«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г




Назва«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
Дата канвертавання03.11.2012
Памер12.64 Kb.
ТыпДокументы
«Наша Ніва», № 14, 7 красавіка 2006 г.


«Тэорыі ня ведае, але вельмі здольная»


Сёлета жаночы й мужчынскі чэмпіянаты краіны амаль супалі ў часе.

У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат і шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын.

Спартовая інтрыга трывала да апошніх тураў: прагнозы аб месцах абвяргаліся скрозь і ўсюды. Леташні лідэр Аляксей Фёдараў умудрыўся ў лепшай пазыцыі прайграць аўтсайдэру Андрэю Малюшу. Майстар Малюш, чэмпіён Беларусі 2004 г., праславіўся хуткай рэакцыяй і… ігнараваньнем спартовага рэжыму. Паміж турамі ён апантана «бліцаваў» з аматарамі. «Андруха, ідзі рыхтуйся», – крычалі экс-чэмпіёну. – «Навошта…». У выніку – 14-е месца.

Магілёўцу Фёдараву дасталося «срэбра», а першым да фінішу без паразаў прыйшоў найстарэйшы ўдзельнік, менскі гросмайстар Вячаслаў Дыдышка. Для 57-гадовага інжынэра гэта 11-ы ганаровы тытул – упершыню чэмпіёнам Беларусі ён стаў у 1965 г. Студэнт Андрэй Жыгалка, які чакае зацьвярджэньня гросмайстарскай годнасьці на Кангрэсе ФІДЭ, аказаўся трэцім.

Жанчыны паказвалі самавітую гульню, але многім зь іх не папросту не хапала досьведу. Сярэдні век удзельніц склаў блізу 20 гадоў.

Найбольш упэўнена пачувалася за дошкай менская майстарка Наталя Папова, якая абышла старэйшых па званьні Рахіль Эйдэльсон і Вольгу Герасімовіч, а заадно і чэмпіёнку-2005 Ганну Шарэвіч. Другое месца нечакана заняла 16-гадовая дэбютантка, кандыдатка ў майстры Аляксандра Шарова з Рагачова. «Тэорыі ня ведае, але вельмі здольная», – адрэкамэндаваў яе арбітар.


ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?

Г. Шарэвіч – Т. Бэрлін. Менск, 2006. Ход чорных.





Адказ: 1...e5! 2. Ke5 (лепш было 2. 0-0 з роўнасьцю) 2…Te8 3. f4 Cf5! 4. Фf5 Фd4 5. Td1 Kg4! 6. Фg4 Te5+. Чорныя выйгралі фэрзя і партыю.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г iconElementy składowe sylabusu
...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г iconНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з фідэ на «малых чэмпіёнаў», І нашы трэнэры ды чыноўнікі...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г iconНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі І манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г iconНаша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане
Кампазытары, нібыта прызнаныя фідэ, застаюцца «малодшымі братамі» практычных гульцоў. З шасьцю відамі фігур на 64-клеткавай дошцы...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г iconНаша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты
Алімпіяда ў Турыне пакінула ў аматараў шахмат прысмак горычы. Уразіў выступ мужчынаў: беларусы выйгралі шэсьць матчаў запар, але...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка