І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м»




НазваІ. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м»
старонка1/35
Дата канвертавання13.02.2013
Памер7.96 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35






















М, нескл., н. і. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м». Малое м.

2. Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла.

МАБІЛІЗАВÁНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад мабілізаваць.

2. у знач. наз. мабілізавáны, -ага, м. Той, хто прызваны ў армію па мабілізацыі. Абучэнне мабілізаваных.

МАБІЛІЗАВАЦЦА, -зýюся, -зýешся, -зýецца; зак. і незак. 1. Мабілізаваць сябе для выканання якога-н. задання, дасягнення якой-н. мэты.

2. толькі незак. Зал. да мабілізаваць.

МАБІЛІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., каго-што. 1. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1, 2 знач.). Бязвусым юнаком быў Антось Галамака, калі ў шаснаццатым годзе мабілізавалі яго ў царскую армію. Чарнышэвіч. Калі пачалася вайна, бацьку і Грышу мабілізавалі адразу, а Юрка астаўся ў акупацыі. Навуменка.

2. перан. Прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н, мэты, выка-

нання якога-н. задання. Навучаны шматгадовым вопытам, Яраш усё зразумеў і .. мабілізаваў свой спакой і вытрымку. Шамякін. [Ад фр. тоЬіІізег.]

МАБІЛІЗАЦЫЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да мабілізацыі (у 1, 2 знач.). Мабілізацыйная гатоўнасць. Мабілізацыйны план. Мабілізацыйнае прадпісанне.

МАБІЛІЗАЦЫЯ, -і, ж. 1. Прызыў ваеннаабавязаных запасу на абавязковую ваенную службу ў сувязі з аб'яўленнем вайны. У чатырнаццатым годзе Вінцук Адамавіч трапіў на фронт па першай мабілізацыі. Машара. // Прыцягненне, прызыў каго-н. для выканання важнага масавага мерапрыемства. Мабілізацыя насельніцтва на барацьбу з паводкай.

Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў стан гатоўнасці да вайны. Мабілізацыя арміі. Перавод усіх галін народнай гаспадаркі на ваеннае становішча. Мабілізацыя прамысловасць

перан. Давядзенне чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне. Мабілізацыя сіл. Мабілізацыя ўвагі.

[Фр. тоЬіІізаііоп ад лац. тоЬі1І8 — рухомы.]

Мабільнасць 78 Магільны

МАБІЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць мабільнага.

МАБІЛЬНЫ, -ая, -ае. Здольны хутка пераыяшчацца; рухомы. [Хукін:] Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба дзёрзкай. Алёшка.

[Ад лац. тоЬіІіз — рухомы.]

МАБЫЦЬ, пабочн. Напэўна, мусіць; відаць. Была ўжо, мабыць, дзесятая ці нават адзінаццатая гадзіна. Зарэцкі.

МАГ, -а, м. 1. Той, хто нібыта валодае танцамі магіі; чарадзей, чараўнік. // перан. Пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар. Глебка.

2. На Старажытным Ўсходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.

[Грэч. шá^оз ад перс. пш§ — вогнепаклоннік,]

МАГА. У выразе: як мага — а) ужываецца ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені. Снедаючы, Юрка хацеў толькі аднаго як мага хутчэй вырвацца з дому. Карпаў; б) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Забылі ўсё яны на свеце І, як мага, бягуць, смяюцца. Колас.

МАГАЗІН, -а, м. 1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, кажа.. [Люся].Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.

Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.

Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.

Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.

[Фр. гдадагіп, іт. та§аггіпо ад араб. таЬахт — склады.]

МАГАЗÍННЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да магазіна. Магазінная шыльда. // Які прадаецца або купляецца ў магазіне. Магазіннае масла.

2. Спец. Які мае адносіны да магазіна (у 2 знач.). Магазіннае ружжо. Магазінныя рамкі вулля.

О Магазінная каробка гл. каробка.

МАГАЗІНШЧЫК, -а, м. Разм. Прадавец у магазіне.

МАГАЗІНШЧЫЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да магазіншчык.

МАГАЗБІН, -а, м. Уст. Тое, што і магазін (у 3, 4 знач.).

МАГАМЕТÁШН, -а, м. Той, хто вызнае магаметанства; мусульманін.

МАГАМЕТÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Яíан. да магаметанін.

МАГАМЕТÁНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магаметанства, да магаметаніна; мусульманскі. Магаметанская мячэць.

МАГАМЕТАНСТВА, -а, н. Рэлігія, заснаваная, паводле арабскíх паданняў, у 7 ст. н. э. прарокам Магаметам у Аравіі; мусульманства, іслам.

МАГÁР, -у, м. Аднагадовая кармавая расліна сямейства злакаў; род проса.

МАГАРÁДЖА, -ы, м. Да 1956 г. у Індыівышэйшы тытул князя, якому падначальвалíся некалькі іншых князёў. // Асоба, якая носіць гэты тытул.

[Ад санскр. шапáгá]á — вялікі цар.]

МАГАРЫЧ, -ý, м. Разм. Пачастунак, які наладжвае той, хто атрымаў прыбытак ад якой-н. здзелкі. Матруна, і табе пісьмо! — крыкнула ў расчыненае акно Гэлька.Магарыч піць пасля зайду! Марціновіч.

[Ад санскр. таЬáгід — выдаткі.]

МАГÉРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую насілі раней сяляне; род капелюша. Адзеты [малады селянін] ў вышываную сарочку, на плячах світка з саматканага сукна, падперазаная поясам, на нагахлапці з аборамі да каленяў, на галаве магерка. С. Александровіч.

МАГІКАНЕ, ан; адз. магікáнін, -а, .к.; магікáнка, -і, ДМ -нцы; мн. магікáнкі, -нак; ж. Вымерлае племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў.

О Апошні з магікан гл. апошні.

[Слова пачало ўжывацца пасля выхаду рамана амерыканскага пісьменніка Ф. Купера «Апошні з магікан».]

МАГІКАНІН гл. магікане.

МАГІКÁНКА гл. магікане.

МАГІЛА, -ы, ж. 1. Яма для пахавання па мёрлых. Капаць магілу. Засыпаць магілу. // Месца пахавання каго-н., а таксама насып на гэтым месцы. Я ўсё шукаю матчыну магілу І не магу знайсці пасля вайны. Грахоўскі. // Месца, дзе загінуў хто-н. Сябры, што загад атрымалі, Магутнаю рушылі сілай, І Прыпяці бурныя хвалі Для ворагаў сталі магілай. Нядзведскі.

у знач. вык. Разм. Аб чым-н. вельмі небяспечным; смерць. Выйдзеш на дарогу, трапіш на фашысцкі патруль і магіла. Новікаў.

у знач. вык. Разм. Будзе захавана ў тайне, у таямніцы. [Вондар:] Вас, хлопцы, прашу пра сямейны лагер ні гуку. Ведаем адны мы і каб магіла. Навуменка.

О Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, загінуўшых за якую-н. справу.

О Адной нагой у магіле (стаяць) гл. нага. Глядзець у магілу гл. глядзець. Гнаць у магілу гл. гнаць. Да (самай) магілы — да самай смерці. Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу гл. загнаць. Знайсці магілу гл. знайсці. Капаць магілу гл. капаць. Легчы ў магілу гл. легчы. На краі магілы гл. край.

МАГІЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Памянш, да магіла (у 1 знач.).

МАГІЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да магілы. Магільны камень. Магільны насып.

2. Такі, як у магіле. Магільны холад. // Абсалютны, поўны (аб цішыні, спакоі). Магіль-

Магілыпчык 79 Магнета

ная цішыня была ў Чыкілевічавай хаце, калі старшыня сельсавета агалошваў.. грозную рэвалюцыю. Колас.

3. Глухі, нізкі; замагільны (пра голас).

МАГÍЛЫПЧЫК, -а, м. 1. Рабочы, які капае магілу.

2. перан. Той, хто нясе пагібель каму-, чаму-н. Пралетарыятмагілыпчык капітан лізму.

МАГÍСТР, -а, м. 1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

Другая акадэмічная ступень, якая прысвойваецца ў вышэйшых навучальных установах ЗША і Англіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

У сярэднія вякі — тытул кіраўніка каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. // Асоба, якая мела такі тытул.

[Ад лац. тадізіег — настаўнік.]

МАГІСТРАЛЬ, -і, ж. 1. Галоўная чыгуначвая, водная, тíаввтравая і івш. аігія таляхоў зносін. Да канца XIX стагоддзя Масква становіцца буйнейшым у Расіі чыгуначныя вузлом, тут зыходзяцца дзесяць чыгуначных^ магістралей. «Беларусь». Злева, па шырокай магістралі .. у некалькі радоў ішлі машыны, праскаквалі матацыклісты, па абочынах цягнулася пяхота. Няхай. // Цэнтральная або шырокая вуліца горада з вялікім рухам, Праспект найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы. В. Вольскі.

2. Галоўны кабель ці галоўная труба ў сі-' стэме электрычнае тэлеграфнай, тэлефоннай, каналізацыйнай або водаправоднай сеткі.

[Фр. та^ізíгаí ад лац. ша^ізíгаíіз га' лоўны.]

МАГІСТРÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адно' сіны да магістралі; галоўны, асноўны. Магістральная шаша. Магістральная вуліца. Магістральны напрамак.

МАГІСТРАНТ, -а, М -нце, м. Асоба, якай рыхтуецца да абароны дысертацыі на сту пень майстра.

[Лац. та^ізíгапз, та§ізíгаш;із.]

МАГІСТРАТ, -а, М -рáце, м. 1. Гарадской ўпраўленне ў некаторых заходнееўрапейскіх краінах, а таксама будынак, у якім яно раз' мяшчаецца.

Выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, ад Пятра І да 1885 г., якое ведала судова-ад' міністрацыйнымі і падатковымі справамі.

Гіст. Дзяржаўная пасада (консула, тры' буна і пад.) у Старажытным Рыме. // Асоба, якая займала гэту пасаду.

[Ад лац. тадізíгаíдíз — улада, кіраўніцтва.]

МАГІСТРАТУРА, -ы, ж. 1. У некаторых заходпееўрапейскіх краінах і ў дарэвалюцый' най Расіі — судовае ведамства. // зб. Асобы, якія займаюць судовыя пасады.

2. зб. Гіст. Вышэйшыя дзяржаўным паса' ды ў Старажытным Рыме. // Асобы, якія зай' малі гэтыя пасады.

[Н.-лац. та^ізíтаíцга ад лац. та^ізíгаІííз — саноўнік, начальнік.]

МАГІСТРАЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да магістрата. [Клебер] пачаў працаваць ў магістрацкім рахункаводстве. Чорны.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» icon1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць І б. Прыказка....

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» iconАтая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл»
Л, нескл., н. Трынаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл». Вялікае Л

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» iconАя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша»
Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» icon1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ»
Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» icon1. Дзевятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «зэ»
З', нескл., н. Дзевятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «зэ». Вялікае Друкаванае з

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» icon1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ»
Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» iconВосьмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «жэ»
Ж', нескл., п. Восьмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «жэ». Друкаеанае ж. Курсіўнае ж

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» icon1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ»
Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» icon1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн»
Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н

І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м» icon1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха»
Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае Х

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка