Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу




НазваНарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу
Дата канвертавання13.02.2013
Памер27.76 Kb.
ТыпДокументы
Пра мастака

(1.04.1941 – 11.09.1996)

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу, у знакамітую мастацкую вучэльню імя К. Савіцкага. З той пары любімым мастаком Марчанкі стаў Бялыніцкі-Біруля. Праз пяць год ён скончыў вучобу і пачалася пара самастойнага ўваходжання ў жыццё і ў мастацтва. Пачалася гэтая пара з выкладання малявання ў адной са школ Чалябінскай вобласці. А потым быў Мінск, аддзяленне крафікі тэатральна-мастацкага інстытута. Але вучыцца давялося толькі тры месяцы, студэнты прызвалі служыць у рады Савецкай Арміі. Прадоўжыць абучэнне давялося толькі праз тры гады. У 1972 г. ён скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікі мастака, Павел Любамудраў і Арлен Кашкурэвіч, вучылі яго не столькі непасрэдна тэхніке малявання, колькі ўменню мысліць пластычнымі вобразамі, прасторай, лініямі. І ў той жа час шлях Марчанкі ў мастацтве быў шмат у чым шляхам вызвалення ад забабонаў акадэмічнага рамяства, прафесійнай руціны, строгай сацыяльнай накіраванасці.

Ён маляваў усё, напаўняючы сваю душу ўражаннямі і “набіваючы” прафесійную руку: ад беларускіх ударных новабудоўляў да велічна-мяккіх вобразоў жанчые Палесся, ад БАМа дастарых караблёў Карскага мора, ад суровай і манументальнай прыроды Запаляр’я да туркменскай экзотыкі.

Аналізуючы тагачасную творчасць Марчанкі, Георгій Паплаўскі вызначыў “прыродны дар і мэтанакіраванасць у вырашэнні складаных творчых задач”, “паэзію, пяшчоту і эстэтычную выразнасць графікі”, а Арлен Кашкурэвіч падкрэсліваў, што “Марчанка выдатна адчувае мяккасць і серабрыстасць літаграфіі, жорсткасць і пэўнасць лінагравюры, цякучасць і рознакаляровасцьакварэлей, поўных паветра і святла”. Менавіта ўсе гэтыя якасці Леанід даводзіў да дасканаласці ўсё жыццё, хаця светланосны афорт у рэшце рэшт стаўся ягонай улюбёнай тэхнікай. Ягоны афорт “Лета” з сэріі “Мінск” набыла Трэццякоўская галерэя, а за бліскучыя афорты, што экспанаваліся на VI Усесаюзнай выставе эстампа і І Усесаюзнай выставе станкавай графікі, мастак атрымаў прэміі.

Леанід гаварыў, што для яго малюнак - гэта “развага з алоўкам у руках”. Ён сапраўды любіў графітны аловак за пяшчотнасць і пругкасць, аксамітнасць і жорсткасць лініі, за празрыстасць і густату штрыха. Калісці ён пачынаў з жывапісу, э акварэлі. Гадоў трыццаць таму ён нават выставіўся ў Маскве з жывапіснымі пейзажамі “Моцны мароз” і “Сонечны дзень”. А потым былі акварэльныя эксперыменты - “Вечар”, “Грыбы”, “Ружы”, акварэльны партрэт сясцёр. А ў апошнія гады мастак няўрымсліва кінуўся ў неспакойны і бурлівы свет вадзяных фарбаў. І знайшоў у сабе новыя незвычайныя якасці чулага жывапісца-акварэліста. “Дажыць да глубокай старасці з пэндзлем у руках”, сказаў адзін слынны мастак. Гэтаксама мог бы сказаць і Марчанка. Мог бы, але не сказаў - жыццё ягонае абарвалася ў 55 гадоў, у час найвышэйшага творчага ўзлёту.

Творчасць Марчанкі - шмат у чым працяг ягонай асобы, не простае яе адлюстраванне, ўвасабленне ўсвядомленага прынцыпу паводзінаў. Ён страсна любіў вандраваць па далёкіх паралелях і мерыдыянах тагачаснага Савецкага Саюза, любіў Беларусь і родную Бабруйшчыну.

Леаніду і ў побыце былі ўласцівыя асаблівая пластыка ладу жыцця і незвычвйная надзейнасць ва ёсім, што ён рабіў. Ён сам друкаваў свае афорты, пастаянна ўдыхаючы пахі азотнай кіслаты альбо хлорнага жалеза, па-майстэрску прыстасоўваючы адзін да аднаго вугалкі рамачак, сам іх таніраваў, даводзячы колер таніроўкі да дасканалай кандыцыі; сам выразаў шкло і паспарту. Ягоны мастакоўскі дар, здавалася, быў разлічаны надоўга, але ці магчыма прадвызначыць Лёс?

Марчанка быў удзельнікам мастацкіх выставак з 1966, членам Беларускага саюза мастакоў з 1974 г. Працваў пераважна ў тэхніках афорта і літаграфіі. Серыі літаграфій: “Жанчыны Палесся” (1974 г.), “Новабудоўлі Беларусі” (1975 г.), серыі афортаў “Лета ў Залацінцы. Бам.” (1976 г.), “Мой край азёрны” (1977 г.), “Зямля і людзі” (1980 г.), “СССР – наша Радзіма” (1982 г.), асобныя лісты ”У Карскім моры” і “Ганна Мікітаўна” (1981 г.), “Рулявы Пятровіч”, “Праводка”, “Порт Ігарка” ”Падцёсава” (усё 1982 г.), “Клятва (Прысвячаецца К.П. Арлоўскаму)” (1983 г.) і інш. Ягоная акварэль “Бэз” знаходзіцца ў адным з кабінетаў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта светлая, прыгожая, вольная песня пра цудоўны жывы свет, які нас акаляе. Такі бэз мог бы, магчыма, ухваліць і стары Канчалоўскі: ён жа дасведчаны у такіх справах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconСяргей Патаранскі нарадзіўся ў Менску 6 лютага 1976 г Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя
Бацькі аддалі хлопчыка ў мастацкую школу. Потым Сяргей вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Менавіта там пачаў...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconАляксандар Вайтовіч нарадзіўся ў вёсцы Рачкевічы на Капыльшчыне. Яго бацькі з дакалгаснага пакаленьня
Са школьных гадоў абраў фізіку І паступіў ва ўнівэрсытэт у Менску. Расейскай мовы тады амаль не выкарыстоўваў, размаўляў толькі на...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу icon1878 1928 Чэшскі празаік, паэт, драматург І перш за ўсё філосаф. Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы
Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы Ладыслава Кліма былі адрэдагаваныя І выдадзеныя...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconУ прафесійны тэатр з тэатра-студыі калектыў прыйшоў з 4 спектаклямі. Гэта былі пастаноўкі "Пяпялушка" па п’есе Т. Габэ І "Жалезная заслона" па п’есе
Але Таццяна Паўлава І ганна Шэлепава ў гісторыі тэатра пакінулі нядрэнны спектакль, у якім упершыню былі толькі дзве жаночыя ролі....

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconЯнкі Брыля «Сірочы хлеб»
Вывучэнне аповесці адводзіцца 5 гадзін. У падручніку гэты твор падаецца ў скарачэнні, але вучням варта прапанаваць прачытаць яго...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconЛістапад 2010
Яго светлая І чаруючая паэзія – гэта жывое дыханне народа, увасабленне яго мудрасці, яго любві да жыцця, да працы, яго спрадвечнага...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconЮрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні
Малодшы брат вучыцца ў 5 клясе, таксама выдатнік. Дарэчы, сам Юрась мае акрэсьлены намер гэтаксама завесьці сям’ю “і дзяцей нават...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconВасіль Юрэвіч, адміністратар менскай поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё"
Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconБелагураў Эдуард Аляксеевіч нарадзіўся ў г. Бабруйску. Беларускі жывапісец. У 1974 г скончыў аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага роспісу Беларускага
Эдуард заўсёды лічыў: калі мастак не здолеў знайсці свайго героя вакол сябе, не адшукае ён яго І за тысячу кіламетраў. Гэтыя словы...

Нарадзіўся ў г. Бабруйску, але яго бацькі былі родам са Жлобіншчыны. Вучыўся ў Бабруйскай дзіцячай студыі Бяляева, які угаварыў яго паехаць на вучобу ў Пензу iconВось гэта дык неспадзяванка! Скажыце толькі, хто Яго тут прывітае?
Я вучуся на адны дзесяткі. Не можа ж яго прывітаць які-небудзь дурань, праўда? Гэта павінен зрабіць выдатнік

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка