Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі




НазваПатрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі
Дата канвертавання13.02.2013
Памер310.07 Kb.
ТыпДокументы
Патрыятычнае і нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі


Бедны той, хто не мае скарбаў вечных, скарбаў душы, такі скарб, які ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны да свайго народа, да роднай мовы.

Цётка


Гэтыя прарочыя словы Цёткі, сказаныя стагоддзе назад, надзвычай актуальныя ў цяперашні час, калі мы бачым, што чалавек, наш вучань, акунаецца ў цемру нянавісці і злосці, абыякавасці і раўнадушша, духоўна бяднее, а калі ў душы адсутнічае любоў да бліжняга, да маці і бацькі, да роднай краіны, мовы, калі ён не памятае, не ведае гісорыі сваёй зямлі – такі чалавек губляе будучыню.

Дык вось, каб не знікнуць як народ, як нацыя на гонкіх зямных раздарожжах, каб глядзець смела ў заўтрашні дзень, у будучыню, трэба берагчы сваё мінулае, як самы дарагі скарб. Трэба нам, настаўнікам, расказваць і паказваць, разам з вучнямі даследаваць, весці пошукавую работу, шукаць адказы на многія пытанні ў нашых продкаў, у нашай багатай шматвекавой гісторыі. І гэта праца з’яўляецца галоўным ключом у патрыятычным і нацыянальным выхаванні вучняў на ўроках роднай мовы і літаратуры і ў пазакласнай працы.

Патрыятызм – гэта не толькі важнейшая ўмова існавання народаў, рашаючы маральны фактар паспяховага пераадолення цяжкасцей, але і магутны духоўны сродак, здольны забяспечыць паступальнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны сёння, дапамагчы захаваць і павялічыць духоўныя каштоўнасці народа.

У штогадовым пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу падкрэслена, што “важнейшы пастулат ідэалогіі беларускай дзяржавы – патрыятызм”. Прэзідэнт таксама адзначыў, што ідэалогія і культура з’яўлюцца неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту. Замацаваныя ў ёй маральныя ўстаноўкі, мадэлі паводзін вызначаюць паспяховае развіццё асобы і народа ў цэлым. Гэта свайго роду “вакцына” супраць вірусаў духоўнай дэградацыі”

Да неабходных умоў ідэалагічнага навучання і выхавання вучняў адносяцца:

– вырашэнне задач грамадзянскага, патрыятычнага і нацыянальнага выхавання настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ва ўзаемадзеянні з рознымі напрамкамі выхаваўчай работы;

– выкарыстанне разнастайных формаў, метадаў і спосабаў вучэбнай і пазакласнай дзейнасці;

– наяўнасць разнастайнага дыдактычнага матэрыялу і тэхнічных сродкаў навучання.

-развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў пры вывучэнні беларускай літаратуры.

На наш погляд, праблема фарміравання ідэалогіі навучання і выхавання не новая, яе нельга раздзяліць у адукацыйным працэсе. Настаўнікі заўсёды аддавалі шмат увагі выхаваўчаму аспекту. Сёння істотна пашырыўся інфармацыйны паток, які значна ўплывае на гэтую праблему. Яна набыла на сучасным этапе асаблівае гучанне, бо разбураюцца папярэднія ідэалы, а новыя не паспяваюць сфарміравацца.

Як жа праблема патрыятычнага і нацыянальнага выхавання як асноўнага аспекта фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі вырашаецца нашымі настаўнікамі на ўроках літаратуры?

Перш чым прапанаваць вам сваю сістэму па ідэалагічнаму выхаванню, я хачу сказаць, якой бы мэтанакіраванай, сістэмнай не была праца настаўніка па гэтай праблеме, дастаткова аб’ёмны праграмны матэрыял і абмежаваная колькасць гадзін урокаў па літаратуры не даюць той магчымасці, каб вучань актыўна развіваўся, духоўна ўзбагачаўся, мог праявіць творчасць,самастойнасць, мог вызначыць у сваім жыцці каштоўныя арыенціры. Таму нельга замыкацца ў рамкі ўрока, патрэбна дзейнічаць шырэй і глыбей і абавязкова з урока літаратуры мець выхад на пазакласную працу, якая дапаможа замацаваць і паглыбіць той аб’ём ведаў, які вызначыны праграмай, а таксама дапоўніць цікавым змястоўным матэрыялам, што пашырыць уяўленне вучняў пра літаратуру, раскрые вучню прыгажосць, мілагучнасць роднага слова, абудзіць цікавасць да багатай літаратурнай спадчыны, будзе выхоўваць пачуццё павагі і любові да Радзімы.

Таму і склалася ў нас пэўная сістэма патрыятычнага і нацыянальнага выхаванню,якую мы вам зараз і прапануем на вывучэнні раздзела вуснай народнай творчасці.

Усім вам, настаўнікі, вядома, што ў 5-9 кл. адбываецца знаёмства з фальклорнымі жанрамі – гэта казкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, прыметы і павер’і, міфы, песні, легенды і паданні.

На першым этапе асветніцка-матывацыйным фарміруецца нацыянальная самасвядомасць праз вывучэнне фальклорнай культурнай спадчыны беларусаў, якая спрадвеку была і застаецца вечназялёным Сусветным Дрэвам, крыніцай духоўнага адраджэння нацыі. На гэтым этапе выкарыстоўваем розныя формы ўрокаў: урок-інсцэніроўка, урок-конкурс, урок-гульня, урок-падарожжа, урок-віктарына, урок-літаратурная гасцёўня, урок-прэзентацыя. Такія ўрокі дзеці вельмі любяць, ім падабаецца быць на ўроках актыўнымі ўдзельнікамі, урокі маюць вялікае пазнаваўчае і выхаваўчае значэнне, а таксама развіваюць камунікатыўную кампетэнцыю школьнікаў.

На другім этапе – этапе актывізацыі пазнавальнай дзейнасці фарміруецца асэнсаванне патрыятычнага аспекту фальклорных твораў.Вучні атрымліваюць творчае заданне: скласці ўласныя казкі, намаляваць малюнкі, запісаць ад бабулі песні, вясковыя легенды і паданні, скласці загадкі, запісаць прыкметы і павер’і .

Пасля ідзе працэс абмеркавання творчых работ, у выніку якога вучні прэзентуюць свае работы, занатаваныя і па-мастацку аформленыя:

  • гэта і малюнкі да казак

  • гэта і зборнікі народных песень

  • гэта і рэфератыўныя работы

  • гэта і “кніжкі-малюткі” загадак, прыказак і прымавак, прыкмет і павер’яў

Урок літаратуры - гэта частка цэласнай сістэмы разнастайных прыёмаў, праз якія ўвесь час прасочваецца любоў да Айчыны, да народнай культуры, спадчыны, дзе закладзены вопыт, розум, мудрасць многіх пакаленняў.

На трэцім этапе - практычна-дзейнасным, мэтай якога з’яўляецца стварыць сітуацыю аналізу асабістых пазнавальных і практычных дзеянняў праз удзел у пазакласных мерапрыемствах, прысвечаных народнай спадчыне, мы маем вялікія пазакласныя мерапрыемствы.

Дзе больш ярка, актыўна, развіваючы свае творчыя здольнасці,можа праявіць сябе вучань?Канешне, у розных пазакласных мерапрыемствах,якія мы рыхтуем пасля вывучэння фальклорных жанраў.Удзел у гэтых святах прымае кожны вучань,незалежна ад таго, як вучыцца, як паводзіць сябе.Вучань набывае пачуццё ўласнай каштоўнасці, веру ў сябе, што ён ведае, умее і здольны.І гэта вельмі важна для дзіцяці ў перыяд школьнага вучнёўства.Так, як здзівіца, наколькі ён добры, прыгожы,таленавіты, перш за ўсё, павінен сам вучань.І калі мы будзем выхоўваць дзіця з пачуццём уласнай каштоўнасці, то мы будзем у будучым мець чалавека з пачуццём адказнасці за сваю Радзіму,зямлю, сям’ю.

Для 5-6 кл. арганізоўваецца фестываль казак “У свеце цудаў”.

Да гэтага мерапрыемства падключваюцца і вучні малодшых класаў. Фестываль праходзіць пад Новы год. Радасць, незвычайны цуд, таямнічасць,чароўнасць пануе на сцэне, а колькі станоўчых эмоцый ва ўсіх.

Для вучняў 7-11 кл. арганізоўваецца фестываль каляндарна-абрадавых свят “Пад стрэхамі прадзедаў” з абавязковым уключэннем у святы запісаных вучнямі песень, легенд, паданняў, прыказак і прымавак ад бабуль, бацькоў.

У нас склалася традыцыйная сістэма выхавання на аснове каляндарнай абраднасці беларусаў. Святкаванні і мерапрыемствы групуюцца па традыцыйнай лагічнай схеме: зіма-вясна-лета-восень.


Распрацоўка адной з форм пазакласнай працы:

  • зімовы цыкл

  • вясновы цыкл

  • летні цыкл

  • восенькі цыкл

У аснове выхавання ляжыць традыцыя - перадача матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей ад пакалення да пакалення. Найбольш характэрнай формай далучэння да традыцыі з’яўляецца сістэма абраднасці, звязаная з гадавым цыклам прыроды i гаспадаркі.

Каляндарна-абрадавы цыкл, як аснова арганізацыі, як арыенцір у выхаваўчым працэсе, дазваляе гуманізаваць узгадаванне асобы.

Толькі ўвеўшы асобу у непарыўны працэс гармоніі Чалавека i Прыроды, мы здолеем рыхтаваць дзіця да грамадскай дзейнасці на карысць людзям i прыродзе, з’яднаць выхаванне ідэалагічнае, эстэтычнае, экалагічнае, фізічнае, як гэта прадугледжваюць традыцыі народнай педагогікі беларуса.

3 улікам народных традыцый паспрабуем звярнуцца да нейтральнага прыроднага цыклу, узяўшы за арганізаванасць групаванне мерапрыемстваў, абрадаў i святкаванняў вакол стабільнага каляндарнага кола. Уяўленні чалавека аб жыцці ў сусвеце паказалі залежнасць усяго жывога на зямлі ад сонца, ад прыродных сіл. Гэтыя уяўленні знайшлі выражэнне ў комплексе абрадаў i святкаванняў.

Абрады i звычаі традыцыйна суправаджаліся гульнямі, танцамі, песнямі, сцэнічнымі дзеяннямі, якія мелі i рытуальны, i пацяшальны сэнс. Але заўседы яны звязаны з лёсам чалавека, з яго надзеямі на будычыню.

Па свайму прызначэнню абрады падзяляюцца на каляндарныя, сямейныя i грамадскія. Падзел абрадаў на хранічныя цыклы года сведчаць аб арганічнай сувязі чалавека, прыроды i працы.

Звычаі i абрады заўсёды мелі глыбока гуманістычны сэнс. Яны напаўнялі жыццё святлом духоўнасці, скіроўвалі яго ў сталае рэчышча, выверанае гадамі працоўнай практыкі, садзейнічалі захаванню i ўмацаванню нацыянальнай супольнасці людзей.

Звернемся да традыцыйнай каляндарнай абраднасці беларусаў

Зімовы цыкл

Асноўныя абрадавыя мерапрыемствы.

    1. Каляды.

    2. Новы год.

Мэта правядзення зімовых абрадавых каляндарных святаў.

Адраджэнне традыцыі святкавання Каляд на Беларусі, выхаванне павагі, пашаны да гісторыі і культуры нацыі і асэнсаванне сябе як прадстаўніка гэтай нацыі.

Прыкладныя формы работы.

  1. Рэклама калядных навагодніх святаў (газета, радыё, плакаты) у школах.

  2. Выставы па Каляднай тэматыцы.

  3. Гутаркі.

  4. Падрыхтоўка касцюмаў.

  5. Развучванне фальклорных песняў.

  6. Тэатр “Батлейка”.

  7. Развучванне народных калядных гульняў.

Асноўныя гульні, забавы, абрады:

  1. Прыход Каляды;

  2. Ваджэнне казы;

  3. Калядныя танцы;

  4. Валачобнікі.

Калядныя абрады беларусаў, як i іншых народаў, узніклі даўно і праводзіліся разам з народным абрадам святкавання Новага года. У апошнія гады на хвалі адраджэння народных традыцый паўсюль у школах Рэспублікі праходзілі мерапрыемствы з нагоды гэтых святкаванняў. Беларуская калядная абраднасць - гэта помнік этнічнай культуры, культурная спадчына нашага мінулага.

Трэба адзначыць, што ў калядным абрадавым коле навагодні цыкл займае цэнтральнае месца. Згодна традыцый, якая ўсталявалася стагоддзямі, зімовы перыяд земляробчага календара пачынаўся з 14 лістапада, калі, у асноўным, заканчвалася ўборка ўраджаю з палёў.

24 снежня - пярэдадзень Калядаў. Тэрмін "Каляда" паходзіць ад лацінскага "colenda". У старажытных рымлян першы дзень кожнага месяца называўся "Календа".

У беларусаў Каляды праходзяць у перыяд з 24 снежня па 6 студзеня. Традыцыйная посная вячэра ў першы дзень каляд – гэта пачатак святочных дзён i вечароў. Напярэдадні новага года адзначалася багатая Куцця (шчадроўка). Да зімовых святаў рыхтаваліся задоўга, а ў дні калядаў моцна праяўляліся лагічныя дзеянні: уся сям'я павінна быць разам на вячэры, каб быць разам i ўвесь год. У гэты ж вечар варажылі на будучыню: ці добры ўраджай, ці ўсе добра будзе ў годзе.

На Беларусі калядныя варожбы праходзілі ў форме прыкмет, тлумачэнняў. Асноўная ix тэма - тэма працы, ураджаю, зямлі, жыцця чалавека.

Але самае асноўнае месца у святочным навагоднім абрадавым цыкле займае абрад калядавання. Пераапранутыя калядоўшчыкі хадзілі па хатах i выконвалі абрадавыя песні. Цэнтральная маска навагодняга пераапранання – "каза" ("казёл"). "Казу" вадзілі з песнямі, танцамі, пераапранутыя "цыгане", "дзед", "маладзіца", "павадыр", музыка, механоша i ўся іншая світа. Калядоўшчыкі хадзілі па хатах i віншавалі гаспадароў песняй, танцамі, добрымі пажаданнямі. Прадстаўленне звычайна заканчвалася падарункамі, якія збіраў у мех адзін з калядоўшчыкаў. Як сведчаць даследаванні вучоных (Я.Карскага, Ю.Паповіча) культ "Казы" шанаваўся за здольнасць яе нібыта ўзмацняць урадлівасць зямлі. Падчас калядавання калядоўшчыкі выступалі ў ролі заклінальнікаў дабрабыту чалавека i ўрадлівасці зямлі.


Вясновы цыкл.

Асноўныя святочныя мерапрыемствы.

  1. Масленіца.

  2. Гуканне вясны.

  3. Вялікдзень.

Мэта правядзення. Паглыбленне ведаў аб народных каляндарна-абрадавых традыцыях, выхаванне пашаны да гістарычнай спадчыны свайго народа, выхаванне пачуцця адзінства са сваёй Зямлей, Радзімай, Бацькаўшчынай.

Формы работы.

  1. Гутаркі аб змесце традыцыйных народных вясновых святкаванняў.

  2. Тэматычна-нагляднае афармленне.

  3. Развучванне фальклорных песень-вяснянак.

  4. Падрыхтоўка абраду “Гуканне вясны”.

  5. Развучванне народных гульняў і забаў.

Пачаткам веснавых святкаванняў можа быць Масленіца - гадавое свята, якое азначае праводзіны зімы i сустрэчу вясны. Усе абрады скіраваны на закліканне цяпла, адраджэнне прыроды, жыцця ў ёй, падрыхтоўка да крапатлівай працы. Масленічныя абрады заўседы праходзілі з багатымі пaчacтyнкaмi, блiнaмi, аладкамі. Ладзіліся забавы: катанне на арэлях, катанне на санках, коўзанне на ледзяшах, спальванне чучала Зімы. Трэба адзначыць, што культ Агню меў заўседы сімвалічна ачышчальнае значэнне ў славян: як забаўленне i ачышчэнне ад злых сілаў, як заклік цяпла, прыходу вясны.

1 сакавіка - пачынаюцца вяснянкі - гуканне вясны. Абрад “Гуканне Вясны” вельмі цікавы i сімвалічны. Песні спяваюць звычайна дзяўчаты. Яны выбіралі высокія месцы, якiя раней вызваляліся ад снегу. У песнях праслаўлялася вясна, цяпло, жаданне хутчэйшага ажыўлення прыроды, каб прыйшлі "цеплыя дзянёчкі, частыя дажджочкі", краскі i радасці.

На "Саракі" /9 красавіка/ выпякалі "жаваранкаў" з цеста, дзеці падкідалі ix угору, прасілі вясну прыйсці, птушак прыляцець, бо яны - вестуны вясны.

Але самае вялікае веснавое свята - гэта Вялікдзень.

Перад гэтым святам ішла Вербніца, ці вербная нядзеля. На гэтым тыдні людзi захоўвалі вераванне аб перадачы сілы ад прыроды чалавеку. Пры сустрэчы адзін аднаго "асвячалі" галінкамі вярбы.

"Не б'ю я, вярба б'е,

За тыдзень Вялікдзень,

Хвора ў лес - на верас,

А здароўе - у косці.

Не б'ю я, вярба б'е,

За тыдзень Вялікдзень, Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба.

Будзь здароў на ўвесь год.


На Вялікдзень, як i на Каляды, хадзілі валачобнікі. Вялікая ўвага надавалася рытуалу ежы. Асноўнае месца тут адводзілася вялкоднаму чырвонаму яйку, якое лічылася сімвалам жыццядзейнага пачатку. Пазней, калі было прынята хрысціянства, адбылося пераасэнсаванне язычніцкай сімволікі, чырвонае яйка звязвалася з радасцю ад уваскрэсення Хрыста. На Вялікдзень сустракалі ранкам узыход. Гульню Сонца, Сонечны бляск, ясны ўзыход яго звязвалі з добрым знакам на жыцце i працу.

Вялікдзень быў багаты на розныя гульні i забавы: гульня ў біткі, качанне яек з горкі, карагоды, хаджэнне ў госці, абдорванне гасцінцам.

У некаторых мясцінах на Беларусі ў апошні дзень Вялікадня адведваюць магілы памерлых. А ўвогуле, магілы продкаў адведвалі праз тыдзень на Радаўніцу. На гэтым тыдні быў тужлівы настрой, настрой памінання, успамінаў i пашаны да памерлых.

Летні цыкл.

Асноўныя святы і абрады.

  1. Купалле.

  2. Святы працы /зажынкі і дажынкі/.

Мэта правядзення: укараненне бытавання народных традыцый у сенняшнім жыцці, выхаванне пашаны да чалавека працы, усведамленне думкі, што праца – аснова жыцця.

Асноўныя формы работы:

  1. Гутаркі пазнаваўчага зместу.

  2. Падрыхтоўка сімвалічнай атрыбутыкі /купальскае кола, вяночкі.

  3. Развучванне купальскіх песняў.

  4. Падрыхтоўка касцюмаў.

  5. Развучванне гульняў і забаваў.

Паходжанне Купальскіх абрадавых святкаванняў звязваюць з культам Сонца i раслін. Купалле займае ледзь не першае месца сярод язычніцкіх святочных абрадаў па сваей разнастайнасці, багацці звычаямі шырокай распаўсюджанасці. Купальская традыцыя- традыцыя вельмі старажытная. Хрысціанская рэлігія на працягу доўгага часу змагалася з кyпaльcкiмi абрадамі, святамі, песням, звычаямі, але многія элементы гэтага паэтычнага свята захаваліся да нашых дзен. На сенняшні дзень засталіся цікавыя гульні і забавы. У спалучэнні з традыцыйнымі i новымі песнямі, танцамі, якія ўяўляюць сабой цікавае драматызаванае прадстаўленне, у якім няма падзелу на гледачоў і акцёраў, усе яго ўдзельнікі з’яўляюцца адначасова i выканаўцамі.

Купалле прыходзіць да нас у ноч з 6 на 7 ліпеня i адзначаецца як урачыстасць у гонар летняга сонцастаяння, як свята росквіту ўcix зямных сіл, якія дасягалі ў гэтым часе свайго найвышэйшага развіцця. Купальскія святы прыпадаюць на самы адказны ў жыцці хлебароба час перад зборам ураджаю i звязаны з бытавымі, аграрнымі клопатамі. Абрады i звычаі сведчаць пра спрадвечна глыбокае адчуванне чалавекам прыроды i яе жыватворных сіл, а таксама пра паэтычнае ўспрыняцце чалавекам навакольнага свету.

Асноўная ўвага ў купальскіх абрадах надавалася дзвюм стыхіям - агню i вадзе. У цэнтры святкавання - Купальскае вогнішча. Увогуле, славяне надавалі агню вялікі ачышчальны пачатак. Неад’емны атрыбут агню - Купальскае кола. Трэба адзначыць, што Купалле - гэта свята моладзі. Запаленыя колы хлопцы i дзяўчаты качалі з гары, вадзілі карагоды каля вогнішчаў. Купальскія агні як бы ўвасаблялі сонца, якое ахоўвае i дае сілы ўсяму жывому на зямлі. Ноч на Купалле авеяна дзівамі i падзеямі, i спаць у гэтую ноч лічылася за грэх. Таму адны гульні i абрады змянялася iншымі - i так да ўсходу сонца.

Збіралі зелкі, якія у гэту ноч маюць цудадзейную сілу, дзяўчаты плялі вянкі, загадвалі на іх свайго суджанага і пускалі на ваду. Ішла варажба. Купаліся ў рацэ, качаліся па расе, як бы ачышчаліся ад грахоў.

А раніцай усе сачылі за ўзыходам сонца, бо павер'е кажа, што на Івана-Купалу яно ўзыходзіць іграючы: гэта знак ураджаю i дабра.

У Купальскія павер’і дзівосным узорам уплятаецца легенда пра Папараць-кветку. У аснове гэтай легенды ўвасоблена мара чалавека аб тым, каб спазнаць усе зямныя таямніцы, стаць шчаслівым. Легенда гаворыць пра тое, быццам бы агонь Бога Пяруна сыходзіць на Папараць, i яна ўспыхвае ў гэту ноч яркім светам. Той, хто сарве гэту кветку i будзе насіць яе пры сабе, той будзе шчаслівы i багаты, будзе мець усе, што захоча...

Восеньскі цыкл

Асноўныя абрадавыя святы.

1. Багач /свята працы/.

2. Дзяды /абрад памінанняў/.

Мэта правядзення святкаванняў: адраджэнне народных традыцый, звязаных з восеньскім календаром, выхаванне пашаны да гістарычнай культурнай спадчыны народа, устанаўленне непарыўнай лучнасці паміж пакаленнымі, паміж днём сённяшнім і ўчарашнім, выхаванне пачуцця еднасці са сваёй гісторыяй, народам.

Формы работы:

  1. Тэматычнае афармленне залы, класа, дзе будуць праходзіць мерапрыемствы.

  2. Гутаркі з гісторыі нашага народа, пра знакамітых продкаў- беларусаў /Ф.Скарына, М.Гусоўскі, Е.Полацкая,Я.Купала, Я.Колас, М. Танк, юбілеі якіх мы сёлета адзначаем.

  3. Вывучэнне свайго радавода ўсімі школьнікамі.

Восеньскія абрады i звычаі ў традыцыі беларусаў выглядалі больш сціпла ў параўнанні з папярэднімі, ix было менш. Гэта было звязана зноў-такі з працаю чалавека, бо асноўныя работы к гэтаму часу заканчваліся, прыходзіў час падумаць пра свае чалавечыя клопаты, пра сямейныя справы.

Свята Багач упершыню апісана беларускім этнографам А. Баг-дановічам, бацькам Максіма Багданавіча. Ен пicaў: "Багач - адно з земляробчых бостваў дахрысціянскага перыяду, адно з відаадмен нестараўскага "Дажбога сонца". Відаць, назва гэтага абраду была звязана з дастаткам, які к гэтаму часу прыйшоу ў хату хлебароба. Па хатах насілі лубку, напоўненую жытам, якая адыгрывала асноўную ролю ў абрадзе святкавання "Багача". Гэту лубку пакідалі ў адной з хат да наступнага года. У абрадзе праслаўляўся хлеб, зямля, яе ўрадлівасць, праца чалавека.

Цэнтральным і самым значным святкаваннем восеньскага цыклу быў абрад памінання продкаў - Дзяды. Свята гэта сваімі каранямі ідзе ў глыбокую старажытнасць. Субота была тым днём, калі беларус мyciў наведаць могілкі, або добрым словам успомніць сваіх адышоўшых продкаў. Нябожчыкі, па ўяўленню нашых продкаў не адыходзілі ў нябыт, а пераходзілі ў іншы стан існавання i ўплывалі на жыцце нашчадкаў. Гэта глыбока гуманістычная па сваей сутнасці ідэя лучнасці пакаленняў, непарыўнасці радаводу i вельмі блізкая да розных старажытных тэорый перасялення душ i неаднаразовага жыцця чалавека на Зямлі. Асабліва гэта пацвярджаецца сёння, калі ўзнікла ці ўзнавілася тэорыя біяэнергіі, якая не знікае бясследна, а як бы "перасяляецца". Гэта свята прыпадала на пачатак лістапада. Афіцыйна на сенняшні дзень на Баларусі - 2 лістапада. "Дзяды" звычайна прысвячаюцца памінанню цэлага роду, наколькі толькі помняць яго нашчадкі, наколькі можа сягнуць памяць людская.


Уся праца практычна-дзейнаснага этапу праходзіць праз гісторыка-этнаграфічны музей “Наша Спадчына” і клуб “Спадчына”, які працуе на базе музея. Кіраўніком і музея і клуба была я (Балаболава Н.Я.) на працягу 10 год з (2000-2010) і зараз мы вам пакажам апісанне даследчай дзейнасці музея за 2006-2011 навучальны год.

Характарыстыка дзейнасці музея за 2006/2011гг

1.Дата заснавання музея

05.09.1993

2.На падставе якога распараджэння адкрыты музей

Загад дырэктара школы №23 ад 05.09.1993

3.Назва дзяржаўнага музея,які аказвае метадычную дапамогу

Гарадскі краязнаўчы музей

4.Агульная плошча музейнага памяшкання

Асобае памяшканне плошчай 70 м2

5.Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

  1. Беларусь старажытная

  2. У складзе Расійскай імперыі

  3. Беларусь Савецкая

  4. Гісторыя Барысава

  5. Беларуская хатка

  6. Сялянскае падворе

  7. Рэчы побыту

  8. Славутыя імёны беларусаў

  9. Гарады Беларусі

6.Колькасць экспанатаў:

Усяго: 2006(357),2007(357),2008(396),2009(412),2010(422)

Асноўнага фонда: 2006(133),2007(133),2008(171),2009(187),2010

(197)

Дапаможнага фонда: 2006(224),2007(224),2008(225),2009(225),2010

(225)

7.Пералік найбольш каштоўных экспанатаў:

п/п Назва экспанатаў Шыфр. нумар

1. Калаўрот 42

2. Куфар 67

3. Патэфон 84

4. Мыйка 130

5. Бязмен 9

6. Прымус 11

7. Кораб 17

8. Ступа 13

9. Лапці 33

10. Церніца 31

11. Жорны 32

8.Асноўныя паказчыкі працы музея:

Колькасць 2006 2007 2008 2009 2010 2011

-наведвальнікаў 2142 1724 2153 1082 1637 1500

-лекцый 2 2 1 1 2 2

-выстаў 2 2 1 2 4 3

-іншыя мерапрыемствы 5 5 7 4 4 5

-экскурсіі 96 91 113 49 81 80

9.Кіраўнік музея пасада год пачатку кіравання

Балаболава Н.Я настаўнік бел. загад № 180 ад 17.09.2001

мовы і літаратуры

Накірункі музея

Культурна-асветніцкі, дзейнасць якога прадугледжвае вывучэнне гісторыі развіцця Беларусі ад глыбокай старажытнасці да нашых дзён, знаёмства з этнаграфіей, побытам,жыццём,народнымі абрадамі ,традыцыямі,вуснай паэзіяй, танцамі,гульнямі-жывой спадчынай нашага народа.гэта знаёмства адбываецца ў час правядзення экскурсій, тэматычных урокаў,лекцый,радыёлінеек,выстаў, а таксама пераязных экскурсій-выстаў гарадскога краязнаўчага музея,з якім мы падтрымліваем цесную сувязь.За 2006-2011г было праведзена 510 экскурсій(наведала 10238),30 тэматычных урокаў,10 лекцый,14 выстаў,30 пазакласных мерапрыемстваў,6 экскурсій гарадскога краязнаўчага музея.

Другі накірунак – творчы, дзейнасць якога прадугледжвае падрыхтоўку і правядзенне нацыянальных свят і абрадаў,творчых конкурсаў, краязнаўчых віктарын,спектакляў.

За 2006-2011 падрыхтаваны і праведзены народныя святы: “Вялікдзень”, “Восеньскі кірмаш”, “Змітраўскія дзяды”, “Уваходзіны”, “Вячоркі” ,”Гуканне вясны”, “Каляды”, “Купалле”, літаратурна-музычныя кампазіцыі “Хто мы? Мы- беларусы”, “Беларусі ў любові пакланюся”, “Мелодыі мовы славянскай я чую “, “Ваша слава ўстане абеліскам”, “Мы жадаем шчасця вам”, “Адзіная мая”, “У промнях матулінай любові”, “Яго вялікасць хлеб”, “Ёсць такое слова “выстаяць””, “Чарнобыль – незагойная рана”,спектаклі: “Трыбунал” па п’есе А. Макаёнка, “Паўлінка” па п’есе Я.Купалы,гісторыка-краязнаўчыя віктарыны: “Героі ратных спраў Беларусі, “Мы- беларусы”, “Мой горад”, “Наша спадчына”, “што я ведаю пра свой горад”, “Чалавек на сваёй зямлі”,конкурсы чытальнікаў вершаў: “Мой край”, “Радзіма мая дарагая”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Слава вам,героям Перамогі”

Трэці накірунак- пошукава-даследчы,дзейнасць якогапрадугледжавае збор экспанатаў для музея і краязнаўчых звестак пра Радзіму.

Вывучаючы родны край, яго гісторыю, эканоміку, прыроду, культуру, былі падрыхтаваны ў рамках экспедыцыі “Наш край” такія навукова-даследчыя работы:

  • Экскурсійны маршрут “Па роднаму краю” (3 месца)

  • конкурс вершаў і апавяданняў “Таямніцы лесу” ( 1 месца)

  • конкурс справаздач 3-га этапу экспедыцыі “ Наш край”( 1 месца)

  • конкурс летапісаў школы “ Мая школа- мой гонар” ( 2 месца)

  • краязнаўчы маршрут “ Мой край”(2 месца)

  • краязнаўчы маршрут “ Мой родны кут” ( 1 месца)

  • конкурс фотаздымкаў” Зімовыя сны” ( 2 месца)

  • конкурс рэфератаў “ Народныя касцюмы”

  • конкурс фотаздымкаў “ Беларусь сінявокая”

У час правядзення пошукавайі даследчай работы па краязнаўчай экспедыцыі “ Наш край” сабралі вельмі каштоўны, карысны, унікальны матэрыял пра родны край – Барасаўшчына,яго этнаграфію – гэта “Летапіс роднага краю” і “Этнаграфія Барысаўшчыны”.

На НПК работа па краязнаўству “Летапіс роднага краю” была ўзнагароджана дыпломам першай ступені. Работа “Этнаграфія Барысаўшчыны” была ўзнагароджаны дыпломам другой ступені на вобласці.

Напрыканцы хочацца адзначыць, што кожны настаўнік-творца; ён можа выкарыстаць прапанаваны вопыт, а можа прапанаваць сваё бачанне. Але мы вядаем, што сёння ад настаўніка,як ніколі раней залежыць вартасць і значэнне беларускай мовы і літаратуры як вучэбных дысцыплін,як складальнікаў духоўных каштоўнасцей грамадства. Калі мы сёння застанемся раўнадушнымі выкладчыкамі, людзьмі, якія не дбаюць пра свой прафесійны і духоўны ўзровень, мы можам заўтра атрымаць пакаленне спажыўцоў, а не патрыётаў сваёй Радзімы. І як набат гучаць для нас словы П. Панчанкі:

А молодзь – наш народ.

Яны не госці.

Я раўнадушна зноў кляну са злосцю,

Звяртаюся да вас, нераўнадушных:

Хутчэй ратуйце маладыя душы!



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconВыхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзіму, праяўляць патрыятызм, гэта пачуццё ўласнай годнасці, дысцыплінаванасць, культура міжнацыянальных адносін. Патрыятычнае выхаване...

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconПатрыятычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзімы, яе нацыянальнай культуры, традыцый І звычаяў; развіцце самасвядомасці асобы, яе здольнасці ўсведамляць сябе прадстаўніком...

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconИз опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория
Выхаванне эстэтычных меркаванняў з'яўляецца важнай задачай літаратурнай адукацыі ( прыгожае агіднае, узнеслае- нізкае, трагічнае...

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconВ. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў
У дадзенай рабоце змешчаны тэарэтычны матэрыял, па патрыятычнаму выхаванню на ўроках гісторыі І ў пазакласнай рабоце. Прадстаўлены...

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconАнкета Імя
Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconКаляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 9 клас
Навучанне правілам бяспечных паводзін на ўроках беларускай літаратуры. Літаратура як частка сусветнай культуры

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconМа класных кiраўнiкоў
Сучасная нарматыўна-прававая база. Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2011/12 н г. Удасканаленне работы па грамадзянска-патрыятычнаму...

Патрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі iconГісторыка краязнаўчы музей «Спадчына»
Патрыятычнае выхаванне вучняў, фарміраванне этнічнага самаўсведамлення, пачуцця прыналежнасці да беларускага народа, гордасці за...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка