тыс. г.т.н. – каменны век, эпоха мусця на тэрыторыі Беларусі, пранікненне першых людзей на тэрыторыю Беларусі.

40-35 тыс. г.т.н. – з’яўленне на тэрыторыі Еўропы чалавека сучаснага віду – краманьёнца.

26 тыс. г.т.н. – самая старажытная стаянка чалавека на тэрыторыі Беларусі каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна.

23 тыс. г.т.н. – старажытная стаянка чалавека на тэрыторыі Беларусі каля в. Бердыж Чачэрскага раёна.

4-3 тыс. г.да.н.э – узнікненне жывёлагадоўлі і земляробства, з’яўленне керамічнай вытврчасці на тэрыторыі Беларусі; пераход да аселага ладу жыцця.

3-1.5 тыс. г.да.н.э – з’яўленне на тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцаў (плямён “культуры баявых сякер”, або “культуры шнуравой керамікі”).

Пачатак ІІ тыс. г.да.н.э – канец VІІІ ст.да н.э. – бронзавы век;

VІІ ст.да н.э. – канец V ст. н.э. – жалезны век

Стаянка (пасяленне) – месца пасялення старажытнага чалавека.

Першабытны чалавечы статак (праабшчына) – найстаражытныя людзі, якія яб’ядноўваліся ў групы (20-30 чалавек), якія нагадвалі статак жывёл.

Родавая абшчына – калектыў старажытных людзей, звязаных паміж сабой радством, агульнасцю паходжання, агульнай гаспадаркай.

Племя – трывалае аб’яднанне некалькіх родаў, звязаных паміж сабой агульнасцю паходжання.

Індаеўрапейцы – плямёны жывёлаводаў-качэўнікаў, першапачаткова пражываючых у Малой Азіі.

Прысвойваючая гаспадарка – від гаспадаркі, пры якой чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе.

Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі самі выраблялі ўсё неабходнае для жыцця.

Мацярынскі (бацькоўскі ) род – родавая абшчына, у якой радство ўсіх яе членаў лічылася па жаночай (мужчынскай) лініі.

Скульптура – стварэнне аб’ёмнага вобраза.




Пытанне 2. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.

Узмацненне барацьбы феадалаў за ўладу. Выступленне Міхала Глінскага: прычыны, мэты, вынікі.

Кансалідацыя вярхоў грамадства ВКЛ. “Залаты век” ВКЛ. Ураўнаванне правоў шляхты з правамі магнатаў. Утварэнне павятовых соймікавых і павятовых судоў. Прыняцце першага зводу феадальнага права – статута 1529 г.

1508 г. – выступленне супраць улады Жыгімонта І пад лозунгам абароны праваслаўнага насельніцтва пад кіраўніцтвам Міхала Глінскага.

1529 г. – І Статут ВКЛ.

1563 г. – вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, як каталіцкага, так і правасслаўнага і пратэстанскага веравызнання.

Статут ВКЛ – звод законаў феадальнага права ВКЛ. У І Статуце ВКЛ, прынятым у 1529 г., былі юрыдычна замацаваны асновы грамадзянскага і дзяржаўнага ладу ВКЛ,т прававое становішча розных слаёў насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы органаў дзяржаўнага кіравання і суда.

Міхал Глінскі – князь з роду Глінскіх, ваеначальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ і ВКМ. Маршалакдворны літоўскі з 1500 г., начальнік Віленскага манетнага двара з 1501 г.кіраўнік выступлення1508 г.

Жыгімонт І Стары – вялікі князь літоўскі з 20 кастрычніка 1506 г. і кароль польскі з 8 снежня 1506 г., пяты сын Казіміра ІV Ягелончыка і елізаветы Габзбург, унук Ягайлы.


Білет №2

Пытанне 1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V – ІХ ст.

З’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі. Славянскія пасяленні на поўдні Беларусі (г. Петрыкаў, в. Хатомаль). Тры групы славян: заходнія, усходнія, паўднёвыя.

Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балтаў. Крывічы-палачане. Дрыгавічы. Радзімічы.

Грамадскія адносіны. Верв – суседская абшчына. Неўмацаваныя паселішчы. Князь, дружына. Палюддзе. Ваеннае апалчэнне.

Гаспадарка, рамяство і гандаль усходніх славян. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі. Ворыўнае земляробства. Рала. Рамяство і промыслы. Гандаль.

VІ ст. н.э. – з’яўленне славян у Сярэднім Падняпроўі.

VІІІ – ІХ стст. – на тэрыторыі Беларусі склаліся племянныя аб’яднанні ўсходніх славян.

Балты – плямёны індаеўрапейцаў, продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Да прыходу славян засялялі Паўночную і Сярэднюю Беларусь.

Славянізацыя балтаў – паступовы працэс збліжэння балцкага насельніцтва са славянскім, вынікам якога было канчатковае зліццё балтаў са славянамі.

Князь – першапачаткова правадыр племені, пазней кіраўнік княства.

Дружына – атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей.

Палюддзе – збор даніны з насельніцтва.




Пытанне 2. Брэсцкая ўнія 1596 г.: перадумовы заключэння і распаўсюджанне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі

Перадумовы заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі. Падрыхтоўка. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г. і яго значэнне.

Насільнае ўвядзенне ўніяцкай царквы ў канцы ХVІ – пачатку ХVІІ ст. Праваслаўныя брацтвы – цэнтры барацьбы з уніяй.

Уніяцкія дзеячы. Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.

1577 г. – выданне кнігі Пятра Скаргі “Аб адзінстве царквы Божай”.

1596 г. – Берасцейскі царкоўны сабор.

1623 г. – у час хваляванняў праваслаўнага насельніцтва быў забіты полацкі ўніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцевіч.

Уніяцкая царква – хрысціянскае аб’яднанне, створанае Берасцейскай уніяй у 1596 г. падпарадкоўвалася Папе Рымскаму, прызнавала асноўныя догмы каталіцкай царквы пры захаванні праваслаўных абрадаў.

Праваслаўныя брацтвы – форма праваслаўных аб’яднанняў у Рэчы Паспалітай.

Базыльяне – манаскі ордэн святога Васіля Вялікага.

Ігнацій Пацей – адзін са стваральнікаў праекта дэкларацый аб уніі.

Кірыла Цярлецкі – праваслаўны, затым уніяцкі дзеяч.

Пётр Скарга – царкоўны і палітычны дзеяч рэчы паспалітай, ініцыятар і прпагандыст Берасцейскай уніі 1596 г.

Білет №3

Пытанне 1. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст. Княжацка-вечавы лад

Старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Месца беларускіх зямель у складзе старажытнарускай дзяржавы.

Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст. Першае ўпамінанне старажытнага Полацка. Саперніцтва з Ноўгарадам і Кіевам. Валокі. Князь Усяслаў Брачыслававіч. Бітва на рацэ Нямізе. Найбольшае ўзвышэнне Полацкага княства.

Княжацка-вечавы лад. Функцыі князя. Дзейнасць веча. Арганізацыя войска.


862 г. – першае ўпамінанне аб Полацку ў летапісу “Аповесць мінулых гадоў”.

907 г. – Полацк быў саюзнікам Кіева ў паходзе на сталіцу Візантыі Канстанцінопаль (Царград) і атрымоўваў частку даніны, якую выплочвалі грэкі князю Алегу.

980 г. – паход наўгародскага князя Уладзіміра на Полацк.

1021 г. – паход полацкага князя Брачыслава на Ноўгарад. Горад быў заняты, але на р. Судамір па дарозе на Полацк брачыслаў быў разбіты войскам Яраслава Мудрага.Барацьба паміж князямі завяршылася заключэннем міру. Яраслаў аддаў Брачыславу Віцебск і Усвяты, дзе праходзілі волакі, якія злучалі Заходнюю Дзвіну з Дняпром.

1067 г. – бітва на р. Нямізе паміж братамі Яраслававічамі і полацкім князем Усяславам Чарадзеем. Чарадзей быў разбіты і захоплены ў палон.

1068 г. – паўстаўшыя кіяўляне вызвалілі з палону Усяслава Чарадзея і аб’явілі яго вялікім князем.

Волакі – сухапутныя гандлёвыя шляхі, якія ляжаць паміж дзвюмя рэкамі.

Веча – народны сход дарослых мужчын, якія вырашалі важныя грамадскія пытанні.

Князь – кіраўнік дзяржаўнага ўтварэння.

Рагвалод – першы летапісна вядомы полацкі князь (960-980).

Ізяслаў – полацкі князь (988-1001).

Брачыслаў Ізяслававіч – полацкі князь (1003-1044).

Усяслаў Брачыслававіч “Чарадзей” – полацкі князь (1044-1101).

Пытанне 2. Пашырэнне ўплыву Адраджэння на Беларусі ў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Асаблівасці Рэнесанса на Беларусі. Уплыў Еўрапейскага Адраджэння.

Развіццё літаратуры і кнігадрукавання.

Гістарычныя хронікі. Свецкая перакладная літаратура. Рыцарская паэзія. Літаратура вандраванняў.

Архітэктура. Рэнесанс: кальвінісцкая царква ў Смаргоні, палацава-паркавыя комплексы ў Міры, Смалянах. Барока: Нясвіжскі касцёл Божага цела.

Выяўленчае мастацтва. Рэнесансавы арнамент: іконы “Параскева”, “Спас”. Гравюры. Мемарыяльная скульптура. Рэалістычны партрэт.

Тэатр. Распаўсюджванне батлейкі.

1562 г.– выданне “Катэхізіса” Сымонам Будным.

1564 г. – выданне П. Мсціслаўцам і І. Фёдаравым “Апостала”.

1568 г. - выданне П. Мсціслаўцам і І. Фёдаравым у ВКЛ “Евангелля ўчыцельскага”.

1563 г. – у брэсцкай тыпаграфіі Мікалая Радзівіла Чорнага была надрукавана “Радзівілаўская Біблія”.

1601 г. – Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка) выдаў свой вандроўны дзённік “Перагрынацыя”.

1619 г. – выданне ў Іўі Мялеціем Сматрыцкім “Граматыкі славенскай”.

ХVІ – першая палова ХVІІ ст. – “Александрыя”, “Аповесць аб Трышчане”, “Траянская гісторыя”.

Адраджэнне – перыяд росквіту навук, мастацтва, пачатак кнігадрукавання, распаўсюджванне гуманізму ў Заходняй Еўропе (ХІV – першая палова ХVІІ ст.)

Спірыдон Собаль – “Псалтыр”, “Буквар”.

Сымон Будны – “Катэхізіс”.

Васіль Цяпінскі – “Евангелле”.

Мацей Стрыйкоўскі – “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі”.

Ян Радван – “Радівіліяда”.

Андрэй Рымша – “Дзесяцігадовая аповесць аб ваенных справах пана К. Радзівіла”.

Гальяш Пельгрымоўскі – “Гутарка

аднаго паляка з маскалём”, “Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага”.

Білет №4

Пытанне 1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гарадоў

Шляхі ўзнікнення гарадоў. Умацаваныя гарадзішчы. Прычыны ўзнікнення гарадоў. Выгляд гарадоў.

Першыя летапісныя ўпамінанні беларускіх гарадоў. Полацк, Тураў, Віцебск, Мінск, Барысаў і інш. Паходжанне назваў.

Гаспадарчае жыццё гарадоў. Рамяство і гандаль. Роля гарадоў у гаспадарчым жыцці.

Функцыі гарадоў: адміністрацыйная, гаспадарчая, ваенная, культурная.

862 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Полацку.

980 г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.

Х ст. – узнікненне Турава, Заслаўя (Ізяслаўя), Віцебска.

ХІ ст. – узнікненне Брэста (Бярэсця), Мінска (Менска), Пінска.

ХІІ ст. – узнікненне Гомеля, Гродна (Гародні).

ХІІІ ст. – узнікненне Навагрудка, Слоніма, Магілёва.

Горад – першапачаткова ўмацаванае паселішча, пазней – адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр.

Пасад – пасяленне рамеснікаў і гандляроў, якія знаходзіліся каля ўмацаванага цэнтра горада – дзядзінца.

Торг – рынак.

Дзядзінец - умацаваны цэнтр сярэдневяковага горада.

Рамяство – выраб розных прадметаў ручным спосабам.




Пытанне 2. Беларусь у час войнаў другой паловы ХVІІ – першай паловы ХVІІІ ст.

Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. на беларускіх землях. Прычыны вайны і сувязь з паўстаннем пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага на Украіне. Казацкія загоны ў Беларусі. Вынікі і значэнне казацка-сялянскай вайны.

Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг. Прычыны вайны. Імкненне рускага цара атрымаць выхад да Балтыйскага мора і пашырэнне тэрыторыі дзяржавы. Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Ваенныя дзеянні ў 1654-1656 гг. Віленскае перамір’е. Пазіцыйная вайна. Вызваленне тэрыторыі Беларусі. Андросаўскае перамір’е.

Беларусь у гады Паўночнай вайны. Фарміраванне Паўночнага саюза. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Стварэнне шляхецкіх канфедэрацый. Бітва каля вёскі Лясная. Вынікі і значэнне вайны.

Сейм 1717 г. – абмяжоўваў ўладу кіраваўшай ў Польшы саксонскай дынастыі і замацоўваў правы шляхты.

1648-1651 гг – Казацка-сянская вайна пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.

1648 г. – паражэнне польскіх войск ад запарожскіх казакоў у бітвах каля Жоўтых Вод і пад Корсунем.

1649 г. – паражэнне казакоў у бітве пад Лоевам.

1651 г. – Белацаркоўскі дагавор.

1653 г. – прыняцце рашэння Земскім саборам аб уключэнні левабярэжнай Украіны ў састаў Расіі.

8 студзеня 1654 г. – Пераяслаўская Рада. Пераход казакоў пад “царскую руку”.

1654-1667 гг. – вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.

1655 г. – Кейданская ўнія. Унія прадугледжвала аўтаномію ВКЛ пад кантролем Швецыі.

1667 г. – Андросаўскае перамір’е. Вяртанне зямель беларускага Падзвіння ў састаў ВКЛ.

1700-1721 гг. – Паўночная вайна паміж Паўночным саюзам і Швецыяй.

1708 г. – бітва пры Лясной (Слаўгарад).

1709 г. – бітва пад Палтавай.

1721 г. – Ніштацкі мір. Расія атрымала выхад да Балтыйскага мора.

Загон – казацкі атрад.

Шышы – сялянскія атрады самаабароны ў час вайны Расіі і Рэчы Паспалітай у 1654-1667 гг.

Канфедэрацыя – часовы палітычны саюз шляхты.

Кааліцыя – палітычны і ваенны саюз дзвюх і больш дзяржаў.

Багдан Хмяльніцкі – казацкі гетман.

Міхаіл Крычэўскі – кіраўнік казацкага загона, у бітве пад Лоевам быў паранены і захоплены ў палон.

Ян ІІ Казамір Ваза – кароль Рэчы Паспалітай (1648-1668).

Януш Радзівіл – гетман Рэчы Паспалітай.

Аляксей Міхайлавіч (Цішайшы) – расійскі цар.

Аўгуст ІІ Дужы – карольРэчы Паспалітай (1697-1704, 1709-1733).

Карл ХІІ- швецкі кароль.

Станіслаў Ляшчынскі – кароль Рэчы Паспалітай (1704-1709, 1733), абраны каралём Варшаўскай канфедэрацыяй.
  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconЯк рыхтавацца да экзамена па гісторьі Беларусі
Уважліва прачытай пытанне. Праглядзі запісы ў сшытку, прачытай матэрыялы для падрыхтоўкі да экзамена, пры неабходнасці выкарыстоўвай...

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconМатэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі
Матэрыялы конкурса “Што я ведаю пра краіны Еўропы?” для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў,...

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconПатрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў
Беларусі для абітурыентаў ссну І вну, якія завяршылі навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, складзена ў адпаведнасці са...

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconАкуліч У. А. Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі як напрамак беларускай эканамічнай навукі // Матэрыялы навуковай канферэнцыі Сучасная беларуская мова ў сферы
Матэрыялы навуковай канферэнцыі “Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі”, прысвечанай 15-годдзю кафедры беларускай мовы....

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconСписок литературы, обязательной для ознакомления к экзамену по курсу «Историография истории Беларуси» для студентов V курса зф 2009-10 учебный год
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том Мн., 1996. С. 16-31

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconПатрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў
Уступны іспыт па гісторыі Беларусі для абітурыентаў ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзіцца з улікам ІХ навучання на ўзроўні...

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconТэтатыка кантрольных работ для самастойнай падрыхтоукі студэнтау (эсэ, рэфераты, кср)
Трансфармацыя сучаснага грамадства ва умовах глабалізацыі І развіццё вышэйшай адукацыі

Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка