Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі




НазваАбвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі
старонка1/3
Дата канвертавання13.02.2013
Памер307.86 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Блок 6

Пытанне 35. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.

Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.

Пытанне 37. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

Пытанне 38. Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

Пытанне 39. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.

Пытанне 40. “Новая эканамічная палітыка” і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

Пытанне 41. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-х гг. XX ст.

Пытанне 42. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі, ход і вынікі. Культура БССР у 1920-1930-х гг.

Пытанне 43. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

Пытанне 44. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР.

Пытанне 45. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.) Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

Пытанне 35. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.

Па канспекту.

Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.

2 лістапада 1917 г. ЦВК РСФСР абвясціў дэкларацыю правоў народаў Расіі, ў якой абвяшчалася права кожнага народа Расійскай імперыі на самавызначэнне і стварэнне ўласнай дзяржаўнасці. Першым гэтым правам скарыстаўся народ Фінляндыі ў 1917 г. Следам абвясціла аб сваёй незалежнасці Рада Украіны у 1918 г. Стварылі незалежныя дзяржавы народы Прыбалтыкі і Польшчы. Вялікая Беларуская рада таксама звярнулася да Аблвыканкамзаха з прапановай склікаць усебеларускі з’езд для стварэння беларускай дзяржавы, але ён адмовіў ВБР ў яго скліканні. Тады ініцыятыву па стварэнню беларускай дзяржавы ў свае рукі ўзяў Беларускі Абласны камітэт (БАК). БАК быў створаны ў Петраградзе з дэлегатаў Усерасійскага сялянскага з’езду. Ён звярнуўся ў СНК РСФСР і атрымаў дазвол на скліканне з’езда і грошы на яго правядзенне. ФІТР.

15 снежня ў Мінску 1 Усебеларускі з’езд пачаў сваю работу. У ноч з 17 на 18 снежня з’езд прыняў пастанову, што адзіным органам улады ў Беларусі павінен быць Беларускі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Даведаўшыся аб гэтым, Аблвыканкамзах разагнаў з’езд і арыштаваў яго прэзідыўм. ПСФ

Раніцай 18 снежня дэлегаты з’езда сабраліся днём ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і абралі выканкам з’езда, якому даручана змагацца за стварэнне беларускай дзяржаўнасці.

Пытанне 37. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

Разгонам 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзах не паклаў кнец спробам стварыць беларускую дзяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 студзеня 1918 г. СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага народнага камісарыята (БНК) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Белнацкаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню ССРБ. Аднак пытанне аб яе стварэнні было адкладзена, бо 18 лютага 1918 г. пасля зрыву мірных перамоў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Расіяй і Германіяй, нямецкія войскі пачалі наступленне. Аблвыканкамзах у гэты ж дзень эвакуіраваўся ў Смаленск. У Мінску не апынулася ніякай улады, і Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда заяўляе, што ён з’яўляецца адзінай законнай уладай на тэрыторыі Беларусі.

21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда звярнуўся да народу Беларусі з Першай Статутнай граматай, у якой абвяшчаў аб усталяванні сваёй улады на этнічнай тэрыторыі Беларусі і аб стварэнні часовага урада – Народнага сакратарыята Беларусі на чале з Варонкам. Немцы пасля ўступлення ў Мінск дазволілі працаваць гэтаму ураду, але усім было ясна, што гаспадарамі ў Беларусі будуць нямецкія акупацыйныя ўлады, а не Выканкам 1 Усебеларускага з’езда.

3 сакавіка 1918 года ў Брэсце быў падпісаны мір паміж Германіяй і Расіяй, па яго умовах большая частка Беларусі адыходзіла Германіі. 9 сакавіка Выканкам з’езда, які пераіменаваў сябе ў Раду абвясціў Другую Статутную грамату, у якой абвясціў аб утварэнні БНР а 25 сакавіка Трэцюю Статутную грамату ў якой абвяшчлася незалежнасць БНР і зварот да народаў і ўрадаў усіх краін прызнаць незалежнасць БНР. Аднак ні Германія, ні Савецкая Расія, ні краіны Антанты не прызналі існавання БНР.

25 красавіка 1918 г. частка удзельнікаў рады БНР звяртаецца з тэлеграмай да Кайзера Германіі Вільгельма 2 у якой яны выказваюць удзячнасць яму за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і спадзяванні на падтрымку БНР з боку Германіі. Праўда, гэта тэлеграма карысці ніякай не прынесла, а выклікала раскол частка членаў рады, якая сімпатызавала бальшавікам, выйшла з яе склада.

Трэба адзначыць, што нямецкая ваенная адміністрацыя у дальнейшым не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю: выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата і г. д. Аднак, сама Германія была ўжо на парозе рэвалюцыі.

У выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. ў Германіі ўмовы Брэсцкага міру былі скасаваны і бальшавікі зноў занялі тэрыторыю Беларусі. Удзельнікі рады БНР вымушаны былі на некаторы час зысці з палітычнай арэны і існаваць у падполлі.

Абвяшчэнне незалежнасці БНР з’явілася заканамерным вынікам беларускага нацыянальнага руху. Аднак па прычыне склаўшыхся неспрыяльных для БНР абставін ідэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасці засталася фактычна няздзейсненай.


Пытанне 38. Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў канец спробам стварыць беларускую дзяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 Студзеня 1918 года СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага Народнага камісарыята (Белнацкам) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (Наркомнац). Белнацкам узначаліў Аляксандр Чарвякоў. Белнацкаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню БССР. Аднак пытанне па стварэнню было адкладзена, бо 18 лютага пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Германіяй і Расіяй нямецкія войскі пачалі наступленне.

Тым не менш, работа па стварэнню беларускай дзяржавы не спынілася. Белнацкам выдаваў газету “Дзянніца”, у ліпені 1918 г. ім быў праведзены з’езд Беларусаў-бежанцаў. З’езд звярнуўся да Аблвыканкамзаха з прапановай пераіменаваць Заходнюю вобласць у БССР, аднак атрымаў адмоўны адказ.

11 лістапада 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя і Міравая вайна закончылася. Немцы пачалі вывад сваіх войскаў з Беларусі. Пасля гэтага савецкі ўрад аб’явіў аб дэнансацыі брэсцкага мірнага дагавора, і аддаў загад чырвонай арміі заняць тэрыторыю Беларусі.

21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве праходзіла канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б). Яна звярнулася ў ЦК РКП(б) з прапановай аб стварэнні БССР. 24 снежня 1918 г. ЦК РКПБ даў станоўчы адказ і прыняў адпаведную пастанову. Атрымаўшы рашэнне ЦК на рукі Чарвякоў і Жылуновіч выязджаюць у Смаленск, дзе 30 снежня пачала работу 6 Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). На ёй былі прадстаўлены бальшавікі з усёй тэрыторыі Беларусі, таму яны пераіменавалі сябе ў Першы з’езд Камуністычнай Партыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б), які прыняў рашэнне аб стварэнні БССР і сфарміраваў часовы ўрад на чале з Дзмітрыем Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад звярнуўся па радыё да народаў Беларусі з Маніфестам у якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ у межах Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, Менскай і Гродзенскай губерняў. Гэты дзень стаў днём утварэння БССР.

7 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераехаў ў Мінск і пачаў падрыхтоўку да склікання і Усебеларускага з’езда Саветаў, 16 студзеня 1919 г. у сувязі з пачаўшайся вайной з Польшчай ЦК РКП(б) прымае рашэнне перадаць Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні у склад РСФСР. БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў было рэкамендавана аб’яднацца з Літоўскай ССР у Літ-БелССР. Чарвякоў і Жылуновіч выказалі пратэст супраць гэтага рашэння. Але ен не быў пачуты ў ЦК.

Літ-Бел ССР была патрэбна ў якасці буфернай дзяржавы паміж толькі што ўзноўленай Польшчай і РСФСР.

2 – 3 1919 лютага ў Мінску адбыуся 1 Усебеларускі з’езд Саветаў, які прыняў дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ, аб саюзе з РСФСР і аб аб’яднанні з Літоўскаю ССР. Была зацверджана Канстытуцыя БССР, дзяржауны герб і сцяг. 27 лютага у Вільні адбылося сумеснае паседжанне ЦВК ССРБ і Літоўскай ССР, на якім была створана Літ-Бел ССР. Але праіснавала гэта рэспубліка не доўга. У жніўні 1919 г. яна была захоплена палякамі, а ў ліпені Савецкая Расія прызнала незалежнасць буржуазнай Літоўскай рэспублікі. Пасля вызвалення БССР ад палякаў у 1920 г. БССР была абвешчана паўторна у межах шасці паветаў Мінскай Губерні.

Пытанне 39. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.

У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава 2-ая Рэч Паспалітая. (У наш час існуе 3-яя Рэч Паспалітая) Яе кіраўнік Юзэф Пілсудскі аб’явіў аб тым, што 2-ая РП будзе імкнуцца да межаў Рэчы Паспалітай 1772 г. А гэта непасрэдна закранала інтарэсы Савецкай дзяржавы, таму, што большая частка 1- ай РП належыла Саветам. Адноўленая Польшча атрымала вялікую ваенную падтрымку ад краін Антанты. Польскія салдаты атрымалі новенькія сямізарадныя вінтоўкі, кулямёты, гарматы у польскай арміі меліся танкі (у той час яны толькі з’явіліся), і баявыя, самалёты. Арміяй камандавалі былыя расійскія афіцэры польскага паходжання (Трэба памятаць, што з 1815 па 1914 тэрыторыя Польшчы гэта Прывісленскі край Расійскай імперыі). У толькі, што створанай польскай арміі быў высокі баявы дух, польскія салдаты жадалі, а значаць і маглі змагацца. Іншымі словамі ў 2-ой РП былі ўсе шансы на перамогу.

Ужо ў снежні 1918 г. Польшча пачала ажыццяўляць свае захопніцкія планы. 21 снежня 1918 г. палякі захапілі Вільню. 9 лютага 1919 г. – Брэст, 2 сакавіка 1919 г. – Слонім і Пінск. 8 жніўня 1919 г. – Мінск. 29 жніўня 1919 г. – Бабруйск.

21 снежня 1918 г. БНР Стварыла Савет Дзяржаўнай абароны на чале з Вацлавам Ластоўскім каб наладзіць супраціўленне палякам. Бальшавікі на тэрыторыі Беларусі лічылі, што палякі слабы вораг, і што галоўны кірунак дзе трэба арганізоўваць абарону гэта Далёкі Усход, дзе наступалі белагвардзейцы, таму, нават у час наступлення палякаў, мабілізаваныя ў Чырвоную армію беларусы, адпраўляліся на усходні фронт. Гэта выклікала незадаволенасць уладай бальшавікоў. Асабліва незадаволены былі самі навабранцы, на іх думку, яны па капрызу бальшавікоў павінны былі пакідаць свае сем’і без абароны. Таму ў Гомелі і Рэчыцы навабранцы паўсталі і расстралялі ўсіх прадстаўнікоў бальшавіцкай улады. Такія ж паўстанні адбыліся ў другіх беларускіх гарадах.

Недаацэнка бальшавікамі польскай пагрозы прывяла да таго, што ўжо да восені 1919 г палякі захапілі тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, толькі там удалася стабілізаваць фронт. Фронт, які праходзіў па рацэ Бярэзіне пратрымаўся да лета 1920 г.

На захопленый тэрыторыі польскія ўлады ліквідавалі усе органы улады, што былі створаны бальшавікамі і аднаўлялі памешчыцкае землеўладанне. Усіх, хто адкрыта выказваў незадаволеннасць польскай уладай заключалі у канцлагеры або расстрэльвалі. Сярод рэпрэсіраваных былі многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху і настаўнікі беларускіх школ. Дзяржаўнай мовай аб’яўлялася польская. Беларускія школы былі зачынены.

Барацьбу супраць польскіх акупантаў узначаліла БПСР (беларускія эсеры) БПСР на той час была самай уплывовай партыяй у Беларусі. Да таго ж яна падтрымлівала БНР (Беларускую Народную Рэспубліку). Пад кіраўніцтвам БПСР сталі стварацца партызанскія атрады, якія аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю “Народную Ваенную Дапамогу” якая налічвала 20 000 чалавек.

Беларуская Камуністычная арганізацыя на чале з Усеваладам Ігнатоўскім таксама стварыла многія партызанскія атрады, якія ўзялі пад кантроль наваколле Мінска. Акрамя таго Васіль Ісакавіч Талаш стварыў партызанскі атрад у 300 чалавек і змагаўся на баку бальшавікоў на тэрыторыі палесся ў Той час дзеду Талашу было 75 гадоў.

Часта пад час польскай акупацыі бальшавікі і партызаны, якія падтрымлівалі БНР, дзейнічалі сумесна. На сакавік 1920 года была запланавана нават сумеснае паўстанне супраць акупантаў, аднак палякі своечасова арыштавалі яго лідэраў.

У сакавіку 1920 г. палякі пачалі новае наступленне, па гэтай прычыне СНК РСФСР зняў значныя сілы чырвонай арміі з Усходняга фронта, і перакінула іх на Савецка-Польскі фронт. 14 мая 1920 г. чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне.

31 ліпеня 1920 г. пасля вызвалення Мінска ў другі раз была абвешчана ССРБ. Гэта расчаравала ўдзельнікаў БПСР, якія хацелі таго каб улада ў Беларусі належыла БНР. Па гэтай прычыне БПСР пачала паўстанне супраць Бальшавікоў, якое было жорстка падаўлена.

У жніўні 1920 г. Быў вызвалены Брэст, і баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Польшчы. Бальшавікі наіўна спадзяваліся, што польскія рабочыя і сяляне паўстануць супраць памешчыкаў і капіталістаў і дапамогуць Чырвонай арміі. Аднак рабочыя і сяляне засталіся верныя ўраду Пілсудскага і аказалі супраціўленне чырвонаармейцам. Тым не менш рускім на чале з Тухачэўскім удалася на кароткі час прабіцца да Варшавы, але па прычыне таго, што Тухачэўскі не паклапаціўся аб сувязі з тылам у чырвонаармейцаў пачало не хапаць боепрыпасаў, фуражу і харчавання. Каб на трапіць у акружэнне армія Тухачэўскага пачала адступаць на Усход. Рускія уступілі палякам не толькі захопленыя польскія тэрыторыі, але і заходнюю палавіну Беларусі. У такіх умовах савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на перагаворы аб міры, якія прайшлі ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. Перамовы адбываліся па між РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Беларускую дэлегацыю нават не пусцілі ў будынак, дзе перамовы адбываліся.

У выніку гэтых перамоў Польшы аддалі частку Беларусі ў 113 кв. км. з насельніцтвам ў 4 млн чалавек за БССР захавалі толькі 6 паветаў Мінскай губерні. Віцебская, Гомельская губерні і заходнія паветы Смаленскай губерні засталіся ў складзе РСФСР.


Пытанне 40. “Новая эканамічная палітыка” і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

У 1920 – 1921 гг. на тэрыторыі Беларусі эканамічнае становішча было цяжкім. Яе гаспадарка была фактычна зруйнаванай у гады Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Не працавала звыш паловы прамысловых прадпрыемстваў, пасяўныя плошчы скараціліся больш чым на 30%, а пагалоўе жывёлы больш чым на палавіну ўдабавак бальшавікі практыкавалі палітыку ваеннага камунізма. Палітыка ваеннага камунізма гэта сістэма надзвычайных мер скіраваных на забеспячэнне арміі дзяржаўнага апарата і рабочых ўсім неабходным за кошт усяго астатняга насельніцтва. Яна праяўлялася ў:

1. Харчразверстцы. Харчразвёрстка на паперы трактавалася як здача сялянамі лішкаў хлеба і іншых прадуктаў харчавання на карысць дзяржавы па сярэдніх нормах і цвёрдых цэнах. На практыцы бальшавікі забіралі ў сялян ўсё харчаванне, якое было і бясплатна.

2. Забароне свабоднага гандлю ў гарадах і ўвядзенні картачнай сістэмы. У 1920 – 1921 гг. гандаль на рынках і ў большасці магазінаў забараняўся. Неабходныя тавары можна было набыць толькі па картках і толькі ў тым магазіне да якога насельніцтва было прыпісана.

3. Усеагульнай працоўнай павіннасці ў гарадах. Карткі можна было набыць толькі па месту працы. Тэарэтычна беспрацоўныя ў такой сістэме не маглі выжыць, таму ўсе беспрацоўныя пераводзіліся ў разрад злачынцаў тунеядцаў. Праўда, бальшавікі былі не ў стане забяспечыць ўсіх рабочымі месцамі. Аднак усё роўна лічылася, што калі чалавек не працуе і жыве ды яшчэ, калі добра жыве, значыць крыніцы яго існавання не законныя, таму часта беспрацоўныя арыштоўваліся і прыцягваліся да прымусовых работ. Але і ў гэтым выпадку бальшавіцкая ўлада не магла забяспечыць усіх нават прымусовымі работамі.

Насельніцтва Беларусі цярпела такія парадкі да тых пор, пакуль йшла грамадзянская вайна, калі ж вайна завяршылася насельніцтва пачало патрабаваць адмены ваеннага камунізма. Гэта патрабаванне суправаджалася антыбальшавіцкімі паўстаннямі. Напрыклад, на поўдні Расіі сяляне, незадаволеныя харчразвёрсткай, на некаторы час поўнасцю скінулі савецкую ўладу. Гэта вымусіла бальшавікоў часова змяніць палітычны курс і абвясціць аб Новай Эканамічнай Палітыцы (НЭП).

У сакавіку 1921 г. была абвешчана НЭП. Пры НЭП Харчразверстка замянялася харчпадаткам. Харчпадатак быў меншым, за харчразвёрстку і абвяшчаўся селяніну перад сяўбой, такім чынам, каб ён ведаў, колькі і чаго яму трэба пасеяць, каб разлічыцца з дзяржавай. У 1922 сялянам была дазволена свабода форм землекарыстання, у выніку чаго ўзрасла колькасць хутароў. У 1923 г. натуральны падатак на сялянскія гаспадаркі замяняецца грашовым, што спрыяе развіццю рынкавых адносін і дазваляе селяніну сеяць тое, што выгадна. У 1925 г. па ініцыятыве наркома земляробства БССР Дзьмітрыя Філімонавіча Прышчэпава быў прыняты новы зямельны кодэкс БССР, які даваў сялянам права арандаваць зямлю і наймаць наёмных рабочых, пры умове, што сам наймальнік або члены яго сям’і таксама працуюць у гаспадарцы. Аднаўленню сельскай гаспадаркі спрыяла развіццё кааперацыі, пачынаюць узнікаць крэдытныя, гандлёва-закупачныя, перапрацоўчыя і іншыя кааператывы на вёсцы.

У горадзе ў часы НЭП таксама назіраліся дабратворныя пераўтварэнні. Прамысловасцю рэспублікі перасталі кіраваць непасрэдна з Масквы. У рэспубліцы быў створаны Савет Народнай Гаспадаркі (Саўнаргас) які кіраваў прамысловасцю. Саўнаргасу падпарадкоўваліся эканамічныя аддзелы, якія не камандавалі, а стваралі ўмовы для развіцця прамысловасці.

Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заставаліся ва ўласнасці дзяржавы, але яны пераводзіліся на гаспадарчы разлік, гэта значыць пасля выканання плана яны маглі лішкі сваёй прадукцыі прадаць, куды захочуць, а заробленыя такім чынам грошы заставаліся на прадпрыемствах для развіцця вытворчасці і стварэння прэміяльнага фонда для рабочых. Некаторыя буйныя прадпрыемствы, праца каторых не была перспектыўнай, зачыняліся і кансерваваліся. Сярэднія і дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду прадпрымальнікам. У той час прадпрымальнікаў называлі нэпманамі.

Для навядзення парадку ў фінансах у 1924 г. у СССР з’явілася ўласная свабодна канверціруемая валюта “залаты чырвонец”. Гэта залатая манета, якая свабодна прымалася ва ўсіх гандлёвых установах. Часцей за ўсё яна служыла сродкам накаплення. Яе можна была набыць па курсу 1 чырвонец да 30 папяровых рублёў. Дарэчы, да 1929 г. сродкам накаплення служыў і амерыканскі долар.

Усе вышэй узгаданыя меры надзвычай хутка ўзнавілі разбураную вайной эканоміку, а ў сельскай гаспадарцы ў Беларусі ў 1926 годзе тэмпы развіцця пераўзышлі апошні перадваены год 1913. Там не менш палітыка НЭП абазначала паварот да капіталізма, а гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, якія планавалі пастроіць сацыялізм, а потым і камунізм. Па гэтай прычыне з 1928 г. бальшавікі зноў пачалі ставіць сацыяльныя эксперыменты.


  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі iconЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай...

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі iconПа гісторыі дзяржавы І права беларусі (2011-2012 навуч. Год) для студэнтаў 1 курса озо
Кастрычнікая рэвалюцыя 1917 г у Расіі. Усталяванне савецкай улады на неакупіраванай тэрыторьіі Беларусь

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі iconСярэдняя школа №2 імя А. К. Флегантава кастрычніцкая рэвалюцы 1917 Г. На беларусі
Расіі Харукі Вада разглядае 1917 г як «комплекс рэвалюцый у эпоху сусветных войн», у які ўключаюцца паралельныя І адносна аўтаномныя...

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі iconРэвалюцыі 1917 гг на Беларусі
Расіі Харукі Вада разглядае 1917 г як «комплекс рэвалюцый у эпоху сусветных войн», у які ўключаюцца паралельныя І адносна аўтаномныя...

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі iconСтварэнне беларускай дзяржаўнасці ( ліпень 1917-1920)
Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе – 25 кастрычніка 1917 года. Захоп улады бальшавікамі, падзенне самадзяржаўя

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі icon60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў
Распад СССР І новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным...

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі iconБілет 4 Падзеі Лютаўскай І Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г на Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
Падзеі Лютаўскай І кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г на Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі icon«Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх-пачатку ХХ ст.» Минск, 2008 1
Асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага развіцця Расіі ў парэформенны перыяд было імклівае паскарэнне грамадскага развіцця, уцягненне...

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі icon2. Беларускі нацыянальны рух восенню 1917 г вясной 1918 г

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі iconРеферат по истории Беларуси Образование вкл
Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе І суседніх тэрыторыях новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка