Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа "Мокраўскі впк дз/сад-саш"




НазваАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа "Мокраўскі впк дз/сад-саш"
Дата канвертавання13.02.2013
Памер116.11 Kb.
ТыпДокументы


Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама


ДУА “Мокраўскі ВПК дз/сад-САШ”


(Гісторыя млына ў вёсцы Калядзічы Пружанскага раёна)





Навукова-даследчая праца па этнаграфіі


Выканалі:Кацярына Усік, 5 кл.

Алена Усцімчук, 5 кл.

Кіраўнік: Мартынюк Рыта Максімаўна


2011 г.

Змест


І. Уводзіны ………………………………………………………………………. 3


ІІ. Асноўная частка…………...……………………………………..…………….4


1. Млын як гаспадарчае збудаванне...................................................................4-5


2. З гісторыі млынарства Заходняй Беларусі.....................................................6-7


3. Ветраны млын у вёсцы Калядзічы Пружанскага раёна…………………...8-9

4. Сучаснае млынарства………………………………………………………..10

5. Вобраз млына ў народнай творчасці і літаратуры………………………10-11


ІІІ.Заключэнне……………………………………………………………............12


ІV. Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………..13


V. Дадатак………………………………………………………………………..14


І. Уводзіны


Як часта мы марым пра захапляльныя вандроўкі ў далёкія краіны! Там столькі цікавага, нязведанага ! Але ж каб адкрыць для сябе штосьці новае ,часам не трэба ехаць за свет. Колькі таямніц, дзівосаў, выдатных мясцін можна знайсці побач.

У 2010 годзе ў вёсцы Казлы насупраць помніка мірным жыхарам, расстраляным фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пабудавалі вятрак. Па ўспамінах старажылаў вёскі на гэтым месцы да вайны стаяў млын. Ранкам 17 ліпеня 1942 года з акенца млына нямецкія кулямётчыкі расстрэльвалі нявінных людзей. А млын , як і ўся вёска, былі спалены. Сучасны вятрак не сапраўдны, а стылізаваны. І мы зацікавіліся : ці многа іх захавалася , калі наогул млыны з’явіліся на Беларусі ?

Сёння мінуў той час, калі ў Беларусі ставілі млыны, як сышлі ў цень гісторыі і тыя майстры, што ўмелі іх будаваць. Старыя млынары даўно ўжо памерлі, і амаль цалкам зніклі з нашых краявідаў іх млыны.

Актуальнасць выбранай тэмы:

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца з дзясятак ветракоў , якія яшчэ можна аднавіць. Адзін з іх у вёсцы Калядзічы Пружанскага раёна. Сёння вельмі актуальнае пытанне развіцця аграэкатурызму. У 10 км ад млына будуецца аб’яздная дарога вакол Белавежскай пушчы, з узводам якой плануецца прыцягнуць у нашу мясцовасць сотні турыстаў. Побач, у вёсцы Руднікі, знаходзіцца раённы цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства. У вёсцы Мокрае аграгарадка “Жураўліны” ўзводзіцца турыстычны комплекс. Турысты мелі б магчымасць падчас пешаходных, веласіпедных экскурсій наведаць помнік земляробчай працы -сапраўдны дзеючы вятрак.

Мэта работы: адчуць эстэтычную патрэбу у захаванні для нашчадкаў унікальнага помніка прамысловай архітэктуры і дойлідства беларусаў.

Падчас даследавання рэалізуюцца наступныя задачы:

1.Вывучэнне навуковай літаратуры, інфармацыйных даведнікаў па гісторыю млыноў на тэрыторыі Беларусі.

2.Выўленне стану ветрака у вёсцы Калядзічы Пружанскага раёна на сённяшні дзень.

3.Знаёмства з сучасным млынарствам.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца ветраны млын у вёсцы Калядзічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Прадмет даследавання: старыя ўцалелыя ветракі з’яўляюцца помнікамі народнага доўлідства , цяслярскага майстэрства, сведкамі развіцця інжынернай думкі нашых продкаў


ІІ. Асноўная частка



  1. Млын як гаспадарчае збудаванне


Нашы продкі шырока выкарыстоўвалі энергію ветру і вады, таму і млыны былі калісьці характэрнай часткай беларускіх маёнткаў, вёсак і мястэчак. Млыны размяшчаліся ў цэнтры паселішча на самым высокім і бачным месцы. Па млынах меркавалі пра заможнасць мясцовага насельніцтва: калі стаяў млын – тут быў хлеб. А ёсць хлеб – будзе і да хлеба. Млыны, як і людзі – жылі, працавалі, пасля зношваліся і паміралі. У кожнага млына, як і ў кожнага чалавека, была свая біяграфія. Як і сярод людзей – не існавала аднолькавых млыноў. Кожны з іх быў увасабленнем эстэтычнага густу і інжынернай задумы пэўнага майстра.


Млын — гаспадарчае збудаванне, абсталявае механізмам для абмалоту зерня. Галоўным элементам млына з'яўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія непасрэдна і мелюць зерне, і рухаючы механізм.





Жорны




Рухаючы механізм


Паводле рухаючага механізма млыны падзяляюцца на тры тыпы:


Вадзяныя

Ветраныя ( ветракі)

Паравыя
















На тэрыторыі Беларусі першымі з'явіліся вадзяныя млыны, прыкладна ў ХІІ ст. У Беларусі, дзе моцныя вятры дзьмулі не часта, спачатку доўгі час будаваліся выключна вадзяныя млыны, хаця з тэхнічнага боку яны былі больш складаныя за ветракі. Масава ставіць ветракі ў нас пачалі толькі ў XIX ст., калі з імклівым развіццём гандлю вытворчай моцы адных толькі вадзяных млыноў ужо не хапала, каб забяспечыць патрэбы ўнутранага і знешняга рынкаў.

На Поўначы і Усходзе Беларусі былі пашыраны гэтак званыя ветракі-«шатроўкі» («галандскія»), якія рабіліся на ўзор заходнееўрапейскіх. Менавіта з такімі ветракамі калісьці зацята змагаўся вядомы нам па літаратуры хітрамудры іспанец Дон Кіхот. «Шатроўкі» называліся так, бо мелі над сабою шапку-шацёр, якая паварочвалася разам з ветрам.




Ветраны шатровы млын


Будаваліся ветракі-«казлоўкі», сістэма мацавання якіх нагадвала па сваёй канструкцыі козлы. У адрозненне ад «шатровак», разам з ветрам паварочвалася ўсё цела «казлоўкі». Можна ўявіць сабе ўвесь той магнетызм рухаў драўлянай канструкцыі вышынёй да 18 метраў, калі круціліся не толькі крылы млына, але «танцаваў» і ўвесь яго корпус.




Ветраны млын-казлоўка


  1. З гісторыі млынарства Заходняй Беларусі


Пра млынароў, як вядома, хадзілі розныя чуткі. Іх падазравалі ў стасунках з ліхімі сіламі, а таму казалі, што ў млынах удзень мелюць людзі, а ўночы – чэрці. Іх вінавацілі нават у ахвярапрынашэннях дзеля ўласнага дабрабыту. Наколькі верыць міфалогіі – асабісты выбар кожнага. Але тое, што млынары заўсёды былі людзі заможныя – факт. Таму хапала ў іх і зайздроснікаў, якія за спіною маглі прыдумляць пра млынароў што заўгодна. А вось сам-насам з млынарамі звычайна не сварыліся. Ніхто не хацеў застацца без хлеба.

Млыны працавалі круглы год, мелючы да 10 тон збожжа штомесяц. Звычайна млынар працаваў адзін, часам яму дапамагала жонка ці гаспадар, што прыехаў малоць. За сваю дзейнасць млынар плаціў у дзяржаўную скарбоўню падатак – 10% ад намалочанага збожжа. Такі парадак існаваў у нас да 1939 года, пакуль Заходняя Беларусь не аб’ядналася з СССР.

Савецкая ўлада па-свойму паставілася да млынароў. Частка з іх, найбольш заможныя і незалежныя асобы, былі рэпрэсаваны. Астатнія перайшлі ў калгасы і разам з астатнімі калгаснікамі мусілі выконваць любую працу, якую ад іх патрабавалі. У калгасах людзі працавалі не на заробак, а на працадні, ці, як казалі ў народзе, «на палачкі». Напрыканцы года, калі пашчасціць, млынару маглі выдаць на сям’ю мех зерня ці мукі. Так, стандартная на той час сям’я з 6-7 чалавек зарабляла за ўвесь год на шклянку мукі ў дзень. Для млынара, які яшчэ нядаўна літаральна жыў у муцэ, падобныя падачкі ўспрымаліся як ганьба.

«І гэта сапраўды быў здзек, адкрытая эксплуатацыя савецкай дзяржавай свайго народа, які яна даводзіла да голаду, – мяркуе баранавіцкі краязнаўца Міхась Бернат. – І гэта быў пачатак канца традыцыйнага беларускага млынарства».

У савецкі час млыны масава пачалі электрыфікавацца. Таму неўзабаве большасць ветракоў пазбавілася сваіх крылаў, якім цяпер ужо не трэба было лавіць вецер. Заняпад вадзяных млыноў таксама пачаўся яшчэ нават да маштабнага абмялення рэк у выніку меліярацыі. З 60-х гадоў, калі пачалі набіраць моц гарадскія хлебакамбінаты, усё больш і больш старых млыноў заставалася без патрэбы.

Яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя ў Беларусі было некалькі тысяч «жывых» млыноў. Толькі на Пружаншчыне іх налічвалася больш за 20. Па ўсёй нашай краіне раскіданыя ветраныя, вадзяныя, паравыя млыны. І ўсе – даўно мёртвыя, напаўразваленыя, занядбаныя. Паглядзець на жывы млын можна хіба што ў нацыянальным музеі народных промыслаў «Дудуткі» пад Мінскам.



Ветраны млын у «Дудутках»

  1. Ветраны млын у вёсцы Калядзічы Пружанскага раёна


Ветраны млын у в. Калядзічы, помнік архітэктуры і дойлідства , пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя.



Фота (жнівень, 2010 г.)

Мясцовы жыхара вёскі Карпыза Сяргей Цімафеевіч паведаміў нам гісторыю пра юнака-сірату, які вельмі прагнуў знайсці сябе , займець сваю справу, дзеля чаго да 30 гадоў парабкаваў у заможных гаспадароў-зарабляў на ўласны млын. Урэшце ён сабраў неабходную грашовую суму, яшчэ нешта пазычыў і пабудаваў млын. Але літаральна праз год Заходнюю Беларусь далучылі да БССР, і яго раскулачылі, канфіскавалі млын, а самога саслалі ў Сібір. Калі ён вярнуўся сталым нядужым чалавекам, яго млын ужо не працаваў, але мара дзяцінства была настолькі непераможнай, што ён знайшоў у сабе сілы адрамантаваць яго. Год папрацаваў і … памёр. А млын працаваў да канца 70 гадоў. К гэтаму часу ўжо быў пераведзены на электрычнасць. Карысталіся ім не толькі мясцовыя жыхары . Зерне вазілі сюды кіламетраў за 10. І млын малоў як след. Кажуць, ягоны зычны голас чуваць было аж у в. Руднікі.

«Калі працаваў млын, скрып на ўсе лады далёка быў чуваць у наваколлі, – прыгадаў млын у роднай вёсцы Калядзічы наш субяседнік Сяргей Цімафеевіч,– гэта незабыўная музыка з майго дзяцінства, якую мы ніколі ўжо не пачуем. Відовішча мінулага, якое ўжо не пабачаць нашы дзеці…»

Вясковая дзятва, па ўспамінах мясцовага жыхара Карпызы Сяргея Цімафеевіча, мела сваю цікавасць да ветракоў. Для малечы гэта перадусім быў атракцыён: «Мы чапляліся за яго крылы, і яны ўздымалі нас высока-высока. Там, на вышыні, трэба было паспець перахапіцца рукамі і, спускаючыся на зямлю, думаць, як не атрымаць папругі ад угневанага млынара, які ўжо чакаў унізе.”

Гледзячы на сённяшні стан млына, так і паўстае перад вачыма гаротны вобраз млынара-рамантыка.



Фота(кастрычнік , 2009 г.)




Фота(красавік,2008 г.)


4. Сучаснае млынарства

Сёння млынар можа нават не дакранацца да зерня. У наш час млыны замянілі буйныя камбінаты хлебапрадуктаў, камбікормавыя камбінаты . Што з сябе ўяўляе сучасны млынар і як выглядае працэс вытворчасці мукі ў нашы дні, мы даведаліся, наведаўшы камбікормавы завод у вёсцы Клепачы. Загадчык мукамольнай вытворчасці ААТ ”Жураўлінае” Баран Вячаслаў Фёдаравіч расказаў, што на прадпрыемстве працуе два млыны – для перапрацоўкі пшаніцы і жыта. Кожны з іх за суткі вырабляе столькі мукі, колькі адзін стары млын намельваў за месяц. Працэс вытворчасці мукі ўжо даўно цалкам аўтаматызаваны, таму запускае яго і сачыць за работай па камп’ютарным маніторы адзін чалавек – начальнік змены.

На яго экране падрабязна адлюстроўваюцца ўсе працэсы, што адбываюцца на млыне: запускаецца лінія прыёму зерня, пасля лініі ачышчэння і звільгатнення зерня, якое пасля трапляе ў размольнае аддзяленне, мелецца і ўжо гатовы прадукт падаецца ў выбойнае аддзяленне. Там мука або фасуецца ў мяшкі, або транспартуецца на склад. Сёння ўсё выконвае аўтаматыка.

І не дзіва! Толькі ўявіце сабе: калі раней увесь шлях зерня да мукі займаў літаральна некалькі метраў, дык сёння пакуль кожнае зернейка пераўтворыцца ў муку, яно выпраўляецца ў 20-кіламетровае падарожжа праз усе этапы складанага мукамольнага працэсу.



Падчас экскурсіі на камбікормавы завод



5. Вобраз млына ў народнай творчасці і літаратуры.


25 кастрычніка пазначана ў календары прафесійных святаў як Дзень млынара, які адзначаецца з даўніх часоў да сённяшніх дзён.

Народная мудрасць вылучыла гэты людскі занятак у асобнае свята, прыдумаўшы для яго свае гульні, карагоды, паданні.


Пададанне

“Між Татарскім канцом і Пярэспінскім мастком, ля самага Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілак-знахар па прозвішчы Мянеск і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў...” Так пачынаецца паданне аб легендарным заснавальніку Менска (Мінска). У паданні гаворыцца, што сабраў Мянеск таксама дружыну з храбрых і дужых людзей, з якіх пазней утварыўся цэлы народ.


Прыказка

Каму што, а мельніку

вецер.


Лічылка

Круціцеся, жорны,

З’едзен хлеб наш чорны:

Крысін і Марысін,

Грунін і Анісін,

З’едзен і Пятроў хлябок.

Намялі для іх, дзядок.

(З дзіцячага фальклору.)


Загадкі

Што гэта?

За сцяною крамяною

два мядзведзі гудуць.

(Жорны.)

Стаіць на гары, крыламі махае,

супраць ветру грудзі падстаўляе.

(Вятрак.)


Верш

ВЯТРАК


За вёскай, у полі, на ўзгорку,

Дзе ўецца гасцінец-бальшак,

Аб долі задумаўся горкай

Стары, спарахнелы вятрак.


„Найбольш адзінокі на свеце,

Аджыў, як відаць, я свой век.

З мяне насміхаецца вецер,

Пакінуў мяне чалавек.


Не рвуцца ў палёт мае крылы,

Іх шуму мне больш не пачуць.

Не хопіць, напэўна, мне сілы,

Каб жорны хоць з месца крануць


Віктар Швед


ІІІ. Заключэнне


Сваёй даследчай працай мы хочам звярнуць увагу кіраўнікоў мясцовых гаспадарак , раённыя ўлады, прадпрымальнікаў, наогул людзей , якім неабыякавы лёс адзінага на Пружаншчыне ветрака і які яшчэ магчыма адрэстаўрыраваць. Каб захаваць гэты ўнікальны помнік для нашчадкаў, патрэбны немалыя фінансавыя затраты. У раённай газеце “Раённыя будні” ад 15 студзеня 2009 года мы знайшлі заметку, дзе было сказана былым Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь падчас яго прыезду на Пружаншчыну, што будзе весціся аднаўленне млына ў вёсцы Калядзічы. На жаль прайшло два гады, а стары млын так і стаіць нібы сірата пры дарозе і з папрокам глядзіць на людзей, якія калісьці мелі з яго, а цяпер пакінулі паміраць. На наш запыт у аддзел культуры Пружанскага райвыканкама быў дадзены адказ: ”Лёс млына не вызначаны. Адзін прадпрыймальнік з Івацэвіцкага раёна хацеў выкупіць млын і перавесці на радзіму, але атрымаў адказ.”. Як тут не прыгадаць беларускую народную прыказку “ Млын меле –мука будзе , язык меле-бяда будзе”. Бяда , калі мы не зберажэм спадчыну нашых дзядоў і прадзедаў, калі мы будзем раўнадушнымі да яе сёння . Мы можам згубіць не толькі ўнікальны помнік прамысловай архітэктуры беларусаў, але і магчымасць адчуваць непараўнальную асалоду яднання з нашымі продкамі , якія жылі ў гармоніі з прыродай , якія любілі і шанавалі сваю працу. І калі літаратурны герой Дон Кіхот змагаўся з ветракамі, дык нам трэба змагацца за захаванне апошняга ветрака. Сёння важна мець духоўны хлеб – памяць пра тое, як калісьці жылі, што мелі і паважалі нашы продкі.


ІV. Спіс выкарыстанай літаратуры


1. Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў.Мінск,1975,с.87.

2. Н.А.Пономарев, возникновение и развитие ветряной мельницы. М.,1958,с.20.

2. Ю.А.Якімовіч “Драўлянае дойлідства беларускага Палесся”.Мінск,1978,с.76.

4. Газета”Раённыя будні”ад 15 студзеня 2009 г.

5. Лакотка А.І. Пад стрэхамі прашчураў. Мн., 1995. С. 320.


V. Дадатак




Стылізаваны вятрак у вёсцы Казлы



Манумент мірным жыхарам, расстраляным фашыстамі 17 ліпеня 1942 г.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Антрапаніміка як навука. Прадмет вывучэння антрапанімікі. Антрапаніміка І антрапанімія. Антрапаніміка І анамастыка

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconТэматыка даследавацельскай работы на вучэбна –доследным участку дуа "Данілавіцкі впк дс-саш" лета 2012 г. Пачатковая школа

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconАддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"
Музычная зала ўпрыгожана саматканымі дыванамі, ручнікамі. Стаяць лавы, святочны стол. Гучыць музыка ( грамзапіс). У залу ўваходзіць...

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconІ прапанавалі на- етупныя рэцэпты: бульба ў гаршчочку, зацір- ка, дранікі, верашчака з блінамі, бабка, блі- ны, клёцкі. Літаратуразнаўцы
Аддзел адукацыі Гомельскага райвыканкама дуа "Целяшоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі
Барунская сярэдняя школа рашэннем Ашмянскага райвыканкама №359 ад 11. 08. 2008 г была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі...

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconКіраванні адукацыі Гарадзенскага аблвыканкама Раённы аддзел адукацыі Ашмянскага райвыканкама гуо " Мураванаашмянкоўскі упк яслі-сад-сярэдняя школа" Метадычны бюлетэнь
Развіваючая: развіваць пачуццё колеру І рытму, стварыць дадатны эмацыйны настрой у групе, зняць эмацыйную напругу, замацаваць паданне...

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconПлан выхаваўчай работы з вучнямі дуа"Дабравольскі впк дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа " у шосты школьны дзень на 2011 2012 навучальны год Мэта
Дуа”Дабравольскі впк дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа ” у шосты школьны дзень на 2011 – 2012 навучальны год

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа \"Мокраўскі впк дз/сад-саш\" iconДуа "Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна"
Дуа “Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка