149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар




Назва149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Дата канвертавання13.02.2013
Памер129.57 Kb.
ТыпДокументы
5 клас

Правапіс галосных


149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі і растлумачце правапіс літар е, я і э, а ў каранях слоў.


Песня, пясняр, спевакі; лесавік, лясны, леснічоўка; сяло, селянін, сялянскі, сельскі; зямля, зямляне, земляны; святло, асвятленне, высветліць; стрэльба, стралок, страла, стрэлы, перастрэлка; цаніць, расцэнка.


150. Запішыце словы ў два слупкі: 1 — правапіс галосных е, ё, я; 2 — правапіс галосных о, э, а. Растлумачце правапіс галосных.


1. Вецярок, вясёлы, замець, зеніт, калектыў, каляндар, легенда, поезд, пояс, рэспубліка, тысяча, характар, цагліна, цаліна, цэнтральны.

2. Бегуны, ветэран, дзесяты, дзяжурны, дробязь, жэрдка, зеляніна, кляновы, месяц, ордэн, палявод, святочны, сезон, чамадан, Чэлябінск, чэмпіён, Ярмак.


151. Запішыце словы па-беларуску і растлумачце правапіс галосных.


1. Алексей, ветеран, ветерок, депутат, обелиск, редакция, ремонт, речной, секретный, сердце, центральный, Чернигов, черный, шестьсот.

2. Адресат, Александр, берёза, гребень, десятый, медаль, редкий, рекорд, середина, сержант, телефон, целовать, цена, чемодан.


152. Запішыце сказы і растлумачце правапіс галосных е, я і э, а, ы ў выдзеленых словах.


I. 1. Шчодра лье сонца на зямлю сваю цеплыню і святло. (I. Навуменка.) 2. Ціха драмала Палессе пад цёплым дыханнем сонца. (М. Лынькоў.) 3. Глыбокія снягі запарушылі ўсе лясныя дарогі. (М. Лынькоў.) 4. Вельмі соладка дрэмлецца пад постук колаў. (Л. Гаўрылкін.) 5. Свет дрымотай ахутала ціша нямая. (А. Ку-ляшоў.) 6. Пераступіўшы парог канцылярыі, Андрэй нізка пакланіўся. (Я. Колас.) 7. Шмат злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота, пра сваё Палессе. (Я. Купала.) 8. Над зямлёй падымаецца песня, як магутны бетховенскі спеў. (Р. Няхай.) 9. Пайшоў пясняр, а песня засталася, памёр паэт, а песня будзе жыць. (С. Гра-хоўскі.)

II. 1. Купала любіў бываць сярод людзей, і людзі шанавалі і ўмелі цаніць яго прысутнасць. (М. Лужанін.) 2. Ціш і бязлюддзе на вячэрняй местачковай вуліцы. (I. Навуменка.) 3. Далекавата Васіль ад'ехаў ад мястэчка — кіламетраў за шэсць. (I. Навуменка.) 4. У цемры раптам успыхвае мелодыя самай прыгожай і самай любімай песні. (Я. Брыль.) 5. Вузенькая дарожка да самага ганка была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі. (П. Місько.) 6. Да той далёкай вёскі лічылася амаль семнаццаць вёрст. (Я. Брыль.) 7. Каля Смалярні, між сядзібаю лесніка і чыгункаю, праходзіла лясная дарога. (Я. Колас.) 8. Сяржант — разведчык па спецыяльнасці — быў хлопец разумны і з ордэнам, атрыманым яшчэ ў сорак першым годзе. (В. Быкаў.)


153. Запішыце сказы, каменціруючы напісанне слоў са спалучэннямі ія(ыя), іё(ыё).


I. 1. Мне часта даводзілася выступаць на канцэртах у якасці піяніста. (А. Багатыроў.) 2. Паселішчы, як і людзі, без біяграфіі не маюць свайго аблічча. (Я. Сіпакоў.) 3. Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, падаюць бялюткі за маім акном. (П. Трус.) 4. Той патрыёт, хто змагаецца за народ. (Прыказка.) 5. Бліскучае неба з мірыядамі зорак холадна асвятляла зямлю. (Я. Рамановіч.)

II. 1. Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэтую ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце. (I. Шамякін.) 2. Будучы сапраўдным энтузіястам навукі, Скарына імкнуўся асвоіць яе ў самых розных галінах. («Звязда».) 3. Яны на сваіх чаўнах паплывуць на той бок фіёрда — так завуць марскія затокі з вельмі крутымі скальнымі берагамі. (У. Дубоўка.) 4. Рухі ў жорава былі лёгкія і грацыёзныя, нібы ў элегантнага танцора. (В. Вольскі.) 5. Жоравы бегалі ў розных напрамках па невысокай, але густой вільготнай ярка-зялёнай траве, на якой дыяментамі зіхацелі буйныя кроплі расы. (В. Вольскі.)


154. Тлумачальны дыктант.

Летнім ранкам


Прасёлак віўся між жытнёвых палеткаў, і прыемна было ісці ім, калі паабапал кланялася і ціха шапацела кранутае подыхам ветрыку калоссе, якое толькі што адкрасавала і налівалася цяпер. Сінімі вочкамі пазіралі з жыта васількі, узмежак быў усыпаны рамонкамі, і яны пахлі востра, ап'яняюча. Раса блішчала на жытнёвых каласках, на сцяблінках травы і пялёстках кра-сак, і ў яе крыштальных кропельках мігцела вясёлка. А над палеткамі звінелі жаваранкі, яны то віселі трапяткімі кропкамі ў небе, то камячкамі, прыглушыўшы песню, наўскасяк падалі долу. Т. Хадкевіч.

• Выпішыце па 4 словы на правапіс е, ё, я.


Папераджальны дыктант.

Песня

Непадалёку раптам узляцела песня. Нешта было задумлівае, кранаючае ў гэтай песні пра лета, што змяніла маладую красу вясны красой спеласці, пра гарачую жніўную пару, пра цяжар і радасць працы. Захліпнуўся на поўных галасах гармонік, заціхлі ўсплескі вады на рэчцы, абарваўся смех, прыпынілі гутарку старыя — усё, і сама ноч, прыслухоўвалася да песні. А яна ляцела, то лунаючы ў вышыні, то ападаючы ў знямозе, як ветрык перад навальніцай, каб набраць новую сілу; і цемра нібыта рабілася ад яе больш празрыстай, рассоўваўся далягляд, і думалася пра запаветнае, светлае і прыгожае.

Песня, якая на некаторы час зачаравала ўсё і ўсіх, зрабіла апошні меладычны ўзлёт і заціхла.

Т. Хадкевіч.

156. Дыктант «Правяраю сябе».

Раптам пачуўся шум крылаў, і мы ўбачылі цудоўнае відовішча. На зялёную траву прызямліўся шэры жораў, зрабіў некалькі крокаў. Рухі ў яго былі лёгкія і грацыёзныя, нібы ў элегантнага танцора.

Прызямліліся адзін за адным яшчэ чатыры жоравы. Неўзабаве на лугавіне было іх каля трох дзесяткаў.

I над сонным яшчэ балотам загрымеў трубны аркестр. На ўсю сілу ігралі, звінелі сярэбраныя і медныя трубы, выводзілі розныя варыяцыі.

Жоравы бегалі ў розных напрамках па ярка-зялёнай траве, на якой дыяментамі зіхацелі буйныя кроплі расы. Далікатныя і стройныя птахі лёгка падскоквалі, грацыёзна кланяліся адзін аднаму.

Праз паўгадзіны спектакль на балоце закончыўся.

Паводле В. Вольскага.


Цвёрдыя і мяккія зычныя, вымаўленне і правапіс цвёрдых зычных


166. Запішыце пары слоў у слупок. Вымавіце гукі, якімі адрозніваюцца словы кожнай пары. Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках.


Узор: нагода нягода = [н] — [в'] .

1. Воз — вёз, лук — люк, мыла — міла, напіса-ны — няпісаны, нос — нёс, мэта — мета, пэўны — пеўні.


• Што можна сказаць пра зычныя гукі, калі за імі ідуць галосныя, што абазначаюцца на пісьме літа-рамі:

1) а, о, у, ы, э; 2) е, ё, ю, я, і?

2. Вугал — вугаль, стол — столь, вяз — вязь, мароз — марозь, конь — кон, рысь — рыс.

• Якімі з'яўляюцца зычныя гукі, калі пасля літар, якія абазначаюць іх на пісьме, пішацца мяккі знак?


167. Запішыце словы. Параўнайце пачатковыя гукі і скажыце, якія розныя зычныя гукі абазначаюць літары з, с.


Званок — звінець, змова — змена, знаёмы — знямога, слова — сліва, смак — смех, споведзь — спёка.

168. Запішыце сказы. Вызначце, колькі разоў пры прачытанні сказа вымаўляецца зададзены гук. Упішыце ў дужкі адпаведную лічбу.


1. [в] = ( ): Злева і справа — высокія ўзгоркі, на якіх некалі цямнелі шумныя векавыя бары. (А. Бачыла.)

2. [с] = ( ): Над шэрым восеньскім полем, над скрыжаваннем дарог і далёкім лесам сумнай усмешкай бліснула нізкае сонца. (В. Быкаў.)

3. [т] = ( ): «Няхай дзед Талаш будзе атаман наш!» — сказаў хтось нават у рыфму. (Я. Колас.)

4. [ш] = ( ): Дзверы ў хату былі адчынены насцеж, і я, не спяшаючыся, прайшоў далей. (П. Пестрак.)


169. Запішыце пары слоў і растлумачце пераход [д],[т] у [дз'],[ц].


1. Білет — білецёр, вятры — вецярок, гвардыя — гвардзеец, каманда — па камандзе, мятуць — мяце, расада — у расадзе, сад — садзіць, свет — на свеце, штодня — штодзённы.

2. Апладысменты — апладзіраваць, два — дзве, дні — дзянькі, жоўты — жоўценькі, жыта — у жыце, засада — у засадзе, каманда — камандзір, мантаж — манцёр, парта — на парце, плата — плаціць.


170. Запішыце. Растлумачце, чаму ў гэтых словах перад літарай в, якая абазначае мяккі гук [в'], [д], [т] не пераходзяць у [дз'], [ц'].


Адварочваць — адвярнуць, адводзіць — адвесці, вечар — адвячорак, грамадства — у грамадстве, падвозіць — падвезці, таварыства — у таварыстве.


171. Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце іх напісанне.


Актёр, активный, гвардия, двести, делегация, депо, десант, директор, плотина, пьедестал, репортёр, территория, ультиматум.


172. Запішыце, каменціруючы напісанне літар д, т, дз, ц у выдзеленых словах.

I. 1. Лабановіч стаў гарачым і адданым прыхільнікам і прапагандыстам свайго роднага слова. (Я. Колас.) 2. Мясціны, дзе працякае абноўленая Свіслач, зрабіліся ледзь не самыя прыгожыя ў горадзе. (В. Вольскі.) 3. Усё тут нас захапляе: і сучасная архітэктура, і размах бу-даўніцтва. (В. Вольскі.) 4. Давайце ўспомнім дні дзіцячых прыгод, і казак, і надзей. (К. Кірэ-енка.) 5. За дзесяць кіламетраў праходзіў вялікі шлях, на якім мала калі заціхаў рух машын і людзей. (К. Чорны.)

II. 1. Над рэчкай плыла мелодыя нейкай вельмі знаёмай песні. (А. Асіпенка.) 2. Зіна падабрала матыў, і дзяўчаты пачалі спяваць песню. (Хв. Жычка.) 3. Сцены майстэрні былі скрозь увешаны карцінамі — пейзажамі, нацюрмортамі. (М. Машара.) 4. Прамову Насці Крывіцкай, як і ўвесь мітынг, перадавалі па радыё і тэлебачанні. (А. Асіпенка.) 5. Гаманілі лясы і паляны, як выходзілі ў бой партызаны. (К. Кірэенка.)


Устарэлыя словы

213. Прачытайце. Што гаворыць паэт пра выдзеленыя словы? Якія з іх можна назваць устарэлымі?


3 часам змяняецца родная мова:

Знікаюць і зноў нараджаюцца словы.

Ціха, няўлоўна і паступова

Гасне шумлівая ПЕРАБУДОВА.


Сёння ў размове рэдка сустрэнем

Моднае ўчора яшчэ ПАСКАРЭННЕ.

Толькі рашуча выходзяць на сцэну

БІЗНЕС і РЭКЕТ. РЫНАК і ЦЭНЫ.

А. Верабей.

214. Прачытайце. Выпішыце ўстарэлыя словы.


8 верасня 1380 года адбылася вызначальная для татарскага панавання бітва на Куліковым полі, дзе сышліся ў смяротнай сечы воі маскоўскага князя Дзмітрыя і раці хана Мамая. Прымалі ў ёй чынны ўдзел і беларускія ваяры.

Князь Андрэй Полацкі прывёў на поле Кулікова каля 2 тысяч полацкіх і пскоўскіх вояў і камандаваў у бітве з Мамаем палком правай рукі. Полк адбіў усе напады ворага і прымусіў яго адступіць. Разам з Андрэем змагаўся і яго малады брат Дзмітрый. Засадны полк, на чале якога стаяў іх стрыечны брат Дзмітрый Баброк-Валынскі, практычна вызначыў зыход бітвы. Нездарма аўтар вядомай «Задоншчыны» ўзнёслымі словамі ўхваляе гэтых герояў Кулікоўскай перамогі: «Те бо суть сынове, храбріі..., ведомі полководці, под трубамі і под шеломы возлелеяны, конец копія вскормлены». Паводле П. Лойкі, Л. Собалевай.


215. Выбарачны дыктантп. Выпішыце ўстарэлыя словы.


Вязынка... Хата Янкі Купалы. У ёй двое сенцаў і два пакоі. У левай палавіне, дзе нарадзіўся паэт, мемарыяльны пакой.

3 хваляваннем пераступаеш парог гэтага пакоя. Справа, каля драўлянага матчынага ложка, за бэльку столі зачэплены стары каромысел, на якім падвешана калыска. Побач з калыскай самаробны хадунок, у якім Ясь рабіў свае першыя крокі. Злева, у глыбіні пакоя, стол. На стале — гліняны збан з малаком, пад вышытым ручніком хлеб і соль. На покуці дзве шырокія лавы. Тут жа, на лаве, стаіць прасніца. Каля ложка — драўляны куфар.

У правым куце пры парозе — печ. Каля печы на невялікім услоне — пакрытая ручніком хлебная дзяжа. У кутку — вілкі, качарга, чапяла.

У сенцах у самым кутку каля невялікага акенца — жорны, якімі малолі збожжа. Бліжэй да дзвярэй — ступа з таўкачом. На сцяне над ступай — сіта. Каля сцяны — скрынка для захавання збожжа і мукі.

Нейкае асаблівае пачуццё напаўняе душу пасля наведвання роднай хаты паэта. Паводле М. Чырскага.


Спрадвечна беларускія і запазычаныя словы


216. У кожным радзе слоў вызначце чацвёртае «лішняе» спрадвечна беларускае ці запазычанае слова і скажыце, што яно абазначае.


1. Абабак, алешнік, асілак, асістэнт.

2. Адвячорак, алегорыя, алфавіт, антэна.

3. Біфштэкс, вафлі, каша, кекс.

4. Бізон, бык, варона, дзяцел.


217. Запішыце вядомыя вам складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляецца тэле- (грэч. іеіе — удалечыню, далёка) ці аэра- (грэч. аег — паветра).


218. Прачытайце і вызначце асноўную думку тэксту. Спішыце. Назавіце іншамоўныя словы, ужытыя ў гэтым тэксце.


Марыя супакоілася, усміхнулася і з ціхай самотнай радасцю загаварыла:

— Бацька мяне далучыў да сваёй стыхіі — збору народнай мудрасці, розных фразеалагізмаў, прымавак, песень. За лета так прывыкну да бе-ларускай мовы, што, калі вярнуся ў Мінск, доўга яшчэ размаўляю па-беларуску. Мне — пажалуста, а я — калі ласка. Мне — да свідання, а я — да пабачэння. Мне — плацце, а я — сукенка. А што? Хіба горш? Такая ж славянская мова, як руская ці ўкраінская,— не лепшая і не горшая, раўна-значная. Чаго саромецца? У сваёй рэспубліцы. Паводле В. Быкава.


219. Прачытайце і вызначце стыль тэксту. Выпішыце запазычаныя словы.

Усяслаў Чарадзей

Шлях нашага народа быў пазначаны не толькі славутымі падзеямі, але і славутымі асобамі, якія ў тым ці іншым перыядзе гісторыі станавіліся яго сімваламі. Адным з такіх сімвалаў стаў Усяслаў Чарадзей.

Усяслаў быў адным з першых князёў, пры якім Полацкая зямля заявіла пра сябе як пра самастойную дзяржаву. Пры Усяславе высокага росквіту дасягнулі мастацтва, адукацыя, дойлідства. Хрысціянства пачало мірна ўжывацца ў штодзённы побыт народа. Пашыраюцца гарады, рамёствы, гандаль. Ён умацоўвае межы свайго княства, але не забывае пра надзённыя патрэбы розных насельнікаў гэтай дяржавы — крывічоў, дрыгавічоў, балтаў. Пра полацкага князя хадзілі паданні, быліны, пісаў аб ім аўтар «Слова пра паход Ігаравы». Паводле С. Тарасава.


220. Запішыце тэкст пад дыктоўку.


Чароўнымі, сардэчнымі песнямі спавіта наша звонкагалосая беларуская зямля. Дзе б ні быў чалавек, дзе б ён ні хадзіў, дзе б ні ездзіў, а заўсёды ў яго сэрцы жыве родная мелодыя як успамін аб той зямлі, што ўзгадавала яго і дала ў далёкую дарогу найцудоўнейшы скарб — задушэўныя беларускія песні. Вясёлыя і сумныя, жартоўныя і працяжныя, яны нашы вечныя спа-дарожнікі. Яны дапамагаюць нам, старым, захоўваць духоўную маладосць, якая не баіцца сівых валасоў, а маладым дае магутныя крылы і ў кожнага выклікае энтузіязм і непахіснае перакананне ў перамозе дабра над злом, над сіламі цемры і прымусу.

Сілу песні чалавек адчувае даўно. Прыйшла яна на свет разам з ім. Разам з ім расла, мацнела, развівалася. 3 песняй лягчэй было адхінуць сум і тугу, выказаць радасць і весялосць. Праз песню чалавек мацней і глыбей, усім чуццём сваёй душы разумее тую праўду, тую ідэю, якая даносіцца словамі. Мэта песні — будзіць і ўзбагачаць духоўнае жыццё чалавека. Паводле Р. Шырмы.


Правапіс прыставак

273. Прачытайце і вызначце тып тэксту. Выпішыце словы, у якіх ёсць прыстаўкі, якія заканчваюцца на зычныя гукі. Растлумачце іх правапіс.


Горкі мёд


Дружбакі скіравалі човен у вузкую затоку. Чым глыбей у лес, тым шырэй затока. Непрыкметна яна ператварылася ў вялікае возера.

— Глядзі, глядзі!.. — Алесь ажно выпусціў вясло. — Вулей!..

На ліпе, што павісла над самай вадой, прымасціўся кругляк-вулей.

— Падгонім човен пад самую ліпу і спусцім у яго калоду, — прапанаваў Грыша.

— Пчолак не растрывож, — папярэдзіў яг Алесь і таксама палез на дрэва. А Петрык у чоўне застаўся.

Ды раптам на дрэве нешта хруснула, затрашчала, і калода, нібы тая бомба, шуснула ў човен. Нос пасудзіны адваліўся, а Петрык плюхнуўся ў ваду.

— Трымайся, Петрык! — загаласіў зверху Грыша і заспяшаў на выручку сябру. — Трымайся, браток!

Але пакуль ён злез, Петрык сам выпаўз на бераг, абтрос з сябе брудную каламуць.

— Эх ты, няўдаліца! — ушчуваў Алесь Грышу. — Човен загубіў і Петрыка ледзь не пакалечыў. Паводле К. Каліны.


274. Са слоў левага і правага слупкоў складзіце і запішыце словазлучэнні.



Узысці (куды? на што?)


увайсці (куды? у што?)

трыбуна, тралейбус,

лес, метро

гара, вяршыня, хата


• Вызначце прыстаўкі ў словах узысці, увайсці і растлумачце напісанне літар ы, а.


275. Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары. Растлумачце свой выбар.


I. 1. Ды напэўна з ласкі маю ра(з, с)цвіце вясною май. (Р. Баравікова.) 2. Слязой халоднаю дажджы даўно а(д, т)плакалі паволі. (А.Астрэйка.) 3. А па хвалях белы месяц скача і крышталь (з, с)сыпае на лазу. (А. Астрэйка.) А. За(й, і)скрыліся, заблішчалі на сонцы белыя абрусы снягоў. (Я. Колас.) 5. А(д, т)шумела лета роснымі лугамі. Апусцела поле. Нівы а(т, д)цвілі. (С. Грахоўскі.)

II. 1. Лес ра(з, с)ступіўся, і глянула круглая палянка. (Я. Колас.) 2. Да пераправы цераз Прыпяць па(д, т)каціла ярка-зялёная палутарка. (У. Краўчанка.) 3. А па начах ляцяць, як зёрны, знічкі; (з, с)саламянела месяца брыво. (Н. Мацяш.) 4. Не аб(ы, ый)сці, не змераць поле вятрам у самы доўгі дзень. (А. Пысін.) 5. Залатымі капейкамі звонка а(п, б)сыпаюцца долу бярозы. (Е. Лось.)


276. Спішыце, падбіраючы і ўстаўляючы замест кропак прыстаўкі аб-, ад-(ады-), па-, пад-, рас-, с-.


Па лёдзе прабегла шчыліна і з кожнай хвілінай пачала пашырацца. На беразе стаялі дзеці і дарослыя. Тая крыга, што была злева ад ..коліны, павольна пайшла за вадою. Лодку з рыбакамі ..несла на сярэдзіну ракі. Крыгі з грукатам пачалі ..ходзіць ад берага. Яны то ..ціскалі лодку ў халодных ..дымках, то ..пускалі на чыстае месца. Рыбакі ..штурхоўвалі крыгі вёсламі. Але праз момант з трэскам і шоргатам ..йшлі вялікія, меншыя і зусім малыя крыгі. Завіравала вада. Нечакана ..плыла велізарная крыга і перакуліла лодку.

• Дапішыце 2—3 сказы, у якіх гаварылася б, як ратавалі рыбакоў.


(В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль. “Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 4 клас”, Мн: “Народная асвета”, 2003).



Адукацыйны партал www.adu.by

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconМаксімальная колькасць балаў 54
Заданне Запішыце тэкст, падзяляючы на сказы, пастаўце знакі прыпынку. Дайце назву

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі
Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар icon1. Запішыце словы ў два слупкі наступным чынам: 1
Запішыце словы ў два слупкі наступным чынам: 1 — напісанне супадае з вымаўленнем; 2 — напісанне не супадае з вымаўленнем. Растлумачце...

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconЗаданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconЗаданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар icon1. Укажыце словазлучэнні, у якіх падкрэсленыя словы не маюць прыставак
Аднакаранёвыя словы (1), словы з аманімічнымі каранямі (2), рознакаранёвыя словы (3). Пастаўце адпаведную лічбу І графічна абазначце...

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар iconАсіна, асінавы, асіннік, асіны. Асоба, асобы, асабовы, асобіна
Вызначце, якія словы атрымаюцца, калі прыведзеныя словы вымавіць у адваротным парадку. Запішыце ІХ

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка